es
Feedback
Каардынацыйная рада

Каардынацыйная рада

Ir al canal en Telegram

Прадстаўнічы орган дэмакратычнай часткі грамадства. Сайт: https://rada.vision/ Далучыцца да адкрытага чату КР: https://t.me/+v6zi--CSwMkyOThi

Mostrar más
3 349
Suscriptores
-124 horas
-77 días
-2330 días

Carga de datos en curso...

Nube de Etiquetas
Sin datos
¿Algún problema? Por favor, actualice la página o contacte a nuestro gerente de soporte.
Menciones Entrantes y Salientes
---
---
---
---
---
---
Atraer Suscriptores
julio '26
julio '26
+9
en 1 canales
junio '26
+63
en 6 canales
Get PRO
mayo '26
+371
en 31 canales
Get PRO
abril '26
+84
en 11 canales
Get PRO
marzo '26
+52
en 12 canales
Get PRO
febrero '26
+18
en 7 canales
Get PRO
enero '26
+24
en 9 canales
Get PRO
diciembre '25
+23
en 3 canales
Get PRO
noviembre '25
+17
en 3 canales
Get PRO
octubre '25
+34
en 3 canales
Get PRO
septiembre '25
+40
en 0 canales
Get PRO
agosto '25
+41
en 3 canales
Get PRO
julio '25
+22
en 0 canales
Get PRO
junio '25
+28
en 1 canales
Get PRO
mayo '25
+57
en 4 canales
Get PRO
abril '25
+40
en 14 canales
Get PRO
marzo '25
+53
en 17 canales
Get PRO
febrero '25
+22
en 3 canales
Get PRO
enero '25
+71
en 6 canales
Get PRO
diciembre '24
+29
en 5 canales
Get PRO
noviembre '24
+33
en 8 canales
Get PRO
octubre '24
+34
en 6 canales
Get PRO
septiembre '24
+36
en 2 canales
Get PRO
agosto '24
+46
en 21 canales
Get PRO
julio '24
+42
en 12 canales
Get PRO
junio '24
+89
en 9 canales
Get PRO
mayo '24
+514
en 33 canales
Get PRO
abril '24
+168
en 17 canales
Get PRO
marzo '24
+34
en 8 canales
Get PRO
febrero '24
+86
en 16 canales
Get PRO
enero '24
+88
en 11 canales
Get PRO
diciembre '23
+133
en 21 canales
Get PRO
noviembre '23
+65
en 12 canales
Get PRO
octubre '23
+30
en 13 canales
Get PRO
septiembre '23
+32
en 0 canales
Get PRO
agosto '23
+107
en 0 canales
Get PRO
julio '23
+31
en 0 canales
Get PRO
junio '23
+22
en 0 canales
Get PRO
mayo '23
+27
en 0 canales
Get PRO
abril '23
+20
en 0 canales
Get PRO
marzo '23
+113
en 0 canales
Get PRO
febrero '23
+58
en 0 canales
Get PRO
enero '23
+20
en 0 canales
Get PRO
diciembre '22
+14
en 0 canales
Get PRO
noviembre '22
+22
en 0 canales
Get PRO
octubre '22
+13
en 0 canales
Get PRO
septiembre '22
+10
en 0 canales
Get PRO
agosto '22
+28
en 0 canales
Get PRO
julio '22
+12
en 0 canales
Get PRO
junio '22
+9
en 0 canales
Get PRO
mayo '22
+8
en 0 canales
Get PRO
abril '22
+13
en 0 canales
Get PRO
marzo '22
+57
en 0 canales
Get PRO
febrero '22
+15
en 0 canales
Get PRO
enero '22
+25
en 0 canales
Get PRO
diciembre '21
+7
en 0 canales
Get PRO
noviembre '21
+12
en 0 canales
Get PRO
octubre '21
+3
en 0 canales
Get PRO
septiembre '21
+36
en 0 canales
Get PRO
agosto '21
+36
en 0 canales
Get PRO
julio '21
+39
en 0 canales
Get PRO
junio '21
+47
en 0 canales
Get PRO
mayo '21
+56
en 0 canales
Get PRO
abril '21
+29
en 0 canales
Get PRO
marzo '21
+113
en 0 canales
Get PRO
febrero '21
+56
en 0 canales
Get PRO
enero '21
+125
en 0 canales
Get PRO
diciembre '20
+22 830
en 0 canales
Fecha
Crecimiento de Suscriptores
Menciones
Canales
10 julio0
09 julio0
08 julio0
07 julio+4
06 julio+1
05 julio+1
04 julio0
03 julio+1
02 julio0
01 julio+2
Publicaciones del Canal
Repost from N/a
Праца над дакладам Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы па Беларусі ўжо пачалася Пра вынікі выбараў у Каардынацы
