uk
Feedback

Не попадись на ботовода! Telemetrio знаходить і позначає такі канали мітками 👉 Хочеш бачити мітку, оформляй підписку 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Відкрити в Telegram

Показати більше
1 267
Підписники
Немає даних24 години
+17 днів
+130 днів
Архів дописів
📕У красавіку выйдзе “Выбранае” Кастуся Езавітава Насустрач 25 Сакавіка скіравалася ў друкарню кніга “Выбранае” дзеяча БНР Ка
📕У красавіку выйдзе “Выбранае” Кастуся Езавітава Насустрач 25 Сакавіка скіравалася ў друкарню кніга “Выбранае” дзеяча БНР Кастуся Езавітава, падрыхтаваная ў супрацы трох укладальнікаў: Натальлі Гардзіенкі, Юрыя Грыбоўскага й Лявона Юрэвіча. Яна распачынае новую кніжную сэрыю Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва (Нью-Ёрк) — “Спадчына БНР”. Выданьне на 720 старонках складаецца зь біяграфіі Кастуся Езавітава — дзеяча Рады БНР, стваральніка яе дыпляматычных місіяў у розных краінах, арганізатара беларускага жыцьця ў Латвіі, выдаўца й публіцыста, а таксама ўпершыню сабраных пад адной вокладкай найважнейшых ягоных тэкстаў, успамінаў, дасьледаваньняў, вершаў, нарысаў, ліставаньня й інш., што захоўваюцца ў зборах Беларусі, ЗША, Латвіі, Літвы і іншых краінаў. Некаторыя дакумэнты публікуюцца ўпершыню. Кніга выходзіць у выдавецтве Фонд Kamunikat.org Бібліятэка Kamunikat у Беластоку ў сярэдзіне красавіка.

Repost from Новы Час
Ад карнавала да зачыстак: эвалюцыя святкавання 25 Сакавіка Апошнія гады ў Беларусі 25 сакавіка праходзіць амаль незаўважна —
Ад карнавала да зачыстак: эвалюцыя святкавання 25 Сакавіка Апошнія гады ў Беларусі 25 сакавіка праходзіць амаль незаўважна — без масавых шэсцяў, канцэртаў і натоўпаў у цэнтры Мінска. У гэты дзень, як і ў любы іншы, за нацыянальную сімволіку ці публічную пазіцыю можна атрымаць затрыманне або крымінальную справу. Але так было не заўсёды. Яшчэ нядаўна Дзень Волі збіраў дзясяткі тысяч чалавек і выглядаў як сапраўднае свята. Чытаць далей Спасылка без VPN

Лекцыя Аляксандра Смаленчука «Параза і перамога БНР» да Дня Волі 25 сакавіка а 18:00 запрашаем вас на спатканне ў межах новаг
Лекцыя Аляксандра Смаленчука «Параза і перамога БНР» да Дня Волі 25 сакавіка а 18:00 запрашаем вас на спатканне ў межах новага праекту “Каляндар Вольнай Беларусі” – сустрэчу з гісторыкам Аляксандрам Смаленчуком “Параза і перамога БНР”. Падчас размовы паспрабуем разабрацца, чаму Беларуская Народная Рэспубліка не здолела адстаяць незалежнасць, абвешчаную ў 1918 годзе, і чаму, нягледзячы на гэта, яе гісторыя лічыцца адной з самых значных перамог беларускай нацыі. Таксама паглядзім на палітычныя партрэты тых, хто стаяў у вытокаў беларускай дзяржаўнасці. Гісторыя — гэта не толькі пра тое, што было. Гэта пра тое, як мы разумеем сябе сёння і як будуем заўтра. 📅 25 сакавіка ⏰18:00-20:00 📍Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11), Warszawa Уваход — данаты ад 20 злотых

