ch
Feedback
Віцебская Вясна

Віцебская Вясна

前往频道在 Telegram

Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

显示更多
289
订阅者
+124 小时
+47 天
+530 天

数据加载中...

吸引订阅者
九月 '26
九月 '26
+5
在8个频道中
八月 '26
+17
在14个频道中
Get PRO
七月 '26
+22
在15个频道中
Get PRO
六月 '26
+10
在8个频道中
Get PRO
五月 '26
+15
在16个频道中
Get PRO
四月 '26
+9
在10个频道中
Get PRO
三月 '26
+8
在6个频道中
Get PRO
二月 '260
在5个频道中
Get PRO
一月 '26
+5
在1个频道中
Get PRO
十二月 '25
+6
在6个频道中
Get PRO
十一月 '25
+1
在4个频道中
Get PRO
十月 '25
+2
在3个频道中
Get PRO
九月 '25
+2
在2个频道中
Get PRO
八月 '25
+4
在7个频道中
Get PRO
七月 '25
+4
在3个频道中
Get PRO
六月 '25
+4
在9个频道中
Get PRO
五月 '25
+2
在1个频道中
Get PRO
四月 '25
+8
在5个频道中
Get PRO
三月 '25
+5
在3个频道中
Get PRO
二月 '25
+10
在8个频道中
Get PRO
一月 '25
+23
在10个频道中
Get PRO
十二月 '24
+11
在3个频道中
Get PRO
十一月 '24
+3
在2个频道中
Get PRO
十月 '24
+14
在5个频道中
Get PRO
九月 '24
+13
在5个频道中
Get PRO
八月 '24
+11
在11个频道中
Get PRO
七月 '24
+18
在5个频道中
Get PRO
六月 '240
在4个频道中
Get PRO
五月 '240
在5个频道中
Get PRO
四月 '24
+3
在1个频道中
Get PRO
三月 '24
+9
在2个频道中
Get PRO
二月 '24
+14
在6个频道中
Get PRO
一月 '24
+47
在9个频道中
Get PRO
十二月 '230
在3个频道中
Get PRO
十一月 '230
在3个频道中
Get PRO
十月 '230
在1个频道中
Get PRO
九月 '230
在0个频道中
Get PRO
八月 '230
在0个频道中
Get PRO
七月 '230
在0个频道中
Get PRO
六月 '230
在0个频道中
Get PRO
五月 '230
在0个频道中
Get PRO
四月 '230
在0个频道中
Get PRO
三月 '230
在0个频道中
Get PRO
二月 '230
在0个频道中
Get PRO
一月 '230
在0个频道中
Get PRO
十二月 '220
在0个频道中
Get PRO
十一月 '220
在0个频道中
Get PRO
十月 '220
在0个频道中
Get PRO
九月 '220
在0个频道中
Get PRO
八月 '220
在0个频道中
Get PRO
七月 '220
在0个频道中
Get PRO
六月 '220
在0个频道中
Get PRO
五月 '220
在0个频道中
Get PRO
四月 '22
+3
在0个频道中
Get PRO
三月 '22
+12
在0个频道中
Get PRO
二月 '22
+3
在0个频道中
Get PRO
一月 '22
+3
在0个频道中
Get PRO
十二月 '21
+8
在0个频道中
Get PRO
十一月 '21
+7
在0个频道中
Get PRO
十月 '21
+16
在0个频道中
Get PRO
九月 '21
+32
在0个频道中
Get PRO
八月 '21
+19
在0个频道中
Get PRO
七月 '21
+4
在0个频道中
Get PRO
六月 '21
+12
在0个频道中
Get PRO
五月 '21
+218
在0个频道中
日期
订阅者增长
提及
频道
15 九月+1
14 九月+1
13 九月0
12 九月0
11 九月+1
10 九月+1
09 九月+1
08 九月0
07 九月0
06 九月0
05 九月0
04 九月0
03 九月0
02 九月0
01 九月0
频道帖子
Біяграфію яшчэ адного культурніцкага дзеяча спрабуюць зрабіць аргументам "за народнае адзінства" Пасля няўдалай спробы выкары
Біяграфію яшчэ адного культурніцкага дзеяча спрабуюць зрабіць аргументам "за народнае адзінства" Пасля няўдалай спробы выкарыстаць у прапагандысцкіх мэтах біяграфію мастака Язэпа Драздовіча газета "Віцьбічы" апублікавала яшчэ адзін прыклад, калі жыхар Заходняй Беларусі пацярпеў ад "антыбеларускай палітыкі польскіх уладаў". Так з'явіўся артыкул "А вы знали, за что уроженец Глубокского района писатель Алесь Дубрович оказался в тюрьме?" Прапагандысты прыгадалі, што паэт быў удзельнікам I нелегальнага з’езду пісьменнікаў, і за гэта два гады правёў за кратамі ў Віленскай турме на Лукішках. У 1936 г. ён выйшаў на волю адразу пасля