fa
Feedback
НАВУМЧЫК

НАВУМЧЫК

رفتن به کانال در Telegram

Сяргей Навумчык

نمایش بیشتر
1 184
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+17 روز
+530 روز

در حال بارگیری داده...

ابر برچسب‌ها
هیچ داده‌ای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
اکتبر '26
اکتبر '26
+6
در 1 کانال‌ها
سپتامبر '26
+16
در 2 کانال‌ها
Get PRO
اوت '26
+14
در 2 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '26
+19
در 4 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '26
+25
در 3 کانال‌ها
Get PRO
مه '26
+25
در 3 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '26
+16
در 1 کانال‌ها
Get PRO
مارس '26
+6
در 2 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '26
+11
در 1 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '26
+35
در 7 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '25
+20
در 4 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '25
+9
در 1 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '25
+15
در 4 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '25
+15
در 1 کانال‌ها
Get PRO
اوت '25
+32
در 1 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '25
+17
در 3 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '25
+20
در 4 کانال‌ها
Get PRO
مه '25
+27
در 6 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '25
+21
در 2 کانال‌ها
Get PRO
مارس '25
+18
در 1 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '25
+26
در 4 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '25
+27
در 2 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '24
+24
در 5 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '24
+41
در 5 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '24
+30
در 4 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '24
+32
در 9 کانال‌ها
Get PRO
اوت '24
+57
در 10 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '24
+19
در 2 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '24
+38
در 14 کانال‌ها
Get PRO
مه '24
+45
در 7 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '24
+12
در 1 کانال‌ها
Get PRO
مارس '24
+27
در 4 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '24
+26
در 3 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '24
+52
در 13 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '23
+28
در 3 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '23
+24
در 4 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '23
+23
در 4 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '23
+58
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '23
+57
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '23
+51
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '23
+79
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '23
+28
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '23
+47
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '23
+48
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '23
+22
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '23
+31
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '22
+46
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '22
+68
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '22
+138
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '22
+65
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '22
+73
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '22
+46
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '22
+41
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '22
+320
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '22
+65
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '22
+154
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '22
+32
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '22
+61
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '21
+29
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '21
+67
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '21
+11
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '21
+27
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '21
+419
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '21
+144
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '21
+176
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '21
+146
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '21
+154
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '21
+98
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '21
+157
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '21
+803
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '20
+2 410
در 0 کانال‌ها
تاریخ
رشد مشترکین
اشارات
کانال‌ها
06 اکتبر0
05 اکتبر+1
04 اکتبر+2
03 اکتبر+1
02 اکتبر0
01 اکتبر+2
پست‌های کانال
Вельмі правільна некаторыя незалежныя СМІ (лукашэнкаўскія ўвогуле гэтую падзею замоўчваюць) у дачыненьні да жніўня 1991 пачалі ўжываць тэрмін «аднаўленьне Незалежнасьці» (звычайна пісалі — «абвяшчэньне»). Канешне, у юрыдычным і палітычным сэнсе галасаваньне ў ВС 25.08.1991 было абвяшчэньнем — але ў больш шырокім, у гістарычным кантэксьце гэта было менавіта аднаўленьнем Незалежнасьці — якую беларускі народ легітымна абвясьціў у 1918 годзе. Мелі мы сваю дзяржаўнасьць і раней. У рэдакцыі Канстытуцыі, падрыхтаванай Канстытуцыйнай камісіяй ВС-12, узгадаваліся і ВКЛ, і БНР. На жаль, у прынятую рэдакцыю гэтыя радкі не ўвайшлі — але, перакананы, тое яшчэ наперадзе. І — гістарычная заканамернасьць! — зьнішчалася гэтая дзяржаўнасьць Расеяй. Між іншым, фраза «При чём тут август 91—го? На белорусов независимость свалилась с неба подарком Ельцина в Вискулях» — гэта імкненьне замацаваць за беларусамі статус каляніяльнага народа, «неданарода», ня здольнага вырашаць уласны лёс. Калі хочаце, яна з таго самага імпэрскага куфра, што і «А какое отношение Белоруссия имеет к Шагалу?».

