cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

НАВУМЧЫК

Сяргей Навумчык

Show more
Advertising posts
1 478
Subscribers
No data24 hours
-37 days
-3930 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Адна з якасьцяў Зянона Пазьняка -- успрыманьне палітыкі не як шоў з імгненным эфэктам, а як місіі ў кантэксьце Гісторыі. Як служэньня нацыі, што стагодзьдзі змагаецца са сьмяротным ворагам з усходу (хай бы змаганьне гэтае ў пэўныя пэрыяды вялі толькі адзінкі, бо народ жыў у ачмурэньні і быў прыдушаны ці царызмам, ці бальшавікамі, ці то лукашыстамі). Такое служэньне рэдка калі ацэньваецца народам пры жыцьці, а ў беларусаў, бадай – ніколі. Таму ганаруся, што меў дачыненьне да ўзнагароджаньня Пазьняка Камандорскім Ордэнам Пагоні. Праова ж ягоная была кароткай: «Жыве Беларусь! Слава Айчыне!».
Show all...
Ці возьмеце Вы ўдзел у выбарах Каардынацыйнай рады?Anonymous voting
  • Так
  • Не
  • Я сам (сама) туды балатуюся
0 votes
Вітаючы посьпех «кіберпартызанаў» з узломам унутранай інфармацыйнай базы КГБ, думаю пра дзеяча, чые мэтады Лукашэнка ўзяў на ўзбраеньне. Калі б у якім 1939 годзе з НКВД скралі 40 тысяч лістоў, і іх пачалі друкаваць, скажам, парыжскія «Последние новости» Мілюкова, -- лёс бы Церце... - пардон, Берыі і ягоных намесьнікаў быў бы вызначаны імгненна. Гэта ў абвінавачанага ў «шпіянажы на Японію» настаўніка матэматыкі ці інжынера, які меў намер «зьдзейсьніць дыверсію на Днепрагэсе», быў тэарэтычны шанец праіснаваць некалькі гадоў у лягерах ГУЛАГу, перш чым памерці ад голаду ці быць забітым крымінальнікамі. У чэкістаў такога шанцу, як правіла, не было: куля ў патыліцу ад свайго ж колішняга калегі. Былы агент царскай ахранкі і «лучший друг советских чекистов», Іосіф Вісарыёнавіч ведаў пра гэтую пароду людзей нешта такое, што не пакідала адносна іх ніякіх ілюзіяў. І, па вялікім рахунку, ніколі ім не давяраў. У чым, з пункту гледжаньня захаваньня асабістай улады, меў бясспрэчную рацыю. Таму і прыдумляў нагоды для зрываньня ордэнаў і расстрэлаў; для Ягоды — сувязі з Троцкім, для Яжова — падрыхтоўка тэрактаў, Абакумаву ж прыпісаў сіянісцкую змову. А страта 40 тысяч зваротаў – тут і выдумляць нічога было б ня трэба: пад «пролетарскую секиру» пайшлі б дзясятки і сотни «холодных голов» людзей з «чстыми руками и горячим сердцем». І вось цяпер мы ўбачым: ці пазрывае Лукашэнка генэральскія зоркі. Калі пазрывае – значыць, яшчэ мае нейкі кантроль над сваімі спэцслужбамі. Ну а калі не – тады і сам у іхніх «чистых руках».
Show all...
Паўтару, што сказаў, уручаючы Аляксандры Герасімене Мэдаль Ордэну Пагоні. У нас ёсьць асобы, якія ўпісалі свае імёны ў хроніку сусьветнага спорту; тагачасную славу некаторых зь іх, як Мядзьведзя ці Корбут, ці Шчэрбы, напэўна, ужо ня ўдасца пераўзыйсьці. Але менавіта Аляксандра Герасіменя ўвойдзе (ужо ўвайшла) у гісторыю беларускай нацыі як першая спартоўка, першая алімпійская мэдалістка, якая ахвяравала ўласным лёсам у вызначальны для Беларусі час. І гэта ацэняць у той будучыні, дзеля якой ахвяравала Аляксандра, і ў якой будуць сапраўдныя падручнікі па гісторыі. P.S. Думаю, зрабіў удалы кадр.
Show all...
80-годдзе адзначае палітык, які для беларускай незалежнасці зрабіў як ніхто з нашых сучаснікаў. Ёсць нагода задумацца і пра асабістыя якасці, якія дапамаглі яму ажыццявіць гэтую місію.  Я б назваў тры найважнейшыя. Першае — гэта здольнасць вылучыць галоўную мэту і паслядоўна, не зважаючы на неспрыяльныя знешнія абставіны і крытыку, часта жорсткую, ісці да яе. Другая — здольнасць адчуць гэты самы вышэйузгаданы спрыяльны збег акалічнасцяў (пэўна, тут адыгрывае ролю і інтуіцыя) і максімальна эфектыўна яго скарыстаць. Найлепшы прыклад — жнівень 91-га, пра што ніжэй падрабязна. І нарэшце, трэцяя якасць, якую Пазняку ставілі і ставяць у віну часцей за ўсё: максімальна крытычныя адносіны да Расіі.  https://nashaniva.com/341333  https://nashaniva.com/341333
Show all...
Ці магла б Беларусь стаць незалежнай без Пазняка?

