Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
رفتن به کانال در Telegram
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага Сайт Палка: www.kalinouski.org www.youtube.com/@BELARUSFREEDOMFIGHTERS Далучыцца да Палка: @Rekrut_PKK_bot Кантакт для СМІ і іншых асоб: @PKK_media_bot
نمایش بیشتر3 784
مشترکین
+424 ساعت
-117 روز
-830 روز
در حال بارگیری داده...
کانالهای مشابه
ابر برچسبها
هیچ دادهای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
سپتامبر '26
سپتامبر '26
+26
در 6 کانالها
اوت '26
+49
در 8 کانالها
Get PRO
ژوئیه '26
+58
در 1 کانالها
Get PRO
ژوئن '26
+91
در 10 کانالها
Get PRO
مه '26
+124
در 23 کانالها
Get PRO
آوریل '26
+46
در 3 کانالها
Get PRO
مارس '26
+104
در 16 کانالها
Get PRO
فوریه '26
+136
در 16 کانالها
Get PRO
ژانویه '26
+121
در 16 کانالها
Get PRO
دسامبر '25
+162
در 32 کانالها
Get PRO
نوامبر '25
+204
در 19 کانالها
Get PRO
اکتبر '25
+359
در 39 کانالها
Get PRO
سپتامبر '25
+56
در 3 کانالها
Get PRO
اوت '25
+109
در 14 کانالها
Get PRO
ژوئیه '25
+87
در 24 کانالها
Get PRO
ژوئن '25
+109
در 15 کانالها
Get PRO
مه '25
+132
در 28 کانالها
Get PRO
آوریل '25
+172
در 22 کانالها
Get PRO
مارس '25
+261
در 41 کانالها
Get PRO
فوریه '25
+257
در 30 کانالها
Get PRO
ژانویه '25
+176
در 15 کانالها
Get PRO
دسامبر '24
+201
در 34 کانالها
Get PRO
نوامبر '24
+308
در 47 کانالها
Get PRO
اکتبر '24
+263
در 33 کانالها
Get PRO
سپتامبر '24
+235
در 28 کانالها
Get PRO
اوت '24
+1 509
در 49 کانالها
| تاریخ | رشد مشترکین | اشارات | کانالها | |
| 05 سپتامبر | +14 | |||
| 04 سپتامبر | +8 | |||
| 03 سپتامبر | +1 | |||
| 02 سپتامبر | +2 | |||
| 01 سپتامبر | +1 |
پستهای کانال
Шэрая зона, максімальная канцэнтрацыя ўвагі на кожнай дэталі і кожнай секундзе.
Працуе бронегрупа Палка Каліноўскага сумесна з 5-м цэнтрам.
Нашы задачы на выездзе — поўнае прыкрыццё ўсіх падраздзяленняў, суправаджэнне груп, дастаўка і забор пяхоты і аператараў БПЛА. Але найважнейшае — медычнае прыкрыццё і эвакуацыя параненых. Робім усё, каб кожны вярнуўся жывым.
| 2 | Сёння, 29 жніўня — Дзень памяці абаронцаў Украіны.
Гэтая дата звязана з адной з самых трагічных старонак вайны — Ілавайскай трагедыяй 2014 года. Менавіта ў гэты дзень украінскія вайскоўцы выходзілі з атачэння па абяцаным «зялёным калідоры», але былі падступна расстраляныя расійскай арміяй. Сімвалам гэтага дня стаў сланечнік, бо менавіта ў палях сланечнікаў вакол Ілавайска ішлі тыя страшныя баі.
Сёння мы схіляем галовы не толькі перад украінцамі, але і перад беларускімі ваярамі, якія аддалі самае каштоўнае ў барацьбе з расійскім імперыялізмам. Ад першых дзён вайны ў 2014 годзе і на працягу ўсяго поўнамаштабнага ўварвання пасля 2022 года беларускія добраахвотнікі стаяць поплеч з украінскім народам.
