ch
Feedback
НАВУМЧЫК

НАВУМЧЫК

前往频道在 Telegram

Сяргей Навумчык

显示更多
1 191
订阅者
无数据24 小时
+17
-930

数据加载中...

标签云
无数据
有任何问题?请刷新页面或联系我们的客服
进出提及
---
---
---
---
---
---
吸引订阅者
七月 '26
七月 '26
+19
在4个频道中
六月 '26
+25
在3个频道中
Get PRO
五月 '26
+25
在3个频道中
Get PRO
四月 '26
+16
在1个频道中
Get PRO
三月 '26
+6
在2个频道中
Get PRO
二月 '26
+11
在1个频道中
Get PRO
一月 '26
+35
在7个频道中
Get PRO
十二月 '25
+20
在4个频道中
Get PRO
十一月 '25
+9
在1个频道中
Get PRO
十月 '25
+15
在4个频道中
Get PRO
九月 '25
+15
在1个频道中
Get PRO
八月 '25
+32
在1个频道中
Get PRO
七月 '25
+17
在3个频道中
Get PRO
六月 '25
+20
在4个频道中
Get PRO
五月 '25
+27
在6个频道中
Get PRO
四月 '25
+21
在2个频道中
Get PRO
三月 '25
+18
在1个频道中
Get PRO
二月 '25
+26
在4个频道中
Get PRO
一月 '25
+27
在2个频道中
Get PRO
十二月 '24
+24
在5个频道中
Get PRO
十一月 '24
+41
在5个频道中
Get PRO
十月 '24
+30
在4个频道中
Get PRO
九月 '24
+32
在9个频道中
Get PRO
八月 '24
+57
在10个频道中
Get PRO
七月 '24
+19
在2个频道中
Get PRO
六月 '24
+38
在14个频道中
Get PRO
五月 '24
+45
在7个频道中
Get PRO
四月 '24
+12
在1个频道中
Get PRO
三月 '24
+27
在4个频道中
Get PRO
二月 '24
+26
在3个频道中
Get PRO
一月 '24
+52
在13个频道中
Get PRO
十二月 '23
+28
在3个频道中
Get PRO
十一月 '23
+24
在4个频道中
Get PRO
十月 '23
+23
在4个频道中
Get PRO
九月 '23
+58
在0个频道中
Get PRO
八月 '23
+57
在0个频道中
Get PRO
七月 '23
+51
在0个频道中
Get PRO
六月 '23
+79
在0个频道中
Get PRO
五月 '23
+28
在0个频道中
Get PRO
四月 '23
+47
在0个频道中
Get PRO
三月 '23
+48
在0个频道中
Get PRO
二月 '23
+22
在0个频道中
Get PRO
一月 '23
+31
在0个频道中
Get PRO
十二月 '22
+46
在0个频道中
Get PRO
十一月 '22
+68
在0个频道中
Get PRO
十月 '22
+138
在0个频道中
Get PRO
九月 '22
+65
在0个频道中
Get PRO
八月 '22
+73
在0个频道中
Get PRO
七月 '22
+46
在0个频道中
Get PRO
六月 '22
+41
在0个频道中
Get PRO
五月 '22
+320
在0个频道中
Get PRO
四月 '22
+65
在0个频道中
Get PRO
三月 '22
+154
在0个频道中
Get PRO
二月 '22
+32
在0个频道中
Get PRO
一月 '22
+61
在0个频道中
Get PRO
十二月 '21
+29
在0个频道中
Get PRO
十一月 '21
+67
在0个频道中
Get PRO
十月 '21
+11
在0个频道中
Get PRO
九月 '21
+27
在0个频道中
Get PRO
八月 '21
+419
在0个频道中
Get PRO
七月 '21
+144
在0个频道中
Get PRO
六月 '21
+176
在0个频道中
Get PRO
五月 '21
+146
在0个频道中
Get PRO
四月 '21
+154
在0个频道中
Get PRO
三月 '21
+98
在0个频道中
Get PRO
二月 '21
+157
在0个频道中
Get PRO
一月 '21
+803
在0个频道中
Get PRO
十二月 '20
+2 410
在0个频道中
日期
订阅者增长
提及
频道
29 七月+1
28 七月+1
27 七月0
26 七月0
25 七月+1
24 七月0
23 七月+2
22 七月+1
21 七月0
20 七月+1
19 七月+1
18 七月0
17 七月+2
16 七月0
15 七月0
14 七月0
13 七月0
12 七月0
11 七月+1
10 七月0
09 七月+1
08 七月0
07 七月+1
06 七月+3
05 七月+1
04 七月+1
03 七月+1
02 七月0
01 七月0
频道帖子
Паводле «Нашай Нівы», Лявон Баршчэўскі ўзгадаў, што мне ўдалося вывезьці ў эміграцыю стэнаграмы прыняцьця Дэклярацыі аб сувэр
Паводле «Нашай Нівы», Лявон Баршчэўскі ўзгадаў, што мне ўдалося вывезьці ў эміграцыю стэнаграмы прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце. Вось яны. Скарыстаю іх у адпаведным разьдзеле кнігі “Дзевяносты”, якую ўсё ж спадзяюся дапісаць, каб наржшце завяршыць цыкл і ўжо цалкам выканаць дадзенае ў свой час Васілю Ўладзімеравічу Быкаву абяцаньне.

