fa
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

رفتن به کانال در Telegram
1 271
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+27 روز
-1430 روز
آرشیو پست ها
На якіх умовах беларусы працавалі ў Францыі, Канадзе і Аргентыне ў 1920-я Вольга Коваль у леташнім нумары часопіса БДТУ піша:
На якіх умовах беларусы працавалі ў Францыі, Канадзе і Аргентыне ў 1920-я Вольга Коваль у леташнім нумары часопіса БДТУ піша: у 1920-я большасць беларускіх эканамічных эмігрантаў мела польскае грамадзянства. Вёскі ў Другой Рэчы Паспалітай былі перанаселены, з-за беспрацоўя ўлады лёгка выдавалі замежныя пашпарты. Большасць беларусаў ехала ў тры краіны. У Францыі працавалі па кантракце. Але мігрантаў не пускалі ў прамысловасць са значна вышэйшымі заробкамі. Працэс натуралізацыі (атрымання грамадзянства) быў складаным. З-за невысокага статусу (не хапала, у тым ліку, валодання мовай) беларусы думалі пра вяртанне з грашыма на Бацькаўшчыну. Калі прыпынілася масавая эміграцыя з Польшчы ў ЗША (з-за ўвядзення квот), пашырыўся адток у Канаду. Патрабавалася наяўнасць першапачатковага капіталу (яго памеры мяняліся). Беларусы ў Канадзе звычайна працавалі на пабудове чыгункі ці ў сельскай гаспадарцы. У Аргенціну беларусы накіроўваліся з марай аб уласным надзеле зямлі. Натуралізавацца можна было ўжо праз два гады.

Большую частку свайго жыцця яна пражыла не ў Беларусі, так і не вярнуўшыся на родную Гродзеншчыну, — і тым не менш заўсёды го
Большую частку свайго жыцця яна пражыла не ў Беларусі, так і не вярнуўшыся на родную Гродзеншчыну, — і тым не менш заўсёды горача любіла яе. Расказваем пра беларускую пісьменніцу, публіцыстку, мовазнаўцу і перакладчыцу, з якой так ці інакш была знаёмая практычна ўся наша інтэлігенцыя мінулага стагоддзя. Вы можете прочитать этот текст на русском. https://zerkalo-17feb.online/news/cellar/120486.html?tg=5&requestedLang=bel 👉 Не працуе спасылка? Паспрабуйце гэтую, з Беларусі — з VPN. 📲 Спампуйце нашу аплікацыю для Android альбо iOS.

🌟 Ля вытокаў сучасных Алімпіядаў стаяў ураджэнец Гродзеншчыны. Як беларускі эмігрант будаваў стадыёны ў Афінах і знайшоў хра
🌟 Ля вытокаў сучасных Алімпіядаў стаяў ураджэнец Гродзеншчыны. Як беларускі эмігрант будаваў стадыёны ў Афінах і знайшоў храм Зеўса
У алімпійскай гісторыі Гродзеншчыны ёсць асаблівая старонка. Яна звязаная не з медалямі, а з чалавекам, чыё жыццё магло б стаць гатовым сцэнарыем для прыгодніцкага серыяла. Магчыма, калісьці яго і здымуць. Ураджэнец Ашмяншчыны Зігмунд Мінейка пражыў, здаецца, некалькі жыццяў. Паўстанец 1863 года, палітычны эмігрант, інжынер і вучоны, ён стаў адным з тых, хто стаяў ля вытокаў першых Алімпійскіх гульняў сучаснасці.
Рэдакцыя Hrodna.life узгадвае неверагодны лёс чалавека, чый шлях пачаўся на тэрыторыі сучаснай Гродзенскай вобласці, а завяршыўся ля падножжа Акропаліса. У прамым сэнсе — Мінейка пахаваны на старых афінскіх могілках.
У Мілане і Корціна-д’Ампецца праходзяць Зімовыя Алімпійскія гульні. Беларусь гэтым разам прадстаўляюць усяго сем спартсменаў, якія выступаюць у нейтральным статусе. Сярод іх няма ніводнага прадстаўніка нашага рэгіёна.
Чытайце гісторыю аднаўляльніка Алімпійскіх гульнях з нашых земляў на Hrodna.life. 🏆 https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/articles/zygmund-mineyko/?utm_source=tg

