fa
Feedback

فریب کلاهبرداران را نخورید! تل‌متریو این کانال‌ها را شناسایی و برچسب‌گذاری می‌کند 👉 برای مشاهده برچسب، اشتراک تهیه کنید 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

رفتن به کانال در Telegram
1 267
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+17 روز
+130 روز
آرشیو پست ها
Прыдумаў лозунг «Жыве Беларусь!» і выступаў супраць расійскай агрэсіі. Тлумачым у 5 пунктах, чаму Янка Купала — легенда белар
Прыдумаў лозунг «Жыве Беларусь!» і выступаў супраць расійскай агрэсіі. Тлумачым у 5 пунктах, чаму Янка Купала — легенда беларускай літаратуры. Вы можете прочитать этот текст по-русски. https://zerkalo-16feb.store/news/cellar/120321.html?tg=1&requestedLang=bel 👉 Не адкрываецца спасылка? Паспрабуйце гэтую, з Беларусі — з VPN. 📲 Спампуйце нашу аплікацыю для Android или iOS.

📌 105 гадоў з дня нараджэння гісторыка права Язэпа Юхо 🔻 Беларускі навуковец, гісторык права Язэп Юхо нарадзіўся 19 сакавік
📌 105 гадоў з дня нараджэння гісторыка права Язэпа Юхо 🔻 Беларускі навуковец, гісторык права Язэп Юхо нарадзіўся 19 сакавіка 1921 года ў Пінску. У найноўшай гісторыі ён вядомы як заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі, сябра Вялікай Рады міжнароднага грамадскага аб’яднання Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. https://racyja.com/by/kultura/105-hadou-z-dnja-naradzennja-historyka-prava-jazepa-jucho/

🎬 Беларускае падполле 1980-х. Як у Беларусь вярнуўся Дзень Волі У 1980-м годзе, у часы брэжнеўскага застою, у краіне, дзе ўсё было рэгламентаванае да дробязяў, раптам адбылося нешта дзіўнае: у цэнтры Менску з'явіўся натоўп калядоўнікаў. Здавалася б, і што ў гэтым такога? Але менавіта тая падзея сталася першым крокам да адраджэння. У новым выпуску "Вусоў Скарыны" расповед пра тое, як з моладзевага творчага абʼяднання паўсталі рухі, якія вызначылі будучыню краіны. ▶️https://youtu.be/oVD2nALa5AI?si=KvrTTm9R3T7GMt_J

📌 21 сакавіка ў Гданьску пройдзе адкрыццё і ўрачыстае асвячэнне памятнага Крыжа «Змагарам за вольную і незалежную Беларусь».
📌 21 сакавіка ў Гданьску пройдзе адкрыццё і ўрачыстае асвячэнне памятнага Крыжа «Змагарам за вольную і незалежную Беларусь». 🔻 Гэта адбудзецца ў суботу і пачнецца а 14-й гадзіне на Гарнізонным могільніку ў Гданьску (за вакзалам PKS, што па вуліцы генерала Дамброўскага 2). 🔻 Таварыства “Хатка” запрашае на адкрыццё і асвячэнне памятнага крыжа. 🔻 У праграме святкавання ўгодкаў БНР у Гданьску таксама: 🔻 “Змагарам за Беларусь” – Паэзія і музыка: Валянціна Аксак, Уладзімір Арлоў, Наста Кудасава, Андрэй Хадановіч, Мая Міро-Вісьнеўская, гадзіна 1700, 21.03.2026 г., Абляцкі Цэнтр Культуры і Адукацыі, 🔻 Гданьск, вул. Эльжбетаньская 9-10 🔻 Дыскусія “Ці можна забараніць мінулае?”; “Вольны Хор” – канцэрт, гадзіна 17.30, 25.03.2026 г., Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці, Гданьск, Пл. Салідарнасці 1. https://racyja.com/by/hramadstva/21-sakavika-u-hdansku-asvecjac-kryz-zmaharam-za-belarus/