суду. Праўда, у сучаснай Беларусі за такі "экстрэмізм" людзям за такія праявы "экстрэмізму" даюць куды большыя тэрміны пад абвінавачанні ў "здрадзе Радзіме", але гаворка зараз не аб тым. Аўтар артыкула "забыўся" паведаміць, што Алесь Дубровіч "за панскай Польшчай" шмат друкаваўся ў мясцовых беларускіх выданнях - у газетах, якія вольна выходзілі на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Канешне, згадваць такія факты непажадана, бо яны робяць не такой трагічнай "карцінку" пра "вынішчэнне усяго беларускага". І -так, аўтары, якія разам з Дубровічам друкаваліся ў газетах з назвамі “Доля працы”, “Беларуская газета”, “Літаратурная старонка”, “Беларускі летапіс”, “Калоссе” і гд, насамрэч "призывали к освобождению родного края от угнетения". Можаце сабе уявіць нешта падрбнае зараз? На жаль, жыццё Алеся Дубровіча скончылася трагічна - ён быў расстраляны нацыстамі ў 1942-м годзе.

2
‼️ Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі 19 сакавіка ў выніку памілавання на волю выйшлі
‼️ Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі 19 сакавіка ў выніку памілавання на волю выйшлі 250 палітвязняў. З таго часу праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ 224 чалавекі, якія ўтрымліваюцца за кратамі паводле палітычных матываў. Акрамя таго, за гэты ж перыяд праваабаронцы постфактум прызналі палітвязнямі яшчэ 138 чалавек — на момант прызнання яны ўжо выйшлі на волю. Такім чынам, пасля вызвалення 250 палітвязняў 19 сакавіка праваабаронцы зафіксавалі і прызналі палітычна матываваным зняволенне яшчэ 362 чалавек.
38
3
🤡 «Ніякіх палітвязняў у Беларусі няма». Лукашэнка заявіў, што рэпрэсіі ў краіне нібыта не працягваюцца Падчас сустрэчы з аме
🤡 «Ніякіх палітвязняў у Беларусі няма». Лукашэнка заявіў, што рэпрэсіі ў краіне нібыта не працягваюцца Падчас сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй, якую ўзначальвае спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі няма палітвязняў, а інфармацыя пра працяг рэпрэсій пасля вызваленняў — «абсалютная няпраўда». «Ніякіх палітвязняў у Беларусі няма, таму што няма такога артыкула ў нашым заканадаўстве. Нашы ўцекачы разганяюць тэму на Захадзе і вас, адчуваю, паводле маіх звестак, пераканалі ў тым, што мы кагосьці тут адпускаем, але, працягваючы рэпрэсіі, на гэтае месца ўдвая больш затрымліваем людзей. Я хачу публічна вам сказаць, што гэта абсалютная няпраўда», — заявіў Лукашэнка. Нагадаем, што па стане на сёння 912 чалавек прызнаныя палітычнымі вязнямі ў Беларусі. Пры гэтым рэпрэсіі працягваюцца: людзей па-ранейшаму затрымліваюць і судзяць паводле палітычна матываваных спраў, а праваабаронцы працягваюць штодня атрымліваць інфармацыю пра новыя выпадкі пераследу.
