es
Feedback
Віцебская Вясна

Віцебская Вясна

Ir al canal en Telegram

Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Mostrar más
261
Suscriptores
-124 horas
Sin datos7 días
+1130 días

Carga de datos en curso...

Nube de Etiquetas
Sin datos
¿Algún problema? Por favor, actualice la página o contacte a nuestro gerente de soporte.
Menciones Entrantes y Salientes
---
---
---
---
---
---
Atraer Suscriptores
junio '26
junio '26
+4
en 3 canales
mayo '26
+15
en 16 canales
Get PRO
abril '26
+9
en 10 canales
Get PRO
marzo '26
+8
en 6 canales
Get PRO
febrero '260
en 5 canales
Get PRO
enero '26
+5
en 1 canales
Get PRO
diciembre '25
+6
en 6 canales
Get PRO
noviembre '25
+1
en 4 canales
Get PRO
octubre '25
+2
en 3 canales
Get PRO
septiembre '25
+2
en 2 canales
Get PRO
agosto '25
+4
en 7 canales
Get PRO
julio '25
+4
en 3 canales
Get PRO
junio '25
+4
en 9 canales
Get PRO
mayo '25
+2
en 1 canales
Get PRO
abril '25
+8
en 5 canales
Get PRO
marzo '25
+5
en 3 canales
Get PRO
febrero '25
+10
en 8 canales
Get PRO
enero '25
+23
en 10 canales
Get PRO
diciembre '24
+11
en 3 canales
Get PRO
noviembre '24
+3
en 2 canales
Get PRO
octubre '24
+14
en 5 canales
Get PRO
septiembre '24
+13
en 5 canales
Get PRO
agosto '24
+11
en 11 canales
Get PRO
julio '24
+18
en 5 canales
Get PRO
junio '240
en 4 canales
Get PRO
mayo '240
en 5 canales
Get PRO
abril '24
+3
en 1 canales
Get PRO
marzo '24
+9
en 2 canales
Get PRO
febrero '24
+14
en 6 canales
Get PRO
enero '24
+47
en 9 canales
Get PRO
diciembre '230
en 3 canales
Get PRO
noviembre '230
en 3 canales
Get PRO
octubre '230
en 1 canales
Get PRO
septiembre '230
en 0 canales
Get PRO
agosto '230
en 0 canales
Get PRO
julio '230
en 0 canales
Get PRO
junio '230
en 0 canales
Get PRO
mayo '230
en 0 canales
Get PRO
abril '230
en 0 canales
Get PRO
marzo '230
en 0 canales
Get PRO
febrero '230
en 0 canales
Get PRO
enero '230
en 0 canales
Get PRO
diciembre '220
en 0 canales
Get PRO
noviembre '220
en 0 canales
Get PRO
octubre '220
en 0 canales
Get PRO
septiembre '220
en 0 canales
Get PRO
agosto '220
en 0 canales
Get PRO
julio '220
en 0 canales
Get PRO
junio '220
en 0 canales
Get PRO
mayo '220
en 0 canales
Get PRO
abril '22
+3
en 0 canales
Get PRO
marzo '22
+12
en 0 canales
Get PRO
febrero '22
+3
en 0 canales
Get PRO
enero '22
+3
en 0 canales
Get PRO
diciembre '21
+8
en 0 canales
Get PRO
noviembre '21
+7
en 0 canales
Get PRO
octubre '21
+16
en 0 canales
Get PRO
septiembre '21
+32
en 0 canales
Get PRO
agosto '21
+19
en 0 canales
Get PRO
julio '21
+4
en 0 canales
Get PRO
junio '21
+12
en 0 canales
Get PRO
mayo '21
+218
en 0 canales
Fecha
Crecimiento de Suscriptores
Menciones
Canales
10 junio0
09 junio0
08 junio+2
07 junio0
06 junio0
05 junio0
