ar
Feedback
Каардынацыйная Рада

Каардынацыйная Рада

الذهاب إلى القناة على Telegram

Прадстаўнічы орган дэмакратычнай часткі грамадства. Сайт: https://rada.vision/ Далучыцца да адкрытага чату КР: https://t.me/+v6zi--CSwMkyOThi

إظهار المزيد
3 313
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
+27 أيام
-130 أيام

جاري تحميل البيانات...

سحابة العلامات
لا توجد بيانات
هل تواجه مشاكل؟ يرجى تحديث الصفحة أو الاتصال بمدير الدعم الخاص بنا.
الإشارات الواردة والصادرة
---
---
---
---
---
---
جذب المشتركين
سبتمبر '26
سبتمبر '26
+12
في 0 قنوات
أغسطس '26
+49
في 3 قنوات
Get PRO
يوليو '26
+45
في 6 قنوات
Get PRO
يونيو '26
+63
في 6 قنوات
Get PRO
مايو '26
+371
في 31 قنوات
Get PRO
أبريل '26
+84
في 11 قنوات
Get PRO
مارس '26
+52
في 12 قنوات
Get PRO
فبراير '26
+18
في 7 قنوات
Get PRO
يناير '26
+24
في 9 قنوات
Get PRO
ديسمبر '25
+23
في 3 قنوات
Get PRO
نوفمبر '25
+17
في 3 قنوات
Get PRO
أكتوبر '25
+34
في 3 قنوات
Get PRO
سبتمبر '25
+40
في 0 قنوات
Get PRO
أغسطس '25
+41
في 3 قنوات
Get PRO
يوليو '25
+22
في 0 قنوات
Get PRO
يونيو '25
+28
في 1 قنوات
Get PRO
مايو '25
+57
في 4 قنوات
Get PRO
أبريل '25
+40
في 14 قنوات
Get PRO
مارس '25
+53
في 17 قنوات
Get PRO
فبراير '25
+22
في 3 قنوات
Get PRO
يناير '25
+71
في 6 قنوات
Get PRO
ديسمبر '24
+29
في 5 قنوات
Get PRO
نوفمبر '24
+33
في 8 قنوات
Get PRO
أكتوبر '24
+34
في 6 قنوات
Get PRO
سبتمبر '24
+36
في 2 قنوات
Get PRO
أغسطس '24
+46
في 21 قنوات
Get PRO
يوليو '24
+42
في 12 قنوات
Get PRO
يونيو '24
+89
في 9 قنوات
Get PRO
مايو '24
+514
في 33 قنوات
Get PRO
أبريل '24
+168
في 17 قنوات
Get PRO
مارس '24
+34
في 8 قنوات
Get PRO
فبراير '24
+86
في 16 قنوات
Get PRO
يناير '24
+88
في 11 قنوات
Get PRO
ديسمبر '23
+133
في 21 قنوات
Get PRO
نوفمبر '23
+65
في 12 قنوات
Get PRO
أكتوبر '23
+30
في 13 قنوات
Get PRO
سبتمبر '23
+32
في 0 قنوات
Get PRO
أغسطس '23
+107
في 0 قنوات
Get PRO
يوليو '23
+31
في 0 قنوات
Get PRO
يونيو '23
+22
في 0 قنوات
Get PRO
مايو '23
+27
في 0 قنوات
Get PRO
أبريل '23
+20
في 0 قنوات
Get PRO
مارس '23
+113
في 0 قنوات
Get PRO
فبراير '23
+58
في 0 قنوات
Get PRO
يناير '23
+20
في 0 قنوات
Get PRO
ديسمبر '22
+14
في 0 قنوات
Get PRO
نوفمبر '22
+22
في 0 قنوات
Get PRO
أكتوبر '22
+13
في 0 قنوات
Get PRO
سبتمبر '22
+10
في 0 قنوات
Get PRO
أغسطس '22
+28
في 0 قنوات
Get PRO
يوليو '22
+12
في 0 قنوات
Get PRO
يونيو '22
+9
في 0 قنوات
Get PRO
مايو '22
+8
في 0 قنوات
Get PRO
أبريل '22
+13
في 0 قنوات
Get PRO
مارس '22
+57
في 0 قنوات
Get PRO
فبراير '22
+15
في 0 قنوات
Get PRO
يناير '22
+25
في 0 قنوات
Get PRO
ديسمبر '21
+7
في 0 قنوات
Get PRO
نوفمبر '21
+12
في 0 قنوات
Get PRO
أكتوبر '21
+3
في 0 قنوات
Get PRO
سبتمبر '21
+36
في 0 قنوات
Get PRO
أغسطس '21
+36
في 0 قنوات
Get PRO
يوليو '21
+39
في 0 قنوات
Get PRO
يونيو '21
+47
في 0 قنوات
Get PRO
مايو '21
+56
في 0 قنوات
Get PRO
أبريل '21
+29
في 0 قنوات
Get PRO
مارس '21
+113
في 0 قنوات
Get PRO
فبراير '21
+56
في 0 قنوات
Get PRO
يناير '21
+125
في 0 قنوات
Get PRO
ديسمبر '20
+22 830
في 0 قنوات
التاريخ
نمو المشتركين
الإشارات
القنوات
04 سبتمبر+2
03 سبتمبر+2
02 سبتمبر+3
01 سبتمبر+5
منشورات القناة
Адкрыты прыём заявак на пасаду сакратара Каардынацыйнай рады Усе, хто ўпэўнены, што валодае неабходнымі кампетэнцыямі і здоль
Адкрыты прыём заявак на пасаду сакратара Каардынацыйнай рады Усе, хто ўпэўнены, што валодае неабходнымі кампетэнцыямі і здольны забяспечыць эфектыўную арганізацыйную працу КР, могуць прапанаваць сваю кандыдатуру і накіраваць CV на электронны адрас: artsiom.brukhan@rada.vision. Звяртаем увагу: згодна з Рэгламентам Каардынацыйнай рады, кандыдатаў на пасаду сакратара афіцыйна вылучаюць фракцыі. Таму для ўдзелу ў галасаванні кандыдат павінен заручыцца падтрымкай прынамсі адной з фракцый КР. Папярэдняя падтрымка фракцыі не з’яўляецца ўмовай для падачы заяўкі. Дасылайце сваё CV — яно будзе даступнае фракцыям КР для азнаямлення, і кожная з іх зможа прапанаваць вам падтрымку і афіцыйна вылучыць вашу кандыдатуру. Запрашаем усіх, хто гатовы прапанаваць свае веды, досвед і прафесійныя навыкі для забеспячэння стабільнай і эфектыўнай працы Каардынацыйнай рады.

