cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя, створанае дзеля пашырэньня беларускага кантэнту, нацыянальнай палітычнай аналітыкі і асьветы. YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus Сайт: https://warta.media/ Facebook: https://www.facebook.com/wartabelarus

Больше
Рекламные посты
523
Подписчики
+124 часа
Нет данных7 дней
+1930 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Фото недоступноПоказать в Telegram
Карпянкоў стварыў фонд «Маладая гвардыя» на базе маладзевых «вайскова-патрыятычныя клубаў» 19 траўня ў вайсковай частцы 3214 (Менск, Уручча) намеснік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў прэзентаваў фонд «Маладая гвардыя». “Стварэньне фонду - гэта магчымасьць прыцягненьня сродкаў для развіцьця ваенна-патрыятычнага руху і аказаньні дапамогі тым, каму яна патрэбна” – адзначыў Н.Карпянкоў на цырымоніі. У апякунскую раду фонду ўвайшлі 13 чалавек, сярод іх палітыкі, прадпрымальнікі і супрацоўнікі дзяржаўных медыяў. Дырэктарка фонду Ала Веруш – сумнавядомая барацьбітка з экстрэмістамі і анархістамі. Паводле Веруш: “Фонд будзе дапамагаць развіццю ініцыятыў, скіраваных на карысць Радзімы. Мы перадаем нашым дзецям традыцыйныя каштоўнасці, каб ганарлівая, мірная, прыгожая Беларусь перайшла ў надзейныя рукі падрастаючых юных патрыётаў”. На цырымоніі адкрыцьця фонду, як бачна з фота-справаздачы, дзяцей навучылі рукапашнаму бою, зборцы-разборцы аўтамата Калашнікава, стральбе з розных відаў зброі, кіраваньню дронамі. Фонд «Маладая гвардыя» аб’ядноўвае 18 «вайскова-патрыятычных клубаў», у склад якіх уваходзяць звыш 2 тысяч дзяцей па ўсёй Беларусі.
Показать все...
🤬 16🥴 1🤣 1🎃 1😡 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
🤔Эўразьвяз выказаў «шчырыя спачуваньні» ў сувязі са сьмерцю прэзідэнта Ірана Старшыня Эўрапейскай рады Шарль Мішэль заявіў, што «ЭЗ выказвае шчырыя спачуваньні» ў сувязі са сьмерцю прэзідэнта і міністра замежных спраў Ірана. Пра гэта Мішэль напісаў у Х. Старшыня Эўрапейскай рады зрабіў заяву пасьля таго, як іранскія дзяржаўныя СМІ пацьвердзілі, што прэзідэнт і міністар замежных спраў Ірана загінулі ў катастрофе.
«ЭЗ выказвае свае шчырыя спачуваньні ў сувязі з гібельлю прэзідэнта Раісі і міністра замежных спраў Абдалахяна, а таксама іншых членаў іх дэлегацыі і экіпажа ў выніку крушэньня верталёта. Нашы думкі з сем'ямі ахвяр»,
- напісаў Шарль Мішэль.
Показать все...
🤣 18💊 8😁 2🤔 2🤯 1
Нацыянальны інтарэс Калі народ (палітыкі) не разумее сваей гістарычнай каштоўнасьці, місіі, то ен памерлы, загінуўшы народ. Здольнасьць эліт разумець і акрэсьліць нацыянальныя інтарэсы - есьць прыклад жыцьцевай, творчай сілы Народу. Стваральнай сілы - калі гаворка вядзецца пра пабудаваньне незалежнасьці і Разбуральнай - калі гэта вядзе да імпэрыялізму і вынішчэньня іншых народаў. Калі палітыкі, нацыянальныя эліты не фарміруюць і не артыкулююць нацыянальныя інтарэсы і інтарэсы нацыі, то яны заўсёды будуць абслугоўваць інтарэсы іншых народаў. Такім чынам гэта не нацыянальныя эліты (пашпарт не акрэсьлівае прыналежнасьць да нацыянальнага духу). Стваральны дух бярэцца з глыбіннай памяці, гісторыі народу, якім надхняецца і ганарыцца нацыянальная эліта, перарабляючы гэтую гісторыю ў палітычнае дзеяньне і мысьленьне сучаснасьці. Тыя, хто не ведае сваей гісторыі, мовы (базавых культурных і ментальных кодаў) не зможа дайсьці да разуменьня нацыянальных інтарэсаў, не зможа йх фарміраваць, асабліва калі ўсе жыцьце вучыўся ў сістэме іншых кодаў. Мы жывем у ХХІ стагоддзі і пакуль ніводная нацыя не адмовілася ад сваіх нацыянальных прыярытэтаў і жыцьцёвых інтарэсаў. Толькі чамусьці часта гучаць заклікі да беларусаў адмовіцца ад сваіх інтарэсаў (нават пра гэта не думаць), заставацца ў сьферы (ментальнай, культурнай, эканамічнай) - іншых. Большая частка палітыкаў (і старых і новых), культурных элітаў, баяцца ўслых і гучна казаць пра сутнасьць нацыянальных інтарэсаў, пра тое, што яны ёсьць у гісторыі і сучаснай палітыкі. Горш таго, так выглядае, што тыя людзі, якія называюць сябе "беларускімі палітыкамі" не ведаюць у чым жа "нацыянальны інтарэс" Беларусі. Нават ніколі пра гэта не думалі. Такім чынам, яны (палітыкі) застаюцца на ўзроўні перэферыі і правінцыяльнага мысьленьня чужой прасторы і філасофіі, і ў сваю чаргу, не маюць магчымасьці і сілы фарміраваць сьветапогляд грамадства, вяртацца беларусам ў сваю гістарычнасьць. Павел Усаў
Показать все...
💯 14👍 8
Фота-рэпартаж з акцыі памяці генацыду карэннага насельніцтва Крыма ў Варшаве https://warta.media/1979
Показать все...
Траурны мітынг памяці генацыду карэннага насельніцтва Крыма ў Варшаве (фота) - WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя

