cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Chrysalis Mag

Навіны беларускага і сусветнага мастацтва Наш сайт: https://chrysalismag.org Наш Instagram: https://instagram.com/chrysalismagazine

Show more
Advertising posts
536
Subscribers
-324 hours
+37 days
+530 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Куды схадзіць на Ноч музеяў-2024 у Мінску, Вільні і Варшаве? Сабралі варыянты 🎥 У прасторы mooon у мінскім ТЦ Palazzo адбудзецца мерапрыемства «Ночь музеев: точка притяжения». Кожны і кожная атрымае магчымасць наведаць кіно і лекцыі пра мастацтва, а таксама паглядзець на працы сучасных беларускіх творцаў. 🏰 У Палацы мастацтваў абяцаюць насычаную праграму «Любимое время… Ночь». Акрамя фестываля Арт-Мінск 2024, там падрыхтавалі лекцыі і сустрэчы з мастакамі, майстар-класы па калажу, лінагравюры, жывапісу і не толькі. 👀 У Нацыянальным мастацкім можна наведаць квэст у абсалютнай цемры, распісаць шоперы, самастойна стварыць паштоўку на майстар-класы па лінагравюры і нават намаляваць што-небудзь кавай. 🎨 НЦСМ у Мінску запрашае на творчую сустрэчу з мастакамі і лекцыі пра мастацтва, архітэктуру і ўрбанізм. 🤓 Ноч музеяў у «Арт Фабрыцы» адметная варкшопам па стварэнню папяровага арта, экскурсіямі, маляваннем у тэхніцы калякі, роспісам кубкаў, а таксама праектам «Activation» ад Kudin Project. ❤️‍🩹 У Нацыянальнай оперы Варшавы можна будзе пабачыць сукенку з партрэтамі палітвязняў беларускай мастачкі Яны Шостак у рамках выставы брэнда адзення Risk. 🏠 І таксама ў Варшаве адбудзецца мерапрыемства Art here — Art now ў межах выставы Suitcase ад Art Projekt Revolution. З 18.00 да 00.00 мастакі будуць ствараць працы на тэму дома, адначасова з гэтым зладзяць літаратурны вечар і замалёўкі пры падтрымцы One Coffee — One Sketch Warsaw. Лакацыя — галерэя Przeciąg 📚 Беларускі музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні запрашае на адкрыццё выставы графікі мастака Алега Аблажэя. Пакажуць працы, створаныя падчас вучобы на факультэце графікі Віленскай акадэміі мастацтваў, і не толькі.
Show all...
Log in or sign up to view

See posts, photos and more on Facebook.

7👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Беларускія фатографы запускаюць падкаст. Праз яго можна будзе даведацца, чым зараз жыве фатаграфічная супольнасць Сёння Беларуская фатаграфічная платформа абвесціла пра запуск падкасту «Далягляд». Яго мэта — прыцягнуць увагу да беларускай фатаграфіі і аўтараў, зрабіць іх галасы гучнейшымі, а фатаграфіі больш бачнымі. Вядоўцы новага падкасту Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова. Першы эпізод-знаёмства ўжо дасяжны на Apple, Spotify і YouTube. Слухаць яго можна па спасылцы
Show all...
12
Photo unavailableShow in Telegram
Фота на фоне беларускіх посцілак праз інстаграм? Лёгка! Ініцыятыва па дэканструкцыі беларускай аўтэнтыкі «Беларускі код» зрабіла ў Instagram маску з посцілкамі, сабранымі ў розных музеях Беларусі. Зараз дасяжна 10 арнаментаў на фон, каб зрабіць сэлфі. Знайці маску можна ў адпаведным раздзеле акаўнта ініцыятывы ў Instagram. 🖼️ Скрыншот з відэа ініцыятывы «Беларускі код».
Show all...
