Беларускі інстытут публічнай гісторыі
Kanalga Telegram’da o‘tish
Ko'proq ko'rsatish
1 271
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
+17 kunlar
-1530 kunlar
Postlar arxiv
Repost from Будзьма беларусамі!
5 ліпеня 1772 г. падпісаны трактат аб Першым падзеле Рэчы Паспалітай
У гэты дзень, 253 гады таму, у Пецярбургу быў падпісаны трактат аб Першым падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстра-Венгрыяй і Прусіяй.
Тры вялікія еўрапейскія манархіі — Расійская імперыя, Аўстрыйская імперыя і Прускае каралеўства фактычна паставілі краіну, якая знаходзілася ў стане глыбокага палітычнага крызісу, перад фактам аб яе падзеле. У выніку падзелу ўсходнія землі Вялікага Княства Літоўскага апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.
Цікава, што ўказ Кацярыны ІІ аб стварэнні Магілёўскай губерні быў падпісаны яшчэ да ўхвалення гэтага трактату ў чэрвені і да пачатку ўласна анексіі краінамі-ўдзельніцамі, якая адбудзецца толькі ў жніўні 1772 года.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі праводзіў спробы рэфармавання палітычнай сістэмы краіны. Але гэтыя пераўтварэнні не прынеслі плёну, і Рэч Паспалітая зведала яшчэ два падзелы, якія прывялі да яе канчатковай ліквідацыі як дзяржаўнага ўтварэння.
Што такое літвінізм? Чаму ў Літве так негатыўна ставяцца да беларусаў? Хто запусціў жарт "Вільня - наша", і хто гэтым актыўна карыстаецца? Якія людзі ў Літве ставяць у адзін шэраг Пуціна, Лукашэнку і Ціханаўскую? А што думаюць самі літоўцы пра беларусаў? У новым выпуску праекта "Гэта Топ!" Саша Івулін і Рыгор Астапеня паехалі ў Вільню і Каўнас, каб разабрацца ў праблемным пытанні. А таксама грунтоўна пагаварылі пра агульную гісторыю Беларусі і Літвы з Русцісам Камунтавічусам - вядомым літоўскім гісторыкам.
Repost from Спадчына
Раскапаныя рэшткі брамы Заслаўскага замка.
#Заслаўе #археалогія #замкі
Repost from Наша Ніва
Як разгул прыроды вярнуў целы Барбары Радзівіл і вялікага князя Аляксандра і чаму таямніцу знікнення іхніх рэгалій змаглі раскрыць толькі цяпер
У 1930 годзе адзначаўся 500-гадовы юбілей смерці Вітаўта. Яго парэшткі не былі знойдзены, а ўшанаванню ў Вільні перашкодзілі польскія шавіністы. Распавядаем, як у справу ўмяшаліся сілы прыроды і далі надзею аднойчы знайсці магілу славутага князя.
https://nashaniva.com/371172
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371172
Улады прызналі «экстрэмісцкай» успаміны нямецкага фельдмаршала
Гаворка пра друкаванае выданне франтавога дзённіка камандуючага групай армій "Цэнтр" Фёдара фон Бока "Я стаяў ля варот Масквы". Адпаведнае рашэнне прыняў суд Заводскага раёну Менска 27 чэрвеня.
Запісы аднаго з лепшых ваеначальнікаў нямецкай арміі, якія не прызначаліся для публікацыі, маюць асаблівую каштоўнасць, бо былі зроблены па гарачых слядах падзей на тэрыторыі СССР.
У 1941 г. перад вачыма фельдмаршала прайшлі падрыхтоўка аперацыі «Барбароса», 22 чэрвеня, «кацёл» пад Менскам — і наступленне на Маскву, калі нямецкія войскі апынуліся ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад Крамля, але былі абяскроўленыя, разбітыя і адкінутыя на захад.
Чытач вачыма самога фон Бока можа ўбачыць знутры ваенную машыну Трэцяга рэйха: яе поспехі і паразы, узаемаадносіны паміж генераламі, а таксама іх няпростыя стасункі з фюрэрам.
Repost from Наша Ніва
У Вільні будуць шукаць магілу Вітаўта. Пошукі, якія праводзіліся стагоддзе таму, прывялі да вялікіх адкрыццяў, але мэты не дасягнулі
Расказваем, куды зніклі косці вялікага князя і чаму сто гадоў таму не ўсе былі зацікаўленыя ў тым, каб іх адшукаць.
https://nashaniva.com/371171
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371171
Чаму нацыянальна арыентаваныя беларусы таксама могуць святкаваць 3 ліпеня - меркаванне эксперта Ігара Тышкевіча.
Як Лукашэнка перапісаў гісторыю пад сябе, прыдумваючы сабе тытул «спадкаемца Перамогі»
І якую ролю ў гэтым адыграў перанос галоўнага дзяржаўнага свята на 3 ліпеня.
Калі ў снежні 1996 года Аляксандр Лукашэнка сваім дэкрэтам перанёс святкаванне Дня Незалежнасці з 27 чэрвеня на 3 ліпеня, гэтую ініцыятыву ўспрынялі па-рознаму.
