fa
Feedback

فریب کلاهبرداران را نخورید! تل‌متریو این کانال‌ها را شناسایی و برچسب‌گذاری می‌کند 👉 برای مشاهده برچسب، اشتراک تهیه کنید

Каардынацыйная Рада

Каардынацыйная Рада

رفتن به کانال در Telegram

Прадстаўнічы орган дэмакратычнай часткі грамадства. Сайт: https://rada.vision/ Далучыцца да адкрытага чату КР: https://t.me/+v6zi--CSwMkyOThi

نمایش بیشتر
3 237
مشترکین
-324 ساعت
-107 روز
-4530 روز

در حال بارگذاری داده‌ها

ابر برچسب‌ها
هیچ داده‌ای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
اکتبر '26
اکتبر '26
+30
در 3 کانال‌ها
سپتامبر '26
+43
در 5 کانال‌ها
Get PRO
اوت '26
+49
در 3 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '26
+45
در 7 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '26
+63
در 6 کانال‌ها
Get PRO
مه '26
+371
در 37 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '26
+84
در 12 کانال‌ها
Get PRO
مارس '26
+52
در 13 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '26
+18
در 8 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '26
+24
در 9 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '25
+23
در 3 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '25
+17
در 6 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '25
+34
در 5 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '25
+40
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '25
+41
در 3 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '25
+22
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '25
+28
در 1 کانال‌ها
Get PRO
مه '25
+57
در 4 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '25
+40
در 14 کانال‌ها
Get PRO
مارس '25
+53
در 17 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '25
+22
در 3 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '25
+71
در 6 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '24
+29
در 5 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '24
+33
در 8 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '24
+34
در 6 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '24
+36
در 2 کانال‌ها
Get PRO
اوت '24
+46
در 21 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '24
+42
در 12 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '24
+89
در 9 کانال‌ها
Get PRO
مه '24
+514
در 33 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '24
+168
در 17 کانال‌ها
Get PRO
مارس '24
+34
در 8 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '24
+86
در 16 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '24
+88
در 11 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '23
+133
در 21 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '23
+65
در 12 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '23
+30
در 13 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '23
+32
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '23
+107
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '23
+31
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '23
+22
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '23
+27
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '23
+20
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '23
+113
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '23
+58
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '23
+20
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '22
+14
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '22
+22
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '22
+13
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '22
+10
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '22
+28
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '22
+12
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '22
+9
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '22
+8
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '22
+13
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '22
+57
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '22
+15
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '22
+25
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '21
+7
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '21
+12
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '21
+3
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '21
+36
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '21
+36
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '21
+39
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '21
+47
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '21
+56
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '21
+29
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '21
+113
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '21
+56
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '21
+125
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '20
+22 830
در 0 کانال‌ها
تاریخ
رشد مشترکین
اشارات
کانال‌ها
28 اکتبر+1
27 اکتبر+1
26 اکتبر0
25 اکتبر0
24 اکتبر0
23 اکتبر+1
22 اکتبر+2
21 اکتبر+1
20 اکتبر+1
19 اکتبر+1
18 اکتبر0
17 اکتبر0
16 اکتبر+1
15 اکتبر+1
14 اکتبر+3
13 اکتبر+2
12 اکتبر+2
11 اکتبر+2
10 اکتبر+1
09 اکتبر0
08 اکتبر+3
07 اکتبر+2
06 اکتبر+2
05 اکتبر+1
04 اکتبر+1
03 اکتبر0
02 اکتبر0
01 اکتبر+1
پست‌های کانال
27 кастрычніка дэлегацыя Каардынацыйнай Рады сустрэлася з Прэзідэнткай Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы Гу
+1
27 кастрычніка дэлегацыя Каардынацыйнай Рады сустрэлася з Прэзідэнткай Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы Гун Мары Хелгесен і Беліндай Готардзі — дакладчыцай па дэмакратычнай Беларусі. У цэнтры абмеркавання былі сур’ёзныя выклікі, з якімі сёння сутыкаюцца беларусы як унутры краіны, так і ў выгнанні. Дэлегацыя праінфармавала Прэзідэнтку і дакладчыцу пра працяг палітычнага пераследу і транснацыянальных рэпрэсій з боку рэжыму, крытычную сітуацыю з палітычнымі зняволенымі, а таксама пра неабходнасць падтрымкі грамадзян Беларусі, якія пражываюць за мяжой. Асобна падкрэслілі патрэбу мінімізаваць наступствы транснацыянальных рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі супраць беларусаў у краінах Рады Еўропы — у прыватнасці, немагчымасць атрымаць ці абмяняць пашпарты праз амбасады і консульствы, а таксама атрымаць неабходныя даведкі і пасведчанні. Менавіта таму важнае значэнне мае падрыхтоўка даклада «Роля мясцовых і рэгіянальных уладаў у падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці ў выгнанні», якую зараз вядзе дакладчыца Кангрэса ў супрацы і каардынацыі з дэлегацыяй КР. Прыняццё даклада плануецца падчас сесіі Кангрэса ў сакавіку 2027 года. Бакі абмеркавалі важнасць уключэння ў даклад тэм, звязаных з імплементацыяй Люксембургскіх пагадненняў на мясцовым узроўні ў краінах-сябрах Рады Европы, а таксама забеспячэннем доступу да мясцовых сацыяльных праграм падтрымкі былых палітвязняў і іншых рэпрэсаваных беларусаў. Дэлегацыя адзначыла, што гэтыя пытанні таксама паслядоўна падымаюцца падчас двухбаковых сустрэч з нацыянальнымі дэлегацыямі. Удзельнікі падкрэслілі важнасць салідарнасці на мясцовым і рэгіянальным узроўні, акцэнтаваўшы ўвагу на неабходнасці абмену паспяховымі практыкамі краін, якія прымаюць беларусаў, і іх далейшым распаўсюдзе. Таксама абмеркавалі важнасць працягу супрацы па развіцці патэнцыялу беларусаў для будучай Беларусі. Дэлегацыя падзякавала Кангрэсу за правядзенне варкшопа «Лідары перамен» і вебінараў для беларусаў, якія бачаць сваю будучыню ў мясцовым самакіраванні ў Новай Беларусі, а таксама паінфармавала пра камунікацыю з нацыянальнымі дэлегацыямі па арганізацыі адукацыйных візітаў у мясцовыя адміністрацыі краін Рады Европы. Акрамя таго, Прэзідэнтка і дэлегацыя абмеркавалі пытанні актыўнага ўключэння прадстаўнікоў Беларусі ў дзейнасць Кангрэса — у прыватнасці, забеспячэнне ўдзелу членаў дэлегацыі ў будучых місіях па назіранні за мясцовымі і рэгіянальнымі выбарамі, а таксама працяг супрацоўніцтва, у тым ліку беларускіх экспертаў і экспертаў Кангрэса, з мэтай распрацоўкі дарожнай мапы па далучэнні будучай дэмакратычнай Беларусі да Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання.