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла 30 літаграфій мастака Напалеона Орды 🖼 Беларускую частку калекцыі можна будзе пабачыць на выстав
+2
Ініцыятыва MALDZIS выкупіла 30 літаграфій мастака Напалеона Орды 🖼 Беларускую частку калекцыі можна будзе пабачыць на выставе «Беларусь Напалеона Орды», якая пройдзе з 28 лютага да 8 сакавіка 2026 года ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве. 🎤 Пра значэнне набыцця калекцыі для захавання культурнай памяці расказаў у нашым эфіры кіраўнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч. Больш на: https://racyja.com/by/kultura/inicyjatyva-maldzis-vykupila-litahrafii-napaleon-orda/

«Міф пра ВКЛ — гэта пастка». Гісторык Цімафей Акудовіч пра тое, калі была ідэальная Беларусь У новым праекце «Канапа» са Змітром Гурневічам — гісторык, сябра БІПГ Цімафей Акудовіч. Акудовіч прапануе непрыемную думку: калі вы чуеце «зрабіць Беларусь зноў вялікай», дык у нашай гісторыі няма аднаго бясспрэчнага «залатога часу». ВКЛ была супярэчлівай і далёка не ідэальнай дзяржавай, БССР — маральным тупіком. Чаму Беларусь не мусіць шукаць апоры ў мінулым і чаму менавіта гэта адкрывае ёй шлях у будучыню. 🎬 Глядзець: https://youtu.be/szNWczp5FFE?si=Wa17s9QRBxebiWsS

Суды і штрафы за экскурсіі ў Брэсцкай крэпасці За экскурсіі ў Брэсцкай крэпасці працягваюць судзіць і штрафаваць — і справа т
Суды і штрафы за экскурсіі ў Брэсцкай крэпасці За экскурсіі ў Брэсцкай крэпасці працягваюць судзіць і штрафаваць — і справа тут даўно не толькі ў «падатках». BGmedia звярнула ўвагу на матэрыял дзяржвыдання «Беларусь Сегодня», дзе нелегальных гідаў запісваюць у прыхільнікі бела-чырвона-белага сцяга і абвінавачваюць у «альтэрнатыўнай гісторыі». Паводле брэсцкай «Вясны», у 2025 годзе ў Брэсце да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі трох чалавек за «нелегальныя экскурсіі» — столькі ж і годам раней. Адзін з выпадкаў: жыхар Брэста без статусу ІП правёў экскурсію на тэрыторыі Заходняга форта, а сярод «кліентаў» аказаўся супрацоўнік падатковай; вынік — штраф 630 рублёў, асобнае пакаранне за прыём валюты і канфіскацыя атрыманага даходу. Праваабаронцы нагадваюць: праз атэстацыі і забароны дзяржава можа выціскаць «непажаданых» гідаў, каб на мемарыяле гучала толькі ідэалагічна «правільная» версія мінулага.

Без піва яны не маглі. Пра ролю алкаголю ў жыцці манастыроў Раіса Зянюк піша ў Studia Białorutenistyczne пра каталіцкія манас
Без піва яны не маглі. Пра ролю алкаголю ў жыцці манастыроў Раіса Зянюк піша ў Studia Białorutenistyczne пра каталіцкія манаскія супольнасці на беларуска-літоўскіх землях у канцы XVIII - XIX стст. Ужываўся як лёгкі алкаголь (піва, мёд, віно), так і моцны (гарэлка, ром, арак). Вылучаюцца наступныя ролі алкаголю: традыцыйная, святочная, статусная (добрыя віды захоўваліся ў настаяцеля). Кансалідуючая: калі ў 1819-м у Гродне кляштарам забаранілі варыць піва без платы падатку, яны склалі калектыўны зварот. Дэзінтэгруючая (звязана з алкагалізмам): у 1833 г. у Слоніме ксёндз манастыра канонікаў Кучэўскі пабіў двараніна Выганоўскага. Харчовая: піва было складовай часткай страў (піўных супоў). Эканамічная: пры кляштарах працавалі бровары. Абцяжарваючая: у кляштары з-за алкагалізму ссылаліся манахі і святары. Колькасць спажывання піва з-за яго каларыйнасці павялічвалася ў пасты — на фоне больш сціплага харчавання. Камісія пры наведванні кляштара ў Крэтынзе адзначыла: «Ужыванне піва здаецца для іх неабходнасцю».

