Беларускі праваслаўны прыход у Вільнi
رفتن به کانال در Telegram
Наша царква знаходзіцца ў Вільні па адрасе Bokšto gatvė 4 Вы можаце пакінуць ахвяраванне: LT667300010191071990 APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA „Swedbank”, AB SWIFT: HABALT22 Пазначэнне плацяжу: Auka
نمایش بیشتر510
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+57 روز
+130 روز
در حال بارگیری داده...
کانالهای مشابه
ابر برچسبها
هیچ دادهای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
اکتبر '26اکتبر '26
اکتبر '26
+5
در 3 کانالها
سپتامبر '26
+4
در 0 کانالها
Get PRO
اوت '26
+5
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئیه '26
+17
در 6 کانالها
Get PRO
ژوئن '26
+12
در 1 کانالها
Get PRO
مه '26
+12
در 1 کانالها
Get PRO
آوریل '26
+34
در 2 کانالها
Get PRO
مارس '26
+18
در 0 کانالها
Get PRO
فوریه '26
+6
در 7 کانالها
Get PRO
ژانویه '26
+11
در 0 کانالها
Get PRO
دسامبر '25
+13
در 4 کانالها
Get PRO
نوامبر '25
+22
در 0 کانالها
Get PRO
اکتبر '25
+18
در 0 کانالها
Get PRO
سپتامبر '25
+40
در 2 کانالها
Get PRO
اوت '25
+8
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئیه '25
+59
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئن '25
+29
در 0 کانالها
Get PRO
مه '25
+23
در 0 کانالها
Get PRO
آوریل '25
+46
در 2 کانالها
Get PRO
مارس '25
+25
در 1 کانالها
Get PRO
فوریه '25
+31
در 1 کانالها
Get PRO
ژانویه '25
+6
در 2 کانالها
Get PRO
دسامبر '24
+11
در 2 کانالها
Get PRO
نوامبر '24
+9
در 0 کانالها
Get PRO
اکتبر '24
+14
در 1 کانالها
Get PRO
سپتامبر '24
+25
در 4 کانالها
Get PRO
اوت '24
+13
در 1 کانالها
Get PRO
ژوئیه '24
+10
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئن '24
+10
در 0 کانالها
Get PRO
مه '24
+16
در 1 کانالها
Get PRO
آوریل '24
+12
در 1 کانالها
Get PRO
مارس '24
+18
در 0 کانالها
Get PRO
فوریه '24
+37
در 2 کانالها
Get PRO
ژانویه '24
+17
در 0 کانالها
Get PRO
دسامبر '23
+25
در 1 کانالها
Get PRO
نوامبر '23
+19
در 0 کانالها
Get PRO
اکتبر '23
+28
در 6 کانالها
Get PRO
سپتامبر '23
+510
در 0 کانالها
| تاریخ | رشد مشترکین | اشارات | کانالها | |
| 08 اکتبر | 0 | |||
| 07 اکتبر | +1 | |||
| 06 اکتبر | +1 | |||
| 05 اکتبر | +1 | |||
| 04 اکتبر | +1 | |||
| 03 اکتبر | 0 | |||
| 02 اکتبر | +1 | |||
| 01 اکتبر | 0 |
پستهای کانال
🕯️ Дарагія сябры, набліжаюцца Дзяды!
☦️ Наша віленская праваслаўная грамада Канстанцінопальскага патрыярхата шчыра запрашае ўсіх неабыякавых беларусаў і беларусак Вільні далучыцца да талакі на праваслаўных Свята-Ефрасіннеўскіх могілках (Liepkalnio g. 19).
📯У той час, калі многія з нас не могуць наведаць магілы сваіх продкаў і сваякоў у Беларусі, мы можам паклапаціцца пра пахаванні беларускіх дзеячаў і дзяячак у Вільні: прыбраць тэрыторыю, сабраць лісце, навесці парадак, павязаць БЧБ-стужкі на надмагільных помніках і крыжах. Гэта частка нашага клопату пра беларускую памяць у Вільні.
🤝 ТАЛАКА — 17 кастрычніка (субота)
Пачынаем а 10:30. Сустракаемся каля ўваходу на Свята-Ефрасіннеўскія могілкі (Liepkalnio g. 19). ⬅️ тут дакладная геалакацыя.
Калі ласка, бярыце з сабой інструменты, з якімі гатовыя працаваць: пальчаткі, рыдлёўкі, граблі, смеццевыя пакеты. Нешта з неабходнага захопім і мы.✊ Падчас прыбірання раскажам пра беларускіх дзеячаў і дзяячак, якія пахаваныя на гэтых могілках. Шчыра запрашаем далучыцца! 🙏 Таксама вы можаце падтрымаць нашу дзейнасць ахвяраваннем, скарыстаўшыся адным са спосабаў ніжэй.
Такім чынам вы падтрымліваеце як дзейнасць нашай грамады, так і валанцёрскі клопат пра пахаванні беларускіх дзеячаў і дзяячак на Свята-Ефрасіннеўскіх і іншых могілках Вільні.Ахвяраванні не з’яўляюцца абавязковымі, але дапамагаюць нам працягваць гэтую справу.