2
Дэмакратычныя сілы Беларусі ў Страсбургу: абраная дэлегацыя КР пачала ўдзел у 51 сесіі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улада+1
Дэмакратычныя сілы Беларусі ў Страсбургу: абраная дэлегацыя КР пачала ўдзел у 51 сесіі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы Дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі выступіла перад двума палітычнымі групамі Кангрэса.  Яны паказалі, як рэжым ціснуць на людзей унутры краіны і як ён працягвае гэта за яе межамі. На сустрэчы групы ЕРР Ірына Халопіца, кіраўніца дэлегацыі, дэлегатка фракцыі "Латушка і Рух за свабоду", расказала, што рэпрэсіі не запаволіліся ні на дзень: за кратамі не менш за 880 палітвязняў, затрыманні, суды, незаконныя прысуды працягваюцца штодня. Асаблівую ўвагу яна звярнула на палітзняволеных, якіх вымусілі пакінуць краіну без права вяртання, часта без пашпарта і з адрывам ад сям'і. Яна заклікала падключыць мясцовыя сацыяльныя праграмы: шэлтары, рэабілітацыю, дапамогу дзецям і пажылым, партнёрства з беларускімі НДА. Анастасія Свіркова, дэлегатка ад фракцыі "Еўрапейскі выбар", працягнула: рэпрэсіі выйшлі за межы Беларусі. Пасля ўказа № 278 амбасады не аднаўляюць пашпарты, і ў краінах Савета Еўропы, дзе жывуць каля паўмільёна беларусаў, паводле даследавання Народных амбасадаў Беларусі, людзі не могуць даказаць, хто яны, падоўжыць статус ці адкрыць рахунак. "Рамкавыя дамоўленасці не аднаўляюць дакументы. Гэта робіць чыноўнік у мясцовым офісе". Анастасія прапанавала муніцыпалітэтам адзіную практыку і кантактнага чалавека па дакументах, прызнанне кваліфікацый і доступ да працы, абмен вопытам і супрацоўніцтва з беларускімі культурнымі НДА. Перад ліберальнай палітычнай групай Кангрэса (ILDG) з тымі ж тэзісамі выступіў Міхаіл Рубін, дэлегат фракцыі "Хопіць баяцца": пра рэпрэсіі, легалізацыю і тое, што без мясцовых рашэнняў дапамога не дайходзіць да людзей. "Я з уласнага досведу ведаю, што значыць мець магчымасць свабодна выказваць сваё меркаванне і ўдзельнічаць у палітычным жыцці. Менавіта гэтай свабоды сёння пазбаўлены многія людзі ў Беларусі". Выступленні выклікалі жывую цікавасць і гатоўнасць да супрацы. У сесіі прымаюць удзел усе чальцы дэлегацыі: Ірына Халопіца (КЛРЗС), Юрась Губарэвіч (КЛРЗС), Аляксандра Дойніч (Наступ), Алесь Лапко (Наступ), Міхаіл Рубін (Хопіць баяцца), Анастасія Свіркова (Еўрапейскі выбар).
351
3
Заява Наступа з нагоды адкрытага ліста былых палітычных зняволеных Наступ падтрымлівае зварот былых палітычных зняволеных Беларусі да еўрапейскіх лідараў. Чалавечае жыццё, годнасць і свабода - найвышэйшыя каштоўнасці Наступу. Сённяшнюю стратэгію Офіса Святланы Ціханоўскай мы лічым антыгуманнай. Мы падзяляем заклік аўтараў і аўтарак ліста да Еўрапейскага саюза ўзяць на сябе больш актыўную ролю ў вызваленні палітычных зняволеных і спыненні рэпрэсій у Беларусі. Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных павінна стаць адным з галоўных прыярытэтаў еўрапейскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі. Амерыканскія намаганні ўжо вярнулі на волю сотні людзей, пры гэтым Еўрапейскі саюз так і не стаў суб’ектам у гэтым пытанні.  Мы заклікаем Еўрапейскі саюз выкарыстоўваць для вызвалення палітычных зняволеных усе даступныя сродкі: дыпламатычныя каналы, перамоўныя фарматы, ціск і стымулы, публічную і непублічную працу. Гэта павінна стаць асновай доўгатэрміновай стратэгіі па Беларусі, якой да сёння няма. Намаганні па вызваленнях мусяць быць паслядоўнымі і скаардынаванымі, а вызваленне людзей стаць пастаянным пунктам парадку дня ў любым кантакце з Мінскам і ў любых размовах пра будучыню адносін з Беларуссю. Заклікаем былых палітычных зняволеных, якія падзяляюць гэтую пазіцыю, далучыцца да адкрытага ліста. З павагай, Наступ 26.10.2026 Страсбур, Познань, Варшава, Тэль-Авів
406
4
Камісія Каардынацыйнай рады па правах дзяцей распачала сваю работу. Пасля 2020 года дзеці-беларусаў і дзеці-беларусы пакутуюц
Камісія Каардынацыйнай рады па правах дзяцей распачала сваю работу. Пасля 2020 года дзеці-беларусаў і дзеці-беларусы пакутуюць ад палітычнага пераследу іх бацькоў і самі становяцца палітвязнямі. Дзеці-беларусы раз’яднаныя са сваімі сем’ямі, знаходзяцца пад пастаяннай прагрозай вынятку з сям’і альбо апынуліся ў вымушанай эміграцыі. Дзеці-беларусы па нацыянальнасці не маюць магчымасці атрымаць нацыянальны пашпарт. І застаюцца асобамі з нявызначыным статусам. Дзяцей-беларусаў ў Беларусі ператвараюць у салдат з ранняга дзяцінства і ідэалагічны апрацоўваюць, змяняючы чорнае на белае і наадварот. І галоўнае, дзяцей-беларусаў у Беларусі фактычна пазбавілі магчымасці вучыцца па-беларуску, а значыцца, ім прымусова падмяняюць нацыянальную ідэнтычнасць. Але так атрымліваецца, што галасы дзяцей застаюцца нячутнымі. Звычайна праблемы дзяцей разглядаюцца ў межах праблем сям'і, адукацыі, сацыяльнай дапамогі ці палітычных рэпрэсій у адносінах да дарослых. У выніку вопыт саміх дзяцей, наступствы рашэнняў для іх і абавязацельствы будучай дэмакратычнай Беларусі ў сферы правоў дзіцяці застаюцца без сістэмнага палітычнага прадстаўніцтва. У існуючай дзяржаўнай сістэме дзіця пераважна разглядаецца як аб'ект выхавання, кантролю і абароны, а не як самастойны суб'ект правоў. Меркаванне