2
27 ліпеня 1990-га Дэклярацыя аб сувэрэнітэце прымалася ў атмасфэры, у якой, як сказаў Васіль Быкаў (ішла прамая тэлетрансьляцыя) «панаваў хаўтурны настрой» — парлямэнцкая большасьць пасьлядоўна выкідала з прадстаўленага дэпутатамі БНФ праекту ўсё, што юрыдычна фіксавала сапраўдную Незалежнасьць. Змагаліся за кожную фармулёўку, за кожнае слова. Пэўныя палажэньні нам удалося адстаяць, але ў канцы камуністы ўпіхнулі артыкул пра «Саюзны дагавор». І ўсё ж, гэта быў важны дакумэнт, абапіраючыся на які наступныя 13 месяцаў БНФ распрацоўваў законапраекты ў галіне адбудовы дзяржаўных інстытуцыяў, дэмакратызацыі грамадзтва, пераходу да рынкавай эканомікі. На кожнай сэсіі мы патрабавалі надаць Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнай сілы. Гэтае патрабаваньне фіксавалася і ў мазгах дэпутатаў, і ў грамадзкай сьвядомасьці (дзякуючы той жа тэле-радыё трансьляцыі). 25 жніўня 1991 на Сэсіі Незалежнасьці адбылася кульмінацыя народнага змаганьня супраць імпэрыі — Беларусь зрабілася незалежнай краінай дэ-юрэ. Важны момант: у той жа дзень на патрабаваньне народа была спыненая дзейнасьць КПБ-КПСС. Тое, што працэс здабыцьця Незалежнасьці склаўся з некалькіх этапаў, не павінна на нараджаць пачуцьця ўласнай недасканаласьці: беларусы былі ў іншых, значна горшых умовах за некаторых суседзяў. Два стагодзьдзя расейскай акупацыі (зь няспыннай русыфікацыяй) немагчыма пераадолець у адзін дзень. І, як паказала жыцьцё, нават у некалькі дзесяцігодзьдзяў. Гэтак жа будзе памылкай лічыць беларусаў заганнай нацыяй, таму што паставіў ва ўладу дыктатара. Наўрад ці ў каго павернецца язык назваць заганнай нацыю, якая дала сьвету Гётэ і Гегеля, і Баха і Бэтховэна — але немцы дэмакратычным шляхам прывялі да ўлады Гітлера. Значна больш за фюрэра кіравалі Франка і Салазар (адпаведна, 39 і 36 гадоў) — але ніхто не называе гішпанцаў і партугальцаў дурнямі. Унікальнасьць — ня ў беларусах. Унікальнасьць — у асобе, якая ўзурпавала ўладу, бо ў сусьветнай гісторыі не было такога, каб кіраўнік краіны падрываў яе сувэрэннасьць. Але калі сувэрэннасьць выстаяла цягам больш як трох дзесяцігодзьдзяў аслабленьня ўзурпатарам — тым болей надзеі, што і самога ўзурпатара яна перажыве.
491
3
Ці дапускаеце Вы адмову ад грамадзянства РБ і пры якіх умовах
739
4
Споўніася 32 гады знаходжаньня Лукашэнкі ва ўладзе. Як Вы ацэньвеце гэты час?
1 089
5
20.07.1994. Чорны дзень. Запрашэньне на інаўгурацыю Лукашэнкі. На трэцім годзе Незалежнасьці ўрад не паклапаціўся пра бланкі
20.07.1994. Чорны дзень. Запрашэньне на інаўгурацыю Лукашэнкі. На трэцім годзе Незалежнасьці ўрад не паклапаціўся пра бланкі з “Пагоняй” нават для ўрадавых тэлеграм: “Вам бы флажки, вначале надо накормить народ!”. Але вярнулі спачатку якраз “флажкі”. А потым — рэпрэсіі і тэрор.
