fa
Feedback
Ёсць пытанне

Ёсць пытанне

رفتن به کانال در Telegram

Мы робім незалежныя сацыялагічныя даследаванні. Сайт: https://narodnae-apytanne.info/ Сувязь: narodny-opros@protonmail.com

نمایش بیشتر
1 324
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-37 روز
-1630 روز

در حال بارگیری داده...

ابر برچسب‌ها
هیچ داده‌ای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
نوامبر '25
نوامبر '250
در 0 کانال‌ها
اکتبر '250
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '250
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '25
+1
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '25
+5
در 2 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '25
+1
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '25
+1
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '25
+1
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '25
+11
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '250
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '25
+2
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '24
+2
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '24
+2
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '24
+1
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '24
+2
در 1 کانال‌ها
Get PRO
اوت '24
+2
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '24
+13
در 5 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '24
+24
در 4 کانال‌ها
Get PRO
مه '24
+37
در 5 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '24
+2
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '24
+4
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '24
+12
در 1 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '24
+2
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '23
+7
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '23
+11
در 1 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '23
+18
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '23
+2
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '23
+40
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '23
+17
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '23
+71
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '23
+258
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '23
+6
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '23
+7
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '23
+32
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '23
+25
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '22
+87
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '22
+39
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '22
+359
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '22
+10
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '22
+12
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '22
+18
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '22
+3
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '22
+28
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '22
+6
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '22
+187
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '22
+109
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '22
+41
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '21
+129
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '21
+139
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '21
+75
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '21
+76
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '21
+99
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '21
+84
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '21
+212
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '21
+332
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '21
+28
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '21
+319
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '21
+203
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '21
+528
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '20
+6 893
در 0 کانال‌ها
تاریخ
رشد مشترکین
اشارات
کانال‌ها
06 نوامبر0
05 نوامبر0
04 نوامبر0
03 نوامبر0
02 نوامبر0
01 نوامبر0
پست‌های کانال
📊 Пяць гадоў пасля: што мы адчуваем і думаем пра 2020–2021? Разам з Цэнтрам новых ідэй мы зноў паглядзелі на падзеі рэвалюцы
📊 Пяць гадоў пасля: што мы адчуваем і думаем пра 2020–2021? Разам з Цэнтрам новых ідэй мы зноў паглядзелі на падзеі рэвалюцыі вачыма прадэмакратычных беларусаў і беларусак — і атрымалі вынікі, якія варта пабачыць. ❓ Чаму для многіх гэта дагэтуль асабісты рубікон? Як зменшыліся адчай і злосць — і выраслі гонар і павага? І ці засталася вера, што пратэст не пацярпеў паразы? У адказах не толькі пра мінулае, але і пра тое, куды мы рухаемся далей. 📎 Чытайце вынікі апытання па спасылцы!

2
Мінула пяць гадоў пасля падзей жніўня 2020. ❓ Што беларусы і беларускі думаюць зараз? Як гэты час змяніў нас, наша жыццё, пог
Мінула пяць гадоў пасля падзей жніўня 2020. ❓ Што беларусы і беларускі думаюць зараз? Як гэты час змяніў нас, наша жыццё, погляды, стаўленне да сябе, грамадства і краіны? Дапамажыце нам даведацца пра ўсё гэта, паўдзельнічаўшы ў новай хвалі даследавання «Народнага Апытання»! Яно пра тых, хто ў 2020-м годзе выйшаў на вуліцы, падтрымліваў з дому, дапамагаў ці проста назіраў. Трэба толькі адказаць на нашыя пытанні. Гэта можна зрабіць ананімна на зручнай вам платформе: 👉 Telegram 👉 Viber ✅ Ваш удзел важны — толькі так мы зможам зразумець, ці змяніліся мы як нацыя, і куды рухацца ў будучыні. 🔖 Для таго, каб прайсці новае апытанне, можа спатрэбіцца выдаліць бот і адкрыць/падпісацца на яго зноў. ‼️ Спасылкі на «Народнае Апытанне» прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Прапануем зручныя інструкцыі для вашай бяспекі. Праходзьце апытанне і раскажыце пра яго іншым!
