cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

КОТОС: мясцовае самакіраванне

Самакіраванне і самаарганізацыя. Станьце гаспадарамі сваіх двароў! Кансультацыі: @rks_support Звярнуцца ананімна: @KotosBot

نمایش بیشتر
پست‌های تبلیغاتی
610
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
اطلاعاتی وجود ندارد7 روز
-1330 روز

در حال بارگیری داده...

معدل نمو المشتركين

در حال بارگیری داده...

Photo unavailableShow in Telegram
Беларусь vs Польшча: фінансаванне мясцовых ініцыятыў з бюджэту У Беларусі з 2023 года на заканадаўчым узроўні замацавана фінансаванне грамадзянскіх ініцыятыў. У Польшчы з 2013 шырока выкарыстоўваецца такі механізм як бюджэт грамадзянскага ўдзелу. Аднак паміж беларускім і польскім падыходамі ёсць адрозненні. У Беларусі пераможцаў абіраюць конкурсныя камісіі з чыноўнікаў. У Польшчы гараджане вызначаюць, што больш за ўсё адпавядае іх інтарэсам. Мясцовыя ўлады арганізоўваюць анлайн галасаванне, як, напрыклад, у Варшаве. Сёлета ў ім могуць прыняць удзел жыхары горада з 15 па 30 чэрвеня. У гэтым годзе жыхары Варшавы вызначаюць пераможцаў з 1183 праектаў, з якіх 1097 могуць быць выбраны на ўзроўні раёна, а 86 - агульнагарадскія. Пры галасаванні можна вызначыць 15 ідэй з аднаго раёна і 10 - з агульнагарадскога пула. Акрамя таго у Варшаве ініцыятарам не трэба ўносіць дадатковыя не менш за 10% ад кошту праекта, як гэтага патрабуюць беларускія чыноўнікі. У Польшчы ўвесь праект фінансуецца з гарадзкога бюджэта.
نمایش همه...
👍 3
Як вы адносіцеся да ідэі ўздзенскіх чыноўнікаў выкарыстоўваць новыя тэхналогіі (QR коды) для паляпшэння зваротнай сувязі з жыхарамі раёна?Anonymous voting
  • Станоўча. Варта распаўсюдзіць на іншыя раёны.
  • Абыякава. Гэта імітацыя дзейнасці.
  • Адмоўна. Будуць выкарыстоўваць, каб пакараць нязгодных.
0 votes
👍 5
Photo unavailableShow in Telegram
Чароўны QR – код ад чыноўнікаў Узды Або новы інструмент вырашэння мясцовых праблем. Чыноўнікі Узды абяцаюць стаць бліжэй да народа. Для вырашэння раённых праблем яны запускаюць новы сервіс. Пакуль у тэставым рэжыме. Жыхары раёна змогуць паведаміць чыноўнікам аб мясцовай праблеме з дапамогай QR-коду. Адмысловыя QR-коды размесцяць каля райвыканкама і ў шматлюдных месцах горада. Потым чыноўнікі абяцяюць распаўсюдзіць досвед на сельсаветы. З дапамогай новых тэхналогій узденскія ўлады разлічваюць маніторыць грамадскае меркаванне. Чыноўнікі плануюць скараціць колькасць зваротаў грамадзян. У сваю чаргу жыхары атрымліваюць новы інструмент для адвакатавання інтарэсаў сваіх супольнасцяў і вырашэння праблемаў двара. Хочаце падзяліцца досведам вырашэння мясцовых праблем у сваім рэгіёне? Напішыце нам у @KotosBot
نمایش همه...
👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
Гарадзеншчына. Грамадзянскія ініцыятывы Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ўжо былі праведзены конкурсныя адборы праектаў ад грамадзянскіх ініцыятыў. На 2024 год на іх было выдзелена болей за 2 млн рублёў. Фінансаванне грамадзянскіх ініцыятыў замацавана ў заканадаўстве з 2023 года. Конкурсы для грамадзянскіх ініцыятыў праводзіліся і раней. Прычым падтрымка з кожным годам павялічваецца. Улады заахвочваюць актывістаў прымаць удзел у конкурсах. Якія праекты атрымалі падтрымку ў кожнай з абласцей Беларусі? У Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе на першым этапе конкурсу былі пададзены 36 заявак. З іх дзесяць патрапілі на фінальны адбор камісіі. У выніку пераможцамі сталі 6 праектаў. Сярод праектаў, што атрымалі фінансаванне: • Экалагічная сцежка ў Скідзелі • Дзіцячая пляцоўка ў аграгарадку Лойкі • Алея памяці ў аграгарадку Ворняны • Пляцоўка са сцэнічным навесам у гарадскім парку Мастоў • Добраўпарадкаванне сквера ў Свіслачы Ёсць пытанні па конкурсах грамадзянскіх ініцыятыў? Пішыце ў наш чат-бот @KotosBot
نمایش همه...
👍 4
Пытанні і адказы. Як можна падаваць сваі заўвагі і прапановы падчас грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці? Удзельнікі грамадскага абмеркавання могуць выказваць свае адносіны да рашэнняў з дапамогай заўваг і прапаноў. Яны накіроўваюцца ў пісьмовай ці электроннай форме на адрас арганізатара: -праз афіцыйны сайт арганізатара (цяпер толькі праз платформу обращения.бел); -праз запіс у кнізе (журнале) уліку наведвальнікаў экспазіцыі аб'екта. У паведамленнях аб правядзенні ГА абавязкова адзначаецца інфармацыя аб тэрміне падачы заўваг і прапаноў, а таксама спосабах іх прадстаўлення. У паведамленнях можа быць змешчаны адрас электроннай пошты, на якую можна адправіць заўвагі. Гэта email аддзела або супрацоўніка выканкама, які адказвае за правядзенне абмеркаванняў. Пісаць заўвагі і сказы можна як самастойна, так і калектыўна. Прынцыповага значэння няма, але паказвае ўзровень зацікаўленасці жыхароў, а таксама ГА. Гэта можа быць больш эфектыўна, чым перапіска аднаго чалавека з дзяржорганамі. Патрэбна кансультацыя наконт грамадскіх абмеркаванняў? Пішыце ў наш чат-бот @KotosBot
نمایش همه...
Система обращений