🧐 «Ранішняя зара» перад заходам сонца. Гісторыя кааператыўнага бізнесу па-палеску, які закрыўся за месяц да пачатку вайны У
🧐 «Ранішняя зара» перад заходам сонца. Гісторыя кааператыўнага бізнесу па-палеску, які закрыўся за месяц да пачатку вайны У 1930-я гады Заходнюю Беларусь ахапіў сапраўдны бум кааператыўнага руху. 🤩🤩🤩 У 1933 годзе кааператыў з’явіўся ў палескай вёсцы Табулкі на Піншчыне — у тагачасных уладаннях вядомага грамадска-палітычнага дзеяча Беларусі, прэм’ер-міністра БНР Рамана Скірмунта. Жыхары вёскі Табулкі аб’ядналіся для стварэння ўласнай справы — кааператыва «Ютшэнка» («Jutrzenka»). ❔Як палешукі вучыліся кіраваць бізнесам, прымалі смелыя рашэнні і будавалі планы на будучыню, не ведаючы, што да пачатку Другой сусветнай вайны застаюцца лічаныя месяцы, расказвае Мікалай Заяц.
Часам сучасны бізнес сутыкаецца з праблемамі складанай лагістыкі і вядзення няпростай бухгалтарскай дакументацыі. Але ўявіце сабе бізнесменаў, якія вазілі тавар на конях праз начны лес, самастойна вучыліся бухгалтэрыі пры лучыне і спрабавалі весці дзейнасць у час, калі нарматыўныя дакументы яшчэ нельга было знайсці ў інтэрнэце. Такой была і гісторыя кааператыва ў вёсцы Табулкі на Піншчыне. Яна магла б стаць сюжэтам для фільма пра «амерыканскую мару» на беларускі лад, калі б не фінал.
Працяг па спасылцы. 🔍 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Repost from Белсат
24 сакавіка 1794 года пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі Паўстанне было прыдушанае ўвосень 1794 года, а Рэч Паспалітая падвергнулася трэцяму падзелу і канчаткова перастала існаваць. Аднак тая дзяржава «загінула з мячом у руках». 👀 Паглядзіце фрагмент нашай праграмы Intermarium, прысвечаны постаці Тадэвуша Касцюшкі

А ці была Рагнеда? Што хавае Аповесць мінулых гадоў? Ці сапраўды гісторыя княгіні Рагнеды — гэта тое, што мы думаем? А што, к
А ці была Рагнеда? Што хавае Аповесць мінулых гадоў? Ці сапраўды гісторыя княгіні Рагнеды — гэта тое, што мы думаем? А што, калі значная частка вядомых нам сюжэтаў з летапісаў не дакладныя сведчанні, а складаны мікс легенд, палітыкі і запазычанняў з чужых тэкстаў? У новым выпуску "Magistra Svita" разглядаецца, як стваралася «Аповесць мінулых гадоў» — галоўная крыніца пра раннюю гісторыю Русі. Чаму арыгінал летапісу не захаваўся, адкуль узяліся знакамітыя даты і навошта манахі дапаўнялі тэкст новымі сэнсамі? І галоўнае, ці была Рагнеда такой, як мы яе ведаем, ці яе гісторыя — гэта літаратурная канструкцыя? Аўтар падкаста запрашае ў падарожжа ў сярэднявечныя манастыры, дзе нараджаліся не толькі хронікі, але і вялікія гістарычныя міфы. Каб паглядзець на летапісы як на тэксты, што не проста фіксуюць падзеі, але часам і ствараюць рэальнасць. 🎧 Слухаць тут: https://www.patreon.com/posts/tsi-byla-ragneda-153647337

Repost from Наша Ніва
Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод? Ці думалі вы пра тое, каб стварыць уласны радавод? Даведацца, хто быў у вашай сям
Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод? Ці думалі вы пра тое, каб стварыць уласны радавод? Даведацца, хто быў у вашай сям'і перад вамі, чым яны жылі, праз што праходзілі? Разабраліся, як гэта зрабіць. (Запісацца на бясплатны курс па складанні радаводу можна па спасылцы, курс пачнецца з 6 красавіка). https://nashaniva.com/389953 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/389953

БНР: рэальнасць ці мара? Ужо сёння а 20:00 (па Мінску) на YouTube-канале «Годна» пагаворым пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі і кантэкст яе з’яўлення. У эфіры: Цімох Акудовіч – папулярызатар гісторыі. Тэма: Лікбез па БНР — Хто стварыў БНР? — Чаму яна не ўтрымалася? — Як сёння ацэньваць БНР? Аляксей Ластоўскі – сацыёлаг, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, выкладчык ЕГУ. Тэма: Габрэі і БНР — Які ўдзел габрэі прынялі ў стварэнні БНР? — Пры чым тут доктар Айбаліт? — Чаму віленскія габрэі падтрымлівалі ідэю адраджэння ВКЛ? 📅 23 сакавіка 🕗 20:00 (Мінск) 📺 YouTube «Годна» Спасылка на трансляцыю – тут

"На ўсю Беларусь мільён пракурораў і толькі адзін, толькі ён – адвакат" Францішак Багушэвіч — постаць, без якой цяжка ўявіць
"На ўсю Беларусь мільён пракурораў і толькі адзін, толькі ён – адвакат" Францішак Багушэвіч — постаць, без якой цяжка ўявіць станаўленне беларускай нацыі. У новым матэрыяле «Зеркала» пра яго распавядаюць не як пра «класіка са школьнай праграмы», а як пра чалавека са складанай і вельмі жывой біяграфіяй. Паўстанец 1863 года, вымушаны эмігрант, які два дзесяцігоддзі жыў ва Украіне, юрыст і судовы следчы, а пасля вяртання — адвакат, што абараняў найперш сялян і часта працаваў бясплатна. І ўжо паралельна — пісьменнік, які ва ўмовах фактычнай забароны беларускай мовы здолеў выдаць «Дудку беларускую» і сфармуляваць адну з ключавых ідэй нацыянальнага Адраджэння: без мовы народ знікае. Паэт Рыгор Семашкевіч калісьці сказаў пра Багушэвіча: «На ўсю Беларусь мільён пракурораў і толькі адзін, толькі ён — адвакат». Гэты выраз гучыць надзвычай актуальна і сёння — калі пракуроры дыктатарскага рэжыму судзяць бязвінных, а сама нацыя зноў патрабуе свайго абаронцы — і ў прамым, і ў пераносным сэнсе.