Яго прыхільнікі ў тыя дні былі гатовыя падтрымаць усё, што заўгодна, не звяртаючы ўвагі ні на незаконнасць лістападаўскага рэферэндуму, ні на адсутнасць здаровага сэнсу ў прапановах свайго куміра. Падрабязней ў тэксце "Салідарнасці".
Repost from Новы Час
Як Менск вызвалілі ад расейскіх захопнікаў
Гэтая сьвяточная падзея адбылася ў 1660 годзе, калі войска Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Паўла Сапегі здолела выкінуць маскоўскіх акупантаў з горада.
Чытаць далей
Спасылка без VPN
Repost from Historyja
Са святам вызвалення Менска! 💥 3 ліпеня 1660 года войскі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага вызвалілі Менск з-пад маскоўскай акупацыі.
+4
Да “Дажынак” руйнуюць гістарычныя будынкі ў Смалянах
У ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня ў вёсцы Смаляны ў Аршанскім раёне мясцовыя ўлады знеслі стогадовую стайню, якая разам з гатэлем утварала адзіны архітэктурны комплекс. Раней, таксама быў разбураны сам гатэль, а стайні, што прымыкалі да яго, засталіся без аднаго з муроў. Цяпер зніклі і стайні, паведамляе Orsha.eu. Архітэктурная спадчына знішчаецца ў межах падрыхтоўкі да “Дажынак”, якія сёлета пройдуць у Смалянах.
Комплексу будынкаў было больш за 100 гадоў. Яны не мелі афіцыйнага статусу помнікаў, але былі каштоўнымі сваёй гісторыяй і архітэктурай. Першапачаткова гатэль быў збудаваны мясцовым памешчыкам як жыллё для працаўнікоў маёнтку. У савецкі час пад кватэры пераабсталявалі і стайні.
Смаляны маюць некалькі значных архітэктурных помнікаў і вялікую колькасць старых будынкаў. Цягам апошняга дзесяцігоддзя ўлады спрабавалі знесці былы домініканскі кляштар. Знішчэнне спыніла Акадэмія навук. У 2023 г. былі зруйнаваныя млын і стары будынак мясцовага тэхнікума.
У Віцебску адкрылі мемарыяльную дошку калекцыянеру. Каму прысвячалі папярэднія?
У канцы чэрвеня адкрылі мемарыяльную дошку да 130-годдзя з дня нараджэння віцебскага калекцыянера Івана Галькевіча – яна з’явілася на музеі прыватнага калекцыянавання, які цяпер уваходзіць у абласны краязнаўчы музей.
Іван Галькевіч быў вядомым калекцыянерам: у прыватнасці, ён сабраў больш за 3800 манет, пачынаючы з часоў Старажытнага Егіпта, Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма, паведамляюць дзяржСМІ. Пасля смерці Галькевіча яго ўдава паводле завяшчання перадала калекцыю абласному краязнаўчаму музею, на яе аснове ў 1993 годзе быў створаны музей прыватных калекцый.
Каму ў Віцебску прысвячалі папярэднія мемарыяльныя дошкі? У красавіку гэтага года адкрылі дошку першаму сакратару Віцебскага абкама Сяргею Шабашаву. А ў 2023-м адкрылі дошку заслужанаму трэнеру СССР (па боксу) Валерыю Кандраценку.
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
🏺Ці будуць экзамен і ЦТ па гісторыі Беларусі ў 2026 годзе? Адказалі ў Міністэрстве адукацыі
Гісторыя Беларусі ў Беларусі — усё? Як будуць праходзіць цэнтралізаваныя экзамены і цэнтралізаванае тэсціраванне па гісторыі пасля адмены асобнага прадмета «Гісторыя Беларусі»? Аб тым, што адказалі ў Міністэрстве адукацыі, расказаў рэпетытар Улад Рэўтовіч на сваім канале history.kedr.
Што будзе з іспытамі па гісторыі Беларусі ў 2026-м? Чытайце на Hrodna.life
🏹
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2025/07/01/ekzamien-2026/?utm_source=tg
Repost from Беларускі піонэр
+1
#звязда
Газета "Звезда" №150 ад 5 ліпеня 1927 года пісала, што ў Менску з 2-га ліпеня пачаліся здымкі новай кінастужкі Белдзяржкіно і Савкіно "Кастусь Каліноўскі", у тым жа нумары газеты была размешчана аб'ява пра набор людзей у масоўку да фільма.
Repost from Витебск, я гуляю! | Новости Витебска
Сядзіба Быкава ўзятая пад асаблівую ахову дзяржавы
Міністэрства культуры зацвердзіла праект зон аховы вакол сядзібы сям’і Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі на Вушаччыне. Цяпер музей, дзе нарадзіўся народны пісьменнік, афіцыйна атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці з вызначанымі межамі тэрыторыі, дзе забаронена забудова, высяк лесу, а таксама змены, што могуць нашкодзіць аўтэнтычнаму ландшафту і выглядзе.
