cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Mostrar más
Advertising posts
10 232Suscriptores
-124 hours
Sin datos7 days
-6630 days

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

У траўні пачнуць судзіць жанчыну, якая дэманстратыўна адмовілася размаўляць з Азаронкам падчас «пакаяльнага інтэрв'ю» Справу 39-гадовай Наталлі Крук пачнуць разглядаць 7 траўня ў судзе Мінгарсудзе. Ёй інкрымінаваныя ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак або заклікі да такіх дзеянняў) і ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Справу прызначаны весці суддзя Жанна Брысіна. Як паведамляе @nashaniva, Незадоўга да затрымання Наталля вярнулася з Польшчы. Пакуль жанчына за кратамі, губазікаўцы вырашылі скарыстацца яе акаўнтам. Яны пакінулі два каментары ад яе імя, абодва датычацца Аляксандра Азарава і плана «Перамога». Абодва каментары пакінулі 15 сакавіка 2024 года. Пра затрыманне Наталлі стала вядома ў мінулым жніўні — тады прапагандыст Азаронак прыйшоў да яе ў ГУБАЗіК браць «пакаяльнае інтэрв'ю», аднак жанчына дэманстратыўна адмовілася з ім размаўляць.
Mostrar todo...
24😡 8💔 7👍 2👎 1
🎧«Телогрейка — мое одеяло». Бяздомныя ў Беларусі Новы выпуск праваабарончага падкаста «Вясна прыйдзе» прысвечаны людзям з досведам бяздомнасці. • За што бяздомныя траплюць у месцы зняволення? • Як яны там прымусова працуюць? • Як людзі, якія сядзелі па палітычных матывах, сустракаліся з бяздомнымі? • Як сілавікі ставяцца да бяздомных? • Як сілавікі рэпрэсавалі тых, хто бяздомным дапамагаў? • Якія ў бяздомных вершы? У выпуску пачуем праваабаронцу «Вясны» Яну Галаган, якая цікавіцца лёсамі бяздомных; былога палітвязня Аляксандра Бабко, які сустракаў бяздомных за кратамі; актывістку «Ежы замест бомбаў» Марыну, якая карміла бяздомных (за што ініцыятыву рэпрэсавалі) і таксама галасы саміх бяздомных. Soundcloud | Google podcasts | Spotify | Apple podcasts | Castbox | Youtube | Іншыя пляцоўкі
Mostrar todo...
«Телогрейка — мое одеяло». Бездомные в Беларуси

Выпуск падкаста “Вясна прыйдзе” прысвечаны людзям з досведам бяздомнасці. За што бяздомныя траплюць у месцы зняволення? Як яны там прымусова працуюць? Як людзі, якія сядзелі па палітычных матывах, сустракаліся з бяздомнымі? Як сілавікі ставяцца да бяздомных? І як яны рэпрэсавалі тых, хто бяздомным дапамагаў? І якія ў бяздомных вершы? У выпуску пачуем праваабаронцу “Вясны” Яны Галаган, якая цікавіцца лёсамі бяздомных; былога палітвязня Аляксандра Бабко, які сустракаў бяздомных за кратамі; актывісткі “Ежы замест бомбаў” Марыны, якая карміла бяздомных (за што ініцыятыву рэпрэсавалі), і, канешне, галасы саміх бяздомных, і нават іх верш. Пішыце нам на пошту [email protected] і запаўняйце анкету bit.ly/4anWK94 Музыка: Kata Bitowt 1:34 “Сілавікі стыгматызуюць людзей з досведам бяздомнасці” Як зняволеныя па палітычных матывах сустракалі бяздомных і як бяздомных выкарыстоўвалі сілавікі як метад ціску. 