1 194
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
-77 أيام
-630 أيام
جاري تحميل البيانات...
القنوات المماثلة
سحابة العلامات
لا توجد بيانات
هل تواجه مشاكل؟ يرجى تحديث الصفحة أو الاتصال بمدير الدعم الخاص بنا.
الإشارات الواردة والصادرة
---
---
---
---
---
---
جذب المشتركين
يوليو '26
يوليو '26
+11
في 4 قنوات
يونيو '26
+25
في 3 قنوات
Get PRO
مايو '26
+25
في 3 قنوات
Get PRO
أبريل '26
+16
في 1 قنوات
Get PRO
مارس '26
+6
في 2 قنوات
Get PRO
فبراير '26
+11
في 1 قنوات
Get PRO
يناير '26
+35
في 7 قنوات
Get PRO
ديسمبر '25
+20
في 4 قنوات
Get PRO
نوفمبر '25
+9
في 1 قنوات
Get PRO
أكتوبر '25
+15
في 4 قنوات
Get PRO
سبتمبر '25
+15
في 1 قنوات
Get PRO
أغسطس '25
+32
في 1 قنوات
Get PRO
يوليو '25
+17
في 3 قنوات
Get PRO
يونيو '25
+20
في 4 قنوات
Get PRO
مايو '25
+27
في 6 قنوات
Get PRO
أبريل '25
+21
في 2 قنوات
Get PRO
مارس '25
+18
في 1 قنوات
Get PRO
فبراير '25
+26
في 4 قنوات
Get PRO
يناير '25
+27
في 2 قنوات
Get PRO
ديسمبر '24
+24
في 5 قنوات
Get PRO
نوفمبر '24
+41
في 5 قنوات
Get PRO
أكتوبر '24
+30
في 4 قنوات
Get PRO
سبتمبر '24
+32
في 9 قنوات
Get PRO
أغسطس '24
+57
في 10 قنوات
Get PRO
يوليو '24
+19
في 2 قنوات
Get PRO
يونيو '24
+38
في 14 قنوات
Get PRO
مايو '24
+45
في 7 قنوات
Get PRO
أبريل '24
+12
في 1 قنوات
Get PRO
مارس '24
+27
في 4 قنوات
Get PRO
فبراير '24
+26
في 3 قنوات
Get PRO
يناير '24
+52
في 13 قنوات
Get PRO
ديسمبر '23
+28
في 3 قنوات
Get PRO
نوفمبر '23
+24
في 4 قنوات
Get PRO
أكتوبر '23
+23
في 4 قنوات
Get PRO
سبتمبر '23
+58
في 0 قنوات
Get PRO
أغسطس '23
+57
في 0 قنوات
Get PRO
يوليو '23
+51
في 0 قنوات
Get PRO
يونيو '23
+79
في 0 قنوات
Get PRO
مايو '23
+28
في 0 قنوات
Get PRO
أبريل '23
+47
في 0 قنوات
Get PRO
مارس '23
+48
في 0 قنوات
Get PRO
فبراير '23
+22
في 0 قنوات
Get PRO
يناير '23
+31
في 0 قنوات
Get PRO
ديسمبر '22
+46
في 0 قنوات
Get PRO
نوفمبر '22
+68
في 0 قنوات
Get PRO
أكتوبر '22
+138
في 0 قنوات
Get PRO
سبتمبر '22
+65
في 0 قنوات
Get PRO
أغسطس '22
+73
في 0 قنوات
Get PRO
يوليو '22
+46
في 0 قنوات
Get PRO
يونيو '22
+41
في 0 قنوات
Get PRO
مايو '22
+320
في 0 قنوات
Get PRO
أبريل '22
+65
في 0 قنوات
Get PRO
مارس '22
+154
في 0 قنوات
Get PRO
فبراير '22
+32
في 0 قنوات
Get PRO
يناير '22
+61
في 0 قنوات
Get PRO
ديسمبر '21
+29
في 0 قنوات
Get PRO
نوفمبر '21
+67
في 0 قنوات
Get PRO
أكتوبر '21
+11
في 0 قنوات
Get PRO
سبتمبر '21
+27
في 0 قنوات
Get PRO
أغسطس '21
+419
في 0 قنوات
Get PRO
يوليو '21
+144
في 0 قنوات
Get PRO
يونيو '21
+176
في 0 قنوات
Get PRO
مايو '21
+146
في 0 قنوات
Get PRO
أبريل '21
+154
في 0 قنوات
Get PRO
مارس '21
+98
في 0 قنوات
Get PRO
فبراير '21
+157
في 0 قنوات
Get PRO
يناير '21
+803
في 0 قنوات
Get PRO
ديسمبر '20
+2 410
في 0 قنوات
| التاريخ | نمو المشتركين | الإشارات | القنوات | |
| 18 يوليو | 0 | |||
| 17 يوليو | +2 | |||
| 16 يوليو | 0 | |||
| 15 يوليو | 0 | |||
| 14 يوليو | 0 | |||
| 13 يوليو | 0 | |||
| 12 يوليو | 0 | |||
| 11 يوليو | +1 | |||
| 10 يوليو | 0 | |||
| 09 يوليو | +1 | |||
| 08 يوليو | 0 | |||
| 07 يوليو | +1 | |||
| 06 يوليو | +3 | |||
| 05 يوليو | +1 | |||
| 04 يوليو | +1 | |||
| 03 يوليو | +1 | |||
| 02 يوليو | 0 | |||
| 01 يوليو | 0 |
منشورات القناة
А што вы зьдзіўляецеся лукашэнкаўскім прапагандыстам, якія адкрыта заяўляюць, што лічаць сваім абавязкам зьнішчаць нацыянальнае, беларускае? Яны ўсяго толькі рэтрнсьлююць тое, што дэкляруе Лукашэнка ўсё сваё палітычнае жыцьцё — нязьменна і пасьлядоўна. Падкрэсьліваю: не з 94-га, а калі яшчэ быў дэпутатам і адкрыта з трыбуны ВС выступаў супраць беларускай мовы ды заклікаў «возродить великое Отечество». Усё гэта па прамой трансьляцыі чулі мільёны.