🇱🇹 У Літве адзначаецца Дзень аднаўлення Літоўскай дзяржавы У гэты дзень, 16 лютага 1918-га года, у Вільні Літоўская Тарыба
🇱🇹 У Літве адзначаецца Дзень аднаўлення Літоўскай дзяржавы У гэты дзень, 16 лютага 1918-га года, у Вільні Літоўская Тарыба падпісала «Акт аб незалежнасці Літвы». ❓А вы ведалі, як гэтая падзея аб’ядноўвае беларусаў і літоўцаў? Акт незалежнасці Літвы быў выдадзены ў друкарні Марціна Кухты ў Вільні. Той самай, дзе друкаваліся першы нумар газеты «Наша Ніва», творы Францішка Багушэвіча і знакаміты «Вянок» Багдановіча. Тут была выдадзеная "Беларуская граматыка для школ" Браніслава Тарашкевіча. ❗️Акрамя таго, у лістападзе 1918-га ў склад Літоўскай Тарыбы былі кааптаваны 6 прадстаўнікоў Віленскай беларускай рады (В. Ластоўскі, І. Луцкевіч, Я. Станкевіч, Д. Сямашка, У. Талочка, К. Фалькевіч) і ўтворана міністэрства беларускіх спраў. 🛡 Таксама ў снежні 1918-га фармаваліся беларускія вайсковыя часткі ў літоўскім войску. Беларусы баранілі незалежнасць маладой Літоўскай дзяржавы. А найвышэйшую вайсковую ўзнагароду Літвы — крыж Віціса — атрымалі тады 54 беларусы. Чытайце таксама: 🟦Айчына як рэлігія. Чаму варта павучыцца ў літоўцаў?

15 лютага 1989 г. з Афганістана былі выведзеныя савецкія войскі. У Беларусі падзея ўрачыста адзначааецца як Дзень памяці воін
15 лютага 1989 г. з Афганістана былі выведзеныя савецкія войскі. У Беларусі падзея ўрачыста адзначааецца як Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. З гэтай нагоды варта паслухаць голас знутры пакалення — мастака і «аўганца» Алеся Пушкіна. У інтэрв’ю Радыё Свабода (2014) ён кажа без пафасу: адчуваў сябе акупантам, бачыў «Груз-200», параненых і самагубствы, за крытычныя словы трапляў на гаўптвахту. Для яго загінулыя беларусы — не «героі для прыкладу», а ахвяры імперскай вайны. Гэта тэкст, які дэсакралізуе і выкрывае праўду аб вайне. На сённяшніх афіцыйных урачыстасцях будуць выступаць і самі ветэраны-«аўганцы». Але наўрад ці гэтыя прамовы будуць падобныя да інтэрв’ю Пушкіна — з яго прынцыповай крытыкай і жорсткай праўдай вайны. Нагадаем: Алесь Пушкін загінуў у зняволенні, асуджаны па палітычных матывах. Рэжым шануе і дае слова толькі тым «воінам-інтэрнацыяналістам», хто лаяльны і гатовы ідэалагічна абслугоўваць уладу — у тым ліку ў так званым патрыятычным выхаванні, якое працуе на мілітарызацыю грамадства.

Сёння — 120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Улашчыка 14 лютага 1906 года нарадзіўся Мікалай Улашчык (1906–1986) — выбітны гіст
Сёння — 120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Улашчыка 14 лютага 1906 года нарадзіўся Мікалай Улашчык (1906–1986) — выбітны гісторык, археограф і краязнавец, адзін з тых, хто вяртаў у навуку дакументальную гісторыю Беларусі і ВКЛ. Ягоныя асноўныя напрамкі — беларуска-літоўскае летапісанне, археаграфія і крыніцазнаўства, а таксама аграрная гісторыя ХІХ стагоддзя. Сярод найбольш вядомых прац — «Уводзіны ў вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання» і «Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству…». Асобна варта згадаць кнігу «Была такая вёска» — гісторыка-этнаграфічную і краязнаўчую працу, дзе дакумент і памяць супольнасці складаюцца ў жывую гісторыю месца. Лёс Улашчыка стаў амаль падручнікам савецкіх рэпрэсій: чатыры арышты, лагеры і высылкі, забарона вяртання ў Беларусь. Пасля вызвалення ў 1955-м ён працягнуў навуковую працу ў Маскве і застаўся з тых, каго сістэма не зламала. Калі хочаце больш кантэксту пра выбітнага гісторыка — раім матэрыял Радыё Свабода «10 фактаў пра Мікалая Улашчыка…»