Светлая памяць усім загінулым абаронцам.
Жыве Беларусь! Слава Украіне!
Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс | 1 634 |
| 3 | Летась у нас адбыліся новыя вучэнні па агнявой падрыхтоўцы. У тым ліку — выпрабаванні новага кулямёта. Пасля падобных публікацый калегі часам пішуць нам: "Што вы робіце? Такім фота можна спаліць палігон і туды можа прыляцець".
Насамрэч мы заўжды думаем пра бяспеку і змяняем фон падобных фота з дапамогай ШІ і іншых тэхнічных інструментаў. А сёння, каб пазбегнуць пытанняў пра лакацыю, мы вырашылі "перамясціць" наш палігон у ваколіцы Мірскага замка. Перадусім - гэта прыгожа.
🎞 YouTube 🔵 Telegram 👥 Facebook
📷 Instagram 📱 X 👍 Site | 2 114 |
| 4 | Што носіць на сабе баец Палка Каліноўскага: дэталёвы агляд рыштунку
У новым відэа падрабязна разбіраем, з чаго складаецца сучасны рыштунак і сродкі індывідуальнай абароны. Мы пройдземся па ўсёй экіпіроўцы зверху ўніз: ад тактычнага шлема і актыўных навушнікаў да плітаноскі, варбелта і правільнага размяшчэння падсумкаў з турнікетамі.
Вы даведаецеся, колькі каштуе сабраць падобны баявы камплект, чаму медыцынскі падсумак зручней насіць на спіне і як гэта — пастаянна цягаць на сабе дваццаць пяць кілаграмаў брані і боекамплекта.
Відэа ўжо на нашым YouTube-канале: https://youtu.be/_r9TOUe2Mg4 | 2 508 |
| 5 | «Доўгае падарожжа дадому» ― у Запарожжы адкрылі фотавыставу пра чатыры гады баявога шляху Палка Каліноўскага.
7 жніўня ў Цэнтры сучаснага мастацтва Запарожжа прайшла прэзентацыя вайскова-дакументальнай выставы, падрыхтаванай грамадой “Каліноўцы” @kalinoucy_official і прэс-службай Палка Каліноўскага.
У экспазіцыю ўвайшло больш за 100 здымкаў беларускіх дабраахвотнікаў, якія абралі найбольш складаны варыянт вярнуцца ў Беларусь: праз вызваленне Украіны. Выстава падзелена на зоны, якія ўвасабляюць вобласці, у абароне і вызваленні якіх бралі ўдзел беларусы. Экспазіцыя нагадвае пра бесперапыннае перамяшчэнне з аднаго сектара ў іншы.
Наведаць выставу можна па адрэсе: Запарожжа, праспект Саборны, 151.
Выстава адкрыта да 6 верасня. Уваход вольны. | 2 934 |
| 6 | Артылерысты — гэта не толькі людзі, якія кіруюць дужа вялікімі і магутнымі гарматамі, але і няблагія слесары.
Работы на фронце зараз багата, і калі людзі неяк трымаюцца, то метал, бывае, зусім не дае рады. На фота — замена дульнага тормазу-кампенсатара на гармаце Д-30, якую разлік робіць уласнаруч.
Збор на аднаўленне і рамонт тэхнікі і абсталявання артылерыйскага разліку Палка Каліноўскага працягваецца:
https://send.monobank.ua/jar/5V2h2PGcgB
Нумар карткі: 4874 1000 2261 7057
PayPal: gerod.evg@gmail.com | 2 509 |
| 7 | Артылерысты — гэта не толькі людзі, якія кіруюць дужа вялікімі і магутнымі гарматамі, але і няблагія слесары.
Работы на фронце зараз багата, і калі людзі неяк трымаюцца, то метал, бывае, зусім не дае рады. На фота — замена дульнага тормазу-кампенсатара на гармаце Д-30, якую разлік робіць уласнаруч.