2 163
3
🧐 Хто з беларускага дэмакратычнага руху нас цікавіць? Каму мы давяраем? Летась мы рабілі разам з Цэнтрам новых ідэй даследав
🧐 Хто з беларускага дэмакратычнага руху нас цікавіць? Каму мы давяраем? Летась мы рабілі разам з Цэнтрам новых ідэй даследаванне прадэмакратычнай часткі беларускага грамадства. Цяпер вырашылі праверыць, як змянілася стаўленне да дзейнасці беларускіх прадэмакратычных палітыкаў, палітычных структур і грамадзянскіх ініцыятыў ды суполак за год. Апытанне праходзіла ў сакавіку 2025-га года. Колькасць апытаных – 537 чалавек, з якіх 358 – беларусы замежжа. Рэкрутацыя адбывалася праз чат-боты ў 📨 і 📱. Гэтыя дадзеныя мы параўналі са звесткамі, атрыманымі паводле аналагічнай методыкі ў траўні-чэрвені 2024-га года (тады выбарка даследавання склала 1398 чалавек; з іх 913 – беларусы замежжа). 📌 Топ-3 палітыкі — без зменаў, хтосьці страціў пазіцыі, а ёсць і тыя, цікавасць да каго павысілася. 👉 Чытайце падрабязней!
570
4
Ці патрэбная беларусам_кам вышэйшая адукацыя? Вынікі апытання З 12 па 26 студзеня Цэнтр Новых Ідэй разам з ініцыятывай «Народ+1
Ці патрэбная беларусам_кам вышэйшая адукацыя? Вынікі апытання З 12 па 26 студзеня Цэнтр Новых Ідэй разам з ініцыятывай «Народнае апытанне» правялі даследаванне цікаўнасці прадэмакратычных беларусаў_к да адукацыі, у тым ліку дадатковай. У ім паўдзельнічалі 699 чалавек (235 у Беларусі, 464 — у замежжы). Галоўныя высновы: 📌 Рэспандэнты_кі праяўляюць цікаўнасць да атрымання адукацыі, асабліва ў замежжы. Чвэрць прадстаўнікоў_ц дыяспары (і 11% апытаных у Беларусі) наўпрост зараз шукаюць магчымасці працягнуць адукацыю. Яшчэ 39% апытаных у замежжы (і 43% у Беларусі) тэарэтычна разглядаюць такія магчымасці. 📌 Пытанне адукацыі больш актуальнае для моладзі. Цікава, што амаль траціна апытаных сярод сярэдняй (41-50) і старэйшай (61+) узроставых груп таксама шукаюць адукацыйныя магчымасці. 📌 Маладыя людзі (18-30) больш цікавяцца адукацыяй па-ангельску. Адукацыя на гэтай і іншых замежных мовах больш запатрабаваная сярод дыяспары. Рэспандэнты_кі ў Беларусі хутчэй праяўляюць цікавасць да адукацыі па-беларуску і па-руску.
544
5
Як ставяцца да беларусаў і беларускай дыяспары? І ці ўзаемадзейнічае яна з украінскай? Генадзь Коршунаў аналізуе звесткі шэра
Як ставяцца да беларусаў і беларускай дыяспары? І ці ўзаемадзейнічае яна з украінскай? Генадзь Коршунаў аналізуе звесткі шэрага даследаванняў, у тым ліку ініцыятывы «Ёсць пытанне» (прайшло ў верасні 2024), і разважае пра асаблівасці стаўлення да нас грамадстваў суседніх краінаў. І пра стасункі беларускай і украінскай дыяспар. Галоўныя высновы: 📌 Важна памятаць пра розніцу ў стаўленні да РБ як да краіны, якой кіруе Лукашэнка, і да беларусаў_к — тых, хто не падтрымлівае расійскую агрэсію ўнутры краіны, і тых, хто выступае супраць рэжыму ў замежжы. 📌 У дадзеных і па Польшчы, і па Украіне можна заўважыць «правал» у стаўленні да беларусаў_к у 2023, пасля сітуацыя трохі выпраўляецца. Варта звяртаць увагу і на феномен «спіралі маўчання» — людзі схільныя адказваць так, як (на іх думку) адкажа большасць. 📌 Каля 59% апытаных беларусаў_к замежжа часам стасуюцца з украінцамі. А вось украінскія НДА пераважна пазбягаюць афіцыйных адносінаў з беларускімі структурамі, нават апазіцыйнымі. 👉 Чытайце артыкул цалкам.