Праца над дакладам Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы па Беларусі ўжо пачалася Пра вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду 4-га склікання праінфармавалі дэлегаты КР у складзе фракцыі «Латушка і Рух за Свабоду» Юрый Губарэвіч і Ірына Халопіца падчас сустрэчы з Генеральным сакратаром Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы Мацьё Моры. Сустрэча прайшла ў межах семінара «Лідары зменаў: прасоўванне дэмакратыі і правоў чалавека на мясцовым узроўні», які адбыўся ў Страсбургу і арганізаваны Кангрэсам. Прадстаўнікі нашай фракцыі адзначылі, што падчас выбараў супраць Каардынацыйнай Рады быў разгорнуты беспрэцэдэнтны ціск з боку спецслужбаў Лукашэнкі: усе выбарчыя спісы і сама КР былі абвешчаны «экстрэмісцкімі». Былі рэпрэсаваны блізкія кандыдатаў. Арганізавана магутная кампанія па дыскрэдытацыі і дэзінфармацыі. Электронная платформа галасавання зведала анамальную DDoS-атаку: зафіксавана больш за 24 мільярды запытаў і каля 68 тэрабайт шкоднаснага трафіку. Кошт гэтай атакі для бюджэту рэжыму ацэньваецца ў сотні тысяч еўра. Прадстаўнікі КР падзякавалі Мацьё Моры за публічную падтрымку выбараў, якую ён, а таксама прэзідэнтка Кангрэса Гюн Марыт Хельгесен выказалі падчас выбарчай кампаніі. Падчас сустрэчы быў абмеркаваны даклад Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы па Беларусі, які плануецца прыняць у сакавіку 2027 года. Абмеркавалі важнасць уключэння ў даклад тэм, звязаных з імплементацыяй люксембургскіх пагадненняў на мясцовым узроўні ў краінах-сябрах Рады Еўропы, а таксама доступ на мясцовым узроўні да сацыяльных праграм падтрымкі былых палітвязняў і іншых беларусаў, якія зазналі рэпрэсіі. На сустрэчы было адзначана, што праца над дакладам ужо пачалася. Было таксама пацверджана ўзаемадзеянне з дэлегацыяй КР у Кангрэсе па падрыхтоўцы гэтага дакумента. Семінар накіраваны на ўкараненне дэмакратычных каштоўнасцей у адпаведнасці з прынцыпамі Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання. Мерапрыемства накіравана на тое, каб забяспечыць наступнае пакаленне мясцовых выбарных прадстаўнікоў, дзяржаўных служачых і актывістаў інструментамі, неабходнымі для эфектыўнага мясцовага самакіравання.

2
«Я б на яе месцы сышоў бы з Каардынацыйнай Рады». Арцём Брухан – пра Аліну Харысаву Спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан у
«Я б на яе месцы сышоў бы з Каардынацыйнай Рады». Арцём Брухан – пра Аліну Харысаву Спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан у эфіры «Студыі Белсат» пракаментаваў заяву паліталагіні Аліны Харысавай аб тым, што яна займаецца стварэннем сталага прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў у Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Ён кажа, што ўпершыню чуе пра гэта, і што Харысава не ўдзельнічала ў дэлегацыі беларускіх дэмсілаў на Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якое надоечы прайшло. «Я не ўпэўнены, што дэлегаты падтрымаюць яе як дэлегатку на Парламенцкую асамблею АБСЕ. Я думаю, што я б на яе месцы сышоў бы сам з КР. Па-другое, каб займацца міжнароднай працай, я не думаю, што за яе проста прагаласуюць дэлегаты», – зазначае Брухан. Скандал вакол эксперткі Офіса Святланы Ціханоўскай Аліны Харысавай разгарэўся ў чэрвені 2026 года пасля таго, як прапагандысцкія рэсурсы ў Беларусі апублікавалі матэрыялы пра тое, што яна нібыта «злівала» інфармацыю беларускаму КДБ. Больш чытайце па спасылцы. 👈
410
3
Віншаванне Уладзіміра Някляева з юбілеем ад Спікера КР Шаноўны спадар Уладзімір, ад імя Каардынацыйнай Рады шчыра віншуем Вас
Віншаванне Уладзіміра Някляева з юбілеем ад Спікера КР Шаноўны спадар Уладзімір, ад імя Каардынацыйнай Рады шчыра віншуем Вас з юбілеем. Вялікі гонар — жыць у адзін час і нават у адной краіне з такім неверагодна моцным і таленавітым чалавекам. Побач з такімі людзьмі заўжды адчуваеш, што мы можам рабіць болей і што не трэба здавацца. Вы — сімвал мужнасці, нязломнасці, рашучасці і пры гэтым вялікага Таленту. Жадаем, каб усё тое добрае, што Вы нясеце ў свет, вярталася да Вас, натхняла і дапамагала рухацца далей на гэтым беззваротным складаным шляху да Вольнай Беларусі. Здароўя Вам, сілаў і збыцця Мары як мага хутчэй. Жыве Беларусь! Арцём Брухан, Спікер Каардынацыйнай Рады
490
4