Збор на аднаўленне і рамонт тэхнікі і абсталявання артылерыйскага разліку Палка Каліноўскага працягваецца:
https://send.monobank.ua/jar/5V2h2PGcgB
Нумар карткі: 4874 1000 2261 7057
PayPal: gerod.evg@gmail.com | 1 |
| 8 | Артылерыст Палка Каліноўскага з пазыўным Золтан сустрэў свайго напарніка ў верасні 2022 года ў прыфрантавым Гуляйполі. Байцы спыніліся памяняць прабітае кола, і да іх выбеглі тры мясцовыя сабакі. Самага актыўнага з іх — невялікага белага сабаку, які ўжо паспеў пасядзець пад абстрэламі з «Градаў», — Золтан забраў з сабой.
Імя далі па афарбоўцы — Бяляш. Усюды, дзе быў гаспадар — у Запарожжы, Купянску, Харкаве, Дружкоўцы, — сабака ішоў следам за ім, стаўшы паўнапраўнай часткай каманды.
Нягледзячы на франтавое жыццё, Бяляш ненавідзеў зброю. Варта было байцам пачаць чысціць аўтаматы, як сабака не вытрымліваў металічнага лязгу і сыходзіў у іншы пакой. На самі пазіцыі Золтан яго не браў, каб зберагчы, затое Бяляш узяў на сябе кантроль за небам. Пачуўшы гул варожага дрона, ён выбягаў на вуліцу і люта абрэхваў пагрозу.
У Купянску яго самастойнасць праявілася ў поўнай меры: Бяляш сабраў сапраўдную банду з мясцовых сабак, узначаліў яе і насіўся па горадзе. Яго пазнавалі нават на далёкіх загарадных блокпастах.
У астатнім гэта быў просты сабака, які вельмі любіў сырое мяса, паездкі на машыне і брахаць на вавёрак.
«Ён пражыў выдатнае сабачае жыццё. Я, прынамсі, пастараўся, каб яно ў яго такім было», — узгадвае Золтан.
Нажаль, 21 ліпеня 2026 года, Беляша не стала. | 2 852 |
| 9 | Самае цяжкае і небяспечнае ў працы артылерыі — гэта ўстаноўка і эвакуацыя гарматы з агнявой пазіцыі, што ніколі не бывае проста вясёлай прыгодай. Бо калі толькі вораг заўважыць гармату, ты адразу ж зоймеш пачэснае месца мішэні №1 ва ўсім сектары.
Наш фотарэпартаж сведчыць пра паспяховую эвакуацыю гаўбіцы для яе далейшай перастаноўкі на іншае месца. А каб нашым ваярам на новай агнявой пазіцыі працавалася больш натхнёна — падтрымайце іх грыўняй, злотым альбо еўра. Збор на аднаўленне і рамонт тэхнікі і абсталявання артылерыйскага разліку Палка Каліноўскага працягваецца:
https://send.monobank.ua/jar/5V2h2PGcgB
Нумар карткі: 4874 1000 2261 7057
PayPal: gerod.evg@gmail.com | 2 770 |
| 10 | Калі ў адным з інтэрв'ю Павел «Дзядзька» Шурмей казаў, што Полк Каліноўскага становіцца больш тэхналагічным, ён не перабольшыў. І гаворка не толькі пра НРК: Полк засвоіў найсучаснейшыя разведвальныя БПЛА.
На фота вы можаце пабачыць, як сёння працуе разведка з выкарыстаннем беспілотніка Vector — аднаго з найлепшых БПЛА з Нямеччыны. Ён не толькі просты ў кіраванні і зборцы, але і надзейны, амаль бязшумны, абсталяваны сучаснай сістэмай кіравання, якое ажыццяўляецца з дапамогай кантролера Xbox. Прывітанне, геймеры: ваш досвед на вайне сапраўды вельмі патрэбны!
