en
Feedback

Don't get caught by a cheater! Telemetrio finds and tags such channels 👉 If you want to see the tag, subscribe 👈

Reform.news :: Культурный фронт

Reform.news :: Культурный фронт

Open in Telegram

Новости беларусской культуры на Reform.news

Show more
454
Subscribers
No data24 hours
-37 days
+830 days
Posts Archive
Чым адметная Эн Карсан, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры? Нобелеўская прэмія па літаратуры 2026 года прысуджана
Чым адметная Эн Карсан, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры? Нобелеўская прэмія па літаратуры 2026 года прысуджана канадскай пісьменніцы Эн Карсан «за яе смелую і наватарскую творчасць, якая ў гульнявым дыялогу з класічнай традыцыяй стварыла новыя формы для сучаснай літаратуры», – пазначана на сайце прэміі. Фраза «дыялог з класічнай традыцыяй» азначае, што пісьменніца непасрэдна пераносіць антычныя сюжэты і міфы ў сучасны кантэкст. Яна змешвае паэзію, прозу, эсэ і пераклады з старажытнагрэцкай мовы, парушаючы звыклыя межы літаратуры. А свае кнігі піша на стыку жанраў: вершы ў прозе, эсэ-вершы, драматычныя калажы. Эн Карсан выкладае класічныя мовы і славеснасць ва ўніверсітэтах ЗША і Канады. Яна перакладае творы такіх аўтараў, як Сіманіяд, Сапфо, Эсхіл, Сафокл, Еўрыпід, Катул. Чытаць на сайце або без VPN.

Выступ беларускага метал-гурта Dymna Lotva пакажуць сёння на YouTube-канале Сепультура Alive Нядаўна музыканты выдалі найкруц
Выступ беларускага метал-гурта Dymna Lotva пакажуць сёння на YouTube-канале Сепультура Alive Нядаўна музыканты выдалі найкруцейшы альбом Vyraj, які Metal Hammer ужо называе адным з найлепшых рэлізаў 2026 году ў сусветным метале. «Гэта будзе магутна, прыгожа і драйвова, таму запісвайце дату і абавязкова далучайцеся да нашай трансляцыі!», - запрашаюць гледачоў. Можна набыць сімвалічныя квіткі на гэты канцэрт — такім чынам вы падтрымліваеце праект і цудоўных музыкантаў, якія выступаюць для вас. Трансляцыя пачнецца 8 кастрычніка у 20.00 (GMT+3), YouTube-канал Сепультура Alive. Reform.news таксама прапануе прачытаць інтэрв'ю з вакалісткай і лідаркай гурта Dymna Lotva Кацярынай Манкевіч (Nokt Aeon), у якім яна расказвае пра творчасць і перформансы, якія запісалі ў «экстрэмізм», шлях на метал-сцэну і музыку пасля Ірпеня.

У Варшаве пройдзе вечар памяці рэжысёра Юрыя Хашчавацкага У чацвер, 8 кастрычніка, а 18:00 у варшаўскім кінатэатры Kultura па
У Варшаве пройдзе вечар памяці рэжысёра Юрыя Хашчавацкага У чацвер, 8 кастрычніка, а 18:00 у варшаўскім кінатэатры Kultura пакажуць дакументальны фільм Юрыя Хашчавацкага «Багі сярпа і молата» (Польшча, 2000, 52 хвіліны). Вечар будзе прысвечаны памяці беларускага рэжысёра, крытыка рэжыму Лукашэнкі, які памёр 23 ліпеня 2026 года. Стужка «Багі сярпа і молата» даследуе сувязі праваслаўя і савецкай ідэалогіі. Пасля фільма адбудзецца дыскусія з з калегамі рэжысёра. Кіраўніца праекта «Дыялог праз фільм», прадзюсарка Дарота Рашкоўская, якая супрацоўнічала з Хашчавацкім, мяркуе, што Юрый Хашчавацкі быў вельмі праніклівым дакументалістам. Таму смеласць, з якой ён выказваўся ў сваіх фільмах, і сёння застаецца актуальнай і можа нас натхніць. Чытаць на сайце або без VPN.

