cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Chrysalis Mag

Навіны беларускага і сусветнага мастацтва Наш сайт: https://chrysalismag.org Наш Instagram: https://instagram.com/chrysalismagazine

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
545
Suscriptores
Sin datos24 horas
-17 días
+330 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

Photo unavailableShow in Telegram
Будынак былога «Ок16» на Кастрычніцкай зноў выставілі на аўкцыён На пляцоўцы «ІПМ-Таргі» з’явіўся лот: завадскія карпусы па адрасе Кастрычніцкая, 16 у Мінску. Менавіта там з 2017 па 2021 гады, калі будынкі набыў Белгазпрамбанк, размяшчаўся культурны хаб «Ок16». У склад лота ўваходзяць тры будынкі агульнай плошчай 6 158 квадратных метраў, пабудаваныя ў 1907 годзе як завод «Энэргія». Стартавы кошт лота — 10 мільёнаў BYN, таргі пройдуць 6 жніўня. Раней памяшканні «Ок16» ужо выстаўлялі на аўкцыён у канцы 2022 года за трохі большую суму — 12,6 млн BYN, але тады прадаць будынкі, імаверна, не атрымалася.
Mostrar todo...
😢 5🫡 1
Photo unavailableShow in Telegram
«Сваю Асмалоўку нашу з сабой». Беларусы выпусцілі цішоткі з прынтамі пра гістарычны раён Праект Lizpinium выпусціў цішоткі з прынтамі з беларускімі матывамі. Так, у дызайне «Сваю Асмалоўку нашу з сабой» брэнд стылізаваў выгляд на гэты мінскі раён зверху. «Гэта напамін не толькі і не столькі пра адну Асмалоўку, колькі пра кожны двор, раён, мясціну, якая блізкая нашаму сэрцу», — кажуць аўтары. У іншым прынце, «Саламяныя павукі», спалучаны абрысы Беларусі з абрысамі традыцыйных беларускіх вырабаў — саламяных павукоў. «Як цэлае немагчыма без кожнага асобнага элемента, так і культура ёсць вынікам мноства элементаў і спалучэнняў», — сказана ў яго апісанні. Цішоткі unisex ва ўсіх памерах. Набыць іх можна па перадзамове. Кошт: 30 € / 130 zł.
Mostrar todo...
👍 3😭 3 1
Photo unavailableShow in Telegram
Пастаноўку на аснове фотакнігі беларускай мастачкі Вольгі Бубіч пакажуць у тэатры ў Штутгарце 4 ліпеня ў тэатры Musik der Jahrhunderte у нямецкім Штутгарце пройдзе паказ сумеснай працы беларускай фатографкі, выкладчыцы і мастачкі Вольгі Бубіч і кампазітара Сяргея Неўскага «The Art of (not) Forgetting». «Траўматычныя і рэсурсныя ўспаміны беларускіх жанчын і ЛГБТК+ персон у выгнанні, сабраныя ў фотакнігу мастачкі Вольгі Бубіч, сталі асновай новай працы Сяргея Неўскага. Відэа, паказаныя ў межах перформансу, перадаюць складаныя эмоцыі і звяртаюцца да прыроды ўспамінаў — як індывідуальных, так і калектыўных», — сказана ў апісанні пастаноўкі. Паглядзець відэа з мінулага паказу працы можна па спасылцы.
Mostrar todo...
👍 2🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
Музей і калекцыі: новы выпуск падкаста пра сучаснае беларускае мастацтва ад каманды Open Muzej У новай размове параўноўваюць падыходы да працы са зборамі беларускага мастацтва. Госцяй эпізоду стала мастацтвазнаўца, культуралагіня і куратарка Вольга Архіпава. Працяглы час Вольга з’яўлялася вядучай навуковай супрацоўніцай аддзела сучаснага беларускага мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Другі госць — мастак, куратар і архівіст Андрэй Дурэйка. У 2018 годзе Андрэй стаў сукуратрам крайняй эдыцыі праекта ZBOR — выставы-даследавання гісторыі сучаснага мастацтва Беларусі за апошнія 30 гадоў. Выпуск даступны на платформах Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox па спасылцы.
Mostrar todo...
❤‍🔥 3 2
Photo unavailableShow in Telegram
У варшаўскай галерэі пашкодзілі працу Яны Шостак і скралі яе артэфакт Нацыянальная мастацкая галерэя Zachętа яшчэ 8 чэрвеня адкрыла выставу «Слёзы шчасця». Часткай экспазіцыі стала майстэрня мастачкі Яны Шостак. На стале размясцілі кнігі, альбомы, і прыналежнасці для малявання, а таксама тлумачэнне, што можна з імі рабіць. У першы ж дзень працы выставы нехта здзейсніў акт вандалізму. У сшытку мастачкі чырвонай фарбай намалявалі скрыжаваныя серп і молат і напісалі «a new world will rise from the ashes of the old» («новы свет паўстане з попелу старога»). Таксама скрадзена шаль з выявамі беларускіх палітвязняў. «Мая праца знаходзілася ў калідоры з інфармацыяй, што яе можна праглядаць, чапаць. Але не разбураць», — заявіла Яна Шостак. У галерэі назвалі ўчынак «прыступам глупства» і дадалі, што рэчы, якія прывезла Яна, не былі інвентарызаваныя, бо фармальна не мелі статусу працы. Мастачка вырашыла, што праца застанецца ў тым стане, як ёсць. Да яе прыклалі ліст з тлумачэннем таго, што адбылося.
Mostrar todo...
🤬 3💔 3👍 1🤯 1
Photo unavailableShow in Telegram
Выйшаў ужо другі эпізод падкаста пра беларускую фатаграфію ад Яўгена Атцецкага і Кацярыны Кузьмічовай У ім вядучыя гавораць з фатографкай і выкладчыцай Вольгай Бубіч пра яе праекты «Больше, чем Я» і «Искусство (не) помнить», абмяркоўваюць важнасць ведання сямейнай гісторыі, калектыўную памяць і «бяспамяцтва» беларусаў. Напрыканцы выпуску Вольга распавяла пра любоў да фотакніг і сваю асабістую калекцыю. «Далягляд» — падкаст, дзе Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова размаўляюць з гасцямі пра фатаграфію, творчасць і жыццё. Акрамя фатографаў плануецца запрашаць куратараў, мастацтвазнаўцаў, галерыстаў. «Наша мэта — прыцягнуць увагу да беларускай фатаграфіі», — кажуць аўтары праекта. У першым выпуску вандроўнік і фатограф Ягор Войнаў распавёў пра падыход да партрэта, фатаграфію, якая яго здзіўляе, Мінск, фотафестывалі і не толькі. Паслухаць падкаст можна на платформе беларускай фатаграфіі ФШ1 па спасылцы.
Mostrar todo...
👍 6 4
Photo unavailableShow in Telegram
KANAPLEV+LEIDIK навучаць людзей узростам 55+ здымаць тое, чаго не бачаць іншыя Дуэт KANAPLEV+LEIDIK сумесна з ініцыятывай PerspAKTIV правядуць 5 сустрэч у Варшаве для людзей 55+. Заклікаюць падавацца ўсіх, хто хоча правесці час у кампаніі людзей, якія прыгожа бачаць, але не ведаюць, як гэта адлюстраваць. "Далучайцеся да нас, калі вам не хапае шчырай і жывой камунікацыі", — дадаюць яны. Сустрэчы бясплатныя. Каб на іх патрапіць, трэба запоўніць форму па спасылцы.
Mostrar todo...
7
Куды схадзіць на Ноч музеяў-2024 у Мінску, Вільні і Варшаве? Сабралі варыянты 🎥 У прасторы mooon у мінскім ТЦ Palazzo адбудзецца мерапрыемства «Ночь музеев: точка притяжения». Кожны і кожная атрымае магчымасць наведаць кіно і лекцыі пра мастацтва, а таксама паглядзець на працы сучасных беларускіх творцаў. 🏰 У Палацы мастацтваў абяцаюць насычаную праграму «Любимое время… Ночь». Акрамя фестываля Арт-Мінск 2024, там падрыхтавалі лекцыі і сустрэчы з мастакамі, майстар-класы па калажу, лінагравюры, жывапісу і не толькі. 👀 У Нацыянальным мастацкім можна наведаць квэст у абсалютнай цемры, распісаць шоперы, самастойна стварыць паштоўку на майстар-класы па лінагравюры і нават намаляваць што-небудзь кавай. 🎨 НЦСМ у Мінску запрашае на творчую сустрэчу з мастакамі і лекцыі пра мастацтва, архітэктуру і ўрбанізм. 🤓 Ноч музеяў у «Арт Фабрыцы» адметная варкшопам па стварэнню папяровага арта, экскурсіямі, маляваннем у тэхніцы калякі, роспісам кубкаў, а таксама праектам «Activation» ад Kudin Project. ❤️‍🩹 У Нацыянальнай оперы Варшавы можна будзе пабачыць сукенку з партрэтамі палітвязняў беларускай мастачкі Яны Шостак у рамках выставы брэнда адзення Risk. 🏠 І таксама ў Варшаве адбудзецца мерапрыемства Art here — Art now ў межах выставы Suitcase ад Art Projekt Revolution. З 18.00 да 00.00 мастакі будуць ствараць працы на тэму дома, адначасова з гэтым зладзяць літаратурны вечар і замалёўкі пры падтрымцы One Coffee — One Sketch Warsaw. Лакацыя — галерэя Przeciąg 📚 Беларускі музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні запрашае на адкрыццё выставы графікі мастака Алега Аблажэя. Пакажуць працы, створаныя падчас вучобы на факультэце графікі Віленскай акадэміі мастацтваў, і не толькі.
Mostrar todo...
Log in or sign up to view

