en
Feedback
ArtPower Belarus

ArtPower Belarus

Open in Telegram

Афіцыйны тэлеграм-канал ArtPower Belarus. Для пытанняў і каментароў: @rada_kultury info@artpowergrants.org Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury

Show more
1 669
Subscribers
-424 hours
-67 days
-1330 days

Data loading in progress...

Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
September '26
September '26
+2
in 0 channels
August '26
+7
in 0 channels
Get PRO
July '26
+7
in 0 channels
Get PRO
June '26
+4
in 1 channels
Get PRO
May '26
+12
in 0 channels
Get PRO
April '26
+11
in 6 channels
Get PRO
March '26
+8
in 5 channels
Get PRO
February '26
+12
in 4 channels
Get PRO
January '26
+10
in 6 channels
Get PRO
December '25
+10
in 2 channels
Get PRO
November '25
+8
in 4 channels
Get PRO
October '25
+14
in 2 channels
Get PRO
September '25
+11
in 2 channels
Get PRO
August '25
+5
in 1 channels
Get PRO
July '25
+21
in 0 channels
Get PRO
June '25
+32
in 3 channels
Get PRO
May '25
+21
in 1 channels
Get PRO
April '25
+7
in 1 channels
Get PRO
March '25
+10
in 1 channels
Get PRO
February '25
+5
in 0 channels
Get PRO
January '25
+15
in 0 channels
Get PRO
December '24
+16
in 0 channels
Get PRO
November '24
+23
in 2 channels
Get PRO
October '24
+21
in 0 channels
Get PRO
September '24
+26
in 1 channels
Get PRO
August '24
+21
in 1 channels
Get PRO
July '24
+24
in 2 channels
Get PRO
June '24
+21
in 0 channels
Get PRO
May '24
+33
in 2 channels
Get PRO
April '24
+24
in 0 channels
Get PRO
March '24
+20
in 1 channels
Get PRO
February '24
+28
in 4 channels
Get PRO
January '24
+42
in 1 channels
Get PRO
December '23
+63
in 5 channels
Get PRO
November '23
+24
in 0 channels
Get PRO
October '23
+32
in 3 channels
Get PRO
September '23
+24
in 0 channels
Get PRO
August '23
+32
in 0 channels
Get PRO
July '23
+47
in 0 channels
Get PRO
June '23
+39
in 0 channels
Get PRO
May '23
+33
in 0 channels
Get PRO
April '23
+48
in 0 channels
Get PRO
March '23
+147
in 0 channels
Get PRO
February '23
+95
in 0 channels
Get PRO
January '23
+121
in 0 channels
Get PRO
December '22
+87
in 0 channels
Get PRO
November '22
+98
in 0 channels
Get PRO
October '22
+135
in 0 channels
Get PRO
September '22
+64
in 0 channels
Get PRO
August '22
+104
in 0 channels
Get PRO
July '22
+87
in 0 channels
Get PRO
June '22
+625
in 0 channels
Get PRO
May '22
+191
in 0 channels
Get PRO
April '22
+119
in 0 channels
Get PRO
March '22
+186
in 0 channels
Get PRO
February '22
+115
in 0 channels
Get PRO
January '22
+113
in 0 channels
Get PRO
December '21