04 junio0
03 junio+1
02 junio+1
01 junio0
Publicaciones del Canal
⚡️Алесь Бяляцкі стварае Фундацыю для барацьбы з глабальным крызісам правоў чалавека Пасля вызвалення і прымусовага выдварэння
⚡️Алесь Бяляцкі стварае Фундацыю для барацьбы з глабальным крызісам правоў чалавека Пасля вызвалення і прымусовага выдварэння з Беларусі старшыня «Вясны» і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесь Бяляцкі абвясціў пра стварэнне Фундацыі Алеся Бяляцкага (The Ales Bialiatski Foundation). Новая арганізацыя будзе працаваць на стратэгічным скрыжаванні правоў чалавека, мірабудаўніцтва і рэгіянальнай бяспекі, узмацняючы глабальны праваабарончы альянс ва ўмовах беспрэцэдэнтнага геапалітычнага крызісу. Праз сістэму спецыяльных стыпендый, ментарства і маладзёжную прэмію Алеся Бяляцкага, арганізацыя будзе забяспечваць новых лідараў неабходнымі навыкамі, міжнароднымі сеткамі кантактаў для эфектыўнай працы нават ва ўмовах геапалітычнага крызісу. Пры гэтым нязменным прыярытэтам Алеся Бяляцкага застаецца і падтрымка свабоднай і суверэннай Беларусі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120457 🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

2
‼️
1
3
«Экстремистским» признан Facebook-аккаунт витеблянки, живущей на Кипре Самый ударный районный суд Беларуси по признанию «экст
«Экстремистским» признан Facebook-аккаунт витеблянки, живущей на Кипре Самый ударный районный суд Беларуси по признанию «экстремистских» материалов — Глусский — внес в этот список страницу Алеси Пархоменко. Ранее мы обращали внимание на проект ее сына с 3D-моделированием исторических памятников архитектуры Беларуси.
37
4
На Віцебшчыне таксама дапытваюць былых студэнтаў ЕГУ і іх бацькоў Вядома пра некалькі выпадкаў пратрусаў у былых студэнтаў Еў
На Віцебшчыне таксама дапытваюць былых студэнтаў ЕГУ і іх бацькоў Вядома пра некалькі выпадкаў пратрусаў у былых студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, якія або скончылі ЕГУ, або не завяршылі вучобу і сышлі. Падчас або пасля ператрусаў следчыя дапытвалі маладых людзей і іх бацькоў. У прыватнасці, падрабязна распытвалі, хто плаціў за навучанне.     Нагадаем,  сёлета ў траўні віцебскія дзяржСМІ апублікавалі пагрозы ў сувязі з прызнаннем Еўрапейскага дзяржаўнага ўніверсітэта “экстрэмісцкай арганізацыяй”. Гарадское выданне «Витьбичи» размясціла каментар прадстаўніка абласной пракуратуры Дзмітрыя Кудраўцава пра тое, што «любые финансовые операции в адрес университета, включая оплату обучения, квалифицируются как финансирование экстремистской деятельности по ст. 361-2 УК, и влекут за собой наказание до 5 лет лишения свободы. Пакуль інфармацыі пра ўжо распачатыя крымінальныя справы з гэтай нагоды няма.