Больш за тое, Vector забяспечвае вельмі якасную і дакладную карцінку, можа знаходзіцца ў небе працяглы час і значна пераўзыходзіць аналагі, якія мае армія акупантаў. | 3 074 |
| 11 | Ва ўмовах росту памераў «кілзоны» байцы вымушаныя пераадольваць «на назе» ўсё большыя і большыя адлегласці. Зразумела, што дайсці далёка з перагружанымі заплечнікамі амаль нерэальна, таму частку неабходнай экіпіроўкі і абсталявання дастаўляюць на пазіцыі пазней.
Як гэта робяць аператары НРК палка Каліноўскага, вы ўжо бачылі. Цяпер ацаніце нашу паветраную лагістыку: вось як аператары цяжкіх бомбераў дастаўляюць груз туды, дзе не дае рады ніводная машына. | 2 346 |
| 12 | Адзін з пяці нашых бягучых збораў — той, што для экіпажа выведвальных БПЛА Палка Каліноўскага, — паспяхова закрыты!
Вялікі дзякуй пані Арышы за ініцыяванне збору і сабраныя сродкі, а таксама за пастаянную падтрымку і неабыякавасць. Таксама дзякуй дабрачыннаму фонду «Лапка Дзиґи» за дапамогу. І, вядома ж, дзякуем усім і кожнаму, хто падтрымаў збор. Менавіта дзякуючы ўсім вам патрэбнае абсталяванне ўжо служыць нашым хлопцам!
Асобная падзяка — за гравіроўку з цытатай з верша Альгерда Бахарэвіча «Вось яны, а вось мы»: ваяры зацанілі! | 5 132 |
| 13 | Анамальная спёка, кандыцыянер, які не працуе – усё гэта неактуальна для тых, хто жыве за пару метраў пад зямлёй. Бо бліндаж – гэта не толькі спосаб зберагчыся ад варожых атак, але і сховішча ад знясільвальнай летняй спякоты.
Дзякуючы відэаагляду аднаго з нашых лакшэры-бліндажоў, вы можаце атрымаць эстэтычнае задавальненне ад сучаснай архітэктуры, інтэр'еру ў стылі скандынаўскага мінімалізму і ўтульнай прахалоднай атмасферы.
Важная заўвага — падушка Louis Vuitton у кадры не з'яўляецца рэкламнай калабарацыяй з гэтым брэндам. Проста, як казаў адзін наш пабрацім, ваяваць трэба з камфортам. А мы гэтае правіла паважаем. | 2 832 |
| 14 | Калі ўявіць сучаснае войска як цэльны арганізм, то падраздзяленні сувязі — гэта яго «нервовая сістэма». Задача сувязістаў — забяспечыць бесперабойны, абаронены і аператыўны абмен інфармацыяй паміж падраздзяленнямі. Калі гэтая «нервовая сістэма» не працуе аператыўна — праблемы могуць закрануць увесь «арганізм».
Летась аўтамабіль сувязістаў Палка Каліноўскага выйшаў з ладу праз патраплянне варожага FPV. Для забеспячэння іх працы неабходны надзейны чатырохдзверны пікап. Больш старыя і танныя аўтамабілі звычайна маюць высокую рызыку паломак падчас выканання задач.
Падраздзяленне сувязі Палка Каліноўскага будзе ўдзячнае ўсім і кожнаму за ўдзел у зборы на пікап:
https://send.monobank.ua/jar/7BuTBfKBnr
Нумар карткі: 4874 1000 3911 6622
PayPal: kossyak276@gmail.com | 2 573 |
| 15 | 26 чэрвеня 2022 года – дзень смутку для Палка Каліноўскага
Роўна 4 гады таму ў баях за Лісічанск загінулі легендарны камандзір батальёна “Волат” Іван «Брэст» Марчук, а таксама Васіль «Сябро» Парфянкоў, Васіль «Атам» Грудовік і Вадзім «Папік» Шатроў.