Банкаўскі рахунак: IBAN: LT667300010191071990 VILNIAUS Атрымальнік: APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA „Swedbank”, AB SWIFT-код: HABALT22 У прызначэнні плацяжу пазначайце: AukaТаксама падтрымаць нас можна праз іншыя платформы: ❤️ Patreon — для бяспечных ахвяраванняў з Беларусі. PayPal — толькі для ахвяраванняў з-за мяжы.
| 2 | ✝️9 кастрычніка 1929 года памёр каталіцкі святар, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху
Адам Лісоўскі нарадзіўся ў 1882 годзе ў вёскі Каранды (сёння 🐻 Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці).
Скончыў Віленскую духоўную семінарыю ў 1903 годзе, пасля чаго працягнуў навучанне ў Духоўнай каталіцкай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу. У 1907 годзе быў пасвечаны на ксяндза. З гэтага часу пачаў працаваць у Мінску ў Польскім таварыстве «Асвета», якое займалася арганізацыяй нелегальнага польскамоўнага і рэлігійнага (каталіцкага) навучання.
Лісоўскі служыў у розных парафіях на беларускіх землях: у Магілёве, Мінску, Гарадзішчы, Ігумене і Анопалі. У 1911 годзе выконваў абавязкі адміністратара ў мінскім касцёле Святога Сымона і Святой Алены. З 1914 года быў пробашчам у маёнтку Гарадзішча, які належаў сям'і Скірмунтаў.
У 1922 годзе ён узначаліў Мінскі дэканат. Аднак 31 мая 1922 года быў арыштаваны савецкімі ўладамі і асуджаны на пяць гадоў зняволення. Тэрмін адбываў у Мінску, Маскве і Яраслаўлі. 28 красавіка 1924 года, у выніку абмену палітычнымі вязнямі, быў вызвалены і трапіў у Польшчу, дзе працягнуў служэнне ў Гарадзішчы каля Пінска і ў Віннай на Падляшшы.
Лісоўскі актыўна выступаў за беларусізацыю каталіцкага касцёла ў Беларусі. Ён пераклаў на беларускую мову часткі Новага Запавету, уключаючы Апакаліпсіс, Апостальскія дзеі і лісты Святога Паўла. Па ўласным жаданні быў пахаваны ў Кляшчэлях на Беласточчыне побач з ксяндзом Адольфам Пласкавіцкім, сваім духоўным настаўнікам.
Лісоўскі таксама адыграў значную ролю ў фарміраванні беларускай нацыянальнай свядомасці ксяндза Адама Станкевіча — аднаго з рупліўцаў беларускай справы ў Вільні і аднаго з дырэктараў Віленскай беларускай гімназіі. | 91 |
| 3 | ☦️ Сёння наша грамада на магіле Уладзіміра Лукашэвіча — выкладчыка і сакратара Віленскай беларускай гімназіі — ўсталявалі новую памятную шыльду.
Такім чынам мы працягваем добраўпарадкаванне беларускіх пахаванняў на віленскіх Свята-Ефрасіннеўскіх могілках.
У 1924–1926 гадах Уладзімір Лукашэвіч выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі праваслаўную рэлігію — Закон Божы, а пазней быў яе сакратаром. У архіўных дакументах ён таксама згадваецца як памочнік класнага кіраўніка і адзін з сяброў Бацькоўскага камітэта гімназіі.
На пасадзе выкладчыка Закону Божага Лукашэвіч змяніў праваслаўнага святара Міхаіла Пліса, які таксама пахаваны на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках і магілу якога мы раней прывялі ў парадак.
Уладзімір Лукашэвіч быў бацькам Раісы Лукашэвіч, у замужжы Галяк, жонкі беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча Леаніда Галяка. Маці Леаніда — Аўгення Галяк пахавана у метры ад магілы Уладзіміра Лукашэвіча.
Сёння мы не толькі ўсталявалі новую шыльду, вырабленую за ўласныя сродкі, але і прывялі ў парадак сам крыж, пафарбавалі яго і павязалі стужку ў колерах беларускага бел-чырвона-белага сцяга, а таксама трохі прыбраліся на «беларускай горцы» Былінаў.
🖤 Разам з праваслаўным святаром Канстанцінопальскага патрыярхату Георгіем Роем, настаяцелям нашай віленскай капліцы святога Лявонція Карповіча, мы таксама здзейснілі заўпакойнае спеваспяванне «Вечная памяць».
Гэта толькі частка нашай працы па захаванні беларускіх месцаў памяці на віленскіх могілках. Акрамя рэгулярнага прыбірання беларускіх магіл на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках, за апошні час мы ўжо грунтоўна займаліся пахаваннямі Усевалада Більдзюкевіча, Яна Цеханоўскага, святара Міхаіла Пліса і Камілы Марцінкевіч. Цяпер да гэтага спісу дадалася і магіла Уладзіміра Лукашэвіча.
Наперадзе яшчэ вельмі шмат працы. На могілках застаюцца беларускія пахаванні, якія патрабуюць догляду, аднаўлення надпісаў, рамонту крыжоў і помнікаў, а часам — і паўторнага вяртання імёнаў людзей, чые магілы дзесяцігоддзямі заставаліся амаль забытымі.
❤️Але дзякуючы вашай дапамозе і падтрымцы мы верым, што ўсё атрымаецца.
🦁 Мы ахвяруем гэтай справе свой вольны час, а працы па добраўпарадкаванні фінансуем з асабістых сродкаў, царкоўных ахвяраванняў і вашай падтрымкі.
🙏 Калі вы хочаце дапамагчы нам працягваць клопат пра беларускія пахаванні ў Вільні, можна зрабіць ахвяраванне.