662
6
Ці трэба супрацоўнічаць з расейскай дыяспарай? Адказы з сацыялагічнага апытання Ці камунікуюць беларусы_кі і расейцы_кі ў зам
Ці трэба супрацоўнічаць з расейскай дыяспарай? Адказы з сацыялагічнага апытання Ці камунікуюць беларусы_кі і расейцы_кі ў замежжы? Ці карысна магчымая супраца беларускіх дэмакратычных сілаў і расейскай апазіцыі? Генадзь Коршунаў шукае адказы ў даследаванні ініцыятывы «Ёсць пытанне». Яно прайшло ў верасні 2024 і ахапіла 532 чалавекі прадэмакратычных поглядаў. Галоўныя высновы: 📌 Ад 35% да 70% апытаных у залежнасці ад краіны пазначылі, што побач ёсць шмат расейцаў_ак (выключэнне — Польшча). Аднак досведу камунікацыі з імі мала: «камунікуем досыць часта» — толькі 8%. 📌 Больш за 2/3 рэспандэнтаў_к не змаглі нічога сказаць пра супрацу беларускай і расейскай дыяспар. Амаль столькі ж не ведаюць, ці будзе такая супраца карыснай для беларусаў_к. 📌 А ці будзе карысна развіваць адносіны беларускіх дэмсілаў і расейскай апазіцыі? За тое, што такая супраца можа прынесці плён, выказаліся 21% апытаных, тое, што яна будзе не вельмі карыснай, а то і шкоднай для беларусаў_к, адзначылі 20%. 👉 Чытайце артыкул цалкам.
778
7
Ці санкцыі адштурхоўваюць беларусаў_к ад еўрапейскага выбару? Чэргі на мяжы Беларусі і ЕС, санкцыі і складанасці ў атрыманні
Ці санкцыі адштурхоўваюць беларусаў_к ад еўрапейскага выбару? Чэргі на мяжы Беларусі і ЕС, санкцыі і складанасці ў атрыманні візаў — ці гэта адштурхоўвае ад Еўрасаюза і ці становіцца РФ больш прывабнай для падарожжаў і працы? Пераможцы «Лабараторыі даследаванняў» ЦНІ разам з ініцыятывай «Народнае апытанне» паспрабавалі знайсці адказы. Для гэтага быў выкарастаны апытальны эксперымент: ён дазваляе ўбачыць, як мяняюцца пазіцыі рэспандэнтаў_к пасля нейкага ўздзеяння, напрыклад, «напамінаў» пра пэўныя падзеі. Вось некалькі высноваў: 📌 «Пазітыўныя» навіны пра Расію (напр., адукацыйныя гранты) амаль не ўплываюць на вобраз і жаданне будучай супрацы з ЕС. 📌 А вось пасля «негатыўнай» інфармацыі пра ЕС (напр., цяжкасці з атрыманнем візаў) рэспандэнты_кі больш арыентуюцца на саміх сябе, але не глядзяць у бок Расіі. 📌 Пераважная большасць (70-80%) пры любым раскладзе абірае ЕС. 👉 Чытаць артыкул цалкам
888
8
Як вы ацэніваеце стан беларускай дыяспары, ці трэба беларускім НДА супрацоўнічаць з украінскімі і расейскімі і паміж якімі гр
Як вы ацэніваеце стан беларускай дыяспары, ці трэба беларускім НДА супрацоўнічаць з украінскімі і расейскімі і паміж якімі групамі беларусаў_к ёсць супярэчанні? Новае апытанне Ініцыятыва «Народнае Апытанне» запускае чарговае даследаванне прадэмакратычных беларусаў і беларусак. Новая анкета прысвечана шэрагу пытанняў як для беларусаў_к замежжа, так і для тых, хто жыве ў Беларусі. Як вы адаптуецеся ў новай краіне, як бы вы ацэнілі стан беларускай дыяспары, ці трэба ёй развіваць супрацоўніцтва з украінскімі і расійскімі НДА і не толькі. Асобныя блокі даследавання месцяць пытанні пра тое, ці існуюць адрозненні і супярэчанні паміж рознымі групамі беларусаў і беларусак, а таксама пра некаторыя палітычныя погляды. Удзельнічайце на зручнай вам платформе! 👉 Прайсці апытанне ў Telegram 👉 Прайсці апытанне ў Viber 📌 Каб прайсці новае апытанне, можа спатрэбіцца выдаліць бот і адкрыць/падпісацца на яго зноў. 📌 Спасылкі на Народнае Апытанне прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Што мы прапануем для вашай бяспекі.
