1 270
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
اطلاعاتی وجود ندارد7 روز
-1630 روز
آرشیو پست ها
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
1937 vs 2025: чым падзеі мінулага падобныя да сённяшніх? Стрым з аўтарам кнігі пра Беларусь у 1937-м, гісторыкам Леанідам Смілавіцкім
Што яшчэ мы не ведаем пра 1937 год у Беларусі? Як памяць пра той час можа дапамагчы выжыць сёння? Як гэта — жыць ва ўмовах вайны і пісаць пра падзеі, якія папярэднічалі найбольшай вайне мінулага стагодзя?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае доктар гістарычных навук, кіраўнік праекта "Гісторыя габрэяў у Беларусі" ў Цэнтры дыяспары пры Тэль-Авіўскім універсітэце Леанід Смілавіцкі: https://www.youtube.com/watch?v=aIMIEEC1wxk
Іосіф Сталін. Як у СССР хавалі пралікі правадыра і кляпалі "архітэктара Перамогі"
Іосіф Сталін – "архітэктар Перамогі"? Так сцвярджалі пры яго жыцці і так робяць цяпер у Расеі і Беларусі, дзе аднаўляецца культ Сталіна. У СССР хавалі пралікі правадыра, якія прывялі да другой сусветнай і ахвяраў, як Зоя Касмадзям’янская. Гісторыя ад "Міфы вайны" са Змітром Міцкевічам распавядаюць, як яно было.
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
+4
✝️Сто гадоў таму святар з Гродзеншчыны трапіў у Польшчу па абмене палітвязнямі. Цяпер беларусы адшукалі яго магілу
Паводле матэрыялу гісторыка Яна Рамэйкі на сайце @mostmediaio, беларусы адшукалі магілу ксяндза Адама Лісоўскага.
Ксёндз Адам Лісоўскі, які нарадзіўся ў 1882 годзе ў вёсцы Каранды (цяпер 🐻 Смаргонскі раён), быў адным з першых каталіцкіх святароў, што падтрымалі беларускае адраджэнне. Ён перакладаў Святое Пісанне на беларускую мову, распаўсюджваў творы Францішка Багушэвіча і дапамагаў беларускім студэнтам.
У 1922 годзе ў Мінску савецкія ўлады арыштавалі Лісоўскага і прысудзілі да смяротнай кары, якую пазней замянілі на пяць гадоў турмы. У 1924 годзе яго вызвалілі і ён трапіў у Польшчу па абмене палітвязнямі. Пазней служыў у вёсцы Вышкі каля Беластока, памёр у 1929 годзе ў Варшаве.
Пахаваны, згодна з уласнай просьбай, у мястэчку Кляшчэлі на Падляшшы побач з ксяндзом Адольфам Пласкавіцкім. Дакладнае месцазнаходжанне пахавання пацвярджаецца запісам у часопісе «Chryścijanskaja Dumka» за 1929 год. Нядаўна магілу ксяндза Лісоўскага знайшлі на могілках у Кляшчэлях: яна адзначана агульным помнікам з металічнай агароджай.
Як знайсці магілу:
Каб дабрацца да Кляшчэляў, з Беластока можна сесці на цягнік да станцыі Кляшчэлі (у бок памежнай станцыі Чаромха). Ад чыгуначнага прыпынку трэба ісці ў цэнтр мястэчка, потым за мястэчкам знаходзяцца старыя могілкі. Магілу можна знайсці, падняўшыся на ўзгорак, пасля павярнуць налева — шукаць помнік з металічнай агароджай, дзе пахаваныя двое святароў.
Repost from Historyja
+2
10 ліпеня 1994 года адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Як паказала гісторыя, гэта былі першыя і апошнія дэмакратычныя выбары.
— Тату, чорт у хату лезе! — Абы не маскаль!
Як жыхары, што насялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі, у мінулым ставіліся да суседзяў і чаму ненавідзелі маскалёў? Хто і навошта выдумаў міф пра трыадзіны народ — беларусаў, украінцаў і расейцаў? Як Менск стаў сталіцай Беларусі? Чаму ў ХХ стагоддзі літоўцы, латышы і эстонцы здолелі стварыць нацыянальныя дзяржавы, а беларускі нацыянальны праект аказаўся няўдалым? Што агульнага было паміж Беларускай і Украінскай народнымі рэспублікамі?
На гэтыя ды іншыя пытанні на ўкраінскім канале «Історія без міфів» адказвае гісторык, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Павел Церашковіч.
У Клецкім раёне непагадзь разбурала старадаўні вятрак, які ахоўваўся дзяржавай.
Вятрак, што знаходзіўся ў вёсцы Шайкі, быў помнікам народнага драўлянага дойлідства галандскага тыпу. Яго пабудавалі на мяжы XIX і XX стагоддзяў і выкарыстоўвалі нават у савецкія часы — ужо з электрапрывадам. Нягледзячы на тое, што ён меў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці (аб чым сведчыла шыльда на ім), вятрак быў закінуты і з цягам часу пачаў імкліва парахнець і разбурацца.