Банкаўскі перавод
IBAN:
LT667300010191071990
Атрымальнік:
APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA
Банк: „Swedbank”, AB
SWIFT-код: HABALT22
Прызначэнне плацяжу: Auka
🍞
Таксама можна ахвяраваць праз платформы:
Patreon — для бяспечных ахвяраванняў з Беларусі;
PayPal — толькі для ахвяраванняў з-за мяжы.
Дзякуй усім, хто сёння быў разам з намі, і ўсім, хто дапамагае захоўваць беларускую памяць у Вільні. | 225 |
| 4 | ✝️Нагадваем: ужо заўтра ўсталёўваем памятную шыльду на магіле сакратара Віленскай беларускай гімназіі Уладзіміра Лукашэвіча
Ужо заўтра, 3 кастрычніка (субота), у 10:00 наша грамада разам з іншымі беларусамі і беларускамі Вільні будзе ўсталёўваць памятную шыльду на магіле Уладзіміра Лукашэвіча — выкладчыка і сакратара Віленскай беларускай гімназіі.
У 1924–1926 гадах Уладзімір Лукашэвіч выкладаў у гімназіі праваслаўную рэлігію — Закон Божы, а пазней быў яе сакратаром. У архіўных дакументах ён таксама згадваецца як памочнік класнага кіраўніка і адзін з сяброў Бацькоўскага камітэта гімназіі.
На пасадзе выкладчыка Закону Божага Лукашэвіч змяніў праваслаўнага святара Міхаіла Плісу, які таксама пахаваны на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках. Ягоны помнік мы прывялі ў парадак раней.
Уладзімір Лукашэвіч быў бацькам Раісы Лукашэвіч, у замужжы Галяк — жонкі беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча Леаніда Галяка.
Магілу Уладзіміра Лукашэвіча знайшлі дзякуючы намаганням мовазнаўцы і гендарнага даследчыка Уладзіслава Гарбацкага. Старая шыльда на крыжы моцна сцерлася: імя, прозвішча і іншыя надпісы на ёй ужо было немагчыма прачытаць.
Заўтра мы ўсталюем на крыжы новую памятную шыльду, вырабленую за ўласныя сродкі. Таксама паправім і пафарбуем крыж і павяжам на ім стужку ў колерах нашага нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга.
Праваслаўны святар Канстанцінопальскага патрыярхату Георгій Рой, настаяцель нашай віленскай капліцы святога Лявонція Карповіча, асвеціць месца пахавання Уладзіміра Лукашэвіча.
📍Сустракаемся 3 кастрычніка ў 10:00 на віленскіх Свята-Ефрасіннеўскіх могілках па адрасе Liepkalnio g. 19.
Геалакацыя месца сустрэчы ў Google Maps.
❤️ Шчыра запрашаем далучыцца!
🙏 Вы таксама можаце падтрымаць нашу дзейнасць ахвяраваннем.
Так вы дапаможаце нам працягваць сваю справу і клапаціцца пра пахаванні беларускіх дзеячаў на Свята-Ефрасіннеўскіх і іншых могілках.
Ахвяраванні неабавязковыя.
Банкаўскі перавод
IBAN: LT667300010191071990
VILNIAUS
Атрымальнік: APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA
Банк: „Swedbank”, AB
SWIFT-код: HABALT22
Прызначэнне плацяжу: Auka
Таксама можна ахвяраваць праз платформы:
🤩
Patreon — для бяспечных ахвяраванняў з Беларусі;
PayPal — толькі для ахвяраванняў з-за мяжы. | 157 |
| 5 | ✝️Сёння дзень нараджэння баптысцкага пастара і прапаведніка, які адным з першых пераклаў Біблію на беларускую мову
Лукаш Дзекуць-Малей нарадзіўся 1 кастрычніка 1888 года ў праваслаўнай сям’і ў 🐘 Слоніме. У 4 гады страціў бацькоў.
⛓️ Быў арыштаваны царскімі ўладамі ў вёсцы Лыскава (каля Пружан) за пратэстанскую пропаведзь. Яго прывязалі да каня і вялі пешшу каля 170 кіламетраў да турмы ў Брэсце.
🏫У 1913–1914 гадах навучаўся на рэлігійных курсах у Пецярбургу.
🐴 Удзельнічаў у Гродзенскім беларускім сялянскім з’ездзе 1918 года, быў абраны ў Гродзенскую павятовую раду і Аргкамітэт па скліканні Краёвага Беларускага з’езда Гродзеншчыны.
🇵🇱 У 1919 годзе быў арыштаваны польскімі ўладамі за выступленні ад імя Літоўскай дзяржавы.
🌟 Удзельнічаў у стварэнні «Грамады беларускай моладзі ў Горадні», быў акцёрам яе драматычнай секцыі.
🦌 У 1920 годзе стаў адным з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага камітэта і старшынёй Беларускай школьнай рады ў Гродне. Уваходзіў у прэзідыум Беларускай цэнтральнай школьнай рады, працаваў камісарам сацыяльнага забеспячэння Гродзенскага рэўкама, пазней быў баптысцкім прапаведнікам у Брэсце.
🤝 У 1931 годзе разам з Антонам Луцкевічам пераклаў на беларускую мову і выдаў «Новы Запавет і Псальмы».
🙏 У час вайны быў прэсвітарам беларускіх баптыстаў на акупаванай нацыстамі тэрыторыі, у 1942 годзе ў Мінску выдаў малітоўнік на беларускай мове.