2
Ксенія Луцкіна, сябра ‘Еўрапейскага выбару’, пра свае планы працы ў дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у Парламенцкай аса
Ксенія Луцкіна, сябра ‘Еўрапейскага выбару’, пра свае планы працы ў дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ). Распачата падрыхтоўка да восеньскай сесіі ПАСЕ. Гэта і гонар, і вялікая адказнасць – прадстаўляць і прасоўваць інтарэсы беларусаў на такім высокім міжнародным узроўні. Папярэдні год я займалася прасоўваннем пытанняў палітычных зняволеных, як тых, хто сёння дагэтуль знаходзіцца ў беларускіх турмах, так і тых, хто выйшаў, быў дэпартаваны альбо застаўся ў Беларусі. Безумоўна, я працягну гэтую вельмі важную працу. Даць галасы тым, хто сёння іх не мае, працягваць трымаць у міжнароднай павесцы “набалелую для усіх” тэму цяжка, але неабходна, мой асабісты досвед тут грае не апошнюю ролю. На праблемах палітзняволеных яскрава адлюстраваны ўсе аспекты жыцця беларусаў. Таксама я сканцантрую сваю ўвагу над прасоўваннем праблем беларускага медыясектара на дадзенай пляцоўцы. Праца ў ПАСЕ – доўгая, рэпорты і рэзалюцыі распрацоўваюцца доўга, але яны вельмі важныя для кожнага з нас. Канечне, я далучаюся да ўсіх праектаў, над якімі працуе і будзе працаваць дэлегацыя. Кожны з абраных – прафесіянал, але разам мы, безумоўна, можам больш!
375
3
Міжнародная камісія КР: што вырашана 1 верасня Міжнародная камісія адказвае за тое, каб голас беларусаў гучаў там, дзе прымаю
Міжнародная камісія КР: што вырашана 1 верасня Міжнародная камісія адказвае за тое, каб голас беларусаў гучаў там, дзе прымаюцца рашэнні пра нашу краіну: у Радзе Еўропы, у АБСЕ, у кантактах з нацыянальнымі парламентамі. 1 верасня камісія правяла пасяджэнне . Дзве дэлегацыі сфармаваныя і маюць кіраўнікоў. Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЭ) - кіраўнік Уладзімір Астапенка. Гэта асамблея дэпутатаў нацыянальных парламентаў краін Рады Еўропы; яе рэзалюцыі задаюць рамку, на якую потым спасылаюцца ўрады і міжнародныя структуры. Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы - кіраўніца Ірына Халопіца. Тут прадстаўленыя мэры, дэпутаты мясцовых саветаў і рэгіёны. Сакратароў дэлегацый выбіраюць цяпер: дэбаты кандыдатаў у ПАРЭ ўжо адбыліся, у Кангрэсе - 8 верасня. Кандыдатуры зацвярджае Агульнае пасяджэнне КР. Пачынаем падрыхтоўку да восеньскіх сесій. Наперадзе восеньская сесія ПАРЭ і 51-я сесія Кангрэса (27–29 кастрычніка). Паралельна фармуецца дэлегацыя для працы на пляцоўках АБСЕ. Прыярытэты на кадэнцыю. Камісія разгледзела зводны праект прыярытэтаў міжнароднай працы - шэсць напрамкаў: — замацаванне дэлегацый у міжнародных структурах — парламенцкая дыпламатыя — работа з ключавымі краінамі-партнёрамі — месца Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы — палітзняволеныя і абарона беларусаў за мяжой — дэмакратычны транзіт і еўрапейская перспектыва Беларусі Гэты дакумент вызначае міжнародную працу Рады. Наступнае пасяджэнне адбудзецца праз два тыдні.
428
4
Першае пасяджэнне дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у Кангрэсе Рады Еўропы пад кіраўніцтвам Ірыны Халопіцы Адбылося перш
Першае пасяджэнне дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у Кангрэсе Рады Еўропы пад кіраўніцтвам Ірыны Халопіцы Адбылося першае пасяджэнне дэлегацыі, абранай Каардынацыйнай Радай для прадстаўніцтва беларускіх нацыянальных інтарэсаў у Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы. На пасяджэнні былі абмеркаваныя прыярытэты і планы працы, размеркаваныя асноўныя напрамкі дзейнасці. Напярэдадні кіраўніцай дэлегацыі была абраная Ірына Халопіца. Спікер КР Арцём Брухан накіраваў Прэзідэнтцы Кангрэса афіцыйнае паведамленне аб стварэнні дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у наступным складзе: Прадстаўнікі Ірына Халопіца (кіраўніца дэлегацыі) — Кааліцыя «Латушка і Рух "За Свабоду"» Юрый Губарэвіч — Кааліцыя «Латушка і Рух "За Свабоду"» Аляксандра Дойніч — «Наступ» Намеснікі Міхаіл Рубін — «Хопіць баяцца!» Алесь Лапко — «Наступ» Анастасія Свіркова — «Еўрапейскі выбар» У паведамленні спікер КР таксама выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сіл з Кангрэсам і іншымі структурамі Рады Еўропы будзе ўзмацняцца і пашырацца, спрыяючы развіццю дэмакратычнага мясцовага самакіравання ў будучай Беларусі.