2
Ядзерная зброя была выведзеная зь Беларуі ў Расею. Вы мяркуеце, што —
434
3
значит есть два варианта духов clive christian - addictive arts/ ecstatic ex nihilo- fleur narcotique
1
4
СЬМЕЛАСЬЦЬ САМУРАЯ. Чарговая клятва Лукашэнкі ў вернасьці Крамлю (у якой ён назваў сябе «суагрэсарам» — што, увогуле, слушна: менавіта ён суагрэсар, а не беларускі народ), утрымлівае адзін хітры нюанс. «Чего бы мне ни стоило это заявление (на Западе сейчас начнут это все перемывать), мы будем с нашим братским народом, строя наше единое экономическое, политическое и прочее пространство, — сказаў ён. —- Я это оцениваю как наше общее отечество, от Бреста до Владивостока». Заява сапраўды яму можа нечага каштаваць і выкліаць незадавальненьне, але зусім ня з боку «Захаду». Той, хто вырас у СССР, памятае, што ў савецкіх газэтах навіны з розных куткоў «общего отечества» часта зьмяшчаліся пад рубрыкай «От Бреста до Курил». Ні да якога не «до Владивостока», а менавіта да Курылаў — выспаў, паўднёвая частка якіх у 1945 годзе перайшла ад Японіі да СССР. Юрысдыкцыя над імі Маквы ніколі ня была прызнаная Токіё. З гэтай прычыны мірная дамова па выніках Другой сусьветнай вайны паміж Японіяй і Расеяй, якая лічыць сябе правапераемніцай СССР, не падпісаная да сёньня. Нядаўняе (у жніўні) наведваньне Пуціным выспы Ітуруп (японцы называюць яе Эторофу) мела вынікам грандыёзны дыпляматычны скандал: прэм’ер Японіі зрабіла рэзкую заяву, МЗС выклікаў для гутаркі расейскага амбасадара. Рэакцыя Масквы не прымусіла сябе чакаць: МЗС РФ, у сваю чаргу, выклікаў японскага амбасадара Акіру Мута. Што праўда, дыплямат вытрымаў паўзу і ня ў той самы дзень ушанаваў візытам расейскае зьнешнепалітычнае ведамства. МЗС РФ выказаў «рашучы пратэст», а яго кіраўнік Лаўроў увогуле заявіў, што Японія «перайшла мяжу прыстойнасьці». Ня ведаю, як наконт межаў прыстойнасьці, але, па факце, Курылы Лукашэнка пакінуў па-за межамі «отечества». І шматвэктарна, і па-самурайску сьмела. Ня выключана, што Мута-сан ужо даслаў у Токіё шыфраграму з паведамленьнем пра рэзкі разварот у ацэнцы праблемы спрэчных тэрыторыяў бліжэйшым саюзьнікам Масквы. Інфармацыя, дастойная ўвагі нават не прэм’ера — імпэратара. Так што — і дальнабачна таксама. Хаця вось наконт апошняга варта нагадаць Аляксандру Рыгоравічу, што Японія застаецца краінай-рэкардсмэнкай па адмове ў прадстаўленьні палітычнага прытулку (98,5% адмоваў).
513
5
ДЫК ЧЫЙ ШАГАЛ? Паслухаем самога мастака, вось ён піша ў 1928-м: “Только честность и искренность наша гарантия. Марк Шагал. (.
ДЫК ЧЫЙ ШАГАЛ? Паслухаем самога мастака, вось ён піша ў 1928-м: “Только честность и искренность наша гарантия. Марк Шагал. (..не французский и не русский художник..)”.
612
6
Чытаю рэакцыю на ўдар па Акадэміі навук у Кіеве. Падумалалася, што ўдар у адказ Кіевам па Інстытуту рускай літаратуры Расейскай АН (т.зв. Пушкінскі Дом), дзе захоўваюцца практычна ўсе рукапісы Пушкіна — са зьнішчэньнем усіх, абсалютна ўсіх гэтых рукапісаў у полымі пажару — у ваенным аспэкце мог бы ацэньвацца як адэкватны і цалкам кангруэнтны. Вы — па будынку нашай АН, мы — па аб’екту вашай АН. Урэшце, у выніку атакі на АН у Кіеве загінулі людзі, а рукапісы — паперкі, усяго толькі. Але ёсьць розьніца. У Кіеве — не варвары і на падобнае ня пойдуць. У Крамлі — самыя натуральныя варвары, якія ў чарговы раз засьведчылі небясьпеку для цывілізацыі самім сваім існаваньнем.
690
7
У «Нашай Ніве» прачытаў пра сьмерць Аляксандра Якабсона, зь пералікам ягоных пасадаў, у т.л. старшыні Гомельскага аблвыканкаму. Дадам, пра што не напісана, але што, мяркую, у ягонай біяграфіі найважнейшае: ён быў дэпутатам ВС-12 і, як сьведчыць стэнаграма, 25 жніўня 1991 па ўсіх пытаньнях пакету аб абвяшчэньні Незалежнасьці галасаваў «За».