Упершыню па-беларуску выходзіць анталогія ўкраінскага Расстралянага адраджэння Выдавецкая ініцыятыва «Пурпурная майстэрня» ры
Упершыню па-беларуску выходзіць анталогія ўкраінскага Расстралянага адраджэння Выдавецкая ініцыятыва «Пурпурная майстэрня» рыхтуе да выхаду кнігу «Antares. Анталогія ўкраінскага Расстралянага адраджэння». У ёй упершыню пад адной вокладкай сабраныя беларускія пераклады твораў 26 украінскіх аўтараў 1920–1930-х гадоў, якія былі рэпрэсаваныя або расстраляныя савецкімі ўладамі. Сярод змешчанага ў анталогіі — цэнтральны для эпохі твор украінскай кароткай прозы, навела Мыколы Хвылявога «Я (Рамантыка)». Паэтычныя творы ў кнізе падаюцца білінгвальна: украінскі арыгінал змешчаны побач з беларускім перакладам. Над перакладамі працавалі Ева Арлова, Ганна Янкута, Мікола Грэшны, Віктар Жыбуль, Артур Камароўскі і ананімны перакладчык. У склад выдання таксама ўвайшоў пераклад паэта і перакладчыка 1930-х гадоў Алеся Дудара. Укладальнік кнігі - паэт, перакладчык Алесь Плотка. Чытаць на сайце або без VPN.

Міністэрства інфармацыі пашырыла спіс «забароненых» кніг да 271 твора. У ім — класіка амерыканскага мадэрнізму і бестселер пр
Міністэрства інфармацыі пашырыла спіс «забароненых» кніг да 271 твора. У ім — класіка амерыканскага мадэрнізму і бестселер пра беларускія падзеі 2020 года Рэестр папоўніўся адразу 13 новымі пазіцыямі. Цэнтральнымі ў абноўленым спісе сталі два рэзанансныя творы, якія маюць вагу ў сусветным літаратурным працэсе: «Пакой» (The Room) Х’юберта Сэлбі-малодшага — культавы раман класіка амерыканскай кантркультуры XX стагоддзя (аўтара «Рэквіема па мары»). Твор уяўляе сабой глыбокае і жорсткае псіхалагічнае даследаванне розуму зняволенага, які ў адзіночнай камеры падае ў бездань уласнай ненавісці, ізаляцыі і маній. Шпіёнскі трылер «Ноа» Марка Леві — бестселер аднаго з найбольш чытаных сучасных французскіх пісьменнікаў. Сюжэт рамана прама адсылае да падзей у Беларусі 2020–2022 гадоў: хатняя гаспадыня Святлана перамагае на прэзідэнцкіх выбарах пасля 27 гадоў дыктатуры, пасля чаго спецслужбы вывозяць яе за мяжу. Раней кніга ўжо была занесены ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Чытаць на сайце або без VPN.

Без смолтокаў, але з клопатам. Выйшла другая серыя «Пукста на Поўначы» На YouTube-канале «Саша, что ты несешь?!» выйшла другая серыя дакументальнага праекта Reform.news «Пукст на Поўначы». У новым эпізодзе Сяргей Пукст працягвае ўзгадваць свае паездкі ў Фінляндыю і спрабуе разабрацца ў рэчах, якія пачатку здаваліся яму праявамі паўночнай халоднасці: адсутнасці смолтокаў, стрыманасці і падкрэсленай асабістай незалежнасці. У гэтай серыі Пукст распавядае пра жыццё ў звычайнай фінскай сям'і, узгадвае знаёмства з дызайнам Алвара Аалта і разважае пра тое, чаму функцыянальнасць можа быць формай клопату, а павага да чалавека — выяўляцца не ў словах, а ў канкрэтных дзеяннях. «Пукст на Поўначы» — аўтарскі дакументальны серыял Reform.news пра сувязі незалежнай Беларусі з нарддычнымі краінамі праз асабістыя гісторыі, музыку, літаратуру, мастацтва і культурныя абмены. Усяго ў праекце пяць эпізодаў. Новыя серыі выходзяць кожную сераду. Праект створаны Reform.news пры падтрымцы Nordic Council of Ministers.