436
5
Сябр нашай фракцыі Станіслаў Салавей у межах працы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце ўдзельнічае ў запуске праэкта «Раёнка» -
Сябр нашай фракцыі Станіслаў Салавей у межах працы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце ўдзельнічае ў запуске праэкта «Раёнка» - праект онлайн-кансультацый кваліфікаваных беларускіх лекараў для людзей унутры Беларусі. Навошта гэта? У невялікіх гарадах і вёсках трапіць да вузкага спецыяліста часта амаль немагчыма. «Раёнка» павінна зрабіць такую дапамогу даступнай незалежна ад месца жыхарства. Як гэта працуе: ▪️ кансультацыі ў чаце або па відэасувязі, першыя пацыенты - ужо на пачатку верасня; ▪️ на старце будзе каля 10 спецыялістаў, сярод якіх тэрапеўт, мамолаг, ЛОР-лекар, эндакрынолаг і інфекцыяніст. ▪️ лекары - беларусы, якія працуюць пераважна ў краінах ЕС і маюць там дазвол на медычную практыку; ▪️ доступ - пасля верыфікацыі, але сама кансультацыя ананімная: лекар не ведае імя пацыента, а пацыент - імя лекара; ▪️ лекары могуць даць свае меркаванне па дыягназе ці стандартным лячэнні, але з мэтаў бяспекі, не выдаюць афіцыйныя высновы і рэцэпты. Карыстаца могуць жыхары населеных пунктаў па-за Мінскам і абласнымі цэнтрамі і людзі ва ўразлівым стане. Дапамагаць людзям, якія жывуць у Беларусі, не калісьці потым, а ўжо сёння - менавіта гэта робіць Фракцыя Еўрапейскі выбар.
409
6
Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета, член Каардынацыйнай рады ад фракцыi “Кааліцыя Латушка і “Рух за свободу” Уладзі
Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета, член Каардынацыйнай рады ад фракцыi “Кааліцыя Латушка і “Рух за свободу” Уладзімір Астапенка ўзначаліў дэлегацыю беларускіх дэмакратычных сіл у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ). ❓Што гэта азначае на практыцы? Якія задачы стаяць перад дэлегацыяй, ці можа змяніцца яе статус і ці здольная ПАСЕ паўплываць на сітуацыю вакол Беларусі і рызыку яе ўцягвання ў вайну? Пагаварылі з Уладзімірам Астапенкам. — Якімі вы бачыце галоўныя задачы дэлегацыі ў ПАСЕ на перыяд яе працы ў новай двухгадовай кадэнцыі? — Дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сіл у ПАСЕ — гэта голас беларускага народа ў агульнаеўрапейскім кантэксце, таму што Савет Еўропы аб’ядноўвае ўсе дзяржавы кантынента, ад Партугаліі да Азербайджану. Вядома, што ў 2022 з гэтай арганізацыі была выключана Расія, а Беларусь праз палітыку Лукашэнкі так і не здолела далучыцца да Савета Еўропы. Таму я лічу, што сёння ўжо сама магчымасць быць пачутымі еўрапейскімі парламентарыямі мае вялікую каштоўнасць. ПАСЕ — гэта платформа, дзе абмяркоўваюцца агульнаеўрапейскія праблемы ў кантэксце дэмакратыі — вяршэнства права, правоў і свабод чалавека. У кожнай краіны ёсць як свае, так і агульнаеўрапейскія праблемы. І там збіраюцца людзі, якія спрабуюць гэтыя праблемы вырашаць, удасканальваць сістэмы і працэдуры, што ў выніку паляпшае жыццё людзей на кантыненце. Зараз і ў нас ёсць магчымасць уносіць свой уклад у агульную дыскусію, прама ці ўскосна ўплываць на праекты рашэнняў, рабіць акцэнт на сваіх нацыянальных інтарэсах, на сваёй спецыфіцы і адначасова разумець, як працуюць гэтыя агульнаеўрапейскія працэсы. Разумець, чаго ад нас чакаюць. — Ці можам мы вылучыць нейкія канкрэтныя напрамкі? — Ёсць рэзалюцыі, якія ПАСЕ прымае па тэмах, звязаных з Беларуссю: сістэмныя рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека, палітычныя зняволеныя, трансгранічныя злачынствы. Ёсць шмат праектаў, якія яшчэ трэба рэалізаваць. А якой акажацца рэальнасць, наколькі нашы прапановы і папраўкі будуць пачутыя і ўлічаныя, можна будзе казаць ужо па выніках працы. — Атрымліваецца, што цяпер дэмакратычныя сілы Беларусі ўдзельнічаюць у працы ПАСЕ ў спецыяльным фармаце. Ці магчыма, на ваш погляд, у найбліжэйшыя год-два пашырэнне гэтага фармату і атрыманне больш афіцыйнага статусу ў структурах Савета Еўропы? — На сённяшні дзень, па сутнасці, мы ўжо рэальна ўдзельнічаем у працы ПАСЕ, ізалюючы рэжым Лукашэнкі і прасоўваючы нацыянальныя беларускія інтарэсы. Савет Еўропы прыняў рашэнне спыніць кантакты з рэжымнымі ўрадам і парламентам і, наадварот, наладзіць супрацоўніцтва са структурамі беларускіх дэмакратычных сіл. І наша дэлегацыя якраз і выконвае гэтую місію — па ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі і пашырэнні суб’ектнасці беларускіх дэмакратычных сіл. — На ваш погляд, якую ролю ПАСЕ можа адыграць у прадухіленні ўцягвання Беларусі ў вайну? Ці ёсць увогуле ў гэтай структуры рэальныя інструменты ўплыву? — ПАСЕ — гэта выключна пра гуманітарнае супрацоўніцтва, заснаванае на ідэі захавання правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. Зразумела, што Савет Еўропы выступае супраць вайны. І тут варта памятаць, што менавіта Савет Еўропы стаў ініцыятарам стварэння спецыяльнага трыбунала для разгляду злачынства агрэсіі супраць Украіны. Якраз у папярэднім двухгадовым цыкле, па ініцыятыве беларускай дэлегацыі, мандат гэтага спецтрыбунала быў распаўсюджаны і на ваенна-палітычнае кіраўніцтва Беларусі. І гэтая тэма зараз планава развіваецца.