799
8
Лукашэнка прызначыў экс-начальніка Генштабу генэрала Паўла Муравейку намесьнікам кіраўніка сваёй адміністрацыі (у пераводзе на рэаліі БССР, гэтая пасада роўная сакратару ЦК, які ў наменклатурнай іерархіі стаяў непараўнальна вышэй за начальніка Генштабу Чырвонасьцяжнай беларускай ваеннай акругі, колькі б той генэральскіх зорак ня меў на пагонах). Муравейка скончыў вайсковую акадэмію ў РФ, ён да мозгу касьцей аддадзены Расеі, што неаднаразова пацьвярджаў і справамі, і словамі (кшталту цынічных «Удар „Арэшнікам“ па Ўкраіне — жэст добрай волі», «Беларусь мае права прарубіць калідор праз Літву»). Прывітаньне апалягетам тэорыі пра магчымасьць «адрыву Лукашэнкі ад Расеі». Я ўжо больш як трыццаць гадоў пішу, што Лукашэнка — плоць ад плоці чалавек Расеі, і адарваць яно ад Масквы можна толькі, што называецца, толькі зь мясам.
884
9
Ці падтрымліваеце Вы адмену санкцый супраць "Беларуськалію"?
730
10
Трамп запрасіў Пуціна ў ЗША на саміт G20, а ЭЗ зьняў санкцыі з двух набліжаных да Крамля алігархаў (гэта тлумачаць імкненьнем вызваліць з азэрбайджанскай турмы грамадзянаў Францыі). Можа падацца, што (асабліва з улікам разыходжаньняў паміж Вашынгтонам і Брусэлем) у гэтых падзеях мала агульнага, але гэта ня так. Давайце ўявім сабе, што ў 1940 годзе Чэрчыль і Рузьвельт ідуць на перамовы з Гітлерам —- у імя ўратаваньня жыцьцяў). Ці ўратавала б такая сустрэча жыцьці людзей? Бясспрэчна, так. Прычым не дзесяці чалавек ці нават тысячы, а дзясяткаў тысяч — Бэрлін, як мінімум, на момант перамоваў спыніў бы бамбаваньне Вялікабрытаніі (у адным толькі Лёндане з восені 1940 па лета 1941 ад іх загінула, па афіцыйных зьвестках, больш за 20 тысяч чалавек, па ўсёй краіне лічба дасягае 43 тысячаў. Зазначым, што ў гэты час СССР быў саюзьнікам Трэцяга Рэйху, што Сталін пастаўляў Гітлеру безьліч неабходнай для нацысцкай ваеннай машыны кампанэнтаў і сыравіны). Можна меркаваць, што ў выпадку прымірэньня паміж Бэрлінам, Вашынгтонам і Лёнданам Гітлер мог і не падштурхоўваць Японію ўступіць у вайну з ЗША, і Пёрл-Харбару ўдалося б пазьбегнуць (больш як 2 тысячы загіблых амэрыканцаў). Але — ці зьмяніла б гэта сутнасьць нацысцкага рэжыму? Ці прымусіла б Гітлера адмовіцца ад «скрэпных» (ужывем сучасны тэрмін) тэорый кшталту «канчатковага вырашэньня яўрэйскага пытаньня» ды заваёваў «жыцьцёвай прасторы» на Ўсходзе? Бясспрэчна, не. Газавыя камэры ды печы Аўшвіца былі непазьбежнымі, пакуль існавала нацысцкая ідэалёгія. Зрэшты, у рэальнасьці Гітлер прапановаў кіраўніцтву Вялікабрытаніі «зьдзелку» (ізноў жа скарыстаем моднае слоўца) супраць агульных ворагаў. І калі ўжо быць абсалютна дакладным у гістарычных паралелях, дык трэба ўзгадаць, што ў свой час эўрапейскія сталіцы зрабілі спробу замірэньня зь Бэрлінам — у Мюнхэне. Коштам акупацыі Чэхаславаччыны. Эўрапейскія лідэры спадзяваліся, што на гэтым апэтыты Гітлера задаволяцца — але яны,наадварот, распаліліся, і наступнымі ахвярамі былі тыя самыя эўрапейскія сталіцы (Парыж быў захоплены, Лёндан апынуўся пад бомбамі). І ў гістарычнай рэтраспэктыве зьяўляецца аксыёмай, што напад на Эўропу пачаўся якраз з захопу Чэхаславаччыны. Сёньняшнія заходнія лідэры (большасьць зь іх) усё ніяк ня могуць усьвядоміць, што, напаўшы на Кіеў, Пуцін напаў на Бэрлін, Парыж, Лёндан (уласна, пачынаць адлік варта з Крыму ў 2015-м, нават з Грузіі ў 2008-м, але паўнамаштабная вайна ўжо мусіла б навесьці на пэўныя высновы). Вашынгтону таксама ня варта расслабляцца: па некаторых зьвестках, саюзьніку Пуціна, Кіму Трэцьцяму, засталося зусім нічога, каб яго балістыка зь ядзернымі боегалоўкамі дасягала амэрыканскай тэрыторыі. Паралель з Пёрл-Харбарам так і напрошваецца: толькі ў ролі правакатара можа выступіць не Бэрлін, а Масква, а ў ролі выканаўцы — ня Токіё, а Пхеньян. На шчасьце, адрозна ад Чэхаславаччыны, у кіраўніцтва якой воля да супраціву была зламаная Гітлерам адразу — Украіна змагаецца. Шкада толькі, што заходнія лідэры яшчэ не пазбавіліся ад ілюзіі, што пуцінскі рэжым можна «замірыць». Залагоджваньні, магчыма, тысячы жыцьцяў і ўратуюць — але, калі рэжым ня зьнішчыць, лік ахвяраў непазьбежна пойдзе на мільёны.
998
11
«ХАЙ БУДЗЕ „ПАГОНЯ“. АЛЕ — З ЧЫРВОНАЙ ЗОРКАЙ НА ШЧЫЦЕ!» Калі хтосьці пачытае стэнаграму сэсіі ВС 19 верасьня 1991, у дзень, калі «Пагоні» і Бел-Чырвона-Беламу Сьцягу надаваўся статус дзяржаўных сымбаляў, убачыць, што сярод прамоўцаў няма шмат якіх дэпутатаў БНФ, якія за тры тыдні да гэтага, 24-25 жніўня, актыўна выступалі на Сэсіі Незалежнасьці. Прычына простая: за тры тыдні настроі пракамуністычнай дэпутацкай большасьці зьмяніліся. Пасьля правалу путчу яны былі ў страху, і на Сэсіі Незалежнасьці мы выкарыстоўвалі тактыку наступу і націску. Цяпер жа страх зьнік, камуністы ачунялі, і тактыку нам давялося мяняць: не пужаць, а ўгаворваць. Раніцай таго дня я адмовіўся ляцець на запрашэньне парлямэнту Малдовы ў Кішынёў (і правільна зрабіў — сымбалі прынялі «голас у голас»), на сэсіі прысутнічаў, але да мікрафону не падыходзіў: яшчэ сьвежай была памяць пра мае выступы на сэсіі ў жніўні («Калі не прагаласуеце — вас народ выцягне з Авальнай залі за валасы!»), і агітацыя за сымбалі з маіх вуснаў мела б дыямэтральны эфэкт. І што найбольш можа зьдзівіць — у той дзень не выступаў Пазьняк. Ён падрыхтаваў тэзісы, але ў апошні момант напісаў запіску Шушкевічу, што выступ свой здымае — і прычынай была прамова Ніла Гілевіча. Гэтая прамова адданасьцю нацыянальным каштоўнасьцям можа ўпрыгожыць Поўны збор твораў паэта — але ў той канкрэтны момант яна ледзь не прывяла да катастрофы. Ніл Сымонавіч надзвычай рэзка прайшоўся па парлямэнцкай большасьці (чаго раней ніколі не рабіў), камуністы былі разьюшаныя, некаторыя паўскоквалі з крэслаў... На шчасьце, Алегу Трусаву ўдалося крыху залагодзіць камуністаў, а прэзыдэнт Акадэміі навук Уладзімер Платонаў, якога Пазьняк папрасіў тэрмінова прыехаць на сэсію, і экс—старшыня Прэзыдыюму ВС Георгій Таразевіч канчаткова супакоілі