Repost from Наша Ніва
Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка Дняпроўскі мост, які магіл
Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка Дняпроўскі мост, які магілёўцы дзесяцігоддзямі называлі па-рознаму, у хуткім часе можа атрымаць доўгую назву з сямі слоў: мост імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Яшына. З такой ініцыятывай выступіла мясцовая дэпутатка, атрымаўшы падтрымку ветэранскіх арганізацый і чыноўнікаў. Але ўся аргументацыя грунтуецца на савецкай мемарыяльнай дошцы, усталяванай не ў тым месцы.  https://nashaniva.com/387698 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/387698

Інстытут гісторыі станоўча ацэньвае вайну ў Афганістане — «ніякіх двух меркаванняў быць не павінна» 11 лютага на прэс-канферэ
+1
Інстытут гісторыі станоўча ацэньвае вайну ў Афганістане — «ніякіх двух меркаванняў быць не павінна» 11 лютага на прэс-канферэнцыі «Наследие воинов-интернационалистов: уроки мужества и жертвенности – от исторической памяти к воспитанию патриотизма в современном мире» вядучая навуковая супрацоўніца Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі (Інстытута гісторыі) Аляксандра Кузнецова-Цімонава сцвярджала: ацэнка ўдзелу СССР у вайне ў Афганістане, як і ва ўсіх канфліктах другой паловы ХХ ст., мусіць быць адназначнай — «аніякіх двух меркаванняў тут быць не павінна». Яна прызнае, што «цяжка назваць вайну “пазітыўнай”», але ўсё адно апраўдвае яе абаронай інтарэсаў «большой страны — Советского Союза», якую называе "сваёй". Паводле спікеркі, у іншых постсавецкіх краінах могуць ушаноўваць загінуўшых і адначасова асуджаць «чужую вайну», а ў Беларусі ўсё мусіць быць «адназначна» — зручны ідэалагічны канцэпт для «выхавання моладзі». Нагадаем: паводле розных ацэнак, у Афганістане загінулі сотні тысяч мірных жыхароў — аж да мільёна.

🤝 Для даследчыка і актывіста Юрася Юркевіча ўжо сабралі патрэбныя 15 000 €, але кампанія падтрымкі працягваецца Напрыканцы 2
🤝 Для даследчыка і актывіста Юрася Юркевіча ўжо сабралі патрэбныя 15 000 €, але кампанія падтрымкі працягваецца Напрыканцы 2025-га ў Юрася Юркевіча выявілі пухліну мозгу — злаякасную гліабластому. У снежні яму зрабілі складаную нейрахірургічную аперацыю. Пасля яе Юрась сутыкнуўся з глыбокай афазіяй — стратай маўлення ды пісьма, і парушэннем функцый правай рукі. Наперадзе доўгая рэабілітацыя і як мінімум шэсць курсаў хіміятэрапіі і радыётэрапіі: гэта патрабуе вялікіх сіл і значных выдаткаў. Таму Беларуская Рада культуры не закрывае збор — усе паступленні на асобны рахунак ідуць непасрэдна на лячэнне Юрасю, без % і камісій. Падтрымаць можна па спасылцы

