fa
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

رفتن به کانال در Telegram
1 262
مشترکین
+124 ساعت
-17 روز
+130 روز
آرشیو پست ها
Repost from Наша Ніва
Карціны з беларускай сядзібы Радзівілаў вярнулі, але ў Польшчу Дзясяткі ўнікальных палотнаў і гістарычных артэфактаў, якія за
Карціны з беларускай сядзібы Радзівілаў вярнулі, але ў Польшчу Дзясяткі ўнікальных палотнаў і гістарычных артэфактаў, якія захоўваліся ў маёнтках на тэрыторыі сучаснай Беларусі, вяртаюцца ў Польшчу дзякуючы прыватнаму капіталу польскіх арыстакратаў. https://nashaniva.com/402922 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402922

🔥 Шведская печка ў беларускай хаце: адкуль яна ўзялася і пры чым тут «руская печ»? «Скандынаўская» серыя на YouTube-канале HRODNA 11:27 падыходзіць да завяршэння. У новым выпуску Васіль Калач распавядае пра яшчэ адзін прыклад паўночнага ўплыву на беларускі побыт — так званую шведскую печку, своеасаблівую «ІКЕА XVIII стагоддзя». Чым яна адрознівалася ад традыцыйных печаў, чаму была больш энергаэфектыўнай і эканомнай і як да пачатку ХХ стагоддзя стала звычайнай рэччу ў сярэднезаможных і заможных беларускіх гаспадарках? А таксама — адкуль насамрэч паходзіць канструкцыя з плітой, духоўкай і складанай сістэмай дымаходаў і чаму яе гісторыю пазней сталі звязваць з «рускай печчу». ▶️ Глядзець відэа: https://youtu.be/op9JTxg-kbw?si=ySAeviq67iITMHcf

Выйшла кніга пра габрэйскую гісторыю Віцебска У жніўні ў амерыканскім выдавецтве Jewishgen.Inc пабачыла свет выданне «Віцебск
Выйшла кніга пра габрэйскую гісторыю Віцебска У жніўні ў амерыканскім выдавецтве Jewishgen.Inc пабачыла свет выданне «Віцебск у мінулым: гісторыя, мемуары, разбурэнне». На 402-х старонках кнігі аўтары прадстаўляюць шматгранную карціну габрэйскай грамады горада ад яе ранняй гісторыі да знішчэння ў 1941 годзе. Габрэйскія гандляры ўпершыню прыбылі ў Віцебск у сярэдзіне 1500-х гадоў, калі рэгіён уваходзіў у склад Рэчы Паспалітай. У XVIII ст. горад стаў буйным цэнтрам габрэйскай адукацыі і духоўнасці, як хасідскай, так і традыцыйнай. Да 1897 года з 65 871 жыхара Віцебска 34 440 былі габрэямі. У горадзе дзейнічалі дзясяткі сінагог, Талмуд-тора, габрэйская бальніца і некалькі школ. Сярод іншага ў кнізе расказваецца пра наступствы рэвалюцый 1905 і 1917 гадоў. Ёсць таксама раздзелы, прысвечаныя некаторым вядомым прадстаўнікам грамады горада, у тым ліку Марку Шагалу.

Музей POLIN запрашае на бясплатны беларускамоўны шпацыр па былым Малым геце ў Варшаве Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN п
Музей POLIN запрашае на бясплатны беларускамоўны шпацыр па былым Малым геце ў Варшаве Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN працягвае сістэматычна пашыраць прапанову для беларускай супольнасці ў Польшчы. Напярэдадні восені музей запрашае ўсіх ахвочых на аўтарскую экскурсію на беларускай мове «Малое гета і гісторыі яго жыхароў». Малое гета (1940–1942 гады) — гэта ўмоўная назва паўднёвай часткі Варшаўскага гета. Яго злучаў з Вялікім гетам вядомы драўляны пешаходны мост на вуліцы Хлоднай, які стаў сусветна вядомым сімвалам ізаляцыі і трагедыі варшаўскіх яўрэяў. У 1942 годзе падчас так званай «Вялікай акцыі» Малое гета перастала існаваць, аднак на яго тэрыторыі дагэтуль захаваліся арыгінальныя фрагменты муру і рэшткі будынкаў даваеннай сталіцы. Экскурсія адбудзецца 30 жніўня. Чытаць на сайце або без VPN.

