Будзьма беларусамі!
Ir al canal en Telegram
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем. Сувязь: @Suviaz_z_Budmaj_Bot Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Mostrar más2 534
Suscriptores
+124 horas
+67 días
-730 días
Archivo de publicaciones
2 534
✨Беларуская пісьменніца Вольга Гапеева стала першай уладальніцай новай літаратурнай стыпендыі імя Томаса Мана
Стыпендыя заснаваная ў Баварыі для аўтараў, якія жывуць у эміграцыі. Вольга Гапеева атрымае 15 тысяч еўра і магчымасць папрацаваць над сваімі творамі ў спецыяльнай творчай рэзідэнцыі, паведамляе тэлеграм-канал bellitinfo.
Новую стыпендыю заснавалі ў памяць пра нямецкага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Томаса Мана, які сам быў вымушаны пакінуць Германію пасля прыходу нацыстаў да ўлады. Яе будуць прысуджаць раз на два гады літаратарам, якія жывуць у эміграцыі на тэрыторыі Баварыі.У абгрунтаванні рашэння журы адзначыла яе «іскрыстую, кранальную паэзію, якая дазваляе чытачам адчуць досвед жыцця ў выгнанні». Творчасць таксама назвалі «шырока вядомым выступам супраць дыктатуры і дыскрымінацыі». 🏆Урачыстае ўручэнне стыпендыі адбудзецца 14 снежня ў Літаратурным доме Мюнхена.
2 534
❓ Як вялікі князь Альгерд тройчы хадзіў на Маскву і павялічыў тэрыторыю ВКЛ удвая
730 гадоў таму таму, у далёкім 1296-м годзе, нарадзіўся Альгерд Гедзімінавіч, князь крэўскі і віцебскі, вялікі князь літоўскі. За час яго праўлення тэрыторыя ВКЛ павялічылася больш чым удвая і стала найбуйнейшай дзяржавай Еўропы.
🗣 Budzma.org прыгадвае цікавыя факты пра вялікага ваяра і палкаводца.
Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 534
❓ Як вялікі князь Альгерд тройчы хадзіў на Маскву і павялічыў тэрыторыю ВКЛ удвая
730 гадоў таму таму, у далёкім 1296-м годзе, нарадзіўся Альгерд Гедзімінавіч, князь крэўскі і віцебскі, вялікі князь літоўскі. За час яго праўлення тэрыторыя ВКЛ павялічылася больш чым удвая і стала найбуйнейшай дзяржавай Еўропы.
✍️ Budzma.org прыгадвае цікавыя факты пра вялікага ваяра і палкаводца.
Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 534
🔴 «Асабліва самааддана ваююць з Офісам, бо ён — галоўны вораг!» Лявон Вольскі пра традыцыйную беларускую разьяднанасьць
«Замест таго, каб аб’яднацца і адзіным фронтам змагацца супраць агульнага ворага, барацьбіты з дыктатураю ўтвараюць безьліч новых фракцыяў, рухаў, ініцыятываў».
🗣 Лявон Вольскі разважае пра традыцыйную разьяднанасьць у беларускіх дэмакратычных колах, а таксама пра новую прапанову пачаць перамовы з рэжымам у РБ. Да чаго насамрэч можа прывесьці гэтая ініцыятыва?
Гавораць: дзе два беларусы, там тры партыі. Крыўдна гэта чуць, але, на жаль, гучыць вельмі блізка да рэчаіснасьці. Ад самага пачатку свайго гераічнага змаганьня з рэжымам беларуская апазыцыя сварыцца, варагуе, падзяляецца на ўсё новыя ды новыя рухі, ініцыятывы, партыі, усяляк дыскрэдытуе сваіх апанэнтаў. Прычым гэтыя апанэнты — не якіясьці там дзяржаўныя функцыянэры, на якіх варта было б абрынуцца з усёй магутнасьцю аратарскага майстэрства, не! Гэта такія ж апазыцыйныя дзеячы, толькі з паралельнае структуры. Колькі выдаткавана рэсурсаў, каб зьнішчыць канкурэнтаў са, здавалася б, братняга апазыцыйнага адгалінаваньня!Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 534
🔍 Экскурсія «па-пінкавіцку»: у музеі Коласа на Палессі спяваюць песні і ладзяць квесты
Памяць аб адным з важных этапаў у жыцці Канстанціна Міцкевіча беражліва захоўваюць у Пінскім раёне. Сюды, у вёску Пінкавічы, больш за 120 гадоў таму прыбыў на работу малады настаўнік, якому наканавана было стаць народным песняром Беларусі.У будынку былой школы, дзе будучы пісьменнік вучыў дзяцей палешукоў, працуе народны літаратурна-краязнаўчы музей. Сёння ён уваходзіць у спіс самых папулярных турыстычных аб’ектаў рэгіёну.