Энэргія нянавісьці да ўсяго беларускага проста выбухала з кожнага слова Лукашэнкі. Ягоны твар перадзёргівала, калі ён чуў беларускае слова.
Рэгулярна чытаю — «Як жа гэта вы прамаргалі Лукашэнку?». Памяць у людзей = як у акварыюмнай рыбкі. У соты раз нагадаю, што ўвосень 1993-га дэпутаты Апазыцыі БНФ запатрабавалі пазбавіць яго дэпутацкіх паўнамоцтваў менавіта за антыбеларускую, антыдзяржаўную, прарасейскую палітыку (Шушкевіч нават не паставіў прапанову на галасаваньне). А Васіль Быкаў у сваім артыкуле, надрукаваным у «Народнай волі» зь яе паўмільённым накладам, па паліцах расклаў усю небясьпеку гэтага чалавека.
Усё, што можна было сказаць, было сказана. Пісьменнасьць у тагачаснай Беларусі, здаецца, была на прыстойным узроўні, літары большасьць насельніцтва ведала. Маглі прачытаць.
Усё, што можна было зрабіць (ва ўсялякім разе, што ў сілах парлямэнцкай меншасьці ў 10% ад складу дэпутацкага корпусу) — было зроблена.
Выбар быў за народам.
Горка прызнаць, але даводзіцца прызнаваць, што ні ў якой іншай краіне (ні ў Эўропе, ні ў Азіі, ні ў Афрыцы, нідзе) чалавек, што адкрыта зьдзекваецца з мовы тытульнай нацыі, ня меў бы і мізэрнага шанцу зацяць вышэйшую дзяржаўную пасаду. Яго б ня тое што прэзыдэнтам — яго б у мясцовы савет не абралі б. У Беларусі ж прагаласавалі за таго, хто выступаў за зьнішчэньне самой Беларусі як дзяржавы.
Усё нібыта і зразумела (гістарычныя, этнічныя, іншыя фактары) — а ўсё роўна, не перастаеш зьдзіўляцца.
Хочацца, каб будучым пакаленьням — без такіх дзівосаў.
| 2 | У зьвязку з сустрэчай Сьвятланы і Сяргея Ціханоўскіх з Кандалізай Райс у СМІ прыгадваюць і ставяць ёй у заслугу сказаныя на пасадзе дзяржсакратара ЗША словы, што «Лукашэнка — апошні дыктатар Эўропы». Насамрэч, калі ўдумацца, фраза тая — поўнае неразуменьня рэаліяў, якое дзесяцігодзьдзямі выяўляла што кіраўніцтва ЗША (незалежна ад таго, хто быў у Белым доме), што Эўразьвязу (тут — яшчэ горш). Афіцэр КГБ Пуцін успрымаўся імі дэмакратам — як раней такім успрымаўся экс-кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС Ельцын.
Райс хаця б не не рабіла тое, што зрабіла яе зьменшчыца Хілары Клінтан, якая працягнула Лаўрову гіганцкі муляж кнопкі «Перазагрузка» — каб, як сфармуляваў бы адзін дыплямаваны гісторык-аграрый, «перагарнуць старонку». І гэта — праз паўгады пасьля таго, як Масква напала на Грузію.
Цудоўна памятаю, як рабілі ідыётаў з Бонэр, Кавалёва і Навадворскай, якія зь першага дня зьнішчальна выказваліся пра Пуціна, як сьмяялася з Пазьняка («Маргінал!»), калі той казаў, што ўладу ў Расеі захапіла ГБ. І ніхто, між іншым, не гаворыць — «Яны мелі рацыю, а мы — памыляліся». Хаця, магчыма, расейцы і кажуць (ня пільна адсочваю), беларусы ж — дакладна не. (Сьмяяцца з тых, хто кажа праўду, ня верыць ім — а потым абвінавачваць іх, што «ня здолелі да нас данесьці сваю правату» — гэта наша нацыянальная рыса. Падобна, ужо назаўсёды).
Заходнія лідэры, маючы магчымасьць раздавіць Пуцін як блыху, самі яго ўкармілі. Дараваўшы і Чачню, і Грузію, і Крым, і Данбас (як раней даравалі Ельцыну Малдову і тую ж Чачню, як не заўважалі паліўны і фінансавы шантаж Беларусі Гайдарам і Чарнамырдзіным). Спахапіліся, калі ракеты паляцелі на Кіеў і колькасьць ахвяраў пачала вымярацца дзясяткамі тысяч.
Гэтак у 1930-я, аддаўшы Гітлеру Чэхаславаччыну, спахапіліся, калі танкі пайшлі на Брусэль і Парыж, а на Лондан абрынуліся бомбы — ды позна. | 494 |
| 3 | ЯК САДОЎСКІ ПРЫМЯНІЎ ДА ЖЫРЫНОЎСКАГА НЕДЫПЛЯМАТЫЧНЫ ПРЫЁМ
На дзявяты дзень па Сядоўскаму хацеў напісаць нешта пафаснае – кшталту таго, што будзе пра Садоўскага ў падручніку гісторыі годзе гэтак у 2064 – але ж Пётра быў вясёлым чалавекам і зусім ня пафасным. Таму – фрагмэнт з маёй кніжкі «Дзевяноста першы».