39
4
⚡️ Из колоний в Бобруйске и Витебске вывезли нескольких политзаключенных Их точное количество и местонахождение пока не известны.
60
5
Сайт газеты "Витебские вести" змяніў дызайн: на яго вярнулі рубрыку "Рэдакцыя". Але пасада галоўрэда па-ранейшаму вакантная З
Сайт газеты "Витебские вести" змяніў дызайн: на яго вярнулі рубрыку "Рэдакцыя". Але пасада галоўрэда па-ранейшаму вакантная Змены ў дызайне чытачы заўважылі яшчэ ў мінулыя выходныя. Але на той момант было зроблена яшчэ не ўсё, і паўнавартасна сайт у абноўленым выглядзе запрацаваў учора. На яго зноў вярнулася рубрыка са складам рэдакцыі галоўнага абласнога выдання, якую былі прыбралі сёлета ў красавіку. Фотаздымкі супрацоўнікаў засталіся тыя самыя, і віцябляне, паглядзеўшы на іх, дакладна разумеюць: маладых кадраў у газеце няма, і на пасадах карэспандэнтаў працуюць даўно вядомыя асобы пенсійнага і перадпенсійнага веку. Можна пераканацца і ў тым, што ў газеце "Витебские вести" ўжо год як няма галоўнага рэдактара - яго шукаюць з верасня мінулага года. Патрабаванні да прэтэндэнтаў - 5 год стажу на рэдактарскай пасадзе і "чыстая" біяграфія, бо давядзецца праходзіць ідэалагічную праверку з улікам меракавання КДБ.
69
6
Звольнены Максім Субота, начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама У адпаведным загадзе Аляксандра Лукашэнкі гаворыцца, што ён вы
Звольнены Максім Субота, начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама У адпаведным загадзе Аляксандра Лукашэнкі гаворыцца, што ён вызвалены ад сваёй пасады і звольнены па ўзросце. Атрымліваецца, што Максіма Суботу накіроўвалі ў Віцебск дачакацца пенсіі, і працаваў ён тут усяго паўтара гады. Яго прызначылі на пасаду ў красавіку 2025-га – перавялі з Брэста, дзе ён займаў пасаду намесніка кіраўніка ў аналагічнай абласной структуры.
80
7
Напярэдадні 17 верасня прапагандысты Віцебшчыны працягваюць распавядаць пра «польскі прыгнёт». Што з іх аргументамі не так? Ш
Напярэдадні 17 верасня прапагандысты Віцебшчыны працягваюць распавядаць пра «польскі прыгнёт». Што з іх аргументамі не так? Шаркаўшчынская раённая газета апублікавала артыкул пра тое, як цяжка жылося ў рэгіёне «пад панамі». Аргументы старыя і зацёртыя – маўляў, да 1939 года Беларусь была няразвітым «сыравінавым прыдаткам», дзе знішчалася ўсё нацыянальнае. Цяпер, маўляў, усё інакш. Але што змянілася для Шаркаўшчынскага рэгіёна пры «самай дэмакратычнай» цяперашняй уладзе? На сенняшні дзень ён так і застаўся сельскагаспадарчым «прыдаткам» – тут няма ніводнага буйнога прамысловага прадпрыемства. Заробкі ў рэгіёне – на перадапошнім месцы ў вобласці. Пасаж пра тое, што з 1921 па 1939 гг тут зачыняліся беларускія школы – таксама не переканаўчы. Сёння на весь Шаркаўшчынскі раён засталося ўсяго 6 школ, самыя буйныя – 2 школы ў райцэнтры, дзе выкладанне вядзецца па-руску. Астатнія 4 школы – на паперы беларускамоўныя, але нават у такім фармаце гэта мізер, бо колькасць вучняў – усяго некалькі дзясяткаў. Напрыклад, у Германавіцкай – усяго 80 вучняў. Яшчэ адзін «козыр» мясцовых прапагандыстаў: тут, маўляў, за захаванне беларускага духу змагаўся мастак, навуковец і педагог Язэп Драздовіч. Але пра яго нялёгкае жыццё менавіта пры савецкай уладзе мы нядаўна згадвалі. Што ў гэтым артыкуле можа адгукнуцца сучаснаму чытачу, дык гэта сказ «Местные жители были людьми второго сорта на собственной родине, а за любое проявление национального самосознания можно было оказаться в концлагере”. Але асацыяцыі ён выклікае зусім не з “панскай Польшчай”...
