es
Feedback
Віцебская Вясна

Віцебская Вясна

Ir al canal en Telegram

Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Mostrar más
295
Suscriptores
-124 horas
+37 días
+1030 días
Archivo de publicaciones
Віцебскую зооактывістку аштрафавалі за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” Па словах Таццяны Шэўчык, супрацоўнікі міліцыі ў
Віцебскую зооактывістку аштрафавалі за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” Па словах Таццяны Шэўчык, супрацоўнікі міліцыі ў Гомелі знайшлі ў яе сацсетках даўнюю падпіску на расійскага блогера, і яго блог пра падарожжы быў прызнаны ў 2025 годзе “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”. На яе аповед пра гэта ў Tik-Tok звярнуў увагу Telegram-канал «Витебск, я гуляю». Таццяна Шэўчык лічыць, што пераслед гомельскіх сілавікоў звязаны з тым, што яна судзіцца з рэдакцыяй газеты «Гомельская правда» За развіццём гэтай гісторыі таксама актыўна сочыць віцебскі паблік. Гомельскія міліцыянты перадалі звесткі пра «распаўсюд экстрэмізму» віцебскім калегам, тыя склалі адміністрацыйны пратакол, і зооактывістку Таццяну Шэўчык аштрафавалі. «Гомельская правда» падала пазоў да Таццяны Шэўчык аб абароне дзелавой рэпутацыі пасля таго, як яна актыўна асвятляла гібель двухмесячнага шчанюка ў Тураве і крытыкавала артыкул у гэтай дзяржаўнай газеце, дзе факты жорсткага абыходжання называлі непацверджанымі, а тых, хто ў гэтым удзельнічаў - «зручнымі мішэнямі для хэйту». Справу, ініцыяваную “Гомельской правдой”, разгледзяць 7 верасня ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска. Пакуль не вядома, якія менавіта выказванні віцебскай зооактывісткі выданне лічыць шкодай для сваёй дзелавой рэпутацыі.

У "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" уключылі старонку «Константин Каверин/ Konstantin_kaverin» у Instagram Канст
У "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" уключылі старонку «Константин Каверин/ Konstantin_kaverin» у Instagram Канстанцін Каверын (сапраўднае імя — Канстанцін Місуна) — ураджэнец Віцебска, вядомы журналіст і вядоўца YouTube-шоу «Обычное утро». Раней ён вядучым і прадзюсарам шоу «Раніца ў вялікім горадзе» на радыё Unistar, дыктарам футбольнага клуба БАТЭ, працаваў на розных медыяпляцоўках. Зараз жыве ў эміграцыі. Старонку журналіста ў Instagram 2 кастрычніка прызнаў "экстрэмісцкай" суд бабруйскага раёна і горада Бабруйска. Раней "экстрэмісцкімі" былі прызнаны інтэрнэт-рэсурсы ягонага апошнягя праекта - YouTube-канал «Обычное утро» (і яго лагатып), Telegram-канал «Обычное утро», TikTok-акаўнт і старонка ў Instagram.

У самы гарачы час уборачнай у Віцебску праводзілі вайсковыя зборы для работнікаў сельскай гаспадаркі 170 працаўнікоў на праця
У самы гарачы час уборачнай у Віцебску праводзілі вайсковыя зборы для работнікаў сельскай гаспадаркі 170 працаўнікоў на працягу двух месяцаў знаходзіліся не там, дзе іхныя сілы былі патрэбныя для збору ўраджаю, а “проверяли свои силы в условиях, приближенных к боевым” на базе віцебскай 103-й вайскова-дэсантнай мабільнай брыгады. “За два месяца участники сборов прошли курс занятий по тактической, огневой, инженерной подготовке. Серьезное внимание уделялось строевой и физической выучке, работе единой командой”, - піша газета “Витебские вести» пра зборы, арганізаваныя для работнікаў АПК. Афіцыйная рыторыка можа колькі заўгодна гаварыць пра міралюбівую палітыку Белерусі, клопат пра эканамічнае забеспячэнне яе жыхароў і гэтак далей, але дзяржаўныя прыярытэты ў дадзеным выпадку відавочныя.