Рускамоўны спектакль афіцыйна з’явіўся ў афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Спектакль «Маленькие трагедии»
Рускамоўны спектакль афіцыйна з’явіўся ў афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Спектакль «Маленькие трагедии» Аляксандра Пушкіна ставіць дырэктарка тэатра Святлана Навуменка. Такім чынам са снежня з 28 дзяржаўных прафесійных тэатраў засталіся толькі два, дзе беларуская мова з’яўляецца адзінай. Гэта — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы у Мінску і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску. Нагадаем, што тэатр беларускай драматургіі быў створаны ў 1990 годзе як тэатр-лабараторыя з мэтай падтрымкі і развіцця менавіта беларускай драматургіі. З ініцыятывы Святланы Навуменкі ў РТБД збіраліся паставіць спектакль паводле «Пацанских рассказов» расійскага пісьменніка Захара Прылепіна, які апраўдвае агрэсію Расеі супраць Украіны і з’яўляецца непасрэдным удзельнікам баявых дзеянняў. Аднак спектакль пастаўлены не быў.

У Швейцарыі адкрыецца абноўлены помнік Тадэвушу Касцюшку. Урачыстасць пройдзе па-беларуску Помнік быў усталяваны ў кастрычнік
У Швейцарыі адкрыецца абноўлены помнік Тадэвушу Касцюшку. Урачыстасць пройдзе па-беларуску Помнік быў усталяваны ў кастрычніку 2017 годзе з ініцыятывы заснавальніка і тагачаснага кіраўніка Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі Алеся Сапегі да 200 гадавіны з дня смерці Касцюшкі. Цяпер ініцыятыва MALDZIS разам з Фондам Марыі Магдалены Радзівіл, які ўзначальвае Сапега, зрабіла для помніка падмурак з беларускага валуна і новую мемарыяльную шыльду. Праект рэалізаваны на прыватныя сродкі Максіма Баграцова, Філіпа Дайнэкі і мецэнаткі, якая пажадала застацца непублічнай. Апрацоўка каменя і выраб шыльды былі ажыцяўлены ў Мінску.  Чытаць на сайце або без VPN.

Былая палітзняволеная Марыя Калеснікава асабіста прыняла званне ганаровага прафесара ад універсітэта Моцартэўм у Зальцбургу З
+1
Былая палітзняволеная Марыя Калеснікава асабіста прыняла званне ганаровага прафесара ад універсітэта Моцартэўм у Зальцбургу Званне ёй было прысуджана чатыры гады таму, калі яна яшчэ знаходзілася ў зняволенні ў Беларусі, паведамляе ORF. «Пра ганаровае званне я даведалася з ліста маёй сястры. Гэта было апошняе паведамленне, якое я атрымала. Пасля гэтага лістоў больш не прыходзіла. Гэты ліст звязаў мяне з маёй сям'ёй, з музыкай і з людзьмі за межамі турэмных сцен. Гэты ліст нагадала мне, што людзі думаюць пра мяне і што я ўсё яшчэ належу гэтаму свету», — прыводзіць яе словы тэлеканал. Рэктар універсітэта Канстанца Вімер адзначыла, што Калеснікава стала першым ганаровым прафесарам у гісторыі навучальнай установы, і гэта званне зараз назаўжды будзе звязана з ёй. У будучыні Марыя Калеснікава будзе часта бываць у Зальцбургу: тут яна будзе выкладаць і працаваць над сваёй дысертацыяй.

Каманда з шасці маладых ідэйна аб’яднаных беларусаў з рознымі акадэмічнымі і геаграфічнымі бэкграўндамі стварыла новую выдаве
Каманда з шасці маладых ідэйна аб’яднаных беларусаў з рознымі акадэмічнымі і геаграфічнымі бэкграўндамі стварыла новую выдавецкую ініцыятыву «Дна няма» Нішавае выдавецтва дэкларуе прынцыповую беларускамоўнасць і выданне кніг, звязаных з агульнасусветнай інтэлектуальнай традыцыяй. «Пераклады самых важных тэкстаў, асвятляючых галоўныя дэбаты ХХ і ХХІ стагоддзяў, выходзілі ў перыёдыцы альбо кніжкамі, з’яўленне якіх мала для каго было заўважнай падзеяй. Тым больш сітуацыя пагоршылася ў эміграцыі: беларусы /знову/ замкнуліся на сабе. Кнігі засталіся канвенцыянальнымі, вокладкі перажываюць глыбокі крызіс ідэнтычнасці, хістаючыся паміж глабалізаванай нармалёвасцю, ШІ-слопам і фетышызацыяй беларускасці. Мы верым, што нас атачаюць людзі, схільныя да глыбокага прачытання, пастаноўкі нязручных пытанняў і аб’ектыўных адзнак", - пішуць ініцыятары выдавецкай ініцыятывы. Чытаць на сайце або без VPN.