+134
in 0 channels
Get PRO
November '21
+152
in 0 channels
Get PRO
October '21
+80
in 0 channels
Get PRO
September '21
+185
in 0 channels
Get PRO
August '21
+289
in 0 channels
Get PRO
July '21
+233
in 0 channels
Get PRO
June '21
+465
in 0 channels
Get PRO
May '21
+172
in 0 channels
Get PRO
April '21
+278
in 0 channels
Get PRO
March '21
+702
in 0 channels
Get PRO
February '21
+299
in 0 channels
Get PRO
January '21
+1 993
in 0 channels
Date
Subscriber Growth
Mentions
Channels
09 September0
08 September0
07 September+1
06 September0
05 September0
04 September+1
03 September0
02 September0
01 September0
Channel Posts
Куды схадзіць у бліжэйшыя дні? Тры падзеі праектаў, падтрыманых ArtPower Belarus у Амстэрдаме, Вільні і Варшаве. ▪️Freedom Le
Куды схадзіць у бліжэйшыя дні? Тры падзеі праектаў, падтрыманых ArtPower Belarus у Амстэрдаме, Вільні і Варшаве. ▪️Freedom Lecture На амстэрдамскай пляцоўцы De Balie адбудзецца адмысловая вечарына з удзелам лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага і філосафкі Вольгі Шпарагі. Праграма пачнецца з аўдыявізуальнага перформансу, створанага разам з Music for Belarus. Падчас падзеі таксама афіцыйна прэзентуюць A Percussion Piece — маштабны партысіпатыўны перформанс у падтрымку беларускіх палітвязняў, які 19 верасня аб’яднае ў Амстэрдаме каля 1 200 удзельнікаў. 🕢 5 верасня, 19:30 📍 De Balie, Amsterdam 🔗 Праграма і квіткі ▪️Прэзентацыя аўдыягіда «Сцежкамі Адамовіча» Праект, прысвечаны жыццю і спадчыне Алеся Адамовіча, прэзентуюць у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча. Аўдыягід прапануе прайсці па сямі мясцінах Глушы, звязаных з жыццём пісьменніка, і пачуць гісторыі, успаміны і цытаты пра Адамовіча і месца, дзе прайшло яго дзяцінства. 🕓 5 верасня, 16:00 📍 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20 🎟 Уваход вольны 🔗 Аўдыягід і інфармацыя пра праект ▪️Прэзентацыя кнігі «(Не)выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі» Аўтарка Настасся Панкратава прадставіць кнігу, якая захоўвае і вяртае ў публічную прастору падзеі, імёны і працэсы беларускага тэатра апошняга дзесяцігоддзя — у тым ліку гісторыі творцаў і калектываў, якія сёння сістэмна выдаляюцца з афіцыйнай гісторыі культуры. Падчас сустрэчы можна будзе пагаварыць пра кнігу, а таксама пра сённяшні і заўтрашні дзень беларускага тэатра па абодва бакі мяжы. 🕖 9 верасня, 19:00 📍 Дом буслоў, Mickiewicza 18B, Варшава Усе тры праекты рэалізуюцца пры падтрымцы ArtPower Belarus, якая фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