367
7
Ціск ці перамовы: дэбаты Настассі Касцюговай і Арцёма Брухана ў жывым эфіры @euroradio! Шмат хто перакананы, што нечага дамагчыся ад рэжыму можна толькі ціскам і прымусам. А нацыянальны дыялог ці нейкі Круглы стол калі і магчымыя, дык ніяк не цяпер — а пасля сыходу Лукашэнкі. Ці сапраўды для дэмсіл сёння ёсць толькі дзве стратэгіі: ціснуць на рэжым ці заклікаць, каб заходнія партнёры ішлі на перамовы? Дзе гарантыі, што спрацуе ціск, і ці можна давяраць Лукашэнку ў выпадку нейкіх дамоўленасцей з ім? Навошта Лукашэнку пагаджацца на спыненне рэпрэсій і ці магчымы нацыянальны дыялог ужо бліжэйшым часам? Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё дэбатуюць прадстаўніца Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Настасся Касцюгова і спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан: https://www.youtube.com/watch?v=gN776u4LbRU
372
8
Анастасія Свіркова была абрана ў склад дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі пры Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Савет
Анастасія Свіркова была абрана ў склад дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі пры Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы. Шчыры дзякуй усім, хто аказаў давер! Амаль шэсць гадоў Анастасія займаецца праблемамі беларусаў у каардынацыі з Народнымі амбасадамі Беларусі. Гэты досвед дае разуменне рэальных патрэбаў людзей на месцах, такіх як легалізацыя, пашпарты іншаземца, міжнародная абарона. Цяпер ён пераходзіць з узроўню грамадзянскага актывізму на палітычны. У Кангрэсе яна плануе працаваць над "Vilnius Solutions", рэкамендацыямі для еўрапейскіх муніцыпалітэтаў па падтрымцы беларусаў. Прасоўваць ідэю "хросных гарадоў Беларусі" - сувязі паміж еўрапейскімі муніцыпалітэтамі і беларускімі гарадамі, калі класічнае пабрацімства пакуль немагчымае. І выкарыстаць свой досвед у палітычнай адукацыі дарослых праз сетку Школ палітычных студый Савета Еўропы. Разам з тым гатова далучацца да ўжо існуючых напрамкаў каманды: пашырэнне сеткі "За дэмакратычную Беларусь" і супрацы з Кантактнай групай. Дзякуй за Еўрапейскі выбар!
493
9
У Польшчы падарожныя дакумэнты дзейнічаюць 1–2 гады. У мяне ёсьць плян, як гэта зьмяніць Я Яўген Караулаў, і 26–29 жніўня я ў+3
У Польшчы падарожныя дакумэнты дзейнічаюць 1–2 гады. У мяне ёсьць плян, як гэта зьмяніць Я Яўген Караулаў, і 26–29 жніўня я ўдзельнічаў у Campus Polska Przyszłości — палітычным летнім лягеры, які заснаваў Рафал Тшаскоўскі, прэзыдэнт Варшавы. У Польшчы я вывучаю права й ведаю, як цяжка зьмяняць законы: спачатку заканадаўчая ініцыятыва, потым першае чытаньне ў Сэйме, праца ў камісіях, другое чытаньне, дапрацоўка, трэцяе чытаньне, потым Сэнат і ў канцы яшчэ подпіс прэзыдэнта, які можа гэтую прапанову заветаваць. Цяжка й доўга. І імавернасьць, што палітыкі распачнуць гэты шлях, невысокая; асабліва з улікам таго, што ён накіраваны на людзей, якія не ўдзельнічаюць у выбарах. Але ў мяне ёсьць плян. Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі рыхтуе зьмены ў закон аб замежніках (праект UD408). Ідэя такая: калі ваявода не выдае рашэньне на працягу 60 дзён ад падачы поўнага пакета дакумэнтаў, дазвол на побыт лічыцца выдадзеным аўтаматычна. Мэты праекта: каб замежнікі не чакалі карту побыту 100500 месяцаў й каб разгрузіць ваяводзкія адміністрацыі. На жаль, прапанова не датычыцца беларусаў, але важна іншае: гэта зьмены ў закон аб замежніках. «А чаму б не дадаць у гэтую прапанову зьмену тэрмінаў падарожных дакумэнтаў? Трэба зьмяніць усяго два артыкулы таго ж самага закону!» — падумаў я, калі ўбачыў навіну. І прыдумаў плян А й плян Б. Плян А: дадаць гэту зьмену адразу