Repost from Новы Час
Чаўшэску — цар дакаў. Гісторыя на службе ў дыктатара 👉 Сяргей Варончык Дыктатуру Чаўшэску ў тым ліку намагаліся легітымаваць
Чаўшэску — цар дакаў. Гісторыя на службе ў дыктатара 👉 Сяргей Варончык Дыктатуру Чаўшэску ў тым ліку намагаліся легітымаваць за кошт ўзведзенай ў ранг дзяржаўнай ідэалогіі, экзатычнай тэорыі паходжання румынаў ад старажытнага народу дакі. Прычым па хадзе гісторыкам намякнулі, што ў іх працах трэба праводзіць думку пра тое, што Чаўшэску — гэта жывая рэінкарнацыя дацкіх цароў. Чытаць далей Чытаць без VPN

18 сакавіка 1921 паміж савецкай Расеяй і Польшчай была падпісаная Рыская дамова, згодна зь якой заходнія землі Беларусі перад
18 сакавіка 1921 паміж савецкай Расеяй і Польшчай была падпісаная Рыская дамова, згодна зь якой заходнія землі Беларусі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад РСФСР. Тэрыторыю Беларускай ССР на той час складалі 6 паветаў Менскай губэрні. Цэнтральную Беларусь разам зь Менскам расейцы гатовыя былі аддаць палякам. Як праходзілі тайныя перамовы ў 1920 годзе і малавядомыя факты пра падпісаньне Рыскага міру — у праекце «Як малявалі межы Беларусі»: https://smarturl.click/zO4A

Repost from N/a
Сябры, прапануем вам у суботу 21 сакавіка далучыцца да традыцыйнай сяброўскай вандроўкі па Віленшчыне "Не пакідайце ж мовы на
Сябры, прапануем вам у суботу 21 сакавіка далучыцца да традыцыйнай сяброўскай вандроўкі па Віленшчыне "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!", прысьвечанай дню народзінаў заснавальніка найноўшай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча. А нарадзіўся Багушэвіч у былым фальварку Сьвіраны непадалёк ад Меднікаў, куды мы і плануем завітаць. Таксама мы заедзем да касьцёла у Рукойнях, дзе хрысьцілі малога Францішка Бенедыкта, і ў турыстычны цэнтр у Савічунах, дзе вісіць памятная шыльда паэту. А яшчэ наведаем музей іншага паэта Уладзіслава Сыракомлі, сярэднявечны замак у Медніках, ды навакольныя іншыя цікавосткі! Маршрут вандроўкі: Вільня - Немеж - Барэйкаўшчына - Рукойні - Савічуны - Сьвіраны - Меднікі - Вільня. Вандроўка плануецца на невялікім аўтобусе ў добрай кампаніі. Выезд з Вільні а 10-й, вяртаньне недзе ў 16-30. Рэгістрацыя і больш падрабязная інфармацыя ў гугл-форме: https://forms.gle/3aWBcKHfFzU4LCy38 Далучайцеся!

БНР: рэальнасць ці мара? 23 сакавіка а 20:00 (па Мінску) на YouTube-канале «Годна» пагаворым пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі і кантэкст яе з’яўлення. У эфіры: Цімох Акудовіч – папулярызатар гісторыі. Тэма: Лікбез па БНР — Хто стварыў БНР? — Чаму яна не ўтрымалася? — Як сёння ацэньваць БНР? Аляксей Ластоўскі – сацыёлаг, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, выкладчык ЕГУ. Тэма: Габрэі і БНР — Які ўдзел габрэі прынялі ў стварэнні БНР? — Пры чым тут доктар Айбаліт? — Чаму віленскія габрэі падтрымлівалі ідэю адраджэння ВКЛ? 📅 23 сакавіка 🕗 20:00 (Мінск) 📺 YouTube «Годна» Спасылка на трансляцыю – тут