Спікер КР Арцём Брухан: «Нават сярод чынавенства большасць не хоча страчваць Беларусь» Спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан у інтэрв’ю «Еўрарадыё» расказаў пра вынікі міжнароднай працы, таксама пракаментаваў дзеянні рэжыму і ўнутраныя дыскуссіі ў Каардынацыйнай Радзе. Пра працу ў АБСЕ і міжнародны ўплыў «Мы стварылі адмысловую групу "За дэмакратычную Беларусь" у Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Гэта слушны і зразумелы інструмент, які дазваляе нам быць не проста статыстамі ці гасцямі, а сапраўды ўплываць на прыняцце адпаведных рашэнняў. Рэзалюцыі і дэкларацыі не маюць прамой уладнай функцыі, але гэта вельмі моцны палітычны сігнал для элітаў і нацыянальных парламентаў краін-удзельніц. Абысці рэзалюцыю Парламенцкай асамблеі АБСЕ вельмі няпроста, і гэта мае вялікае значэнне». Пра стан рэжыму «Мне падаецца, апошнія тыдні ў пэўнай ступені падкасілі ўстойлівасць гэтай вертыкалі. Падштурхнулі да сумневаў у тэзісе, што Лукашэнка кантралюе ўсё, што толькі на яго трэба апірацца і што ніхто іншы нас не захавае і не ўратуе». Пра Расію і незалежнасць «Я ўпэўнены, што большасць чынавенства, акрамя зусім ужо прарасійскіх агентаў, выступае за незалежнасць Беларусі. Якая расійская пенсія можа быць вартай таго, каб цябе мабілізавалі на вайну, каб дроны прыляталі па заводах або каб прыйшлі расійскія чыноўнікі і "злілі" цябе першым? Там жа не дурні сядзяць. Прыедуць свае "рускія", якія будуць усё кантраляваць. Таму ўсе гэта разумеюць. Нават сярод чынавенства большасць не хоча страчваць Беларусь». Пра супрацу з Украінай «На парламенцкім узроўні, дарэчы, на пляцоўцы АБСЕ гэта было вельмі бачна: адразу добрыя кантакты, сустрэчы і ўдзел у мерапрыемствах. Украінцы падтрымалі стварэнне нашай групы. Я бачу, што ў супрацы з Украінай сітуацыя стратэгічна змянілася, працэс ідзе, і, спадзяюся, гэта дасць большы плён. Эфір цалкам можна паглядзець па спасылцы.
478
5
Практычна завершана легалізацыя ў Польшчы ўсіх дэпартаваных у снежні 2025 года беларускіх палітвязняў У ходзе сустрэчы намесн
Практычна завершана легалізацыя ў Польшчы ўсіх дэпартаваных у снежні 2025 года беларускіх палітвязняў У ходзе сустрэчы намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка падзякаваў кіраўніку Ведамства па справах іншаземцаў Польшчы Томашу Цытрыновічу за аператыўны разгляд зваротаў па пытаннях легалізацыі практычна ўсіх былых палітычных зняволеных, дэпартаваных у снежні 2025 года з тэрыторыі Беларусі ва Украіну і пазней перамешчаных на тэрыторыю Польшчы. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел дэлегат Каардынацыйнай Рады Міхаіл Кірылюк і кіраўніца дэпартамента прававой дапамогі Цэнтра Беларускай Салідарнасці Вольга Дабравольская. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны два кейсы былых палітзняволеных, якія на дадзены момант не атрымалі свайго прававога рашэння. Па адным з іх дасягнута дамоўленасць, што не будзе прымяняцца дублінская працэдура і разгляд аб прадстаўленні міжнароднай абароны адбудзецца на тэрыторыі Польшчы. У сваю чаргу другі кейс знаходзіцца ў працэдуры абскарджання ў Радзе па справах уцекачоў. Па гэтай сітуацыі Павел Латушка накіруе хадайніцтва ў адрас Рады з просьбай не ажыццяўляць дублінскую працэдуру. Таксама пазітыўна вырашаны кейсы двух грамадзян Беларусі па аднаўленні разгляду іх спраў аб атрыманні міжнароднай абароны, разгляд якіх працягваецца ўжо больш за адзін год, за што Павел Латушка выказаў удзячнасць Томашу Цытрыновічу. Падчас сустрэчы зноў абмяркоўвалася пытанне аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дакумента падарожніка, які выдаецца грамадзянам Беларусі на адзін год. Кіраўнік Ведамства па справах іншаземцаў Польшчы адзначыў, што для практычнай рэалізацыі гэтага неабходны адпаведныя заканадаўчыя змены. Павел Латушка адзначыў, што ініцыюе асобную сустрэчу з кіраўніцтвам Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы для таго, каб зноў абмеркаваць магчымасць унясення зменаў у закон аб іншаземцах, які дазволіў бы выдаваць праязны дакумент не менш чым на два гады. Таксама Кіраўнік Ведамства звярнуў увагу, што колькасць рашэнняў аб прадастаўленні міжнароднай абароны ў апошні час пачынае