Каардынацыйная рада
Открыть в Telegram
Прадстаўнічы орган дэмакратычнай часткі грамадства. Сайт: https://rada.vision/ Далучыцца да адкрытага чату КР: https://t.me/+v6zi--CSwMkyOThi
Больше3 338
Подписчики
-224 часа
+27 дней
-3030 день
Загрузка данных...
Похожие каналы
Облако тегов
Нет данных
Возникли проблемы? Пожалуйста, обновите страницу или обратитесь к нашему support-менеджеру .
Входящие и исходящие упоминания
---
---
---
---
---
---
Привлечение подписчиков
июль '26
июль '26
+33
в 5 каналах
июнь '26
+63
в 6 каналах
Get PRO
май '26
+371
в 31 каналах
Get PRO
апрель '26
+84
в 11 каналах
Get PRO
март '26
+52
в 12 каналах
Get PRO
февраль '26
+18
в 7 каналах
Get PRO
январь '26
+24
в 9 каналах
Get PRO
декабрь '25
+23
в 3 каналах
Get PRO
ноябрь '25
+17
в 3 каналах
Get PRO
октябрь '25
+34
в 3 каналах
Get PRO
сентябрь '25
+40
в 0 каналах
Get PRO
август '25
+41
в 3 каналах
Get PRO
июль '25
+22
в 0 каналах
Get PRO
июнь '25
+28
в 1 каналах
Get PRO
май '25
+57
в 4 каналах
Get PRO
апрель '25
+40
в 14 каналах
Get PRO
март '25
+53
в 17 каналах
Get PRO
февраль '25
+22
в 3 каналах
Get PRO
январь '25
+71
в 6 каналах
Get PRO
декабрь '24
+29
в 5 каналах
Get PRO
ноябрь '24
+33
в 8 каналах
Get PRO
октябрь '24
+34
в 6 каналах
Get PRO
сентябрь '24
+36
в 2 каналах
Get PRO
август '24
+46
в 21 каналах
Get PRO
июль '24
+42
в 12 каналах
Get PRO
июнь '24
+89
в 9 каналах
Get PRO
май '24
+514
в 33 каналах
Get PRO
апрель '24
+168
в 17 каналах
Get PRO
март '24
+34
в 8 каналах
Get PRO
февраль '24
+86
в 16 каналах
Get PRO
январь '24
+88
в 11 каналах
Get PRO
декабрь '23
+133
в 21 каналах
Get PRO
ноябрь '23
+65
в 12 каналах
Get PRO
октябрь '23
+30
в 13 каналах
Get PRO
сентябрь '23
+32
в 0 каналах
Get PRO
август '23
+107
в 0 каналах
Get PRO
июль '23
+31
в 0 каналах
Get PRO
июнь '23
+22
в 0 каналах
Get PRO
май '23
+27
в 0 каналах
Get PRO
апрель '23
+20
в 0 каналах
Get PRO
март '23
+113
в 0 каналах
Get PRO
февраль '23
+58
в 0 каналах
Get PRO
январь '23
+20
в 0 каналах
Get PRO
декабрь '22
+14
в 0 каналах
Get PRO
ноябрь '22
+22
в 0 каналах
Get PRO
октябрь '22
+13
в 0 каналах
Get PRO
сентябрь '22
+10
в 0 каналах
Get PRO
август '22
+28
в 0 каналах
Get PRO
июль '22
+12
в 0 каналах
Get PRO
июнь '22
+9
в 0 каналах
Get PRO
май '22
+8
в 0 каналах
Get PRO
апрель '22
+13
в 0 каналах
Get PRO
март '22
+57
в 0 каналах
Get PRO
февраль '22
+15
в 0 каналах
Get PRO
январь '22
+25
в 0 каналах
Get PRO
декабрь '21
+7
в 0 каналах
Get PRO
ноябрь '21
+12
в 0 каналах
Get PRO
октябрь '21
+3
в 0 каналах
Get PRO
сентябрь '21
+36
в 0 каналах
Get PRO
август '21
+36
в 0 каналах
Get PRO
июль '21
+39
в 0 каналах
Get PRO
июнь '21
+47
в 0 каналах
Get PRO
май '21
+56
в 0 каналах
Get PRO
апрель '21
+29
в 0 каналах
Get PRO
март '21
+113
в 0 каналах
Get PRO
февраль '21
+56
в 0 каналах
Get PRO
январь '21
+125
в 0 каналах
Get PRO
декабрь '20
+22 830
в 0 каналах
| Дата | Привлечение подписчиков | Упоминания | Каналы | |
| 22 июля | +1 | |||
| 21 июля | +1 | |||
| 20 июля | +5 | |||
| 19 июля | +1 | |||
| 18 июля | +1 | |||
| 17 июля | +1 | |||
| 16 июля | +3 | |||
| 15 июля | +3 | |||
| 14 июля | +3 | |||
| 13 июля | +2 | |||
| 12 июля | +3 | |||
| 11 июля | 0 | |||
| 10 июля | 0 | |||
| 09 июля | 0 | |||
| 08 июля | 0 | |||
| 07 июля | +4 | |||
| 06 июля | +1 | |||
| 05 июля | +1 | |||
| 04 июля | 0 | |||
| 03 июля | +1 | |||
| 02 июля | 0 | |||
| 01 июля | +2 |
Посты канала
Рэзалюцыя аб прызнанні Беларусі часова акупаванай выклікала дыскусію ў КР
Учора, 21 ліпеня, на агульным пасяджэнні Каардынацыйнай Рады дэлегаты КР разглядалі рэзалюцыю «Аб прызнанні часовай акупацыі Рэспублікі Беларусь Расійскай Федэрацыяй і захаванні беларускай дзяржаўнасці». Тэкст дакумента прэзентаваў лідар фракцыі “Беларусы дзеяння” Юрась Зянковіч.
Ініцыятары прапанавалі кваліфікаваць сучасны стан Беларусі як “часовую акупацыю ў форме апасродкаванага панавання” праз залежны рэжым.