Эсэ Сяргея Навумчыка да 80-годдзя Зянона Пазняка

Рэжым рэпрэсуе ўжо і сем'і праціўнікаў Лукашэнкі. Ці лічыце вы, што ў будучым адказнасьць павінны панесьці ня толькі ініцыятары і выканаўцы рэпрэсій, але і члены іх сем'яў?Anonymous voting
  • Не, адказнасьць мусяць несьці толькі непасрэдна вінаватыя.
  • Так, хай пабудуць у скуры сем'яў рэпрэсаваных. Будзе іншым навука на будучыню.
  • Ня маю адназначнага адказу.
0 votes
Выбары, безумоўна, выйграе Трамп (цяперашні суд, незалежна ад выніку, у электаральным сэнсе пойдзе яму на карысьць). Але я б прыгледзіўся да кандыдатуры віцэ-прэзыдэнта. Дакладней, да абодвух віцэ, бо і Трамп, і Байдэн (калі нейкім цудам ён выйграе), маюць вялікія шанцы з розных прычынаў не дапрацаваць поўны прэзыдэнцкі тэрмін.
Show all...
“Ну и что? И ничего. Выкинули как котят, лапки сложили. Слабаки” - камэнтуе жанчына галадоўку 19-ці дэпутатаў Апазыцыі БНФ супраць ініцыяванага Лукашэнкам т.зв. рэфэрэндуму ў 1995-м. Пры гэтым на пытаньні, дзе былі ў тыя дні яе бацька/брат/муж/сын, якія, напэўна, зусім не слабакі, чаму яны не прыйшлі на Плошчу на заклік БНФ падтрымаць дэпутатаў, урэшце, ці была яна сама сярод тых некалькіх сотняў з амаль двухмільённага Менску, што прыйшлі (як мінімум палову зь якіх, па маім ураданьні, складалі жанчыны), і якім я буду ўдзячны да канца свайго жыцьця, — на ігэтыя пытаньні яна не адказала. Выглядае, сапраўдная мэта такіх камэнтатараў — зусім ня пошук ісьціны, а закідваньне ў публічную прастору пэўных сьцьвярджэньняў. Можна было б (і варта было б) і не зьвяртаць на іх увагу, але ва ўмовах татальнай фальсыфікацыі найноўшай гісторыі гэта стварае цалкам скажонае ўяўленьне пра падзеі і іх удзельнікаў. Дэпутатаў зьбівалі некалькі дзясяткаў людзей ў чорных трыко і чорных масках — па пазьнейшым прызнаньні тагачаснага 1-га намесьніка старшыні КДБ Валерыя Кеза, тое былі афіцэры грубы КДБ “Альфа”. Іх трэніруюць гэтак, што кожны афіцэр здольны супрацьстаяць некалькім спэцназаўцам. Падобная трэніроўка і ў людзей, якія непасрэдна ахоўваюць дыктатара. Калі нехта адчувае ў сябе здольнасьць іх перамагчы ў непасрэдным фізычным змаганьні — што ж, месцы знаходжаньня аб’екту аховы вядомыя, як кажуць — “наперад і зь песьняй”. Можна і бязь песьні. Акрамя “Альфы”, у зьбіцьці ўдзельнічалі спэцназаўцы той самай часткі МУС, якая пазьней забіла Ганчара, Красоўскага і Захаранку (пэўна, і Завадскага), усяго, паводде сьледства Генпракуратуры, у будынак Дому ўраду было ўведзена блізу 600 сілавікоў. Па 30 на кожнага дэпутата Апазыцыі БНФ. Ня буду цяпер задавацца рытарычным пытаньнем, чаму кіраўніцтва ВС не падтрымала нашу прапанову аб неадкладным адхіленьні Лукашэнкі ад пасады за зьдзейсьненае на ягоны загад крымінальнае злачынства — тэрарыстычны акт супраць дзяржаўных дзеячоў (Лукашэнка на ўсю Беларусь у той жа дзень заявіў на сэсіі ВС, што ўсё адбывалася па ягоным загадзе, і раўам з кіраўніком адміністрацыі Сініцыным ён кіраваў апэрацыяй). Спробу аплявухі сэржанту міліцыі кваліфікуюць як тэрарызм — як тады ацэньваць зьбіцьцё, са зброяй, дэпутатаў парлямэнту? Але