перавышаць колькасць зваротаў грамадзян Беларусі па атрыманне дадзенага статусу і да канца года сітуацыя будзе яшчэ паляпшацца. Удзельнікі сустрэчы звярнулі увагу на выпадкі адмовы ў міжнароднай абароне са спасылкай на нібыта заканчэнне тэрмінаў даўнасці па крымінальнай адказнасці за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. Было адзначана, што гэта не паляпшае прававое становішча беларусаў, а наадварот — пагаршае. У беларускай сітуацыі заканчэнне тэрмінаў даўнасці не азначае адмовы ад крымінальнага пераследу, бо так званыя праваахоўчыя органы перакваліфікоўваюць крымінальныя справы на больш цяжкія артыкулы, якія прадугледжваюць даўжэйшыя тэрміны зняволення. Ведамству па справах іншаземцаў Польшчы была перададзена справаздача праваабарончага цэнтра «Вясна» пра рэпрэсіі ў Беларусі, а таксама даклад «Пра рэальны маштаб палітычных рэпрэсій у Беларусі», падрыхтаваны BELPOL, Прадстаўніцтвам Кабінета па сацыяльнай палітыцы і ініцыятывай «Volnyja» з выкарыстаннем матэрыялаў праваабарончых арганізацый «Dissidentby» і «Вясна». Як падкрэсліў Павел Латушка, у дакладзе Спецыяльнага дакладчыка ААН, адзначаецца, што «Беларусь працягвае сістэматычна і груба парушаць свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека, працягваючы палітычна матываваныя рэпрэсіі і цалкам падаўляючы свабоду выказвання меркаванняў, сходаў і асацыяцый». Павел Латушка звярнуўся з просьбай да кіраўніцтва Ведамства па справах іншаземцаў улічваць працяг рэпрэсій ў Беларусі пры разглядзе рашэнняў аб прадастаўленні міжнароднай абароны грамадзянам Беларусі. Таксама падчас сустрэчы былі перададзены матэрыялы па прадастаўленні міжнароднай абароны шэрагу былых артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, якія сёння працуюць у трупе «Вольныя Купалаўцы», з просьбай аб прыняцці станоўчага рашэння па гэтых зваротах.
293
6
Рэзалюцыя па Беларусі ўвайшла ў выніковую дэкларацыю Парламенцкай асамблеі АБСЕ На штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБС+1
Рэзалюцыя па Беларусі ўвайшла ў выніковую дэкларацыю Парламенцкай асамблеі АБСЕ На штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Гаазе была разгледжана і прынята Рэзалюцыя па Беларусі — «Сітуацыя ў Беларусі ў кантэксце рэгіянальнай бяспекі, транснацыянальных рэпрэсій і правоў чалавека». Дакумент унёс шведскі дэлегат Б’ёрн Сёдэр, а ў яго распрацоўцы бралі ўдзел прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл. У рэзалюцыі Беларусь пад рэжымам Лукашэнкі называецца крыніцай пагрозаў для рэгіянальнай бяспекі. Дакумент звяртае ўвагу на выкарыстанне тэрыторыі Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны, гібрыдныя атакі супраць суседніх краін, удзел рэжыму ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей, сістэмныя рэпрэсіі ўнутры краіны і транснацыянальны пераслед беларусаў за мяжой. «Без дэмакратычнай Беларусі не будзе бяспечнай Еўропы. Падтрымка гэтага дакумента — гэта не толькі падтрымка беларусаў, але і ўнёсак у бяспеку ўсяго рэгіёна», — адзначыў Б’ёрн Сёдэр. Асобна ў рэзалюцыі падкрэсліваецца неабходнасць абароны беларусаў у выгнанні, у тым ліку праз доступ да дакументаў, легальнага статусу і базавых правоў, а таксама падтрымка ўдзелу беларускіх дэмакратычных сіл у працы ПА АБСЕ. «Сёння вельмі важна не толькі змагацца супраць рэжыму, але і змагацца за беларусаў — за іх правы, бяспеку, дакументы, будучыню і еўрапейскую перспектыву. Калі мы не будзем паказваць беларусам альтэрнатыву, Крэмль будзе спрабаваць ператварыць іх у частку “рускага свету”. Наша задача — зрабіць усё, каб беларусы заставаліся беларусамі і саюзнікамі Еўропы, а не інструментам Расіі», — адзначыла Аляксандра Мамаева. 8 ліпеня рэзалюцыя па Беларусі ўвайшла ў тэкст выніковай дэкларацыі ПА АБСЕ і была прагаласаваная на пленарным пасяджэнні. Для беларусаў Дэкларацыя ПА АБСЕ гэта яшчэ адзін важны міжнародны дакумент, на які можна спасылацца пры адстойванні сваіх правоў у краінах АБСЕ.