.................
“...Ўдзень 23 сьнежня (1991) я пачуў эмацыйную гутарку каля міліцэйскага паста на другім паверсе Дома ўраду. Аказалася – Жырыноўскі спрабаваў прарвацца да кабінэту Шушкевіча, а міліцыянт яго не пускаў. Не дазвалялі прайсьці Жырыноўскаму і дэпутаты Лявон Дзейка і Мікола Маркевіч.
Далейшы наш дыялёг цытую па газэтнай публікацыі.
“Вы маеце афіцыйныя запросіны да Шушкевіча? – пацікавіўся Сяргей Навумчык. “Спадзяюся атрымаць іх, -- упэўнена адказаў Уладзімер Вольфавіч. – Я з Шушкевічам размаўляў на зьезьдзе ў Крамлі, у мяне зь ім нармальныя адносіны. Я прыехаў да яго. Там, у Маскве, мне можна зь ім сумаўляцца. А тут не? Зараз перапынак, і я хачу зь ім паразмаўляць пару хвілін. Дэмакраты горш за камуністаў, яны зрабілі так, што нікуды ня пройдзеш… Мне не патрэбная сэсія, я не прашуся ў залю пасяджэньняў, яны спужаюцца, што я выступлю. Яны людзі з мінулага, чалавека з будучыні яны баяцца”.. (“Знамя юности”, 2 лютага 1992 г.).
Я прапанаваў Жырыноўскаму пакінуць будынак, але ён нахабна імкнуўся прарвацца да кабінэту Шушкевіча.
Прыйшлося ўзяць яго за шматкі і выпіхнуць за дзьверы калідора – туды, дзе была лесьвіца. Жырыноўскі выкруціўся і паспрабаваў ізноў праціснуцца ў калідор.
Тут зьявіўся Пётра Садоўскі, яшчэ раней па тэлефоне выкліканы міліцыянтам.
Член Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета, старшыня Камісіі ВС па міжнародных справах і зьнешнеэканамічных сувязях Пётра Вікенцевіч Садоўскі павёў сябе гэтак, як і павінен быў павесьці сябе член Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета, старшыня Камісіі ВС па міжнародных справах і зьнешнеэканамічных сувязях у дачыненьні да кіраўніка партыі суседняй краіны, хай і ня вельмі яму сымпатычнага.
Садоўскі дыпляматычна папрасіў Жырыноўскага пакінуць памяшканьне, назваўшы яго нават словам “таварыш” – “Таварыш Жырыноўскі!”. Але ў адказ пачуў непалітычную лексыку.
“Подонок ты мне, а не товарищ, паскуда такая!” – выкрыкнуў Жырыноўскі.
Умомант у філёлягу і будучым першым беларускім амбасадары ў Нямеччыне прачнуўся былы курсант вайсковай вучэльні.
Садоўскі прымяніў прыём, які ўпячатаў Жырыноўскага ў дзьверы.
Я ізноў выштурхнуў няпрошанага госьця ў калідор, на лесьвіцу. І мы цяпер ужо ўдвух надалі целу лідэра расейскай партыі такое паскарэньне, якое, паводле законаў фізыкі, перанесла Жырыноўскага на некалькі мэтраў ніжэй.
Лесьвіца ў Доме ўрада агібала ліфт, і таму нам давялося некалькі разоў паўтарыць працэдуру (для тых, хто ўбачыць у нашых дзеяньнях парушэньне спартовай этыкі (два на аднаго), скажу, што побач з Жырыноўскім быў кіраўнік ягонай партыйнай філіі, але ён жвавенька зьбягаў па лесьвіцы сам).
Спусканьне Жырыноўскага зь лесьвіцы працягвалася да першага паверха і суправаджалася ягонай лаянкай ды пагрозамі – так, мяне ён абяцаў “павесіць на слупе, і дзесяць, не, пятнаццаць дзён не дазваляць нікому, нават жонцы, здымаць са слупа труп”.
Міліцыянты на крыкі Жырыноўскага рэагавалі са сьмехам”. | 547 |
| 4 | Паказальны падарунак атрымалі мы да 35-годзьдзя Незалежнасьці, якое спаўняецца 25 жніўня.
Цягам аднаго дня экстрэмісцкімі, сярод іншых выданьняў, названыя: паэтычны зборнік асобы, якая ў якасьці Сакратара Рады БНР захавала пераемнасьць ідэі Незалежнасьці ад 1918 году жа нашага часу (Геніюш), кніга мовазнаўцы — заснавальніка ў пачатку 1980-х моладзевай арганізацыі, якая вызначыла Незалежнасьць галоўнай мэтай пакаленьня (Вінцука Вячоркі), праграму палітыка — кіраўніка дэпутацкай фракцыі, якая ў 1991 дамаглася Незалежнасьці (Зянона Пазьняка), і кнігу галоўнай службовай асобы дзяржавы ў першыя гады Незалежнасьці (Станіслава Шушкевіча).
Тым самым у які ўжо раз рэжыму выявіў сваё сапраўднае стаўленьне і да самой ідэі Незалежнасьці, і да асобаў, якія гэтую ідэю выпрацоўвалі і рэалізавалі.