Памяць аб адным з важных этапаў у жыцці Канстанціна Міцкевіча беражліва захоўваюць у Пінскім раёне. Сюды, у вёску Пінкавічы, больш за 120 гадоў таму прыбыў на работу малады настаўнік, якому наканавана было стаць народным песняром Беларусі.Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 534
🧐 Музей Вольнай Беларусі адкрывае выставу Вольгі Сіліванчык «Святло-Адчувальнасць» і запрашае на мастацка-тэатральныя лабараторыі з Маляванычам
17–30 лістапада 2026 года ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве будзе працаваць выстава беларускай мастачкі Вольгі Сіліванчык «Святло-Адчувальнасць». Праект аб’яднае жывапіс, тэатральную практыку і творчыя сустрэчы для дзяцей і дарослых. Адкрыццё выставы адбудзецца 17 лістапада а 18:30.
У межах праграмы таксама пройдуць тры мастацка-тэатральныя лабараторыі з беларускім акторам Аляксандрам Ждановічам, вядомым як Маляваныч.Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 534
📖 Выйшла кніга «Нябачныя: Галасы жонак беларускіх палітвязняў»
У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшала новая кніга псіхалагіні Вольгі Вялічкі «Нябачныя: Галасы жонак беларускіх палітвязняў». Гэтым разам суразмоўніцамі аўтаркі сталі жанчыны, чые мужы трапілі за краты за свае перакананні, піша bellit.info.
Некаторыя з гераінь выступаюць пад уласным імем, іншыя схаваныя за псеўданімамі. Іх гісторыі паказваюць цэлы пласт невідочных цяжкасцяў, выпрабаванняў і душэўнага болю, з якімі сутыкаецца кожная ў падобнай сітуацыі і да якіх проста немагчыма падрыхтавацца. Але ва ўсіх тэкстах чуваць пратэст: супраць абставін, якія не пакінулі выбару.Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 534
🧐 У Бельгіі адкрылі вялікую рэтраспектыўную выставу Восіпа Цадкіна — мастака Парыжскай школы родам з Віцебска
Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў у Антвэрпэне паказвае творы Восіпа Цадкіна (1888–1967), мастака «Парыжскай школы», родам з Віцебска, піша reform.news.
Хоць сусветную вядомасць творца атрымаў у Парыжы, яго першая рэтраспектыўная выстава адбылася ў Бельгіі. І першыя поспехі ён займеў у Антверпене і Бруселі, хоць гэты аспект яго кар’еры доўгі час заставаўся па-за ўвагай. Насамрэч Цадкін удзельнічаў тут у 25 групавых выставах і меў 12 персанальных. Тут быў куплены яго першы значны твор. «Бельгійцы былі маімі першымі прыхільнікамі», — пісаў Цадкін.Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 534
🎶 Sw@da x Niczos запісалі песню з беларускім хорам «Касары». І гэта пахавальны танец
Дуэт Sw@da x Niczos (Віктар Шчыгель і Ніка Юрчук) выпусціў сінгл «У брам», запісаны з беларускім мужчынскім хорам «Касары», які базуецца ў Варшаве. Новы рэліз «У брам» — гэта творчы водгук артыстаў на смерць дзеда Нікі Юрчук (Niczos).
🧐 Песня ўвойдзе ў новы альбом і стане адной з навінак, якую музыкі запрэзентуюць на лістападаўскіх канцэртах. Нягледзячы на журботную тэму, трэк, як і іншыя творы дуэта, мае выразны танцавальны характар.