скажу наконт “Ну и что? И ничего”. Вельмі нават “чего”. Акт гвалтоўнага ціску на дэпутатаў парлямэнту (зафіксаваны Генпракуратурай) ў працэсе прызначэньня гэтым парлямэнтам рэфэрэндуму робіць яго (рэфэрэндуму) вынікі юрыдычна нікчэмнымі. Рэфэрэндум ня быў легітымным. Якія наступствы гэта будзе мець пасьля аднаўленьня дэмакратыі і вяршэнства права на тых, хто зьдзекваецца з дэ-юрэ дзяржаўныз сымбаляў - Бел-Чырвона-Белага Сьцяга і “Паноні”, хто зачыняў і зачыняе беларускія школы — вы можаце пралічыць самі. Нагадаю таксама, што, акрамя зьмены дўяржаўнай сымболікі і ліквідацыі статуса беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, на рэфэрэндум выносілася эканамічная інтэграцыя з Расеяй і права прэзыдэнта распускаць парлямэнт (што ён і зробіць увосень 96-га). Як бачым, усе “вузлы”, якія паралізуюць Беларусь, завязваліся ў тую ноч з 11 на 12 красавіка 1995 г. “Краінай закіруе прэзыдэнцкая хунта” — сказаў нараніцу Васіль Быкаў. І не памыліўся.
Show all...
Зь Зянонам Пазьняком, Радзімам Гарэцкім, Лявонціем Зданевічам, Васілём Быкавым, Нілам Гілевічам, Галінай Сямдзянавай і Валянцінам Голубевым на мітынгу да 75-й гадавіны незалежнасьці БНР. 25 сакавіка 1993, парк Янкі Купалы, Менск.
Show all...
Відэа з адразаньнем вуха ці “допытам” электрычнасьцю падазраваных у тэракце ў Маскве могуць шакаваць хіба тых, хто ня ведае пра катаваньні расейскімі вайскоўцамі і спэцслужбістамі мірных жыхароў Украіны і ваеннапалонных УСУ. А вось рэакцыя значнай часткі расейскай публікі (ня хочацца ўжываць тэрмін “грамадзтва”) уражвае: як казалі ў часы Леаніда Ільіча, пачуцьцё глыбокага задавальненьня. Якое, акрамя іншага, зрывае з чалавека яшчэ адзін слой і без таго ня надта вялікага пласту цывілізацыйнасьці, набліжаючы яго да часоў мамантаў, калі ўвогуле не аднаклетачных. Падобна, што на гэта і разьлік: Пуціну (як і Лукашэнку) патрэбныя няздольныя ня толькі думаць, але і нешта чалавечае адчуваць. Такіх лёгка можна нацкаваць на ворага — зьнешняга ці ўнутранага. Але калі жывеш доўга, можаш бачыць павучальныя трансфармацыі. У 1995-м пасьля жорсткага, у кроў, зьбіцьця дэпутатаў БНФ у Авальнай залі адзін статусны (скадам гэтак) дзяяч далучыўся да тых, хто радасна паціраў рукі: “Маловато вам далі!”. Праз чвэрць стагодзьдзя, у 2020-м, ягоны ўнук быў бязьлітасна, да паўсьмерці, зьбіты на Акрэсьціна. Дзед не дажыў і, на сваё шчасьце, не ўбачыў выніку рэалізацыі тэорыі “З апанэнтамі і ворагамі дазволена ўсё”. Цалкам верагодна, што тым, хто сёньня радуецца адрэзаным вушам, ня трэба будзе чакаць аж чвэрць стагодзьдзя. Магчыма нават, спатрэбіцца і менш за год. Рэжым Пуціна робіцца ўсё больш рэпрэсіўным, любая незадаволенасьць уладамі ўжо цяпер трактуецца як экстрэмізм, а ад гэтага, як паказаў досьвед лукашэнкаўскага “правасудзьдзя”, паўкрокі да абвінавачваньня ў тэрарызме. І прыёмы, якія сёньня сілавікі прымяняюць да падазраваных у тэрарызьме, хутка могуць — прычым у масавым маштабе — прыкласьціся да тых, хто ня знойдзе ў сябе сілаў зьмірыцца, напрыкоад, з труной забітага пад чарговай Аўдзееўкай сына.
Show all...