Мэты дакумента:
Міжнародная дэлегітымізацыя рэжыму Лукашэнкі: Перастаць успрымаць яго апарат як голас Беларусі і разглядаць яго як фактычную залежную адміністрацыю.
Легітымізацыя дэмакратычных інстытутаў: Прызнанне КР, Аб’яднанага пераходнага кабінета і Офіса Святланы Ціханоўскай як суб’ектаў, што прадстаўляюць волю народа.
Пазбегнуць матэрыяльнай адказнасці: Канстатацыя акупацыі дапаможа пазбегнуць выплаты велізарных рэпарацый Украіне пасля вайны, бо адказнасць за агрэсію будзе ўскладзена на акупанта (Расію) і калабаранцкі рэжым, а не на беларускі народ.
Меркаванне апанентаў
Юрыдычная неадпаведнасць: Стан Беларусі не падпадае пад класічнае вызначэнне акупацыі паводле міжнароднага права (няма эфектыўнага кантролю праз замежныя камендатуры, беларускае войска пакуль падпарадкоўваецца Лукашэнку). Больш карэктным называўся тэрмін «гібрыдная інтэрвенцыя».
Здыманне адказнасці з рэжыму: Статус акупацыі можа часткова зняць адказнасць з Лукашэнкі і яго памагатых, перакладаючы яе толькі на Расію.
Рызыка страты суб’ектнасці: Калі прызнаць Беларусь акупаванай, міжнародная супольнасць можа пачаць вырашаць будучыню краіны праз перамовы з Масквой, ігнаруючы саміх беларусаў.
Супярэчнасць іншым стратэгіям: акупацыя выключае магчымасць правядзення «круглых сталоў» з рэжымам, бо з акупацыйнай адміністрацыяй перамовы не маюць сэнсу.
Што далей?
Юрась Зянковіч прапанаваў прыняць рэзалюцыю «за аснову», каб далей дапрацоўваць тэкст у працоўных групах. Таксама была агучана прапанова запрасіць міжнародных юрыстаў-экспертаў для ацэнкі фармулёвак рэзалюцыі з пункту гледжання міжнароднага права. Спікер КР Арцём Брухан абвясціў, што працэдурныя моманты будуць перанесены на нараду фракцый.
Запіс агульнага пасяджэння і дыскусію цалкам можна паглядзець па спасылцы.
| 2 | Што ж там з акупацыяй?
Фракцыя «Беларусы дзеяння» і Юрась Зянковіч апублікавалі праект рэзалюцыі Каардынацыйнай Рады «пра прызнанне часовай акупацыі Рэспублікі Беларусь Расейскай Федэрацыяй і захаванне беларускай дзяржаўнасці». Азнаёміўшыся з тэкстам праекта, а таксама «палітычна-прававым мемарандумам», далучаным да праекта, не магу прайсці міма.
Юрась зыходзіць з таго, што пасля 2020 году Расейская Федэрацыя нібыта набыла над Рэспублікай Беларусь такую ступень палітычнага, вайсковага і стратэгічнага кантролю, якая дае дастатковую падставу кваліфікаваць стан краіны як часовую акупацыю ў форме апасродкаванага панавання праз залежны дзяржаўны апарат.
Варта заўважыць, што ў праекце няма ніводнай спасылкі на міжнародныя акты — ён з’яўляецца зборам тэзаў і не мае ніякай прававой базы.
Акупацыя — тэрмін, закадыфікаваны ў 42 артыкуле Гаагскай канвенцыі 1907 года «аб законах і звычаях сухапутнай вайны», і гучыць так: «Тэрыторыя прызнаецца акупаванай, калі яна сапраўды знаходзіцца ва ўладзе непрыяцельскай арміі. Акупацыя распаўсюджваецца толькі на тыя вобласці, дзе гэтая ўлада ўсталяваная і ў стане праяўляць сваю дзейнасць». Абапіраецца ён таксама на прынцып, што ўлада акупанта з’яўляецца часовай, і лёс акупаваных тэрыторый будзе вызначаны па сканчэнні вайны. Дадаткова крытэрыі акупацыі былі апісаныя ў Чацвёртай Жэнеўскай канвенцыі 1949 года «аб абароне грамадзянскага насельніцтва падчас вайны» і ў рашэннях міжнародных судовых органаў.
Ёсць некалькі відаў акупацыі: ў стане вайны, акупацыя пасляваенная — па ўмовах мірных дамоўленасцей, і невайсковая акупацыя. У кожным з гэтых выпадкаў армія другой краіны займае тэрыторыю і пераймае фактычнае кіраўніцтва над акупаванай дзяржавай або ўладарыць на канкрэтных акупаваных тэрыторыях.
То-бок галоўнымі крытэрыямі акупацыі з’яўляюцца заняцце арміяй краіны-акупанта тэрыторыі без згоды акупаванай краіны і ажыццяўленне ўлады замест урада акупаванай краіны.
А што мы маем у Беларусі? Дзяржаўны апарат, рэгіянальныя адміністрацыі, фіскальная сістэма, сілавы блок, армія знаходзяцца ў руках Лукашэнкі. Рэжым праводзіць уласную ўнутраную і знешнюю палітыку. Гэтыя аспекты фактычна не знаходзяцца ў руках расейскай арміі і адміністрацыі. Расейская армія прысутнічае на тэрыторыі Беларусі і мае свае ваенныя базы, на якіх мае тэрытарыяльную ўладу, са згоды рэжыму і на базе двухбаковых хаўрусных пагадненняў. Прадастаўленне тэрыторый для нападу на Украіну ў 2022 годзе — свядомы выбар Лукашэнкі.
І тут мы пераходзім да іншага важнага пытання — суб’ектнасці рэжыму. Юрась сцвярджае, што пасля 9 жніўня 2020 года не засталося нічога ад гэтай суб’ектнасці. Як я ўжо пазначыў раней, рэжым фактычна адмініструе на тэрыторыі Беларусі і захоўвае пэўную самастойнасць у знешняй і ўнутранай палітыцы і падпадае пад канцэпт «эфектыўнага ўладання» — захоўваючы сваю суб’ектнасць як фактычнага кіраўніцтва Беларусі. І гаворкі пра «проксі-акупацыю» тут проста не можа быць.