На аўкцыён выставілі аўто наваполацкай актывісткі. Дакладней, яго палову Абвестка пра продаж 1\2 права ўласнасці на аўтамабіл
+1
На аўкцыён выставілі аўто наваполацкай актывісткі. Дакладней, яго палову Абвестка пра продаж 1\2 права ўласнасці на аўтамабіль Volvo 440, 1995 году выпуску, з’явілася на сайце “Белюробеспечение“ – гэта вядомая пляцоўка па продажы арыштаванай маёмасці. У якасці даўжніка, чыю маёмасць будуць прадаваць з аўкцыёну 22 кастрычніка, пазначана Алена Радзькова – вядомая актывістка з Наваполацку, былая давераная асоба Святланы Ціханоўскай падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года. Падчас той кампаніі ў 2020-м Алену Радзькову некалькі разоў судзілі за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні ( па тагачасным артыкуле 23.34 КаАП). У 2021 годзе яе зноў затрымалі, і апытвалі ўжо ў межах крымінальнай справы: міліцыю цікавіла, хто размаляваў будынкі пратэстнымі графіці і здымаў пратэстныя відэа, якія разыходзіліся па інтэрнэце. Пад пагрозай крымінальнага пераследу Алена была вымушана з’ехаць за мяжу. У Беларусі засталіся нясплочаныя штрафы, апошні з якіх складаў 200 базавых велічынь. Гэтыя грошы і вырашылі кампенсаваць за кошт продажу машыны. Для гэтага праз суд была выдзелена яе палова аўтамаёмасці. “Яна даўно не на хаду, стаяла каля дома майго былога мужа. У 2022 годзе яе забралі на штрафстаянку ў Віцебск. Цяпер за яе знаходжанне там таксама “капаюць” грошы. Але не ўяўляю, як можна прадаць гэты “корч”, хіба што на металалом”, - распавяла Алена. Ужо падчас знаходжання за мяжой сілавікі прыходзілі з ператрусам у кватэру маці, дзе Алена прапісана. Ператрус быў праведзены ў адсутнасць гаспадароў, ніякіх папер пра яго не пакінулі. Да бацькі актывісткі, які жыве асобна, міліцыянты прыязжалі браць узор ДНК, адшукаўшы мужчыну ў практычна бязлюднай вёсцы на Глыбоччыне. Алену Радзькову абвясцілі ў вышук, абвестка пра гэта вісіць каля будынка наваполацкага ГАУС. У траўні 2025 года ў пераліку “экстрэмісцкіх фармаванняў” з’явілася «Беларуская Грэнадзёрская Харугва». У спісе з каля трох дзясяткаў асобаў, нібыта датычных да дзейнасці “фармавання”, ёсць і Алена Радзькова.

Telegram-канал “Книга ГУ «БАЗА»» абвяргае смерць у ПК-1 Ігара Паснова Telegram-канал сілавікоў апублікаваў відэа з Ігарам Пас
Telegram-канал “Книга ГУ «БАЗА»» абвяргае смерць у ПК-1 Ігара Паснова Telegram-канал сілавікоў апублікаваў відэа з Ігарам Пасновым, дзе ён сядзіць у кабінеце, а каля яго на сценцы вісіць каляндар з сённяшняй датай 5 кастрычніка. Відэа вельмі кароткае: зняволены толькі называе свой артыкул. У публікацыі паказаны скрыншоты з паведамленнямі пра смерць Ігара Паснова, узятыя з незалежных СМІ, а ніжэй сцвярджаецца, што “врагам плевать, что их единомышленник жив. Потому что плату они получают не за правду, а за информационную войну против Беларуси”. Пры гэтым Ігара Паснова яны называюць палітвязнем, хаця беларуская праваабарончая супольнасць ніколі не прызнавала яго палітычным зняволеным. Праваабаронцы да канца не ўпэўнены, што ў Telegram-канале сілавікоў пішуць праўду. Бо тэма смерці Паснова ў калоніі за апошнія дні абрасла процьмай чутак, аж да каментароў пра тое, што “ён памёр яшчэ ў пачатку лета”. Калі ён жывы, і відэазапіс сапраўды зроблены сёння, застаецца толькі парадавацца за гэтага чалавека. Тым больш, што існуе народнае павер’е “Каго хаваюць заўчасна, той доўга жыве”. І яшчэ: калі да асобы Ігара Паснова зараз звернута столькі ўвагі, то ёсць спадзеў, што ён надалей не зазнае таго страшэннага ціску ад адміністрацыі калоніі , пра які сведчылі былыя вязні ПК-1. Нагадаем, пра тое, што віцебскі “лекар-прадаруб” Ігар Пасноў памёр у зняволенні, учора напісаў праваабаронца Павел Левінаў у сябе на старонцы ў Facebook