Repost from Наша Ніва
Пра што маўчаць ідалы: як археалогія дапамагае вывучаць беларускую міфалогію Каменныя і драўляныя ідалы, старажытныя свяціліш
Пра што маўчаць ідалы: як археалогія дапамагае вывучаць беларускую міфалогію Каменныя і драўляныя ідалы, старажытныя свяцілішчы і сотні сакральных валуноў захоўваюць сляды вераванняў людзей, якія жылі на беларускіх землях стагоддзі і тысячагоддзі таму. Аднак археалагічная знаходка рэдка дае даследчыкам адназначны адказ, якому богу пакланяліся ў пэўным месцы і якія абрады там праводзілі. У новым выпуску праекта «Міфалогія роднага краю» гісторык Дзмітрый Скварчэўскі расказаў, што археалогія можа паведаміць пра рэлігійныя ўяўленні продкаў, а дзе пачынаецца тэрыторыя навуковых гіпотэз. https://nashaniva.com/402711 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402711

Да 35-годдзя аднаўлення незалежнасці Беларусі⚪️🔴⚪️ Запрашаем вас на жывы эфір з Лявонам Баршчэўскім – непасрэдным удзельніка
Да 35-годдзя аднаўлення незалежнасці Беларусі⚪️🔴⚪️ Запрашаем вас на жывы эфір з Лявонам Баршчэўскім – непасрэдным удзельнікам падзей жніўня 1991 года. Эфір пройдзе 24 жніўня а 20:00 (па Мінску) на ютуб-канале Годна 25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закона. Беларусь юрыдычна стала незалежнай дзяржавай. 🚩 Як гэтае рашэнне стала магчымым? 🚩 Што адбывалася 24–25 жніўня ў Авальнай зале і на плошчы перад Домам урада? 🚩 Якую ролю адыгралі дэпутаты Апазіцыі БНФ і людзі, якія выйшлі падтрымаць незалежнасць? Паразмаўляем пра гэта з Лявонам Баршчэўскім – дэпутатам Вярхоўнага Савета XII склікання, каардынатарам парламенцкай Апазіцыі БНФ і непасрэдным удзельнікам тых падзей. Калі хочаце атрымаць нагадванне са спасылкай на эфір, запоўніце гэтую форму.

Repost from Белсат
23 жніўня 1989 года адбылася мірная акцыя «Балтыйскі шлях» 37 гадоў таму жыхары Літвы, Латвіі і Эстоніі аб'ядналіся, выступаючы за незалежнасць ад СССР і стварылі жывы ланцуг, зʼяднаўшы Вільню, Рыгу і Таллін. Як гэта было – згадваем у відэа 👆🏻

Repost from Наша Ніва
У Валожынскім раёне зруйнуюць усе пабудовы сядзібы XIX стагоддзя — яшчэ і 14 тысяч патрацяць на знос У вёсцы Чэхаўшчына рыхту
У Валожынскім раёне зруйнуюць усе пабудовы сядзібы XIX стагоддзя — яшчэ і 14 тысяч патрацяць на знос У вёсцы Чэхаўшчына рыхтуюцца да зносу большай часткі шляхецкай сядзібы. У той жа час сам панскі дом выставілі на электронныя таргі з вельмі спецыфічнымі ўмовамі для будучага ўласніка. https://nashaniva.com/402850 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402850

Repost from N/a
🔻 Ніхто ў Еўропе не мог паверыць, што нацысты з камуністамі могуць пра нешта дамовіцца! Але падзеі 23 жніўня 1939 года паказ
🔻 Ніхто ў Еўропе не мог паверыць, што нацысты з камуністамі могуць пра нешта дамовіцца! Але падзеі 23 жніўня 1939 года паказалі адваротнае: Сталін з Гітлерам ударылі па руках і заключылі подлы пакт, вырашальны ў тым ліку і для беларускіх земляў: яны даставаліся таталітарнаму савецкаму рэжыму, які абрынуў на іх вынішчальныя рэпрэсіі. Сакрэтны пратакол да гэтага пакта, названага гісторыяй прозвішчамі міністраў замежных справаў абодвух імперый Молатава-Рыбентропа, перакрэслівае версію і савецкай, і крамлёўскай расейскай, і лукашэнкаўскай гісторый. Вырашаючы свае задачы, Сталін і Гітлер, па-просту разарвалі дзяржавы і народы Еўропы, адкрылі дарогу да жахлівай Сусветнай вайны. Савецкі Саюз да 1989 года не прызнаваў наяўнасць сакрэтных дамоваў з Гітлерам, называў іх «фальшыўкамі, пакліканымі зганьбіць міралюбную палітыку СССР». 🚩 Як нацысты і камуністы дайшлі да згоды чытаць тут: https://karonavitauta.org/public/smazanyya-kastany-rasenni-yakiya-adkryli-darogu-vaine Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️