Ну і зазначу, што ваш пакорны слуга, напэўна, пабіў рэкорд сярод аўтараў «экстрэмісцкіх» выданьняў — бо быў укладальнікам зборніка «Сьвятлана Алексіевіч. 100 цытатаў на Свабодзе»; а да гэтага — альбому «БНР-100», а яшчэ аўтарам кніг «Дзевяноста другі» і «Дзевяноста трэці»; усе яны названыя экстрэмісцкімі. Чатыры выданьні; хто болей?
Але ніяк не магу зразумкець лёгіку ў выбары гэбістаў ці хто там насамрэч складае гэтыя сьпісы. «Дзевяноста другі» — самая бяскрыўдная мая кніга ў дачыненьні да Лукашэнкі, бо ў тым годзе ён нічым асабліва ня вызначыўся. Іншая справа — «Дзевяноста трэці»: тут адзін з разьдзелаў наўпрост названы цытатай Лукашэнкі: «Я гатовы на каленях паўзьці да Расеі».
Між іншым, той рэдкі выпадак, калі Аляксандар Рыгоравіч рэалізаваў сваё абяцаньне — амаль напоўніцу.
Падпоўз. | 733 |
| 5 | Вось той момант, калі Садоўскі сьпявае «А ў бары-бары, тры дарожанькі...» пасьля галасаваньня за Незалежнасьць 25 жніўня 91-га. За ім бачныя тры вакны 363 пакоя Апазыцыі БНФ, яны сьвецяцца – значыць, мы выйшлі крыху пазьней (Галя Сямдзянава звычайна пакідала пакой апошняй, а мы выйшлі разам). З павага вакна бачыны Бел-Чырвона-Белы сьцяг – яго ўмацаваў Алесь Шут, і ён лунаў над Плошчай усе дні Сэсіі. Справа ад Садоўскага – Юрась Хадыка. Выкадроўка з відэа Сяргея Чырыка. Ні Галі, ні Алеся, ні Сяргея, ні Юрася, ні Пётры ўжо няма. Вечная Памяць. | 911 |
| 6 | Памёр Пётра Садоўскі. Абаронца роднага слова, дэпутат БНФ і першы амбасадар у Нямеччыне, удзельнік галадоўкі супраць прыніжэньня нацыянальнай годнасьці — і чалавек, чый голас заўсёды вылучаўся ў палітычным ды інтэлектуальным хоры. Скрозь гады, чую ягоны сьпеў на Плошчы купалаўскай “Тры дарожанькі” у пераможны вечар 25 жніўня 91-га. Вечная Памяць. | 1 647 |
| 7 | God Bless America! У 1976-м гэты нумар часопісу «Америка», прысьвечаны 200-годзьдзю Незалежнасьці ЗША, я прачытаў ад пачатку да канца. За паўстагодзьдзе маё стаўленьне да Амэрыкі як да самай свабоднай і дэмакратычнай краіны не памянялася – адно што толькі зрабілася зразумелым, што і свабода, і дэмакратыя ніводнаму народу не дараваныя назаўсёды, за іх трэба змагацца штодня. З 250-годзьдзем, Амэрыка! І памятаем, што без эмігранта зь Беларусі Ірвінга Бэрліна не было б неафіцыйнага амэрыканскага гімну – God Bless America. | 1 091 |
| 8 | Трамп павіншаваў Лукашэнку з «днём незалежнасьці». Гэтае «сьвята» было усталявана ў выніку дзяржаўнага перавароту, які асудзіла сусьветная супольнасьць (у тым ліку і ЗША). Хацелася б спадзявацца, што гэтае віншаваньне — вынік усяго толькі некампэтэнтнасьці амэрыканскага прэзыдэнта і ягоных дарадцаў.
У іншым выпадку давядзецца ўспрымаць гэта (якімі б палітычнымі, эканамічнымі ці нейкімі іншымі прычынамі тое не тлумачылася) — як плявок на магілы тых, хто абвяшчаў Незалежнасьць 25 Сакавіка 1918-га і ў твар тым, хто аднаўляў Незалежнасьць 25 Жніўня 1991-га. | 959 |
| 9 | Ёсьць і яшчэ адна асаблівасьць нашых палітычных аналітыкаў: выбудоўваць вэрсіі, ігнаруючы самыя элемэнтарныя, базавыя рэчы. Дзьве вэрсіі дыскутаваліся вакол візыту Лукашэнкі ў Пэкін. Першая — ён паляцеў шукаць ратаваньня ў сувязі з эскаляцыяй адносінаў з Кіевам і імкненьнем Пуціна ўцягнуць яго ў вайну. Другая: ён павёз Сі паведамленьне ад Пуціна аб магчымым выкарыстаньні тактычнай ядзернай зброі — ці супраць Украіны, ці супраць краінаў NATO.
Цікава, а ці маюць аналітыкі хоць мінімальнае ўяўленьне, як адбываюцца такія візыты, як яны плянуюцца, якімі сыстэмамі сувязі валодаюць кіраўнікі дзяржаў (няважна — дэмакратычныя кіраўнікі ўзурпатары)? Якая ўвогуле мадэль узаемаадносінаў васала і сюзэрэна?
Каб пракансультавацца аб прымяненьні ядзернай зброі, Пуціну не патрэбныя паслугі Лукашэнкі як пасланьніка ці кур’ера. І калі ўявіць, што ядзерны ўдар будзе наносіцца з тэрыторыі Беларусі (што цалкам верагодна), Лукашэнка даведаецца пра гэта за пяць хвілінаў да пуску ракет. У бункер ён, напэўна, спусьціцца пасьпее. А вось да аэрапорта дабрацца — сумняюся.