У ПК-1 памёр Ігар Пасноў, віцебскі “лекар-праўдаруб” Пра гэта, спасылаючыся на свае крыніцы, паведаміў у Facebook праваабарон
У ПК-1 памёр  Ігар Пасноў, віцебскі “лекар-праўдаруб” Пра гэта, спасылаючыся на свае крыніцы, паведаміў у Facebook  праваабаронца Павел Левінаў. На жаль, у Ігара Паснова няма блізкіх сваякоў, якія маглі даведацца  акалічнасці і прычыну смерці. Ігар Пасноў нарадзіўся ў Віцебску 30 траўня 1968 года, ён з “чырвоным” дыпломам скончыў віцебскі медыцынскі інстытут, шмат гадоў працаваў педыятрам, потым атрымаў дадатковую адукацыю па спецыяльнасці “псіхіятрыя”. Яго імя стала шырока вядомым ў 2013 годзе, калі ён пачаў выступаць з крытыкай недахопаў у працы віцебскіх медустаноў. За гэта ён і здабыў славу “доктара-праўдаруба”. Пасля крытычнага выступу на “Белсаце” пра дзейнасць  Аляксандра Косінца, тагачаснага старшыні Віцебскага аблвыканкама,  Паснова гвалтам змясцілі ў псіхіятрычную клініку. Яго трымалі там больш за месяц, і пасля выхаду ен спрабаваў аспрэчыць і пастанову суду, які яго накіраваў на лячэнне, і выстаўлены дыягназ. У гэтым яго актыўна падтрымлівалі праваабаронцы. У 2014 годзе Пасноў звярнуўся ў Незалежную псіхіятрычную асацыяцыю Расіі. Вердыкт маскоўскіх спецыялістаў быў адназначны — Пастноў не меў патрэбы ў лячэнні, што пацвердзіла асцярогі беларускіх праваабаронцаў, якія лічаць Беларусь краінай, у якую вярнулася практыка «каральнай псіхіятрыі». “Карнымі захадамі” Пасноў лічыў і практыку змяшчэнне грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі, звяртаючы ўвагу на злоўжыванні органаў міліцыі ў гэтым пытанні. У 2018 годзе Ігар Пасноў  трапіў пад крымінальны пераслед: яго абвінавацілі  ў паклёпе на віцебскага пракурора Юрыя Раманоўскага.  Судовы працэс над “лекарам-праўдарубам” быў закрытым,  праходзіў у Віцебску, але справу разбіраў Бешанковіцкі раённы суд. У траўні 2019 года суддзя Наталля Рошчына прызнала Ігара Паснова вінаватым “ў распаўсюдзе заведама ілжывых выдумак, якія ганьбяць іншую асобу (паклёп), размешчаных у глябальнай сетцы Інтэрнэт”, і пакарала  яго абмежаваннем свабоды на 3 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Аднак у ліпені 2019 года ён ужо быў на волі. Акалічнасці свайго вызвалення Пасноў  тлумачыў у сацсетках давоі цмяна, пішучы пра тое, што “згадзіўся на амністыю”  або на “здзелку”. Спачатку ен скардзіўся на безграшоўе, але потым звярнуўся ў дзяржаўныя службы, і яго ўладкавалі на працу па спецыяльнасці  - лекарам-псіхіятрам у Докшыцкую ЦРБ. Працуючы там, ён у 2020 годзе рэзка крытыкаваў Аляксандра Лукашэнку за ігнараванне праблем з каронавірусам, на які цяжка перахварэў і сам. У Наваполацкую ПК-1 Ігар Пасноў трапіў, як сцвярджаюць некаторыя крыніцы,  праз  канфлікт з уладамі Докшыцкага раёна. Паснову   пагражалі яму “адпомсціць” за прынцыповы прафесійны падыход.  Калі дакладна адбыўся суд, за што канкрэтна і  як пакаралі віцебскага лекара, застаецца невядомым праз тое, што Ігар Пасноў не меў сваякоў і вёў закрыты лад жыцця.  Былыя зняволеныя гэтай калоніі  распавядалі пра яго жахлівае становішча за кратамі – пра здзекі з боку адміністрацыі і безвыніковыя спробы зняволенага адстойваць справядлівасць нават у тых умовах. Пасноў меў два “прафулікі” - «Схільнасць да нападу на адміністрацыі, захопу закладнікаў і праяваў агрэсіі” і “Схільнасць да здзяйснення суіцыду і самакалечання”. Праз тое, што ён меў “нізкі статус”, зносіны з іншымі зняволенымі ў яго былі вельмі абмежаваныя. Але апошнім часам з калоніі даходзілі чуткі пра вельмі кепскі псіхалагічны і фізічны стан Ігара Паснова.   Праваабаронцы просяць усіх, каму вядомыя падрабязнасці апошніх дзён ягонага жыцця, паведаміць гэта ПЦ “Вясна”.