ў праект праз міністэрства. Плян Б: урэшце законапраект усё роўна патрапіць у Сэйм, дзе дэпутаты могуць уносіць свае папраўкі. У кожнай краіне ЭС свае тэрміны гэтых дакумэнтаў. У некаторых 3, 5, а ў Ірляндыі й Чэхіі ўвогуле на 10 гадоў выдаюць. Думаю, у нашым выпадку рэалістычна зьмяніць на 5. Падчас Кампуса, у якім удзельнічаюць міністры, дэпутаты й сэнатары, я скарыстаўся магчымасьцю й распавёў пра сваю прапанову. У першы дзень я змог коратка выкласьці ідэю Марціну Кервіньскаму, міністру ўнутраных справаў і адміністрацыі, чыё ведамства й рыхтуе праект. Ён зацікавіўся; мы абмяняліся кантактамі зь ягонай памочніцай і дамовіліся, што я вышлю сваю прапанову. У трэці дзень я пазнаёміўся з Аляксандрай Кот — наймалодшай дэпутаткай Сэйма (клюб Грамадзянскай кааліцыі). Яна таксама зацікавілася, абмяняліся кантактамі й я паабяцаў выслаць ідэю й ёй. У канцы дня быў speed talking з дэпутатамі: каля 6 дэпутатаў сядзелі ў рад, і на кожнага была хвіліна. Прэзэнтаваў ідэю кожнаму, усе зацікавіліся, абмяняліся кантактамі. Асабліва добра атрымалася паразмаўляць з памочніцай Францішка Стэрчэўскага. Яна папярэдзіла, што лепш усё ж такі ўнесьці прапанову да таго, як праект патрапіць у Сэйм: палітычна няпроста ўносіць папраўкі ва ўрадавы законапраект, калі ты з той самай партыі, а папраўкі толькі зацягваюць прыняцьцё. Закон усё яшчэ ў міністэрстве, таму найперш буду спрабаваць зьмяніць саму прапанову да таго, як яна трапіць у парлямэнт.
604
10
+1
КР прыняў рэзалюцыю пра салідарнасьць з Аляксандрам «Лахвічам» Наўковічам Дэлегаты Каардынацыйнай Рады прагаласвалі за прыняцьце рэзалюцыі «Пра салідарнасьць зь беларускім добраахвотнікам Аляксандрам „Лахвічам“ Наўковічам, неабходнасьць усебаковага расьсьледаваньня й прыцягненьня вінаватых да адказнасьці». Дакумэнт ініцыяваны фракцыямі "Рух Воля" і "Беларусы дзеяньня" пасьля разгляду кейса, калі байцу ва Ўкраіне давялося сутыкнуцца з пагрозамі гвалту з боку іншых беларускіх добраахвотнікаў. Рэзалюцыя выказвае салідарнасьць з Аляксандрам «Лахвічам» Наўковічам і заклікае ўкраінскія праваахоўныя органы правясьці незалежнае расьсьледаваньне гэтага інцыдэнту. «Выказваючы пашану беларусам, якія са зброяй у руках абараняюць незалежнасьць і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, і падкрэсьліваючы, што баявыя заслугі або прыналежнасьць да вайсковай ці палітычнай структуры ня могуць вызваляць анікога ад патрабаваньняў закону», — гаворыцца ў рэзалюцыі.
672
11
Міжнародная камісія КР набірае сакратароў дэлегацый у ПАРЭ і Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы Кожнай дэлегацыі патрэбны сакратар, які будзе каардынаваць працу з сакратарыятамі ПАРЭ/Кангрэса, весці дыпламатычную перапіску, сачыць за дэдлайнамі і дапамагаць з арганізацыяй візітаў і сустрэч. Ад якасці гэтай працы напрамую залежыць, ці будзе дэлегацыя своечасова падрыхтаваная да сесій, ці не згубяцца дакументы і кантакты, ці будзе бесперабойная сувязь з міжнароднымі структурамі. Падаць заяўкі могуць толькі людзі па-за складам Каардынацыйнай Рады. Дэдлайны вылучэння для ПАРЭ — 30 жніўня, для Кангрэса — 6 верасня. Ахвотным патрэбна запоўніць заяўку і атрымаць падтрымку фракцыі КР ці групы з 6 дэлегатаў. Што патрэбна ад вас: — англійская мова — абавязкова; — навыкі дыпламатычнай / дзелавой перапіскі; — арганізаванасць; — надзейнасць у працы з інфармацыяй; — самастойнасць і ініцыятыўнасць. Калі вы ведаеце матываваных людзей з добрай англійскай і навыкамі дзелавой перапіскі, запрашайце іх запаўняць заяўкі і падавацца. Кандыдатуры зацвярджаюцца Агульным пасяджэннем Каардынацыйнай Рады. Падрабязнасці пра ўмовы працы і форма заяўкі  — па спасылцы.