64
5
12-13 гадовых школьнікаў у Бешанковіцкім раёне далучылі да "місіі па падтрымцы рэальнага сектара эканомікі" Прасцей кажучы, в
12-13 гадовых школьнікаў у Бешанковіцкім раёне далучылі да "місіі па падтрымцы рэальнага сектара эканомікі" Прасцей кажучы, вучні 7-х і 8-х класаў будуць працаваць дворнікамі і займацца праполкай на палях. Пра тое, што "это лето станет «экзаменом на прочность», напісала раённая газета "Зара", цалкам абышоўшы пытанне бяспекі і добраахвотнасці такой працы. Наколькі такі падыход законны і што стаіць за гучнымі словамі? Пра гэта разважае юрыст і праваабаронца Алег Мацкевіч, які даўно вывучае праблему прымусовай працы ў Беларусі: "У публікацыі “Зары” школьнікі выглядаюць не столькі навучэнцамі, колькі дадатковым працоўным рэсурсам. Яны павінны дапамагчы аграрыям, дапамагчы камунальнікам. У выніку ў цэнтры ўвагі апынаюцца не інтарэсы дзіцяці, а патрэбы эканомікі. Пытанне, якая паўстае пасля прачытання публікацыі, заключаецца не ў тым, што дзеці працуюць, а ў тым, што дзяржава працягвае бачыць галоўную каштоўнасць дзіцячай працы ў магчымасці падтрымаць сельскую гаспадарку, ЖКГ або іншыя галіны эканомікі, як гэта было ў савецкія часы. Праца сапраўды можа выхоўваць. Але яна выхоўвае не толькі працавітасць. Яна фарміруе ўяўленне маладога чалавека пра сваё месца ў грамадстве, пра стаўленне да яго з боку дзяржавы. І калі дзіцяці з ранніх гадоў унушаць, што яго галоўная каштоўнасць заключаецца ў здольнасці абслугоўваць патрэбы “рэальнага сектара эканомікі”, то гэта не пра адукацыю і прафарыентацыю. Гэта, хутчэй, пра фармаванне чалавека як паслухмянай адзінкі дзяржаўнага працоўнага рэсурсу, выхаванне, якое не "авысакароджвае", а наадварот – прыгнятае і прыніжае". 📎https://tinyurl.com/3c35tb8w
67
6
У Віцебску з'явіліся бігборды з папярэджаннем пра крымінальную адказнасць за данаты "экстрэмістам" Папярэджанні пра адказнасц+2
У Віцебску з'явіліся бігборды з папярэджаннем пра крымінальную адказнасць за данаты "экстрэмістам" Папярэджанні пра адказнасць па арт.361-2 КК РБ (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) вывесілі там, дзе можна прыстрашыць найбольшую колькасць мясцовых жыхароў - у цэнтральнай частцы Віцебску і каля вышэйшых навучальных установаў.
573
7
62-гадовую грамадзянку Украіны, затрыманую ў Віцебску, ўжо амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без прад'яўлення абвінавачванн
62-гадовую грамадзянку Украіны, затрыманую ў Віцебску, ўжо амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без прад'яўлення абвінавачвання Ураджэнку Палтаўшчыны Наталлю Баташаву затрымалі разам з мужам, лёс якога невядомы да гэтага часу. Ужо год яе ўтрымліваюць за кратамі без прад'яўлення абвінавачвання. У жанчыны пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем, піша "Вясна".
74
8
Віцебскі гарвыканкам паказаў канцэпцыю афармлення горада да яго чарговых, 1052-х угодкаў. ‼️Ні слова па-беларуску Узоры афарм+7
Віцебскі гарвыканкам паказаў канцэпцыю афармлення горада да яго чарговых, 1052-х угодкаў. ‼️Ні слова па-беларуску Узоры афармлення проста прадэманстравалі явачным парадкам: ні пра якое грамадскае абмеркаванне гаворкі няма. Да 26 чэрвеня - гэта дзень вызвалення Віцебска ў часе мінулай вайны, які некалькі дзесяцігоддзяў таму сталі адзначаць як Дзень горада, святкуючы чырговыя ўгодкі - вырашылі ўпрыгожыць ў "вітражным" стылі. Чаму менавіта так - ніхто не тлумачыць, аўтараў канцэпцыі не называюць.
84
9
В Беларуси “экстремистов” уже больше, чем жителей в отдельных райцентрах Витебщины МВД снова обновило список “причастных к эк
В Беларуси “экстремистов” уже больше, чем жителей в отдельных райцентрах Витебщины МВД снова обновило список “причастных к экстремистской деятельности”. Теперь в нём уже 6663 имени. Для масштаба: это больше, чем численность населения каждого из нескольких райцентров Витебской области по отдельности. По данным Белстата на 1 января 2026 года, меньше людей живёт в Россонах — 4298 человек, Ушачах — 5617, Шарковщине — 5811, Лиозно — 6445 и Докшицах — 6568. То есть один официальный список МВД уже численно больше, чем население каждого из этих райцентров. Почти догнал он и Верхнедвинск — там 6679 жителей. Разница — всего 16 человек. Еще одно обновление МВД — и список станет больше, чем население ещё одного райцентра Витебщины.