МУС не абнавіў спіс "экстрэмістаў" на сваім сайце. Гэтую інфармацыю цяпер будуць хаваць? Сёння пятніца - той дзень, калі на с
МУС не абнавіў спіс "экстрэмістаў" на сваім сайце. Гэтую інфармацыю цяпер будуць хаваць? Сёння пятніца - той дзень, калі на сайце ведамства традыцыйна адбывалася абнаўленне "пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці". Аднак ніякіх новых звестак там не з'явілася. Больш за тое. Яшчэ 28-га верасня мы заўважылі, што з сайта МУС знікла частка "экстрэмісцкага" спіса - якраз тыя імёны і прозвішчы, якія былі дададзены падчас апошняга абнаўлення 25 верасня. Цяпер інтэрнэт-карыстальнікі могуць бачыць гэты спіс толькі ў такім выглядзе, у якім ён быў 18 верасня - гэтая дата пазначана апошняй. Вельмі верагодна, што МУС вырашыў засакрэціць спіс "экстрэмістаў", каб прыхаваць ад грамадскасці факты рэпрэсій па палітычных матывах. Нагадаем, у так званы «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, дачынных да экстрэмісцкай дзейнасці», які вядзе МУС, трапляюць грамадзяне, у дачыненні да якіх уступіў у законную сілу судовы прысуд па шэрагу крымінальных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Найперш гэта артыкулы, паводле якіх людзей судзілі за пратэсты 2020 г. - Артыкул 342 КК РБ — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (самы масавы артыкул па выніках пратэстаў 2020 года): - Артыкул 293 КК РБ — Масавыя беспарадкі. А таксама артыкулы, паводле якіх караюць за "экстрэмісцкую дзейнасць": - Артыкул 361-1 КК РБ — Сварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім (часта прымяняецца за адміністраванне або падпіску на так званыя «дваровыя чаты», ініцыятывы ці незалежныя медыя). - Артыкул 361-2 КК РБ — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання. - Артыкул 361-4 КК РБ — Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці (напрыклад, перадача інфармацыі ці фота/відэа перамяшчэння вайсковай тэхнікі незалежным Telegram-каналам). Асобная групу артыкулаў - гэта "абразы": - Артыкул 368 КК РБ — Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. - Артыкул 369 КК РБ — Абраза прадстаўніка ўлады. - Артыкул 391 КК РБ — Абраза суддзі. Апрача гэтага, у "экстрэмісцкі" спіс уключылі людзей, асуджаных па такіх артыкулах, як: - Артыкул 369-1 КК РБ — Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь. - Артыкул 130 КК РБ — Разпальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці розні (часта прымяняецца да аўтараў каментарыяў у бок сілавікоў і чыноўнікаў). - Артыкул 361 КК РБ — Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Караткевіч на фоне поля і бярозак. Як вам? Інстаграм-акаўнт Аршанскага райвыканкама апублікаваў некалькі здымкаў новага мурал
+1
Караткевіч на фоне поля і бярозак. Як вам? Інстаграм-акаўнт Аршанскага райвыканкама апублікаваў некалькі здымкаў новага мурала на доме №2 па вул.Марата. Малюнак, які з'явіўся там замест ранейшага, можна параўнаць тут: мы падрабязна пісалі пра тое, што мурал, намаляваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча, апынуўся пад тэрмашубай падчас рамонту будынка. Для яшчэ аднаго параўнання публікуем фотаздымак знакамітага беларускага пісьменніка, ураджэнца Оршы, які быў узяты за аснову для новага гарадскога арт-аб'екта.