Крыніца: Беларусь за МКАДом
Repost from Historyja
9 ліпеня 1906 года ва ўрочышчы Прыстанька каля вёскі Мікалаеўшчына адбыўся з’езд беларускіх настаўнікаў, які арганізаваў Якуб Колас. Вядома, з пункту гледжання расійскай царскай адміністрацыі, з'езды быў нелегальны, а з 9 на 10 ліпеня ўсіх удзельнікаў арыштавалі. Адным з пунктаў зʼезду было пашырэнне асветы і беларускай мовы. Тэмы гэтыя вельмі актуальныя па сённяшні дзень. Сам класік з 1908 па 1911 год адсядзеў у менскай вязніцы, дзе ён пачаў пісаць паэмы "Новая зямля" і "Сымон-музыка".
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
Падчас археалагічных раскопак гарадзішча на Менцы знайшлі фрагмент глінянага посуду з рунай. Дагэтуль у Беларусі знаходзілі адзінкавыя прадметы з рунічнымі надпісамі.
Мяркуецца, што гэта фрагмент амфары. Знаходка з рунай стала першай такой за ўвесь час раскопак на гэтым археалагічным помніку.
Што такое музей горада і чаму іх так мала ў Беларусі? Разбіраецца падкаст «Усход — Захад»
Чаму ў такім «музейным» горадзе, як Гродна, няма паўнавартаснага музея горада? Як наогул з’яўляюцца музеі гарадоў і дзе яны ёсць у Беларусі? І якімі яны павінны былі б быць? Праблемы і перспектывы гарадскіх музеяў у Беларусі ў падкасце «Усход-Захад» абмяркоўваюць краязнаўцы Аляксей Шота з Гродна і Аляксей Бацюкоў з Магілёва.
Repost from Суполка беларускіх пісьменнікаў
📙 Кніга пра Вайсковыя могілкі
Выдавецтва "Цымбераў" абвяшчае папярэднюю падпіску на кнігу "Вайсковыя могілкі ў Мінску : зберагаючы памяць" за аўтарствам Юрыя Тамковіча і Паўла Каралёва.👍👍👍
Кніга прысвечана гісторыі Вайсковых могілак Мінска. На падставе архіўных крыніц, перыёдыкі, успамінаў мінчан упершыню грунтоўна паказана гісторыя славутага некропаля. Нададзена ўвага гістарычным, мастацкім, моўным асаблівасцям могілак. 🔥🔥🔥
👉 Дэталі выдання і магчымасці замовы глядзіце тут
#палічка
Repost from De facto. Беларуская навука
Аперацыя «Баграціён»: «Самы маштабны правал германскай разведкі за ўсю Другую сусветную»
Аб гэтым піша расійскі гісторык Арцём Домнін у апошнім нумары «Вестника РФФИ». Ён вывучыў штабныя карты, перш за ўсё нямецкія, на якіх адлюстроўваліся злучэнні Чырвонай арміі пры аперацыі «Баграціён» (23 чэрвеня - 29 жніўня 1944 года).
Пры суадносінах з рэальнай сітуацыяй на той момант, гісторык прыйшоў да высновы пра «самы маштабны правал германскай разведкі за ўсю Другую сусветную вайну». Карты сведчаць, што немцы не знайшлі або знайшлі занадта позна тры агульнавайсковыя арміі, адну танкавую армію, адну паветраную армію, тры танкавых, два механізаваных і два кавалерыйскія карпусы. Савецкія маскіруючыя мерапрыемствы прывялі да татальнай дэзінфармаванасці ворага пра падрыхтоўку наймагутнейшага ўдару на цэнтральным участку фронту.
На ілюстрацыі — фрагмент карты штаба нямецкай групы армій «Цэнтр» за 21.06.1944 г. Не абазначаны 1-ы гвардзейскі, 9-ы танкавы і 1-ы механізаваны карпусы.
Repost from Будзьма беларусамі!
⛓️ Вядомы палітык у зняволенні на Валадарцы абгаварыў 249 чалавек. Што з ім для гэтага зрабілі сілавікі? Навошта ім гэта было патрэбна? Тлумачыць эксперт
У траўні 2025 года ў польскім архіве знайшлі дакумент, у якім гаворыцца, што вядомы беларускі лінгвіст і палітык Браніслаў Тарашкевіч пад катаваннямі НКУС быў вымушаны «здаць» 249 чалавек. CityDog.io пагаварыў з экспертам, каб даведацца, што адбывалася ў тыя гады, як працавала сістэма даносаў і катаванняў і наколькі гэта падобна на сённяшнюю Беларусь.