52
10
Пастамент помніка Караткевічу развальваецца, атракцыёны не працуюць, парк зарос крапівой З 2008 года, калі ў Оршы прайшлі рэс+7
Пастамент помніка Караткевічу развальваецца, атракцыёны не працуюць, парк зарос крапівой З 2008 года, калі ў Оршы прайшлі рэспубліканскія “Дажынкі”, дзіцячы парк «Сказочная страна» не бачыў рамонту. Адпачынак тут стаў не проста няякасным, але і небяспечным для дзяцей. Гараджане гадамі звярталі на гэта ўвагу ўладаў, патрабуючы рэалізацыі свайго права на бяспечнае гарадское асяроддзе і здаровае развіццё дзяцей. Мясцовыя чыноўнікі рэгулярна давалі абяцанні выправіць сітуацыю. Аднак замест рэканструкцыі парку і выканання сацыяльных абавязкаў перад жыхарамі, бюджэтныя сродкі накіроўваліся на іншыя мэты, напрыклад, на ўсталяванне новага флагштока... Зараз гучыць чарговае абяцанне пачаць рэканструкцыю. Каб пацвердзіць яе неабходнасць, улады нават накіравалі туды дзяржаўных журналістаў. Але пра канкрэтныя планы зноў нічога не вядома. Ігнараванне меркавання гараджан і адсутнасць рэальных дзеянняў паказваюць, што абяцанні зноў застаюцца толькі словамі, а правы грамадзян на ўдзел у жыцці горада і бяспечны адпачынак чарговы раз адсунуты на другі план.
80
11
"Хрысціянаская візія" высветліла імя мужчыны, якому пагражае дэпартацыя за арганізацыю рэлігійных службаў для стараабрадцаў У
"Хрысціянаская візія" высветліла імя мужчыны, якому пагражае дэпартацыя за арганізацыю рэлігійных службаў для стараабрадцаў У канцы траўня 52-гадовага грамадзяніна Літвы  затрымалі падчас рэлігійнай службы ў вёсцы Кукляны Пастаўскага раёна. Яго звінавацілі ў тым, што ён не мае права правадзіць такія службы на тэрыторыі Беларусі, і цяпер мужчыну пагражае дэпартацыя. "Хрысціянаская візія" высветліла, што затрыманне адбылося 30 траўня, у Троіцкую бацькоўскую суботу, адзін з галоўных памінальных дзён у праваслаўнай традыцыі. У гэты дзень у Куклянах прайшла паніхіда і адпяванне на мясцовых стараверскіх могілках. Сілавікі вялі аператыўныя здымкі падчас паніхіды ў малельні. Паводле Telegram-канала "Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!", імя затрыманага Міхаіл Рыбакоў. І ён не самазванец і не "лжесвященник", як сцвярджае Telegram-канал "МВД Беларуси". "Он является убеждённым беспоповцем — приверженцем того направления старообрядчества, которое в принципе отвергает институт священства как утративший благодать после церковного раскола XVII века. Иными словами, власти обвинили его в самозванстве именно в той роли, от которой он сам принципиально отказывается по убеждению. Рыбаков — известная фигура в старообрядческом мире стран Балтики. Он десятилетиями возглавлял Перелозовскую (Перелазскую) общину в Йонавском районе Литвы и отстаивал её независимость от Литовской старообрядческой церкви в судах вплоть до Высшего административного суда. Приехав в Беларусь и купив дом в деревне Кукляны, Рыбаков действовал открыто: он сам обращался в Поставский райисполком и пытался зарегистрировать общину в установленном порядке", піша "Хрысціянаская візія".