У канцы вайны пакінуў Беларусь, з 1945 года жыў у Германіі, а з другой паловы 1940-х — у Гданьску, дзе стаў акруговым прэсвітарам баптысцкай царквы.
📖 Памёр 20 студзеня 1955 года. | 184 |
| 6 | Сёння свята Пакрова Дзевы Марыі!
Свята, якое звяртае нашую увагу на мацярынскі клопат Найсвяцейшай Багарозіцы за ўсіх нас! Яна ахінае нас сваёй любоў’ю, малітвамі і дапамогай!
Сёння а 18.30 у нашай царкве адбудзецца Літургія на гонар Дзевы Марыі і ва ўдзячнасць Ёй за Яе малітоўны пакроў любові да нас.
Таксама сёння адзначаеца дзень украінскага войска. Мы будзем маліцца за ўсіх украінскіх ваяроў, якія бароняць сваю краіну і за беларусаў у складзе ЗСУ, якія змагаюцца “за нашу і вашу свабоду”.
Яшчэ адной інтэнцыяй для малітвы стане голад і катастрафічны гуманітарны стан жыхароў украінскага горада Алешкі. Будзем прасіць Госпада і Дзеву Марыю пра дапамогу тым, хто апынуўся там у голадзе і бядзе!
Запрашаем на святую Літургію! | 182 |
| 7 | 🪧Усталяванне памятнай шыльды на магіле сактара Віленскай беларускай гімназіі Уладзіміра Лукашэвіча
3 кастрычніка ў 10:00 нашая грамада з дапамогай іншых беларусаў і беларусак Вільні будзе усталёўваць шыльду на магіле Уладзіміра Лукашэвіча — сакратара Віленскай беларускай гімназіі.
На крыжы мы ўсталюем памятную шыльду, якую мы вырабілі за ўласныя сродкі.
Магілу знайшлі дзякуючы намаганням мовазнаўцы і гендарнага даследчыка Уладзіслава Гарбацкага. Старая шыльда моцна сцерлася: імя, прозвішча і іншыя надпісы на ёй ужо немагчыма было прачытаць.
Таксама паправім і пафарбуем крыж. Таксама праваслаўны святар Канстанцінопальскага патрыярхату Георгій Рой, настаяцель нашай віленскай капліцы святога Лявонція Карповіча, асвеціць месца пахавання Уладзіміра Лукашэвіча.
📍Сустракаемся на віленскіх Свята-Ефрасіннеўскіх могілках на Liepkalnio g. 19. Геалакацыя месца сустрэчы ў Google Maps.
❤️Шчыра запрашаем!
🙏 Вы таксама можаце падтрымаць нашу дзейнасць можна ахвяраваннем.
Так вы дапаможаце нам працягваць сваю справу і клапаціцца пра пахаванні беларускіх дзеячаў на Свята-Ефрасіннеўскіх і іншых могілках.
Ахвяраванні неабавязковыя.
Банкаўскі перавод
IBAN: LT667300010191071990
VILNIAUS
Атрымальнік: APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA
Банк: „Swedbank”, AB
SWIFT-код: HABALT22
Прызначэнне плацяжу: Auka
Таксама можна ахвяраваць праз платформы:
🩵❤️🩵
Patreon — для бяспечных ахвяраванняў з Беларусі;
PayPal — толькі для ахвяраванняў з-за мяжы. | 264 |
| 8 | РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НАШАЙ ПАРАФІІ НА КАСТРЫЧНІК 2026 ГОДА:
https://docs.google.com/document/d/1fpZ_i74R7__EY9lxTBzgmZEu9H3dhH1jmz_Sz7_NfyI/edit?tab=t.0 | 183 |
| 9 | Заўтра у нядзелю 27.09 чарговая літургічная сустрэча нашай грамады з Госпадам Іісусам!
А 9.00 пачнецца Ранняя Літургія на царкоўна-славянскай мове.
А 10.30 - Боская Літургія па беларуску.
Евангельскае чытанне - пра нечаканы ўлоў.
Пасля позняй Літургіі - сябрына.
Сёння 26.09 - Вячэрня, споведзі, размовы. | 276 |
| 10 | ✊ Нагадваем, што 27 верасня ў нашай віленскай капліцы адбудзецца сустрэча-гутарка «Уводзіны ў гісторыю Віленскай беларускай гімназіі (1918–1944)». Заснаванне, дзейнасць, канфлікты
Віленская беларуская гімназія — адна з найважнейшых беларускіх адукацыйных і культурных устаноў Вільні ХХ стагоддзя. Падчас сустрэчы пагаворым пра тое, як паўстала гэтая легендарная школа, з якімі выклікамі яна сутыкалася цягам свайго існавання і якім было стаўленне да яе з боку польскіх, літоўскіх і нямецкіх уладаў.
Асобна пагаворым пра людзей Віленскай беларускай гімназіі — яе выкладчыкаў, вучняў і выпускнікоў. У тым ліку пра настаўнікаў — праваслаўных святароў, якія былі звязаныя з гімназіяй.
Закранем і тэму памяці: дзе сёння знаходзяцца пахаванні дзеячаў і дзяячак, вучняў і выпускнікоў ВБГ, хто з іх пахаваны ў Вільні, у іншых месцах Літвы і ў Беларусі і што гэтыя магілы могуць распавесці пра гісторыю гімназіі і беларускую гісторыю Вільні.
