cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь [email protected] We support 🇺🇦

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
1 617
Suscriptores
+224 horas
+77 días
+3030 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

Photo unavailableShow in Telegram
Беларуская газета ў 1926 годзе: Палітычным вязням – волю! Выданне «Народная Справа» выходзіла на тэрыторыі Заходняй Беларусі з 19 чэрвеня 1926 года. Гэта была газета партыі Беларуская сялянска-работніцкая грамада, якая дзейнічала ў Польшчы ў справе абароны беларускага народа. «Новы Час» гартае актуальныя і сёння старонкі прэсы.
«Да гэтага часу адбываюцца на нашых землях арышты і судовыя працэсы на падставе нескасаваных дагэтуль царскіх законаў».
Цалкам чытайце тут без впн
Mostrar todo...
👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Гутарка з вядучым Алегам Цітковым, які аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў Пра новую працу ў эміграцыі, сяброўства з Эйсмантам і Марцавым, начальніка Давыдзьку, пра тосты, якія гучалі на дзяржаўных карпаратывах пасля 2020 года, — у інтэрв’ю «Нашай Нівы».
«Калі ёсць святло, людзі вакол, ёсць сілы і мазгі, усё вырашальна».
Цалкам інтэрв'ю чытайце тут без впн
Mostrar todo...
👍 2🤯 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Глыбокім жорстка затрымалі мужчыну, які рэпосціў навіны з суполак «Нашай Нівы» і «Белсата» у «Аднакласніках» Мужчыну ўжо не першы раз будуць судзіць за «распаўсюджванне экстрэмізму». Падрабязнасці без впн Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Mostrar todo...
🤬 3
Photo unavailableShow in Telegram
Яшчэ адна старонка брэсцкага блогера Сяргея Пятрухiна ў Facebook прызнаная экстрэмісцкай У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў 28 чэрвеня адбылося чарговае абнаўленне. У прыватнасці, паводле рашэння суда Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці туды трапіў Facebook-акаўнт экс-палітвязня, брэсцкага блогера Сяргея Пятрухiна. Падрабязнасці без впн Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Mostrar todo...
🤬 1
Photo unavailableShow in Telegram
Блогер Vadimati з Гродна выйшаў на волю Ён быў асуджаны на тры гады і цалкам адбыў свой тэрмін. Вадзім Ермашук, вядомы як Vadimati, называў сябе «народным дэпутатам». Яго затрымалі ў Шчучыне 16 жніўня 2021 года. Там ён здымаў для свайго блога ролік пра мясцовы скейт-парк, піша Hrodna.life. Падрабязнасці без впн
Mostrar todo...
🔥 4👍 1 1
Photo unavailableShow in Telegram
Вярхоўны суд пакінуў у сіле вырак Настассі Мацяш, асуджанай да двух гадоў зняволення Як стала вядома БАЖ, суддзя Вярхоўнага суда Сяргей Гураў 28 чэрвеня разгледзеў апеляцыйную скаргу Настассі Мацяш. Скаргу вырашана пакінуць без задавальнення, а вырак суда першай інстанцыі — без зменаў. Падрабязнасці без впн Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Mostrar todo...
😢 3🤬 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Мінске будуць судзіць экс-супрацоўніц tut. by Вольгу Лойка, Алену Талкачову і Кацярыну Ткачэнка Гэта вынікае з раскладу пасяджэнняў на сайце электроннага судаводства. Абвінавачванне прад’яўленае паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, піша «Позірк». Верагодна, судовы працэс будзе завочным, бо абвінавачаныя знаходзяцца па-за межамі Беларусі. Падрабязнасці без впн
Mostrar todo...
🤬 1
Photo unavailableShow in Telegram
Павіншуйце журналістаў-палітвязняў з днём народзінаў! Імяніннікі ліпеня: 🌟 Залатых Канстанцін Уладзіміравіч — 05 ліпеня 1969 года 📨 ПК №1, 211440, Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8 🌟 Слаўнікава Ірына Аляксандраўна — 12 ліпеня 1970 года 📨 ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3. 🌟 Чэкіна Людміла Юр'еўна — 13 ліпеня 1973 года 📨 ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3 🌟 Толчын Андрэй Мікалаевіч, 18 ліпеня 1959 года 📨 СІЗА №3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1. 🌟 Лукша Дзмітрый Міхайлавіч, 31 ліпеня 1989 года 📨 ПК №17, 213004, Магілёўская вобл., г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8 Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Mostrar todo...
3
Photo unavailableShow in Telegram
Міжнародная абарона, гуманітарны і працоўны дазвол на жыхарства ў Польшчы: у чым розніца і як трымаць? Найбольш папулярны шлях легалізацыі беларусаў у Польшчы пасля 2020 года – міжнародная абарона. Станам на канец красавіка 2024 года яе атрымалі больш за 10 тысячаў беларусаў. На другім месцы – атрыманне дазволу на жыхарства праз гуманітарную візу (так званы гуманітарны ДНЖ) і працу. «Белсат» запытаўся ў кіраўніцы аддзелу прававой дапамогі Цэнтру беларускай салідарнасці Вольгі Дабравольскай, у чым розніца паміж гэтымі відамі легалізацыі, хто можа іх атрымаць і на якую дапамогу можна разлічваць. Падрабязнасці тут без впн
Mostrar todo...
👍 4
Elige un Plan Diferente

Tu plan actual sólo permite el análisis de 5 canales. Para obtener más, elige otro plan.