757
8
Спецпасланнік Трампа па Беларусі Джон Коўл прыбыў у Вільнюс Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл у панядзелак с
Спецпасланнік Трампа па Беларусі Джон Коўл прыбыў у Вільнюс Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл у панядзелак сустрэўся ў Вільнюсе з міністрам замежных спраў Літвы Кястуцісам Будрысам. Пра гэта паведамляе МЗС Літвы. Падчас сустрэчы яны абмеркавалі намаганні амерыканскай адміністрацыі па вызваленні беларускіх палітвязняў, сітуацыю з бяспекай у рэгіёне і дзеянні рэжыму Лукашэнкі супраць Літвы і суседніх краін. «Вызваленне палітвязняў — надзвычай важная гуманітарная мэта. Мы высока ацэньваем лідарства Злучаных Штатаў і намаганні па вяртанні свабоды людзям, якія былі незаконна зняволеныя за свае погляды і грамадзянскую дзейнасць», — заявіў Будрыс. Міністр падкрэсліў, што Літва працягне аказваць усю неабходную падтрымку гуманітарным намаганням ЗША, а таксама вызваленым палітвязням. Пры гэтым Будрыс адзначыў, што, нягледзячы на вызваленні, колькасць палітвязняў у Беларусі застаецца высокай, а рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці працягваюцца.
59
9
Гарадоцкая прапагандыстка сцвярджае, што ў Еўропе людзі перастаюць мыцца – так эканомяць ваду Газета “Гарадоцкі веснік” размя
Гарадоцкая прапагандыстка сцвярджае, што ў Еўропе людзі перастаюць мыцца – так эканомяць ваду Газета “Гарадоцкі веснік” размясціла чарговы “сенсацыйны” опус намесніцы рэдактара Любові Шляйко, якая вядзе рубрыку «Анализируя факты. Авторский взгляд». Гэтым разам жыхарку памежнага з Расіяй рэгіёна ўсхвалявала экалогія. А дакладней, дэфіцыт вады на тэрыторыі Еўразвяза. Маўляў, няшчасныя еўрапейцы і раней эканомілі ваду – усталёўвалі лічыльнікі, выкарыстоўвалі эканамічныя рэжымы для працы кухоннай тэхнікі» - нібыта жыхары Беларусі ніколі так не рабілі. Але далей жыхароў Еўразвязу і ўвогуле чакаюць заўсёдная смага і антысанітарыя, бо яны «не увлекаются умыванием», як сцвярджае Любоў Шляйко: «Время гигиенических процедур сокращают, используют лейки с малым напором. В некоторых странах душ принимают не ежедневно, а через день и реже». Паводле гарадоцкай прапагандысткі, Еўропу ўвогуле чакае апакаліпсіс: праз дэфіцыт вады спыняецца праца цеплавых і атамных электрастанцый, бо іх няма чым ахалоджваць, і таму “население и производства испытывают нехватку энергии”. Што характэрна, усе гэтыя жахі Любоў Шляйко апісвае без ніводнай спасылку на крыніцу сваіх ведаў пра жыццё ў Еўропе. Гэта ўжо такі “аўтарскі стыль” местачковай аглядальніцы: мінулым разам яна падобным чынам разважала пра ўзровень беднасць насельніцтва ў Літве. І шкадавала літоўцаў, дзе паказнік “абсалютнай беднасці” – прыбытак, меншы за 446 €/месяц, тым часам як заробкі ў яе родным раёне да гэтай лічбы часам і блізка не дацягваюць.