988
6
А што вы зьдзіўляецеся лукашэнкаўскім прапагандыстам, якія адкрыта заяўляюць, што лічаць сваім абавязкам зьнішчаць нацыянальнае, беларускае? Яны ўсяго толькі рэтрнсьлююць тое, што дэкляруе Лукашэнка ўсё сваё палітычнае жыцьцё — нязьменна і пасьлядоўна. Падкрэсьліваю: не з 94-га, а калі яшчэ быў дэпутатам і адкрыта з трыбуны ВС выступаў супраць беларускай мовы ды заклікаў «возродить великое Отечество». Усё гэта па прамой трансьляцыі чулі мільёны. Энэргія нянавісьці да ўсяго беларускага проста выбухала з кожнага слова Лукашэнкі. Ягоны твар перадзёргівала, калі ён чуў беларускае слова. Рэгулярна чытаю — «Як жа гэта вы прамаргалі Лукашэнку?». Памяць у людзей = як у акварыюмнай рыбкі. У соты раз нагадаю, што ўвосень 1993-га дэпутаты Апазыцыі БНФ запатрабавалі пазбавіць яго дэпутацкіх паўнамоцтваў менавіта за антыбеларускую, антыдзяржаўную, прарасейскую палітыку (Шушкевіч нават не паставіў прапанову на галасаваньне). А Васіль Быкаў у сваім артыкуле, надрукаваным у «Народнай волі» зь яе паўмільённым накладам, па паліцах расклаў усю небясьпеку гэтага чалавека. Усё, што можна было сказаць, было сказана. Пісьменнасьць у тагачаснай Беларусі, здаецца, была на прыстойным узроўні, літары большасьць насельніцтва ведала. Маглі прачытаць. Усё, што можна было зрабіць (ва ўсялякім разе, што ў сілах парлямэнцкай меншасьці ў 10% ад складу дэпутацкага корпусу) — было зроблена. Выбар быў за народам. Горка прызнаць, але даводзіцца прызнаваць, што ні ў якой іншай краіне (ні ў Эўропе, ні ў Азіі, ні ў Афрыцы, нідзе) чалавек, што адкрыта зьдзекваецца з мовы тытульнай нацыі, ня меў бы і мізэрнага шанцу зацяць вышэйшую дзяржаўную пасаду. Яго б ня тое што прэзыдэнтам — яго б у мясцовы савет не абралі б. У Беларусі ж прагаласавалі за таго, хто выступаў за зьнішчэньне самой Беларусі як дзяржавы. Усё нібыта і зразумела (гістарычныя, этнічныя, іншыя фактары) — а ўсё роўна, не перастаеш зьдзіўляцца. Хочацца, каб будучым пакаленьням — без такіх дзівосаў.
1 198
7
У зьвязку з сустрэчай Сьвятланы і Сяргея Ціханоўскіх з Кандалізай Райс у СМІ прыгадваюць і ставяць ёй у заслугу сказаныя на пасадзе дзяржсакратара ЗША словы, што «Лукашэнка — апошні дыктатар Эўропы». Насамрэч, калі ўдумацца, фраза тая — поўнае неразуменьня рэаліяў, якое дзесяцігодзьдзямі выяўляла што кіраўніцтва ЗША (незалежна ад таго, хто быў у Белым доме), што Эўразьвязу (тут — яшчэ горш). Афіцэр КГБ Пуцін успрымаўся імі дэмакратам — як раней такім успрымаўся экс-кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС Ельцын. Райс хаця б не не рабіла тое, што зрабіла яе зьменшчыца Хілары Клінтан, якая працягнула Лаўрову гіганцкі муляж кнопкі «Перазагрузка» — каб, як сфармуляваў бы адзін дыплямаваны гісторык-аграрый, «перагарнуць старонку». І гэта — праз паўгады пасьля таго, як Масква напала на Грузію. Цудоўна памятаю, як рабілі ідыётаў з Бонэр, Кавалёва і Навадворскай, якія зь першага дня зьнішчальна выказваліся пра Пуціна, як сьмяялася з Пазьняка («Маргінал!»), калі той казаў, што ўладу ў Расеі захапіла ГБ. І ніхто, між іншым, не гаворыць — «Яны мелі рацыю, а мы — памыляліся». Хаця, магчыма, расейцы і кажуць (ня пільна адсочваю), беларусы ж — дакладна не. (Сьмяяцца з тых, хто кажа праўду, ня верыць ім — а потым абвінавачваць іх, што «ня здолелі да нас данесьці сваю правату» — гэта наша нацыянальная рыса. Падобна, ужо назаўсёды). Заходнія лідэры, маючы магчымасьць раздавіць Пуцін як блыху, самі яго ўкармілі. Дараваўшы і Чачню, і Грузію, і Крым, і Данбас (як раней даравалі Ельцыну Малдову і тую ж Чачню, як не заўважалі паліўны і фінансавы шантаж Беларусі Гайдарам і Чарнамырдзіным). Спахапіліся, калі ракеты паляцелі на Кіеў і колькасьць ахвяраў пачала вымярацца дзясяткамі тысяч. Гэтак у 1930-я, аддаўшы Гітлеру Чэхаславаччыну, спахапіліся, калі танкі пайшлі на Брусэль і Парыж, а на Лондан абрынуліся бомбы — ды позна.
