Белсат
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
Mostrar más📈 Análisis del canal de Telegram Белсат
El canal Белсат (@belsat) en el segmento lingüístico de Bielorruso es un actor destacado. Actualmente la comunidad reúne a 14 628 suscriptores, ocupando la posición 14 362 en la categoría Noticias y medios y el puesto 241 en la región Bielorrusia.
📊 Métricas de audiencia y dinámica
Desde su creación el невідомо, el proyecto ha mostrado un crecimiento acelerado, reuniendo a 14 628 suscriptores.
Según los últimos datos del 17 octubre, 2026, el canal mantiene una actividad estable. En los últimos 30 días la variación de miembros fue de -85, y en las últimas 24 horas de 1, conservando un alto alcance.
- Estado de verificación: Verificado (confirmado oficialmente por Telegram)
- Tasa de interacción (ER): El promedio de interacción de la audiencia es 11.30%. Durante las primeras 24 horas tras publicar, el contenido suele obtener 10.11% de reacciones respecto al total de suscriptores.
- Alcance de las publicaciones: Cada publicación recibe en promedio 1 653 visualizaciones. En el primer día suele acumular 1 479 visualizaciones.
- Reacciones e interacción: La audiencia responde de forma activa: el promedio de reacciones por publicación es 23.
📝 Descripción y política de contenido
El autor describe el recurso como un espacio para expresar opiniones subjetivas:
“Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat”
Gracias a la alta frecuencia de actualizaciones (últimos datos recibidos el 18 octubre, 2026), el canal mantiene la vigencia y un amplio alcance. La analítica demuestra que la audiencia interactúa activamente con el contenido, lo que lo convierte en un punto de referencia dentro de la categoría Noticias y medios.
Cargando datos
| Fecha | Crecimiento de Suscriptores | Menciones | Canales | |
| 18 octubre | +5 | |||
| 17 octubre | +4 | |||
| 16 octubre | +1 | |||
| 15 octubre | +8 | |||
| 14 octubre | +4 | |||
| 13 octubre | +6 | |||
| 12 octubre | +8 | |||
| 11 octubre | +5 | |||
| 10 octubre | +10 | |||
| 09 octubre | +6 | |||
| 08 octubre | +8 | |||
| 07 octubre | +9 | |||
| 06 octubre | +4 | |||
| 05 octubre | +6 | |||
| 04 octubre | +9 | |||
| 03 octubre | +8 | |||
| 02 octubre | +6 | |||
| 01 octubre | +6 |
| 2 | 😨 У цэнтры Менску матацыкліст зрабіў два сальта ў паветры пасля сутыкнення з Mercedes
Здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліцаў Карла Маркса і Янкі Купалы, непадалёк ад будынка цырку.
Мужчыну, які кіраваў матацыклам Kawasaki, шпіталізавалі. | 329 |
| 3 | 🇺🇦 Зяленскі агучыў апасенні наконт магчымага сцэнару заканчэння вайны
«Калі ЗША падтрымаюць Пуціна, гэта будзе проста неймаверна. Гэта станецца гістарычнай памылкаю і велізарнай трагедыяй», – сказаў ён у інтэрв’ю NBC News.
Прэзідэнт Украіны дадаў, што трэба быць прагматычнымі і не мець ілюзіяў.
«Калі Злучаныя Штаты афіцыйна стануць на бок Расеі, калі гэтыя дзве краіны аб’яднаюць намаганні, мы не здолеем перамагчы. Мы проста не здолеем выстаяць», – заявіў Уладзімір Зяленскі. | 529 |
| 4 | ❓ Фэйк пра намер NATO напасці на Беларусь падхапілі прапагандысты, МЗС і нават Лукашэнка. Якая па факце палітыка альянсу адносна Беларусі?
❓ Што адбылося за тыдзень паміж Украінай і Расеяй?
❓ Наколькі беларуская лічбавая сістэма завязаная на расейскай? І пры чым тут удары па VK i Оzon?
▶️ Глядзіце ў Студыі Белсату! | 563 |
| 5 | ▪️Полымя знішчыла хату ў Гарадку на Віцебшчыне. Гаспадара-пенсіянера знайшлі мёртвым пад аскепкамі даху
Папярэдне, да трагедыі прывяло неасцярожнае абыходжанне мужчыны з агнём.
Мясцовыя жыхары знялі на відэа, як выглядаў пажар.
📹 Відэа: Витебск. Главное! | 794 |
| 6 | 🤔 У Літве мяркуюць, што дрон, праз які часова спынялі працу ковенскага аэрапорту, прыляцеў з боку Польшчы. Палякі абвяргаюць
У літоўскіх узброеных сілах заявілі, што радары зафіксавалі траекторыю палёту БПЛА з боку мяжы з Польшчаю. Ён рухаўся ў паўночным кірунку, але дакладную ідэнтыфікацыю вельмі ўскладнялі ўмовы надвор'я (моцны туман).