дэпутацкую большасьць. Нарэшце, Пазьняк у перапынку падыходзіў да самых зацятых нашых палітычных апанэнтаў, да артадаксальных камуністаў, і проста ўгаворваў іх прагаласаваць. Усе аргумэнты даўно прагучалі, ён казаў ім іншае: «Мы з вамі розных палітычных паглядаў, але нас аб’ядноўвае адно: і вы, і я — беларусы. Прагаласуйце!». (Узгадваюцца напаўкамічныя словы аднаго ветэрана-камуніста: «Добра, хлопцы, хай будзе вашая „Пагоня“. Але хай на шчыце ў рыцара на кані будзе нашая чырвоная зорка!».). Не магу не прыгадаць выставу, якую на просьбу Пазьняка нашыя «фронтаўскія» мастакі зрабілі ў фае перад Авальнай заляй. Яна была прысьвечаная гісторыі «Пагоні» і Бел-Чырвона-Белага Сьцяга. Здаецца, я так і ня здолеў прабіцца да стэндаў праз шыхт дэпутатаў-камуністаў: шмат для каго зь іх разьмешчаная на стэндах інфармацыя была ў навіну. А дэпутаты-гісторыкі (Валянцін Голубеў, Зянон Пазьняк, Алег Трусаў) тут жа, ля стэндаў, праводзілі экскурс у гісторыю... Галасаваньне ішло цяжка, перагаласоўвалі некалькі разоў. Давялося ўносіць зьмену ў Канстытуцыю — дарэчы, Лукашэнка ад мікрафону выступіў супраць, а пры галасаваньні ўстрымаўся (такім чынам, «за» — не галасаваў). Калі на табло ўзьнікла патрэбная лічба, У Пазьняка пацеклі сьлёзы. Потым ён прызнаўся, што ўвогуле на некалькі імгненьняў страціў прытомнасьць. Яго часта крытыкуюць за тое, што, надаючы ўвагу стратэгіі, ён часамі ігнараваў тактыку — але ў той дзень лідэр БНФ, ды і ўся дэпутацкая апазыцыя выявілі, на мой погляд, віртуозную тактыку парлямэнцкай барацьбы, якая і прывяла да посьпеху. І, магчыма, якраз пошук паразуменьня з апанэнтамі, нават самымі варожымі (ці тымі, якія гэткімі здаюцца) у пэўных абставінах якраз і дае станоўчы вынік. На жаль, гэты мэтад усё яшчэ не ў традыцыі беларускай палітыкі. ... Ну а што тычыцца фактычнага вяртаньня нацыянальных сымбаляў у статус дзяржаўных (дэ-юрэ яны такімі застаюцца, бо т.зв.рэфэрэндум 1995 ня быў легітымны) — мяркую, яно адбудзецца яшчэ пры жыцьці майго пакаленьня. А пакаленьням маладзейшым пашчасьціць пад «Пагоня!»! І Бел-Чырвона-Белым Сьцягам аднаўляць зьнявечаную цяперашнім рэжымам Беларусь.
1 169
12
Перад паседжаньнем Вярхоўнага Савета 19 жніўня 1991. Алег Трусаў распавядае дэпутатам пра гісторыю нацыянальных сымбаляў (тэк
Перад паседжаньнем Вярхоўнага Савета 19 жніўня 1991. Алег Трусаў распавядае дэпутатам пра гісторыю нацыянальных сымбаляў (тэкст - ніжэй).
881
13
بدون متن...
921
14
АРЫФМЭТЫКА. У верасьні 1991 на сэсіі ВС нам не хапіла 31 голасу, каб вярнуць сталіцы яе гістарычны назоў — МЕНСК.
1 245
15
Феерычна. Генпракуратура Швэццарыі не задаволіла пазоў Натальлі Хершэ на катаваньні ў лукашысцкіх турмах бо … ніякія гэта не катаваньні, “гэта звычайная практыка аўтарытарных рэжымаў”. Пра такіх юрыстаў (і судзьдзяў) маглі толькі марыць Герынг, Рыбентроп, усе фігуранты Нюрнбэргскага працэсу: “Аўшвіц - звычайная практыка нацысцкага рэжыму”. Падобна, Эўропа не зрабіла належных высноваў.