547
7
Вынікі ўдзелу дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ 4–8 ліпеня ў Гаазе прайшла штогадовая+2
Вынікі ўдзелу дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ 4–8 ліпеня ў Гаазе прайшла штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. У яе працы брала ўдзел дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сіл. Ад Каардынацыйнай рады ў склад дэлегацыі ўвайшлі спікер КР Арцём Брухан і Аляксандра Мамаева. Адным з галоўных вынікаў стала стварэнне ў ПА АБСЕ нефармальнай групы «За дэмакратычную Беларусь». На сёння да яе далучыліся 38 дэлегатаў з 17 краін. Група застаецца адкрытай для новых удзельнікаў і стане важнай пляцоўкай для сталай працы па беларускім парадку дня: правядзення брыфінгаў, прасоўвання ініцыятыў беларускай дэлегацыі і ўзмацнення ўвагі да сітуацыі ў Беларусі ў межах Парламенцкай асамблеі АБСЕ. На палях сесіі адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі з прэзідэнтам ПА АБСЕ Пэрэ Жаанам Понсам Самп’етра, а таксама нефармальная сустрэча з генеральным сакратаром ПА АБСЕ Раберта Мантэлам. Падчас сустрэч абмяркоўваліся пытанні далейшага ўдзелу дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у працы Асамблеі і магчымыя фарматы супрацоўніцтва.   Яшчэ адным важным вынікам стала прыняцце дадатковага пункта па Беларусі — «Сітуацыя ў Беларусі ў кантэксце рэгіянальнай бяспекі, транснацыянальных рэпрэсій і правоў чалавека». Дакумент быў аднагалосна падтрыманы Камітэтам па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях. Беларуская дэлегацыя брала ўдзел у распрацоўцы гэтага дакумента. Таксама Беларусь згадваецца ў рэзалюцыі Камітэта. Таксама на палях Парламенцкай асамблеі прайшло мерапрыемства «Прыярытэт чалавечага вымярэння ў перамовах аб спыненні агню ва Украіне: людзі перадусім», у якім выступіў Алесь Бяляцкі. Падчас дыскусіі ўздымаліся пытанні вызвалення ўкраінскіх палонных і цывільных закладнікаў, а таксама беларускіх і расійскіх палітычных зняволеных. «Праца ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ — гэта яшчэ адзін важны крок для адстойвання інтарэсаў Беларусі і беларусаў на міжнароднай арэне. Стварэнне групы “За дэмакратычную Беларусь” дае нам магчымасць весці сістэмную працу з парламентарыямі розных краін і дамагацца, каб пытанне Беларусі заставалася ў цэнтры міжнароднай увагі», — адзначыла Аляксандра Мамаева.
548
8
Заява Спікера КР у сувязі са смерцю Пятра Садоўскага Ад імя Каардынацыйнай Рады Беларусі выказваю шчырыя спачуванні родным, блізкім, сябрам і паплечнікам Пятра Вікенцьевіча Садоўскага ў сувязі з ягонай смерцю. Пятро Садоўскі быў адным з тых людзей, чыя праца і грамадзянская пазіцыя зрабілі важкі ўнёсак у станаўленне незалежнай Беларусі. Мовазнавец, грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета XII склікання, першы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія, ён усё жыццё паслядоўна адстойваў беларускую дзяржаўнасць, нацыянальную культуру, беларускую мову і еўрапейскі выбар Беларусі. У найважнейшыя для краіны часы Пятро Садоўскі браў на сябе адказнасць за стварэнне і ўмацаванне беларускіх дзяржаўных інстытутаў, а пазней заставаўся верным сваім прынцыпам, адкрыта выступаючы ў абарону незалежнасці Беларусі, правоў чалавека і нацыянальнай годнасці. Ягонае жыццё стала прыкладам служэння Беларусі, а ягоныя веды, прынцыповасць і інтэлект пакінулі прыкметны след у беларускай палітычнай, навуковай і культурнай гісторыі. Светлая памяць пра Пятра Садоўскага будзе жыць у сэрцах тых, хто працягвае працу дзеля свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай Беларусі. Вечная памяць.
682
9
Яна Латушка прыняла ўдзел у святкаванні беларускага Купалля ў Польшчы Дэлегатка Каардынацыйнай Рады ў складзе фракцыі «Латушк+2
Яна Латушка прыняла ўдзел у святкаванні беларускага Купалля ў Польшчы Дэлегатка Каардынацыйнай Рады ў складзе фракцыі «Латушка і Рух за Свабоду» Яна Латушка прыняла ўдзел у канцэрце, прысвечаным беларускаму народнаму святу Купалле, які прайшоў у Белавежы. Яна выступае ў складзе калектыву беларускай меншасці, якая пражывае ў Польшчы, — «Прымакі», які ўжо шмат гадоў захоўвае нашу песенную спадчыну. На свята сабраліся тысячы гасцей з усяго Падляшскага ваяводства. Фестываль ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.