Беларускі тэатральны калектыў BYteatr удзельнічае ў тэатральным фестывалі «Kierunek Wschód» у Беластоку З 10 да 17 кастрычнік
Беларускі тэатральны калектыў BYteatr удзельнічае ў тэатральным фестывалі «Kierunek Wschód» у Беластоку З 10 да 17 кастрычніка 2026 года ў Беластоку пройдзе юбілейны X Міжнародны тэатральны фестываль «Kierunek Wschód». Фестываль аб’яднае прадстаўнікоў тэатральных асяродкаў з краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы — з Арменіі, Грузіі, Беларусі, Літвы, Паўночнай Македоніі і Польшчы. Ад Беларусі ў фэсце ўдзельнічае BYteatr. У праграме — спектаклі запрошаных тэатраў, сустрэчы і іншыя мерапрыемствы, якія дазваляюць пазнаёміцца з сучасным тэатральным мастацтвам рэгіёна. Беларускі тэатральны калектыў BYteatr, які працуе ў Варшаве, пакажа спектакль «Бежанцы 1915» («Bieżeńcy 1915»). Рэжысёр Андрэй Новік паставіў спектакль на аснове кнігі Анэты Прымака-Онішк «Bieżeństwo 1915. Zapomniani uchodźcy», ён распавядае пра жыхароў усходняй Польшчы, у тым ліку Падляшша, якіх падчас Першай сусветнай вайны царскія ўлады прымусілі эвакуявацца ўглыб Расіі.

Вядомы польскі пісьменнік Шчэпан Твардах атрымаў польскую Літаратурную прэмію «Nike» 2026 за раман «Нуль». Кніга даступная і
Вядомы польскі пісьменнік Шчэпан Твардах атрымаў польскую Літаратурную прэмію «Nike» 2026 за раман «Нуль». Кніга даступная і на беларускай мове. Выдавецтве «Янушкевіч» выпусціла «Нуль» у 2025 годзе ў перакладзе Кацярыны Маціеўскай. Назва «нуль» азначае першую лінію фронту. Дзеянне рамана адбываецца ва Украіне. Аўтар выкарыстаў пры напісанні ўласны досвед знаходжання ва Украіне і гісторыі, пачутыя ад салдат, хоць героі і падзеі — выдуманыя. Твардах падкрэсліваў, што хацеў апісаць вайну як мага бліжэй да рэальнасці – без рамантызацыі фронту і стварэння простага падзелу на герояў і антыгерояў. Чытаць на сайце або без VPN.

«Доўгая дарога дадому»: (не)магчымасць вяртання, турма і свабода ў шасці цытатах з уроцлаўскай «Прадмовы» Дарога, радзіма, пр
«Доўгая дарога дадому»: (не)магчымасць вяртання, турма і свабода ў шасці цытатах з уроцлаўскай «Прадмовы» Дарога, радзіма, прастора і час, мова, адчужанасць, турма і свабода — гэтыя паняцці сталі вузлавымі тэмамі ўроцлаўскай эдыцыі фестывалю «Прадмова», які прайшоў у сценах Асалінеума. Reform.news сабраў шэсць выразных фрагментаў з розных сустрэч — агулам на фестывалі імпрэзаў было больш за трыццаць. Сярод галоўных выказванняў форуму — роздумы Уладзіміра Арлова пра Genius Loci Васіля Быкава, меркаванне Альгерда Бахарэвіча пра стан чужасці ў Берліне ды пошук сувязі з новымі гарадамі, сведчанні Максіма Знака пра сучасны псіхалагічны гвалт і «катаванне без катаванняў», акцэнт Віктара Бабарыкі на захаванні ўнутраных каштоўнасцей у зняволенні, а таксама дыскусія Максіма Жбанкова і Лявона Баршчэўскага пра фантомнасць вяртання дамоў і гамераўскі «ностас» як вандроўку да самога сябе. Чытаць на сайце або без VPN.