18 траўня, у 80-ю гадавіну дэпартацыі карэннага насельніцтва Крыма, беларусы прыядналіся да траурнага мітынга памяці ў Варшаве, што праходзіў ля Помніка ахвярам расейскага імпэрыялізму. Дзеля ўшанаваньня памяці нявінна закатаваных і замардаваных крымскіх татараў, на акцыю прыйшлі прадстаўнікі крымска-татарскай і ўкраінскай дыяспар Варшавы, а таксама прадстаўнікі польскага антыкамуністычнага змаганьня і пасол Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч. […]

7👍 5🕊 2
Украінскі гурт Осяйна і Живосил сьпявае на беларускай мове "Гэй,саколы" на канале Warta 🎵Гэй, саколы — польская, украінская и беларуская традыцыйная балада, створаная ў першай палове XIX стагоддзя. Дагэтуль аўтарства балады зьяўляецца таямніцай і выклікае дыскусіі дасьледчыкаў. Так, некаторыя лічаць аўтарам песьні ўкраінска-польскага аўтара Томаша Падуру (1801—1871 гады). Аднак частка дасьледчыкаў лічыць, што песьня была напісана польскім кампазітарам-класікам Мацеем Каменскім (1734—1825). Аднак часам можна сустрэць меркаваньне аб тым, што песьня зьяўляецца польскай або ўкраінскай народнай. Балада “Гэй, саколы” набыла шырокую вядомасьць падчас Польска-савецкай вайны. На сёньня можна заключыць, што песьня “Гэй, саколы” – спеў-нітка, што злучае палякаў, украінцаў і беларусаў. 🇵🇱🇺🇦✊ Hej, hej, hej sokoły// Гей! Гей! Гей, соколи!// Гэй, гэй, гэй саколы, Omijajcie góry, lasy, doły.// Оминайте гори, ліси, доли.// Абмінайце горы, лясы, долы. Dzwoń, dzwoń, dzwoń dzwoneczku,// Дзвін, дзвін, дзвін, дзвіночку,// Звон, звон, звон званочак, Mój stepowy skowroneczku.// Степовий жайвороночку// Мой стэповы жаўраночак. https://www.youtube.com/watch?v=BN9Z33w81EA
Показать все...
Украінскі гурт Осяйна і Живосил сьпявае на беларускай мове "Гэй,саколы"