855
8
ЯК САДОЎСКІ ПРЫМЯНІЎ ДА ЖЫРЫНОЎСКАГА НЕДЫПЛЯМАТЫЧНЫ ПРЫЁМ На дзявяты дзень па Сядоўскаму хацеў напісаць нешта пафаснае – кшталту таго, што будзе пра Садоўскага ў падручніку гісторыі годзе гэтак у 2064 – але ж Пётра быў вясёлым чалавекам і зусім ня пафасным. Таму – фрагмэнт з маёй кніжкі «Дзевяноста першы». ................. “...Ўдзень 23 сьнежня (1991) я пачуў эмацыйную гутарку каля міліцэйскага паста на другім паверсе Дома ўраду. Аказалася – Жырыноўскі спрабаваў прарвацца да кабінэту Шушкевіча, а міліцыянт яго не пускаў. Не дазвалялі прайсьці Жырыноўскаму і дэпутаты Лявон Дзейка і Мікола Маркевіч. Далейшы наш дыялёг цытую па газэтнай публікацыі. “Вы маеце афіцыйныя запросіны да Шушкевіча? – пацікавіўся Сяргей Навумчык. “Спадзяюся атрымаць іх, -- упэўнена адказаў Уладзімер Вольфавіч. – Я з Шушкевічам размаўляў на зьезьдзе ў Крамлі, у мяне зь ім нармальныя адносіны. Я прыехаў да яго. Там, у Маскве, мне можна зь ім сумаўляцца. А тут не? Зараз перапынак, і я хачу зь ім паразмаўляць пару хвілін. Дэмакраты горш за камуністаў, яны зрабілі так, што нікуды ня пройдзеш… Мне не патрэбная сэсія, я не прашуся ў залю пасяджэньняў, яны спужаюцца, што я выступлю. Яны людзі з мінулага, чалавека з будучыні яны баяцца”.. (“Знамя юности”, 2 лютага 1992 г.). Я прапанаваў Жырыноўскаму пакінуць будынак, але ён нахабна імкнуўся прарвацца да кабінэту Шушкевіча. Прыйшлося ўзяць яго за шматкі і выпіхнуць за дзьверы калідора – туды, дзе была лесьвіца. Жырыноўскі выкруціўся і паспрабаваў ізноў праціснуцца ў калідор. Тут зьявіўся Пётра Садоўскі, яшчэ раней па тэлефоне выкліканы міліцыянтам. Член Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета, старшыня Камісіі ВС па міжнародных справах і зьнешнеэканамічных сувязях Пётра Вікенцевіч Садоўскі павёў сябе гэтак, як і павінен быў павесьці сябе член Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета, старшыня Камісіі ВС па міжнародных справах і зьнешнеэканамічных сувязях у дачыненьні да кіраўніка партыі суседняй краіны, хай і ня вельмі яму сымпатычнага. Садоўскі дыпляматычна папрасіў Жырыноўскага пакінуць памяшканьне, назваўшы яго нават словам “таварыш” – “Таварыш Жырыноўскі!”. Але ў адказ пачуў непалітычную лексыку. “Подонок ты мне, а не товарищ, паскуда такая!” – выкрыкнуў Жырыноўскі. Умомант у філёлягу і будучым першым беларускім амбасадары ў Нямеччыне прачнуўся былы курсант вайсковай вучэльні. Садоўскі прымяніў прыём, які ўпячатаў Жырыноўскага ў дзьверы. Я ізноў выштурхнуў няпрошанага госьця ў калідор, на лесьвіцу. І мы цяпер ужо ўдвух надалі целу лідэра расейскай партыі такое паскарэньне, якое, паводле законаў фізыкі, перанесла Жырыноўскага на некалькі мэтраў ніжэй. Лесьвіца ў Доме ўрада агібала ліфт, і таму нам давялося некалькі разоў паўтарыць працэдуру (для тых, хто ўбачыць у нашых дзеяньнях парушэньне спартовай этыкі (два на аднаго), скажу, што побач з Жырыноўскім быў кіраўнік ягонай партыйнай філіі, але ён жвавенька зьбягаў па лесьвіцы сам). Спусканьне Жырыноўскага зь лесьвіцы працягвалася да першага паверха і суправаджалася ягонай лаянкай ды пагрозамі – так, мяне ён абяцаў “павесіць на слупе, і дзесяць, не, пятнаццаць дзён не дазваляць нікому, нават жонцы, здымаць са слупа труп”. Міліцыянты на крыкі Жырыноўскага рэагавалі са сьмехам”.