У Балтыйскай Галерэі сучаснага мастацтва ў польскім Слупску былі ўручаны ўзнагароды маладым мастакам – удзельнікам Біенале ма
У Балтыйскай Галерэі сучаснага мастацтва ў польскім Слупску былі ўручаны ўзнагароды маладым мастакам – удзельнікам Біенале маладога мастацтва «Rybie Oko». Беларускі творца Аляксандр Адамаў атрымаў узнагароду Маршалка Паморскага ваяводства 12 біенале «Rybie Oko» праходзіць пад лозунгам «Вы яшчэ здзівіцеся» ў польскіх Слупску і Устцы. На выставе прадстаўлены работы маладых творцаў, якія праз асабісты вопыт, паўсядзённыя з’явы і сацыяльныя нормы аасэнсоўваюць складанасць сучаснага свету. На біенале было даслана 350 прац, у выніку для ўдзелу ў выставе было адабрана 16 аўтараў. У інсталяцыі Hyperrealistic Mother Аляксандр Адамаў разважае пра кантроль над целамі і адносінамі ў кантэксце бяспекі і клопату. Мастак паказвае фрагмент выдуманай інстытуцыі, падобнай да санаторыя: з залай чакання, адмысловым святлом і карыснымі працэдурамі. І задае пытанне: у які момант апека становіцца кантролем? Колькі аўтаноміі мы гатовыя і гатовыя аддаць у абмен на пачуццё бяспекі?

З 17 па 24 кастрычніка ў польскім Уроцлаве пройдзе фестываль незалежнай беларускай культуры «Жывіца» Фестываль запрашае гасце
З 17 па 24 кастрычніка ў польскім Уроцлаве пройдзе фестываль незалежнай беларускай культуры «Жывіца» Фестываль запрашае гасцей у 14 раз — «тых, хто жыве ва Уроцлаве шмат гадоў, і тых, хто знайшоў тут бяспечны дом нядаўна. Усіх тых, хто гатовы слухаць і выказвацца пра тое, што яму важна. Людзей, адкрытых новаму і культуры як аднаму з лепшых спосабаў знайсці паразуменне. Тут творцы дзеляцца сваім поглядам на сусвет, а госці адчыняюць яго для сябе — праз выставы і спектаклі, паэзію, кіно і майстар-класы», — пішуць арганізатары. Чытаць на сайце або без VPN.

Памерла Валянціна Гаявая Пайшла з жыцця заснавальніца і шматгадовая кіраўніца харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» Валянціна Га
Памерла Валянціна Гаявая Пайшла з жыцця заснавальніца і шматгадовая кіраўніца харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» Валянціна Гаявая. Ёй было 90 гадоў. З 1974 года Гаявая была мастацкім кіраўніком і галоўным балетмайстрам ансамбля «Харошкі». Пад яе кіраўніцтвам калектыў ствараў пастаноўкі, заснаваныя на беларускім фальклоры, народнай музыцы і харэаграфічных традыцыях. За больш як 50-гадовы перыяд працы з калектывам ёй быў створаны не адзін дзясятак аўтарскіх праграм, сярод якіх «Тураўская легенда», «Полацкі сшытак», «Вяселле Цярэшкі», «Валачэбнікі», «Местачковы вальс», танцы «Мітусь», «Танок», «Кросны» і іншыя. У 1989 годзе Гаявой было прысвоена званне Народнай артысткі БССР. Дата і месца развітання з Валянцінай Гаявой пакуль не паведамлялася.

Незалежны лічбавы архіў вернакулярнай фатаграфіі VEHA пачынае працу над другім томам кнігі «Руіны Беларусі» і запрашае дзяліц
Незалежны лічбавы архіў вернакулярнай фатаграфіі VEHA пачынае працу над другім томам кнігі «Руіны Беларусі» і запрашае дзяліцца здымкамі ХХ стагоддзя з сямейных архіваў, на якіх захаваліся руіны і гістарычныя будынкі Беларусі. Пасля выдання першага тома «Руін» прайшоў год. За гэты час кніга трапіла ў бібліятэкі па ўсім свеце, атрымала прэмію Najpiękniejsze Polskie Książki 2025, аднаго з найбольш прэстыжных культурных конкурсаў у Польшчы, які з 1957 года арганізуе Польскае таварыства кнігавыдаўцоў. Кніга ўвайшла ў шорт-ліст Fotograficzna Publikacja Roku, і была прадстаўлена на выставах у Muzeum Sztuki Nowoczesnej, Instytut Fotografii Fort і Łódź Fotofestiwal 2026. Гэта не столькі спіс узнагарод, колькі пацвярджэнне таго, што гісторыя, захаваныя ў сямейных альбомах, можа мець значэнне далёка за межамі асобнай сям’і. Чытаць на сайце або без VPN.