Эскалацыя з Украінай накручвалася цягам тыдня, а візыты да кіраўніка супэрдзяржавы рыхтуюцца не за тыдзень і нават не за месяц.
Падавалася, што выпускны сына Лукашэнкі Мікалая ў пэкінскім унівэрсытэце спыніць вэрсіі — а вось жа, не.
Сытуацыя, найхутчэй, была такая. Пра выпускны, ясна, было вядома за паўгады, не наведаць яго Лукашэнка, зь ягоным стаўленьнем да малодшага сына, ясна, ня мог. Тады ж і быў заплянаваны візыт і абгавораная сустрэча з Сі — у кіраўніка Кітаю не было прычынаў не патраціць гадзіну-паўтары на сустрэчу з Лукашэнкам, чаму б і не сустрэцца. Сустрэча чыста фармальная, пра што сьведчыць і першая іранічная фраза Сі — «Што, адразу зь Менску?» (меркаваць, што Сі ня ведаў, адкуль прыляцеў візаві — трэба альбо самому быць ідыётам, альбо лічыць такім Сі. Сі — не ідыёт).
Ну а словы пра «жалезнае сяброўства», «падтрымку сувэрэнітэту» — традыцыйныя фразы кітайскіх кіраўнікоў, якія даўно абралі стратэгію «мяккай сілы» і ў эканоміцы, і ў палітыцы.
Усё.
Дадам яшчэ, што калі б Пуцін і папярэдзіў Лукашэнку пра ядзерны ўдар з удзелам Беларусі, Лукашэнка б рэальна ўбачыў перад сабой браму пекла і вельмі хуткі ды непазьбежны ўласны фінал. У такой сытуацыі можна дапусьціць, што ён паляцеў бы ратавацца ў Сі — але акрамя слоў пра «сувэрэнітэт» і «жалезнае сяброўства» мы б пачулі і што-небудзь вельмі акуратнае кшталту «недапушчальнасьці выкарыстаньня ядзернага арсэналу ў канфліктах».
Кітай сапраўды, тут трэба аддаць яму належнае, адрынае магчымасьць ядзернай агрэсіі і не дазваляе сабе лексыкі, якая зрабілася для крамлёўскай гопнікаў нормай паводзінаў.
А яшчэ варта дадаць: тое, што інфармацыя пра палёт Лукашэнкі на выпускны сына не прасачылася ні ў экспэртную супольнасьць, ні ў структуры тытульнай апазыцыі, — сьведчыць пра абсалютную гермэтычнаьць і МЗС, і структураў дзяржаўнага апарату. У дэмакратычнай краіне, зразумела, гэта не было б сакрэтам (калі дапусьціць, што лідэр такой краіны скарыстаў бы для гэтага борт № 1). Ды і ў напалову дэмакратычных дзяржавах інфармацыя з самага верху разносілася імгненна — памятаю гэта па Беларусі пачатку 90-х. І нават СССР ня быў выключэньнем: у сьнежні 1976-га тое, што са Швэйцарыі, дзе Карвалана абмянялі на Букоўскга, самалёт паляцеў не ў Маскву, а сеў у Менску і «таварыша Луча» даставілі ў Заслаўль, каб некалькі дзён падлячыць, — ведалі, здаецца, у кожнай другой сям’і партработнікаў, ва ўсякім разе я ў Віцебску даведаўся ад бацькі пра гэта на наступны дзень, калі ня ў той самы вечар. Пры тым што гэта была сакрэтная апэрацыя, і афіцыйна пра прылёт Карвалана паведамілі толькі пасьля таго, як яго сьціснуў у абдымках Ленанід Ільіч, які атрымаў цудоўны жывы падарунак у дні свайго 70-годзьдзя.
І азначае ўсё гэта толькі тое, што цяперашні дзяржаўны апарат наскрозь кантралюецца спэцслужбамі, і канцэнтрацыя атмасфэры страху ў ім значна большая, чым у самім грамадзтве. | 858 |
| 10 | 25 жніўня 1991. Мы памятаем, калі сапраўды Беларусь абвясьціа Незалежнасьць. | 783 |
| 11 | «Паводле зьвестак брытанскай выведкі, на травень 2026 году з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе загінулі амаль 500 000 расейскіх салдатаў» (РС).
Паўмільёны! І ніякіх народных бунтаў, «бессмысленных и беспощадных». Але — відэазвароты абураых жонак: «Мой там воюет без тёплых носочков! Владимир Владимирович, обратите внимание!».
Таму я ня веру ў паразу Пуціна праз колькасьць расейскіх ахвяраў і тым больш сацыяльна-эканамічны крызіс. Сталін да вайны і ў часе вайны паклаў мільёны, пасьля вайны елі траву, а памёр — лілі сьлёзы. Ён, як крывавыя Пётр Першы і Іван Грозны — у вышэйшых радках рэйтынгу папулярнасьці рускага народа.
Толькі поўны, дашчэнту разгром расейскай арміі. Але гэта ўжо залежыць не ад Украіны. | 874 |
| 12 | Неяк сьмешна чытаць разважаньні некаторых нашых бліскучых (кажу без іроніі) аналітыкаў пра “транзіт улады”. Лукашэнка нікому ўладу пры жыцьці не аддасьць, што б ён ні казаў — як не аддаў яе Сталін, які за вячэрамі ў вузкім коле мог паразважаць пра пераемнікаў. І нават прозьвішчы называў. Праўда, тых, каго называў (Кузьняцоў, Вазьнясенскі) ён расстраляў. Гэта калі не аднолькавы, дык вельмі псыхалягічна блізі тып асобы і агульная мадэль — трымацца за ўладу да апошняга, да Чэйн-Стокса. А вось пасьля такога транзіту, на той сьвет, на гэтым сьвеце могуць быць самыя розныя варыянты. Іх сапраўды трэба аналізаваць, і да іх, безумоўна, варта рыхтавацца. | 839 |
| 13 | Апошнімі днямі шмат прагнозаў хуткага падзеньня Лукашэнкі. Бачу тут, пераважна, псыхалягічны фактар: пяць-шэсьць гадоў эміграцыі (а менавіта столькі знаходзяцца па-за межамі Беларусі большасьць камэнтатараў) — нялёгкае выпрабаваньне, і кожны, хто скажа, што наперадзе яшчэ гадоў дзесяць, рызыкуе, як гаворыцца, нарвацца.