642
12
رسالة فيديو
525
13
Электронныя выбары ў КР як трэнд, які пашыраецца ў свеце Электронныя выбары ў Каардынацыйную Раду — гэта не проста вымушаны к
Электронныя выбары ў КР як трэнд, які пашыраецца ў свеце Электронныя выбары ў Каардынацыйную Раду — гэта не проста вымушаны крок, а фармат, які паступова пашыраецца ў дэмакратычным свеце. Наш прыклад даказвае: беларусы здольныя задаваць трэнды і прымяняць сучасныя тэхналогіі ўжо зараз. Безумоўным лідарам у гэтай сферы з'яўляецца Эстонія, якая ўкараніла i-Voting яшчэ ў 2005 годзе. На парламенцкіх выбарах 2023 года больш за 50% эстонцаў аддалі свае галасы праз інтэрнэт. Іншы пераканаўчы прыклад — Францыя, дзе электроннае галасаванне на парламенцкіх выбарах даступнае для грамадзян, якія жывуць за межамі краіны. Акрамя таго, тэма лічбавага галасавання ўжо актыўна абмяркоўваецца і ва Украіне. Выбары ў КР давялі, што беларускія тэхналогіі працуюць на ўзроўні сусветных стандартаў — нават у складаных палітычных умовах, без дзяржаўнага апарату і адпаведнага фінансавання. «Электроннае галасаванне — гэта будучыня. З развіццём тэхналогій усё больш краін будзе выкарыстоўваць гэты падыход. Выбары ў КР ужо двойчы — у 2024 і 2026 гадах — прайшлі ў электронным фармаце. Гэта беспрэцэдэнтны выпадак, бо беларусы змаглі арганізаваць галасаванне, не маючы дзяржаўнага адміністрацыйнага апарату і насуперак моцнаму супрацьдзеянню спецслужбаў рэжыму. Яшчэ раз хацеў бы падзякаваць Паўлу Ліберу і яго камандзе за велізарную працу, нягледзячы на анамальную па маштабе DDoS-атаку супраць платформы для галасавання. У дэмакратычнай Беларусі, з улікам пражывання вялікай колькасці беларусаў і беларусак за мяжой, упэўнены, што дзяржава будзе выкарыстоўваць такія падыходы. Гэта істотна танней і дае людзям значна больш магчымасцей рэалізаваць сваё выбарчае права. З майго досведу працы амбасадарам у Францыі памятаю, як мы мусілі забяспечыць галасаванне для беларусаў у Гішпаніі і Партугаліі. Арганізацыйна і фінансава адкрыць там выбарчыя ўчасткі было амаль немагчыма, а грамадзяне проста не маглі прыехаць у Парыж з-за тысячнакіламетровай адлегласці і гублялі магчымасць узяць удзел у выбарах. Сёння ж рэжым увогуле цалкам пазбавіў беларусаў за мяжой права голасу. Таму электронныя выбары ў Каардынацыйную Раду — гэта ўжо новая рэальнасць. Дзякуючы ўнікальнаму досведу, набытаму падчас гэтых кампаній, беларускія спецыялісты ў будучыні змогуць граць важную экспертную ролю для іншых дэмакратычных краін, якія пераходзяць на сістэму лічбавага галасавання. Дэмакратычныя выбары — гэта галоўная мэта нашай агульнай барацьбы. Важна, каб кожны беларус і кожная беларуска мелі магчымасць самі выбіраць сваіх законных прадстаўнікоў і вызначаць шлях развіцця краіны. Калі Беларусь стане вольнай, менавіта вопыт і напрацоўкі лічбавага галасавання ў Каардынацыйную Раду будуць улічвацца на дзяржаўным узроўні — забяспечваючы роўны, празрысты і даступны электаральны працэс для кожнага грамадзяніна, дзе б ён ні пражываў», — адзначыў Павел Латушка.
1 260
14
Каардынацыйная Рада сфарміравала дэлегацыю ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы Дэлегаты Каардынацыйнай Рады
Каардынацыйная Рада сфарміравала дэлегацыю ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы Дэлегаты Каардынацыйнай Рады зацвердзілі абноўленае Палажэнне аб дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы і абралі яе новы склад. Абедзве прапановы паступілі ад Міжнароднай камісіі КР. Галасаванне па складзе было рэйтынгавым: з 8 кандыдатаў першыя 3 ўваходзяць у асноўны склад дэлегацыі, наступныя 3 становяцца намеснікамі. Прадстаўнікі: 🔹 Ірына Халопіца — Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду», 361 🔹 Юрый Губарэвіч — Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду», 343 🔹 Аляксандра Дойніч — Наступ, 269 Намеснікі: 🔹 Міхаіл Рубін — Хопіць баяцца!, 250 🔹 Алесь Лапко — Наступ, 208 🔹 Анастасія Свіркова — Еўрапейскі выбар, 197 Таксама ў галасаванні ўдзельнічалі Мікіта Семяненка (182) і Андрэй Колас (150). Кворум ёсць: 70/80. Хто ўвайшоў у дэлегацыю Ірына Халопіца — былая дыпламатка, працавала ў МЗС Беларусі і ў амбасадзе Беларусі ў Францыі. У мінулым скліканні была намесніцай кіраўніцы Міжнароднай камісіі КР і кіравала дэлегацыяй беларускіх дэмакратычных сіл у Кангрэсе. Юрый Губарэвіч — больш за 25 гадоў займаецца пытаннямі мясцовага самакіравання і дэмакратычнага кіравання. У 2003–2007 гадах быў дэпутатам Белаазёрскай гарадской Рады і намеснікам старшыні Рады. Старшыня Руху «За Свабоду», намеснік Прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады, заснавальнік ініцыятывы «Кадравы рэзерв». Магістр дзяржаўнага кіравання. Аляксандра Дойніч — працавала ў складзе дэлегацыі ў Кангрэсе на працягу ўсёй мінулай кадэнцыі. Займаецца міжнароднай камунікацыяй і адвакацыяй, распрацоўвала адвакацыйныя дакументы і рэкамендацыі. Міхаіл Рубін — былы муніцыпальны дэпутат у Германіі, адзін з заснавальнікаў і каардынатар Народных Амбасад. Плануе далучыцца да працы Незалежнай ліберальнай і дэмакратычнай групы (ILDG) пры Кангрэсе. Алесь Лапко — сябра Міжнароднай камісіі КР у 2024–2026 гадах, прадстаўнік Народнай Амбасады Беларусі ў Польшчы з 2021 года. Стыпендыят праграм Prague Civil Society Fellowship і John Smith Trust Fellowship. Магістр палітыкі і адміністравання Варшаўскага ўніверсітэта. Анастасія Свіркова — працуе ў Народных амбасадах з 2020 года, супрацоўнічае з прадстаўнікамі Кангрэса і мясцовымі ўрадамі ў Аўстрыі. Што такое дэлегацыя КР у Кангрэсе Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы запрасіў беларускія дэмакратычныя сілы да ўдзелу ў працы сваіх сесій і статутных камітэтаў. Дэлегацыя складаецца з 3 прадстаўнікоў і 3 намеснікаў, якіх Каардынацыйная Рада прызначае з ліку сваіх дзеючых членаў. Прадстаўнікі маюць права выступаць на сесіях — са згоды Прэзідэнта Кангрэса або адпаведнай Палаты — і на пасяджэннях камітэтаў з дазволу старшыні. Права голасу дэлегацыя не мае. Дэлегаты таксама могуць удзельнічаць у сустрэчах палітычных груп Кангрэса на ўмовах, вызначаных самімі групамі.