Вясковец пайшоў з бітай у руках на старшыню сельвыканкаму Інцыдэнт адбыўся ў Віцебскім раёне сёлета ў верасні. Да 76-гадовага
Вясковец пайшоў з бітай у руках  на старшыню сельвыканкаму Інцыдэнт адбыўся ў Віцебскім раёне сёлета ў верасні. Да 76-гадовага мясцовага жыхара з’явілася так званая “аглядная камісія”  у якую ўваходзяць прадстаўнікі  ўлады, міліцыі, МНС  і іншых структур. Камісію сустрэў 47-гадовы сын гаспадара, і , як паведамляе абласная газета «Витебские вести», выказаў пагрозы на адрас старшыні сельвыканкаму і  “применил физическое насилие, используя в качестве оружия бейсбольную биту” – нанёс адзін удар  “по туловщу потерпевшего” і замахнуўся яшчэ раз. Дзяржвыданне называе мужчыну “дебоширом”, хаця суду над ім яшчэ не было і яго віна не даказаная. Піша газета і пра тое, што сыну гаспадара, да якога прыехалі з праверкай, пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, заяўляючы пра «неадэкватную рэакцыю» мужчыны, дзяржСМІ не згадвае, што ён быў нападпітку уі пад уздзеяннем іншых рэчываў. Не раскрываецца і  прычына канфлікту, як і ўсё тое,  што яму папярэднічала. Між тым акалічнасці здарэння могуць быць розныя – згадаць хіба нашумелую «справу Зельцэра», калі ў кватэру да мінскага IT-спецыяліста ламіліся сілавікі.   Шмат пытанняў выклікае і сама па сабе дзейнасць “аглядных камісій”, якія ствараюцца нібыта дзеля клопату пра асобаў сталага веку або тых, хто вымушана жыве адзін. Мы ўжо фіксавалі выпадкі перавышэння паўнамоцтваў чальцамі такіх камісій, калі падчас рэйдаў яны без дазволу фатаграфавалі чужое жытло і выкладалі здымкі ў інтэрнэт. Таксама пісалі і пра практыку спагнання штрафаў явачным парадкам у Верхнядзвінскім раёне.  І ўвогуле правядзенне розных рэйдаў ды аглядаў на сталай аснове болей гаворыць не пра клопат пра грамадзян, а пра навязлівыя спробы кантролю з боку дзяржавы.

Асобаў, якія стаяць на ўліку ў міліцыі, змусілі добраўпарадкаваць тэрыторыю да абласных “Дажынак” Гэтая імпрэза сёлета заплан
+1
Асобаў, якія стаяць на ўліку ў міліцыі, змусілі добраўпарадкаваць тэрыторыю да абласных “Дажынак” Гэтая імпрэза сёлета запланавана ў райцэнтры Мёры. Грамадзян, якія стаяць на ўліку ў тамтэйшай крымінальна-выканаўчай інспекцыі, заабавязалі прыбіраць смецце на цэнтральных вуліцах. Інвентар выдала мясцовая  служба ЖКГ, але пра спецвапратку ці хаця б рукавіцы для “памочнікаў” ніхто не паклапаціўся. “Подобные комплексные подходы будут продолжены и в дальнейшем, чтобы каждый человек, оказавшийся в трудной жизненной ситуации, мог найти поддержку и достойное применение своим силам на благо родного района”, - адсправаздачыліся мясцовыя міліцыянты. Усю праўду яны не распавядаюць. А яна ў тым, што ўдзел у такой працоўнай дзейнасці – справа далёка не добраахвотная.  Перш чым вывесці людзей  на вуліцу з мяцёлкамі іх сабралі на “тэарэтычную” – на прафілактычную гутарку пра шкоду алкагалізму і неабходнасць працаўладкавання.  Наведванне прафілактычных мерарпрыемстваў для тых, хто стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, - абавязковае. Інакш для іх наступае адказнасць паводле арт. 24.3 КаАП – за непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, і за гэта чакае пакаранне – ад штрафа да прымусовых прац і нават арышта. Таму заявы пра то, што “подучетные получили стимул к трудовой занятости” і што “такие мероприятия помогают формировать у граждан ответственность и чувство сопричастности к общему делу” – звычайнае пустазвонства.

У спіс тэрарыстаў дадалі Галіну Усцюгаву і Віктара Гурына Віктар Гурын працаваў першым намеснікам гендырэктара «Белвеста» ў В
У спіс тэрарыстаў  дадалі Галіну Усцюгаву і Віктара Гурына  Віктар Гурын працаваў першым намеснікам гендырэктара «Белвеста» ў Віцебску. Яго затрымалі 3 сакавіка 2026 года і прад’явілі абвінавачанні па чатырох  артыкулах КК РБ: - арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады; - арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; - арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы; - арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. У 2020–2021 гадах мужчына пакідаў у Telegram-групах каментары з негатыўнай ацэнкай дзеянняў супрацоўнікаў сілавых структур, АМАП і Лукашэнкі. 3-га жніўня 2026 года яго асудзілі да трох гадоў і шасці месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу памерам 600 базавых велічыняў. Галіна  Усцюгава – былая супрацоўніца Бешанковіцкага райвыканкаму, у апошнія гады працавала ў аддзеле статыстыкі.  Мінскі гарадскі суд прызнаў жанчыну вінаватай паводле пяці артыкулаў Крымінальнага Кодэкса РБ: - чч. 1 і 2 арт. 361-4 - Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці; - ч.3 арт. 361-1  - Стварэнне экстрэмісцкага фармавання; - ч.1 арт.130  - Распальванне варожасці або варажнечы; - ст.369-1  – Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь; - ч.3 ст.361  – Заклікі да санкцый супраць Рэспублікі Беларусь. Што канкрэтна ёй паставілі ў віну, пакуль не вядома. КДБ абнавіў пералік «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці» учора, 1 кастрычніка. У яго ўнеслі яшчэ 7 чалавек.  Цяпер у «тэрарыстычным спісе» налічваецца 1470 асобаў, з якіх 719 — грамадзяне Беларусі.