1 724
9
Амаль палова лічыць, што ў 2020 варта было перайсці да сілавых дзеянняў, столькі ж не згодныя, што пратэст прайграў. Вынікі а
Амаль палова лічыць, што ў 2020 варта было перайсці да сілавых дзеянняў, столькі ж не згодныя, што пратэст прайграў. Вынікі апытання Трэці год запар Цэнтр Новых Ідэй разам з «Народным апытаннем» ладзяць даследаванне аб стаўленні прадэмакратычных беларусаў і беларусак да пратэстаў 2020-2021 гадоў. Сёлета ў інтэрнэт-апытанні з 18 па 30 ліпеня паўдзельнічалі 318 чалавек у Беларусі і 701 — у іншых краінах. Вось галоўныя вынікі. 📌 Доля тых, хто не расчараваўся ў сваіх дзеяннях у 2020, не змяншаецца ў параўнанні з апытаннямі ў 2022 і 2023 гадах. Больш за 90% рэспандэнтаў_к дзейнічалі б так жа, як і тады, ці больш актыўна. 📌 Палова апытаных дагэтуль аспрэчвае ідэю аб тым, што пратэсны рух 2020 года атрымаў паразу. Яшчэ 46% хутчэй згодныя з гэтым тэзісам. 📌 Амаль палова апытаных (44%) лічыць, што ў 2020-м годзе трэба было пераходзіць да сілавога супраціву. Гэта 3-я па папулярнасці прычына, чаму пратэсты не дасягнулі сваёй мэты. Даведацца больш пра вынікі апытання можна ў артыкуле Генадзя Коршунава па спасылцы.
850
10
Што вы думаеце пра падзеі жніўня 2020 праз 4 гады? Новае апытанне Ініцыятыва «Народнае Апытанне» запускае новую хвалю даследа
Што вы думаеце пра падзеі жніўня 2020 праз 4 гады? Новае апытанне Ініцыятыва «Народнае Апытанне» запускае новую хвалю даследавання прадэмакратычных беларусаў і беларусак. Анкета прысвечана чарговай гадавіне падзей, што адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. Што беларусы і беларускі думаюць пра тыя падзеі праз 4 гады і як за гэты час змянілася іх грамадскае і прыватнае жыццё? Як паўплывалі падзеі 2020 года на ўспрыманне беларусаў як нацыі? Частка апытання прысвечана таму, якую стратэгію для электаральнай кампаніі 2025 года мусяць абраць беларускія дэмакратычныя сілы. Удзельнічайце ў апытанні на зручнай для вас платформе! 👉 Прайсці апытанне ў Telegram 👉 Прайсці апытанне ў Viber 📌 Для таго, каб прайсці новае апытанне, можа спатрэбіцца выдаліць мінулыя паведамленні ў нашых ботах (калі яны ёсць) і адкрыць бот зноўку. 📌 Нагадваем, што спасылкі на Народнае Апытанне прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Што мы прапануем для вашай бяспекі.