Калі б я ня быў сьведкам, як зусім нечакана для большасьці ня толькі насельніцтва СССР, але і вашынгтонскіх крэменолагаў, да паслугаў якіх былі ўсе адкрытыя і закрытыя аналітычныя рэсурсы, імпэрыя абвалілася за тры дні — я б гэтыя 10 гадоў і назваў. І яшчэ дадаў бы, што пры цьвярозым аналізе сытуацыі ў комплексе як унутраных, гэтак і зьнешніх фактараў, надыход дэмакратычных пераменаў праз такі тэрмін — гэта яшчэ вельмі, вельмі аптымістычны сцэнар. На шчасьце, жыцьцё поўнае нечаканасьцяў, і ня толькі непрыемных. Ды і падзеі адбываюцца ў куды больш дынамічным, паскораным тэмпе, чыім некалькі дзесяцігодзьдзяў таму.
Але адна ўмова падаецца абсалютнай: перамены ў Беларусі немагчымыя без пераменаў у Расеі. Я, канешне, маю на ўвазе дэмакратычныя перамены. Пры захаваньні чэкісцкага рэжыму ў Маскве (ня важна, з Пуціным ці зь некім іншым) імпэрская, агрэсіўная Расея не выпусьціць Беларусь, яна будзе імкнуцца зьнішчаць якія заўгодна імкненьні да сапраўднай незалежнасьці і да дэмакратыі.
Зразумела, адной толькі паразы чэкісцкага рэжыму мала: перамены павінны адбыцца ў расейскім грамадзтве, яно павінна пазбыцца ад імпэрскай мэнтальнасьці. Працэс гэты ня будзе аднамомантным, але пры наяўнасьці чэкістаў у Крамлі ён увогуле не пачнецца.
Ну, а цяпер прыгадваем гісторыю Расеі: вярхоўная ўлада абвальвалася ў выніку паразаў у вайне. Альбо — мяняўся курс гэтай улады, як пасьля Крымскай вайны ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя (праўда, «цар-вызваляльнік», які адмяніў прыгоннае права, праз два гады, у 1863-м, выявіў сябе крывавым сатрапам — але Беларусі тады не існавала як незалежнай дзяржавы хаця б у фармальным выглядзе).
Перамога Ўкраіны пад Пуціным не гарантуе зьменнаў у Беларусі — але без паразы Расеі ў гэтай вайне пераменаў гэтых, на маё перакананьне, гарантавана ня будзе. | 1 278 |
| 14 | Вельмі раю прачытаць (і скапіяваць для захаваньня) гэты апублікаваны «Салідарнасьцю» юрыдычны аналіз дзеяньняў Лукашэнкі за 32 гады, зроблены без палітычных ды эмацыйных ацэнак. Сярод іншага, тут нагадваецца, што толькі 49% выбаршчыкаў падтрымалі зьмену сімволікі і статусу беларускай мовы на «рэфэрэндуме» 1995, а пасьля «рэфэрэндуму» 2004 трэці тэрмін Лукашэнкі быў незаконны нават па ягонай «Канстытуцыі» і ягоных «законах» (Толькі ўдакладню, што дэпутатаў Апазыцыі БНФ, у якую ўваходзілі фракцыі БНФ і БСДГ, зьбіваў не АМАП, а група афіцэраў КДБ «Альфа» (пазьнейшае сьведчаньне тагачаснага 1-га намесьніка старшыні КДБ В. Кеза) – непасрэдна ў прэзыдыюме, спэцназаўцы – калі цягнулі па Авальнай залі і па лесьвіцы Дому ўраду да «варанкоў», і міліцыянты – калі закідвалі ў «варанкі» і калі выкідалі зь іх). Раю ня толькі прачытаць, але і скапіяваць ды захаваць гэты тэкст. https://gazetaby.com/post/eto-nazyvaetsya-krugovoj-porukoj-eto-nazyvaetsya-bezzakoniem-eto-nazyv/214918/ | 1 224 |
| 15 | Заўсёды аспрэчваў тэорыю, што сапраўдным інтэлігентам можна быць толькі ў трэцім пакаленьні; можна і ў першым (практычна ўсе выбітныя дзеячы беларускай культуры старэйшага пакаленьня былі менавіта гэткімі). Затое відавочна, што і трэцяе (і, пэўна, і чацьвёртае, і пятае, etc.) пакаленьне не дае ніякіх гарантый інтэлігентнасьці. Беспрэцэдэнтная па сваім хамстве прамова прадстаўніка РБ пры OSCE Андрэя Дапкюнаса, у якой той параўнаў кіраўнікоў Украіны з жывёламі – пацьвярджае гэта. Дапкюнас зь сям’і спадкаемнай інтэлігенцыі, бацька першым у СССР паставіў п'есу Вампілава (хто цікавіцца тэатрам, таму ня трэба тлумачыць, што гэта азначала ў 60-я), маці ж была ня проста дырэктарка музэю Янкі Купалы, але і ўнучатай пляменьніцай Купалы, дачкой ягонай пляменьніцы Ядзьвігі Раманоўскай, якая зрабіла каласальную працу ў справе захаваньня літаратурнай спадчыны нашага нацыянальнага генія. У гэтай сямі сапраўды вялікія заслугі перад Беларусьсю, і імкненьне нашчадка дагадзіць Лукашэнку іх не сатрэ. Але прыкра. | 1 017 |
| 16 | Усё гэта на свае вочы бачылі і на свае вушы чулі Віктар Ганчар і Дзьмітрый Булахаў, «маладыя ваўкі», якія прасоўвалі Лукашэнку ва ўладу (ці — іх рукамі, выкарыстоўваючы іх амбіцыі, прасоўвала яго Лубянка, каму які варыянт падабаецца). Яны ведалі рэальную сытуацыю, бо штодня былі з намі ў Авальнай залі. І тым ня менш, менавіта з выбарчага штабу Лукашэнкі было запушчаная «у масы», што Пазьняк і БНФ «всех заставит говорить по-белорусски» (і яшчэ — што «отец Позняка — полицай, он служил фашистам и расстреливал людей». Гэта была цынічная, выключная па сваёй подласьці хлусьня, але яна спрацавала". Маладыя ваўкі«, замест каб спрыяць росту нацыянальнай сьвядомасьці, згулялі на нізкім узроўні гэтай сьвядомасьці. Вынікі — вядомыя.