У гонар гэтага беларускага пісьменніка ў Мінску названая плошча, а адзін з лепшых ягоных твораў — казка пра рэпрэсіі. Класіка
У гонар гэтага беларускага пісьменніка ў Мінску названая плошча, а адзін з лепшых ягоных твораў — казка пра рэпрэсіі. Класіка ўрачыста перапахавалі ў сталіцы, хаця ён быў супраць бальшавікоў. Ведаюць пра гэтага пісьменніка няшмат — расказваем самае цікавае. https://zerkalo-11jun.space/news/133158.html?tg=5&requestedLang=bel Вы можете прочитать этот текст на русском. 👉 Не працуе спасылка? Паспрабуйце гэтую, з Беларусі — з VPN. 📲 Спампуйце нашу аплікацыю для Android ці iOS.

Repost from Спадчына
Рабаванне польскіх музеяў і прыватных калекцый нацыстамі было не выпадковым марадзёрствам, а старанна спланаванай аперацыяй,
Рабаванне польскіх музеяў і прыватных калекцый нацыстамі было не выпадковым марадзёрствам, а старанна спланаванай аперацыяй, якую гадамі рыхтавалі нямецкія гісторыкі мастацтва пад выглядам турыстаў. У 1930-я гады, напярэдадні ўварвання ў Польшчу, мясцовыя музеі і галерэі перажылі сапраўднае нашэсце нямецкіх даследчыкаў. Напрыклад, прафесар гісторыі мастацтва з Брэслау (Уроцлава) Дагаберт Фрэй здзейсніў дзве маштабныя экспедыцыі ў Польшчу ў 1934 і 1938 гадах. Замежныя спецыялісты мэтанакіравана фатаграфавалі экспазіцыі, рабілі падрабязныя нататкі і складалі картатэкі, якія пазней ляглі ў аснову афіцыйных планаў Трэцяга рэйха па канфіскацыі (NS-Raubkunst). Адначасова з гэтым нямецкія ведамствы масава скуплялі наклады двухтомнага даведніка Эдварда Хвалевіка «Польскія зборы» (1926–1927 гг.). Выданне дэталёва апісвала прыватныя калекцыі і бібліятэкі ў шляхецкіх сядзібах. Тыраж кнігі быў імгненна распрададзены, а сам тэкст у Германіі пераклалі на нямецкую мову для ўнутранага карыстання. Парадокс у тым, што Хвалевік ствараў сваё даследаванне для абароны спадчыны пасля страт Першай сусветнай вайны, а на практыцы зрабіў ідэальны каталог для будучых рабаўнікоў. Дзякуючы гэтай папярэдняй разведцы акупанты дзейнічалі вокамгненна. Ужо 10 верасня 1939 года таварыства «Аненэрбэ» (пад кіраўніцтвам Гімлера) мела гатовыя спісы польскіх музеяў і палацаў для канфіскацыі, якую даручылі прафесару Петэру Паўльсену. Пазней працэс быў пастаўлены на канвеер групай спецыяльнага камісара Каятана Мульмана. Разам з аўстрыйскімі і нямецкімі мастацтвазнаўцамі ён правёў інвентарызацыю нарабаванага і стварыў пяцітомны каталог «Sichergestellte Kunstwerke im Generalgouvernement» (Забяспечаныя творы мастацтва ў Генерал-губернатарстве). Усе скрадзеныя шэдэўры сартаваліся на тры катэгорыі (Wahl I, II і III), пасля чаго найлепшыя палотны адпраўляліся ў Рэйх альбо асядалі ў кабінетах Ганса Франка і іншых нацысцкіх чыноўнікаў. Крыніца Крыніца #вайна #Польшча #музеі #рэстытуцыя

🎭 Бацька беларускага тэатра 📌 Заснавальніку беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра Ігнату Буйніцкаму (1861-1917) 22
+2
🎭 Бацька беларускага тэатра   📌 Заснавальніку беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра Ігнату Буйніцкаму (1861-1917) 22 жніўня спаўняецца 165 гадоў з дня нараджэння.   Больш на: https://racyja.com/by/kultura/backa-belaruskaha-teatra/

Чым адметныя Паванзкоўскія могілкі ў Варшаве, дзе пахаваюць Аляксандра Мілінкевіча Сёння на Паванзкоўскіх могілках, што знахо
Чым адметныя Паванзкоўскія могілкі ў Варшаве, дзе пахаваюць Аляксандра Мілінкевіча Сёння на Паванзкоўскіх могілках, што знаходзяцца ў варшаўскім раёне Жалібож, на вайсковай частцы, пахаваюць беларускага палітыка Аляксандра Мілінкевіча. «Еўрарадыё» запытала ў Анатоля Міхнаўца, заснавальніка ініцыятывы «Беларуская нацыянальная памяць», пра гісторыю Паванзкоўскіх могілак і пра іх значнасць не толькі для палякаў, але і для беларусаў. Падрабязнасці