🏛 5 унікальных экспанатаў Віленскага беларускага музэю, які адзначыў 25-годзьдзе свайго аднаўленьня У сакавіку адзначыў чвэр
🏛 5 унікальных экспанатаў Віленскага беларускага музэю, які адзначыў 25-годзьдзе свайго аднаўленьня У сакавіку адзначыў чвэрць стагодзьдзя сваёй працы адноўлены Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча. З гэтай нагоды музэйнікі правялі ўрачысты прыём, нагадаўшы гісторыю музэю, якой агулам ужо больш за 100 гадоў, піша «Радыё Свабода».
Яшчэ ў пачатку XX стагодзьдзя віленскі беларус Іван Луцкевіч пачаў зьбіраць прадметы старажытнасьці, артэфакты, кнігі і дакумэнты, датычныя беларускай культуры і гісторыі. Паступова ўтварылася калекцыя ўнікальных прадметаў. Вядома, што Максім Багдановіч напісаў свой знакаміты верш пра слуцкіх ткачых, калі пабачыў у зборы Івана Луцкевіча слуцкія паясы.
Працяг па спасылцы. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

21 сакавіка ў Варшаве пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі “Савецкія партызаны ў 1941—1944 гг. Міфы і рэчаіснасць”
21 сакавіка ў Варшаве пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі “Савецкія партызаны ў 1941—1944 гг. Міфы і рэчаіснасць” з удзелам яе аўтара Богдана Мусяла. Богдан Мусял — нямецка-польскі гісторык, спецыялізуецца на гісторыі Другой сусветнай вайны. Кніга, чый беларускі пераклад будзе презентаваны, пабачыла свет у 2009-м у Нямеччыне на нямецкай мове. Кніга пра гісторыю савецкага партызанскага руху ў час Другой сусветнай вайны на прыкладзе Беларусі, у ёй раскрываюцца важныя аспекты гісторыі савецкага партызанскага руху ў Беларусі, у тым ліку ценявыя. У кнізе даследуюцца такія тэмы, як асноўныя нямецкія аперацыі супраць савецкіх партызанаў у Беларусі, колькасць страт у савецкім партызанскім руху, праблемы з забеспячэннем боепрыпасамі, а таксама стаўленне да яго беларускага насельніцтва. 📅 21 сакавіка (субота) ⏰16:00 –18:00 📍Muzeum Wolnej Białorusi (ul. Foksal 11), Warszawa

«Хацеў прыцягнуць увагу да свабоды слова» Расказваем, як у савецкія часы менскі студэнт Сяргей Ханжанкоў плянаваў падарваць «глушылку» на Залатой Горцы ў Менску. Глушыла яна тады ў тым ліку і Радыё Свабода.

🎶 Гісторык Ляксей Ластоўскі даведаўся, што пляменніца Юзафа Пілсудскага збірала беларускія народныя песні Гісторык Ляксей Ла
🎶 Гісторык Ляксей Ластоўскі даведаўся, што пляменніца Юзафа Пілсудскага збірала беларускія народныя песні Гісторык Ляксей Ластоўскі паведаміў, што пляменніца Юзафа Пілсудскага ўдзельнічала ў зборы беларускіх народных песень. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
«А ці ведалі вы, што пляменніца Юзафа Пілсудскага, Ванда (дачка малодшага брата маршалка Адама), падчас этнаграфічных экспедыцый віленскіх студэнтаў збірала і запісвала беларускія народныя песні? Прытым у родных мне мясцінах, Мосар», — напісаў Ластоўскі.
🧐 Мосар —сёння вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці.

Repost from bellitinfo
Івонка Сурвіла напісала кнігу ўспамінаў 📓 У выдавецтве Połackija Łabirynty выйшла кніга ўспамінаў Старшыні Рады Беларускай Н
Івонка Сурвіла напісала кнігу ўспамінаў 📓 У выдавецтве Połackija Łabirynty выйшла кніга ўспамінаў Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы з назвай “У восем гадоў я была на вайне”. Кніга перакладзеная з французскай мовы і па-беларуску публікуецца ўпершыню. Падрабязней 👈 Чытаць без VPN 🔗