Таксама — роўна 4 гады, як двое нашых пабрацімаў — Ян «Тромблі» Дзюрбейка і Сяргей «Клешч» Дзёгцеў — знаходзяцца ў расейскім палоне. Іх лёс дакладна невядомы, яны неаднаразова выкрэсліваліся расейскім бокам са спісаў на абмен. На жаль, праблема беларускіх вайсковапалонных не знаходзіцца на першым плане ўвагі ў палітыкаў і праваабаронцаў. Але насуперак усёму маем надзею іх зноў пабачыць.
Сваімі ўспамінамі пра падзеі чэрвеня 2022 года падзеліцца наш баец Алег «Альгерд» Аўчыннікаў.
Глядзіце цалкам на нашым YouTube | 38 856 |
| 16 | Яшчэ мінулым летам шмат хто ўспрымаў НРК як нешта незразумелае, эксперыментальнае і без уцямных перспектыў на будучыню. Як часта бывае, яны памыляліся.
Ва ўмовах сучаснай кілзоны большую частку лагістычных задач выконваюць не людзі, а робаты. Бо нават на пазіцыях, якія яшчэ некалькі месяцаў таму лічыліся бадай што бяспечнымі, зараз любая лагістычная аперацыя звязана з высокай рызыкай для асабовага складу. Рабатызаваныя платформы бяруць на сябе дастаўку боепрыпасаў, правізіі і іншага неабходнага забеспячэння, што дазваляе зберагчы жыццё і здароўе вайскоўцаў.
На гэтых фота вы можаце пабачыць, як артылерысты палка Каліноўскага загружаюць НРК Ratel H для выканання лагістычнай місіі і адпраўляюць яго ў чарговае небяспечнае падарожжа праз зону, выхад у якую можа каштаваць чалавеку жыцця. | 3 413 |
| 17 | Каб узмацніць небяспеку для акупантаў і наблізіць паразу Расеі ў вайне, падтрымайце нашыя афіцыйныя зборы*:
1. Новы збор на патрэбы па аднаўленні і рамонце тэхнікі і абсталявання разліку артылерыі Палка Каліноўскага:
https://send.monobank.ua/jar/5V2h2PGcgB
Нумар карткі: 4874 1000 2261 7057
PayPal: gerod.evg@gmail.com
2. Тэрміновы збор экіпажа выведвальных БПЛА Палка Каліноўскага:
https://send.monobank.ua/jar/8APh33mKAq Revolut: @erlobo
3. Збор на грузавы мікрааўтобус Ford Transit для ўсіх FPV-разлікаў Палка Каліноўскага:
https://send.monobank.ua/jar/7icSu6s1RT
4. Збор на пікап для падраздзялення сувязі Палка Каліноўскага:
https://send.monobank.ua/jar/7BuTBfKBnr
Нумар карткі: 4874 1000 3911 6622
PayPal: kossyak276@gmail.com
5. Збор на падтрымку групы спецпрызначання:
https://send.monobank.ua/jar/7jkGNESuod
Нумар карткі: 4874 1000 2741 6158
PayPal: ukrozum@gmail.com
*Увага! Усе зборы, якія не былі апублікаваныя на нашых каналах альбо не былі падтрыманы нашымі каналамі, не з’яўляюцца зборамі Палка Каліноўскага. | 4 655 |
| 18 | Каб узмацніць небяспеку для акупантаў і наблізіць паразу Расеі ў вайне, падтрымайце нашыя афіцыйныя зборы*:
1. Новы збор на патрэбы па аднаўленні і рамонце тэхнікі і абсталявання разліку артылерыі Палка Каліноўскага:
https://send.monobank.ua/jar/5V2h2PGcgB
Нумар карткі: 4874 1000 2261 7057
PayPal: gerod.evg@gmail.com
2. Тэрміновы збор экіпажа выведвальных БПЛА Палка Каліноўскага:
https://send.monobank.ua/jar/8APh33mKAq Revolut: @erlobo
3. Збор на грузавы мікрааўтобус Ford Transit для ўсіх FPV-разлікаў Палка Каліноўскага:
https://send.monobank.ua/jar/7icSu6s1RT
4. Збор на пікап для падраздзялення сувязі Палка Каліноўскага:
https://send.monobank.ua/jar/7BuTBfKBnr
Нумар карткі: 4874 1000 3911 6622
PayPal: kossyak276@gmail.com
5. Збор на падтрымку групы спецпрызначання:
https://send.monobank.ua/jar/7jkGNESuod
Нумар карткі: 4874 1000 2741 6158
PayPal: ukrozum@gmail.com
*Увага! Усе зборы, якія не былі апублікаваныя на нашых каналах альбо не былі падтрыманы нашымі каналамі, не з’яўляюцца зборамі Палка Каліноўскага. | 70 |
| 19 | Ва ўкраінскім войску гуляе жарт, што кошку табе тут выдадуць раней за бронік і зброю.