Repost from Наша Ніва
Незвычайны для Беларусі гульнявы кубік знайшлі археолагі ў Мёрскім раёне Падчас летніх археалагічных раскопак каля вёскі Дрыг
Незвычайны для Беларусі гульнявы кубік знайшлі археолагі ў Мёрскім раёне Падчас летніх археалагічных раскопак каля вёскі Дрыгуці ў Мёрскім раёне навукоўцы знайшлі рэдкі для беларускай археалогіі прадмет — касцяны гульнявы кубік XVI стагоддзя. Ён быў зноўдзены ў слаі згарэлага будынка другой паловы XVI стагоддзя. https://nashaniva.com/402810 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402810

🔴 «Трэба толькі іх правільна распытаць»: чаму «Кніга нэкралёгаў» — сапраўдны скарб для даследчыкаў і аматараў гісторыі У бел
🔴 «Трэба толькі іх правільна распытаць»: чаму «Кніга нэкралёгаў» — сапраўдны скарб для даследчыкаў і аматараў гісторыі У беластоцкім выдавецтве «Kamunikat. org» выйшла «Кніга нэкралёгаў», укладзеная Наталляй Гардзіенка і Лявонам Юрэвічам. Выданне сапраўды ўнікальнае — на 800 старонках адлюстраванае праз некралогі сапраўднае, бурлівае жыццё беларусаў замежжа. ✍️ Тут успаміны пра грамадскую працу, беларускія імпрэзы, сумесныя падарожжы, нечаканыя знаёмствы і нават сны пра тое, як беларусы талакою ўцякаюць з пекла — «Што толькі ня ўспомніш!» — пісаў адзін з аўтараў некралогаў. «Жывыя карцінкі» міжволі паўстаюць перад вачыма і даюць шырокае поле працы для будучых даследчыкаў. Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

⛪️ Берасцейская ўнія. Пачатак У 1596 годзе ў Берасці была заключаная царкоўная ўнія, якая мела аб’яднаць хрысціян усходняга і
⛪️ Берасцейская ўнія. Пачатак У 1596 годзе ў Берасці была заключаная царкоўная ўнія, якая мела аб’яднаць хрысціян усходняга і заходняга абрадаў Рэчы Паспалітай, але ў выніку стала прычынай доўгага рэлігійнага і грамадскага супрацьстаяння. Сёлета спаўняецца 430 гадоў з часу Берасцейскай уніі. Гэтай даце Цімафей Акудовіч, гісторык і сябра БІПГ, прысвячае новы цыкл свайго падкасту Magistra Svita. У першым выпуску — пра самыя вытокі ўніі. Хто выступіў з гэтай ідэяй? Чаму яна ўзнікла менавіта напрыканцы XVI стагоддзя? Якія праблемы спадзяваліся вырашыць яе ініцыятары? Аўтар прапануе паглядзець на перадгісторыю Берасцейскай уніі з менш звыклага ракурсу і разабрацца ў прычынах падзеі, наступствы якой на стагоддзі паўплывалі на рэлігійнае і культурнае жыццё Беларусі. 🎧 Слухаць новы выпуск Magistra Svita

Францыск Скарына і яго погляд на канец свету Уладзімір Канановіч піша ў леташнім нумары чэшскага часопіса Slovanský přehled:
Францыск Скарына і яго погляд на канец свету Уладзімір Канановіч піша ў леташнім нумары чэшскага часопіса Slovanský přehled: эсхаталогія не была галоўнай тэмай у творчасці Францыска Скарыны, але ягоныя тэксты паказваюць, што пытанні канца свету, замагільнага жыцця і Страшнага суда былі для яго важнымі. Погляды Скарыны сфармаваліся пад уплывам заходнееўрапейскай традыцыі. Герб Скарыны, верагодна, мае эсхаталагічны сэнс. Выявы сонца і месяца могуць намякаць на біблейскія ўяўленні пра канец свету. Акрамя таго, гэтыя сімвалы маглі мець сувязь з алхіміяй і пошукамі сродку, які захоўваў бы жыццё і здароўе. Верагодна, Скарына ўспрымаў свой час як эпоху, якая ўжо знаходзіцца ў прадчуванні канца свету. Сваёй галоўнай задачай ён лічыў духоўнае навучанне чытачоў. Ён заклікаў людзей памятаць пра другое прышэсце Хрыста і быць духоўна пільнымі. Уласнае жыццё Скарына мог успрымаць як паломніцтва. Пастаянныя падарожжы можна разумець як своеасаблівы духоўны шлях, зямное жыццё не было для яго канчатковай мэтай.