Гэй, саколы — польская, украінская и беларуская традыцыйная балада, створаная ў першай палове XIX стагоддзя. Дагэтуль аўтарства балады зьяўляецца таямніцай і выклікае дыскусіі дасьледчыкаў. Так, некаторыя лічаць аўтарам песьні ўкраінска-польскага аўтара Томаша Падуру (1801—1871 гады). Аднак частка дасьледчыкаў лічыць, што песьня была напісана польскім кампазітарам-класікам Мацеем Каменскім (1734—1825). Аднак часам можна сустрэць меркаваньне аб тым, што песьня зьяўляецца польскай або ўкраінскай народнай. Балада “Гэй, саколы” набыла шырокую вядомасьць падчас Польска-савецкай вайны. На сёньня мы можам сьцьвярджаць, што песьня“Гэй, саколы” – спеў-нітка, што злучае палякаў, украінцаў і беларусаў . Польская: Hej, tam gdzieś z nad czarnej wody Wsiada na koń kozak młody. Czule żegna się z dziewczyną, Jeszcze czulej z Ukrainą. Chór: Hej, hej, hej sokoły Omijajcie góry, lasy, doły. Dzwoń, dzwoń, dzwoń dzwoneczku, Mój stepowy skowroneczku. Wiele dziewcząt jest na świecie, Lecz najwięcej w Ukrainie. Tam me serce pozostało, Przy kochanej mej dziewczynie. (Chór) Ona biedna tam została, Przepióreczka moja mała, A ja tutaj w obcej stronie Dniem i nocą tęsknię do niej. (Chór) Żal, żal za dziewczyną, Za zieloną Ukrainą, Żal, żal serce płacze, Już jej więcej nie zobaczę. (Chór) Wina, wina, wina dajcie, A jak umrę pochowajcie Na zielonej Ukrainie Przy kochanej mej dziewczynie. Украінская: Гей, десь там, де чорні води, Сів на коня козак молодий. Плаче молода дівчина, Їде козак з України. Приспів: Гей! Гей! Гей, соколи! Оминайте гори, ліси, доли. Дзвін, дзвін, дзвін, дзвіночку, Степовий жайвороночку Гей! Гей! Гей, соколи! Оминайте гори, ліси, доли. Дзвін, дзвін, дзвін, дзвіночку, Мій степовий дзвін, дзвін, дзвін Жаль, жаль за милою, За рідною стороною. Жаль, жаль серце плаче, Більше її не побачу. (Приспів) Меду, вина наливайте Як загину поховайте На далекій Україні Коло милої дівчини. (Приспів) Гей, десь там, де чорні води Сів на коня козак молодий Плаче молода дівчина Їде козак з України беларуская: Гэй, над рэчкай, над чарненькай Сядлаў коня казачэнька, Развітаўся ён з дзяўчынай, Ды з каханай Украінай. прыпеў: Гэй, гэй, гэй саколы, Абмінайце горы, лясы, долы. Звон, звон, звон званочак, Мой стэповы жаўраночак. (прыпеў) Жаль, жаль, па дзяўчыне, Па зялёнай Украіне. Жаль, жаль, сэрца плача, Жаль, бо ён яе не ўбачыць. (прыпеў) Засталася ў любым краі Перапёлачка малая, А я тут, мне на чужбіне Ад растання сэрца стыне. (прыпеў) Мёду, мёду, мёду дайце, А памру, дык пахавайце, На зялёнай Украіне, Пры каханай мне дзяўчыне. Гэй, гэй, гэй саколы, Абмінайце горы, лясы, долы. Звон, звон, звон званочак, Мой стэповы жаўраночак, звонь.