Беларускія даследчыкі ў Літве абмеркавалі прафесійныя магчымасці і праблемы Літва займае другое месца пасля Польшчы паводле к
Беларускія даследчыкі ў Літве абмеркавалі прафесійныя магчымасці і праблемы Літва займае другое месца пасля Польшчы паводле колькасці беларусаў, якія былі вымушаныя эміграваць пасля 2020 года. Сёння ў Літве знаходзіцца каля 20–30 кваліфікаваных гісторыкаў-даследчыкаў і выкладчыкаў. Калі ж дадаць да гэтай групы прадстаўнікоў іншых гуманітарных і сацыяльных навук, іх колькасць можа быць у два-тры разы большай. Такія факты былі агучаны падчас круглага стала «Беларускія даследчыкі і даследаванні Беларусі ў Літве: магчымасці і праблемы», які праўшоў у сакавіку ў анлайн-фармаце. Чытаць на сайце або без VPN.

Repost from Наша Ніва
Нетыповы апостал з пеўнем. У Беларусі ўратавалі ўнікальны абраз, звязаны з мастацкай школай Балонні Пасля шматгадовай і надзв
Нетыповы апостал з пеўнем. У Беларусі ўратавалі ўнікальны абраз, звязаны з мастацкай школай Балонні Пасля шматгадовай і надзвычай складанай рэстаўрацыі ўратаваны старадаўні абраз пакаяння святога апостала Пятра. Неўзабаве твор зойме сваё месца ў касцёле ў Новым Свержані. Знаходка ўражвае не толькі майстэрствам рэстаўратара, які літаральна выцягнуў жывапіс з таго свету, але і сваёй нетыповай іканаграфіяй, якая знаходзіцца толькі ў Італіі. https://nashaniva.com/390890 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/390890

Прапаганда замест гістарычнай памяці. Як Хатынь ператварылі ў інструмэнт маніпуляцый і інфармацыйнай вайны → https://smarturl
Прапаганда замест гістарычнай памяці. Як Хатынь ператварылі ў інструмэнт маніпуляцый і інфармацыйнай вайны → https://smarturl.click/zdg58 22 сакавіка адзначаецца дзень памяці Хатынскай трагедыі, калі нацысцкі карны атрад спаліў жыўцом і расстраляў 149 жыхароў беларускай вёскі Хатынская трагедыя — неаспрэчны факт, жудасная старонка ў гісторыі Беларусі. Але сёньня, калі дзяржаўная ідэалёгія спрабуе манапалізаваць права на «гістарычную праўду», Хатынь ператварылася зь месца смутку ў сродак інфармацыйнай вайны. Разьбіраемся, як працуюць мэханізмы гэтай маніпуляцыі.

22 сакавіка 1864 года ( 162 гады таму) быў пакараны Кастусь Каліноўскі.Каліноўскі не толькі ўзначаліў супраціў, але і стаў ід
22 сакавіка 1864 года ( 162 гады таму) быў пакараны Кастусь Каліноўскі.Каліноўскі не толькі ўзначаліў супраціў, але і стаў ідэолагам руху, прапагандуючы ідэі роўнасці, сацыяльнай справядлівасці і нацыянальнага самавызначэння.Яго газета "Мужыцкая праўда" стала голасам прыгнечаных нягледзячы на суровыя рэпрэсіі і пагрозу смерці, Каліноўскі заставаўся верны сваім перакананням да апошняга ўздыху

Repost from Historyja
Цікавостка. У кантрабандзе і распаўсюдзе кніг Францішка Багушэвіча чынны ўдзел прымаў будучы кіраўнік польскай дзяржавы Юзаф
+1
Цікавостка. У кантрабандзе і распаўсюдзе кніг Францішка Багушэвіча чынны ўдзел прымаў будучы кіраўнік польскай дзяржавы Юзаф Пілсудскі. Напрыклад "Dudka biаłaruskaja" ("Дудка беларуская") была выдадзеная ў Кракаве, які знаходзіўся ў Аўстра-Венгрыі.