69
12
Святара, які ладзіў на Пастаўшчыне малебны для стараабрадцаў, імаверна, дэпартуюць з Беларусі Як мы раней паведамлялі, у канцы траўня 52-гадовага грамадзяніна Літвы  затрымалі падчас рэлігійнай службы ў вёсцы Кукляны. Яго звінавацілі ў тым, што ён не мае права правадзіць такія службы на тэрыторыі Беларусі. Пра тое, што  прынята рашэнне аб дэпартацыі, распавёў Telegram-канал “МВД Беларуси». Паводле версіі  МУС,  “мужчина приехал в Беларусь, купил дом и через интернет-мессенджер стал призывать граждан посещать старообрядческие богослужения. Организовывал эти мероприятия у себя по месту жительства в одной из деревень Поставского района, при этом собирая пожертвования с паствы. Соответствующего образования и разрешения райисполкома на проведение массовых религиозных мероприятий не имел. За нарушение порядка организации или проведения массовых мероприятий ему грозит высылка из страны”. Telegram-канал ведамства называе затрыманага «лжесвященником». Складана сказаць, пасведчанне аб якой  «адпаведнай адукацыі” хацелі б бачыць супрацоўнікі РАУС, а вось што да адсутнасці дазволу райвыканкама на правядзенне рэлігійных служб, то мужчына звяртаўся да мясцовых уладаў па такі дазвол. Але яму адмовілі, спаслаўшыся на недахопы ў складзеных паперах.
64
13
"Экстрэмісцкім" прызналі ТikTok-акаўнт «Второй регион Беларуси» Гэта інтэрнэт- рэсурс з навінамі Віцебшчыны, якія падаюцца ў
"Экстрэмісцкім" прызналі ТikTok-акаўнт «Второй регион Беларуси» Гэта інтэрнэт- рэсурс з навінамі Віцебшчыны, якія падаюцца ў відэафармаце. У яго 63, 3 тысячы падпісчыкаў. Але гледачоў у яго значна болей, бо тут можна даведацца навіны пра сапраўднае жыццё ў рэгіёне, а не толькі проста паглядзець прыгожыя карцінкі, як гэта прапануе беларускае тэлебачанне. Рашэнне прызнаць ТikTok-акаўнт "экстрэмісцкай" інфармацыйнай прадукцыяй прыняў 2 чэрвеня суд Чыгуначнага раёна Віцебска. Сёння «Второй регион Беларуси» ўключылі ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" .
73
14
Побач з двума ці то сантэхнікамі, ці то вадаправодчыкамі паставілі яшчэ адну скульптурную выяву. Яна вызначаецца "изящностью+1
Побач з двума ці то сантэхнікамі, ці то вадаправодчыкамі паставілі яшчэ адну скульптурную выяву. Яна вызначаецца "изящностью исполнения и долговечностью", піша полацкая "раёнка". Напэўна, для гендрнай раўнавагі да двух мужчын дадалі двух жанчын, дакладней, жанчыну, дзяўчынку і сабаку. Гэтае спалучэнне, на думку аўтараў, павінна сімвалізаваць сямейныя каштоўнасці. На ўрачыстым адкрыцці абодвух арт-аб'ектаў прысутнічала кіраўніцтва раёна і вучні бліжэйшай школы. Начальства сказала, што абедзве скульптурныя групы сталі "символом заботы и внимания к будущему, к подрастающему поколению".
75
15
Вось такі арт-аб'ект з'явіўся ў Полацку да Дня абароны дзяцей. Камусьці, магчыма, ён нагадае вядомы анекдот пра сантэхніка, я
Вось такі арт-аб'ект з'явіўся ў Полацку да Дня абароны дзяцей. Камусьці, магчыма, ён нагадае вядомы анекдот пра сантэхніка, які падаваў ключы старэйшаму калегу 🤣 і гэта, у прынцыпе, недарма: аўтары падарунка гораду - прадпрыемства "Полацкводаканал". "Аб'ект спалучае ў сабе мастацкую выразнасць і глыбокі сімвалізм, што робіць яго не проста дэкаратыўным элементам, але і месцам для разважанняў", - так ахарактарызавала яго раённая газета "Полацкі веснік".
