cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

De facto. Беларуская навука

Канал пра беларускую навуку - даследаванні, навіны супольнасці і ўсё блізкае да гэтага тэмы. Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

نمایش بیشتر
پست‌های تبلیغاتی
501
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-17 روز
-130 روز

در حال بارگیری داده...

معدل نمو المشتركين

در حال بارگیری داده...

Photo unavailableShow in Telegram
Пабачыў свет зборнік навуковых матэрыялаў "Генеалогія і сямейная гісторыя: актуальныя праблемы і задачы", які стаў першым такога роду зборнікам матэрыялаў па генеалогіі як спецыяльнай гістарычнай дысцыпліне ў Беларусі ХХІ стагоддзя. Публікуюцца 24 навуковыя артыкулы і паведамленні, прысвечаныя ў тым ліку: рэканструкцыі радаводу прыгоннай сялян ад сучаснасці да першай паловы XVI ст.; верыфікацыі звестак з родавых спраў шляхты слуцка-капыльскага рэгіёна першай паловы ХІХ ст.; патэнцыялу метрычных кніг, рэвізскіх сказак і судовых спраў, малавядомым крыніцам па генеалогіі з Нацыянальнага архіўнага фонду; уплывам сямейнага заканадаўства 1920-х гг.на развіццё інстытуту сям’і і іншым аспектам. Укладальнікам і адказным рэдактарам зборніку выступіў кандыдат гістарычных навук, дацэнт Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, супрацоўнік Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Беларусі. Змест зборніку.
نمایش همه...
👍 10🤡 1
«Раней такую кнігу выдалі б велізарным накладам». Выйшла незвычайнае выданне пра беларускую мову. У красавіку мы пісалі пра тое, што з друку неўзабаве выйдзе навукова-папулярная кніга «Як гавораць беларусы», прысвечаная беларускай мове. Напісаў яе філолаг Вадзім Шклярык, які вядомы чытачам Onlíner дзякуючы праекту «Мова: як гаворыць краіна» і дакументальнаму фільму «Гаворкі Беларусі». Ужо ў маі кніга з'явілася ў продажы: набыць яе можна ў выдавецтве «Тэхналогія», у крамах сеткі «Белкніга», у кнігарні «Кніжная шафа» ды іншых. Мы пагутарылі з аўтарам і даведаліся, пра што гэтае выданне, на якога чытача разлічана і навошта амаль на кожнай старонцы надрукаваны QR-коды. people.onliner.by/go/1124604
نمایش همه...
👍 16
Photo unavailableShow in Telegram
Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году: захаваная спадчына Укладальнік Вольга Лабачэўская Выданне ўпершыню прадстаўляе шырокаму чытачу калекцыю фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне ў 1928 г. У ім прадстаўленыя выявы з арыгінальнага альбома экспедыцыі, які захоўваецца ў Бібліятэцы і музэі імя Францішка Скарыны ў Лёндане. Унікальныя фотаздымкі з узорамі сакральнага мастацтва і архітэктуры, народнага касьцюму, ткацтва і прадметаў побыту адлюстроўваюць багатую і самабытную культуру паўднёвых рэгіёнаў Беларусі Набыць па спасылцы ў інтэрнэт-краме з перасылкай па усім свеце: Або ў краме ў самым цэнтры Мінска: ГЦ "Купалаўскі" пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42
نمایش همه...
20👍 2🔥 1🤝 1
Photo unavailableShow in Telegram