Следчы камітэт абвясціў пра пачатак спецвытворчасці супраць 5-ці “каліноўцаў”. Двое з іх - з Віцебшчыны У афіцыйны пералік ас
Следчы камітэт абвясціў пра пачатак спецвытворчасці супраць 5-ці “каліноўцаў”. Двое з іх - з Віцебшчыны У афіцыйны пералік асобаў, у дачыненні да якіх распачатая спецыяльная вытворчасць, 1 кастрычніка ўнеслі Аляксандра Буцько, Арцёма Войніча, Аляксандра Грыба (Грыгор'ева), Алега Калуша і Яўгена Лістапада. Іх абвінавачваюць паводле артыкулаў Крымінальнага кодэкса аб "удзеле ў злачыннай арганізацыі", "дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі", "змове з мэтай захопу ўлады", "экстрэмісцкай дзейнасці" і "ўдзеле ў ваенных дзеяннях за мяжой". 29-гадовы Аляксандр Буцько  выдомы пад пазыўным «Кажан». Паводле звестак Еўрарадыё, ён з Віцебску, гісторык паводле адукацыі, далучыўся да Палка Каліноўскага  ўвесну 2023 года. Вырашыў стаць добраахвотнікам  падчас аднаго з выездаў на працу ў Польшчу,  адслужыў амаль два гады спачатку ў якасці баявога медыка ў пяхоце, а потым у роце агнявой падтрымкі. На некалькі месяцаў выязжаў з Украіны, але цяпер зноў вярнуўся ў падраздзяленне УСУ. 56-гадовы Алег Калуш - ураджэнец Полацка, падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы. У 1991–2014 гадах служыў у Полацкім ГАУС, апошнія сем гадоў узначальваў аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі. У 2020 годзе падтрымаў пратэсты і вярнуў у МУС медаль «За бездакорную службу» на знак пратэсту супраць гвалту сілавікоў. Як пра яго пiсала “Зеркало”, у  2021-м мужчына з’ехаў у Польшчу, а з сакавіка 2023 года служыць у палку Каліноўскага пад пазыўным «Колкі». Так называецца невялікі населены пункт у Валынскай вобласці, адкуль паходзіць яго бацька-украінец.

“Хто распавёў, што школа развальваецца?” У Віцебску апытваюць вучняў СШ №18 28 верасня віцебскі Tik-Tok-канал распавёў пра то
“Хто распавёў, што школа развальваецца?” У Віцебску апытваюць вучняў СШ №18 28 верасня віцебскі Tik-Tok-канал распавёў пра тое, што навучальная установа аказалася не зусім гатова да навучальнага года: у двух кабінетах, размешчаных на 3 паверсе будынка, са столі абвалілася штукатурка. Гледачы ў каментарах пацвердзілі гэтыя факты і нават дадалі ўласныя назіранні: “Там и в 21 кабинете на 2 этаже упал огромный кусок с потолка”. Таксама каментатары абураліся падыходам да падрыхтоўкі школ да 1 верасня: “А ведь школу приняли. Как так?”, “Зачем делать школы и что то для детей!!???лучше флаг ещё один установим,ТЦ новый откроем,ледовый построим ещё один,фестивали фанариков и ненужные шумные концерты на площади, которые спать мешают нормальным людям...Вот куда деньги то идут...а не на детей!!!”. Цяпер, як паведамляе Telegram-канал «Витебск, я гуляю!», дырэктар і настаўнікі распытваюць дзяцей, якім чынам інфармацыя дайшла да “экстрэмісцкага” пабліка. Між тым, будынак СШ №18 – адзін з самых старых у горадзе. Яго ўзвялі ў 1937 годзе, як і СШ №10, якую пару год таму зачынілі праз небяспеку для вучняў. А стары будынак гімназіі №1 – таксама былую “сталінскую школу” – давялося зносіць, бо там трэснула сцяна. На гэтым месцы ўжо збудавалі новы корпус.