«Камуністычны рэжым быў людажэрскай сістэмай. І дзейнічаў ён у літаральным сэнсе ў прамысловым маштабе: масава, бязлітасна, знішчаючы мільёны. Гэты маштаб захоўваўся ажно да смерці Сталіна. Пазней тэрор стаў менш масавым, але ён нікуды не знік: былі дысідэнты, рэпрэсіі, людзей адпраўлялі ў псіхіятрычныя бальніцы».Працяг па спасылцы. 🖥 Без VPN адкрыецца тут.
Repost from Наша Ніва
З’езд КПРФ абвясціў памылковым даклад Хрушчова пра культ асобы Сталіна
Гэты даклад быў прысвечаны асуджэнню культу асобы Сталіна, масаваму тэрору і злачынствам другой паловы 1930-х — пачатку 1950-х гадоў, віна за якія ўскладалася асабіста на Сталіна.
https://nashaniva.com/371815
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371815
Repost from Historyja
+1
7 ліпеня 2000 года ў Менску "знік" Зміцер Завадскі - беларускі журналіст, тэлевізійны аператар.
Завадскі быў скрадзены, калі накіроўваўся ў аэрапорт «Менск-2». З таго часу яго ніхто не бачыў. Знікненне журналіста ўстала ў адзін шэраг з ліквідацыяй вядомых апазіцыйных палітыкаў: Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі і бізнесмена Анатоля Красоўскага.
Repost from Наша Ніва
Беларусь — не ўскраіна, а цэнтр еўрапейскай гісторыі, сцвярджае гісторык Цімаці Снайдэр
Вядомы амерыканскі гісторык Цімаці Снайдэр прачытаў лекцыю пра Беларусь — як старажытную, так і сучасную. Гэта не была звычайная гістарычная даведка: ён прапанаваў паглядзець на Беларусь як на месца, дзе перасякаюцца цывілізацыі, і на нацыю, гісторыя якой супярэчыць аўтарытарным міфам.
https://nashaniva.com/371646
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371646
Спроба імпічменту Лукашэнку, агратрэш у выглядзе дажынак, Ярмошына замест Віктара Ганчара, чарговы сфальсіфікаваны рэферэндум і разгон дэмакратычнага і стварэнне кішэннага парламенту, урачыстае адкрыццё першага рэстарана Макдональс, Маляваныч, а таксама фраза "Беларусь выратуе снайпер". Гісторык Павел Валатовіч працягвае распавядаць пра найноўшую гісторыю Беларусі. Новы выпуск прысвечаны другой палове 1996 года - лёсавызначальнага для нашай краіны, калі рэспубліка пераўтвараецца з парламенцка-прэзідэнцкай у аўтарытарную прэзідэнцкую.
Repost from Будзьма беларусамі!
🔍 Малавядомая згадка пра Грунвальдскую бітву
У гэтым годзе спаўняецца 615 гадоў, як 15 ліпеня 1410 года аб’яднанае войска Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага сустрэлася з войскам Тэўтонскага ордэна каля вёскі Грунвальд ва Усходняй Прусіі (зараз у складзе Польшчы).
⚔️ Слава пра Грунвальдскую бітву разышлася па ўсёй Еўропе. Згадкі пра яе можна знайсці ў самых розных крыніцах — часам даволі нечаканых. Пра адну з такіх згадак распавядаем у артыкуле.
Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Цяжкі выпуск "Загляне сонца" з Мікітам Мелказёравым пра тое, як знішчалася беларуская нацыя. І справа не толькі ў войнах. Разбіраемся, як так здарылася, што за кароткі час колькасць беларусаў скарачалася ўдвая і болей. Цяжкі лёс народа, які працягвае існаваць насуперак усяму.
У Віцебску адкрылі мемарыяльную дошку калекцыянеру. Каму прысвячалі папярэднія?
У канцы чэрвеня адкрылі мемарыяльную дошку да 130-годдзя з дня нараджэння віцебскага калекцыянера Івана Галькевіча – яна з’явілася на музеі прыватнага калекцыянавання, які цяпер уваходзіць у абласны краязнаўчы музей.
Іван Галькевіч быў вядомым калекцыянерам: у прыватнасці, ён сабраў больш за 3800 манет, пачынаючы з часоў Старажытнага Егіпта, Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма, паведамляюць дзяржСМІ. Пасля смерці Галькевіча яго ўдава паводле завяшчання перадала калекцыю абласному краязнаўчаму музею, на яе аснове ў 1993 годзе быў створаны музей прыватных калекцый.
Каму ў Віцебску прысвячалі папярэднія мемарыяльныя дошкі? У красавіку гэтага года адкрылі дошку першаму сакратару Віцебскага абкама Сяргею Шабашаву. А ў 2023-м адкрылі дошку заслужанаму трэнеру СССР (па боксу) Валерыю Кандраценку.
اکنون در دسترس! پژوهش تلگرام ۲۰۲۵ — مهمترین بینشهای سال 