Уся «віна» Пазьняка і ягоных паплечнікаў па Апазыцыі БНФ у тым, што — так, большасьць з нас на сэсіях выступалі на беларускай мове (рэпартажы з Авальнай залі перадаваліся штодня па ТВ і радыё). Пэўна, хтосьці лічыць, што трэба было прамаўляць выключна па-руску, на мове «большого брата». І пра існаваньне беларускай мовы ўвогуле забыцца.
Той, хто лічыць гэтак, сёньня можа быць задаволены: у Авальнай залі ўжо шмат гадоў не чутно беларускага слова. І ўсё менш яго чуваць у іншых месцах Беларусі. | 1 075 |
| 17 | «Окно возможностей, чтобы стать независимыми от Москвы, было в 90-х. И если бы Позняк не запугивал тогда всех беларуским языком, то возможно Лукашенко не пришел бы к власти. Тогда у людей не были закрыты базовые потребности и „мова“ не была на первом месте» — у які ўжо раз (соты? тысячны?) чытаю падобнае.
Даўно ўжо ня хочацца камэнтаваць, абвяргаць, нешта даказваць — бо абвяргалася таксама сотні разоў. Але ў грамадзкае, палітычнае жыцьцё прыходзяць новае пакаленьне, якое пра Пунічныя войны ведае непараўнальна болей, чым пра сапраўдную найноўшую гісторыю сваёй краіны (бо войны тыя ў школе вывучаюць, а сапраўдную гісторыю — не).
Таму паўтаруся. Па пунктах.
«Окно возможностей» не ўзьнікла ніадкуль — яго адчынілі (і тое было зусім ня проста) якраз дэмакратычныя нацыянальныя сілы, з БНФ у авангардзе (вызначэньне Васіля Быкава).
Закон аб мовах быў прыняты 26 студзеня 1990 Вярхоўным Саветам 11-га скліканьня, у якім не было ні Пазьняка, ні ўвогуле Апазыцыі БНФ. І прынясі яго ў выніку патрабаваньняў грамадзтва (пагугліце — у Дзяржаўным архіве Беларусі захоўваюцца ДЗЯСЯТКІ ТЫСЯЧ лістоў, якія даслалі звычайныя беларусы ў ЦК і ў Вярхоўны Савет з патрабаваньнем нарэшце надаць сваёй роднай мове тыя правы, якіх яна была пазбаўленая дзесяцігодзьдзямі).
Дзеяньне Закону было паэтапным, апошнія палажэньні ўступалі ў сілу праз дзесяць гадоў. Дарэчы, менавіта гэта крытыкаваў Быкаў, я зараз не ўзгадаю даслоўна, але сэнс быў такі: калі аж дзесяць гадоў — значыць, ніколі (як у ваду глядзеў).
Выконваўся гэты Закон добра калі на траціну, чынавенства яго па=просту сабатавала. Тым ня менш, 1 верасьня 1993 году 80% першаклясьнікаў пайшлі ў беларускамоўныя клясы. У адказ на такое «нарушение принципа свободного выбора языка обучения» і «насильственную белорусизацию» Камісія па адукацыі Менгарсавета атрымала 9 скаргаў. Дзевяць — на паўтарамільённы горад; дзеці былі імгненна переведзеныя ў рускамоўныя клясы (параўнайце гэта зь немагчымасьцю ўладкаваць школьнікаў у беларускамоўныя клясы ў Менску сёньня). Колькасьць жа скаргаў, якія атрымала Камісія па адукацыі і культуры Вярхоўнага Савету — нуль.