83
10
Дзе ў Віцебску знайшлі "удзячных гледачоў" для мерапрыемстваў да Дня народнага адзінства Арганізатары вырашылі скарыстацца пр+3
Дзе ў Віцебску знайшлі "удзячных гледачоў" для мерапрыемстваў да Дня народнага адзінства Арганізатары вырашылі скарыстацца прынцыпам "калі гара не ідзе да Магамета, то Магамет ідзе да гары": калі народ палкай не загоніш на ідэалагічныя імпрэзы, то іх можна перанесці туды, дзе народ будзе па-любаму. Што гэта за месцы, дзе заўсёды ёсць людзі? Бінга! Гэта гандлёвыя цэнтры 🛍! У гандлёвым цэнтры "Марко_сити" правялі дыялогавую пляцоўку да Дня народнага адзінства, для гарантыі наяўнасці публікі сагнаўшы туды яшчэ пэўню колькасць студэнтаў. Крэслы для гледачоў раставілі проста проста ў фае ГЦ. Так вырашыла адміністрацыя Чыгуначнага раёна Віцебска. Па тым самым шляху пайшло і кіраўніцтва Кастрычніцкага раёна, зладзіўшы мерапрыемства з канцэртам у гандлёвым цэнтры "Интериум". Паколькі канцэрт ладзілі сіламі вучняў гімназіі №3, то публіку стваралі пераважна іх бацькі. Але эфект "масавасці" для фотарэпартажаў быў дасягнуты 🙂
100
11
У Полацкім дзяржаўным універсітэце правялі адмысловы “круглы стол”, дзе раскрытыкавалі палітыку і эканоміку Латвіі Мерапрыемс
У Полацкім дзяржаўным універсітэце правялі адмысловы “круглы стол”, дзе раскрытыкавалі палітыку і эканоміку Латвіі Мерапрыемства называлася «Латвия – Беларусь: конфронтация vs диалог». Яго сэнс зводзіўся да ухвалення пазіцыі Беларусі, якая адкрыла “бязвіз” для заходніх суседзяў насуперак пазіцыі “глыбокай канфрантацыі” з боку Латвіі. Апошнюю папракнулі за “канцэпцыю савецкай акупацыі” і “палітычныя амбіцыі Рыгі”, якая захацела “разарваць масты , супрацьпаставіўшы гэтаму “фундамент национально-государственного строительства и индустриализации” у Беларусі. У той час, як ідэолагі і праўладныя навукоўцы спаборнічалі ў папроках на адрас суседняй дзяржавы, іх красамоўства прымусілі слухаць студэнтаў, а таксама памежнікаў Полацкага памежнага атрада. А потым, паўтарыўшы асноўныя тэзы аратараў, пра гэта напісала і абласныя газета «Витебские вести» - каб чытачам таксама дасталася порцыя нянавісці да заходніх суседзяў.
87
12
Палітзняволеную Яну Пінчук адправілі на 15 сутак у ШІЗА пасля размовы з супрацоўнікам ГУБАЗіКу Пра гэта распавяла «Медыязона»
Палітзняволеную Яну Пінчук адправілі на 15 сутак у ШІЗА пасля размовы з супрацоўнікам ГУБАЗіКу  Пра гэта распавяла «Медыязона», спасылаючыся на атрыманую інфармацыю. Паводле крыніцы «Медыязоны», у канцы жніўня ў Гомельскую жаночую калонію прыязджаў начальнік аддзела ГУБАЗіК Артур Гайко. Ён выклікаў на гутаркі некаторых палітвязняў. Сярод іх была і Яна Пінчук, на якую, праз тыдзень пасля размовы з Гайко, сталі пісаць рапарты. У выніку яе пазбавілі спаткання, а неўзабаве адправілі ў ШІЗА. «Калонія сама б не ініцыявала гэтыя рапарты, гэта робіць ГУБАЗіК. 1 верасня ёй далі 15 сутак ШІЗА, а ў Яны астма. І ў нейкі момант яе не было ў калоніі. Ёсць верагоднасць, што яна была ў шпіталі», - распавяла крыніца «Медыязоны». 