Беларусь сапраўды ў вялікай ступені залежная ад Расеі, гэтую залежнасць можна ў нейкай ступені кваліфікаваць як «лялькавасць», але ж «лялькавая дзяржава» або «дзяржава-сатэліт» — гэта ацэначныя тэрміны, якія маюць месца ў літаратуры прадмета Міжнародных зносінаў, але не ў юрыдычнай класіфікацыі.
Такім чынам, Беларусь у межах існуючага міжнароднага права ніяк не падпадае пад тэрмін «акупацыя».
Прызнанне ж Беларусі акупаванай можа прывесці да прызнання рэжыму Лукашэнкі ахвярай акупацыі і перакладвання з яго адказнасці на Расею не толькі за выкарыстанне тэрыторыі, але і за рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі. У такім выпадку ўсе перамовы па Беларусі, у тым ліку па вызваленні палітвязняў, трэба будзе весці не з прадстаўнікамі рэжыму, а з Расеяй.
Ці будзе гэта захаваннем міжнароднай суб’ектнасці Беларусі, аб якой так шмат у праекце рэзалюцыі? На нашу думку, не. | 658 |
| 3 | ХТО НАСАМРЭЧ БАІЦЦА ПРЫЗНАЦЬ, ШТО БЕЛАРУСЬ ПАД РАСЕЙСКІМ КАНТРОЛЕМ?
21 ліпеня Каардынацыйная Рада абмеркавала праект рэзалюцыі фракцыі «Беларусы дзеяньня» аб прызнаньні часовай расейскай акупацыі і захаваньні беларускай дзяржаўнасьці.
Нашая пазыцыя простая: Беларусь захоўвае дзяржаўнасьць, а беларускі народ застаецца носьбітам сувэрэнітэту. Але пасьля 2020 году апарат Лукашэнкі трапіў у вырашальную палітычную, вайсковую і стратэгічную залежнасьць ад Масквы, а тэрыторыя краіны была выкарыстаная Расеяй для агрэсіі супраць Украіны.
Частка дэлегатаў прапанавала ўдакладніць фармулёўкі, атрымаць прававыя заключэньні і працягнуць кансультацыі з украінскімі партнэрамі. Мы гатовыя да такой прафэсійнай працы.
Аднак прадстаўнікі фракцыі «Наступ» пайшлі значна далей. Прагучала, што «Лукашэнка ўсё яшчэ зьяўляецца фактычным кіраўніком дзяржавы», сам кантралюе армію і прымае ключавыя рашэньні.
Іншы прадстаўнік «Наступу» заявіў: «Тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі, зьяўляецца канкрэтным супрацоўніцтвам Лукашэнкі з Пуціным». Паводле гэтай лёгікі, Лукашэнка самастойна дапусьціў расейскія войскі і даў тэрыторыю Беларусі для нападу на Ўкраіну.
Атрымліваецца дзіўная карціна: рэжым выжыў дзякуючы Крамлю, дазволіў выкарыстоўваць Беларусь для агрэсіі, разьмясьціў расейскую вайсковую інфраструктуру і ядзерную зброю, але ўсё адно застаецца цалкам незалежным гаспадаром краіны.
Пэўна, гэта і ёсьць сувэрэннасьць, якая пачынаецца ў кабінэце Лукашэнкі і заканчваецца там, дзе пачынаюцца інтарэсы Масквы.
Прагучала таксама, што ў выпадку прызнаньня акупацыі «перамовы пра дэакупацыю Беларусі давядзецца весьці з Пуціным».
Перамовы з Расеяй пра вывад яе войскаў сапраўды могуць быць неабходныя. Але рашэньні пра будучыню Беларусі ня могуць прымацца без законнага прадстаўніцтва беларускага народу. Таму рэзалюцыя адначасова фіксуе расейскі кантроль і захаваньне беларускай дзяржаўнасьці.
Калі крытыкам не падабаецца слова «акупацыя», яны мусяць адказаць: хто павінен прадстаўляць Беларусь міжнародна? Лукашэнка, ягоныя амбасады і ўрад, які дапамагаў расейскай агрэсіі?
«Беларусы дзеяньня» прапануюць аддзяліць Беларусь і беларускі народ ад залежнага рэжыму, пазбавіць Лукашэнку манаполіі на міжнароднае прадстаўніцтва і стварыць аснову для будучай дэакупацыі.
Гэта не вызваляе Лукашэнку, чыноўнікаў, сілавікоў і вайсковае кіраўніцтва ад адказнасьці. Калябарант не становіцца ахвярай толькі таму, што ягоны гаспадар знаходзіцца ў Маскве.
Праект атрымаў выразную падтрымку фракцыі «Воля» і зацікавіў прадстаўнікоў іншых палітычных сілаў. Праца будзе працягнутая праз міжфракцыйныя кансультацыі, прававую экспэртызу і дыялёг з украінскімі партнэрамі.
Як падкрэсьліў кіраўнік фракцыі Юрась Зянковіч: «Лукашэнка называе сябе сувэрэнным кіраўніком, калі яму патрэбнае міжнароднае прызнаньне, і спасылаецца на Расею, калі трэба ўцякаць ад адказнасьці. Рэзалюцыя пазбаўляе яго абедзьвюх масак».
Беларусь існуе. Беларусь не належыць Расеі. Лукашэнка ня мае вечнага права гаварыць ад імя беларускага народу.
Пытаньне ў тым, хто ў Каардынацыйнай Радзе гатовы змагацца за беларускую дзяржаўнасьць, а хто гатовы пакінуць яе Лукашэнку пад шыльдай юрыдычнай асьцярожнасьці. | 505 |
| 4 | Ці прызнае Каардынацыйная Рада Беларусь часова акупаванай Расеяй? / 21.07.2026
Сёння, 21 ліпеня, а 20:00 па мінскім і віленскім часе (19:00 па варшаўскім) адбудзецца Агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады IV склікання.