3 473
11
Якія ініцыятывы найбольш карысныя для Беларусі? Абапіраючыся на дадзеныя Народнага Апытання, Генадзь Коршунаў аналізуе стаўле
Якія ініцыятывы найбольш карысныя для Беларусі? Абапіраючыся на дадзеныя Народнага Апытання, Генадзь Коршунаў аналізуе стаўленне беларусаў і беларусак да суб’ектаў беларускага дэмакратычнага руху. Для чарговага артыкула былі выкарыстаныя два даследаванні Цэнтра новых ідэй і Народнага Апытання. Першае прайшло з 9-га да 17-га чэрвеня 2024, другое — з 18-га да 29-га чэрвеня 2023 года. У абодвух апытаннях было некалькі аднолькавых пытанняў. Некаторыя высновы: 📌 Першыя тры месцы, як і год таму і фактычна з тым жа самым узроўнем вядомасці, займаюць Полк імя Кастуся Каліноўскага, кіберпартызаны і праваабарончы цэнтр «Вясна». Іх ведаюць практычна 9 з 10 апытаных ці больш. 📌 ByPol згубіў 10 п.п. за апошні год. Хутчэй за ўсё, мы маем выпадак не «забыцця», а «адмаўлення» ініцыятывы праз падзеі з электаральнай рассылкай у плане «Перамога». 👉 Чытаць цалкам і глядзець інфаграфіку 👉 Чытаць без VPN
1 223
12
«Кардынал», «ваяр», «агентура». Якімі словамі беларусы апісваюць лідараў дэмсіл — расказваем і паказваем Генадзь Коршунаў рас
«Кардынал», «ваяр», «агентура». Якімі словамі беларусы апісваюць лідараў дэмсіл — расказваем і паказваем Генадзь Коршунаў распавядае пра тое, як прадэмакратычныя беларусы і беларускі ўспрымаюць лідараў дэмакратычных сіл і якімі словамі апісваюць іх. Базай для гэтага сталі даныя апытання, якое праводзілі Цэнтр новых ідэй і «Народнае апытанне». Для візуалізацыі мы абралі «воблака словаў» (tag cloud, word cloud). Гэты метад адлюстроўвае словы-характарыстыкі з улікам колькасці іх выкарыстання: чым часцей слова ўжываецца, тым больш яно на малюнку. Што атрымалася? Напрыклад, у вобразе Святланы Ціханоўскай дамінуе яе статус прэзідэнткі і лідаркі, а Зянон Пазняк можа быць ахарактаразаваны як «сівая нацыянальная легенда». Паглядзець на аблокі словаў і прачытаць артыкул.
1 212
13
Чаму беларусы і беларускі (НЕ) галасавалі на выбарах у Каардынацыйную Раду і што яны думаюць пра яўку. Вынікі постэлектаральнага апытання ў графіках Яшчэ раз падводзім рэзультаты нашага чэрвеньскага апытання пра выбары ў Каардынацыйную раду — у візуалізаванай форме. У апытанні паўдзельнічалі 313 рэспандэнтаў і рэспандэнтак з Беларусі і 662 — з іншых краін. 📌 Толькі 11% беларусаў і беларусак унутры краіны прагаласавалі на выбарах у КР. У замежжы такіх 57%. 📌 Большасць апытаных прынялі рашэнне ўдзельнічаць у галасаванні ці адразу пасля абвяшчэння аб тым, што выбары будуць (58% у Беларусі і 47% у замежжы), ці пасля з'яўлення спісаў для галасавання (13% у Беларусі, 30% у замежжы). 📌 Рашэнне НЕ галасаваць на выбарах у КР было прынята ў асноўным ці пасля абвяшчэння тэхнічных асаблівасцяў галасавання (34% у Беларусі, 31% у замежжы), ці адразу пасля абвяшчэння аб тым, што выбары будуць (16% у Беларусі і 18% у замежжы). Вынікі цалкам у выглядзе графікаў можна паглядзець па спасылцы.