662
10
Парламенцкая асамблея АБСЕ трымае рэпрэсіі ў Беларусі ў цэнтры ўвагі: прынята важная папраўка На Камітэце па дэмакратыі, прав+1
Парламенцкая асамблея АБСЕ трымае рэпрэсіі ў Беларусі ў цэнтры ўвагі: прынята важная папраўка На Камітэце па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях  Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Гаазе паспяхова прынятая папраўка №11 да праекта рэзалюцыі па Беларусі. Яе ініцыятарам выступіла чэшская дэлегацыя, якая актыўна падтрымлівае беларускі дэмакратычны рух. Гэты крок стаў лагічным працягам учорашняй супольнай ініцыятывы — стварэння парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь», у якой чэшскія парламентарыі прымалі непасрэдны ўдзел. Папраўка істотна ўзмацняе рэзалюцыю, дапаўняючы яе патрабаваннем да Беларусі ў поўнай меры выканаць рэкамендацыі справаздач Маскоўскага механізму АБСЕ: «...падкрэсліваючы імператыў спыніць усе адвольныя затрыманні і забяспечыць поўную павагу да фундаментальных правоў беларускага народа, і паўтараючы заклік да Беларусі ў поўнай меры выканаць рэкамендацыі, выкладзеныя ў справаздачах Маскоўскага механізму АБСЕ апошніх гадоў». — Гэта вынік сумеснай дзейнасці дэмакратычных сіл, у тым ліку Каардынацыйнай Рады, якая ўдзельнічае ў ПА АБСЕ ў складзе ценевай дэлегацыі. Мы вельмі ўдзячныя чэшскім калегам за такую паслядоўную падтрымку і ўнясенне гэтай важнай папраўкі, — адзначыў Спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан.
645
11
Заява Віцэ-спікера Каардынацыйнай Рады IV склікання Яўгенія Андрэйчыка Паважаныя дэлегаты і дэлегаткі Каардынацыйнай Рады! Пе
Заява Віцэ-спікера Каардынацыйнай Рады IV склікання Яўгенія Андрэйчыка Паважаныя дэлегаты і дэлегаткі Каардынацыйнай Рады! Перш за ўсё, хачу шчыра падзякаваць усім вам за аказаны мне давер і абранне на пасаду Віцэ-спікера Каардынацыйнай Рады IV склікання. Асобна дзякую ўсім, хто ўзяў удзел у выбарах Віцэ-спікера. Нам удалося забяспечыць рэкордны ўзровень удзелу ў другім туры галасавання, што сведчыць пра вельмі высокую зацікаўленасць новаабраных дэлегатаў у працы Каардынацыйнай Рады. Ужо ў найбліжэйшы час нас чакаюць выбары сакратара Каардынацыйнай Рады IV склікання, фарміраванне камісій, а таксама падрыхтоўка слуханняў з удзелам Аб’яднанага пераходнага кабінета. Пра даты і парадак іх правядзення мы паведамім дадаткова. Для многіх з нас, у тым ліку і для мяне, гэта першы вопыт працы ў Каардынацыйнай Радзе. Таму заклікаю з разуменнем ставіцца да працэдур, чуць адзін аднаго і імкнуцца да канструктыўнага супрацоўніцтва. Яўгеній Андрэйчык Віцэ-спікер Каардынацыйнай Рады IV склікання
689
12
Арцём Брухан: новая група ў АБСЕ — гэта наш інструмент для дасягнення зменаў у Беларусі Сябры Каардынацыйнай Рады Арцём Бруха+2
Арцём Брухан: новая група ў АБСЕ — гэта наш інструмент для дасягнення зменаў у Беларусі Сябры Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан і Аляксандра Мамаева бяруць удзел у працы Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў складзе дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі. Сёння ў межах сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ была афіцыйна запушчаная міжпарламенцкая група «За дэмакратычную Беларусь». Ініцыятыва аб’яднала ужо 36 парламентарыяў з 18 краін, сярод якіх: Швецыя, Украіна, Германія, Польшча, Латвія, Ісландыя, Нарвегія, Славенія, Чэхія, Харватыя, Фінляндыя, Італія, Малдова, Вялікабрытанія, Літва, Нідэрланды, Данія і ЗША. — Гэтая група — вельмі важны сігнал падтрымкі дэмакратычнай Беларусі, — упэўнены Спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан. — Варта зазначыць, што гэта наш інструмент для прасоўвання інтарэсаў, накіраваных на змены ў Беларусі, праз дэпутатаў, якія ўваходзяць у яе склад. Паколькі мы маем статус ценявой дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ, стварэнне такой групы дае нам значна больш магчымасцяў для актыўнай працы ў ПА АБСЕ. На пасяджэнні камітэта па правах чалавека будзе ўзнятая тэма парушэння правоў чалавека ў Беларусі і праблема транснацыянальных рэпрэсій. Акрамя таго, чальцы дэлегацыі прынялі ўдзел у сустрэчы з прэзідэнтам ПА АБСЕ.