На пасяджэнні будзе разгледжаны праект рэзалюцыі «Аб прызнанні часовай акупацыі Рэспублікі Беларусь Расейскай Федэрацыяй і захаванні беларускай дзяржаўнасці».
Ініцыятарам дакумента выступіла фракцыя «Беларусы дзеяння».
Падчас эфіру абмяркуем:
У чым сутнасць прапанаванай рэзалюцыі;
Якія прававыя і палітычныя наступствы яна можа мець;
Ці атрымае дакумент падтрымку большасці членаў Каардынацыйнай рады.
https://youtube.com/live/8kNXdQH_xyg | 550 |
| 5 | Агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай рады аб часовай акупацыі Беларусі Расіяй
Сёння, 21 ліпеня, а 20:00 па мінскім і віленскім часе (19:00 па варшаўскім) пачнецца агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай рады, на якім будзе разгледжана пытанне прыняцця рэзалюцыі КР аб прызнанні часовай акупацыі Рэспублікі Беларусь Расійскай Федэрацыяй і захаванні беларускай дзяржаўнасці.
Прапанова прыняць такі дакумент паступіла ад фракцыі «Беларусы дзеяння».
Трансляцыя мерапрыемства ў жывым эфіры будзе праходзіць на YouTube-канале КР. | 628 |
| 6 | Заява Спікера Каардынацыйнай Рады Беларусі ў сувязі са смерцю Святланы Курс (Евы Вежнавец)
Ад імя Каардынацыйнай Рады Беларусі выказваю шчырыя спачуванні родным, блізкім, сябрам і паплечнікам Святланы Курс у сувязі з яе смерцю.
Святлана Курс была пісьменніцай, журналісткай, перакладчыцай і рэдактаркай, чый голас на доўгія гады стаў часткай беларускай культуры і грамадскай думкі. Пад псеўданімам Ева Вежнавец яна пісала творы, у якіх глыбокія думкі спалучаліся з жывой народнай мовай і непаўторным адчуваннем беларускага Палесся. Яе кнігі, і найперш аповесць «Па што ідзеш, воўча?», увайшлі ў залаты фонд сучаснай беларускай літаратуры і атрымалі шырокае міжнароднае прызнанне.
Праз усё жыццё Святлана заставалася вернай беларускай мове і беларушчыне, адкрыта адстойвала свабоду слова і чалавечую годнасць. Яна, як і многія іншыя, была вымушана пакінуць Беларусь, але і ў эміграцыі не пераставала жыць Беларуссю.
Яе слова, яе мова і яе досвед будуць жыць у беларускай культуры і надалей натхняць тых, хто працягвае змаганне за свабодную і дэмакратычную Беларусь.
Светлая памяць Святлане Курс. | 697 |
| 7 | 📌 Мікіта Забуга: Мусім ствараць аснову будучай вайсковай эліты
🔻 Беларускія дэмакратычныя сілы актыўна абмяркоўваюць пытанні бяспекі на фоне магчымай эскалацыі з тэрыторыі Беларусі.
https://racyja.com/by/palityka/mikita-zabuha-musim-stvarac-asnovu-buducaj-vajskovaj-elity/ | 956 |
| 8 | Заява Спікера Каардынацыйнай Рады Беларусі аб палітычным дыялогу ў Венесуэле
Сёння стала вядома аб тым, што з 1 жніўня пачнецца афіцыйны палітычны дыялог паміж часовымі ўладамі Венесуэлы і прадстаўнікамі дэмакратычнай апазіцыі.
Гэты крок — важная магчымасць для пошуку мірных і ўстойлівых рашэнняў, здольных умацаваць нацыянальнае адзінства, захаваць стабільнасць і стварыць умовы для аднаўлення дэмакратычных інстытутаў.
Вопыт многіх краін сведчыць, што ўстойлівы мір немагчыма забяспечыць выключна праз прымус або палітычнае выключэнне. Ён патрабуе даверу паміж рознымі палітычнымі і грамадскімі сіламі, гатоўнасці чуць адно аднаго і шукаць кампрамісы ў інтарэсах дзяржавы і грамадства. Нацыянальны дыялог з’яўляецца адным з найбольш эфектыўных інструментаў пераадолення глыбокіх палітычных крызісаў.
Спадзяюся, што гэты працэс стане асновай для паступовай дэмакратычнай трансфармацыі Венесуэлы, уключаючы вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, а таксама стварэнне ўмоў для свабодных, справядлівых і канкурэнтных выбараў.
Лічу, што гэтая падзея таксама з’яўляецца важным сігналам для беларускага грамадства, што нават самыя глыбокія палітычныя крызісы могуць быць вырашаныя мірным шляхам праз інклюзіўны нацыянальны дыялог. Сапраўдная стабільнасць будуецца не на рэпрэсіях і гвалце, а на стварэнні ўмоў, у якіх усе значныя палітычныя і грамадскія сілы могуць удзельнічаць у вызначэнні будучыні сваёй краіны.
Перакананы, што палітычны дыялог, заснаваны на ўзаемнай павазе, адмове ад гвалту і імкненні да нацыянальнага прымірэння, будзе найбольш адказным і ўстойлівым шляхам выхаду з глыбокага палітычнага крызісу ў Беларусі. Спадзяюся, што венесуэльскі досвед паспрыяе больш шырокаму разуменню таго, што дыялог — гэта не праява слабасці, а сведчанне палітычнай сталасці і адказнасці.
Арцём Брухан, Спікер Каардынацыйнай Рады | 1 223 |
| 9 | Каардынацыйная Рада падтрымлівае ініцыятыву па ўсталяванні бел-чырвона-белай харугвы на Грунвальдскім полі
Сёння, у дзень гістарычнай перамогі пад Грунвальдам, Каардынацыйная Рада выказвае сваю падтрымку грамадскай ініцыятыве па ўсталяванні на Грунвальдскім полі беларускага бел-чырвона-белага штандарта.