753
9
Паказальны падарунак атрымалі мы да 35-годзьдзя Незалежнасьці, якое спаўняецца 25 жніўня. Цягам аднаго дня экстрэмісцкімі, сярод іншых выданьняў, названыя: паэтычны зборнік асобы, якая ў якасьці Сакратара Рады БНР захавала пераемнасьць ідэі Незалежнасьці ад 1918 году жа нашага часу (Геніюш), кніга мовазнаўцы — заснавальніка ў пачатку 1980-х моладзевай арганізацыі, якая вызначыла Незалежнасьць галоўнай мэтай пакаленьня (Вінцука Вячоркі), праграму палітыка — кіраўніка дэпутацкай фракцыі, якая ў 1991 дамаглася Незалежнасьці (Зянона Пазьняка), і кнігу галоўнай службовай асобы дзяржавы ў першыя гады Незалежнасьці (Станіслава Шушкевіча). Тым самым у які ўжо раз рэжыму выявіў сваё сапраўднае стаўленьне і да самой ідэі Незалежнасьці, і да асобаў, якія гэтую ідэю выпрацоўвалі і рэалізавалі. Ну і зазначу, што ваш пакорны слуга, напэўна, пабіў рэкорд сярод аўтараў «экстрэмісцкіх» выданьняў — бо быў укладальнікам зборніка «Сьвятлана Алексіевіч. 100 цытатаў на Свабодзе»; а да гэтага — альбому «БНР-100», а яшчэ аўтарам кніг «Дзевяноста другі» і «Дзевяноста трэці»; усе яны названыя экстрэмісцкімі. Чатыры выданьні; хто болей? Але ніяк не магу зразумкець лёгіку ў выбары гэбістаў ці хто там насамрэч складае гэтыя сьпісы. «Дзевяноста другі» — самая бяскрыўдная мая кніга ў дачыненьні да Лукашэнкі, бо ў тым годзе ён нічым асабліва ня вызначыўся. Іншая справа — «Дзевяноста трэці»: тут адзін з разьдзелаў наўпрост названы цытатай Лукашэнкі: «Я гатовы на каленях паўзьці да Расеі». Між іншым, той рэдкі выпадак, калі Аляксандар Рыгоравіч рэалізаваў сваё абяцаньне — амаль напоўніцу. Падпоўз.
971
10
Вось той момант, калі Садоўскі сьпявае «А ў бары-бары, тры дарожанькі...» пасьля галасаваньня за Незалежнасьць 25 жніўня 91-г
Вось той момант, калі Садоўскі сьпявае «А ў бары-бары, тры дарожанькі...» пасьля галасаваньня за Незалежнасьць 25 жніўня 91-га. За ім бачныя тры вакны 363 пакоя Апазыцыі БНФ, яны сьвецяцца – значыць, мы выйшлі крыху пазьней (Галя Сямдзянава звычайна пакідала пакой апошняй, а мы выйшлі разам). З павага вакна бачыны Бел-Чырвона-Белы сьцяг – яго ўмацаваў Алесь Шут, і ён лунаў над Плошчай усе дні Сэсіі. Справа ад Садоўскага – Юрась Хадыка. Выкадроўка з відэа Сяргея Чырыка. Ні Галі, ні Алеся, ні Сяргея, ні Юрася, ні Пётры ўжо няма. Вечная Памяць.
1 109
11
Памёр Пётра Садоўскі. Абаронца роднага слова, дэпутат БНФ і першы амбасадар у Нямеччыне, удзельнік галадоўкі супраць прыніжэн
Памёр Пётра Садоўскі. Абаронца роднага слова, дэпутат БНФ і першы амбасадар у Нямеччыне, удзельнік галадоўкі супраць прыніжэньня нацыянальнай годнасьці — і чалавек, чый голас заўсёды вылучаўся ў палітычным ды інтэлектуальным хоры. Скрозь гады, чую ягоны сьпеў на Плошчы купалаўскай “Тры дарожанькі” у пераможны вечар 25 жніўня 91-га. Вечная Памяць.
1 837
12
God Bless America! У 1976-м гэты нумар часопісу «Америка», прысьвечаны 200-годзьдзю Незалежнасьці ЗША, я прачытаў ад пачатку
God Bless America! У 1976-м гэты нумар часопісу «Америка», прысьвечаны 200-годзьдзю Незалежнасьці ЗША, я прачытаў ад пачатку да канца. За паўстагодзьдзе маё стаўленьне да Амэрыкі як да самай свабоднай і дэмакратычнай краіны не памянялася – адно што толькі зрабілася зразумелым, што і свабода, і дэмакратыя ніводнаму народу не дараваныя назаўсёды, за іх трэба змагацца штодня. З 250-годзьдзем, Амэрыка! І памятаем, што без эмігранта зь Беларусі Ірвінга Бэрліна не было б неафіцыйнага амэрыканскага гімну – God Bless America.