«Мы па-добраму ўражаныя супрацай з «Касарамі», у тым ліку тым, што яна была цалкам некамерцыйнай з іх боку. Гэта быў такі прыгожы жэст падтрымкі ад іх, як ад землякоў. Мы ўвогуле моцна ўражаныя тым, як беларусы нас любяць і падтрымліваюць — і слухачы, і творцы. І я кажу зараз не пра мясцовых жыхароў Падляшша ці Беласточчыны, а тых, хто прыехаў у Польшчу з Беларусі ў апошнія гады. Гэта нейкая магія сустрэчы блізкіх душаў, і яна дае неверагодныя вынікі», — гаворыць Sw@da пра новы рэліз.Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 534
Вітаем, сябры!
Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.
Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.
🔗Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok
Будзьма беларусамі і будзьма разам!
❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
2 534
🔴 Думаць пра будучыню ці — «браць ЦУМ» заднім чыслом?
Пальчыс лічыць, што ён каардынаваў першыя восем маршаў у 2020-м. Спарыш лічыць, што трэба было браць ЦУМ. Алесь Белы — Купалаўскі тэатр. Ціханоўскі лічыць, што яго жонка мела б сесці ў турму і тады, магчыма, яму б не прыйшлося зараз шукаць грошы на зубы... Серыял пад назвай «Дваццаты год» вяртаецца?
Неяк на судах па справе «Плошчы» ў далёкім 2011-м Статкевіч заявіў: з часам усё больш людзей будуць з гонарам казаць, што ламіліся ў Дом урада ўвечары 19 снежня 2010-га. Гэта ж гонар — быць удзельнікам рэвалюцыі! Нават няўдалай. Кожная няўдалая рэвалюцыя — рэпетыцыя будучай рэвалюцыі. Удалай. Час ішоў. Але кожная няўдалая рэвалюцыя аказвалася рэпетыцыяй чарговай... няўдалай. Тады, у 2010-м, перад выбарамі мы пагаворвалі аб тым, каб браць будынак БРСМ каля адміністрацыі. Ці хаця б угнаць грэйдар. Калі табе 19 — гэта прыкольна: угнаць грэйдар для рэвалюцыі. Калі пад 40... Ну, такое сабе. Горш толькі — штурмаваць ЦУМ.Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 534
📔 3 лістапада 1882 года нарадзіўся будучы народны песняр Беларусі Якуб Колас
Костусь — так малога Канстанціна называлі ў бацькоўскай хаце — нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы, які сёння ўваходзіць у межы Стоўбцаў. Яго бацька служыў лесніком у радзівілаўскіх уладаннях.
🧐 Пасля заканчэння Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі ў 1902 годзе Канстанцін Міцкевіч працаваў настаўнікам на Заходнім Палессі — у Люсіне, што цяпер у Ганцавіцкім раёне, і Пінкавічах пад Пінскам. Там ён збіраў фальклор, рабіў этнаграфічныя запісы. Палескі досвед пазней лёг у аснову аповесці «У палескай глушы». У 1905 годзе Міцкевіч склаў петыцыю жыхароў Пінкавіч да памешчыка Зыгмунта Скірмунта. Сяляне патрабавалі даць ім права карыстацца азёрамі і зямлёй для выпасу жывёлы. У ліпені 1906 года Міцкевіч узяў удзел у нелегальным з’ездзе настаўнікаў Мінскай губерні ў Мікалаеўшчыне. У 1907 годзе прыехаў у Вільню і пачаў загадваць літаратурным аддзелам «Нашай нівы», але праз некалькі тыдняў паводле загаду паліцыі мусіў пакінуць горад. Пазней ён працаваў у прыватнай беларускамоўнай школе ў вёсцы Сані. Неўзабаве Міцкевіча арыштавалі. 