Пытанне было абмеркавана 14 ліпеня на агульным пасяджэнні КР, дзе дэлегаты падтрымалі прапанову аб неабходнасці вяртання нацыянальнай сімволікі на месца гістарычнай славы.
Сёння з афіцыйнымі зваротамі да польскіх уладаў і кіраўніцтва Музея Грунвальдскай бітвы выступілі Святлана Ціханоўская і Аб’яднаны Пераходны Кабінет.
Каардынацыйная Рада вітае гэты крок і падкрэслівае адзінства пазіцый у пытанні абароны нацыянальнай спадчыны.
Віцэ-спікер Каардынацыйнай Рады Анатоль Міхнавец падкрэсліў:
— Вяртанне беларускай нацыянальнай сімволікі на месца гістарычнай славы — сапраўды вельмі важны крок. Калі польскія ўлады падтрымаюць гэтую ініцыятыву, то яны не толькі адновяць гістарычную справядлівасць, але і прадэманструюць сваю салідарнасць з беларусамі, якія сёння змагаюцца за дэмакратычную Беларусь.
На дадзены момант пад петыцыяй сабрана амаль тысяча подпісаў. Ініцыятыва, якую запусціў Юрый Меляшкевіч, прапануе ўсталяваць беларускую бел-чырвона-белую харугву побач са сцягамі Польшчы, Літвы і Украіны — як сімвал унёску беларусаў у агульную перамогу ў Грунвальдскай бітве і гістарычнай пераемнасці беларускай дзяржаўнасці.
Каардынацыйная Рада заклікае ўсіх неабыякавых беларусаў і беларусак падтрымаць петыцыю сваім подпісам. | 689 |
| 10 | КР рыхтуе праект «круглага стала» з рэжымам: вынікі агульнага пасяджэння
Учора падчас агульнага паседжання Каардынацыйнай Рады дэлегаты абмеркавалі два пытанні: стратэгічныя ініцыятывы па выхадзе з палітычнага крызісу і ўнутраную дэмакратыю.
1. Рэзалюцыя аб нацыянальным дыялогу
Прадстаўнік фракцыі «Кааліцыя Латушкі і Рух за Свабоду» Арцём Брухан прэзентаваў праект рэзалюцыі «Аб круглым стале па пераадоленню палітычнага крызісу і ўмацаванню незалежнасці Рэспублікі Беларусь».
Ключавыя мэты ініцыятывы:
Арганізацыя нацыянальнага дыялогу у фармаце Круглага стала паміж дэмакратычнымі сіламі і прадстаўнікамі рэжыму.
Безумоўнае вызваленне ўсіх палітвязняў і спыненне рэпрэсій.
Абарона суверэнітэту Беларусі ў кантэксце рэгіянальнай бяспекі.
Падчас абмеркавання дэлегаты прапанавалі дадаць пункты аб статусе Беларусі як краіны-суагрэсара і праве народа на супраціў акупацыі. Рэзалюцыя пакуль не прынятая: дэлегаты атрымалі час на ўнясенне правак у працоўным парадку, пасля чаго яна будзе выстаўлена на галасаванне.
2.Рэформа ўнутранага галасавання
Фракцыя «Аб’яднаная грамадзянская платформа» ініцыявала дыскусію аб прынцыпе «адна фракцыя — адзін голас» у Нарадзе фракцый.
Пытанне выклікала вострыя дэбаты. Прыхільнікі лічаць, што гэта дапаможа пазбегнуць манаполіі вялікіх фракцый і абароніць інтарэсы меншасцяў.
Апаненты настойваюць, што існуючая сістэма прапарцыйнага прадстаўніцтва (як у Еўрапарламенце) больш дэмакратычная, а змены могуць прывесці да кулуарных дамоўленасцяў.
У выніку пытанне адправілі на дапрацоўку ў працоўныя групы.
Спікер КР заклікаў дэлегатаў больш засяроджвацца на стратэгічных пытаннях, важных для ўсяго беларускага грамадства, а не толькі на ўнутранай бюракратыі.
Эфір паседжання цалкам можна паглядзець па спасылцы. | 728 |
| 11 | Заява Старшыні Каардынацыйнай Рады Беларусі ў сувязі са смерцю сенатара ЗША Ліндсі Грэма
Ад імя Каардынацыйнай Рады Беларусі выказваю шчырыя спачуванні сям’і, блізкім, калегам сенатара Ліндсі Грэма, а таксама народу Злучаных Штатаў Амерыкі ў сувязі з ягонай смерцю.
На працягу многіх гадоў сенатар Грэм быў адным з найбольш уплывовых прадстаўнікоў амерыканскай знешняй палітыкі і паслядоўна адстойваў прынцыпы свабоды, нацыянальнага суверэнітэту і адказнасці аўтарытарных рэжымаў за іх дзеянні.
Беларусы будуць памятаць яго як палітыка, які неаднаразова звяртаў увагу на сітуацыю ў Беларусі, падтрымліваў права беларускага народа самастойна вызначаць сваю будучыню і паслядоўна выступаў за аднаўленне ў Беларусі дэмакратыі, вяршэнства права і свабоды.
Ягоная пазіцыя была важным сігналам таго, што барацьба беларусаў за свабоду не застаецца па-за ўвагай амерыканскага грамадства і яго палітычных лідараў.
У часы, калі Беларусь застаецца пад уладай рэпрэсіўнага рэжыму і працягвае змагацца за сваю незалежнасць, падтрымка міжнародных партнёраў мае асаблівую каштоўнасць. Мы ўдзячныя ўсім амерыканскім палітыкам, якія паслядоўна адстойвалі свабоду Беларусі і права беларускага народа жыць у незалежнай, дэмакратычнай і еўрапейскай дзяржаве.