669
15
Уладзімір Астапенка абраны кіраўніком дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у ПАРЕ 26 жніўня адбылося першае паседжанне дэле
Уладзімір Астапенка абраны кіраўніком дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у ПАРЕ 26 жніўня адбылося першае паседжанне дэлегацыі, абранай Каардынацыйнай Радай для прадстаўніцтва беларускіх нацыянальных інтарэсаў на палях Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ), на якім былі абмеркаваны прыярытэты і планы дзеянняў, размеркаваны напрамкі працы ў камітэтах і палітычных групах ПАРЕ, а таксама абраны кіраўнік дэлегацыі. Спікер КР Арцём Брухан накіраваў Старшыні ПАРЕ афіцыйнае паведамленне аб стварэнні дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у наступным складзе: Дэлегаты Астапенка Уладзімір (кіраўнік дэлегацыі) — Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду» Латушка Павел — Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду» Луцкіна Ксенія — Еўрапейскі выбар Намеснікі Андрэйчык Яўгеній — Наступ Мамаева Аляксандра — пазафракцыйная дэлегатка Скрыган Ганна — Аб'яднаная грамадзянская платформа У паведамленні спікер КР таксама выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва са структурамі Рады Еўропы будзе ўзмацняцца і пашырацца на карысць незалежнай, дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі.
712
16
Вынікі Агульнага пасяджэння КР: Кангрэс Рады Еўропы, пратакол узаемадзеяння і справы Сакратарыята Учора, 25 жніўня, у межах Агульнага пасяджэння Каардынацыйнай Рады дэлегаты разгледзелі чатыры пытанні: 1. Адноўленае Палажэнне аб дэлегацыі ў Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы Маргарыта Ворыхава прадставіла адноўленую версію дакумента, прынятую міжнароднай камісіяй. Галоўная змена — зрабіць яго больш універсальным для будучых кадэнцый. Цяпер чальцы дэлегацыі аўтаматычна становяцца ўдзельнікамі міжнароднай камісіі. Дакумент плануецца вынесці на галасаванне адначасова з выбарамі саміх дэлегатаў у адным агульным бюлетэні для павышэння эфектыўнасці працэдуры. 2. Дэбаты кандыдатаў у дэлегацыю ў Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Свае прэзентацыі прадставілі 8 кандыдатаў: Аляксандрa Дойніч, Анастасія Свіркова, Юрый Губарэвіч, Міхаіл Рубін, Мікіта Сямененка, Ірына Халопіца, Алесь Сладко і Андрэй Колас. Дэлегаты КР закліканы прыняць удзел у будучым рэйтынгавым галасаванні. 3. Рэформа трохбаковаго Пратакола аб узаемадзеянні (КР — АПК — Офіс) Лізавета Пракопчык прадставіла рамку з чатырох прыярытэтаў для рэформы сувязяў паміж структурамі: кантрольныя функцыі КР, вотум недаверу, размеркаванне квот пры прызначэннях і тэрміны працэдур. Прапанова выклікала гарачую дыскусію: Аляксандра Мамаева прапанавала пашырыць працоўныя групы сувязі таксама і на Офіс Ціханоўскай. Частка дэлегатаў выказала асцярогі, што КР імкнецца да кантролю без гатоўнасці несці адказнасць, прычым унутраны кадравы голад застаецца галоўнай праблемай. Іншыя дэлегаты падтрымалі рэформу, адзначыўшы важнасць справаздачнасці выканаўчых органаў перад выбарным КР. Мікіта Сямененка прапанаваў замест звычайнага ўкараніць канструктыўны вотум недаверу. Цягам аднаго тыдня будзе ісці праца з каментарамі ў дакуменце, пасля чаго яго разам з прапановай аб скліканні Упаўнаважанай працоўнай групы вынесуць на галасаванне. 4. Палажэнне аб Сакратарыяце Каардынацыйнай Рады Юрый Губарэвіч прадставіў праект Палажэння для размяжоўвання паўнамоцтваў, увядзення пасады намесніка кіраўніка дзеля балансу сіл і стварэння празрыстага публічнага конкурсу на пасады. Супраць праекта выступілі в.а. кіраўніка Сакратарыята Яўген Караулаў і дэлегат Арцём Шапараў, якія адзначылі, што празмерная бюракратызацыя і шматлікія абавязковыя ўзгадненні па кожным тэхнічным кроку паралізуюць працу Сакратарыята. Аліса Рыжычэнка і Раман Кісляк рэкамендавалі пачаць са зменаў у Статуце КР (у прыватнасці, па развязанні канфлікту інтарэсаў), паколькі Палажэнне не павінна яму супярэчыць. Праект патрабуе сур'ёзнай дапрацоўкі і зараз не выносіцца на галасаванне. На працягу наступнага тыдня дэлегаты будуць уносіць свае прапановы і сінхранізаваць Палажэнне са зменамі ў Статуце КР. Запіс эфіру пасяджэння можна паглядзець па спасылцы.