«Іерархіі адпалі, і гэта класна»: пра будучыню беларускага мастацтва паразважалі ў Варшаве Падчас Салона Банка Ідэй, што адбы
«Іерархіі адпалі, і гэта класна»: пра будучыню беларускага мастацтва паразважалі ў Варшаве Падчас Салона Банка Ідэй, што адбыўся ў Варшаве, паразважалі пра магчымасці, выклікі і будучыню беларускага мастацтва ў свеце. У дыскусіі і прэзентацыях прымалі ўдзел куратарка Вольга Мжэльская, пісьменнік Цімур Кудзеліч, рэжысёр Аляксей Палуян і мастачка і спявачка Анастасія Рыдлеўская. Мадэраваў дыскусію культуролаг Максім Жбанкоў. Распачалася праграма серыяй кароткіх выступаў, прысвечаных выяўленчаму мастацтву, літаратуры, кіно і музыцы. Чытаць на сайце або без VPN.

The Beatles перавыдалі легендарны альбом «Rubber Soul» з «згубленым» дэма Джона Ленана Сёння, 2 кастрычніка, адбыўся афіцыйны
The Beatles перавыдалі легендарны альбом «Rubber Soul» з «згубленым» дэма Джона Ленана Сёння, 2 кастрычніка, адбыўся афіцыйны рэліз пашыранага спецыяльнага перавыдання (Special Edition) шостага студыйнага альбома The Beatles — «Rubber Soul» (1965). Выданне ўжо з'явілася на стрымінгавых платформах і фізічных носьбітах. Новы сэт змяшчае не толькі абноўлены стэрэа- і Dolby Atmos міксы ад Джайлса Марціна, але і адкрывае дзверы ў студыйную лабараторыю гурта 1965 года. Сярод двух дзесяткаў невыдадзеных дубляў і рэпетыцый «Norwegian Wood», «Michelle» ды «In My Life» слухачы знойдуць студыйныя дыялогі музыкаў, арыгінальны мана-мікс і галоўную сенсацыю — «Little Girl», раней невядомую песню-накід Джона Ленана, пра існаванне якой больш за 60 гадоў не здагадваліся нават даследчыкі. «Rubber Soul» стаў момантам, калі «бітлы» перараслі звычайны поп-гурт і ператварылі альбомы ў сапраўднае мастацтва. Чытаць на сайце або без VPN.

«Яшчэ не тут, ужо не там»: Arsis Nova выпусціў новы аркестравы рэліз пра стан «паміж» Варшаўская культурніцкая ініцыятыва Ars
«Яшчэ не тут, ужо не там»: Arsis Nova выпусціў новы аркестравы рэліз пра стан «паміж» Варшаўская культурніцкая ініцыятыва Arsis Nova прэзентавала свой другі вялікі аркестравы рэліз — «Not Here Yet, Not There Anymore» («Яшчэ не тут, ужо не там»). У яго ўвайшлі два праграмныя творы сучасных беларускіх кампазітараў: Кацярыны Ланеўскай і Васіля Веляцінскага. У цэнтры новага альбома — канцэпцыя лімінальнасці і стан экзістэнцыйнага парога: момант «паміж», калі мінулае ўжо засталося пазаду, а будучыня яшчэ не набыла выразных абрысаў. Дзеля запісу больш за дваццаць прафесійных музыкаў (у асноўным беларусаў) сабраліся ў Варшаве і цягам трох дзён працавалі пад кіраўніцтвам дырыжора і сузаснавальніка Arsis Nova Івана Касцяхіна. Гукарэжысёрам запісу і мастэрынгу выступіў Дзмітры Фрыга. Чытаць на сайце або без VPN.