У гэты дзень мы падзяляем смутак амерыканскага народа і выказваем павагу памяці чалавека, які пакінуў прыкметны след у міжнароднай палітыцы.
Вечная памяць. | 721 |
| 12 | Круглы стол па Беларусі? У КР абмяркуюць новую рэзалюцыю | 14.07.2026
Сёння ў 19:00 CET адбудзецца Агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай рады IV склікання.
На разгляд вынесены два пытанні:
• праект рэзалюцыі «Аб Круглым стале па пераадоленні палітычнага крызісу і ўмацаванні незалежнасці Рэспублікі Беларусь»;
• прапановы аб змене парадку галасавання ў Нарадзе фракцый.
Падчас эфіру абмяркуем:
• у чым сутнасць прапановы аб правядзенні Круглага стала;
• якія змены прапануюцца ў працэдуры галасавання;
• як гэтыя рашэнні могуць паўплываць на працу Каардынацыйнай рады;
• чаго чакаць ад сённяшняга пасяджэння.
Далучайцеся да трансляцыі, пакідайце свае пытанні і меркаванні ў чаце. Ці патрэбны цяпер Круглы стол для вырашэння палітычнага крызісу ў Беларусі? | 1 048 |
| 13 | ❗️Лідар фракцыі Рух Воля Мікіта Забуга публікуе вынікі свайго праходжання паліграфа.
Днямі з'явілася інфармацыя, што Літва ўзмацняе абарону ад варожага ўплыву. Сейм краіны ўхваліў выкарыстанне паліграфа для асоб, якія прэтэндуюць на доступ да дзяржаўных таямніц, а ў асобных выпадках і для тых, хто атрымлівае дазвол на жыхарства. Ва ўмовах бягучай гібрыднай вайны пытанні бяспекі, даверу і супрацьдзеяння агентурнаму ўплыву з боку лукашысцкіх і расійскіх спецслужбаў становяцца нормай.
Менавіта таму лідар фракцыі Рух Воля Мікіта Забуга публікуе вынікі свайго праходжання паліграфа. Гэта не жэст піяру, а прыклад асабістай адказнасці для тых, хто працуе з адчувальнай інфармацыяй і прэтэндуе на давер грамадства.
Мы перакананыя, што ў дэмакратычных структурах празрыстасць, адказнасць і бяспека павінны быць не менш важнымі за адкрытасць. Асабліва калі гаворка ідзе пра супрацьдзеянне агентуры аўтарытарных рэжымаў.
Заклікаем нашых калег з Каардынацыйнай рады далучыцца да ўмацавання бяспекі прадстаўнічага органа беларускіх дэмакратычных сілаў і прайсці працэдуру паліграфа з наступнай публікацыяй яе вынікаў.
Бяспека пачынаецца з сябе.
Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️ | 695 |
| 14 | ❗️Лідар фракцыі Рух Воля Мікіта Забуга публікуе вынікі свайго праходжання паліграфа.
Днямі з'явілася інфармацыя, што Літва ўзмацняе абарону ад варожага ўплыву. Сейм краіны ўхваліў выкарыстанне паліграфа для асоб, якія прэтэндуюць на доступ да дзяржаўных таямніц, а ў асобных выпадках і для тых, хто атрымлівае дазвол на жыхарства. Ва ўмовах бягучай гібрыднай вайны пытанні бяспекі, даверу і супрацьдзеяння агентурнаму ўплыву з боку лукашысцкіх і расійскіх спецслужбаў становяцца нормай.
Менавіта таму лідар фракцыі Рух Воля Мікіта Забуга публікуе вынікі свайго праходжання паліграфа. Гэта не жэст піяру, а прыклад асабістай адказнасці для тых, хто працуе з адчувальнай інфармацыяй і прэтэндуе на давер грамадства.
Мы перакананыя, што ў дэмакратычных структурах празрыстасць, адказнасць і бяспека павінны быць не менш важнымі за адкрытасць. Асабліва калі гаворка ідзе пра супрацьдзеянне агентуры аўтарытарных рэжымаў.
Заклікаем нашых калег з Каардынацыйнай рады далучыцца да ўмацавання бяспекі прадстаўнічага органа беларускіх дэмакратычных сілаў і прайсці працэдуру паліграфа з наступнай публікацыяй яе вынікаў.
Бяспека пачынаецца з сябе.
Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️ | 1 |
| 15 | ❗️Лідар фракцыі Рух Воля Мікіта Забуга публікуе вынікі свайго праходжання паліграфа.
Днямі з'явілася інфармацыя, што Літва ўзмацняе абарону ад варожага ўплыву. Сейм краіны ўхваліў выкарыстанне паліграфа для асоб, якія прэтэндуюць на доступ да дзяржаўных таямніц, а ў асобных выпадках і для тых, хто атрымлівае дазвол на жыхарства. Ва ўмовах бягучай гібрыднай вайны пытанні бяспекі, даверу і супрацьдзеяння агентурнаму ўплыву з боку лукашысцкіх і расійскіх спецслужбаў становяцца нормай.
Менавіта таму лідар фракцыі Рух Воля Мікіта Забуга публікуе вынікі свайго праходжання паліграфа. Гэта не жэст піяру, а прыклад асабістай адказнасці для тых, хто працуе з адчувальнай інфармацыяй і прэтэндуе на давер грамадства.
Мы перакананыя, што ў дэмакратычных структурах празрыстасць, адказнасць і бяспека павінны быць не менш важнымі за адкрытасць. Асабліва калі гаворка ідзе пра супрацьдзеянне агентуры аўтарытарных рэжымаў.
Заклікаем нашых калег з Каардынацыйнай рады далучыцца да ўмацавання бяспекі прадстаўнічага органа беларускіх дэмакратычных сілаў і прайсці працэдуру паліграфа з наступнай публікацыяй яе вынікаў.
Бяспека пачынаецца з сябе.
Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️ | 91 |
| 16 | Праца над дакладам Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы па Беларусі ўжо пачалася
Пра вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду 4-га склікання праінфармавалі дэлегаты КР у складзе фракцыі «Латушка і Рух за Свабоду» Юрый Губарэвіч і Ірына Халопіца падчас сустрэчы з Генеральным сакратаром Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы Мацьё Моры. Сустрэча прайшла ў межах семінара «Лідары зменаў: прасоўванне дэмакратыі і правоў чалавека на мясцовым узроўні», які адбыўся ў Страсбургу і арганізаваны Кангрэсам.
Прадстаўнікі нашай фракцыі адзначылі, што падчас выбараў супраць Каардынацыйнай Рады быў разгорнуты беспрэцэдэнтны ціск з боку спецслужбаў Лукашэнкі: усе выбарчыя спісы і сама КР былі абвешчаны «экстрэмісцкімі». Былі рэпрэсаваны блізкія кандыдатаў. Арганізавана магутная кампанія па дыскрэдытацыі і дэзінфармацыі. Электронная платформа галасавання зведала анамальную DDoS-атаку: зафіксавана больш за 24 мільярды запытаў і каля 68 тэрабайт шкоднаснага трафіку. Кошт гэтай атакі для бюджэту рэжыму ацэньваецца ў сотні тысяч еўра.
Прадстаўнікі КР падзякавалі Мацьё Моры за публічную падтрымку выбараў, якую ён, а таксама прэзідэнтка Кангрэса Гюн Марыт Хельгесен выказалі падчас выбарчай кампаніі.
Падчас сустрэчы быў абмеркаваны даклад Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы па Беларусі, які плануецца прыняць у сакавіку 2027 года. Абмеркавалі важнасць уключэння ў даклад тэм, звязаных з імплементацыяй люксембургскіх пагадненняў на мясцовым узроўні ў краінах-сябрах Рады Еўропы, а таксама доступ на мясцовым узроўні да сацыяльных праграм падтрымкі былых палітвязняў і іншых беларусаў, якія зазналі рэпрэсіі. На сустрэчы было адзначана, што праца над дакладам ужо пачалася. Было таксама пацверджана ўзаемадзеянне з дэлегацыяй КР у Кангрэсе па падрыхтоўцы гэтага дакумента.
Семінар накіраваны на ўкараненне дэмакратычных каштоўнасцей у адпаведнасці з прынцыпамі Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання. Мерапрыемства накіравана на тое, каб забяспечыць наступнае пакаленне мясцовых выбарных прадстаўнікоў, дзяржаўных служачых і актывістаў інструментамі, неабходнымі для эфектыўнага мясцовага самакіравання. | 965 |
| 17 | «Я б на яе месцы сышоў бы з Каардынацыйнай Рады». Арцём Брухан – пра Аліну Харысаву
Спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан у эфіры «Студыі Белсат» пракаментаваў заяву паліталагіні Аліны Харысавай аб тым, што яна займаецца стварэннем сталага прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў у Парламенцкай асамблеі АБСЕ.
Ён кажа, што ўпершыню чуе пра гэта, і што Харысава не ўдзельнічала ў дэлегацыі беларускіх дэмсілаў на Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якое надоечы прайшло.
«Я не ўпэўнены, што дэлегаты падтрымаюць яе як дэлегатку на Парламенцкую асамблею АБСЕ. Я думаю, што я б на яе месцы сышоў бы сам з КР. Па-другое, каб займацца міжнароднай працай, я не думаю, што за яе проста прагаласуюць дэлегаты», – зазначае Брухан.
Скандал вакол эксперткі Офіса Святланы Ціханоўскай Аліны Харысавай разгарэўся ў чэрвені 2026 года пасля таго, як прапагандысцкія рэсурсы ў Беларусі апублікавалі матэрыялы пра тое, што яна нібыта «злівала» інфармацыю беларускаму КДБ.
Больш чытайце па спасылцы. 👈 | 861 |
| 18 | Віншаванне Уладзіміра Някляева з юбілеем ад Спікера КР
Шаноўны спадар Уладзімір, ад імя Каардынацыйнай Рады шчыра віншуем Вас з юбілеем.
Вялікі гонар — жыць у адзін час і нават у адной краіне з такім неверагодна моцным і таленавітым чалавекам.
Побач з такімі людзьмі заўжды адчуваеш, што мы можам рабіць болей і што не трэба здавацца.
Вы — сімвал мужнасці, нязломнасці, рашучасці і пры гэтым вялікага Таленту.
Жадаем, каб усё тое добрае, што Вы нясеце ў свет, вярталася да Вас, натхняла і дапамагала рухацца далей на гэтым беззваротным складаным шляху да Вольнай Беларусі.
Здароўя Вам, сілаў і збыцця Мары як мага хутчэй.
Жыве Беларусь!
Арцём Брухан, Спікер Каардынацыйнай Рады | 920 |
| 19 | Спікер КР Арцём Брухан: «Нават сярод чынавенства большасць не хоча страчваць Беларусь»
Спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан у інтэрв’ю «Еўрарадыё» расказаў пра вынікі міжнароднай працы, таксама пракаментаваў дзеянні рэжыму і ўнутраныя дыскуссіі ў Каардынацыйнай Радзе.
Пра працу ў АБСЕ і міжнародны ўплыў
«Мы стварылі адмысловую групу "За дэмакратычную Беларусь" у Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Гэта слушны і зразумелы інструмент, які дазваляе нам быць не проста статыстамі ці гасцямі, а сапраўды ўплываць на прыняцце адпаведных рашэнняў.
Рэзалюцыі і дэкларацыі не маюць прамой уладнай функцыі, але гэта вельмі моцны палітычны сігнал для элітаў і нацыянальных парламентаў краін-удзельніц. Абысці рэзалюцыю Парламенцкай асамблеі АБСЕ вельмі няпроста, і гэта мае вялікае значэнне».
Пра стан рэжыму
«Мне падаецца, апошнія тыдні ў пэўнай ступені падкасілі ўстойлівасць гэтай вертыкалі. Падштурхнулі да сумневаў у тэзісе, што Лукашэнка кантралюе ўсё, што толькі на яго трэба апірацца і што ніхто іншы нас не захавае і не ўратуе».