1 242
13
Трамп павіншаваў Лукашэнку з «днём незалежнасьці». Гэтае «сьвята» было усталявана ў выніку дзяржаўнага перавароту, які асудзіла сусьветная супольнасьць (у тым ліку і ЗША). Хацелася б спадзявацца, што гэтае віншаваньне — вынік усяго толькі некампэтэнтнасьці амэрыканскага прэзыдэнта і ягоных дарадцаў. У іншым выпадку давядзецца ўспрымаць гэта (якімі б палітычнымі, эканамічнымі ці нейкімі іншымі прычынамі тое не тлумачылася) — як плявок на магілы тых, хто абвяшчаў Незалежнасьць 25 Сакавіка 1918-га і ў твар тым, хто аднаўляў Незалежнасьць 25 Жніўня 1991-га.
1 119
14
Ёсьць і яшчэ адна асаблівасьць нашых палітычных аналітыкаў: выбудоўваць вэрсіі, ігнаруючы самыя элемэнтарныя, базавыя рэчы. Дзьве вэрсіі дыскутаваліся вакол візыту Лукашэнкі ў Пэкін. Першая — ён паляцеў шукаць ратаваньня ў сувязі з эскаляцыяй адносінаў з Кіевам і імкненьнем Пуціна ўцягнуць яго ў вайну. Другая: ён павёз Сі паведамленьне ад Пуціна аб магчымым выкарыстаньні тактычнай ядзернай зброі — ці супраць Украіны, ці супраць краінаў NATO. Цікава, а ці маюць аналітыкі хоць мінімальнае ўяўленьне, як адбываюцца такія візыты, як яны плянуюцца, якімі сыстэмамі сувязі валодаюць кіраўнікі дзяржаў (няважна — дэмакратычныя кіраўнікі ўзурпатары)? Якая ўвогуле мадэль узаемаадносінаў васала і сюзэрэна? Каб пракансультавацца аб прымяненьні ядзернай зброі, Пуціну не патрэбныя паслугі Лукашэнкі як пасланьніка ці кур’ера. І калі ўявіць, што ядзерны ўдар будзе наносіцца з тэрыторыі Беларусі (што цалкам верагодна), Лукашэнка даведаецца пра гэта за пяць хвілінаў да пуску ракет. У бункер ён, напэўна, спусьціцца пасьпее. А вось да аэрапорта дабрацца — сумняюся. Эскалацыя з Украінай накручвалася цягам тыдня, а візыты да кіраўніка супэрдзяржавы рыхтуюцца не за тыдзень і нават не за месяц. Падавалася, што выпускны сына Лукашэнкі Мікалая ў пэкінскім унівэрсытэце спыніць вэрсіі — а вось жа, не. Сытуацыя, найхутчэй, была такая. Пра выпускны, ясна, было вядома за паўгады, не наведаць яго Лукашэнка, зь ягоным стаўленьнем да малодшага сына, ясна, ня мог. Тады ж і быў заплянаваны візыт і абгавораная сустрэча з Сі — у кіраўніка Кітаю не было прычынаў не патраціць гадзіну-паўтары на сустрэчу з Лукашэнкам, чаму б і не сустрэцца. Сустрэча чыста фармальная, пра што сьведчыць і першая іранічная фраза Сі — «Што, адразу зь Менску?» (меркаваць, што Сі ня ведаў, адкуль прыляцеў візаві — трэба альбо самому быць ідыётам, альбо лічыць такім Сі. Сі — не ідыёт). Ну а словы пра «жалезнае сяброўства», «падтрымку сувэрэнітэту» — традыцыйныя фразы кітайскіх кіраўнікоў, якія даўно абралі стратэгію «мяккай сілы» і ў эканоміцы, і ў палітыцы. Усё. Дадам яшчэ, што калі б Пуцін і папярэдзіў Лукашэнку пра ядзерны ўдар з удзелам Беларусі, Лукашэнка б рэальна ўбачыў перад сабой браму пекла і вельмі хуткі ды непазьбежны ўласны фінал. У такой сытуацыі можна дапусьціць, што ён паляцеў бы ратавацца ў Сі — але акрамя слоў пра «сувэрэнітэт» і «жалезнае сяброўства» мы б пачулі і што-небудзь вельмі акуратнае кшталту «недапушчальнасьці выкарыстаньня ядзернага арсэналу