75
16
Так выглядае паўзучая русіфікацыя ў Віцебску🔽🔽🔽 Гэта не толькі руская мова, якая выцясняе беларускую ва ўсіх сферах жыцця.
Так выглядае паўзучая русіфікацыя ў Віцебску🔽🔽🔽 Гэта не толькі руская мова, якая выцясняе беларускую ва ўсіх сферах жыцця. Гэта яшчэ і настойлівае ўкладанне ў галовы беларусам тэзай пра непаўторную веліч і магутнасць суседняй дзяржавы. І займаецца гэтым віцебская абласная газета, размяшчаючы такую рэкламу. і яшчэ адзін штрых: выставу "Первозданная Россия" прывезла ў Беларусь РЖД (транспартная кампанія "Российские железные дороги")
78
17
Школьнікаў звазілі на экскурсію на ... вучэбны палігон у Лепельскім раёне Гэта месца, дзе навучаюць вайскоўцаў. І школьнікам+2
Школьнікаў звазілі на экскурсію на ... вучэбны палігон у Лепельскім раёне Гэта месца, дзе навучаюць вайскоўцаў. І школьнікам з Чашніцкага і Лепельскага раёнаў паказвалі, як адбываюцца заняткі па агнявой падрыхтоўцы, як дзейнічае вайсковая тэхніка. Адметна, што падчас вучэнняў жыхарам бліжэйшага наваколля строга забаронена падыходзіць да палігона. Але хлопцаў- вучняў старэйшых класаў – завезлі непасрэдна туды. Прычым гэта адбылося не ў межах прадмета “Дапрызыўная падрыхтоўка”, а падавалася як “экскурсія”. Што стаіць за словамі пра патрыятычнае выхаванне і падрыхтоўку да службы ў войску? Праваабаронцы разглядаюць такую практыку як мэтанакіраванае ўкараненне ваеннай дактрыны ў паўсядзённае жыцчё непаўналетніх, што наўпрост закранае міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека, у прыватнасці Канвенцыю ААН аб правах дзіцяці. Згодна з міжнароднымі нормамі, адукацыя павінна рыхтаваць дзіця да свядомага жыцця ў вольным грамадстве ў духу міру і талерантнасці, таму прымусовае ці штучнае навязванне ваеннай тэматыкі парушае права дзіцяці на гарманічнае развіццё і бяспечнае адукацыйнае асяроддзе. 🔗https://tinyurl.com/ybfyhkyn Варта заўважыць, што падобныя экскурсіі праходзяць на фоне агрэсіўнай дзяржаўнай рыторыкі пра знешнія пагрозы, і вайсковы палігон падаецца як увасабленне дзяржаўнай моцы. Такім чынам у школьнікаў фармуюць уражанне, што бяспека дзяржавы трымаецца выключна на ваеннай сіле, што цалкам парушае прынцыпы міжнароднага права, накіраваныя на развіццё дружалюбных адносін паміж народамі.