Repost from N/a
Цэнтр даследаванняў гістарычнай геаграфіі Касцёла ў Польшчы пры Люблінскім каталіцкім універсітэце апублікаваў маштабную базу
Цэнтр даследаванняў гістарычнай геаграфіі Касцёла ў Польшчы пры Люблінскім каталіцкім універсітэце апублікаваў маштабную базу даных, прысвечаную манаскім дамам у Рэчы Паспалітай станам на 1772 год. Даследчыкі сабралі і нанеслі на карту 1327 аб'ектаў, сярод якіх сотні кляштараў розных ордэнаў, што знаходзіліся і на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Галоўная каштоўнасць праекта ў тым, што гэта не проста візуалізацыя, а адкрыты набор прасторавых дадзеных (ГІС). Хоць дакладнасць геапрывязкі не вельмі, як я паглядзеў. Карыстальнікам даступная не толькі інтэрактыўная карта, але і магчымасць бясплатна спампаваць увесь масіў інфармацыі ў прафесійных фарматах (shp, kmz, geojson, gpkg), а таксама ў звычайных табліцах (csv, xlsx). База ўключае падрабязныя метаданыя па кожным аб'екце: прыналежнасць да ордэна, дыяцэзіі, правінцыі. #кляштары #касцёлы #ВКЛ

Як у першай Канстытуцыі Беларусі заклалі міну пад маладую дзяржаву, разбірае «Зеркало» 15 сакавіка 1994 г. Беларусь атрымала
Як у першай Канстытуцыі Беларусі заклалі міну пад маладую дзяржаву, разбірае «Зеркало» 15 сакавіка 1994 г. Беларусь атрымала першую Канстытуцыю незалежнай дзяржавы. Але, як паказвае гісторыя, разам з дэмакратычнымі нормамі ў яе заклалі і механізмы будучай дыктатуры. БНФ настойваў: спачатку трэба абраць новы, ужо не савецкі парламент, і толькі потым прымаць Асноўны закон. Замест гэтага ініцыятыву з датэрміновымі выбарамі заблакавалі, у Канстытуцыю ўвялі інстытут прэзідэнцтва, а ключавыя артыкулы прагаласавалі з грубымі парушэннямі — праз імянныя бюлетэні, ціск на дэпутатаў і «збор» галасоў па дамах і бальніцах. Пазней яшчэ і знізілі ўзроставы цэнз для кандыдатаў у прэзідэнты — гэта адкрыла дарогу Лукашэнку. Праблемай былі не толькі махінацыі. У самой канструкцыі ўлады заклалі дрэнны баланс паміж парламентам і прэзідэнтам, а размытыя нормы кшталту 100-га артыкула дазвалялі кіраўніку дзяржавы амаль што адвольна тлумачыць свае паўнамоцтвы. БНФ папярэджваў, што такая мадэль вядзе да дыктатуры. Яго не паслухалі.

⚡️ 527 год таму Мінску было нададзена Магдэбурскае права Вялікі князь Літоўскі Аляксандр Ягелончык дараваў аднайменную грамат
⚡️ 527 год таму Мінску было нададзена Магдэбурскае права Вялікі князь Літоўскі Аляксандр Ягелончык дараваў аднайменную грамату Мінску, які не быў першым з беларускіх гарадоў, што атрымалі грамату на Магдэбургскае права. Да гэтага яно было нададзена таксама 🏹 Брэсту (1390), 🦌 Гродну (1391), 🐎 Слуцку (1441) і 🏰 Высокаму (1494) і інш. Згодна гэтай грамаце Мінск атрымліваў права на фарміраванне органаў самакіравання, незалежных ад улады ваяводаў і паноў. Адметнай рысай гарадоў, якія атрымоўвалі Магдэбургскае права, і своеасаблівым сімвалам гарадской свабоды з'яўлялася ратуша. У Мінску першая драўляная ратуша была пабудавана ў пачатку XVI стагоддзя. У 1582 годзе быў пабудаваны каменны будынак. 🇧🇾 Акрамя ратушы, пасля 1499 года, Мінск атрымаў права на свой уласны герб, які горад атрымаў у 1591-м годзе. Магдэбургскае права праіснавала ў Беларусі да XIX стагоддзя. Указам імператара Мікалая I Мінск пазбавілі самакіравання, а будынак ратушы, які нагадваў гараджанам пра былыя традыцыі, быў знесены.