Караліна Кавальская – муза Адамa Міцкевіча, якая засталася ў цені Марылі Верашчакі Пра гісторыю іх кахання піша Вячаслаў Швед
Караліна Кавальская – муза Адамa Міцкевіча, якая засталася ў цені Марылі Верашчакі Пра гісторыю іх кахання піша Вячаслаў Швед у апошнім нумары Studia Białorutenistyczne. Пасля Віленскага ўніверсітэта Адам Міцкевіч у 1819-м выехаў у Коўна, каб адпрацаваць урадавую стыпендыю. Маладому настаўніку, які адарваўся ад сяброў-філаматаў, сустрэлася прыгожая замужняя жанчына, маці 4-х дзяцей Караліна Кавальская — ёй было 24-26 гадоў. Яе старэйшы сын вучыўся ў Міцкевіча. Кавальская стала апякункай, а пазней і каханкай паэта, слава якога пашыралася. Караліна была музай Міцкевіча, дзякуючы якой былі напісаны вершы, балады і паэмы, дзе яна згадваецца. Муж Караліны, Юзаф Кавальскі, адносіўся да Міцкевіча тактычна. Караліна, а не Марыля Верашчака была да апошняй хвіліны побач з Міцкевічам падчас арышту, пасля яго і пры адпраўцы ў расійскую ссылку. Яна не думала пра славу, гонар, памяць – проста кахала і рабіла ўсё, каб любімы чалавек быў шчаслівы. І ён ім быў, адзначалі ў сваіх лістах сябры-філаматы.

Беларускі гісторык Аляксандр Смалянчук уганараваны сумеснай прэміяй дзвюх польска-літоўскіх арганізацый За заслугі ў галіне г
Беларускі гісторык Аляксандр Смалянчук уганараваны сумеснай прэміяй дзвюх польска-літоўскіх арганізацый За заслугі ў галіне гісторыі і захавання гістарычнай памяці прафесар Аляксандр Смалянчук ушанаваны Форумам супрацоўніцтва і дыялогу Польшча — Літва і польска-літоўскім Форумам дыялогу і супрацы імя Ежы Гедройца.
Падчас урачыстай цырымоніі ўручэння прэміі ў Варшаве Смалянчук сказаў, што трактуе ўзнагароду як “прызнанне працы ўсіх беларускіх гісторыкаў, вымушаных пакінуць сваю краіну, у якой цяпер няма свабоды навуковых даследаванняў у галіне гуманітарных і грамадскіх навук, а іх удзельнікам пагражаюць рэпрэсіі”.
❗️Аляксандр Смалянчук — нарадзінец Гродзенскай вобласці, доктар гістарычных навук. Даследуе агульную гісторыю Беларусі, Літвы і Польшчы. Працуе ў Інстытуце славістыкі Польскай акадэміі навук. ✅ Падрабязнасці| 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба НАУ

❤️‍🩹 Збор сродкаў для Юрася Юркевіча — беларускага гісторыка-даследчыка і актывіста Беларус, народжаны ў Эстоніі, Юрась Юрке
❤️‍🩹 Збор сродкаў для Юрася Юркевіча — беларускага гісторыка-даследчыка і актывіста Беларус, народжаны ў Эстоніі, Юрась Юркевіч шмат гадоў даследуе гісторыю ваенных фармаванняў БНР і з’яўляецца аўтарам кнігі «Балахоўцы. Сведчанні. Дакументы. Даследаванні». Ён ініцыяваў усталяванне шыльдаў у гонар БНР у Таліне і Францішка Багушэвіча ў Вільні, падтрымліваў медыйныя праекты і дапамагаў рэпрэсаваным дзеячам культуры; у апошні год даследаваў культурнае вынішчэнне беларускай нацыі. Напрыканцы 2025 года ў Юрася выявілі пухліну мозгу і зрабілі аперацыю, пасля якой з’явіліся афазія і парушэнні функцый правай рукі. Цяпер патрэбныя працяглая рэабілітацыя, хімія- і радыётэрапія — выдаткі, непасільныя для сям’і. Беларуская Рада культуры адкрыла асобны рахунак: https://buy.stripe.com/00w28r4Jg2eH4ho4necIE05 (усе сродкі будуць перададзеныя на лячэнне, без % на абслугоўванне). Мэта збору — 15 000 еўра. Падрабязней пра стан Юрася і ягоны ўнёсак на Byculture.org Кожны ўнёсак важны. Дзякуй за падтрымку!