дзіцяці, яго годнасць, ідэнтычнасць і інтарэсы практычна не прадстаўлены пры прыняцці палітычных і адміністрацыйных рашэнняў, якія непасрэдна закранаюць яго жыццё. Становішча дзяцей практычна адсутнічае як самастойная тэма ў беларускай грамадскай і палітычнай дыскусіі. Дзеці — гэта не проста частка сям'і ці сістэмы адукацыі. Гэта людзі са сваімі правамі, годнасцю, меркаваннем і інтарэсамі. Іх голас павінен быць пачуты, калі прымаюцца рашэнні, якія ўплываюць на іх жыццё. Дзеля таго, каб голас дзяцей быў чутны, Каардынацыйна рада стварыла камісію па правах дзяцей. Старшыня камісіі – Ксенія Луцкіна, “Еўрапейскі выбар”, намесніца старшыні – Алеся Буневіч, Кааліцыя Паўла Латушка і “Рух за свабоду”, таксама ў камісію ўвайшлі вядомы праваабаронца Раман Кісляк і Таццяна Карпіневіч. Яе задача — аналізаваць праблемы, прадстаўляць інтарэсы дзяцей, развіваць міжнародную адвакацыю і ўключаць правы дзіцяці ў планы дэмакратычных пераўтварэнняў Беларусі. Камісія адкрыта да зваротаў і прапаноў! Будучая дэмакратычная Беларусь павінна пачынацца з павагі да правоў кожнага дзіцяці. Бо правы чалавека не маюць узросту!
482
5
Аб'яднаць дэмакратычныя інстытуты і партыі ў адзіны кулак «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя прайшла праз рэпрэсіі трыццатых
Аб'яднаць дэмакратычныя інстытуты і партыі ў адзіны кулак «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя прайшла праз рэпрэсіі трыццатых гадоў, праз савецкі таталітарызм, праз лукашэнкаўскія турэмныя зняволенні. Але вы выстаялі», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка падчас выступу з першым прывітальным словам на з’ездзе 100-годдзя БХД Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, які прайшоў у Беластоку, дзе прыняў удзел на запрашэнне лідара партыі БХД Паўла Севярынца. У з’ездзе таксама прынялі ўдзел дэпутат Еўрапейскага парламента, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі Анджэй Галіцкі, кіраўніца прадстаўніцтва Фонду Конрада Адэнаўэра па Беларусі Габрыэле Баўман, старшыня партыі «Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты» Лаўрынас Кашчунас, дэпутат Палаты дэпутатаў Парламента Чэшскай Рэспублікі Хаята Окамура, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, прадстаўнік беларускай меншасці на Беласточчыне Яўген Вапа, афіцыйны прадстаўнік Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Нарвегіі Йон Стэйнар К’ёлесдал, дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі, сузаснавальнік Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі і правацэнтрысцкай кааліцыі Анатоль Лябедзька, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, лідар Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, грамадскі лідар, палітвязень Зміцер Дашкевіч, а таксама прадстаўнікі Партыі БНФ, Беларускай сацыяльна-дэмакратычнай партыі «Грамада» і іншых партый. Падчас выступу Павел Латушка звярнуўся да Паўла Севярынца: «Вы прысвяцілі палітычнай барацьбе і служэнню Беларусі дзесяцігоддзі свайго жыцця. Вы прайшлі праз доўгія і цяжкія гады турэмнага зняволення, але давялі ўсяму свету, што прынцыпы і маральная сіла вышэйшыя за любыя краты. Ваша стойкасць і Ваша вяртанне да працы – гэта велізарнае натхненне для многіх. Вы прыклад для мяне і маіх калег». Падчас выступу Павел Латушка падкрэсліў, што ніякія палітычныя амбіцыі ў эміграцыі не маюць сэнсу, калі мы не ставім сабе за мэту вяртанне ў Беларусь. «Наша агульная мэта: вярнуцца дадому, дамагчыся палітычных зменаў і свабодных выбараў – і ўдзельнічаць у іх у Беларусі». Павел Латушка запрапанаваў партыям прыняць актыўны ўдзел у наступных выбарах у Каардынацыйную Раду. «Спалучаючы партыйнае будаўніцтва з развіццём агульнага прадстаўнічага органа, мы робім тое, што з'яўляецца класікай і падмуркам любой свабоднай дэмакратыі: калі партыі спаборнічаюць на выбарах і фармуюць органы ўлады. Так мы аб'яднаем партыі і інстытуты ў адзіны кулак і закладзем падмурак будучай палітычнай сістэмы Беларусі». Падчас выступу намеснік кіраўніцы Кабінета падкрэсліў, што сёння ўпершыню беларускія дэмакратычныя сілы змаглі пабудаваць паўнавартасную інстытуцыйную архітэктуру. «Паасобку мы губляем сілу, але калі мы аб'ядноўваем высілкі і каардынуем нашы дзеянні – менавіта тады мы забяспечваем палітычную суб’ектнасць беларускага народа. Гэта магутны гістарычны прэцэдэнт: мы маем усе магчымасці быць не проста сумай асобных палітычных адзінак, а адзінай і моцнай альтэрнатыўнай сістэмай». Павел Латушка таксама адзначыў, што НАУ падрыхтавала даследаванне «Нацыянальны дыялог для Беларусі», дзе прааналізавалі досвед Германіі, Польшчы і Іспаніі як магчымыя мадэлі выхаду з крызісу. Ключавая выснова якога: сістэма здольная весці дыялог толькі з сістэмай. І перамагчы ці змяніць сістэму можа толькі іншая сістэма. «Наш прынцып у кантактах з ЕС застаецца непарушным: "Нічога пра беларусаў без саміх беларусаў!". Інтарэсы беларускага народа мусяць прадстаўляць і адстойваць беларускія дэмакратычныя інстытуты і грамадзянская супольнасць. І менавіта з гэтага фундаментальнага прынцыпу вынікае Стратэгія Беларускага Круглага стола. Гэта не саступка рэжыму. Гэта адзіны мост, які вядзе ад рэпрэсій і эміграцыі да свабодных выбараў і вяртання дадому», — падкрэсліў Павел Латушка.