854
13
✍️ Ведаем імя другога віцэ-спікера Каардынацыйнай рады. Ён апярэдзіў галоўнага канкурэнта на 9 галасоў На пасаду абралі Яўген
✍️ Ведаем імя другога віцэ-спікера Каардынацыйнай рады. Ён апярэдзіў галоўнага канкурэнта на 9 галасоў На пасаду абралі Яўгена Андрэйчыка з фракцыі «Наступ». Праўда, давялося праводзіць два туры галасавання, бо з першай спробы ніхто не перакрочыў неабходнага «парогу». ✅ Шукайце больш інфармацыі па тэме 🔗 Каб адкрыць тэкст з Беларусі, клацайце сюды
663
14
Другім віцэ-спікерам Каардынацыйнай Рады IV склікання абраны Яўгеній Андрэйчык («Наступ»). Па выніках другога тура галасаванн
Другім віцэ-спікерам Каардынацыйнай Рады IV склікання абраны Яўгеній Андрэйчык («Наступ»). Па выніках другога тура галасавання Яўгеній Андрэйчык атрымаў 44 галасы і быў абраны Другім віцэ-спікерам Каардынацыйнай Рады. Вынікі галасавання: Яўгеній Андрэйчык (ФН) — 44; Павел Мар'еўскі (ЕВ) — 35. Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 79 дэлегатаў Каардынацыйнай Рады.
1 082
15
Аляксандра Мамаева выходзіць з фракцыі «Еўрапейскі выбар», але застаецца ў Каардынацыйнай Радзе Дэлегатка Каардынацыйнай Рады
Аляксандра Мамаева выходзіць з фракцыі «Еўрапейскі выбар», але застаецца ў Каардынацыйнай Радзе Дэлегатка Каардынацыйнай Рады Аляксандра Мамаева напісала заяву аб выхадзе з фракцыі «Еўрапейскі выбар». Пры гэтым палітытычная дзеяча застаецца ў складзе Каардынацыйнай Рады як пазафракцыйная дэлегатка. З такім статусам яна зможа і надалей удзельнічаць у працы Рады: уваходзіць у камісіі, уносіць прапановы і галасаваць.
767
16
👀 Хто такі Анатоль Міхнавец, які стаў першым віцэ-спікерам Каардынацыйнай Рады? Міхнаўцу 50 гадоў, у беларускім нацыянальным
👀 Хто такі Анатоль Міхнавец, які стаў першым віцэ-спікерам Каардынацыйнай Рады? Міхнаўцу 50 гадоў, у беларускім нацыянальным руху яго імя вядомае з канца 1990-х. У 1998-м Міхнавец разам з Вадзімам Кабанчуком стварыў спартова-патрыятычную арганізацыю «Край». А ў сярэдзіне 2000-х яны супольна далучыліся да Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. На выбарах-2010 Анатоль збіраў подпісы за вылучэнне кандыдатам Віталя Рымашэўскага. ✅ Больш фактаў з біяграфіі Анатоля Міхнаўца шукайце тут 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
622
17
🗳 У Каардынацыйнай Радзе стартуе другі тур выбараў Другога віцэ-спікера IV склікання. У першым туры ніводзін з кандыдатаў не
🗳 У Каардынацыйнай Радзе стартуе другі тур выбараў Другога віцэ-спікера IV склікання. У першым туры ніводзін з кандыдатаў не набраў неабходнай колькасці галасоў для абрання. Вынікі першага тура: Яўгеній Андрэйчык (ФН) — 36 галасоў; Павел Мар'еўскі (ЕВ) — 34 галасы; Юрась Зянковіч (БД) — 4 галасы; Андрэй Колас (ВГ) — 2 галасы. Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 76 з 80 дэлегатаў Каардынацыйнай Рады. Другі тур галасавання працягнецца да 21:35 CET 3 ліпеня.