Государственная единая (интегрированная) республиканская информационная система учета и обработки обращений граждан и юридических лиц

👍 4
00:51
Video unavailableShow in Telegram
Генплан Минска - готовимся к общественным обсуждениям. Рекомендации от депутата Мингорсовета 28-го созыва Ольги Тесаковой.
نمایش همه...
24-04 шортс 2.mp464.20 MB
3👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
Местные сообщества: эффективные практики и формы участия Не получилось поучаствовать в вебинаре? Смотрите в записи на канале в YouTube. Спикеры рассказывают про: - успешные практики улучшения качества жизни на местном уровне; - популярные инструменты решения проблем двора / города; - гражданские инициативы и конкурсы; - новая волна интереса к органам ТОС; - общественные обсуждения и не только. Нужна консультация о местном самоуправлении и гражданских инициативах? Пишите в наш чат - бот @KotosBot
نمایش همه...
👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
Гомельшчына. Семінары па конкурсах для актывістаў самакіравання На Гомельшчыне актывістаў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання навучаюць асновам праектнай дзейнасці. Першы семінар адбыўся ў Мазыры яшчэ ў красавіку. Першая частка мерапрыемства пад назвай “Праекты і ініцыятывы як інструмент развіцця лакальных тэрыторый” прайшло ў трэнінгавай форме. Затым актывісты пазнаёміліся з досведам дзейнасці камітэтаў ТГС "Цэнтральны" і "Маладзёжны" ў Мазыры. Сярод іншага ўдзельнікі наведалі гульнявую пляцоўку «ДеТочка парк» - пераможцу конкурсу праектаў грамадзянскіх ініцыятыў у 2022 г. Конкурсы грамадзянскіх ініцыятыў праводзяцца штогод у кожнай вобласці і г. Мінск. У гэтым годзе на іх рэалізацыю з рэспубліканскага і абласных бюджетаў выдзелена болей за 2 млн рублёў. Ёсць пытанні па конкурсах грамадзянскіх ініцыятыў? Пішыце ў наш бот @KotosBot
نمایش همه...
👍 4
01:01
Video unavailableShow in Telegram
Муралы. Прыклады пасьпяховых ініцыятыў У Валожыне з'явіліся жывапісныя карціны на сценах знакавым беларускім творцам. На будынку раённай бібліятэкі размещаны мурал у гонар беларускага пісьменніка і драматурга, класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. На адной са сцен горада створаны мурал у гонар беларускага мастака Фердынанда Рушчыца і прысвечаны яго карціне «Ля касцёла». Аўтар карціны – ураджэнец райцэнтра Уладзімір Сайко. Уладзімір займаецца прафесійным манументальным роспісам сцен.  Пры чым тут самакіраванне? Згодна з заканадаўствам органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання могуць вырашаць пытанні добраўпарадкавання двара, сюды ж адносіцца і стварэнне муралаў. Праз самакіраванне можна ініцыяваць іх стварэнне і паўдзельнічаць ва ўпрыгожанні свайго двара. Патрэбна кансультацыя? Пішыце ў наш чат-бот @KotosBot
نمایش همه...
videoplayback.mp43.58 MB
4👍 1
Пытанні і адказы. Ці ёсць патрабаванні па колькасці ўдзельнікаў грамадскага абмеркавання, каб яно было законным? У заканадаўстве няма нормаў з патрабаваннямі аб колькасці ўдзельнікаў грамадскага абмеркавання. Грамадскае абмеркаванне можа лічыцца праведзеным нават тады, калі ніхто ў ім не ўдзельнічаў. Аднак арганізатар абавязаны выканаць усе патрабаванні заканадаўства па інфармаванні насельніцтва. Патрэбна кансультацыя наконт грамадскіх абмеркаванняў? Пішыце ў наш чат-бот @KotosBot
نمایش همه...
👍 4
یک طرح متفاوت انتخاب کنید

طرح فعلی شما تنها برای 5 کانال تجزیه و تحلیل را مجاز می کند. برای بیشتر، لطفا یک طرح دیگر انتخاب کنید.