385
6
22 кастрычніка ў Варшаве, у Цэнтры беларускай салідарнасці Антаніна Канавалава, чаліня фракцыі “Еўрапейскі выбар”, прэзентава
22 кастрычніка ў Варшаве, у Цэнтры беларускай салідарнасці Антаніна Канавалава, чаліня фракцыі “Еўрапейскі выбар”, прэзентавала новы сацыяльны праект Fundacja Vartasc. Галоўная ідэя фундацыі заключаецца ў тым, каб змяніць традыцыйны падыход да падтрымкі людзей старэйшага пакалення. Не рабіць усё за іх, а даць ім магчымасць самім вырашаць, ствараць і дзейнічаць. Асаблівасць Vartasc у тым, што менавіта людзі старэйшага ўзросту павінны стаць галоўнай рухаючай сілай фундацыі. Яны будуць не толькі ўдзельнікамі праграм, але і каардынатарамі, спецыялістамі, кіраўнікамі ініцыятыў і аўтарамі ўласных сацыяльных праектаў. Мы прывыклі думаць, што людзям старэйшага ўзросту трэба дапамагаць, але часта забываемся пра іх вартасць, пра тое, што за кожным з іх стаяць гады досведу, веды, таленты, прафесійныя навыкі і жаданне быць карыснымі. Менавіта таму наша фундацыя носіць назву „Вартасць“. Не заснавальнік павінен быць галоўным у фундацыі, а людзі, дзеля якіх яна ствараецца». Vartasc — гэта не проста фундацыя дапамогі. Гэта фундацыя, у якой людзі старэйшага пакалення самі становяцца стваральнікамі перамен.
472
7
Круглы стол у Беларусі можа адкрыць шлях да «Мінска-3» Спікер Каардынацыйнай рады Арцем Брухан ў эфіры Еўрарадыё — пра перамо
Круглы стол у Беларусі можа адкрыць шлях да «Мінска-3» Спікер Каардынацыйнай рады Арцем Брухан ў эфіры Еўрарадыё — пра перамовы з ЗША, магчымы «Мінск-3» і нацыянальны дыялог. Асноўныя тэзісы: 🔹 Перамоўны напрамак з ЗША будзе працягвацца. Паводле прагнозу Арцёма Брухана, у бліжэйшы час магчымыя новыя кантакты і вызваленні палітвязняў. 🔹 Шлях да «Мінска-3» праходзіць праз вырашэнне ўнутрыпалітычнага крызісу. Міжнародныя перамовы ў Беларусі маглі б умацаваць яе незалежнасць і суб’ектнасць. Але для гэтага патрэбныя рэальныя ўнутраныя змены. Круглы стол можа стаць інструментам такога ўрэгулявання. 🔹 Спыненне рэпрэсій — базавая ўмова. Вызваленне палітвязняў павінна суправаджацца спыненнем пераследу, магчымасцю бяспечнага вяртання людзей і дэкрыміналізацыяй грамадска-палітычнай дзейнасці. Незалежныя медыя і праваабаронцы павінны мець магчымасць працаваць і правяраць, ці сапраўды рэпрэсіі спыненыя. 🔹 Змена санкцыйнай палітыкі павінна быць адказам на змену палітыкі рэжыму. Падставай для перагляду санкцый могуць стаць канкрэтныя крокі: спыненне рэпрэсій, нацыянальны дыялог і аднаўленне магчымасці ўдзельнічаць у грамадскім і палітычным жыцці. 🔹 Пазбаўленне грамадзянства — новая эскалацыя. Такі крок, на думку спікера, падарве спробы наладзіць адносіны з Еўропай. Выключэнне апанентаў праз пазбаўленне грамадзянства з працэсу дыялогу и замена іх на лаяльных асобаў, не можа замяніць сапраўднага нацыянальнага дыялогу. 🔹 Беларусі патрэбная дээскалацыя. Вайсковая залежнасць ад Расіі стварае рызыку далейшага ўцягвання краіны ў вайну. Захаванне міру і незалежнасці павінна быць прыярытэтам.
596
8
Рэформа дзяржаўнага сектара эканомікі Беларусі: адкрытае абмеркаванне ў Каардынацыйнай радзе Аліса Рыжычэнка, Прадстаўніца па
Рэформа дзяржаўнага сектара эканомікі Беларусі: адкрытае абмеркаванне ў Каардынацыйнай радзе Аліса Рыжычэнка, Прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра фракцыі ‘Еўрапейскі выбар’, прэзентавала на агульным пасяджэнні Каардынацыйнай Рады канцэпцыю рэформы дзяржаўнага сектара эканомікі Беларусі. Мэта прэзентацыі - вынесці прапанаваную рэформу на больш шырокае абмеркаванне, пачуць меркаванні дэлегатаў Каардынацыйнай Рады і далучыць беларусаў да дыскусіі пра будучыню дзяржаўнага сектара эканомікі. «Я перакананая, што любыя рэформы ў Беларусі - эканамічныя, сацыяльныя ці ў сферы дзяржаўнага кіравання - павінны праходзіць праз шырокае грамадскае абмеркаванне. Беларусы павінны не проста ведаць, якія змены плануе ўлада, але і мець рэальную магчымасць уплываць на гэтыя рашэнні, выказваць свае меркаванні і прапановы. Менавіта такі падыход мы хочам закласці ў аснову будучых рэформаў Беларусі: празрыстасць, адкрытасць і непасрэдны ўдзел грамадзян. І ўжо сёння мы можам прымяняць гэты прынцып на практыцы. Мы адкрыта прадстаўляем канцэпцыю рэформы, тлумачым прапанаваныя змены і запрашаем кожнага беларуса далучыцца да абмеркавання. Бо будучыня беларускай эканомікі павінна вызначацца не за зачыненымі дзвярыма, а пры ўдзеле саміх беларусаў». 📺 Глядзіце запіс пасяджэння 📑Канцэпцыя рэформы дзяржаўнага сектара эканомікі Беларусі 📝 Далучайцеся да абмеркавання рэформы і пакідайце свае прапановы
536
9
Слуханьні па рэформе Дзяржаўнага сектара эканомікі Беларусі. Агульнае паседжанне / 20.10.2026 Сёння, 20 кастрычніка а 19:00 С
Слуханьні па рэформе Дзяржаўнага сектара эканомікі Беларусі. Агульнае паседжанне / 20.10.2026 Сёння, 20 кастрычніка а 19:00 СЕТ адбудуцца адкрытыя слуханьні Каардынацыйнай Рады па рэформе Дзяржаўнага сектара эканомікі Беларусі Аўтарка канцэпцыі Аліса Рыжычэнка прэзентуе рэформу і адкажа на пытанні фракцый. 📺 Далучайцеся да жывой трансляцыі і пакідайце свае пытанні ды меркаванні ў чаце.