82
18
🌿Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны за выключную адданасць справе правоў чалавека 2 чэрвеня падчас Касцюшкаўскага форуму ў Гданьску
🌿Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны за выключную адданасць справе правоў чалавека 2 чэрвеня падчас Касцюшкаўскага форуму ў Гданьску старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму ўручылі Узнагароду Салідарнасці і Правоў Чалавека Еўрапейскага цэнтра салідарнасці. Гэтая ганаровая адзнака прысуджаецца асобам, якія праявілі выключную адданасць справе абароны правоў чалавека не толькі ў грамадзянскай супольнасці, але і ў такіх сферах, як культура, навука і адукацыя. Уганараванне беларускага праваабаронцы, які ўжо з’яўляецца лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, звязана з ягоным значным унёскам у здзяйсненне гістарычных зрухаў у галіне правоў чалавека. Ганаровую адзнаку старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» ўручыла дырэктарка цэнтру Магдалена Містат. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120392 📝Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
49
19
“Перадухілілі пагрозу нападу на кіраўніка раёна” На Чашніччыне праводзяцца камандна-штабныя вучэнні войскаў тэрытарыяльнай аб+2
“Перадухілілі пагрозу нападу на кіраўніка раёна” На Чашніччыне праводзяцца камандна-штабныя вучэнні войскаў тэрытарыяльнай абароны. Ва ўмовах, “максімальна набліжаных да баявых”, як піша мясцовая раённая газета. Сучасныя “баявыя ўмовы”, калі ўвесь свет ведае пра небяспеку дронаў, баявой авіяцыі і пагрозу ядзернай вайны, у Чашніцкім раёне ўяўляюць на ўзроўні партызанскіх рэйдаў і паваеннага антысавецкага супраціву. Паводле сцэнара вучэнняў, умоўны праціўнік “предпринял несколько попыток атаковать объекты территориальной обороны: пункт управления, места размещения личного состава. Кроме того, была смоделирована угроза нападения на главу района”. Канешне, “благодаря отличной подготовке военнослужащих территориальных войск, их личной ответственности за защиту своего Отечества и высокому моральному духу условный противник был уничтожен и обращён в бегство”. Войскі тэрабароны пачалі ствараць у Беларусі ў 2001 годзе. Яны камплектуюцца па тэрытарыяльным прынцыпе, і іх мэта – узаемадзеянне з рэгулярнымі вайсковымі часткамі ў ваенны час. Але ў апошнія гады, калі ўлады праводзяць актыўную мілітарызацыю насельніцтва, акцэнтуючы ўвагу на пагрозе верагоднага нападзення на “міралюбівую Беларусь”, гэтую структуру пачалі актыўна развіваць.
78
20
Віцебскі прапагандыст Святаслаў Міхайлаў заклікае “ваяваць у сацсетках” Газета “Витебские вести” надрукавала вялікі опус свай
Віцебскі прапагандыст Святаслаў Міхайлаў заклікае “ваяваць у сацсетках” Газета “Витебские вести” надрукавала вялікі опус свайго загадчыка інфармацыйна-аналітычнага аддзела пад назвай “Сохраним Беларусь вместе!”. Захаваць яе Міхайлаў прапануе з дапамогай контрпрапаганды, якой, на яго думку , павінны заняцца кожны беларус. Доўгі тэкст напоўнены разважаннямі пра тое, што сапраўдная вайна – гэта дрэнна, але часам непазбежна: “как бы мы, белорусы и наш Президент Александр Григорьевич Лукашенко, ни хотели этого, всегда остается возможность быть втянутыми в конфликт”. І канешне ж, паводле Міхайлава, вінаватыя ў гэтым Украіна і іншыя дзержавы, якія “нашу страну считают агрессором, хотя белорусы не развязали ни одной войны, а лишь стойко обороняли и продолжают оборонять границы своего государства!” А ўздоўж межаў Беларусі тым часам нібыта гуртуецца злыя сілы, бо “буквально вся Европа помешалась на войне”. Але аўтар бачыць сапраўдную пагрозу не столькі звонку, колькі знутры. Людзі не хочуць цярпець несправядлівасці, не гатовыя маўчаць нават тады, калі зняверыліся ў дапамогу ад дзяржавы. “Любая проблема раздувается до масштабов катастрофической – в сельском хозяйстве, промышленности, образовании, медицине”, - піша прапагандыст. І прапануе кожнаму беларусу “стать бойцом информационного фронта. Стать настоящим солдатом на поле боя социальных сетей”. Але не для таго, каб выкрываць недахопы і патрабаваць належнага, а каб “взять в руки свой мобильный телефон и снять, как в Беларуси хорошо и спокойно, оставить хороший комментарий под постом с хорошей новостью”. Выглядае, што праплачаныя боты ужо не спраўляюцца “абвяргаць” крытычныя паведамленні, якія ўсплываюць у TikTok ды на іншых інтэрнэт-рэсурсах. Не ў стане гэтага зрабіць і дзяржСМІ.
67