Як пілі каву нашы продкі: вялікая размова з кандыдатам гістарычных навук https://people.onliner.by/2026/02/28/yak-pili-kavu-n
Як пілі каву нашы продкі: вялікая размова з кандыдатам гістарычных навук https://people.onliner.by/2026/02/28/yak-pili-kavu-nashy-prodki-vyalikaya-razmova-z-kandydatam-gistarychnyx-navuk

⚡Беларускі Моладзевы ХАБ запрашае ⬜️ 🫶 Гонар і Годнасць! Міфы і Праўды пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага Кацярына Вадан
⚡Беларускі Моладзевы ХАБ запрашае ⬜️ 🫶 Гонар і Годнасць! Міфы і Праўды пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага Кацярына Ваданосава, Васіль Калач, Алесь Кіркевіч. Дыскусія-выстава ад аўтараў медыя-праектаў “Трызуб і Пагоня” і “Сармат” кампаніі "Будзьма беларусамі" 🔥 Што такое шляхта? Як і за кім “панове” ваявалі? Дзе жылі? На якой мове размаўлялі? Як выхоўвалі дзяцей? Як зараблялі грошы? Пагаворым пра шляхецкія гербы, традыцыі, прозвішчы, прыгон і - спадчыну, якую пакінула па сабе наша шляхта. Дзе гістарычная праўда, а дзе - міф?.. 📅 19 сакавіка 2026 г. ⏰19:00 📍Dożynkowa 6A Шчыра запрашаем!

Як у Беларусі адраджалі рытуал вырабу абыдзённіка Вольга Лабачэўская ў апошнім нумары Ethnologia Polona піша пра абыдзённік (
Як у Беларусі адраджалі рытуал вырабу абыдзённіка Вольга Лабачэўская ў апошнім нумары Ethnologia Polona піша пра абыдзённік (рытуальны рушнік, вытканы за адзін дзень) і аброк (ахвяраванне тэкстыльных дароў ля прыдарожных крыжоў і святых месцаў). У мінулым жанчыны адказвалі за падтрыманне сімвалічных сувязяў з вышэйшымі сіламі і продкамі. Да практык звярталіся асабліва актыўна ў часы хвароб, эпідэмій, пагроз ураджаю і вайны. Падчас Другой сусветнай вайны жанчыны ткалі абыдзённік амаль у кожнай беларускай вёсцы. Практыкаваўся абрад і пасля вайны: напрыклад, у 1953-м у вёсцы Казлы Нясвіжскага раёна, дзе была моцная засуха. У вёсцы Бычын Бярэзінскага раёна абрад выклікання дажджу праводзіўся ў 1957-м. Да рытуалу звярнуліся і падчас пандэміі COVID-19. У сакавіку 2020-га прадстаўніцы Студэнцкага этнаграфічнага таварыства стварылі абыдзённік за 12 гадзін, а затым расклалі яго ў адчыненым акне аўто і ездзілі па мінскай кальцавой дарозе. Пасля абыдзённік замацавалі ў Музеі валуноў ва Уруччы.

12 сакавіка - дзень памяці Яна Баршчэўскага, беларускага і польскага пісьменніка, выдаўца, аднаго з заснавальнікаў новай бела
12 сакавіка - дзень памяці Яна Баршчэўскага, беларускага і польскага пісьменніка, выдаўца, аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры Ян Баршчэўскі (1794-1851) найбольш вядомы сваім творам «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Калі ў 1990 годзе гэты твор быў выдадзены на беларускай мове, 40-тысячны тыраж разышоўся цягам двух месяцаў. Ён аўтар вершаў на беларускай мове, паэм, балад, аповесцей, «Нарыса паўночнай Беларусі». Падарожнічаў па наваколлях возера Нешчарда, па Беларусі, у тым ліку па Мсціслаўшчыне. Збіраў беларускі фальклор, апісваў курганы і гарадзішчы. Пахаваны ў Чудніве на Валыні. У 2019 годзе ў Чудніве была ідэнтыфікаваная магільная пліта Яна Баршчэўскага, якая знаходзілася каля прыватнага дома. На надмагіллі надпіс па-польску: «Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей. Пісьменнік натхнення і пачуцця. Жыў годна 70 гадоў. Памёр 28 лютага 1851 года». Ініцыятыва «Беларуская літаратура» агучыла «Шляхціца Завальню».