See posts, photos and more on Facebook.

9👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
Беларускія фатографы запускаюць падкаст. Праз яго можна будзе даведацца, чым зараз жыве фатаграфічная супольнасць Сёння Беларуская фатаграфічная платформа абвесціла пра запуск падкасту «Далягляд». Яго мэта — прыцягнуць увагу да беларускай фатаграфіі і аўтараў, зрабіць іх галасы гучнейшымі, а фатаграфіі больш бачнымі. Вядоўцы новага падкасту Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова. Першы эпізод-знаёмства ўжо дасяжны на Apple, Spotify і YouTube. Слухаць яго можна па спасылцы
Mostrar todo...
13
Photo unavailableShow in Telegram
Фота на фоне беларускіх посцілак праз інстаграм? Лёгка! Ініцыятыва па дэканструкцыі беларускай аўтэнтыкі «Беларускі код» зрабіла ў Instagram маску з посцілкамі, сабранымі ў розных музеях Беларусі. Зараз дасяжна 10 арнаментаў на фон, каб зрабіць сэлфі. Знайці маску можна ў адпаведным раздзеле акаўнта ініцыятывы ў Instagram. 🖼️ Скрыншот з відэа ініцыятывы «Беларускі код».
Mostrar todo...
9
Elige un Plan Diferente

Tu plan actual sólo permite el análisis de 5 canales. Para obtener más, elige otro plan.