«Польскае радыё» пацікавілася, з боку якой дакладна польскай мясцовасці – Сувалак або Сейнаў – прыляцеў аб'ект. Літоўскія вайскоўцы сказалі, што такой інфармацыі ў іх на гэты момант няма.
Тым часам Аператыўнае камандаванне польскіх узброеных сілаў выпусціла камунікат пра тое, што тамтэйшае войска не фіксавала ніякіх рухаў неапазнаных аб'ектаў каля мяжы з Літвою і што доказы меркаванага залёту БПЛА з Польшчы ў Літву адсутнічаюць. Міністры абароны дзвюх краінаў знаходзяцца ў кантакце між сабою.
📹 Літоўскае выданне Delfi паказала запіс, на якім відаць выбух меркаванага беспілотніка пасля падзення ў Пасвальскім раёне на поўначы краіны. | 792 |
| 7 | 🤯Барыкады на вуліцах і натоўпы пратэстоўцаў – не нагода прапускаць ранішнюю прабежку
У сацсетках завірусілася жыхарка Парыжу, якая выйшла на бегавое трэнаванне ў не самых спрыяльных умовах.
Або яна проста не чытае навінаў 💁🏻♂️ | 698 |
| 8 | 🤔 На дне асушанага возера ў Магілёве знайшлі нешта, падобнае да артылерыйскага снараду
Як (і з якой гістарычнай эпохі) ён туды патрапіў – незразумела.
✍️ Вадаём у Пячэрскім лесапарку Магілёва пачалі асушаць напрыканцы верасня, каб зладзіць глабальную ачыстку дна. Плануецца, што ўжо ўвесну яно зноў будзе гатовае для адпачынку жыхароў гораду. | 854 |
| 9 | 📷 Маладзёны «разносяць» Францыю і Албанію, аўтамабілі змывае ў мора ў Грэцыі, таксічны дым ад пажараў накрыў Інданезію
Гэта і не толькі – у нашай традыцыйнай нядзельная падборцы фатаздымкаў тыдня.
✅ Больш кадраў шукайце на нашым сайце
🔗 Клацайце сюды, калі вы ў Беларусі | 869 |
| 10 | 🤡 «Жду пока везде будет Россия»
Карыстальнік Threads апублікаваў фота нашыўкі, якую заўважыў на рукаве таксіста з Берасця. На ёй быў такі «жарт»:
📍«Загранпаспорт не заказываю, жду, пока везде будет Россия»
У каментарах «гумар» не вельмі зацанілі:
🔹«Какой еще загранпаспорт в Беларуси?»
🔹«Судя по шеврону, водитель любит разруху, нищету, рабство, воровство олигархов, продажную власть и Терешкову в госдуме»
🔹«Дапамагчы немагчыма. Медыцына тут не зможа нічога. Толькі спачуванні» | 857 |
| 11 | 😺 Пад восеньскім лісцем можа хавацца шмат таямніцаў...
Некаторыя з іх – жывыя, таму махайце граблямі акуратней ☝️
📹 Відэа: Гарадзенскі заапарк | 953 |
| 12 | 💁🏻♂️ Праблемаў будзе больш, чым выгады. Расейскае кіраўніцтва мае сумневы ў лаяльнасці лукашэнкаўскіх войскаў?
У эфіры «Раніцы з Белсатам» Франак Вячорка падзяліўся сваімі думкамі наконт таго, чаму Крэмль так і не змог дагэтуль паўнавартасна задзейнічаць Беларусь у сваёй вайне ды якія крокі Лукашэнкі маглі б паказаць Захаду, што ён сапраўды з'яўляецца незалежным ад Пуціна гульцом.
👉 Чытайце тэкставую версію
🔗 Спасылка для тых, хто ў Беларусі | 944 |
| 13 | 🤯 Страшныя кадры з Эквадору: на святара проста ў часе імшы паваліўся крыж
Здарэнне адбылося ў суботу ў адным з каталіцкіх прыходаў у горадзе Гуаякіль. На месца тэрмінова выклікалі дактароў, аднак выратаваць Патрыс'я Альфрэда Санчэса Малінары яны не змаглі.
Усе імшы з прыходу, дзе здарылася трагедыя, транслююцца ў жывым эфіры праз сацсеткі, таму смерць святара патрапіла на відэа.