Такая вось «насильственная белорусизация»
Наконт «Позняк запугивал». Я напісаў некалькі кніг пра 90-я, дзейнасьць БНФ і яе парлямэнцкай апазыцыі займае ў большасьці зь іх цэнтральнае месца. Перачытаў усе даступныя мне стэнаграмы сэсій Вярхоўнага Савета за 1990-95 год. Мне патрэбны быў выступ Пазьняка, цалкам прысьвечаны беларускай мове. Мне трэба было праілюстраваць ім адноу выснову. Але я не знайшоў такога выступу (магчыма, нейкую стэнаграму і прамінуў, але наўрад ці). У выступах тэму мовы ён закранаў, але каб вось толькі пра яе — не. Тэму беларускай мовы нязьменна ўздымалі Баршчэўскі, Трусаў, Дзейка — члены Камісіі ВС па адукацыі і культуры, але тое было іх, калі хочаце, прафэсійным абавязкам, дзіўна было б, калі б яны пра гэта не казалі.
Асноўнымі тэмамі і Пазьняка, і іншых дэпутатаў БНФ былі — сувэрэнітэт, стварэньне дзяржаўных інстытуцый (уласных грошай, войска, мытні, памежнай службы і г.д), эканоміка, сацыяльная сфэра. Дэпутаты БНФ распрацавалі пяць эканамічных праграм і дзясяткі законапраектаў пад іх (Закон аб банках і банкаўскай сыстэме, Зямельны кодэкс (пакет законаў з правам прыватнай уласнасьці на зямлю), Закон аб маёмасьці, і г.д.), а таксама Закон аб грамадзянстве, Закон аб асновах службы ў дзяржаўным апараце, Канцэпцыю дэманапалізацыім СМІ і г.д. | 930 |
| 18 | За доўгі час датычнасьці, у той ці іншай форме, да палітыкі адна ісьціна зрабілася для мяне бясспрэчнай: планы вельмі рэдка рэалізоўваюцца гэтак, як задумана, затое вельмі часта прыводзяць да супрацьлеглага выніку. Бо на кожным этапе ўмешваюцца непрадказальныя фактары, і шматварыянтнасьць памнажаецца ў геамэтрычнай прагрэсіі. У выніку, вы можаце атрымаць зусім ня тое, на што спадзяваліся
Таму чым далей, тым болей асьцерагаюся рабіць прагнозы адносна чаго б тое ні было. Асабліва ў даўгатэрміновай пэрспэктыве. Ды і ў кароткатэрміновай таксама.
Бо здараецца, што спраўдзіць прыказку “Хочаш насьмяшыць Бога - распавядзі яму свае пляны на тыдзень” можна менш чым за тыдзень. Клясычны прыклад засьпела маё пакаленьне: ініцыятары ГКЧП у жніўні 91-га разьлічвалі ўратаваць імпэрыю, а ў выніку праз тры дні яе фактычна пахавалі.
Нажаль, гэта працуе ў абодва бакі: як на карысьць Дабра, гэтак і на карысьць Зла. Адзінае, што можна параіць самім сабе ў такіх сытуацыях — быць на баку Дабра. | 885 |
| 19 | Гісторык Ільля Андрэеў, якога з жонкай Валянцінай Андрэевай (кіраўніцай выдавецтва Gutenberg Publisher) унесьлі ў сьпіс экстрэмістаў у інтэрвію «Салідарнасці»: «Рашэньне прымала КДБ, дзе мы, магчыма, былі на алоўку з часу старых яшчэ беларускіх праектаў. Яны былі дазволеныя, але занадта беларускія, каб заставацца без кантролю».
«Занадта беларускія, каб заставацца без кантролю». Трапная, дакладная фармулёўка.
На жаль, значная частка нас што ў Беларусі, што ў эіміграйцыі яшчэ не ўсьвядомілі: караюць ня толькі за нязгоду з уладай. Караюць, найперш, за тое, што беларусы – ня хочуць быць рускімі і хочуць заставацца беларусамі. https://gazetaby.com/post/geta-gistoryya-pracyagvaeczcza-yak-zhycz-u-zmadelyavanaj-i-lakalnaj-al/214854/ | 950 |
| 20 | Вось цяпер жыцьцё дае тлумачэньне, што такое сувэрэнітэт (незалежнасьць ва ўнутраных і зьнешніх справах). Улада па-сапраўднаму сувэрэннай краіны валодае поўнай магчымасьцю прымаць рашэньне (скажам, пры знос рэтрансьлятараў), сыходзячы з выключна дзяржаўных інтарэсаў. Інтарэсаў сваёй нацыі, ніякай іншай
Кіраўнік, які абмяняў сувэрэнітэт на ўласнае існаваньне, вымушаны браць у разьлік не інтарэс свайго народа (а ў выпадку пагрозы вайны – і пагрозу фізычнага існаваньня народа), а інтарэс свайго гаспадара. Гэта можна сфармуляваць і як васальную залежнасьць. Пры ігнараваньні інтарэсаў гаспадара васал губляе ўладу (а часам і жыцьцё).
Сувэрэнітэт Лукашэнка пачаў здаваць яшчэ да таго, як зрабіўся прэзыдэнтам, патрабуючы ў Вярхоўным Савеце вясной 93-га далучыць Беларусь да АДКБ, што азначала ўцягваньне краіны ў арбіту інтарэсаў расейскага Генштабу. З 94-га ён ужо скарыстоўваў прэзыдэнцкія магчымасьці, падпісаўшы, урэшце, ганебную «саюзную дамову», якую Васіль Быкаў назваў «злачынствам стагодзьдзя» і «канцом гісторыі» Беларусі.
Беларусь, на шчасьце, жыве – але ня дзякуючы, а насуперак Лукашэнку. Жыла Беларусь і пры царах, і пры генсеках, пазбаўленая сувэрэнітэту. Выжыла.
Будзе жыць і далей – прыгадваючы дзесяцігодзьдзі Лукашэнкі як ці ня самую чорную паласу ў сваёй гісторыі. | 1 083 |