Пра гісторыю ВБГ распавядзе Ціхан Чарнякевіч — літаратуразнаўца, гісторык літаратуры, крытык, перакладчык, архівіст, эсэіст, даследчык беларускай культуры і краязнаўца.
Апошнім часам ён даследуе гісторыю Віленскай беларускай гімназіі, працуе над біяграфічным даведнікам яе выпускнікоў і вывучае звязаныя з ёй архіўныя матэрыялы.
🚍 27 верасня (нядзеля), 11:30
📍Bokšto g. 4 (Капліца св. Лявонція Карповіча, Беларускі праваслаўны прыход Канстанцінопальскага патрыярхату)
🎁 Уваход вольны. | 285 |
| 11 | ✝️Дарагія браты і сёстры!
Заўтра, у чацвер, 24 верасня, наша Віленская беларуская парафія Канстанцінопальскага Партрыярахата адзначае памяць прападобнага Лявонція Карповіча, архімандрыта Віленскага, у гонар якога названая наша капліца.
У 18:30 адбудзецца ўрачыстая Літургія.
Пасля — сяброўская сустрэча і пачастунак.
Кожная літургічная памяць святога — духоўная сустрэча з ім. Святы Лявонцій — малітоўнік за нашу грамаду перад Госпадам. Запрашаем разам адзначыць яго свята!
🌻 Архімандрыт Віленскі Лявонцій Карповіч спачыў 24 верасня 1620 года ў Вільні. Яго пахавалі ў Свята-Духавым манастыры. У лістападзе ў Вільню вярнуўся ягоны вучань Мялецій Сматрыцкі, які адслужыў пахаванне настаўніка.
🏹 Лявонцій, у свецкім жыцці Лонгін, нарадзіўся каля 1580 года на Піншчыне.
👶 Падлеткам прыехаў у Вільню, вучыўся ў школе пры Віленскім праваслаўным брацтве і далучыўся да ягонай грамады.
⛪️ Пасля Берасцейскай уніі 1596 года праваслаўныя ў Вялікім Княстве Літоўскім змагаліся за права захоўваць сваю веру, храмы і школы. Лявонцій стаў адным з абаронцаў праваслаўнай царквы ў Вільні. Ён друкаваў кнігі, прапаведаваў і ўдзельнічаў у палеміцы з прыхільнікамі уніі.
⛪️ Каля 1600 года Лявонцій узначаліў Віленскую брацкую друкарню, дзе працаваў карэктарам, рэдактарам і перакладчыкам. У 1610 годзе яго арыштавалі пасля выдання «Фрынаса» Мялеція Сматрыцкага — кнігі ў абарону праваслаўных. Лявонцій правёў у вязніцы каля двух гадоў, перажыў допыты і катаванні, але ад веры не адрокся.
📯 Пасля вызвалення ён працягнуў працаваць у друкарні, якую князь Багдан Агінскі заснаваў у сваім маёнтку Еўе пад Вільняй. Там і ў Вільні выходзілі богаслужбовыя кнігі і падручнікі, сярод іх «Часаслоў» (1612), «Анфалагіён» (1613), «Евангелле настаўніцкае» (1616), малітоўнік і служэбнік (1617), трэбнік і чытанка славянскай мовы (1618).
🖤Лявонцій быў таксама прапаведнікам і пісьменнікам. У 1615 годзе ў Еўі выйшла ягонае «Казанье двое» — казанні на Праабражэнне Гасподняе і Успенне Багародзіцы. Па спасылцы даступны фрагмент аднаго з іх.
У 1619 годзе было надрукавана ягонае казанне на пахаванні князя Васіля Галіцына. Вось бібліятэчны запіс гэтага старога выдання.
У 1620 годзе ў Вільні выйшаў «Вертоград душевный», зборнік малітваў манаха Фікарэя Святогорца. Лявонцій пераклаў яго з грэчаскай і напісаў дзве прадмовы.
Друкарня пад кіраўніцтвам Лявонція выдала і «Граматыку славенскую» Мялеція Сматрыцкага. Гэта праца Сматрыцкага; яе лічбавая копія захоўваецца ў бібліятэцы Урублеўскіх у Вільні.
Лявонцій выкладаў у брацкай школе, а пазней стаў яе рэктарам.
У 2023 годзе ў Вільні ў гонар святога наша грамада назвала царкву. Для нашай грамады ён — нябесны апякун і прыклад вернасці праваслаўнай веры.
Святы ойча Лявонцію, малі Бога за нас! | 217 |
| 12 | Дарагія браты і сёстры, заўтра нашая Віленская беларуская парафія святкуе памяць Прападобнага Лявонція Карповіча, архімандрыта Віленскага, на гонар якога названая наша капліца.
Заўтра у чацвер 24.09 а 18.30 адбудзецца ўрачыстая Літургія на гонар прападобнага Лявонція! Пасля Літургіі - сябрына і пачастунак!
Кожная літургічная памяць святога - духоўная сустрэча з ім! Святы Лявонці ёсць малітоўнікам за нашую грамаду перад Госпадам! Таму запрашаем усіх раздзяліць адзін з адным і з нашым нябесным пакравіцелем - святым Лявонціем радасць яго свята! Чакаем Вас на святочнай Літургіі!
Святы прападобны ойча Лявонці, малі Бога за нас! | 216 |
| 13 | Шаноўныя браты і сёстры! Заўтра на нядзельнай літургіі мы будзем чытаць Евангелле і разважаць пра следванне Хрысту і нясення Крыжа. (Мк.8:34-38; 9:1).