🎨 Сёння 219-я ўгодкі з дня нараджэння Напалеона Орды Да даты «Люстэрка» прыгадвае незвычайны лёс мастака: студэнт Віленскага
🎨 Сёння 219-я ўгодкі з дня нараджэння Напалеона Орды Да даты «Люстэрка» прыгадвае незвычайны лёс мастака: студэнт Віленскага ўніверсітэта, выключаны і арыштаваны за ўдзел у тайным антырасійскім гуртку, ён правёў у віленскай турме год і тры месяцы. А пасля паўстання 1830-1831 гг. (дзе Орда ваяваў і атрымаў узнагароду – залаты крыж Virtuti Militari) мусіў эміграваць і амаль чвэрць стагоддзя пражыў у Парыжы. Там ён займаўся музыкай, браў урокі ў Фрыдэрыка Шапэна, выступаў у салонах і выдаваў нотныя зборнікі, а пасля ўсё ж пакінуў сям’ю і вярнуўся на радзіму. Вяртанне не было «трыумфам»: турма, канфіскацыі, праблемы з цэнзурай. Але менавіта тады Орда зрабіў тое, за што яго сёння ведаюць і шануюць: пакінуў велізарную серыю малюнкаў з краявідамі і архітэктурай Беларусі, Літвы і Польшчы – замкамі, палацамі і святынямі, многія з якіх не захаваліся. Такім чынам, творчая спадчына Орды – гэта не проста мастацтва, а спроба зафіксаваць краіну, якая імкліва змянялася і губляла свае гістарычныя рысы. 🔗Артыкул на Zerkalo

🇵🇱 Сейм Польшчы разглядаў праект закона аб кампенсацыях ахвярам “крывавага рэйду Бурага” 🔺Праект падтрымалі дэпутаты “Грам
🇵🇱 Сейм Польшчы разглядаў праект закона аб кампенсацыях ахвярам “крывавага рэйду Бурага” 🔺Праект падтрымалі дэпутаты “Грамадзянскай платформы”, Польшчы 2050 , левых сілаў, у тым ліку партыі “Разам”. Рашучае супраць было ад Канфедэрацыі і “Права і справядлівасці”. Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/sejm-razhljadau-praekt-zakona-ab-kampensacyjach-achvjaram-kryvavaha-rejdu-buraha/

Аляксей Бацюкоў: чаму ў Магілёве маўчаць пра віну за расстрэлы 1930-х Радыё Рацыя апублікавала інтэрв’ю з магілёўскім гісторы
Аляксей Бацюкоў: чаму ў Магілёве маўчаць пра віну за расстрэлы 1930-х Радыё Рацыя апублікавала інтэрв’ю з магілёўскім гісторыкам Аляксеем Бацюковым — на фоне рэлігійнай акцыі ў памяць ахвяраў масавых расстрэлаў 1930-х гадоў. Калона ўдзельнікаў з іконамі Мікалая II прайшла праз цэнтр горада да д прыпынку «Мясакамбінат», дзе ўсталяваны паклонны крыж на месцы расстрэлу ахвяраў рэпрэсій. Бацюкоў нагадвае, што раней памяць пра рэпрэсіі тут ушаноўвалі і дэмакратычныя актывісты, але сёння трапіць на месца фактычна можна толькі разам з прадстаўнікамі царквы — і гэта робіць гістарычную памяць “дапушчанай” для вузкага кола людзей. А самае важнае пытанне — на кім ляжыць адказнасць за гэтыя расстрэлы — так і не становіцца часткай публічнай размовы ў горадзе. 🔊Цалкам матэрыял (аўдыё) на Рацыя

🎙 Другое выданне падкаста “Magistra Svita” – ужо даступнае У новым выпуску Цімафей Акудовіч вяртаецца да падзей у Магілёве н
🎙 Другое выданне падкаста “Magistra Svita” – ужо даступнае У новым выпуску Цімафей Акудовіч вяртаецца да падзей у Магілёве напачатку лютага 1661 года — гісторыі неверагодна цікавай, унікальнай і сімвалічнай. Звычайна яе згадваюць як гераічны супраціў магілёўцаў усходняй інтэрвенцыі, але гэта толькі першы слой. Калі паглядзець глыбей, адкрываюцца іншыя вымярэнні: рэлігійныя канфлікты, штурмы ўмацаванняў, асабістыя амбіцыі і палітычная здрада – і тое, як усё гэта пераплялося ў адным вузле. Таму аўтар прапануе разабрацца ў сюжэце грунтоўней і запрашае слухачоў у падарожжа. 11 лютага спаўняецца 365 гадоў тым магілёўскім падзеям – самы час пазнаёміцца з імі бліжэй. Фармат падкаста – спакойнае, апавядальнае аўдыё з увагай да кантэксту і дэталяў. 🎧 Як і раней, выпускі дасяжныя на Patreon