624
10
Дапамога беларусам ва Украіне: сацыяльная прыёмная 25 кастрычніка Місія дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне, якую ўзначал
Дапамога беларусам ва Украіне: сацыяльная прыёмная 25 кастрычніка Місія дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне, якую ўзначальвае Вольга Зазулінская, чаліня фракцыі ‘Еўрапейскі выбар’ у Каардынацыйнай радзе, арганізуе сацыяльны прыём для беларусаў, якія жывуць ва Украіне. 🤝 Мэта ініцыятывы - дапамагчы беларусам разабрацца ў складаных прававых і сацыяльных пытаннях, атрымаць неабходныя кансультацыі і знайсці шляхі вырашэння праблем. З якімі пытаннямі можна звярнуцца? 🔹 Легалізацыя і прававы статус беларусаў ва Украіне 🔹 Ваенная служба, правы беларускіх добраахвотнікаў і ветэранаў 🔹 Сацыяльная і медыцынская дапамога 🔹 Афармленне дакументаў і атрыманне выплат 🔹 Падтрымка сем’яў вайскоўцаў і загінулых Кансультацыі будуць праводзіць Вольга Зазулінская і Анастасія Махамет, намесніца кіраўніцы Місіі па пытаннях беларускіх добраахвотнікаў, ветэранаў і іх сем’яў. 📅 25 кастрычніка 📝 Для ўдзелу неабходная папярэдняя рэгістрацыя. Сацыяльная прыёмная не замяняе дзяржаўныя органы або юрыдычную дапамогу, але дазваляе атрымаць кансультацыю, вызначыць неабходныя дакументы і зразумець наступныя крокі. Для нашай фракцыі абарона правоў і падтрымка беларусаў ва Украіне, - адзін з важных прыярытэтаў.
593
11
Дзень маці: калі за кратамі адна жанчына, пакутуе ўся сям’я Сёння, 14 кастрычніка, прадстаўніца фракцыі ‘Еўрапейскі выбар’ Ан
Дзень маці: калі за кратамі адна жанчына, пакутуе ўся сям’я Сёння, 14 кастрычніка, прадстаўніца фракцыі ‘Еўрапейскі выбар’ Антаніна Канавалава ўзяла ўдзел у эфіры тэлеканала «Белсат», прысвечаным Дню маці ў Беларусі. Антаніна, якая сама прайшла праз палітычнае зняволенне і разлуку са сваімі дзецьмі, падняла тэму, пра якую мы не павінны забывацца. Не варта дзяліць зняволеных жанчын на тых, у каго ёсць дзеці, і тых, у каго іх няма. Бо кожная жанчына сама з'яўляецца нечай дачкой. А калі ў зняволенай жанчыны ёсць уласныя дзеці, разлука закранае адразу некалькі пакаленняў адной сям'і. Падчас эфіру гаварылі таксама пра тое, што азначае для маці быць ізаляванай ад сваіх дзяцей, пра страчаныя гады і пра тое, як няпроста вяртацца да сямейнага жыцця пасля вызвалення. За кратамі знаходзіцца адзін чалавек, але наступствы зняволення перажывае ўся сям'я. У Дзень маці мы павінны памятаць пра ўсіх жанчын, якія сёння не могуць быць побач са сваімі самымі блізкімі людзьмі. Бо мацярынская любоў не мае ўзросту. І чаканне маці не заканчваецца, калі яе дзіця становіцца дарослым.
756
12
Павел Латушка: Культура — гэта мост паміж нашым мінулым і будучыняй, гэта аснова нашай ідэнтычнасці «Захаванне спадчыны, нацы+2
Павел Латушка: Культура — гэта мост паміж нашым мінулым і будучыняй, гэта аснова нашай ідэнтычнасці «Захаванне спадчыны, нацыянальнай культуры, яе развіццё — гэта не проста праца з мінулым, гэта абарона і івестыцыя ў нашу будучыню і стварэнне імунітэту грамадства супраць таталітарызму», — адзначыў дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка падчас адкрыцця міжнароднай канферэнцыі «Пасля таталітарызму: музей, памяць і беларуская перспектыва». Канферэнцыя прайшла ў Музеі Вольнай Беларусі, праекце Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, і была прысвечана памяці пра рэпрэсіі, таму, як як музеі і даследчыя інстытуцыі працуюць з траўмай таталітарнага мінулага, дзяржаўным гвалтам, памяццю пра ахвяр і захаваннем спадчыны. У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 20 спікераў з 15 краін свету. «Для мяне як для былога міністра культуры Беларусі пытанні захавання культурнай спадчыны і нацыянальнай памяці маюць прынцыповае і асабістае значэнне. Культура — гэта мост паміж нашым мінулым і будучыняй, гэта аснова нашай ідэнтычнасці. Сёння, калі таталітарны рэжым у Беларусі імкнецца перапісаць гісторыю і знішчыць усё незалежнае, гэтая прастора — Музей Вольнай Беларусі — стала асяродкам захавання памяці пра супраціў беларусаў і пра кошт нашай барацьбы за свабоду. Антыбеларускі рэжым Лукашэнкі вядзе беспрэцыдэнтную рэпрэсіўную кампанію супраць беларускай культуры. З 2020 года ліквідавана больш за 260 арганізацый культурнай сферы. Паводле даных Беларускага ПЭНа, не менш за 428 дзеячаў культуры былі звольнены з палітычных прычын. Больш за 100 прадстаўнікоў культуры сёння знаходзяцца за кратамі. Тое, што адбываецца сёння ў Беларусі, — гэта ўжо нават не проста рэпрэсіі. Гэта спроба поўнага паглынання Беларусі ідэалогіяй «рускага свету». Рэжым Лукашэнкі знішчае беларускую культурную спадчыну і мову, каб пазбавіць нас будучыні. Таму для нас важна выпрацоўваць механізмы, як падтрымліваць беларускую культуру ў гэтых беспрэцыдэнтных умовах, у якіх мы знаходзімся. Менавіта таму мы выносім гэтую тэму і на міжнародны ўзровень. Як чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, я паслядоўна падымаю пытанні падтрымкі беларускай культуры на гэтай высокай еўрапейскай платформе. Таксама як чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ, падтрымліваю распрацоўку дакладу ПАРЕ па сітуацыі ў беларускай культуры і ўдзячны дэпутатцы Сейма Польшчы Агнежцы Памасцы, якая з'яўляецца дакладчыцай па гэтым пытанні», — адзначыў Павел Латушка.