Пра Расію і незалежнасць
«Я ўпэўнены, што большасць чынавенства, акрамя зусім ужо прарасійскіх агентаў, выступае за незалежнасць Беларусі. Якая расійская пенсія можа быць вартай таго, каб цябе мабілізавалі на вайну, каб дроны прыляталі па заводах або каб прыйшлі расійскія чыноўнікі і "злілі" цябе першым? Там жа не дурні сядзяць.
Прыедуць свае "рускія", якія будуць усё кантраляваць. Таму ўсе гэта разумеюць. Нават сярод чынавенства большасць не хоча страчваць Беларусь».
Пра супрацу з Украінай
«На парламенцкім узроўні, дарэчы, на пляцоўцы АБСЕ гэта было вельмі бачна: адразу добрыя кантакты, сустрэчы і ўдзел у мерапрыемствах. Украінцы падтрымалі стварэнне нашай групы. Я бачу, што ў супрацы з Украінай сітуацыя стратэгічна змянілася, працэс ідзе, і, спадзяюся, гэта дасць большы плён.
Эфір цалкам можна паглядзець па спасылцы. | 813 |
| 20 | Практычна завершана легалізацыя ў Польшчы ўсіх дэпартаваных у снежні 2025 года беларускіх палітвязняў
У ходзе сустрэчы намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка падзякаваў кіраўніку Ведамства па справах іншаземцаў Польшчы Томашу Цытрыновічу за аператыўны разгляд зваротаў па пытаннях легалізацыі практычна ўсіх былых палітычных зняволеных, дэпартаваных у снежні 2025 года з тэрыторыі Беларусі ва Украіну і пазней перамешчаных на тэрыторыю Польшчы.
У сустрэчы таксама прынялі ўдзел дэлегат Каардынацыйнай Рады Міхаіл Кірылюк і кіраўніца дэпартамента прававой дапамогі Цэнтра Беларускай Салідарнасці Вольга Дабравольская.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны два кейсы былых палітзняволеных, якія на дадзены момант не атрымалі свайго прававога рашэння. Па адным з іх дасягнута дамоўленасць, што не будзе прымяняцца дублінская працэдура і разгляд аб прадстаўленні міжнароднай абароны адбудзецца на тэрыторыі Польшчы. У сваю чаргу другі кейс знаходзіцца ў працэдуры абскарджання ў Радзе па справах уцекачоў. Па гэтай сітуацыі Павел Латушка накіруе хадайніцтва ў адрас Рады з просьбай не ажыццяўляць дублінскую працэдуру.
Таксама пазітыўна вырашаны кейсы двух грамадзян Беларусі па аднаўленні разгляду іх спраў аб атрыманні міжнароднай абароны, разгляд якіх працягваецца ўжо больш за адзін год, за што Павел Латушка выказаў удзячнасць Томашу Цытрыновічу.
Падчас сустрэчы зноў абмяркоўвалася пытанне аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дакумента падарожніка, які выдаецца грамадзянам Беларусі на адзін год. Кіраўнік Ведамства па справах іншаземцаў Польшчы адзначыў, што для практычнай рэалізацыі гэтага неабходны адпаведныя заканадаўчыя змены. Павел Латушка адзначыў, што ініцыюе асобную сустрэчу з кіраўніцтвам Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы для таго, каб зноў абмеркаваць магчымасць унясення зменаў у закон аб іншаземцах, які дазволіў бы выдаваць праязны дакумент не менш чым на два гады.
Таксама Кіраўнік Ведамства звярнуў увагу, што колькасць рашэнняў аб прадастаўленні міжнароднай абароны ў апошні час пачынае перавышаць колькасць зваротаў грамадзян Беларусі па атрыманне дадзенага статусу і да канца года сітуацыя будзе яшчэ паляпшацца.
Удзельнікі сустрэчы звярнулі увагу на выпадкі адмовы ў міжнароднай абароне са спасылкай на нібыта заканчэнне тэрмінаў даўнасці па крымінальнай адказнасці за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. Было адзначана, што гэта не паляпшае прававое становішча беларусаў, а наадварот — пагаршае. У беларускай сітуацыі заканчэнне тэрмінаў даўнасці не азначае адмовы ад крымінальнага пераследу, бо так званыя праваахоўчыя органы перакваліфікоўваюць крымінальныя справы на больш цяжкія артыкулы, якія прадугледжваюць даўжэйшыя тэрміны зняволення.
Ведамству па справах іншаземцаў Польшчы была перададзена справаздача праваабарончага цэнтра «Вясна» пра рэпрэсіі ў Беларусі, а таксама даклад «Пра рэальны маштаб палітычных рэпрэсій у Беларусі», падрыхтаваны BELPOL, Прадстаўніцтвам Кабінета па сацыяльнай палітыцы і ініцыятывай «Volnyja» з выкарыстаннем матэрыялаў праваабарончых арганізацый «Dissidentby» і «Вясна».
Як падкрэсліў Павел Латушка, у дакладзе Спецыяльнага дакладчыка ААН, адзначаецца, што «Беларусь працягвае сістэматычна і груба парушаць свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека, працягваючы палітычна матываваныя рэпрэсіі і цалкам падаўляючы свабоду выказвання меркаванняў, сходаў і асацыяцый».
Павел Латушка звярнуўся з просьбай да кіраўніцтва Ведамства па справах іншаземцаў улічваць працяг рэпрэсій ў Беларусі пры разглядзе рашэнняў аб прадастаўленні міжнароднай абароны грамадзянам Беларусі.
Таксама падчас сустрэчы былі перададзены матэрыялы па прадастаўленні міжнароднай абароны шэрагу былых артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, якія сёння працуюць у трупе «Вольныя Купалаўцы», з просьбай аб прыняцці станоўчага рашэння па гэтых зваротах. | 539 |