667
17
Спікер КР Арцём Брухан: «У верасні будзе больш актыўны палітычны сезон» У эфіры «Радыё Рацыя» спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан расказаў пра палітычны каляндар на бліжэйшы час, а таксама пра вынікі працы дэлегатаў КР IV склікання. Ключавыя цытаты з эфіру: Пра міжнародную працу і дэлегацыі: «Зараз фарміруюцца дэлегацыі ў міжнародныя структуры, гэта таксама важная форма дыпламатычнай працы. Вельмі актыўна працуем. Адбылося фарміраванне дэлегацыі ў Парламенцкую асамблею Рады Еўропы. Гэта вельмі важна, гэта адзін з ключавых інструментаў для правядзення беларускай палітыкі на парламенцкім узроўні. І зараз будзе таксама сфармавана дэлегацыя ў Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў у Радзе Еўропы. Гэта іншы інструмент, які працуе з дэпутатамі мясцовага ўзроўню». Пра пасяджэнне і рэформу: «Напярэдадні 25 жніўня вечарам на агульным пасяджэнні Каардынацыйнай Рады IV склікання праходзілі дэбаты кандыдатаў у дэлегацыю ў Кангрэс, а таксама абмяркоўвалі, як можна змяніць механізмы ўзаемадзеяння ў Каардынацыйнай Радзе, — з такой прапановай выступілі прадстаўнікі фракцыі «Наступ». Над дакументам ідзе праца». Пра пратакол узаемадзеяння: «Ідзе праца над дакументам, каб гэтыя прапановы ўзгадніць, перш чым выстаўляць на галасаванне і абмеркаванне. Ёсць сапраўды прапанова па рэфармаванні хутчэй не Каардынацыйнай Рады, а рэфармаванні пратакола ўзаемадзеяння паміж Каардынацыйнай Радай, Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і Офісам Святланы Ціханоўскай. Гэта больш шырокая рэч, гэта не проста рэформа КР». Эфір цалкам можна паслухаць па спасылцы.
658
18
ЗАЯВА Ад сённяшняга дня 26 жніўня 2026 года Станіслава Цярэнцьева больш не з'яўляецца часткай фракцыі Наступ і працягне сваю працу ў якасці пазафракцыйнай дэлегаткі. Мы шчыра ўдзячныя Стасі за сумесную працу і зычым ёй поспехаў у далейшым, а таксама спадзяемся на супрацу ў будучыні. Фракцыя Наступ 26.08.2026
482
19
❗️Сёння, 25 жніўня, а 19:00 па варшаўскім часе (20:00 па мінскім і віленскім) адбудзецца Агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады IV склікання. На пасяджэнні будуць разгледжаны чатыры пытанні: • дэбаты кандыдатаў у дэлегацыю ў Кангрэс; • прапановы па рэфармаванні Пратакола аб узаемадзеянні і скліканні УГП; • зацвярджэнне абноўленага Палажэння аб Дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы; • Палажэнне аб Сакратарыяце Каардынацыйнай Рады. Падчас эфіру абмяркуем: • хто прэтэндуе на месца ў дэлегацыі і якія пазіцыі прадстаўляюць кандыдаты; • як прапануюць змяніць механізмы ўзаемадзеяння ў Каардынацыйнай Радзе; • што зменіцца ў працы дэлегацыі дэмакратычных сіл у Радзе Эўропы; • якія правілы працы Сакратарыята прапануюць зацвердзіць. 📺 Далучайцеся да жывой трансляцыі і пакідайце свае пытанні ды меркаванні ў чаце. https://youtube.com/live/SNwr2zUS8TM
823
20
Віншаванне Спікера КР беларусаў з Днём Незалежнасці Роўна 35 гадоў таму, 25 жніўня 1991 года, Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэ
Віншаванне Спікера КР беларусаў з Днём Незалежнасці Роўна 35 гадоў таму, 25 жніўня 1991 года, Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі набыла статус канстытуцыйнага закону. Гэта дата, калі наша краіна юрыдычна замацавала сваю незалежнасць. Ад імя Каардынацыйнай Рады віншую са святам і жадаю ўсім нам сапраўднай незалежнасці для нашай Радзімы. Сёння для абсалютнай большасці беларусаў незалежнасць — гэта галоўная каштоўнасць. Беларусы не хочуць быць часткай Расіі, яны жадаюць жыць у сапраўды незалежнай краіне, якая не ўдзельнічае ў агрэсіі супраць суседзяў. Беларусы моцныя, мужныя, прынцыповыя і непахісныя. Нам не трэба даказваць камусьці, што мы маем права на сваю дзяржаву. Бо кожнае пакаленне рабіла ўсё магчымае, каб Беларусь існавала на палітычнай мапе свету. Мы працягнем рабіць усё для таго, каб захаваць незалежнасць Беларусі і ўзмацніць суверэнітэт нашай дзяржавы. Жыве Беларусь!
740