6 чэрвеня 2023 года палітзняволенай Яне Пінчук прысудзілі 12 гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі паводле артыкулаў аб удзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні» (частка 1 артыкула 361-1 КК), дзеяннях супраць нацбяспекі (частка 3 артыкула 361 КК), распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК), удзеле ў масавых беспарадках (частка 3 артыкула 293 КК) і стварэнні «тэрарыстычнай арганізацыі» альбо ўдзеле ў ёй (частка 1 артыкула 290-4 КК). Паводле версіі следства, яна кіравала трыма «экстрэмісцкімі» тэлеграм-каналамі: «Витебск 97%», «Орша 97%» и «Новополоцк и Полоцк 97%». Яну Пінчук затрымалі ў Расіі ў 2021 годзе і экстрадзіравалі ў Беларусь. У лістападзе 2023 года дзяўчыну ўключылі ў спіс "тэрарыстаў" і пералік "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
103
13
Таццяну Веціарэц з Оршы прызналі палітычнай зняволенай Віцебскі абласны суд прызнаў 47-гадовую жанчыну вінаватай паводле част
Таццяну Веціарэц з Оршы прызналі палітычнай зняволенай Віцебскі абласны суд прызнаў 47-гадовую жанчыну вінаватай паводле частак 1 і 2 арт 361-4 КК РБ – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці . Ёй прысуджаны рэальны тэрмін зняволення, жанчына ўжо адбывае пакаранне. 4 верасня яе імя і прозвішча ўнеслі ў пералік "экстрэмістаў" на сайце МУС. Вядома, што жанчына працавала настаўнікам -дэфектолагам і ў 2020-м годзе падпісала калектыўны зварот супраць пераследу незалeжных журналістаў. Беларуская праваабарончая супольнасць 10 верасня прызнала палітычнымі зняволенымі 14 чалавек. Сярод іх, апрача Таццяны Веціарэц, яшчэ адзін ураджэнец Віцебшчыны. Гэта Сяргей Валадзько, псіхолаг з Пастаўскага раёна. Яго затрымалі за каментары ў інтэрнэце, зараз ён пад следствам у СІЗА-1. каментары, падрабязнасці пераследу невядомыя.
103
14
Учора ў базу вышуку на тэрыторыі Беларусі і РФ абвясцілі траіх віцяблян Гэта Наталля Пратасевіч, Павел Максімовіч і Максім Ла
Учора ў базу вышуку на тэрыторыі Беларусі і РФ абвясцілі траіх віцяблян Гэта Наталля Пратасевіч, Павел Максімовіч і Максім Ламонаў. Іх шукае УУС Віцебскай вобасці. У вышук падаюць звесткі на асобаў, супраць якіх у Беларусі распачатая крымінальная справа. Але якая менавіта - у пошукавай базе не пазначаецца. У выпадку Наталлі Пратасевіч (на фота) -найхутчэй палітычна матываваная. Віцебская актывістка была вымушана пакінуць Беларусь пасля падзеяў 2020 года пад пагрозай судовага пераследу. У міждзяржаўную базу вышуку ўключаюць і па не палітычных прычынах, калі чалавека шукаюць, каб прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за сапраўдныя злачынствы.
106
15
Памёр Генадзь Шэпелеў, грамадскі актывіст і шчыры беларус з Барані Гэтага чалавека добра ведалі на Аршаншчыне за яго беларуск
Памёр Генадзь Шэпелеў, грамадскі актывіст і шчыры беларус з Барані Гэтага чалавека добра ведалі на Аршаншчыне за яго беларускія справы – у 1990-я ён ладзіў у Оршы беларускія імпрэзы, быў Ініцыятарам і кіраўніком Караткевіцкага сплаву па Дняпры ад Воршы да Рагачова, 5 верасня 1992 года на Крапівенскім полі, дзе ўшаноўвалі памяць ваяроў, палеглых падчас Аршанскай бітвы, ён адным з першых прымаў прысягу на вернасць Беларусі. На ўгодкі бітвы ён прыязжаў на гэтае поле практычна штогод. Нават тады, калі ўлады забаранілі публічна адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы бардаўскім фэстам “Аршанская бітва”, ён ставіў на Крапівенскім полі намёт і начаваў у ім, углядаючыся ў адвечныя зоры, якія памятаюць усё... На гэтым полі ен ночыў і сёлета 6 верасня. Праз некалькі дзён Генадзя Шэпелева не стала. Віцебская вясна прыносіць свае спачуванні яго родным і блізкім.