9
Photo unavailableShow in Telegram
На мінулым тыдні абвесцілі пераможцу прэміі імя Міхала Анемпадыстава. Ёй стала мастачка Яна Галушкіна з вокладкай да кнігі VEHA «Людзі Лесу» Беларуская дызайнерка Яна Галушкіна стала пераможцай прэміі Міхала Анемпадыстава за вокладку да кнігі «Людзі Лесу», выдадзенай у 2022 годзе незалежным фотаархівам VEHA. Журы ацаніла вывераную і лаканічную кампазіцыю, пабудаваную на эстэтыцы мінімалізму, праз якую дасягаецца яднанне гісторыі і сучаснасці. Сама кніга — гэта ўжо часцертая тэма і выданне архіва. «Людзі Лесу» распавядае пра ўзаемаадносіны чалавека з дзікай прыродай, лес, які заўсёды займаў важнае месца ў гісторыі Беларусі: быў прасторай даступных рэсурсаў, месцам магічнай сілы, мурам, за якім можна схавацца, каб змагацца за сваю свабоду, ці месцам, якое станавіцца небяспечным, калі з яго не можаш выйсці. Канцэпцыя кніг — сумесная праца каманды архіва, якая грунтуецца на іх даследаваннях беларускай паўсядзённасці. Праглядзець гэту і іншыя кнігі VEHA можна на сайце veha-archive.org
Show all...
6❤‍🔥 2
Photo unavailableShow in Telegram
Хутка ў Мінску пройдзе арт-маркет. Гэта цудоўная магчымасць сустрэцца з аўтарамі асабіста і пасяліць іх творы ў сваім доме Мерапрыемства пройдзе 19 траўня ў прасторы Bosikom concept store. Цягам дня наведвальнікі змогуць паразмаўляць з мастакамі, пагартаць тэчкі з працамі, паглядзець творы кожнага з аўтараў у кантэксце інтэр’ера і набыць іх сябе. Гэта ўжо трэці арт-маркет, які ладзіць праект “НЕвМузей”. Гэтым разам ён будзе цалкам прысвечаны графіцы. Сярод удзельнікаў маркету Вольга Орсік, Андрэй Ярашэвіч, Міша Дайліда, Алена Гіль, Наталля Грэбёнкіна, Стася Сакалоўская і іншыя. Таксама падчас мерапрыемства будзе працаваць мастачка Марыйка Сумарава, якая будзе рабіць скетчы наведвальнікаў і фіксаваць атмасферу ўсяго мерапрыемства. Маркет будзе працаваць 19 траўня з 12.00 да 19.00 у прасторы Bosikom concept store (Мінск, Чырвонаармейская, 28) 🖼 Аўтар фотаздымка адкаго з мінулых маркетаў — Кірыл Орсік
Show all...
2
Photo unavailableShow in Telegram
Выстава пад куратарствам беларускай дызайнеркі пройдзе падчас ювелірнай біенале. Наўпрост у яе кватэры Праект «L’étrangère» («Foreigner») Алены Карпілавай адбудзецца з 24 па 28 чэрвеня 2024 года падчас другой Лісабонскай ювелірнай біенале. Ён прысвечаны тэме міграцыі, пошуку новага месца і дома. — Гэта можа быць ад'езд з краіны дзеля выратавання жыцця ў ваенны час, немагчымасць жыць у сучасным кантэксце ці жаданне атрымаць адукацыю. Так ці інакш, чалавек вымушан з’ехаць з краіны, — апісваецца выстава. У выставе прымуць удзел 10 топавых ювеліраў і ювелірак з Даніі, Ірана, ААЭ і Нарвегіі. Таксама адна з мастачак — беларуска Анастасія Рыдлеўская. Усе ўдзельні_цы маюць міграцыйны досвед. Праект пройдзе наўпрост у кватэры Лены Карпілавай. — Кватэра — мой часовы дом. Мы будзем піць гарбату, есці халаднік і, спадзяюся, дранікі, каб людзі даведаліся трохі больш пра Беларусь, пачуваліся камфортна ў прыемнай атмасферы, — распавяла аўтарка. На выставу можна трапіць пасля рэгістрацыі на сайце.
Show all...
5👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Выстава пад куратарствам беларускай дызайнеркі пройдзе падчас ювелірнай біенале. Наўпрост у яе кватэры Праект «L'Érangere» («Foreigner») Алены Карпілавай адбудзецца з 24 па 28 чэрвеня 2024 года падчас другой Лісабонскай ювелірнай біенале. Ён прысвечаны тэме міграцыі, пошуку новага месца і дома. «Гэта можа быць ад'езд з краіны дзеля выратавання жыцця ў ваенны час, немагчымасць жыць ва ўмовах таталітарнага рэжыму ці жаданне атрымаць лепшую адукацыю — усе гэтыя прычыны існуюць у кантэксце дзяржаўнай палітыкі», — так апісваецца выстава. У выставе прымуць удзел 10 ювеліраў і ювелірак з розных краін свету. Адна з мастачак — беларуска Анастасія Рыдлеўская. Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы маюць міграцыйны досвед. Праект пройдзе наўпрост у кватэры Лены Карпілавай. — Кватэра — мой часовы дом. Мы будзем піць гарбату, есці халаднік і, спадзяюся, дранікі, каб людзі даведаліся трохі больш пра Беларусь, пачуваліся камфортна ў прыемнай атмасферы, — расказвае аўтарка. На выставу можна трапіць пасля рэгістрацыі на сайце.
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
Заўтра можна будзе бясплатна схадзіць у музеі 9 траўня беларускія дзяржаўныя музеі будуць працаваць бясплатна, паведамляе Міністэрства культуры. Наведаць можна будзе пастаянныя і часовыя экспазіцыі (за выключэннем камерцыйных выстаў). Бясплатным будзе і экскурсійнае суправаджэнне. 🖼️ Фотаздымак з выставы Станіслава Жукоўскага, якая раней праходзіла ў Нацыянальным мастацкім. Крыніца выявы — інстаграм музея
Show all...
👍 3
Photo unavailableShow in Telegram
Пайшоў з жыцця беларускі мастак і музыка Васіль Пачыцкі. Яму было 57 гадоў Васіль нарадзіўся ў Рэчыцы, як мастак працаваў пад псеўданімам Dr. Klein. У 1999 годзе адбылася яго першая персанальная выстава пад назвай «Гербарый доктара Кляйна», у 2000 годзе — «Магічнае вока доктара Кляйна». У 2001 Пачыцкі прыняў удзел у Міжнароднай выставе сучаснага мастацтва «Чорны вецер — Белая зямля», якая прайшла ў штаб-кватэры сучаснага мастацтва ААН у Нью-Ёрку. Пазней праект паказвалі ў Швейцарыі, Японіі і Ірландыі. Таксама Пачыцкі вядомы як карыкатурыст «Белгазэты» і музыка. Яго працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях і музеях Беларусі, Францыі, ЗША і не толькі. 🖼️ Васіль Пачыцкі. Фотаздымак Мікалая Разэнгауза для праекта f64
Show all...
😢 5
Photo unavailableShow in Telegram
Беларускія мастакі_чкі прымуць удзел у Berlin Affordable Art Market (BAAM) Арганізатары Berlin Affordable Art Market (выстава-продаж даступнага мастацтва) аб'явілі рэзультаты адкрытага конкурсу для BAAM 7th Edition. У спіс удзельнікаў і ўдзельніц трапілі 225 чалавек з Берліна, Гамбурга, Мадрыда, Уроцлава і не толькі. Сярод іх ёсць і беларусы: Міхаіл Гулін, Антаніна Слабодчыкава і Віктар Сяргей. Выстава-продаж пройдзе з 7 па 9 чэрвеня ў будынку былой фабрыкі Monopol у Берліне па адрасе Provinzstr. 40-44, 13409 Berlin. «Мы хацелі б падзякаваць усім мастакам і мастачкам, якія давяраюць нам і паўдзельнічалі ў нашым конкурсе. Гэта мерапрыемства было створана, каб паспрыяць больш шырокаму дасягу публікі да мастацтва і аблегчыць продаж прац мясцовых творцаў», — пішуць арганізатары праекта.
Show all...
5