15 верасня 1908 года яго асудзілі на тры гады зняволення за ўдзел у настаўніцкім руху. Увесь тэрмін палітзвязень Міцкевіч адбыў у Мінскім астрозе — Пішчалаўскім замку, вядомым сёння як «Валадарка». Пасля вызвалення ў 1911 годзе Колас без афіцыйнага дазволу навучаў дзяцей чыгуначнікаў у Лунінцы. У 1926 годзе Якуб Колас атрымаў званне народнага паэта Беларусі, а праз два гады стаў акадэмікам. Аднак дзяржаўнае прызнанне не азначала свабоды. З сярэдзіны 1920-х гадоў у доме пісьменніка неаднаразова праводзілі ператрусы, а самога Коласа выклікалі на допыты. Савецкія органы дзяржбяспекі спрабавалі далучыць яго да «Лістападаўскай справы» і сфабрыкаванай справы «Саюза вызвалення Беларусі». У 1930-я гады пісьменніка абвінавачвалі ў «нацдэмаўшчыне» і прымушалі публічна каяцца ў нібыта дапушчаных памылках. Вакол яго арыштоўвалі і расстрэльвалі сяброў, калег і сваякоў. Сярод рэпрэсаваных былі дзядзька паэта Язэп Лёсік і брат яго жонкі Аляксандр Каменскі. Над самім Коласам таксама пастаянна вісела пагроза арышту. Улетку 1956 года Колас падрыхтаваў тры лісты ў ЦК Кампартыі Беларусі. Яны былі прысвечаныя стану беларускай мовы і занядбанасці могілак. Паводле сведчання сына пісьменніка Міхася Міцкевіча, 13 жніўня Колас асабіста паехаў у ЦК, каб перадаць ліст пра стан беларускай мовы. Аднак сакратар ЦК Цімафей Гарбуноў яго не прыняў. У той жа дзень пісьменнік вярнуўся дадому і памёр за рабочым сталом ад сардэчнага прыступу.❓ Што паглядзець, пачытаць і паслухаць у дзень нараджэння класіка: 🟦Сапраўдны Якуб Колас — Канстанцін Міцкевіч — у нашым відэа. 🟦Якуб Колас — фігурант палітычнай справы: як класік белліту здолеў пазбегнуць арышту. 🟦Якуб Колас — пра свае першыя спробы пісаць па-беларуску. 🟦Тэст: Ці ведаеце значэнне гэтых слоў са славутай трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»? 🟦Як Міцкевіч стаў Коласам. Чаму класік беларускай літаратуры карыстаўся псеўданімам замест уласнага прозвішча? 🟦«Нашае каханне не зруйнавала ніводная цяжкасць». Расказваем пра лёс пляменніцы Якуба Коласа Надзеі Касмовіч. 🟦За што Якуб Колас трапіў за краты? 🟦Якуб Колас. Захавальнік старога свету. 🟦Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам. 🟦Вы ведалі, што ў знакамітага Канстанціна Міцкевіча было шмат псеўданімаў? Якуб Колас — толькі адзін з самых вядомых. 🟦Контррэвалюцыйная казка Якуба Коласа. 🟦Як Якуб Колас пазнаёміўся з ляшскім сепаратыстам Ондрам Лысагорскім. 🟦Янка Купала і Якуб Колас у Сакартвэла.
2 534
❗️Беларусаў запрашаюуць на новую адукацыйную праграму «Агенты перамен: місія выканальная»
Кадравы Рэзерв адкрывае набор на новую маштабную трохступеньчатую анлайн-праграму «Агенты перамен: місія выканальная» для беларусаў, прысвечаную дзяржаўнаму кіраванню, грамадскім працэсам, праву, інстытутам, перамовам і камунікацыі.
Праграма разлічаная на 152 гадзіны навучання і пабудаваная як паслядоўная адукацыйная траекторыя, якая дапамагае звязаць розныя веды ў адну сістэмную карціну.Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 534
✝️ Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
Важная шматгадовая традыцыя перапыненая ў Гомелі. Тут упершыню каталіцкія вернікі не змаглі памаліцца ля крыжа, усталяванага на месцы масавых пахаванняў ахвяр савецкіх рэпрэсій, паведамляе katolik.life.
Штогод з 1990-х у дзень успаміну памерлых, 2 лістапада, католікі збіраліся на малітву на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы на ўскраіне Гомеля. Сярод расстраляных у гэтых лясах былі многія вернікі, у тым ліку каталіцкія і праваслаўныя святары.Працяг па спасылцы. ❗️Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 534
✨ Беларуская мастачка Цемра прайшла адбор з больш чым 1600 заявак і ўвайшла ў фінал прэстыжнага конкурсу ў Польшчы
Беларуская мастачка Цемра ўвайшла ў лік 32 фіналістаў мастацкай прэміі KAF Young Art Prize 2026. Міжнароднае журы абрала яе працы сярод 1 668 заявак з 38 краін свету, піша reform.news.