753
13
Адкрыццё выставы «Непачутыя галасы» ў Гамбургу 11 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё выставы «The Unheard Voices» («Непачутыя галасы») ў Гамбургу, якая прысвечана беларускім журналістам, якія знаходзяцца па палітычным матывам у зняволенні ў Беларусі. Мерапрыемства пройдзе ў межах 4-га Гамбургскага тыдня свабоды прэсы (Hamburg Week of Press Freedom). Пасля адкрыцця выставы адбудзецца дыскусія «Ад зняволення да выгнання: Беларусь і глабальная пагроза транснацыянальных рэпрэсій» з удзелам беларускіх і немецкіх палітыкаў і экспертаў. Запрашаем усіх прыняць удзел у адкрыцці выставы і дыскусіі, зарэгістраваўшыся па спасылцы: https://jinn-media.notion.site/0b66b5d8e635496794f25d73ce070283 Мерапрыемства прысвечана журналістам, якія знаходзяцца ў зняволенні ў Беларусі. Праз асабістыя гісторыі, партрэты і сведчанні выстава паказвае высокі чалавечы кошт бесперапыннага ціску рэжыму Лукашэнкі на незалежныя медыі. Яна аддае даніну павагі тым, каго паспрабавалі прымусіць замаўчаць, прыцягвае ўвагу да канкрэтных людзей за сухімі лічбамі статыстыкі і асвятляе больш шырокія наступствы палітычных зняволенняў, вымушанай эміграцыі і транснацыянальных рэпрэсій для свабоды слова ў Беларусі і за яе межамі. Адкрыццё і панэльная дыскусія: • Дата і час: 11 кастрычніка 2026 года, 17:00 • Месца: Catholic Academy Hamburg (Herrengraben 4, 20459 Hamburg). Выстава будзе прадстаўлена ў Millerntorwache (Millerntorplatz 20, 20359 Hamburg) з 11 па 17 кастрычніка, штодзень з 15:00 да 18:00. Праект ініцыяваны беларускай журналісткай і былой палітзняволеннай Ксеніяй Луцкіной пры падтрымцы jinn: Berlin Hub for Exile Media, Беларускай асацыяцыі журналістаў, фонду Alfred Toepfer Foundation, ZEIT STIFTUNG BUCERIUS і Catholic Academy Hamburg. Падрабязная інфармацыя і спасылка для рэгістрацыі.
747
14
Прадстаўніца па эканоміцы і фінансах у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце, чаліня фракцыі ‘Еўрапейскі выбар’ Аліса Рыжычэнка прын+2
Прадстаўніца па эканоміцы і фінансах у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце, чаліня фракцыі ‘Еўрапейскі выбар’ Аліса Рыжычэнка прыняла ўдзел у восеньскай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Андоры Падчас сайд-івэнту, прысвечанага дэзінфармацыі і штучнаму інтэлекту, Аліса Рыжычэнка прапанавала паглядзець на інфармацыйныя пагрозы не толькі з палітычнага, але і з эканамічнага пункту гледжання. Інфармацыйныя аперацыі - гэта канкрэтны артыкул бюджэту. У Беларусі ботафермы, згенераваны кантэнт і сеткі фэйкавых акаўнтаў фінансуюцца ў тым ліку за кошт даходаў дзяржаўных прадпрыемстваў - тых самых, адносна якіх у Еўропе сёння абмяркоўваецца магчымае змякчэнне санкцый. Наступствы дэзінфармацыі таксама маюць эканамічнае вымярэнне: падзенне даверу да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, паніка на рынках, страчаныя інвестыцыі і скажэнне вынікаў выбараў. Таму супрацьдзеянне дэзінфармацыі - гэта не толькі пытанне дэмакратыі і бяспекі, але і неабходная ўмова ўстойлівага эканамічнага развіцця. Асобная ўвага была нададзеная ролі штучнага інтэлекту. Аўтарытарныя рэжымы выкарыстоўваюць яго, каб ствараць і распаўсюджваць хлусню танна і масава. Аднак у руках людзей, якія валодаюць неабходнымі ведамі, той жа інструмент становіцца перавагай - у аналітыцы, адукацыі, бізнесе, эканоміцы і абароне інфармацыйнай прасторы. Менавіта гэтай мэце служыць заснаваная Алісай Рыжычэнка ARIA AI School - бясплатная анлайн-школа, дзе беларускі вучацца эфектыўна і адказна працаваць са штучным інтэлектам. Праект дапамагае развіваць тэхналагічныя кампетэнцыі і пашыраць магчымасці беларускага грамадства, каб ШІ станавіўся не пагрозай, а інструментам для працы, навучання, прадпрымальніцтва і грамадзянскай актыўнасці. Веды і навыкі - гэта рэсурс, які немагчыма адабраць і які не залежыць ад рэжыму. У рэжыму ёсць грошы, у свабодных беларусаў — навыкі. Перамагае той, хто вучыцца хутчэй», — падкрэсліла Аліса Рыжычэнка. Далучыцца да ARIA AI School можна бясплатна - спасылка #ЕўрапейскіВыбар #КаардынацыйнаяРада #ARIAAISchool #ШІ #ЧалавечыКапітал #НоваяБеларусь #ЭканомікаБеларусі #OSCEPA
724
15
Сябра фракцыі ‘Еўрапейскі выбар’ Аліса Рыжычэнка ўзяла ўдзел у восеньскай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Андоры Падчас са+2