4:08 Былы палітвязень пра ціск праз бяздомных 5:12 Голас бяздомнага з Мінску 5:39 Бяздомных не выводзяць у душ, як і палітычных арыштантаў. Меддапамога не аказваецца 8:37 “Я жыў на вакзале”. “Бяздомныя крадуць спецыяльна, каб патрапіць у турму на зіму” За што бядомныя трапляюць у зняволенне? Пратаколы складаюцца па надуманых прычынах 10:01 Як міліцыянты выкарыстоўваюць бяздомных для сваёй працы 10:41 Сілавікі да бяздомных ставяцца дрэнна, а палітычныя арыштанты — з павагай. Адкуль гэта ідзе? “Улады Беларусі імкнуцца бяздомных схаваць, не вырашаючы гэтую праблему” 13:25 Чаму бяздомны адмовіўся жыць у доме 14:40 Рэпрэсіі ў дачыненні да актывістаў, якія дапамагалі бяздомным: “Ежа замест бомбаў”. “Бяздомных вывозілі з Мінску, каб яны не былі бачныя” 20:00 Чаму арыштаваных бяздомных адпраўляюць на прымусовую працу і як яна выглядае 21:38 “Мы не ведаем больш выпадкаў, калі бяздомнага судзілі за несанкцыянаванае пікетаванне”. Гісторыя бяздомнага Аляксандра Кутаса і суды над ім. “У яго няма грошай на адваката” 26:56 “Подвал — это дом мой, я в нем обитаю”. Верш бяздомнага пра досвед бяздомнасці 28:00 Як палітзняволеная Наста Лойка заступілася за бяздомных 29:08 “Рэжым Лукашэнкі спачатку набіваў сваю руку на бяздомных — і потым у гэтую варонку трапляюць і палітычныя зняволеныя”

💔 10😢 3🤡 1
🌍Украінцы, палякі, расейцы: каго з замежных грамадзян утрымліваюць па палітычных справах у беларускіх турмах Учора стала вядома, што на наступным тыдні ў Брэсце пачнуць судзіць грамадзяніна Украіны Арцёма Макавея — яму інкрымінаваны арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць). Гэта як мінімум восьмы ўкраінец, якога пераследуюць у Беларусі за «супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі». У беларускіх месцах няволі застаюцца грамадзяне Украіны, Польшчы, Расіі, Латвіі, Казахстана і Узбекістана. Дакладная лічба невядома, але іх падлік ідзе на трэці дзясятак. Іх пераследуюць за ўдзел у акцыях пратэсту, каментары, перадачу інфармацыі незалежным СМІ і сваякам за мяжу. «Вясна» распавядае, каго з замежных грамадзян пераследуюць у Беларусі па палітычных матывах і па якіх справах. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114902 🗣Калі вы ведаеце такіх людзей, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @ViasnaSOS, @Viasnainfo
Mostrar todo...
🤬 19👎 1 1🥱 1
«Гэта выдаткі прафесіі ў Беларусі». Як адвакат палітзняволенай сам аказаўся за кратамі
«Новая адвакатка, якая прыйшла замест майго адваката, папрасіла ў следчай на закрыцці справы некалькі хвілін сам-насам са мной. Яна мне паведаміла, што мой адвакат цяпер знаходзіцца там, дзе была я [на Акрэсціна]. Яна адзначыла, што "гэта выдаткі прафесіі ў Беларусі". Ад іншых дзяўчатак я даведалася, што затрымліваюць адвакатаў, якія абараняюць палітвязняў. Па чутках, якія там хадзілі так затрымлівалі да 12 адвакатаў. І мой адвакат быў адным з тых, хто трапіў пад рэйд. Праз некаторы час ён прыйшоў сам да мяне і я даведалася, што да яго дадому ноччу ўварваліся і затрымалі за "непадпарадкаванне пры затрыманні", а менавіта тое, што "доўга адчыняў дзверы". Яму прызначылі 15 сутак. Адвакат мне сказаў пры сустрэчы: "Калі я прыходзіў да цябе ў ІЧУ і бачыў, што ты плакала, не разумеў, чаму. А калі сам там апынуўся, зразумеў, бо сам плакаў».
🔹«Яны імкнуцца зрабіць усё, каб людзі больш не ўсміхаліся», — былая палітзняволеная
Mostrar todo...