У нашай парафіі адбудуцца две Літургіі:
9.00 - ранняя на царкоўна-славянскай мове,
10.30 - позняя па-беларуску.
Сёння у суботу а 18.00 - Вячэрня, споведзі, размовы.
Запрашаем! | 306 |
| 14 | 🇸🇮 🇷🇸 Славенія — Сербія
12 верасня ў Любляне Патрыярх Сербскі Парфірый сустрэўся з прэм’ер-міністрам Славеніі Янезам Яншай. Бакі абмеркавалі становішча Сербскай Праваслаўнай Царквы ў краіне і супрацоўніцтва дзяржаўных устаноў з рэлігійнымі супольнасцямі. Удзельнікі сустрэчы адзначылі рост сербскай праваслаўнай грамады і неабходнасць дыялогу, заснаванага на павазе да чалавечай годнасці і свабоды веравызнання. Сустрэча адбылася падчас візіту Патрыярха на святкаванне 90-годдзя асвячэння храма святых Кірыла і Мяфодзія.
🇩🇪 Германія
Сумесны камітэт Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў і Савета еўрапейскіх біскупскіх канферэнцый правёў пасяджэнне ў Франкфурце-на-Майне і Дармштадце. Удзельнікі абмеркавалі перагледжаную Хартыю Oecumenica, сінадальнасць і далейшае экуменічнае супрацоўніцтва. У прынятым дакуменце яны выказалі салідарнасць з хрысціянамі і іншымі людзьмі, якія пакутуюць ад насілля, і заклікалі да міру, справядлівасці і прымірэння. Асобна прагучала малітва за пацярпелых ад канфліктаў ва Украіне, на Блізкім Усходзе і Святой Зямлі. | 284 |
| 15 | ✝️Навіны праваслаўнага свету за мінулы тыдзень
🇻🇦🇸🇾 🇱🇧 Ватыкан — Сірыя — Ліван
14 верасня Патрыярх Антыяхійскі і ўсяго Усходу Ян X сустрэўся з Папам Рымскім Львом XIV у Апостальскім палацы Ватыкана. Галоўнай тэмай перамоў стала становішча хрысціян на Блізкім Усходзе, асабліва ў Сірыі і Ліване. Патрыярх распавёў пра сітуацыю ў рэгіёне, падкрэсліў неад’емнасць хрысціян ад сірыйскага грамадства і заклікаў спыніць атакі на поўдзень Лівана. Таксама абмяркоўвалася справа выкрадзеных мітрапалітаў Алепскіх Паўла Язіджы і Яна Ібрагіма. Папа Леў XIV пацвердзіў гатоўнасць Святога Пасада падтрымліваць ініцыятывы дзеля стабільнасці рэгіёна.
🇷🇴 Румынія
17 верасня Патрыярх Румынскі Данііл прыняў у Бухарэсце пасла ЗША па асаблівых даручэннях па міжнароднай рэлігійнай свабодзе Райлі Барнса. Патрыярх прадставіў амерыканскай дэлегацыі становішча з рэлігійнай свабодай у Румыніі і расказаў пра малітоўную і гуманітарную падтрымку Украіны. Бакі таксама абмеркавалі сусветную геапалітычную і рэлігійную сітуацыю і праблемы моладзі, у тым ліку залежнасці, індывідуалізм і сацыяльную ізаляцыю.
🇹🇷 Турцыя
Пад саборам Святой Сафіі ў Стамбуле пацверджана існаванне сеткі падземных хадоў агульнай працягласцю каля дзевяці кіламетраў. Міністр культуры і турызму Турцыі Мехмет Нуры Эрсой паведаміў, што ўжо пачалася ачыстка і рэстаўрацыя даступных участкаў. Частка праходаў застаецца закрытай з-за абвалаў. Працягваюцца таксама работы па ўмацаванні галоўнага купала Святой Сафіі і захаванні яго мазаік. Богаслужэнні і наведванне храма працягваюцца.
🇧🇪 🇪🇺 Бельгія — ЕС
17 верасня ў Бруселі адбылося пасяджэнне Камітэта прадстаўнікоў праваслаўных цэркваў пры Еўрапейскім саюзе пад старшынствам мітрапаліта Бельгійскага Афінагора. Удзельнікі з прадстаўнікоў Канстанцінопальскага Патрыярхата і Праваслаўных Цэркваў Грэцыі, Румыніі і Балгарыі абмеркавалі будучыя мерапрыемствы, супрацоўніцтва з еўрапейскімі інстытутамі і падрыхтоўку новых праектаў.
🇱🇹🇫🇮 Літва — Фінляндыя — Эстония — Украіна
Архіепіскап Хельсінкскі і ўсёй Фінляндыі Ілія наведаў Літву для падтрымкі духавенства Літоўскага экзархата Канстанцінопальскага Патрыярхата і ўмацавання супрацоўніцтва. 17 верасня ён разам з епіскапам Панарэтам і святарамі з Эстоніі і Украіны здзейсніў Боскую літургію. Архіепіскап адзначыў, што Экзархат знаходзіцца на раннім этапе станаўлення і мае патрэбу ў маральнай, духоўнай і фінансавай падтрымцы. Фінляндская Царква мае намер садзейнічаць яго развіццю ў літоўскім грамадстве.