Сябра фракцыі ‘Еўрапейскі выбар’ Аліса Рыжычэнка ўзяла ўдзел у восеньскай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Андоры Падчас сайд-івэнту, прысвечанага дэзінфармацыі і штучнаму інтэлекту, Аліса Рыжычэнка прапанавала паглядзець на інфармацыйныя пагрозы не толькі з палітычнага, але і з эканамічнага пункту гледжання. Інфармацыйныя аперацыі - гэта канкрэтны артыкул бюджэту. У Беларусі ботафермы, згенераваны кантэнт і сеткі фэйкавых акаўнтаў фінансуюцца ў тым ліку за кошт даходаў дзяржаўных прадпрыемстваў - тых самых, адносна якіх у Еўропе сёння абмяркоўваецца магчымае змякчэнне санкцый. Наступствы дэзінфармацыі таксама маюць эканамічнае вымярэнне: падзенне даверу да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, паніка на рынках, страчаныя інвестыцыі і скажэнне вынікаў выбараў. Таму супрацьдзеянне дэзінфармацыі - гэта не толькі пытанне дэмакратыі і бяспекі, але і неабходная ўмова ўстойлівага эканамічнага развіцця. Асобная ўвага была нададзеная ролі штучнага інтэлекту. Аўтарытарныя рэжымы выкарыстоўваюць яго, каб ствараць і распаўсюджваць хлусню танна і масава. Аднак у руках людзей, якія валодаюць неабходнымі ведамі, той жа інструмент становіцца перавагай - у аналітыцы, адукацыі, бізнесе, эканоміцы і абароне інфармацыйнай прасторы. Менавіта гэтай мэце служыць заснаваная Алісай Рыжычэнка ARIA AI School - бясплатная анлайн-школа, дзе беларускі вучацца эфектыўна і адказна працаваць са штучным інтэлектам. Праект дапамагае развіваць тэхналагічныя кампетэнцыі і пашыраць магчымасці беларускага грамадства, каб ШІ станавіўся не пагрозай, а інструментам для працы, навучання, прадпрымальніцтва і грамадзянскай актыўнасці. Веды і навыкі - гэта рэсурс, які немагчыма адабраць і які не залежыць ад рэжыму. У рэжыму ёсць грошы, у свабодных беларусаў — навыкі. Перамагае той, хто вучыцца хутчэй», — падкрэсліла Аліса Рыжычэнка. Далучыцца да ARIA AI School можна бясплатна - спасылка #ЕўрапейскіВыбар #КаардынацыйнаяРада #ARIAAISchool #ШІ #ЧалавечыКапітал #НоваяБеларусь #ЭканомікаБеларусі #OSCEPA
5
16
Сябра фракцыі ‘Еўрапейскі выбар’ Аліса Рыжычэнка ўзяла ўдзел у восеньскай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Андоры Падчас са+2
Сябра фракцыі ‘Еўрапейскі выбар’ Аліса Рыжычэнка ўзяла ўдзел у восеньскай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Андоры Падчас сайд-івэнту, прысвечанага дэзінфармацыі і штучнаму інтэлекту, Аліса Рыжычэнка прапанавала паглядзець на інфармацыйныя пагрозы не толькі з палітычнага, але і з эканамічнага пункту гледжання. Інфармацыйныя аперацыі - гэта канкрэтны артыкул бюджэту. У Беларусі ботафермы, згенераваны кантэнт і сеткі фэйкавых акаўнтаў фінансуюцца ў тым ліку за кошт даходаў дзяржаўных прадпрыемстваў - тых самых, адносна якіх у Еўропе сёння абмяркоўваецца магчымае змякчэнне санкцый. Наступствы дэзінфармацыі таксама маюць эканамічнае вымярэнне: падзенне даверу да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, паніка на рынках, страчаныя інвестыцыі і скажэнне вынікаў выбараў. Таму супрацьдзеянне дэзінфармацыі - гэта не толькі пытанне дэмакратыі і бяспекі, але і неабходная ўмова ўстойлівага эканамічнага развіцця. Асобная ўвага была нададзеная ролі штучнага інтэлекту. Аўтарытарныя рэжымы выкарыстоўваюць яго, каб ствараць і распаўсюджваць хлусню танна і масава. Аднак у руках людзей, якія валодаюць неабходнымі ведамі, той жа інструмент становіцца перавагай - у аналітыцы, адукацыі, бізнесе, эканоміцы і абароне інфармацыйнай прасторы. Менавіта гэтай мэце служыць заснаваная Алісай Рыжычэнка ARIA AI School - бясплатная анлайн-школа, дзе беларускі вучацца эфектыўна і адказна працаваць са штучным інтэлектам. Праект дапамагае развіваць тэхналагічныя кампетэнцыі і пашыраць магчымасці беларускага грамадства, каб ШІ станавіўся не пагрозай, а інструментам для працы, навучання, прадпрымальніцтва і грамадзянскай актыўнасці. Веды і навыкі - гэта рэсурс, які немагчыма адабраць і які не залежыць ад рэжыму. У рэжыму ёсць грошы, у свабодных беларусаў — навыкі. Перамагае той, хто вучыцца хутчэй», — падкрэсліла Аліса Рыжычэнка. Далучыцца да ARIA AI School можна бясплатна - спасылка #ЕўрапейскіВыбар #КаардынацыйнаяРада #ARIAAISchool #ШІ #ЧалавечыКапітал #НоваяБеларусь #ЭканомікаБеларусі #OSCEPA
9
17
Каардынацыйная Рада 4-га скліканьня прыняла рэзалюцыю «Аб безумоўнай і неадкладнай адмене сьмяротнага пакараньня ў Беларусі»
Каардынацыйная Рада 4-га скліканьня прыняла рэзалюцыю «Аб безумоўнай і неадкладнай адмене сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» У рэзалюцыі адзначаецца, што права на жыцьцё і недатыкальнасьць чалавечай годнасьці вызначаюць межы любой дзяржаўнай улады. Сьмяротнае пакараньне парушае гэтыя прынцыпы, робіць судовую памылку фатальнай і незваротнай ды ператварае правасудзьдзе ва ўзаконенае пазбаўленьне жыцьця ад імя дзяржавы. Асобна ў дакумэнце падкрэсьліваецца небясьпека зьменаў 2022 і 2023 гадоў, якімі рэжым Лукашэнкі пашырыў сфэру прымяненьня сьмяротнага пакараньня на так званыя «замах на тэрарызм» і «дзяржаўную здраду». Ва ўмовах татальнага палітычна матываванага перасьледу і поўнага зьнішчэньня незалежнага суду гэтыя нормы могуць быць выкарыстаныя супраць палітычных апанэнтаў рэжыму. Рэзалюцыя надзяляе