869
18
Чым дэпутатам французскага парламента цікавы досвед выбараў у Каардынацыйную раду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае экс-кіраўніца Выбарчай камісіі на выбарах у КP Алена Прыходзька. https://www.youtube.com/watch?v=vroz_qssXi8
676
19
Першым віцэ-спікерам Каардынацыйнай Рады IV склікання абраны Анатоль Міхнавец (Рух «Воля»). За яго кандыдатуру прагаласавалі
Першым віцэ-спікерам Каардынацыйнай Рады IV склікання абраны Анатоль Міхнавец (Рух «Воля»). За яго кандыдатуру прагаласавалі 55 з 75 чальцоў Каардынацыйнай Рады (73,3%). Вынікі галасавання: Анатоль Міхнавец (Рух «Воля») — 55 галасоў (73,3%) Яўгеній Андрэйчык (ФН) — 8 галасоў (10,7%) Павел Мар'еўскі (ЕВ) — 6 галасоў (8,0%) Юрась Зянковіч (БД) — 4 галасы (5,3%) Андрэй Колас (ВГ) — 2 галасы (2,7%)
1 168
20
Пра што казалі кандыдаты на пасады віцэ-спікераў. Вытрымкі з прамоў Сёння ў межах адкрытага пасяджэння КР прайшлі самапрэзентацыі чатырох з пяці кандыдатаў у віцэ-спікеры КР. Адзін з кандыдатаў, Андрэй Колас, не змог далучыцца да мерапрыемства па тэхнічных прычынах. Галасаванне за першага віцэ-спікера: пачнецца адразу пасля заканчэння пасяджэння і працягнецца 24 гадзіны — да 1 ліпеня 22:00 па мінскім часе. Галасаванне за другога віцэ-спікера: стартуе пасля завяршэння першага галасавання і таксама працягне роўна 24 гадзіны — да 2 ліпеня 22:00 па мінскім часе. Вытрымкі з выступаў кандыдатаў: Юрась Зянковіч, Блок беларускіх палітычных зняволеных “Беларусы дзеяння” «Мне здаецца, што за апошнія гады мы занадта часта абмяркоўвалі адзін аднога і занадта рэдка абмяркоўвалі тое, што мы робім разам. Мне вельмі хочацца, каб праз год КР ацэньвалі не па колькасці ўнутраных спрэчак, а па тым, што мы зрабілі. І тут я бачу ролю Віцэ-спікера: для мяне яго галоўная задача вельмі простая — зрабіць так, каб дэлегатам было лягчэй працаваць. Каб працэдуры былі зразумелымі, каб пасяджэнні былі арганізаванымі, каб кожны дэлегат ведаў: яго пачуюць незалежна ад таго, у якой ён фракцыі». «Калі я выйшаў на волю, то мог заняцца толькі ўласным жыццём, але я свядома вярнуўся ў палітыку, таму што я хачу, каб Беларусь мела моцныя дэмакратычныя інстытуты, і я веру, што Каардынацыйная Рада можа стаць адным з іх». Павел Мар'еўскі, Еўрапейскі выбар «Гэтая пасада надзелена тымі ж самымі паўнамоцівамі, што і ў Спікера пры яго адсутнасці. І з вопыту займання гэтай пасады хачу сказаць, што яна больш тэхнічная, больш накіравана на дапамогу Спікеру і другому Віцэ-спікеру пры вырашэнні працоўных пытанняў». «Калі ты становішся на гэтую пасаду, ты ўжо не можаш дбаць толькі пра сваю фракцыю — ты ўжо пільнуеш усе фракцыі і ставішся да ўсіх роўна. Калі вы вырашыце прагаласаваць за маю кандыдатуру, то абяцаю працаваць так жа шчыльна і добра, як я гэта рабіў і раней». Яўгеній Андрэйчык, Наступ «Для мяне Віцэ-спікер — гэта чалавек, які перш за ўсё дапамагае арганізаваць эфектыўную працу Рады, забяспечвае выкананне працэдур, падтрымлівае дыялог і пры неабходнасці бярэ на сябе адказнасць за кіраўніцтва працай КР». «Я таксама падзяляю стратэгічныя прыярытэты, якія былі агучаны Спікерам. Лічу важным працягваць працу па ўмацаванні ролі дэмакратычных сіл Беларусі, развіваць супрацоўніцтва з парламентамі дэмакратычных дзяржаў і падтрымліваць намаганні, накіраваныя на мірны выхад Беларусі з палітычнага крызісу, у тым ліку праз Нацыянальны дыялог». Анатоль Міхнавец, Рух Воля «Наша каманда ішла ў КР з адной мэтай — вызваленне Беларусі. З такой жа мэтай зараз я ўдзельнічаю ў гэтых дэбатах, каб нашыя планы, думкі і напрацоўкі былі рэалізаваны ў КР, каб мы працавалі адной камандай, камандай аднадумцаў». «Ведаю скептычнае стаўленне шмат каго да Каардынацыйнай Рады, гэта ацэнка іх папярэдняй працы. Хачу, каб гэтая Каардынацыйная Рада працавала па-іншаму. Упэўнены, што тут шмат кампетэнтных людзей, якія падзяляюць мае думкі і гатовы працаваць у адной камандзе, і пасада віцэ-спікера дазволіць мне дапамагчы спікеру і ўсім тым людзям, якія хочуць набліжаць перамены ў Беларусі, вызваленне Беларусі, рэалізаваць гэтую працу». «Я хачу, каб праз год мы былі ў вольнай Беларусі і пачалі рэформы, якія все мы чакаем, які чакае народ, які жыве фактычна ў канцлагеры». Запіс эфіру цалкам можна паглядзець на YouTube-канале КР.
799