Як і любая жывёла падчас вайны, гэты кот далучыўся да Палка без хоць-якай згоды кіраўніцтва. Ён проста прыйшоў да нас на палігоне на Поўдні і адмовіўся сыходзіць.
Якім чынам і адкуль кот туды патрапіў, што ён бачыў і чуў цягам сваіх васьмі кашачых жыццяў — пра гэта ён не мог распавесці. А можа, не хацеў.
Калі б мы перадалі гэтага ката ў прытулак, то яму б не далі рады зрабіць класічную «рэкламу» для пошуку новых гаспадароў: ён быў не вельмі фотагенічны, меў шкодныя звычкі: пагарджаў кашачым туалетам, ніколі не вылізваўся, і таму яго даводзілася рэгулярна купаць у тазіку; мог сцягнуць са стала ежу і раскідаць тое, што не мог разгрызці, па падлозе. Яму было за 10 гадоў, і ён ужо згубіў большую палову зубоў. Да таго ж у яго быў пашкоджаны пазваночнік, праз што ён страціў прыродную здольнасць перамяшчацца бясшумна: гучна тупаў, як вожык, які наеўся п’яных вішняў.
Кот пэўны час жыў з "Ваяром", які назваў яго Чмоняй у гонар свайго ката, што жыў у яго ў цывільныя часы.
Пасля Чмоню перавезлі з палігона на адносна бяспечную базу. Выбару не было: ён проста запрыгнуў у машыну, схаваўся ў трантах і адмовіўся з яе выходзіць.
Нягледзячы на сваю гісторыю, кот шчыра любіў людзей: уключаў свой гучны «мурчацельны апарат», як толькі бачыў чалавека побач. І мы любілі Чмоню, заплюшчваючы вочы на яго шкодныя звычкі. Перажыўшы з намі год, уключна з даволі цяжкай і халоднай апошняй зімой, Чмоня ў першыя цёплыя вясновыя дні выйшаў пагрэць свае старыя косці на сонейцы і неўзабаве пайшоў па вясёлцы. А ўжо праз тыдзень з палігона прыехаў новы пухнаты пасажыр — з клешчамі, глістамі і неўтаймаванай прагай да жыцця. | 3 031 |
| 20 | Адзін з прыярытэтных кірункаў заняткаў — знішчэнне варожых БПЛА
Падчас трэніровак асабовы склад звяртае асаблівую ўвагу на супрацьдзеянне БПЛА праціўніка. Стральба па дронах адпрацоўваецца як з выкарыстаннем стрэльбаў, так і са штатнай стралковай зброі з прымяненнем спецыяльных антыдронавых боепрыпасаў калібру 5,56 мм.
У арсенале ваяроў — сучаснае ўзбраенне. На здымках можна ўбачыць аўтаматы Heckler & Koch 416, Haenel MK556, Sig Sauer Sig 516 і CZ Bren 2, а таксама стрэльбы Hatsan. | 2 904 |