СТАНІСЛАЎ МАНЮШКА. 205 аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча 07/06/2024, 18:30 📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры 17 мая споўнілася 205 год з дня нараджэння кампазітара, стваральніка беларускай нацыянальнай оперы Станіслава Манюшка. У жыцці Станіслава Манюшкі было нямала знаёмстваў – прыемных, цікавых і лёсавызначальных. Пра сяброўства, сустрэчы і падарожжы расказваюць архіўныя крыніцы і мемуары. Сямейнае жыццё кампазітара з перыпетыямі, гісторыямі кахання і сяброўства, фамільных сакрэтаў і сварак часам падобнае да серыяльных сюжэтаў. Чытачам газеты “Культура” многія з гэтых захапляльных сюжэтаў знаёмыя па артыкулах Змітра Юркевіча на яе старонках. А 7 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пачуць гэтыя цікавосткі можна будзе падчас жывой сустрэчы з даследчыкам. ☝️Акурат у гэтую дату ў 1857-м Станіслаў Манюшка і яго сябар Ахілес Банольдзі давалі канцэрт у Міхайлаўскім касцёле Навагрудка. А наведвальнікаў лекцыі чакае расповяд і пра неардынарныя гісторыі з гэтага падарожжа.
نمایش همه...
👍 7🔥 2🤓 1
Photo unavailableShow in Telegram
ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі 5 чэрвеня 2024 года 19.00 Цыкл сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі інтэлектуальнай літаратуры / метафізічнай паэзіі. Па форме выступае як conversatorium, літаратурна-філасофская майстроўня, у якой адбываецца сумесная работа па адмыканні сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных твораў. Першая сустрэча: 5 чэрвеня (серада), 19.00. Тэма: Беларуская метафізічная паэзія: карані і кроны. Мадэратар: Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. Уваходны квіток 5 рублёў. Літаратурны музей Максіма Багдановіча Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
نمایش همه...
👍 8
Photo unavailableShow in Telegram
Ужо не адзін год у вёсцы Гарошкаў (Рэчыцкі раён) Веткаўскі музей сумесна з археолагамі Эрмітажа капаюць бескурганны могільнік зарубінецкай культуры. Усе знаходкі перадаюцца Веткаўскаму музею. Сёлета археолагам патрэбны валанцёры, якія дапамогуць знаходзіць археалагічныя скарбы, якія ў далейшым паступяць у фонды менавіта Веткаўскага музея🙌 Пражыванне і харчаванне прадастаўляюцца бясплатна. За падрабязнасцямі пішыце/тэлефануйце Ларысе Варацінскай, кіраўніцы археалагічнай экспедыцыі: +79215686689 (можна пісаць у тэлеграм, вайбер) З пачатку ліпеня можна тэлефанаваць/пісаць на нумар +375292708996 Раскопкі праводзяць з пачатку ліпеня да сярэдзіны жніўня.
نمایش همه...
👍 7🤔 1
Упершыню за 25 год колькасць даследчага персаналу вырасла на амаль 6% Беларускі статыстычны камітэт апублікаваў дадзеныя пра развіццё даследчага сектару ў 2023 годзе. У параўнанні з многімі папярэднімі гадамі назіралася станоўчая тэндэнцыя ў навукова-даследчай сферы. Персанал, заняты ў навуковых даследаваннях (даследчыкі, а таксама тэхнікі і дапаможны персанал) склаў 26,7 тыс. чалавек. Гэта на 1,5 тыс. больш, чым у 2022 годзе. Такім чынам, назіраўся рост на 5,96%, што вельмі добры паказчык. Гэта самы значны рост прынамсі з 2000 года - за апошнія два з паловай дзесяцігоддзі толькі аднойчы тэмпы росту занятых у даследаваннях перавысіў 5% адсоткаў. Гэта было ў далёкім 2005 годзе (+5.12%) Станоўчая дынаміка назіралася таксама адносна колькасці даследчыкаў. У параўнанні з 2022 годам іх занятасць у сектары вырасла на амаль 750 чалавек (+4.5%) - гэта рэкордны паказчык з 2009 года (+11.3%). Падобны ўзровень апошні раз быў толькі ў 2018 годзе (+4.2%) Аднак нельга сказаць, што наступствы працяглага крызісу з даследчым сектары пераадолены. Агульная колькасць занятых пакуль не