1 346
14
Сем тэзісаў па выніках даследавання пасля выбараў у КР Генадзь Коршунаў аналізуе дадзеныя апошняй хвалі «Народнага апытання»
Сем тэзісаў па выніках даследавання пасля выбараў у КР Генадзь Коршунаў аналізуе дадзеныя апошняй хвалі «Народнага апытання» пра выбары ў Каардынацыйную раду. У апытанні з 9 па 17 чэрвеня паўдзельнічалі 975 чалавек, 313 — у Беларусі, 662 — у замежжы. 📌 Выніковай яўкай задаволены ці хутчэй задаволены 13% апытаных, расчараваны ці хутчэй расчараваны — 40%. 36% рэспандэнтаў і рэспандэнтак не здолелі ацаніць узровень яўкі, яшчэ 11% увогуле яе не ведаюць. 📌 Галоўнай прычынай паўдзельнічаць у галасаванні для дыяспары стала жаданне прыняць удзел у палітычным жыцці РБ (45% апытаных), дадатковай — выканаць свой грамадзянскі доўг (16%). Рэспандэнты і рэспандэнткі ў Беларусі ў першую чаргу хацелі падтрымаць канкрэтныя палітычныя сілы (29%), а таксама выказаць пратэст супраць рэжыма Лукашэнкі (26%). 📌 Галоўнай прычынай, якая адштурхнула ад ідэі прыняць удзел у галасаванні, стала хваляванне наконт бяспекі (сваёй і блізкіх) — 55% у Беларусі і 19% у замежжы. Поўную версію з графікамі чытайце на сайце (ці тут без VPN).
1 354
15
Чаму вы (не) галасавалі на выбарах у Каардынацыйную Раду і якія эмоцыі перажывалі апошнім часам? Заклікаем прыняць удзел у на
Чаму вы (не) галасавалі на выбарах у Каардынацыйную Раду і якія эмоцыі перажывалі апошнім часам? Заклікаем прыняць удзел у нашым новым апытанні У новай хвалі даследавання мы працягваем аналізаваць медыяспажыванне, вядомасць палітычных дзеячаў і грамадзянскіх ініцыятыў і давер да іх з боку прадэмакратычнай часткі грамадства. А таксама пытаемся, чаму беларусы і беларускі (не) галасавалі на выбарах у Каардынацыйную Раду і што яны думаюць пра яўку. Асобны блок анкеты — пра эмоцыі, якія рэспандэнты і рэспандэнткі перажывалі апошнім часам, стаўленне да некаторых пасылаў беларускіх уладаў і не толькі. Удзельнічайце ў апытанні на зручнай для вас платформе! 👉 Прайсці апытанне ў Telegram 👉 Прайсці апытанне ў Viber 📌 Нагадваем, што пасылкі на Народнае апытанне прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Што мы прапануем для вашай бяспекі.