641
16
Біяграфію Язэпа Драздовіча паспрабавалі зрабіць аргументам за «народнае адзінства» У віцебскіх дзяржСМІ разгарнуляся цэлая ін
Біяграфію Язэпа Драздовіча паспрабавалі зрабіць аргументам за «народнае адзінства» У віцебскіх дзяржСМІ разгарнуляся цэлая інфармацыйная кампанія напярэдадні 17 верасня – дня, калі ў 1939 годзе тэрыторыі заходняй часткі Беларусі былі далучаны да БССР. Мяжа праходзіла ў тым ліку і на тэрыторыі сучаснай Віцебшчыны, і таму газета “Віцьбічы” вырашыла заінтрыгаваць чытачоў, размясціўшы артыкул “А вы знали, за что Язепа Дроздовича уволили из Глубокской гимназии?” Гэта факт агульнавядомы: у 1924 годзе вядомы мастак працаваў настаўнікам у польскай гімназіі ў Глыбокім, а паралельна займаўся адраджэннем беларускай культуры. Паводле “Віцьбічаў”, “праз два гады ён быў звольнены за патрыятычную грамадзянскую пазіцыю”. Аўтар артыкула падае гэта як прыклад ідэалагічнага прыгнёту за часам “панскай Польшчы”. Хаця пры той самай уладзе нічога не перашкодзіла яму па звальненні настаўнічаць у Радашковічах і Віленскай беларускай гімназіі, супрацоўнічаць з беларускай Акадэміяй навук і атрымліваць прэміі за навуковыя і мастацкія здзяйсненні. Але – што прынесла Язэпу Драздовічу ўз’яднанне з “братамі з Усходу”? Якраз нічога добрага: у савецкай Беларусі чыноўнікі ад культуры ставіліся да творчасці Драздовіча як да нявартай увагі, яго не прымалі ў Саюз мастакоў Беларусі, ен не мог знайсці вартай працы. Асноўнай крыніцай заробку для яго былі маляваныя дываны для сялян, якія ён ствараў падчас вандровак па вёсках, і якія цяпер складаюць гонар мастацкай спадчыны Беларусі. Жыццё мастака скончылася трагічна: беспрытомнага «дзядзьку Язэпа» знайшлі на дарозе сяляне. Яго адвезлі ў Падсвільскі шпіталь, дзе праз некаторы час ён памёр ва ўзросце 66 гадоў.
114
17
Дзяжурны настаўнік і два міліцыянты: як праходзіць “шмон” у віцебскіх школах Памятаеце віцебскую гіназію №1, дзе трэснула сця+2
Дзяжурны настаўнік і два міліцыянты: як праходзіць “шмон” у віцебскіх школах Памятаеце віцебскую гіназію №1, дзе трэснула сцяна? Пасля гэтага будынак 1937-га года знеслі а на яго месцы пабудавалі новы гмах. Адразу – з “пунктам аховы” на ўваходзе, дзе сядзіць чалавек у міліцэйскай форм. Але гэтага аказалася мала: у адпаведнасці з распараджэннем уладаў, з 1 верасня непасрэдна перад заняткамі праводзяць асабісты догляд навучэнцаў. У сувязі з гэтым дзяцей просяць прыходзіць у школу мінімум на 15 хвілін раней, бо працэдура не вельмі хуткая. Гімназістаў сустракаюць двое міліцыянтаў і дзяжурны настаўнік у якасці афіцыйнага прадстаўніка непоўнагадовага. Маўляў, яго прысутнасць стварае “псіхалагічна бяспечную атмасферу”, асабліва для вучняў малодшых класаў. Так, даглядаюць усіх, незалежна ад узросту і нават ад таго, што гімназія №1 лічыцца элітнай навучальнай установай у Віцебску! Вучань абавязаны асабіста расшпіліць пляцак або сумку, міліцыяны пасвецяць унутр ліхтарыкам і агледзяць змесціва. Калі нешта падасцца падазроным, папросяць вынуць рэчы для больш пільнага агляду. Як сцвярджае начальнік віцебскага абласнога упраўлення Дэпартамента аховы Сяргей Мурашкін, агляд праводзіцца не татальна, а вябарачна, бо міліцыянты ведаюць, на каго з вучняў варта звярнуць асаблівую ўвагу. Паводле якіх крытэрыяў выяўляюць “нядобранадзейных”, не паведамляецца. Як сцвярджае прадстаўнік ведамства, пасля 1-га верасня ў віцебскіх школьнікаў было выяўлена некалькі вэйпаў і электронных цыгарэт.