дасягнула дакрызіснага перыяду (які пачаўся з пандэміі, выбараў 2020 года і дапамозе Расіі ў вайне супраць Украіны) і знаходзіцца цяпер прыблізна на ўзроўні 2017 года, што значна ніжэй паказчыка 2000-х, калі сярэдняя колькасць занятых у даследаваннях складала больш за 31 тыс. чалавек. Тым не менш, дадзеныя сведчаць пра заўважнае ажыўленне сектару. Асноўны прырост далі інжынерныя дысцыпліны – амаль 650 чалавек. Паказчыкі па натуральным, сацыяльна-эканамічным, сельскагаспадарчым навукам і медыцыне практычна не змяніліся – плюс-мінус да пару дзясяткаў. Пры гэтым, бачны заўважны рост занятасці ў гуманітарных дысцыплінах – плюс 82 чалавека па выніках 2013 года. Відавочна, што асноўным драйверам росту сталі патрэбы расійскага ВПК, а таксама іншыя вытворчыя праекты звязаныя з вайной і рэарганізацыяй расійскага ўнутранага рынка ва ўмовах санкцый і абмежаванняў. Наколькі гэта тэндэнцыя ўстойлівая, пакуль сказаць цяжка, але ўсё адно варта адзначыць упершыню з 2019 года пазітыўную дынаміку, якая, праўда, дасягаецца за кошт знешняга ўплыву і толькі ў некалькіх вузкіх кірункаў даследаванняў і распрацовак.
نمایش همه...
🔥 3🤔 3👍 2😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
З'явілася ў продажы трэцця частка пяцікніжжа "Традыцыйны светалад беларусаў"- "Чалавек". У трэцяй кнізе серыі, прысвечанай ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў, гаворка ідзе пра тое, як традыцыйная культура бачыць чалавека, яго фізічны і духоўны свет, жыццёвы шлях, адносіны паміж жанчынай і мужчынам.
نمایش همه...
👍 11 1
Photo unavailableShow in Telegram
Бібліятэка Віленскага ўніверсітэта анансавала зборнік алічбаваных гістарычных дакументаў «Уніяцкі зборнік». Гэты зборнік закліканы аб’яднаць раскіданыя па розных фондах бібліятэкі дакументы, звязаныя з адной з найбуйнейшых хрысціянскіх канфесій Вялікага Княства Літоўскага. Дакументы, а менавіта рукапісы, лісты, друкаваныя кнігі, планы зямельных уладанняў, выявы, фатаграфіі і інш., раскрываюць гістарычны лёс уніяцкай царквы. Калекцыя ўключае ў сябе розныя віды прадметаў, якія былі адабраны з розных збораў аддзела рукапісаў Бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта. Дакументы тычацца царкоўнага кіравання, маёмасных пытанняў, гаспадарчага жыцця, адукацыі, рэлігійнай культуры, манаскай дзейнасці, друку, гандлю і інш. Сярод унікальных дакументаў — подпіс свяшчэннага архіепіскапа Язафата Кунцэвіча, лісты валадароў ВКЛ , справа уніяцкай семінарыі пры Лаўрышаўскім манастыры , фотаздымак уніяцкай царквы ў Мінску і інш. Калекцыя папоўнілася таксама каштоўнымі графічнымі творамі і выявамі уніяцкіх святынь.
نمایش همه...
12👍 6
Photo unavailableShow in Telegram
Пра што расказваюць абразы? Як збіраўся матэрыял для даследавання "Іконы ў хаце беларусаў", вынікі якога друкуюцца ў часопісе "Наша вера"? Якія музейныя калекцыі сталі асновамі для альбомаў "Беларускі іканапіс XVI – першай паловы XX ст." і "Іканапісная спадчына Беларусі XVII – пачатку XX ст."? Пра беларускія абразы і іх даследаванне расказвае ў перадачы "Культурная раніца" на Радыё Марыя кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Флікоп-Світа.
نمایش همه...
👍 9🔥 2
یک طرح متفاوت انتخاب کنید

طرح فعلی شما تنها برای 5 کانال تجزیه و تحلیل را مجاز می کند. برای بیشتر، لطفا یک طرح دیگر انتخاب کنید.