1 761
16
Пасьля прысягі 8 верасьня ў лістападзе 1992 году Вярхоўны Савет Беларусі быў вымушаны прыняць пастанову, якой зацьвердзіў новы тэкст вайсковай прысягі і абавязаў прывесьці 31 сьнежня 1992 году да прысягі ўвесь асабісты склад Узброеных сілаў, памежных і ўнутраных войскаў і асабісты склад КДБ. Прысяга Ўзброеных сілаў, памежных і ўнутраных войскаў, а таксама КДБ праходзіла на дзяржаўнай беларускай мове пад дзяржаўным бел-чырвона-белым сьцягам. Практычна ўсе дзейныя афіцэры, якія прымалі прысягу на вернасьць Беларусі, былі звольненыя зь беларускага войска на распараджэньне старшыні Савету міністраў Вячаслава Кебіча загадам міністра абароны Паўла Казлоўскага. Сярод тых амаль двух дзясяткаў чалавек, якія прымалі прысягу перад трыбунай, часам называюць Віктара Шэймана, аднаго з найбліжэйшых паплечнікаў Лукашэнкі. Насамрэч за Шэймана на фота і відэахроніцы памылкова прымаюць вонкава падобнага да яго падпалкоўніка Мікалая Бірукова. Ні ў радзе перад трыбунай, ні сярод афіцэраў у параднай форме, ні сярод дэпутатаў Шэймана не было. Тым ня менш подпіс Шэймана сапраўды стаіць на тым самым аркушы, які падпісалі дзейныя афіцэры, уключна са Статкевічам, але ў канцы, пры гэтым для яго адмыслова была зробленая 15-я па ліку графа (блянк быў надрукаваны з 14 графамі). Застаецца невядомым, ці 8 верасьня 1992 году Шэйман паставіў свой подпіс. У 1992 годзе Шэйман быў дэпутатам Вярхоўнага Савету і сакратаром Камісіі ВС па абароне, нацыянальнай бясьпецы і барацьбе са злачыннасьцю (узначальваў камісію Мечыслаў Грыб). Шэйман уваходзіў у склад БЗВ, старшыня арганізацыі Статкевіч ды іншыя еііраўнікі БЗВ часам зьвярталіся да яго па дапамогу як да аднаго з кіраўнікоў камісіі. (Радыё Сваблда, 8 верасьня 2022)
1 568
17
ШЭЙМАН НЯ БЫЎ НА ПРЫСЯЗЕ 8 ВЕРАСЬНЯ 1992 Чаму прысяга адбылася толькі больш як праз год пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі і чаму яна не была арганізаваная дзяржавай? Нягледзячы на тое, што яшчэ ўвосень 1991-га Вярхоўны Савет прыняў рашэньне аб стварэньні Міністэрства абароны і разьмешчаныя на тэрыторыі краіны войскі перайшлі пад юрысдыкцыю Беларусі, кіраўніцтва Савету Міністраў не жадала прыводзіць да прысягі афіцэрскі склад Узброеных сілаў. Адрозна ад Украіны, дзе вайскоўцы пачалі прыводзіцца да прысягі ў студзені 1992-га, у Беларусі прысягу прынялі салдаты вясновага прызыву 1992-га. Пры гэтым узьнікла абсурдная сытуацыя, калі салдатамі і сяржантамі, якія прысягнулі на вернасьць народу Беларусі, камандавалі афіцэры і генэралы, якія такой прысягі не давалі. Ня быў прыведзены да прысягі і поўны склад Міністэрства абароны (!), у тым ліку і міністар (!!). Некаторыя афіцэры заяўлялі, што прысягалі на вернасьць СССР і, як яны казалі, «перапрысягаць» незалежнай Беларусі ня маюць намеру (!!!). Патрабаваньні дэпутатаў БНФ прывесьці афіцэраў да прысягі, выказаныя на сэсіі Вярхоўнага Савету, ігнараваліся. У такой сытуацыі кіраўніцтва БНФ разам з кіраўніцтвам Беларускага Згуртаваньня вайскоўцаў (БЗВ) вырашыла правесьці сымбалічную прысягу, выбраўшы для гэтага 8 верасьня — дзень перамогі ў Аршанскай бітве 1514 году (Дзень беларускай вайсковай славы). Для правядзеньня масавага мерапрыемства ў той час было дастаткова заявы дэпутатаў Вярхоўнага Савету ў мясцовы орган улады (гарвыканкам) пра арганізацыю сустрэчы з выбарнікамі. Заявы мелі паведамляльны характар, таму практычна ўсе масавыя акцыі, аж да рок-канцэртаў на плошчах, праходзілі па такіх заявах дэпутатаў Апазыцыі БНФ. 8 верасьня 1992 сцэна на плошчы перад Домам ураду была аформленая партрэтамі славутых беларускіх ваяроў. Луналі дзяржаўныя бел-чырвона-белыя сьцягі. Прысутнічалі вэтэраны вайны з нацызмам, у тым ліку Васіль Быкаў і Артур Вольскі, народныя дэпутаты Беларусі Галіна Сямдзянава і Вольга Галубовіч, лідэры дэмакратычных партый. Выступіў старшыня БНФ і парлямэнцкай апазыцыі Зянон Пазьняк, які патлумачыў важнасьць прыняцьця прысягі. Перад сцэнай выйшлі дзейныя афіцэры і афіцэры запасу – дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Першыя былі ў параднай форме — гэта Ўладзімер Барадач, Алесь Станкевіч, Мікола Бірукоў, Леанід Балвановіч, Алесь Кулеш, Валер Костка, Уладзімер