❗️УВАГА: КАДРЫ МОГУЦЬ ВАС ШАКАВАЦЬ | 1 054 |
| 14 | 😢 Мазаіку са сцяны наваполацкай школы ўсё ж не ўратавалі – будынак разбурылі разам з ёй
Відэа апублікавала ў TikTok адна з былых вучаніц гэтай навучальнай установы.
На мінулым тыдні стала вядома, што група энтузіястаў шукае сродкі і магчымасці выразаць і захаваць прынамсі кавалак мазаікі. Зняць і захаваць яе цалкам, на жаль, не існавала ніякай тэхнічнай магчымасці. | 993 |
| 15 | ▪️У Дубровенскім раёне фура збіла мужчыну, што пераходзіў трасу М1 па пешаходным пераходзе
Асоба загінулага яшчэ высвятляецца. Паведамляецца, што гэта пажылы чалавек. Святлоадбівальных элементаў на ягоным адзенні не было, а ДТЗ здарылася ўжо ў цемры (каля 20:15).
Смяротны наезд здзейсніў кіроўца 1975 года нараджэння. | 986 |
| 16 | 💬 «Гэта класічны почырк амерыканскай вонкавай палітыкі, адпрацаваны за апошнія 80 гадоў»
Руслан Ігнатовіч у сваёй калонцы на нашым сайце разбірае выпадкі, калі саюзнікі Амерыкі раптоўна ператвараліся для яе ў «непатрэбны клопат», які варта «скінуць з плеч».
Падобны падыход у «зорна-паласатай» адміністрацыі ўзнік зусім не з прыходам Трампа. Ён існаваў ужо дзясяткі гадоў, і гэта прызнавалі ў тым ліку самі амерыканскія чыноўнікі.
Чарговай нагодаю прыгадаць пра такі досыць цынічны падыход стала «дызельная ўгода» з РФ і беспрэцэндэнтны ціск на Украіну з мэтаю змусіць яе да нявыгаднай мірнай дамовы.
✅ Чытайце калонку ў нас на старонцы
🔗 Калі вы ў Беларусі – карыстайцеся гэтым лінкам | 1 082 |
| 17 | 🇱🇹 Прэм'ер-міністр Літвы: уначы невядомыя спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне для Starlink
Пра гэта Міндаўгас Сінкявічус напісаў у сваім Facebook. Ён адзначыў, што спецслужбы загадзя інфармавалі гэтую кампанію пра магчымыя напады і правакацыі, таму ахова тэрыторыі была ўзмоцненая. У тым ліку дзякуючы гэтаму план дыверсантаў праваліўся.
Сінкявічус дадаў, што літоўскія службы «вельмі ўважліва сочаць за дзейнасцю варожых дзяржаваў» і прымаюць неабходныя захады для абароны насельніцтва краіны. | 1 083 |
| 18 | ☝️Маці забітай у Ізраілі беларускі дамагаецца таго, каб ёй перадалі на выхаванне ўнука
Паводле ізраільскай актывісткі Лілі Бэн-Амі, цяпер трохмесячны хлопчык знаходзіцца ў часовай прыёмнай сям'і пад «канфідэнцыйнай апекаю». Гэта значыць, што ні сям'я ахвяры, ні сям'я забойцы (мужа Яніны) не мусяць ведаць дакладнага месцазнаходжання дзіцяці.
Аднак бабуля хлопчыка Ганна (маці Яніны) хоча, каб на час расследавання дзіця перайшло пад апеку сям'і расейскамоўных ізраільцянаў, што былі добрымі знаёмымі ейнай забітай дачкі. Цяпер гэтая сям'я спрабуе дамагчыся такога права. У далейшым Ганна разлічвае на тое, што хлопчык трапіць на выхаванне да яе самой.
✍️ 31-гадовую беларуску Яніну Русінаву знайшлі мёртваю 25 верасня ў Хайфе. Галоўным падазраваным стаў ейны муж Алі Масвада, які, аднак, адмаўляе сваю датычнасць да злачынства. Жанчыну ўжо пахавалі на радзіме. | 1 068 |
| 19 | 🛂 Унутранай беларускай ID-карткі будзе дастаткова для ўезду на тэрыторыю РФ
Тым часам у Францыі не спыняюцца пратэсты, берасцейская міліцыя зладзіла маштабную аблаву на махляроў, а віцяблянку абурыў сэрвіс у прыватным медцэнтры.
👀 Падсумоўваем найважнейшыя навіны апошніх содняў у экспрэс-выданні навінаў | 1 143 |
| 20 | ⚽️ Хто сказаў, што гуляць у футбол могуць толькі людзі?
Гэтую птушку ўжо можна заяўляць прынамсі ў рэзервовы склад якога-небудзь беларускага клубу ☝️
📹 Відэа: Минск. Главное! | 1 187 |