2 958
16
У топ-3 — Ціханоўская, Латушка, Вячорка. Каго ведаюць і давяраюць прадэмакратычныя беларусы і беларускі? Абапіраючыся на даны
У топ-3 — Ціханоўская, Латушка, Вячорка. Каго ведаюць і давяраюць прадэмакратычныя беларусы і беларускі? Абапіраючыся на даныя даследавання «Народнага Апытання», Старшы даследчык Цэнтра Новых Ідэй Генадзь Коршунаў разглядае ўзроўні ведаў і даверу да беларускіх палітыкаў з боку прадэмакратычнага сегмента беларускага грамадства. 📌 Безумоўнай лідаркай была і застаецца Святлана Ціханоўская. Яе ведае 96% рэспандэнтаў і рэспандэнтак, давярае — 85%. Другое месца ў Паўла Латушкі (89% ведаюць, 65% давяраюць), трэцяе — у Франака Вячоркі (72% і 36% адпаведна). 📌 Далей ідуць Валер Сахашчык і Зянон Пазняк — яны знаёмыя 2/3 выбаркі. Пры гэтым Сахашчыку давярае палова з тых, хто яго ведае, а вось Пазняку — толькі 37%. 📌 Апытанне паказвае, што пры адсносна невысокай вядомасці некаторыя асобы маюць даволі высокі узровень даверу сярод рэспандэнтаў і рэспандэнтак. Гэта, напрыклад, Аліна Коўшык, Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі. 👉 Чытаць артыкул 👉 Чытаць без VPN
1 482
17
86% ведае пра выбары, 55% з іх плануе галасаваць (але не ўсе ўпэўнены ў бяспецы), «Каманда Латушкі і Рух "За свабоду"» — у лідарах. Вынікі апытання пра выбары ў КР З 5 па 11 траўня мы запыталіся ў прадэмакратычных беларуса_к у краіне і замежжы, што яны ведаюць і думаюць пра выбары ў Каардынацыйную Раду. Важна адзначыць, што адказы збіраліся да публікацыі інструкцыі аб тым, як галасаваць. Вось галоўныя вынікі: 📌 86% рэспандэнтаў і рэспандэнтак ведаюць (ці хаця б чулі) пра выбары ў КР. Але ўнутры РБ працэнт тых, хто не чуў пра падзею, у тры разы вышэй (24% супраць 8%). Сярод тых, хто ведае пра выбары (і ў РБ, і ў замежжы): 📌 39% ведаюць ці хутчэй ведаюць пра асаблівасці галасавання па спісах. Пры гэтым большасць (58%) не мае меркавання наконт абранай сістэмы для галасавання. 📌 64% лічаць выбары важнымі і патрэбнымі (16% думаюць наадварот). 📌 55% плануюць ці хутчэй плануюць прыняць удзел у галасаванні, яшчэ 19% пакуль не вызначыліся. Сярод тых, хто прайшоў апытанне з РБ, лічбы іншыя: 34% і 29% адпаведна. 📌 58% лічаць, што ўдзел у выбарах будзе бяспечным. Сярод рэспандэнта_к з РБ такіх толькі 40%, столькі ж абралі «цяжка адказаць». 📌 31% прагаласавалі б за спіс «Каманда Латушкі і Рух "За свабоду"», далей ідзе «Блок Пракоп'ева — Ягорава» з 10%. Спіс «Наша справа» падтрымалі б 6% рэспандэнтаў, «Еўрапейскі выбар» — 5%, «Моладзевы наступ» і «Незалежныя беларусы» — па 4%. 23% яшчэ не вызначыліся з выбарам. 👉 Падрабязнасці ў графіках.
3 354
18
Што вы думаеце пра выбары ў Каардынацыйную Раду і за каго збіраецеся галасаваць? Запускаем новае апытанне У новай хвалі апыта
Што вы думаеце пра выбары ў Каардынацыйную Раду і за каго збіраецеся галасаваць? Запускаем новае апытанне У новай хвалі апытання мы даследуем медыяспажыванне, вядомасць палітычных дзеячаў і грамадзянскіх ініцыятыў і давер да іх. Асобная частка анкеты датычна выбараў у Каардынацыйную Раду. Усё для таго, каб даведацца, ці сочаць за імі беларусы і беларускі, ці лічаць важнымі і за каго збіраюцца галасаваць. Удзельнічайце ў апытанні на зручнай для вас платформе! 👉 Прайсці апытанне ў Telegram 👉 Прайсці апытанне ў Viber 📌 Спасылкі на Народнае апытанне прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Што мы прапануем для вашай бяспекі. 🙌 Сачыце за вынікамі апытанняў на нашых пляцоўках, якія не маюць “экстрэмісцкага” статусу — Instagram і сайт.