❤️‍🔥Вандроўка шляхам Касінераў: па слядах паўстання 1863 года Ад Свіслачы, дзе вучыліся будучыя лідары нацыі, да Мілавідаў,
❤️‍🔥Вандроўка шляхам Касінераў: па слядах паўстання 1863 года Ад Свіслачы, дзе вучыліся будучыя лідары нацыі, да Мілавідаў, дзе разгарнулася адна з самых драматычных бітваў паўстання — гэтыя мясціны захоўваюць памяць пра людзей, што не пабаяліся кінуць выклік імперыі. 🗺 У гэтым артыкуле мы прапануем вам маршрут вольнага дня, які спалучае гістарычную рэканструкцыю і жывы досвед сустрэчы з мінулым. Далучайцеся да вандроўкі шляхам Касінераў, каб даведацца, дзе сёння можна адчуць дух паўстання 1863 года. Працяг па спасылцы. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Repost from Historyja
21 сакавіка 1840 года нарадзіўся Францішак Багушэвіч - класік беларускай літаратуры і ўдзельнік вызвольнага антырасійскага па
+2
21 сакавіка 1840 года нарадзіўся Францішак Багушэвіч - класік беларускай літаратуры і ўдзельнік вызвольнага антырасійскага паўстання Каліноўскага (1863-64 гг.).

❗️Ужо заўтра адбудзецца дыскусія-выстава ад аўтараў медыя-праектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат» у Кракаве 22 сакавіка адбудзе
❗️Ужо заўтра адбудзецца дыскусія-выстава ад аўтараў медыя-праектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат» у Кракаве 22 сакавіка адбудзецца дыскусія-выстава ад аўтараў медыя-праектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат» кампаніі "Будзьма беларусамі" ў Кракаве. Удзел возьмуць Кацярына Ваданосава, Васіль Калач, Алесь Кіркевіч. 🗡 Гонар і Годнасць! Міфы і Праўды пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага
Што такое шляхта? Як і за кім «панове» ваявалі? Дзе жылі? На якой мове размаўлялі? Як выхоўвалі дзяцей? Як зараблялі грошы? Пагаворым пра шляхецкія гербы, традыцыі, прозвішчы, прыгон і - спадчыну, якую пакінула па сабе наша шляхта. Дзе гістарычная праўда, а дзе - міф?..
Шчыра запрашаем! 📍Прастора (ul. Mikołajska 4/6). ⏰ Пачатак: 18:00. Шчыра запрашаем! Уваход вольны. Мерапрыемствы ладзяцца ў межах праграмы @artpower_belarus. #ArtPowerBelarus

Repost from Наша Ніва
У Полацку знеслі дарэвалюцыйны дом святара, які быў пад аховай на паперы У Полацку разбурылі адметны драўляны дом пачатку ХХ
У Полацку знеслі дарэвалюцыйны дом святара, які быў пад аховай на паперы У Полацку разбурылі адметны драўляны дом пачатку ХХ стагоддзя на адной з найстарэйшых вуліц горада. Менш як тры гады таму дзяржава юрыдычна забараніла яго зносіць спецыяльным дакументам, які проста праігнаравалі. https://nashaniva.com/390868 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/390868

👩🏻🧑🏻‍🦱 Францыск Скарына як сімвал атмасфернага хіпстара, або Хто натхняе беларускую моладзь Хто натхняе маладых беларуса
👩🏻🧑🏻‍🦱 Францыск Скарына як сімвал атмасфернага хіпстара, або Хто натхняе беларускую моладзь Хто натхняе маладых беларусаў сёння — пасля 2020-га, у эміграцыі, у Беларусі, у іх штодзённым жыцці? Мы сабралі адказы прадстаўнікоў беларускай моладзі з розных краін свету пра людзей, прыклад якіх дапамагае ім не здавацца і рухацца наперад. Атрымалася цікавая і праўдзівая мазаіка імёнаў — ад Скарыны да добраахвотнікаў, ад пісьменнікаў да родных. 🔴 «Будзьма беларусамі!» з радасцю дзеліцца вынікамі апытанкі з чытачамі. Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Тысячы буслоў у небе над Хайфай (Ізраіль) - неверагодная і захапляльная з’ява. Навіна зусім не гістарычная, але вельмі сімвалічная. Штогод белакрылыя птушкі вяртаюцца праз Ізраіль на радзіму, у свае гнёзды, каб даць жыццё новым птушкам. Яны рухаюцца вялікімі зграямі, падтрымліваючы адна адну і карыстаючыся ветрам, каб працягваць шлях. Выйшаўшыя сёння на волю палітвязні як і буслы павяртаюцца да свабоды, да руху, да жыцця без прымусу. Яны ізноў могуць ісці сваім шляхам. А буслы як напамін, што пасля зімы заўсёды прыходзіць вясна. Так і свабода — нават калі яна адкладзеная — усё ж надыходзіць.