ў канфліктах». Кітай сапраўды, тут трэба аддаць яму належнае, адрынае магчымасьць ядзернай агрэсіі і не дазваляе сабе лексыкі, якая зрабілася для крамлёўскай гопнікаў нормай паводзінаў. А яшчэ варта дадаць: тое, што інфармацыя пра палёт Лукашэнкі на выпускны сына не прасачылася ні ў экспэртную супольнасьць, ні ў структуры тытульнай апазыцыі, — сьведчыць пра абсалютную гермэтычнаьць і МЗС, і структураў дзяржаўнага апарату. У дэмакратычнай краіне, зразумела, гэта не было б сакрэтам (калі дапусьціць, што лідэр такой краіны скарыстаў бы для гэтага борт № 1). Ды і ў напалову дэмакратычных дзяржавах інфармацыя з самага верху разносілася імгненна — памятаю гэта па Беларусі пачатку 90-х. І нават СССР ня быў выключэньнем: у сьнежні 1976-га тое, што са Швэйцарыі, дзе Карвалана абмянялі на Букоўскга, самалёт паляцеў не ў Маскву, а сеў у Менску і «таварыша Луча» даставілі ў Заслаўль, каб некалькі дзён падлячыць, — ведалі, здаецца, у кожнай другой сям’і партработнікаў, ва ўсякім разе я ў Віцебску даведаўся ад бацькі пра гэта на наступны дзень, калі ня ў той самы вечар. Пры тым што гэта была сакрэтная апэрацыя, і афіцыйна пра прылёт Карвалана паведамілі толькі пасьля таго, як яго сьціснуў у абдымках Ленанід Ільіч, які атрымаў цудоўны жывы падарунак у дні свайго 70-годзьдзя. І азначае ўсё гэта толькі тое, што цяперашні дзяржаўны апарат наскрозь кантралюецца спэцслужбамі, і канцэнтрацыя атмасфэры страху ў ім значна большая, чым у самім грамадзтве.
1 018
15
25 жніўня 1991. Мы памятаем, калі сапраўды Беларусь абвясьціа Незалежнасьць.
25 жніўня 1991. Мы памятаем, калі сапраўды Беларусь абвясьціа Незалежнасьць.
903
16
«Паводле зьвестак брытанскай выведкі, на травень 2026 году з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе загінулі амаль 500 000 расейскіх салдатаў» (РС). Паўмільёны! І ніякіх народных бунтаў, «бессмысленных и беспощадных». Але — відэазвароты абураых жонак: «Мой там воюет без тёплых носочков! Владимир Владимирович, обратите внимание!». Таму я ня веру ў паразу Пуціна праз колькасьць расейскіх ахвяраў і тым больш сацыяльна-эканамічны крызіс. Сталін да вайны і ў часе вайны паклаў мільёны, пасьля вайны елі траву, а памёр — лілі сьлёзы. Ён, як крывавыя Пётр Першы і Іван Грозны — у вышэйшых радках рэйтынгу папулярнасьці рускага народа. Толькі поўны, дашчэнту разгром расейскай арміі. Але гэта ўжо залежыць не ад Украіны.
1 087
17
Неяк сьмешна чытаць разважаньні некаторых нашых бліскучых (кажу без іроніі) аналітыкаў пра “транзіт улады”. Лукашэнка нікому ўладу пры жыцьці не аддасьць, што б ён ні казаў — як не аддаў яе Сталін, які за вячэрамі ў вузкім коле мог паразважаць пра пераемнікаў. І нават прозьвішчы называў. Праўда, тых, каго называў (Кузьняцоў, Вазьнясенскі) ён расстраляў. Гэта калі не аднолькавы, дык вельмі псыхалягічна блізі тып асобы і агульная мадэль — трымацца за ўладу да апошняга, да Чэйн-Стокса. А вось пасьля такога транзіту, на той сьвет, на гэтым сьвеце могуць быць самыя розныя варыянты. Іх сапраўды трэба аналізаваць, і да іх, безумоўна, варта рыхтавацца.