113
18
У часы СССР у акцябраты дзяцей прымалі напярэдадні 7 лістапада, цяпер - напярэдадні 17 верасня У Бешанковічах прадэманстравал+1
У часы СССР у акцябраты дзяцей прымалі напярэдадні 7 лістапада, цяпер - напярэдадні 17 верасня У Бешанковічах прадэманстравалі новы ідэалагічны ўзор: дзяцей і падлеткаў прымалі ў грамадскія арганізацыі напярэдадні Дня народнага адзінства. Яго на дзяржаўным узроўні з нядаўняга часу адзначаюць як дату ўгодкаў далучэння тэрыторый заходняй часткі Беларусі да БССР. Але ідэолагі ўкладаюць у гэтае свята і іншы сэнс: маўляў, народнае адзінства - гэта ўсеагульная падтрымка палітычнага курсу кіраўніцтва краіны. Вось такое адзінства і вырашылі прадэманстраваць у Бешанковічах, разам прыняўшы дзесяткі дзяцей ў акцябраты, піянеры, у БРСМ і "Белую Русь".
104
19
Сёння – угодкі славутай Аршанскай бітвы Крапівенскае поле непадалёк ад Оршы, дзе 8 верасьня 1514 году войскі Вялікага Княства+3
Сёння – угодкі славутай Аршанскай бітвы Крапівенскае поле непадалёк ад Оршы, дзе 8 верасьня 1514 году войскі Вялікага Княства Літоўскага здабылі бліскучую перамогу над маскоўскімі дружынамі, беларускія патрыёты лічаць полем нацыянальнай славы. У першыя часы незалежнай Беларусі гэты дзень быў афіцыйным святам -Днём беларускай вайсковай славы. Ае потым дзяржаўная палітыка змянілася, і “перамагаць Маскву” стала небяспечна... Беларускія ўлады адмянілі не толькі свята – яны спляжылі цудоўную традыцыю адзначаць гэты дзень на Крапівенскім полі штогадовым бардаўскім фэстам. Упершыню гэты фэст правялі ў 1991 годзе, шмат гадоў на яго збіраліся слухачы і выканаўцы з усёй Беларусі. Але нават у часы, калі бардаўскі фэст яшчэ не лічыўся “несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам”, традыцыю гвалтоўна перарвалі сіламі міліцыі. Спачатку, у 2009 годзе, на Крапівенскім полі нібыта “знайшлі міну” – такую прыдумалі прычыну, каб не пусціць туды людзей. А ў 2010-м міліцыя зладзіла сапраўдны разгод – са стралянінай з ракетніц і масавымі затрыманнямі. Яшчэ некалькі год бардаўскі фэст праводзілі “падпольна” – ужо для невялікай колькасці “сваіх”. І паколькі “партызаншчына” у беларусаў у крыві, то напэўна і сёлета ў тых мясцінах у першую нядзелю верасня збіраліся людзі. І спявалі – ціха, але вольна... Мы прапануем паглядзець архіўныя фота – як выглядае поле Аршанскай бітвы і як на ім праходзілі святкаванні. Вельмі шмат намаганняў для ўшанавання памяці палеглых ваяроў зрабіў вядомы мастак Алесь Пушкін, які трагічна памёр падчас зняволення. На здымках можна пазнаць і іншых вядомых асобаў, якіх ужо няма з намі, - на поле беларускай славы яны сёння глядзяць з нябёсаў...
112
20
+9
没有文字...
90