Савінок, Аляксандар Бобыр, Міхась Варанец, Кастусь Шыманец, Жорж Харахноў. Дэпутаты былі ў цывільным — Лявон Баршчэўскі, Ігар Гермянчук, Лявон Дзейка, Віктар Какоўка, Сяргей Навумчык, Сяргей Папкоў, Ігар Пырх. На плошчы былі сотні вайскоўцаў запасу і ў адстаўцы, у форме і ў цывільным. Усяго сабралася некалькі тысяч чалавек. Прысягу зачытаў старшыня БЗВ Мікола Статкевіч, прысутныя паўтаралі за ім: «Я, грамадзянін Беларусі, паступаючы на вайсковую службу, прысягаю на вернасьць Рэспубліцы Беларусь і яе народу. Клянуся сьвята выконваць Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусь, вайсковыя статуты, загады камандзіраў і начальнікаў, высока несьці гонар і годнасьць воіна, не шкадуючы жыцьця, абараняць народ і дзяржаўныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь. Абавязуюся праходзіць вайсковую службу ў любым месцы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ці за яе межамі, куды мяне накіруе ўрад Рэспублікі Беларусь. Калі ж я парушу прынятую мной вайсковую прысягу, то гатовы несьці адказнасьць, устаноўленую законамі Рэспублікі Беларусь». Пад палянэз Агінскага Статкевіч падыходзіў да афіцэраў у параднай форме і дэпутатаў, кожны напісаў сваё прозьвішча і расьпісаўся. Сьпяваў хор «Унія». Паставілі подпісы пад прысягай і салдаты, і афіцэры запасу, якія былі на плошчы. Перад удзельнікамі цырымоніі выступіў доктар гістарычных навук, галоўны рэдактар «Беларускай энцыкляпэдыі», старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Міхась Ткачоў. Ён нагадаў імёны выбітных беларускіх ваяроў, у тым ліку і пераможцы бітвы пад Воршай Канстанціна Астроскага. Гэта было адно з апошніх публічных зьяўленьняў Міхася Ткачова — менш чым праз два месяцы ён памрэ ад цяжкай хваробы.
1 100
18
ПРА «ВАКНО МАГЧЫМАСЬЦЯЎ» 35 гадоў таму, 5 верасьня 1991, адбылося апошняе паседжаньне З’езду народных дэпутатаў СССР. У ім удзельнічала і група дэпутатаў ВС тады яшчэ БССР, у тым ліку дэпутаты Апазыцыі БНФ Зянон Пазьняк, Уладзімер Заблоцкі, Алег Трусаў. Прагноз Пазьняка перад галасаваньнем за Незалежнасьць 25 жніўня 1991, што Ельцын будзе ня меншым імпэрцам, чым кіраўнікі СССР, як вядома, спраўдзіўся ўжо на наступны дзень — Ельцын заявіў пра тэрытарыяльныя прэтэнзіі да рэспублік. А праз тыдзень, 3 верасьня, сказаў у сваім выступе на З’езьдзе народных дэпутатаў СССР: «...Переворот сорвал подписание союзного договора, но не смог уничтожить стремление республик построить новый союз — свободное содружество суверенных государств с единым экономическим пространством, едиными вооруженными силами». Па вяртаньні з Масквы дэпутаты Апазыцыі БНФ правялі прэсавую канфэрэнцыю. З расповяду Пазьняка: «... З’езд фактычна праходзіў пад дыктоўку расейскага прэзыдэнта Барыса Мікалаевіча Ельцына, са шматлікімі парушэньнямі рэглямэнту, пры рашэньні большасьці пытаньняў дамінавала пазыцыя Расеі... Галіна Старавойтава таксама пацьвердзіла нам, што сапраўдныя дэмакраты апынуліся ў меншасьці, многіх захаланулі імпэрскія амбіцыі. Гэта значыць, навідавоку пэўная тэндэнцыя, і яе трэба ўлічваць, інакш яна, сапраўды, можа ўвасобіцца ў канкрэтныя справы. Між тым Беларусь, абвясьціўшы аб незалежнасьці, у дастатковай ступені да яе не падрыхтаваная. Нам тэрмінова трэба прыняцьцё тых законаў, пра якія ўжо неаднаразова казала Апазыцыя — аб грамадзянстве, аб зямлі і ўласнасьці, аб нацыянальнай гвардыі, аб межах і мытні і іншых. Трэба неадкладна прыняць захады па абароне маёмасьці рэспублікі, інакш усё будзе проста расьцягнута». Вось чаму мы ізноў, як у дні путчу, запатрабавалі не зацягваць з скліканьнем сэсіі ВС. Яна распачалася праз 10 дзён, і на ёй Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і герб «Пагоня» атрымалі статус дзяржаўных сымбаляў. Шмат істотных рашэньняў прынялі ў галіне дзяржаўнага будаўніцтва (хаця і ня ўсе з тых, якія мы запрапанавалі). На жаль, не хапіла 31 голасу, каб вярнуць сталіцы гістарычны назоў — Менск. Не пагадзіўся Вярхоўны Савет і на новыя выбары (а яны ў той момант, з улікам грамадзкіх настрояў, істотна зьмянілі б расклад у парлямэнце). Але калі б зацягнулі з сэсіяй — не ўдалося б прыняць і тое, на чым потым пачалі будаваць дзяржаву.