✝️🇧🇬 Іерусалім — Балгарыя
Патрыярхат Іерусалімскі паведаміў пра візіт Патрыярха Балгарскага Данііла на Святую Зямлю 25–30 верасня. 27 верасня ён разам з Патрыярхам Іерусалімскім Феафілам III здзейсніць Боскую літургію каля Гроба Гасподняга. У Іерусалімскім Патрыярхаце адзначылі, што сустрэча засведчыць гістарычныя і духоўныя сувязі дзвюх Цэркваў і іх еўхарыстычныя зносіны. Падчас малітвы будуць узносіцца прашэнні аб захаванні хрысціянскай прысутнасці на Святой Зямлі і міры на Блізкім Усходзе.
🇬🇧 Вялікабрытанія
Універсітэт Чычэстэра прысвоіў Усяленскаму патрыярху Варфаламею званне ганаровага доктара багаслоўя. Узнагароду ўручылі падчас яго візіту ў Вялікабрытанію. Універсітэт адзначыў уклад Патрыярха ў багаслоўскую навуку, міжхрысціянскі і міжрэлігійны дыялог, абарону правоў чалавека і навакольнага асяроддзя, а таксама яго намаганні дзеля рэлігійнай свабоды, чалавечай годнасці і міру.
🇬🇪 Сакартвэла
Грузінская Патрыярхія заявіла, што большая частка сродкаў, выдзеленых на пахаванне Каталікоса-Патрыярха Іліі II, не была выкарыстана. Паводле прэс-сакратара Патрыярхіі протаіерэя Андрыя Джагмаідзэ, многія арганізацыі і прыватныя асобы адмовіліся ад аплаты сваіх паслуг. Прэм’ер-міністр Сакартвэлы Іраклій Кабахідзэ паведаміў, што з папярэдне выдзеленых 3 млн лары фактычна было выдаткавана 722 тыс. лары. Ён падкрэсліў, што дадзеныя яшчэ патрабуюць вывучэння. | 238 |
| 16 | ✊ 27 верасня ў нашай віленскай капліцы адбудзецца сустрэча-гутарка «Уводзіны ў гісторыю Віленскай беларускай гімназіі (1918–1944)». Заснаванне, дзейнасць, канфлікты
Віленская беларуская гімназія — адна з найважнейшых беларускіх адукацыйных і культурных устаноў Вільні ХХ стагоддзя. Падчас сустрэчы пагаворым пра тое, як паўстала гэтая легендарная школа, з якімі выклікамі яна сутыкалася цягам свайго існавання і якім было стаўленне да яе з боку польскіх, літоўскіх і нямецкіх уладаў.
Асобна пагаворым пра людзей Віленскай беларускай гімназіі — яе выкладчыкаў, вучняў і выпускнікоў. У тым ліку пра настаўнікаў — праваслаўных святароў, якія былі звязаныя з гімназіяй.
Закранем і тэму памяці: дзе сёння знаходзяцца пахаванні дзеячаў і дзяячак, вучняў і выпускнікоў ВБГ, хто з іх пахаваны ў Вільні, у іншых месцах Літвы і ў Беларусі і што гэтыя магілы могуць распавесці пра гісторыю гімназіі і беларускую гісторыю Вільні.
Пра гісторыю ВБГ распавядзе Ціхан Чарнякевіч — літаратуразнаўца, гісторык літаратуры, крытык, перакладчык, архівіст, эсэіст, даследчык беларускай культуры і краязнаўца.
Апошнім часам ён даследуе гісторыю Віленскай беларускай гімназіі, працуе над біяграфічным даведнікам яе выпускнікоў і вывучае звязаныя з ёй архіўныя матэрыялы.
🚍 27 верасня (нядзеля), 11:30
📍Bokšto g. 4 (Капліца св. Лявонція Карповіча, Беларускі праваслаўны прыход Канстанцінопальскага патрыярхату)
🎁 Уваход вольны. | 452 |
| 17 | ✊ 27 верасня ў нашай капліцы адбудзецца сустрэча-гутарка «Уводзіны ў гісторыю Віленскай беларускай гімназіі (1918–1944)». Заснаванне, дзейнасць, канфлікты
Віленская беларуская гімназія — адна з найважнейшых беларускіх адукацыйных і культурных устаноў Вільні ХХ стагоддзя. Падчас сустрэчы пагаворым пра тое, як паўстала гэтая легендарная школа, з якімі выклікамі яна сутыкалася цягам свайго існавання і якім было стаўленне да яе з боку польскіх, літоўскіх і нямецкіх уладаў.
Асобна пагаворым пра людзей Віленскай беларускай гімназіі — яе выкладчыкаў, вучняў і выпускнікоў. У тым ліку пра настаўнікаў — праваслаўных святароў, якія былі звязаныя з гімназіяй.
Закранем і тэму памяці: дзе сёння знаходзяцца пахаванні дзеячаў і дзяячак, вучняў і выпускнікоў ВБГ, хто з іх пахаваны ў Вільні, у іншых месцах Літвы і ў Беларусі і што гэтыя магілы могуць распавесці пра гісторыю гімназіі і беларускую гісторыю Вільні.
Пра гісторыю ВБГ распавядзе Ціхан Чарнякевіч — літаратуразнаўца, гісторык літаратуры, крытык, перакладчык, архівіст, эсэіст, даследчык беларускай культуры і краязнаўца.
Апошнім часам ён даследуе гісторыю Віленскай беларускай гімназіі, працуе над біяграфічным даведнікам яе выпускнікоў і вывучае звязаныя з ёй архіўныя матэрыялы.