8👍 6❤‍🔥 2🥰 2
Траурны мітынг памяці генацыду карэннага насельніцтва Крыма ў Варшаве Сёньня, у 80-ю гадавіну генацыду карэннага насельніцтва Крыма, беларусы прыядналіся да траурнага мітынга памяці ў Варшаве, што праходзіў ля Помніка забітым на ўсходзе. Дзеля ушанаваньня памяці нявінна закатаваных і замардаваных крымскіх татараў, на акцыю прыйшлі прадстаўнікі крымска-татарскай і украінскай дыяспар Варшавы, а таксама прадстаўнікі польскага антыкамуністычнага змаганьня і пасол Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч. Луналі на акцыі і бел-чырвоныя-сьцягі – сваю салідарнасьць і падтрымку выказалі беларусы, сябры Нацыянальна-вызвольнага руху “Вольная Беларусь”.
Показать все...
19👍 2
🕯У 2024 годзе спаўняецца 80 гадоў генацыду карэннага насельніцтва Крыма У 1944 годзе згодна з сакрэтнай пастановай Дзяржаўнага камітэта абароны № 5859-сс «Аб крымскіх татарах», падпісанай Сталіным, пачалася спецаперацыя войскаў НКУС па вызваленьні Крымскага паўвострава ад карэннага насельніцтва. На 18-20 мая 1944 года прыйшлася Асноўная хваля дэпартацый. На загад Масквы амаль усё крымскататарскае насельніцтва НКВД сагнала на чыгуначныя разводы, адкуль хадзілі цягнікі ў самыя далёкія куткі СССР. Потым была доўгая дарога, выгнанне, голад, смерць... У гэты дзень мы вызнаем боль і пакуты крымскататарскага народа, ушаноўваем памяць загінулых і выказваем салідарнасьць з усімі, хто сёньня церпіць ад гвалту і перасьледу. https://warta.media/1973
Показать все...
18 траўня — Дзень памяці ахвяраў дэпартацыі крымскататарскага народу - WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя

У 1944 годзе згодна з сакрэтнай пастановай Дзяржаўнага камітэта абароны № 5859-сс «Аб крымскіх татарах», падпісанай Сталіным, пачалася спецаперацыя войскаў НКУС па вызваленьні Крымскага паўвострава ад карэннага насельніцтва. Фармальнай падставай стала абвінавачаньне крымскіх татараў у масавым дэзерцірстве і калабарацыянізме, якое цалкам не адпавядала рэчаіснасьці — больш за 17 тысяч крымскіх татараў з першых дзён вайны […]

🙏 9😢 5🕊 3
Фото недоступноПоказать в Telegram
Беларуса затрымалі за камэнтары ў падтрымку Украіны — яго «пакаяльнае відэа» зьнялі на фоне расейскага сьцяга і пад песьню пра «святую Русь» Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што затрыманы жыхар Магілёва пісаў «негатыўныя каментары на адрас расейскіх вайскоўцаў».
Показать все...
🤬 26
Фото недоступноПоказать в Telegram
23 – 26 траўня ў Варшаве пройдзе Варшаўскі кніжны кірмаш Беларускія кнігі можна будзе знайсьці на стэндзе «Вольная Беларусь». На кірмашы будуць прадстаўленыя беларускія выдаўцы: Янушкевіч, SkarynaPress, Chabor, hochroth Minsk, Miane Niama, Słowianka, Полацкія лабірынты, Fundacja Kamunikat org, Gutenberg Publisher. З раскладам мерапрыемстваў можна азнаёміцца тут. Месца: Варшава, Палац культуры і навукі, стэнд 138, Мармуровая зала.
Показать все...
🔥 12👍 6 3 2
02:16
Видео недоступноПоказать в Telegram
💥Беларусы на харкаўскім напрамку прарыву Полк ім.Каліноўскага прадэманстраваў відэа сумеснага з Міжнародным легіёнам тэрытарыяльнай абароны Ўкраіны кіраваньня мінамётным агнём на харкаўскім накірунку.
Показать все...
👍 11🔥 6 1