5 446
19
Тэма палітвязняў кранае нават прыхільнікаў Лукашэнкі Мы даведаліся ў прадэмакратычных беларусаў і беларусак, што яны думаюць
Тэма палітвязняў кранае нават прыхільнікаў Лукашэнкі Мы даведаліся ў прадэмакратычных беларусаў і беларусак, што яны думаюць пра сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі. У нашую выбарку трапілі рэспандэнты, якія прынамсі часткова падтрымліваюць дзейнасць Лукашэнкі. Некаторыя высновы з даследавання: 🔸 Абсалютная большасць (82%) рэспандэнтаў цікавяцца навінамі пра палітзняволеных. Нават сярод тых, хто так ці інакш падтрымлівае дзейнасць Лукашэнкі, ёсць пэўная частка (33%), якой цікавы навіны пра палітвязняў. 🔸 Большасць, каля 60%, (разам з тымі, хто так ці інакш падтрымлівае Лукашэнку) адчувае жаль, боль і спачуванне адносна палітзняволеных. 🔸 Самая папулярная дзейнасць у падтрымку палітзняволеных - распаўсюд інфармацыі, так рабіла палова (51%) рэспандэнтаў. 38% нічога не рабілі ў падтрымку. 🔸 Негледзячы на папулярнасць тэмы. Палова рэспандэнтаў не ведае, дзе знайсці інфармацыю аб дапамозе палізняволеным. Пры гэтым 69% (з тых, хто сочыць за навінамі аб палітычных рэпрэсіях) гатовы працягваць/пачаць рабіць нешта ў падтрымку палітвязняў у будучыні. 🔸 Рэспандэнты даволі часта абмяркоўваюць сітуацыю з палітзняволенымі са сваімі блізкімі. Палова ўзгадвае гэтую тэму не радзей, чым раз у тыдзень. Нават 44% тых, хто часткова ўхваляе дзейнасць Лукашэнкі, не радзей, чым раз на месяц размаўляюць са сваімі блізкімі пра палітвязняў. 🔸 Толькі 8% НЕ сутыкаліся з рэпрэсіямі. У большасці апытаных быў ці асабісты досвед рэпрэсій, ці хтосьці з блізкага кола ці знаёмых сутыкаліся з рэспрэсіямі. Таксама большасць тых, хто часткова ўхваляе дзейнасць Лукашэнкі, сутыкалася з рэпрэсіямі асабіста, ці гэты досвед мелі іх знаёмыя ці калегі. 🔸 Няма адзінага меркавання, што варта рабіць палітзняволеным у турмах. Толькі 15% лічыць, што трэба выкарыстоўваць усе магчымасці, ісці на любыя ўмовы, прапанаваныя дзейнай уладай, каб выйсці з-за кратаў. Палова лічыць, што ёсць умовы, на якія нельга ісці нават дзеля вызвалення, альбо дамаўляцца з дзейнай уладай бескарысна, таму ні на якія ўмовы ісці нельга. 👉 Падрабязнасці ў графіках
850
20
💸 Якія ёсць праблемы і патрэбы беларускіх прадпрымальнікаў і прадпрымальніц за мяжой? Калі ў вас ёсць уласны бізнес ці вы з'
💸 Якія ёсць праблемы і патрэбы беларускіх прадпрымальнікаў і прадпрымальніц за мяжой? Калі ў вас ёсць уласны бізнес ці вы з'яўляецеся індывідуальным прадпрымальнікам / прадпрымальніцай у краінах Еўропы, то запрашаем прыняць удзел у апытанні! Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA), Цэнтр новых ідэй і Case праводзяць маніторынг беларускага бізнесу ў краінах Еўрасаюзу. Вось, пра што ўжо паспелі даведацца ў межах першай хвалі даследавання. Навошта ўдзельнічаць? Вынікі даследавання будуць выкарыстаны пры распрацоўцы рэкамендацый для інстытутаў, якія вызначаюць умовы вядзення бізнесу мігрантамі з Беларусі. 🙌 Ваш удзел у апытанні будзе спрыяць паляпшэнню ўмоваў для беларускага прадпрымальніцтва ў краінах ЕС! Таксама ABBA прапануе бонусы ўдзельнікам і ўдзельніцам апытання! 📌 Спасылка на апытанне
1 122