cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

Віцебская Вясна

Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
189
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
-147 kunlar
-3530 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Photo unavailableShow in Telegram
Жыхар Аршаншчыны не з'явіўся ў ваенкамат, бо не жадае служыць у войску. За гэта быў суджаны да пазбаўлення волі на 1 год з адтэрміноўкай, 60 гадзін грамадска-карыснай прыцы і кампенсаці ў даход дзяржавы на суму 2000 рублёў. ➡️ https://tinyurl.com/575v8tww
Hammasini ko'rsatish...
😡 1
Photo unavailableShow in Telegram
Жыхары вёскі на Лезненшчыне просяць адрамантаваць дарогу да могілак, бо хутка Радаўніца. На інфармацыйнай платформе “Зручны горад” днямі з’явілася петыцыяй №5844 да чыноўнікаў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта з прапановай прывесці ў парадак дарогу да могілкак ў вёсцы Дразды. Гэта ўжо не першы зварот вяскоўцаў да ўладаў, але ранейшыя - не дапамаглі. ➡️ https://tinyurl.com/muwu3dxu
Hammasini ko'rsatish...
Жыхары вёскі на Лезненшчыне просяць адрамантаваць дарогу да могілак, бо хутка Радаўніца. На інфармацыйнай платформе “Зручны горад” днямі з’явілася петыцыяй №5844 да чыноўнікаў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта з прапановай прывесці ў парадак дарогу да могілкак ў вёсцы Дразды. Гэта ўжо не першы зварот вяскоўцаў да ўладаў, але ранейшыя - не дапамаглі. ➡️ https://tinyurl.com/muwu3dxu
Hammasini ko'rsatish...
Жыхары вёскі просяць улады адрамантаваць дарогу на могілкі, бо хутка Радаўніца - Віцебская вясна

На інфармацыйнай платформе “Зручны горад” днямі з’явілася петыцыяй №5844 да чыноўнікаў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта з прапановай прывесці ў парадак дарогу да могілкак вёскі Дразды Лёзненс...

Photo unavailableShow in Telegram
25 красавіка суддзя суда Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня за наяўнасць "эккстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі" ў сацыяльнай сетцы пакараў работніка прадпрыемства па вытворчасці ветэрынарных вырабаў і інструментаў Паўла Садоўнікава. Той меў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку выяву лагатыпа тэлеканала "Белсат". Пакаранне - 5 сутак арышту. ➡️ https://tinyurl.com/2p9da6yd
Hammasini ko'rsatish...
Што вядома пра турму №8 у Жодзіне, дзе ўтрымліваюць палітвязняў Сяргея Ціханоўскага, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Дзяніса Івашына, распавядае "Свабода" .
Hammasini ko'rsatish...
«Там проста ламаюць людзей». Што вядома пра вязьніцу Сяргея Ціханоўскага і Ігара Аліневіча

Пятая частка падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаная тром турмам Беларусі — у Горадні, Магілёве і Жодзіне, дзе ў надзвычай жорсткіх умовах трымаюць палітычных зьняволеных.

"Віктар Бабарыка пасівеў у схуднеў", Ігар Лосік - "моцны чалавек", Анджэй Пачобут "годна трымаецца". Былы зняволены наваполацкай ПК 1 распавёў "Люстэрку" пра палітвязняў і пра тое, у якіх умовах знаходзяцца асуджаныя ў гэтай установе.
Hammasini ko'rsatish...
«Бабарико поседел, очень сильно постарел, выглядит нехорошо». Поговорили с экс-политзаключенным, который частично потерял слух в колонии

«Уже в ШИЗО меня не трогали, но я слышал, как реально избивали людей. Хотя и без этого условия невыносимые. Сквозняки и холод там нормальная тема, они специально так делают. Даже летом есть камеры, в которых температура ночью около 13 градусов, и приходится просыпаться раз пять, чтобы согреться».

Photo unavailableShow in Telegram
Мікалай Петрушэнка звяртаўся ў КДБ, каб там «праверылі» звесткі пра месца «сталінскіх» расстрэлаў пад Оршай. Гэта стала вядома з базы зваротаў у КДБ, апублікаванай у інтэрнэце. Мікалай Петрушэнка, прыхільнік Сталіна, былы дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, «чорны палкоўнік» і колішні паплечнік Вольгі Карач па ініцыятыве «Наш дом», з 2015 па 2022 гады некалькі разоў пісаў электронныя звароты ў Камітэт дзярэбяспекі. Частка з іх тычылася ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у вядомым «расстрэльным месцы» - на Кабыляцкай гары пад Оршай. Паводле меркавання спадара Петрушэнкі, адкрываць архівы КДБ наконт падзеяў 1930-х гадоў «яшчэ не прыйшоў час, а можа, і ніколі не прыйдзе». ➡️ https://tinyurl.com/bdectfxj
Hammasini ko'rsatish...
😁 1🤯 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сілавікі палохаюць «адказнасцю» за фіксаванне «праблемных пытанняў інфраструктуры». У Telegram-канале «Северная столица», блізкім да віцебскіх сілавікоў, з'явіўся відэаролік пра «жыхара аднаго з раёнаў Віцебскай вобласці». Паводле відэароліка, у TikTok ён распавядаў пра кепскія дарогі паміж сельскімі населенымі пунктамі, і ягоныя запісы трапілі «на эскстрэмісцкія рэурсы». Аўтар не нясе за гэта адказнасці паводле беларускага заканадаўства, але на Telegram-канале «Северная столица» вырашылі выкруціць сітуацыю на свой капыл. ➡️ https://tinyurl.com/2svkzmwn
Hammasini ko'rsatish...
🤬 3
Photo unavailableShow in Telegram
Орша закупае «узбраенне» - у горадзе хочуць усталяваць «Кацюшу» и «Паланэз» са штучнага газона. Меркаваннем гараджанаў наконт таго, ці хочуць яны мець у Оршы такія гарадскія аб'екты, традыцыйна не пацікавіліся. Іх проста паставяць перад фактам з'яўлення каркасных фігур з пакрыццём са штучнага газона – так званых тапіярыяў. Разлік на тое, што тапіярыі «Кацюша» і «Паланэз» упрыгожаць гарадскі ландшафт, выглядае спрэчным...➡️ https://tinyurl.com/w6kjfrck
Hammasini ko'rsatish...
🤮 2
Photo unavailableShow in Telegram
Віншуем праваслаўных вернікаў са Светлым Уваскрасеннем Хрыстовым! Няхай кожны дом будзе домам Божай радасці, сяброўства, добразычлівасці, дабрыні і любові, якія ўсё перамагаюць!
Hammasini ko'rsatish...
2