991
18
Апошнімі днямі шмат прагнозаў хуткага падзеньня Лукашэнкі. Бачу тут, пераважна, псыхалягічны фактар: пяць-шэсьць гадоў эміграцыі (а менавіта столькі знаходзяцца па-за межамі Беларусі большасьць камэнтатараў) — нялёгкае выпрабаваньне, і кожны, хто скажа, што наперадзе яшчэ гадоў дзесяць, рызыкуе, як гаворыцца, нарвацца. Калі б я ня быў сьведкам, як зусім нечакана для большасьці ня толькі насельніцтва СССР, але і вашынгтонскіх крэменолагаў, да паслугаў якіх былі ўсе адкрытыя і закрытыя аналітычныя рэсурсы, імпэрыя абвалілася за тры дні — я б гэтыя 10 гадоў і назваў. І яшчэ дадаў бы, што пры цьвярозым аналізе сытуацыі ў комплексе як унутраных, гэтак і зьнешніх фактараў, надыход дэмакратычных пераменаў праз такі тэрмін — гэта яшчэ вельмі, вельмі аптымістычны сцэнар. На шчасьце, жыцьцё поўнае нечаканасьцяў, і ня толькі непрыемных. Ды і падзеі адбываюцца ў куды больш дынамічным, паскораным тэмпе, чыім некалькі дзесяцігодзьдзяў таму. Але адна ўмова падаецца абсалютнай: перамены ў Беларусі немагчымыя без пераменаў у Расеі. Я, канешне, маю на ўвазе дэмакратычныя перамены. Пры захаваньні чэкісцкага рэжыму ў Маскве (ня важна, з Пуціным ці зь некім іншым) імпэрская, агрэсіўная Расея не выпусьціць Беларусь, яна будзе імкнуцца зьнішчаць якія заўгодна імкненьні да сапраўднай незалежнасьці і да дэмакратыі. Зразумела, адной толькі паразы чэкісцкага рэжыму мала: перамены павінны адбыцца ў расейскім грамадзтве, яно павінна пазбыцца ад імпэрскай мэнтальнасьці. Працэс гэты ня будзе аднамомантным, але пры наяўнасьці чэкістаў у Крамлі ён увогуле не пачнецца. Ну, а цяпер прыгадваем гісторыю Расеі: вярхоўная ўлада абвальвалася ў выніку паразаў у вайне. Альбо — мяняўся курс гэтай улады, як пасьля Крымскай вайны ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя (праўда, «цар-вызваляльнік», які адмяніў прыгоннае права, праз два гады, у 1863-м, выявіў сябе крывавым сатрапам — але Беларусі тады не існавала як незалежнай дзяржавы хаця б у фармальным выглядзе). Перамога Ўкраіны пад Пуціным не гарантуе зьменнаў у Беларусі — але без паразы Расеі ў гэтай вайне пераменаў гэтых, на маё перакананьне, гарантавана ня будзе.
1 382
19
Вельмі раю прачытаць (і скапіяваць для захаваньня) гэты апублікаваны «Салідарнасьцю» юрыдычны аналіз дзеяньняў Лукашэнкі за 32 гады, зроблены без палітычных ды эмацыйных ацэнак. Сярод іншага, тут нагадваецца, што толькі 49% выбаршчыкаў падтрымалі зьмену сімволікі і статусу беларускай мовы на «рэфэрэндуме» 1995, а пасьля «рэфэрэндуму» 2004 трэці тэрмін Лукашэнкі быў незаконны нават па ягонай «Канстытуцыі» і ягоных «законах» (Толькі ўдакладню, што дэпутатаў Апазыцыі БНФ, у якую ўваходзілі фракцыі БНФ і БСДГ, зьбіваў не АМАП, а група афіцэраў КДБ «Альфа» (пазьнейшае сьведчаньне тагачаснага 1-га намесьніка старшыні КДБ В. Кеза) – непасрэдна ў прэзыдыюме, спэцназаўцы – калі цягнулі па Авальнай залі і па лесьвіцы Дому ўраду да «варанкоў», і міліцыянты – калі закідвалі ў «варанкі» і калі выкідалі зь іх). Раю ня толькі прачытаць, але і скапіяваць ды захаваць гэты тэкст. https://gazetaby.com/post/eto-nazyvaetsya-krugovoj-porukoj-eto-nazyvaetsya-bezzakoniem-eto-nazyv/214918/
1 294
20
Заўсёды аспрэчваў тэорыю, што сапраўдным інтэлігентам можна быць толькі ў трэцім пакаленьні; можна і ў першым (практычна ўсе выбітныя дзеячы беларускай культуры старэйшага пакаленьня былі менавіта гэткімі). Затое відавочна, што і трэцяе (і, пэўна, і чацьвёртае, і пятае, etc.) пакаленьне не дае ніякіх гарантый інтэлігентнасьці. Беспрэцэдэнтная па сваім хамстве прамова прадстаўніка РБ пры OSCE Андрэя Дапкюнаса, у якой той параўнаў кіраўнікоў Украіны з жывёламі – пацьвярджае гэта. Дапкюнас зь сям’і спадкаемнай інтэлігенцыі, бацька першым у СССР паставіў п'есу Вампілава (хто цікавіцца тэатрам, таму ня трэба тлумачыць, што гэта азначала ў 60-я), маці ж была ня проста дырэктарка музэю Янкі Купалы, але і ўнучатай пляменьніцай Купалы, дачкой ягонай пляменьніцы Ядзьвігі Раманоўскай, якая зрабіла каласальную працу ў справе захаваньня літаратурнай спадчыны нашага нацыянальнага генія. У гэтай сямі сапраўды вялікія заслугі перад Беларусьсю, і імкненьне нашчадка дагадзіць Лукашэнку іх не сатрэ. Але прыкра.
1 037