Пад аховай апынулася не толькі сама хата-музей, але і прылеглая алея памяці з валунам, усталяваным на месцы, дзе была хата, у якой нарадзіўся Васіль Быкаў. Цяпер у гэтай зоне забаронена будаўніцтва, знішчэнне зялёных насаджэнняў, устаноўка рэкламы і іншыя дзеянні, што могуць перашкодзіць захаванню культурнай спадчыны.
Сто гадоў таму ў Гродне адбыўся «працэс 72-х»
У 1925 г. судзілі ўдзельнікаў «беларуска-літоўскай партызанкі». Гісторык Сяргей Токць адзначае: за рухам 1922 - 1923 гг. стаялі літоўскія спецслужбы. Разам з тым партызаны ўсведамлялі, што змагаюцца за Беларусь, якая ўяўлялася ім ідылічнай сялянскай краінай без паліцыі, абшарнікаў і падаткаў.
Самая брутальная акцыя партызанаў адбылася 25 лістапада 1922 г.: у вёсцы Шумы Берштаўскай гміны застрэлілі двух жыхароў, падазраваных у супрацоўніцтве з польскай паліцыяй.
Вясною 1925 г. у Гродне прайшоў судовы «працэс 72-х» (а насамрэч 67-мі, бо пяцёра да суду не дажылі). Амаль усе абвінавачаныя з’яўляліся сялянамі, амаль усе былі ўраджэнцамі Гродзенскага і Лідскага паветаў. Па дадзеных газеты «Беларуская Доля» па нацыянальнасці было 40 беларусаў, 20 літоўцаў, 4 палякі і 1 яўрэй.
Асудзілі толькі 30 асоб, віна 37 не была даказана. 12 гадоў катаргі атрымаў Леанард Казюкевіч, абвінавачаны ў падвойным забойстве ў в. Шумы. Большасць атрымала ад 1,5 да 3 гадоў.
Repost from Будзьма беларусамі!
🚩 Люблінская унія для ВКЛ: наканаванне ці невыноснасць?
1 ліпеня 1569 года адбылася адна з лёсавызначальных для ўсёй Усходняй Еўропы падзея – у Любліне была заключаная ўнія, згодна з якой Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае аб’ядналіся ў адну дзяржаву, Рэч Паспалітую. Абедзве краіны да гэтага кроку ішлі амаль два стагоддзі.
Беларусь мае ўнікальную гісторыю. Мы не проста спазнавалі чужынскія ўплывы, мы навучыліся за сваю гісторыю не раз мяняць цывілізацыйную арыентацыю. Дзякуючы гэтаму беларускі народ захоўваў сваю ідэнтычнасць, але кожны раз плаціў вялікую цану – страчваў эліту, якая пераходзіла ў лагер мацнейшых.Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Repost from Наша Ніва
Археолагі раскапалі магчымы падземны ўваход у Заслаўскі замак
Гэты ход упершыню выявіў яшчэ ў савецкія часы археолаг Георгій Штыхаў. Тады ход часткова расчысцілі: яго шырыня складае каля 80 сантыметраў, вышыня — каля 1 метра 20 сантыметраў. Аднак адна са сцен была пашкоджаная, таму далейшыя даследаванні прыпынілі.
https://nashaniva.com/371471
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371471
У Мінску з'явіўся чарговы помнік міліцыянеру
Ён размясціўся каля новага будынка ГУУС Мінгарвыканкама на Дабрамысленскім завулку, паведамляе Blizko.by. Скульптура ўяўляе сабою міліцыянера ў форме савецкага ўзору.
Нагадаем, што ў 2017-м на вуліцы Гарадскі Вал насупраць будынка МУС з’явілася скульптура гарадавога. У 2018-м адкрылі адразу тры помніка: унутры двара Акадэміі МУС усталявалі скульптуру выпускніка Акадэміі; унутры двара УУС Мінаблвыканкама – помнік міліцыянерам, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку; на вуліцы Пляханава – скульптура юнага інспектара ДАІ.
А яшчэ ў Мінску ёсць як мінімум тры помнікі чэкістам. Апошні з іх у 2012 годзе адкрылі ў двары Інстытута нацыянальнай бяспекі. На скульптурнай кампазіцыі вышынёй 3,5 м – Фелікс Дзяржынскі, салдат часоў Другой сусветнай вайны і сучасны супрацоўнік КДБ. На помніку надпіс – «Светлой памяти чекистов».
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
🌱Гродзенец купіў альбом з фатаграфіямі горада, якім споўнілася сто гадоў
Гродзенец Аляксандр набыў на аўкцыёне альбом 1915 года выдання з фатаграфіямі горада. Як выглядае дарэвалюцыйны альбом, Аляксандр паказаў у TikTok.
Што гэта за альбом? Чытайце і глядзіце на Hrodna.life
🌱
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2025/06/30/albom-hrodna/?utm_source=tg
Endi mavjud! Telegram Tadqiqoti 2025 — yilning asosiy insaytlari 