🤬 22💔 4👍 1
❗️У наваполацкай калоніі палітвязняў катуюць холадам Цяпер у наваполацкай калоніі ўтрымліваюцца мінімум 100 палітзняволеных. Па інфармацыі "Вясны", адміністрацыя ўстановы працягвае ціск на палітвязняў — некаторых на доўгі тэрмін змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ, пазбаўляюць спатканняў, перадач і званкоў, а таксама блакуюць ліставанне. Акрамя гэтага, у калоніі вельмі холадна, у тым ліку праз тое, што адміністрацыя стварае пэўныя ўмовы, каб у памяшканнях былі скразнякі. У штрафных ізалятарах вязняў таксама катуюць холадам. Ім забароненыя цёплыя рэчы, фізічныя практыкаванні выконваць нельга. Праз гэта ў людзей пачынаюцца праблемы са здароўем. У такіх умовах іх могуць утрымліваць па некалькі месяцаў запар. Сведчанні былых вязняў пра ўмовы ўтрымання ў ПК-1: 🔹"Што зламалі ў карцары, зарастае само": былы палітвязень — пра ўмовы ў ПК-1 🔹"Начальнік калоніі асабіста ставіў на расцяжку асуджаных", — былы вязень ПК-1 🔹"Ключыца не так зраслася і костка ўпіраецца ў горла". Новыя сведчанні здзекаў са зняволеных у ПК-1
Mostrar todo...
🤬 44😡 3👍 1 1
💌Беларусы Санкт-Пецярбургу даслалі паштоўкі палітвязням, якія святкуюць Дзень народзінаў у красавіку «Пішыце лісты землякам,памятайце что яны ёсць у нас,а мы у iх!», — кажуць яны. 📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 💻Напісаць анлайн ⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
Mostrar todo...
1
📸Як прайшоў «Чарнобыльскі шлях» у Варшаве. Глядзіце наш фотарэпартаж У 38-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларусы Варшавы выйшлі 26 красавіка на традыцыйную акцыю «Чарнобыльскі шлях», каб ушанаваць памяць ахвяраў аварыі і выказаць пратэст супраць ядзернай палітыкі Лукашэнкі. Падрабязней 👉 https://spring96.org/be/news/115092
Mostrar todo...
👍 6
«Што ты ўзнімаешся?». Як супрацоўнікі ГУБАЗіКа збілі шматдзетнага бацьку за тое, што ён падчас суда паспрачаўся з суддзёй Сергія Мельянца затрымалі 19 сакавіка і прызначылі спачатку 13 сутак арышту. Аднак пасля гэтага на волю ён не выйшаў — яму прызначылі яшчэ 12 сутак. Сергій спрабаваў спрачацца з суддзём, за гэта пасля працэсу па Skype у РУУС супрацоўнікі ГУБАЗіКа ўжылі да яго фізічны гвалт:
«Пасля таго, як я адмовіўся падпісаць другі пратакол і на судзе заявіў, што не згодны з ім, адразу пасля таго, як мне вынеслі пастанову, прыйшоў супрацоўнік ГУБАЗіК, надзеў на мяне кайданкі, завёў у пусты кабінет і збіў мяне са словамі: "Што ты ўзнімаешся?" Абураўся, што маю права пратэставаць і адцягваю важных людзей ад працы — гэта ён пра сведку ў масцы».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115062 💵Дапамога шматдзетнай сям'і Сергія ўладкавацца ў Польшчы
Mostrar todo...
🤬 50👍 1
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў У яго трапілі Instagram-акаўнты «narodny_reporter» і «da_voli», а таксама старонка ва «Укантакце» «МОВА ТУТ».
Mostrar todo...
🤬 26🖕 6🤡 2 1
Актывістку Ніну Багінскую зноў аштрафавалі @belsat стала вядома, што суд Савецкага раёну Мінску завочна прысудзіў грамадзянскай актывістцы Ніне Багінскай штраф — 2400 рублёў (600 базавых велічынь). Падставай для складання пратаколу стаў нацыянальны сцяжок, які падчас ператрусу міліцыянты знайшлі на тумбачцы ў пакоі пенсіянеркі напрыканцы сакавіка. Ніну Багінскую не першы раз караюць за нацыянальную сімволіку Беларусі. Літаральна на мінулым тыдні яе пакаралі штрафам у Партызанскім судзе сталіцы — ёй прызначылі 2000 рублёў штрафу. Багінская на суды прынцыпова не ходзіць. Яна раней заяўляла, што лічыць іх незаконнымі, скіраванымі на прыніжэнне нацыянальнай годнасці беларусаў.
Mostrar todo...
🤬 109👎 3😱 1🤮 1