Жыхара Віцебска пакаралі за здзек з дзяржаўных сімвалаў. У чым жа ўласна быў “здзек”? Інцыдэнт адбыўся яшчэ ўлетку, калі па ў
Жыхара Віцебска пакаралі за здзек з дзяржаўных сімвалаў. У чым жа ўласна быў “здзек”? Інцыдэнт адбыўся яшчэ ўлетку, калі па ўсім горадзе вывесілі дзяржаўныя сцягі да 3 ліпеня – афіцыйнага Дня незалежнасці. Нецвярозы мужчына схапіўся за тканіну, і, пацягнуўшы яе, зламаў дрэўка сцяга, прымацаванага каля адной з гарадскіх крам. Відавочна не чакаўшы такога эфекту, віцяблянін разгубіўся, паспрабаваў прыладкаваць зламаны сцяг на месца, а калі гэта не атрымалася, перадаў яго супрацоўніку крамы. Падчас гэтых дзеянняў “полотнище флага неоднократно касалось асфальтированной поверхности земли”, піша віцебская абласная газета. Гэта і было расцэнена як здзек з дзяржаўных сімвалаў, хоць мужчына і не рабіў гэта свядома. У судзе сваю віну ён прызнаў і пакаяўся, але ўсё адно быў пакараны. Яго асудзілі да двух гадоў выпраўленчых прац з адлічэннем у дзяржаўны бюджэт 15% заробку (але, паводле заканадаўства, не менш адной базавай велічыні штомесяц). Таксама суд накіраваў яго на прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

Верагодна, палітвязня Міхаіла Філіпенку, асудзілі за данаты ў падтрымку Украіны Гэта меркаванне праваабаронцаў "Вясны". Але п
Верагодна, палітвязня Міхаіла Філіпенку, асудзілі за данаты ў падтрымку Украіны Гэта меркаванне праваабаронцаў "Вясны". Але падрабязнасці, якія менавіта пераводы сталі падставай для абвінавачання, не вядомыя. Яшчэ ў пачатку верасня мы паведамлялі, што 26-гадовага ўраджэнца Віцебска асудзілі да 5 год зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафа памерам 500 базавых велічынь. Міхаіл Філіпенка - выпуснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта па спецыяльнасці «эканоміка». Паводле інфармацыі "Нашай Нівы", пасля навучання больш за паўтара года мужчына адпрацаваў эканамістам у віцебскім санаторыі "Чыгуначнік", а вясной 2023 года перайшоў у IT-сферу, уладкаваўшыся ў кампанію Support Desk Technologies у Мінску, і паспяхова ўкараняў сістэмы на базе штучнага інтэлекту для верыфікацыі дакументаў і аптымізацыі апрацоўкі плацяжоў. Ён быў затрыманы 19 студзеня 2026 году. 26 чэрвеня Мінскі гарадскі суд прызнаў яго вінаватым паводле ч.2 арт 361-3 КК РБ - Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы. 4 верасня 2026 года яго ўключылі ў пералік асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", на сайце МУС.

Каб раскрытыкаваць палітыку Латвіі, на “круглы стол” у ПДУ запрасілі блогераў-перасяленцаў У Полацкім дзяржаўным універсітэце
Каб раскрытыкаваць палітыку Латвіі, на “круглы стол” у ПДУ запрасілі блогераў-перасяленцаў У Полацкім дзяржаўным універсітэце правялі ўжо другое мерапрыемства на працягу гэтага месяца, дзе крытыкавалі суседнюю дзяржаву за “недружалюбнае” стаўленне да Беларусі. Да ўдзелу ў “круглым стале” «Беларусь – Латвия» прыцягнулі выкладчыкаў ВНУ, а таксама двух блогераў, якія нядаўна пераехалі з Латвіі – Рамана Самуля і Максометра. Абодва блогеры вядомыя тым, што крытыкуюць жыццё ў Латвіі. Раман Самуль у сваім відэаблогу любіць распавядаць, як меў бізнес “з абаротам у мільён еўра штомесяц”, але ўсё страціў у ковідныя часы, калі актыўна выступаў супраць антыэпідэміялагічных абмежаванняў, прышчэпак і нашэння масак у грамадскіх месцах. "Фішка" блогера Максометра - гэта парушэнне правоў мужчын і "правільныя" стасункі з жанчынамі. Ён - прыхільнік "Мужского движения", якое выступае за патрыярхат. Блогер сцвярджае, што ў Латвіі ён не знаходзіў водгуку сваім прынцыпам, а вось у Беларусі знайшоў сапраўдную свабоду. Гэтыя два блогеры выступалі ў якасці "экспертаў", крытыкуючы палітыку і эканоміку краіны, з якой яны з'ехалі. Іншых ахвотных прадставіць "латысскі бок" на ідэалагічным мерапрыемстве не знайшлося. 🔗https://tinyurl.com/47p6h85y