дэлегацыю Каардынацыйнай Рады мандатам адстойваць поўную і безумоўную адмену сьмяротнага пакараньня падчас патэнцыйнага Круглага стала паміж дэмакратычнымі сіламі і прадстаўнікамі рэжыму. Дэлегацыя павінна дамагацца замацаваньня гэтага рашэньня ў выніковых палітычных дамоўленасьцях, увядзеньня неадкладнага мараторыю, замены ўжо вынесеных сьмяротных прысудаў і поўнага выключэньня сьмяротнага пакараньня з крымінальнага заканадаўства з наступным замацаваньнем яго забароны ў Канстытуцыі Беларусі. Адмена сьмяротнага пакараньня — гэта ня толькі пытаньне правоў чалавека, але і неабходная ўмова вяртаньня Беларусі ў эўрапейскую прававую прастору. Яна адкрые шлях да будучага далучэньня Беларусі да Рады Эўропы і міжнародных мэханізмаў абароны правоў чалавека. Рэзалюцыя прынятая Агульным паседжаньнем Каардынацыйнай Рады 4-га скліканьня 8 кастрычніка 2026 году. За рэзалюцыю прагаласавалі 52 дэлегаты, супраць — 1.  Аўтар праэкту рэзалюцыі — Мікіта Семяненка, фракцыя «Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду”». Канчатковая рэдакцыя ўлічвае прапановы іншых дэлегатаў і дэлегатак Каардынацыйнай Рады. Поўны тэкст рэзалюцыі
962
18
Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святла
Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская прызначыла Вераніку Станкевіч на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Рашэнне прынятае на падставе рэкамендацыі Каардынацыйнай Рады, у адпаведнасці з працэдурай. «Я шчыра віншую Вераніку Станкевіч з прызначэннем. Яе досвед працы з былымі палітвязнямі і разуменне патрэбаў людзей, якія прайшлі праз рэпрэсіі, вельмі важныя для гэтай пасады. Сацыяльная палітыка — гэта найперш пра людзей, пра падтрымку тых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі і мае патрэбу ў дапамозе. Упэўнена, што досвед Веранікі дапаможа ўзмацніць працу Кабінета ў гэтым кірунку. Зычу ёй поспехаў і плённай працы», — адзначыла Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Нагадаем, напярэдадні ў Каардынацыйнай Радзе прайшлі слуханні трох кандыдатак на гэтую пасаду. Па выніках рэйтынгавага галасавання КР рэкамендавала да прызначэння Вераніку Станкевіч. Яе кандыдатуру вылучыла фракцыя «Кааліцыя Латушкі і Рух “За Свабоду”». Вераніка Станкевіч — каардынатарка ініцыятывы «Вольныя», якая дапамагае былым палітычным зняволеным адаптавацца да жыцця на волі і атрымаць неабходную сацыяльную, юрыдычную і іншую падтрымку. Раней абавязкі прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета выконвала Юлія Міцкевіч, якая заняла гэтую пасаду пасля прызначэння Вольгі Зазулінскай кіраўніцай Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве.
450
19
'Еўрапейскі выбар' на канферэнцыі беларусаў і беларусак у Чэхіі Лідар фракцыі 'Еўрапейскі выбар' Валерый Мацкевіч прадставіў+2
'Еўрапейскі выбар' на канферэнцыі беларусаў і беларусак у Чэхіі Лідар фракцыі 'Еўрапейскі выбар' Валерый Мацкевіч прадставіў вынікі адвакатавання нашай фракцыяй Беларускага нацыянальнага пашпарта, а таксама распавёў пра сімвалізм і практычны сэнс гэтага праекта. Выступ стаў часткай блоку «Візы і пашпарты», які быў сфармаваны выключна на аснове запытаў прадстаўнікоў беларускай супольнасці. Для людзей, якія не маюць магчымасці бяспечна вярнуцца ў Беларусь, пытанні легалізацыі і атрымання адпаведных дакументаў непасрэдна звязаныя з магчымасцю будаваць жыццё ў эміграцыі: быць працаўладкаванымі, атрымліваць адукацыю і медыцынскую дапамогу, а таксама заставацца побач з блізкімі. Канферэнцыю мадэравала чаліня каманды і экспертка фракцыі 'Еўрапейскі выбар' Ірына Маклейн. Падзея аб’яднала дыскусію аб практычных патрэбах беларусаў у Чэхіі з абмеркаваннем патэнцыялу грамадскага ўплыву на палітычныя рашэнні, а таксама важнасці культурніцкіх ініцыятыў і ўзаемнай падтрымкі. Дзякуем арганізатарам і ўсім удзельнікам за пляцоўку і атмасферу, дзе патрэбы супольнасці становяцца часткай агульнага парадку дня. А аформіць заяўку на атрыманне новага беларускага нацыянальнага пашпарта можна наўпрост тут: https://www.belarus-passport.com/
733
20
Слуханьні КР, прысьвечаныя сьмяротнаму пакараньню ў Беларусі. Агульнае паседжанне / 06.10.2026 Сёння, 6 кастрычніка, а 19:00
Слуханьні КР, прысьвечаныя сьмяротнаму пакараньню ў Беларусі. Агульнае паседжанне / 06.10.2026 Сёння, 6 кастрычніка, а 19:00 па варшаўскім часе адбудзецца Агульнае паседжанне Каардынацыйнай Рады IV склікання. На паседжанні будуць разгледжаныя тры пытанні: 1. Адкрытыя слуханьні Каардынацыйнай Рады, прысьвечаныя сьмяротнаму пакараньню ў Беларусі 2. Рэзалюцыя КР "Пра прыярытэты фінансаваньня беларускай дэмакратычнай супольнасьці" 3. Прапанова аб стварэньні Камісіі па правах дзяцей Каардынацыйнай рады 📺 Далучайцеся да жывой трансляцыі і пакідайце свае пытанні ды меркаванні ў чаце.
606