KAF Young Art Prize — гэта міжнародны конкурс для маладых мастакоў з усёй Еўропы, заснаваны незалежнай арт-інстытуцыяй Krupa Art Foundation ва Уроцлаве. Конкурс падтрымлівае аўтараў на пачатку прафесійнай кар’еры ў галіне жывапісу, лічбавага мастацтва, скульптуры і інсталяцыі. Мэта прэміі — вылучыць выбітныя і наватарскія мастацкія пазіцыі, падтрымаць аўтараў, чый голас чуллівы да актуальных сусветных праблем, а таксама заахвоціць да эксперыментаў і смелых творчых рашэнняў.Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 534
🤔 «Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча
Вядоўца «Белсату» Віктар Шукеловіч расказаў у праграме «Канапа» на Радыё Свабода пра сваю сустрэчу з Крыстынай Шманьдай — праўнучкай клясыка беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча. У сямігадовым узросьце яе разам з маці і трохгадовым братам савецкая ўлада выслала ў Сібір.
❓ Адным з самых моцных успамінаў, якія яна пранесла праз жыцьцё, была крыўда: чаму беларусы іх не абаранілі?
Сам Шукеловіч вырас на Ашмяншчыне, непадалёк ад мясьцінаў, зьвязаных з Багушэвічам. Ён расказвае, што яшчэ ў дзяцінстве чуў пра паэта ня як пра хрэстаматыйнага клясыка, а як пра жывога чалавека.
Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 534
📖 Перавыдалі знакаміты раман Элізы Ажэшкі «Над Нёманам»
Выдавецтва «Папуры» перавыдала класічны раман Элізы Ажэшкі «Над Нёманам» у перакладзе Анатоля Бутэвіча. У творы ўзнімаюцца тэмы маральнай адказнасці і ўмення чалавека жыць у згодзе з прыродай і са сваім сумленнем, вернасці роднай зямлі і бацькоўскаму дому, кахання і праблемы пакаленняў, піша bellit.info.
«Маладая шляхцянка Юстына жыве ў маёнтку свайго дзядзькі, заможнага пана Карчыньскага. Аднак багацце і цяплічныя ўмовы не радуюць яе. Пасля няшчаснага кахання дзяўчына шукае суцяшэння ў прыгажосці мясцовай прыроды і гадзінамі блукае па берагах Нёмана і навакольных палях. Падчас аднаго з такіх шпацыраў яна сустракае беднага шляхціца Яна Багатыровіча, якога ейныя сваякі пагардліва лічаць селянінам. Хлопец знаёміць Юстыну са сваёй сям’ёй і гісторыяй роду Багатыровічаў, і гэта адкрывае новую старонку ў жыцці паненкі», — інтрыгуе анатацыя.🧐 У канцы кнігі змешчаныя каментарыі і заўвагі перакладчыка. Новае выданне «Над Нёманам» Элізы Ажэшкі можна купіць у кнігарні «Параграф 45», у «Акадэмічнай кнізе», а таксама замовіць праз маркетплэйсы, напрыклад, праз Oz.by.
2 534
Вітаем, сябры!
Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.
Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.
🔗Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok
Будзьма беларусамі і будзьма разам!
❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
2 534
✍️ «І пакуль я ёсць нематой». Наста Кудасава апублікавала верш пра залатую восень і адзіноту
Беларуская паэтка Наста Кудасава падзялілася ў Facebook вершам, прысвечаным залатой восені, адзіноце і пошуку шчасця.
2 534
✝️«Не чапай, бо гэта душа прыляцела»: як на Палессі жылі побач з памерлымі
У сучасным свеце смерць — гэта фінал, абмежаваны тэрыторыяй могілак, пахавальнымі бюро і фармальнымі рытуаламі. Але для нашых продкаў, асабліва на Палессі, лінія паміж жывымі і мёртвымі была нашмат танчэйшай, а часам — амаль празрыстай.
🧐 Пакуль мы змагаемся з жахам перад невядомым, палешукі стагоддзямі выпрацоўвалі цэлую сістэму суіснавання з тымі, хто ўжо адышоў ад нас у іншы свет.
Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