801
19
Днямі быў дзень памяці Міхаіла Гарбачова. У беларускай інфармацыйнай прасторы ён не адзначаўся, а вось у расейскай (асабліва ў сацсетках) прайшлі традыцыйныя дыскусіі пра ролю апошняга генсека і адзінага савецкага прэзыдэнта. І, зноў жа, у традыцыйным дыяпазоне ад увасхваленьняў да праклёнаў. Цэнтральнай тэмай — і таксама традыцыйна — была ступень віны (альбо не віны) Гарбачова ў распадзе СССР. Абаронцы Гарбачова (прычым, як правіла, адначасна апанэнты Пуціна і праціўнікі вайны з Украінай), даказвалі, што «віны Гарбачова ў развале СССР няма». І яны цалкам маюць рацыю: Гарбачоў рабіўш усё ад яго магчымае, каб Савецкі Саюз захаваўся. Але зьвярніце ўвагу: ужываецца слова «віна» — значыць, сам распад савецкай імпэрыі (безадносна да таго, хто ў гэтым «вінаваты») яны лічаць падзеяй адмоўнай. Ня ведаю, наколькі гэта адрозьніваецца (і ці адрозьніваецца ўвогуле) ад ацэнкі Пукціным («геополитическая катастрофа»). І ні слова ў гэтым дыскусіях не было сказана пра права народаў былога СССР самастойна вызначаць свой лёс. Некалькі вядомых расейскіх «лідэраў меркаваньняў» параўналі Гарбачова з імпэратарам Аляксандрам II, які ўвайшоў у гісторыю Расеі як рэфарматар і як «царь-освободитель». Аргумэнт: распачатая Гарбачовым перабудова па маштабу ўзьдзеяньня на грамадзтва была падобная на вызваленьне прыгонных сялянаў у 1861 годзе. Пра падаўленьне ў крыві паўстаньня 1863 году, ясна, ні слова — такога кшталту працэсы на ўскраінах Расейскай імпэрыі знаходзяцца на пэрыфэрыі інтэлектуальных інтарэсаў прагрэсіўнага расейскага грамадзтва, нават самай дэмакратычнай, самай антыпуцінскай яго часткі. Адзінкі не баяцца вымавіць, што татары, ці башкіры, ці якуты, ці нейкія іншыя народы сучаснай Расейскай Фэдэрацыі маюць права на самастойнае існаваньне. Роўна як у часы той самай гарбачоўскай перабудовы на пальцах адной рукі можна было пералічыць тых расейскіх дэмакратаў, хто прызнаваў такое права за беларусамі, украінцамі, казахамі... Большасьць жа так і не прынялі незалежнасьці былых савецкіх калёній. Прыклад — ікона расейскай дэмакратыі Анатоль Сабчак, які пра Крым заяўляў задоўга да таго, як ягоны тагачасны памочнік Пуцін Крым анэксаваў. Вось чаму ў мяне няма асаблівых надзеяў на «прекрасную Россию будущего» — нават калі яна пакіне Пуціна ў змрочным мінулым.
1 031
20
А наконт «трох калёнаў» дэмакратаў — я так разумею, маюцца на ўвазе прыхільнікі Пазьняка, прыхільнікі Шушкевіча і прыхільнікі Лукашэнкі? Але якое дачыненьне Лукашэнка зь ягоным чырвона-зялёным значком і нянавісьцю да Незалежнасьці меў і мае да дэмакратыі?
117