Стыпендыя ў Акадэміі МУС у 2-3 разы большая, чым у БДУ Раённыя газеты Віцебшчыны распачалі чарговую кампанію па агітацыі патэ
Стыпендыя ў Акадэміі МУС у 2-3 разы большая, чым у БДУ Раённыя газеты Віцебшчыны распачалі чарговую кампанію па агітацыі патэнцыйных абітурыентаў за паступленне ў ВНК сілавых структур. Адзін з галоўных аргументаў - матэрыяльны: маладым людзям распавядаюць пра тое, што навучэнцы будуць на поўным дзяржзабеспячэнні ды яшчэ атрымаюць стыпендыю памерам каля 800 рублёў. На сёння ў Беларусі не ў кожнага працаўніка зарплата такога памеру, не кажучы ўжо пра пенсіі. Для параўнання: стыпендыя ў Беларускім дзяржаўным універсітэце складае ад 261 да 418 рублёў, у залежнасці ад сярэдняга бала. Такі падыход выразна сведчыць пра праярытэты ў краіне: ні будучых лекараў, ні настаўнікаў, ні адмыслоўцаў у сферы эканамікі не заманьваюць у прафесію настолькі адкрытым подкупам у абмен на лаяльнасць да ўладаў.

Медыяменеджар, былы палітвязень Андрэй Аляксандраў атрымаў прэмію Free Media Awards 2026 Цырымонія прайшла ўручэння прэміі, я
Медыяменеджар, былы палітвязень Андрэй Аляксандраў атрымаў прэмію Free Media Awards 2026 Цырымонія прайшла ўручэння прэміі, якой палітвязень быў уганараваны сёлета ў верасні, прайшла ў Музеі Мунка ў Осла. Падчас выступу Андрэй Аляксандраў падкрэсліў, што незалежная журналістыка фактычна выцясняецца з Беларусі, а журналісты аказваюцца ў зняволенні або ў выгнанні, і што 15 прадстаўнікоў беларускай медыясферы застаюцца за кратамі. Таму Андрэй Аляксандраў прысвяціў узнагароду сваім калегам, якія працягваюць працаваць у выгнанні або знаходзяцца ў зняволенні. Сам ён выйшаў на волю 16 верасня ў ліку 25-ці іншых зняволеных, вызваленых па выніках двухдзённых перамоў спецпасланніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам. Усе 25 чалавек былі дэпартаваныя з Беларусі. Андрэй Аляксандраў нарадзіўся ў Ніжнім Тагіле, але дзяцінства правёў у Паставах, там скончыў школу. Вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Журналісцкую кар’еру пачынаў у Наваполацку.

Facebook- акаўнт экс-палітвязня Максіма Вінярскага прызнаны "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" Рашэнне пра гэта 24 вера
Facebook- акаўнт экс-палітвязня Максіма Вінярскага прызнаны "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" Рашэнне пра гэта 24 верасня прыняў суд Полацкага раёна і горада Полацка, 29 верасня Facebook- акаўнт Maksim Viniarski быў уключаны ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" разам з яшчэ двума асабістымі старонкамі - іх змест прызнаў "экстрэмісцкім" той самы полацкі суд. Актывіст грамадскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі быў затрыманы 22 студзеня 2021 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС. Падчас ператрусу з яго кватэры канфіскавалі камп'ютарную тэхніку, тэлефоны, бчб-сімволіку, налепкі і балоны з аэразольнай фарбай. 25 траўня 2021 г. у Магілёўскім абласным судзе ён быў асуджаны з групай іншых грамадскіх актывістаў, якіх абвінавацілі ў абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу у масавых беспарадках па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Максіму Вінярскаму прызначылі 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін пакарання ён адбываў у ПК-3. МУС унесла яго ў пералік асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці". 11 верасня 2025г. Максім Вінярскі быў вызвалены і прымусова перамешчаны на тэрыторыю Літвы ў ліку 52-х вязняў беларускага рэжыму.