🚍 27 верасня (нядзеля), 11:30
📍 Bokšto g. 4 (Капліца св. Лявонція Карповіча, Беларускі праваслаўны прыход Канстанцінопальскага патрыярхату)
🎁 Уваход вольны. | 3 |
| 18 | Заўтра у Нядзелю 13.09 адзначаем дзень Узвышэння Святога Крыжа Гасподняга! (Перанос з 14.09)
За звычай служым две Літургіі з чынам пакланення Крыжу Хрыста:
9.00 - раняя на царкоўна-славянскай мове;
10.30 - позняя Літургія па беларуску.
Мы зноў апынаемся перад Крыжом, як перад Таямніцай ахвярнай любові Сына Божага да кожнага з нас. Мы літургічна паглыбляемся у гэтую бязмежную любоў і становімся жывымі сведкамі Галгофы.
Крыжу Твайму пакланяемся, Уладару, і святое Уваскрасенне Тваё славім! | 313 |
| 19 | 🤩🕯🍚 Сёння адзначаецца Нараджэнне Дзевы Марыі і Багач — свята ўраджаю, дабрабыту і восеньскага раўнадзенства
8 верасня ў хрысціянскай традыцыі адзначаецца Нараджэнне Божай Маці. З гэтым святам у беларускай народнай культуры цесна звязваўся і Багач — свята, якое падсумоўвала цыкл вырошчвання ўраджаю і сімвалічна адкрывала восень.
Галоўным атрыбутам свята быў сам Багач — лубок з жытам, у сярэдзіну якога ставілі свечку. Зерне для яго збіралі ўсёй грамадой. Свечка сімвалізавала сонца і святло, а зерне — ураджай, дастатак і працяг жыцця.
У хрысціянскім календары Нараджэнне Божай Маці — адно з вялікіх багародзічных святаў. Паводле царкоўнага падання, праведныя Іякім і Ганна доўгі час не мелі дзяцей і няспынна маліліся Богу. Іх малітва была пачута — у сям'і нарадзілася Марыя, якой наканавана было стаць Маці Ісуса Хрыста. Таму свята звязваюць з надзеяй, даверам да Бога, удзячнасцю за Яго дары і пачаткам новага этапу ў гісторыі збаўлення.
Этнограф Адам Багдановіч, бацька паэта Максіма Багдановіча, апісваў абрад так: у хату, дзе захоўваўся Багач, запрашалі святара. Пасля набажэнства запаленую свечку з жытам абносілі па вёсцы і вакол статка. Затым Багач пераносілі ў іншую хату, дзе ён заставаўся да наступнага года. Лічылася, што абрад павінен быў спрыяць ураджайнасці, дабрабыту сям'і і плоднасці жывёлы.
Так у народнай традыцыі перапляталіся хрысціянская падзяка Богу за Яго дары і старажытныя земляробчыя звычаі, звязаныя з заканчэннем жніва.
З Багачом звязвалі і пачатак новага земляробчага этапу:
«Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку».
А пра надыход восені казалі проста:
«Другі святок — восень, браток».
Усіх ахвотных запрашаем сёння далучыцца да святкавання Нараджэння Божай Маці. Няхай падарункам Багародзіцы ад кожнага стане добрая справа.
🚍 Урачыстая служба пачнецца ў 18:30.
Пасля Літургіі адбудзецца сябрына і святкаванне Багача — з песнямі, пачастункамі і, магчыма, танцамі. Да святкавання далучыцца этнаграфічны гурт «Світанак». | 497 |
| 20 | ⚔️ 8 верасня 1514 года адбылася знакамітая Бітва пад ✖️ Оршай
Гэта вялікая баталія паміж саюзнымі войскамі ВКЛ і Каралеўства Польскага пад агульным камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага і войскам Вялікага Княства Маскоўскага пад камандаваннем ваяводы Івана Чалядніна.
У жніўні 1514 года маскоўская армія, узначаленая Васілём ІІІ, захапіла Смаленск і працягнула наступ на тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага, захапіўшы Крычаў, Мсціслаў і Дуброўну. Маскоўскія сілы складаліся пераважна з коннага апалчэння, без артылерыі, і налічвалі 80 000 чалавек. Ім супрацьстаяла армія ВКЛ і Каралеўства Польскага, на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім. Хоць саюзнікі мелі толькі 35 000 ваяроў, іх войска было лепш узброенае і арганізаванае.
Асноўная бітва адбылася 8 верасня 1514 года пад Оршай. Армія Астрожскага разгарнулася ў дзве лініі, і першая атака маскоўцаў была адбіта. У вырашальны момант літоўска-польская кавалерыя спланавана адступіла, каб уцягнуць маскоўскія сілы ў пастку. Іван Чаляднін, упэўнены ў перамозе, павёў сваіх людзей у наступ, але яны апынуліся пад агнём схаванай артылерыі і былі акружаныя. Маскоўскае войска трапіла ў паніку і было разбіта.
Паводле хронік, маскоўцы страцілі каля 30 000 чалавек, а палоннымі сталі Іван Чаляднін і Міхаіл Булгакаў-Голіца. Перамога Астрожскага спыніла наступ Масквы, хоць знясіленыя літоўскія сілы не змаглі адразу вярнуць Смаленск.
У Беларусі гэтая дата неафіцыйна лічыцца Днём вайсковай славы. | 334 |