Ужо сёньня: задушэньне «Праскай вясны» ў 1968 годзе → https://smarturl.click/ZRxVW Уначы на 21 жніўня 1968 году войскі краіна
+5
Ужо сёньня: задушэньне «Праскай вясны» ў 1968 годзе → https://smarturl.click/ZRxVW Уначы на 21 жніўня 1968 году войскі краінаў Арганізацыі Варшаўскай дамовы ўварваліся ў Чэхаславаччыну, каб здушыць «Праскую вясну».  У ваеннай апэрацыі і затым акупацыі Чэхаславаччыны агулам былі задзейнічаныя 750 тысяч вайскоўцаў, 6300 танкаў і бронетраспарцёраў а таксама 800 самалётаў.  Партыйнае кіраўніцтва на чале з Аляксандрам Дубчакам было арыштаванае і вывезенае ў Маскву.  Чэхаславацкая армія і міліцыя не аказвалі ніякага супраціву. Затое цывільныя грамадзяне супраціўляліся агрэсіі ўсемагчымымі спосабамі: закідвалі танкі камянямі і кактэйлямі Молатава, бывалі выпадкі, што людзі клаліся ўпоперак дарогі, каб спыніць танкі. Агулам у выніку розных інцыдэнтаў, паводле розных ацэнак, загінулі ад 77 да 200 чалавек. Пра іншыя гістарычныя падзеі 21 жніўня чытайце на сайце Свабоды.

Repost from Наша Ніва
Акадэмія навук рыхтуе археалагічную карту Мінска. Апошнія знаходкі на Менцы ўносяць значныя карэктывы ў гісторыю горада Да 96
Акадэмія навук рыхтуе археалагічную карту Мінска. Апошнія знаходкі на Менцы ўносяць значныя карэктывы ў гісторыю горада Да 960‑годдзя сталіцы даследчыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі рыхтуюць маштабны праект — археалагічную карту Мінска, якая аб'яднае вынікі шматгадовых даследаванняў. https://nashaniva.com/402525 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402525

Што калі сямейная памяць не супадае з падручнікам па гісторыі? Вось, напрыклад, калектывізацыя: у падручніку расказваюць як ц
Што калі сямейная памяць не супадае з падручнікам па гісторыі? Вось, напрыклад, калектывізацыя: у падручніку расказваюць як цудоўна сталі жыць сяляне. А дзядуля ўзгадвае, як у сям’і адабралі карову, каня і палову зямлі. І ім пашанцавала – суседзяў, напрыклад, пасля такога рабавання яшчэ і ў Сібір саслалі. Ці партызаны часоў Другой сусветнай: падручнік паказвае іх як добрых ваяроў за ўсё добрае, якія абаранялі жыхароў вёсак ад нападу нацыстаў. А бабуля ажно ўздрыгвае: бо прыходзілі ўначы, адбіралі ўсю ежу і нават насенне, маглі і застрэліць за «супраціў». А пасля яшчэ і нацысты маглі прыйсці пакараць за «добраахвотную дапамогу» партызанам. Ну, а партызаны што – яны пасля адпомсцяць за спаленую вёску. Толькі сялянам ад гэтага не лягчэй. Нават гісторыя пасляваеннай Беларусі ў афіцыйным наратыве – гэта аднаўленне краіны. А ў сямейнай памяці гэта дзядуля, які вярнуўся з фронту без брата, бабуля, якая ўсё жыццё захоўвала страх перад дзяржавай, або сваяк, пра якога дома доўга баяліся гаварыць, бо ён трапіў у палон і атрымаў 25 гадоў лагераў як «здраднік». Менавіта таму сямейныя гісторыі важныя. Яны не заўсёды ідэальна дакладныя – памяць таксама можа памыляцца. Але яны прымушаюць задаваць пытанні да вялікіх і прыгожых гістарычных формул пра «калектывізацыю» ці «індустрыялізацыю», «вызваленне» ці «інтэрнацыянальны доўг». За кожным такім словам былі канкрэтныя людзі. І часам, каб зразумець сапраўдную гісторыю Беларусі, дастаткова спытаць у свайго дзеда: «А як гэта было ў нашай сямʼі?» 💫 Наш Patreon 💫 Наш Buymeacoffee