2
Працягваецца прыём заявак на Трэк 3. Праекты ў асаблівых абставінах Трэк 3 ArtPower Belarus прызначаны для беларускіх дзеячаў
Працягваецца прыём заявак на Трэк 3. Праекты ў асаблівых абставінах Трэк 3 ArtPower Belarus прызначаны для беларускіх дзеячаў культуры і ініцыятыў, якія апынуліся ў складаных або непрадбачаных жыццёвых і прафесійных абставінах: сутыкнуліся з рэпрэсіямі, вымушанай эміграцыяй, стратай фінансавання або іншымі крызіснымі сітуацыямі. Падача заявак адкрытая на сталай аснове ◾️ Сума гранта: €1 000–5 000, у выключных выпадках да €10 000 ◾️ Адбор: 1–2 разы на месяц у залежнасці ад колькасці заявак ◾️ Старт праекта: не раней чым праз 5 тыдняў пасля падачы заяўкі ◾️ Завяршэнне праекта: не пазней за 31 жніўня 2027 года За першы год працы Трэка 3 падтрымку атрымалі 36 праектаў, з іх 23 ажыццяўляюцца рэпрэсаванымі дзеячамі культуры, у тым ліку 12 былымі палітзняволенымі, выдваранымі з Беларусі пасля вызвалення. Хто можа падавацца, якія праекты і выдаткі могуць атрымаць падтрымку і што неабходна для заяўкі, чытайце ў навіне па спасылцы
259
3
ArtPower Belarus падтрымала развіццё sekktor як сервіснай платформы для прафесійнай супольнасці ў культуры @sekktor развівае
ArtPower Belarus падтрымала развіццё sekktor як сервіснай платформы для прафесійнай супольнасці ў культуры @sekktor развівае анлайн-платформу для дзеячаў і дзяячак культуры і сумежных сфер. У ліпені каманда перазапусціла вэб-версію платформы sekktor.online. Цяпер каманда праекта факусуецца на развіцці агрэгатара оўпэнколаў. Напрыклад, у раздзеле “Магчымасці” ўжо публікуецца ўдвая больш абвестак, чым у Telegram-канале @sekktor, а таксама дададзеная персаналізаваная email-рассылка з нагадкамі аб дэдлайнах. Падтрымка аказваецца ў межах Трэка 1 «Арганізацыйнае развіццё» і скіраваная на развіццё самога sekktor як каманды і арганізацыі. Дзякуючы гранту, апрача дапрацоўкі платформы, каманда працуе над бачнасцю і ўстойлівасцю праекта. Асобны кірунак — выкарыстанне ШІ ў рэдакцыйных працэсах, каб знаходзіць і апрацоўваць больш оўпэнколаў і такім чынам даваць дзеячам культуры больш інфармацыі пра даступныя магчымасці, у тым ліку, у вузкіх сферах. Зараз каманда публікуе каля 170 абвестак на месяц і ставіць задачу за восеньскія месяцы павысіць гэтую лічбу да 300. «Дзякуючы ArtPower Belarus нам удалося выправіць памылкі першай платформы і закласці аснову, каб далей маштабаваць сайт больш гнутка, на сучасным тэхналагічным стэку», — адзначае каманда праекта sekktor. 🔗 Сачыць за магчымасцямі і развіццём платформы: sekktor.online Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
378
4
Працягваем цыкл гісторый #ArtPowerBelarus У новым матэрыяле — гісторыя музыканта Аляксея Сяленкі, які пасля вызвалення апынуў+5
Працягваем цыкл гісторый #ArtPowerBelarus У новым матэрыяле — гісторыя музыканта Аляксея Сяленкі, які пасля вызвалення апынуўся ў Літве і пачаў нанова будаваць сваё жыццё і вяртацца ў прафесію. Падтрымка ў межах Трэка 3 ArtPower Belarus дазволіла Аляксею набыць барабанную ўстаноўку, аднавіць рэпетыцыі пасля доўгага перапынку і пачаць выступаць у Вільнюсе. Праз вулічныя перформансы ён паступова ўвайшоў у мясцовае музычнае асяроддзе, знайшоў новыя прафесійныя кантакты і працягвае развіваць праект, у аснове якога простая для яго думка: «Свабодны горад — гэта горад, дзе людзі могуць танцаваць на вуліцах». У матэрыяле Аляксей распавядае пра вяртанне да музыкі пасля зняволення, адаптацыю ў новай краіне, вулічныя выступы як «прамую ін’екцыю культуры» і планы стварыць у Вільнюсе ўласную школу ігры на барабанах. Чытайце артыкул па спасылцы
426
5
Спектакль «Мінскае мора» Вольных Купалаўцаў, падтрыманы ArtPower Belarus, будзе паказаны ў Кракаве. Гэта гісторыя адной сям’і
Спектакль «Мінскае мора» Вольных Купалаўцаў, падтрыманы ArtPower Belarus, будзе паказаны ў Кракаве. Гэта гісторыя адной сям’і, якая збіраецца на хаўтурах пасля смерці бацькі — былога марскога капітана. Падчас памінальнага вечара нечакана паўстае пытанне: хто ў сям’і даносіў? І паступова высвятляецца, што гэтае пытанне датычыцца ўсіх. Спектакль натхнёны рэальнымі даносамі, апублікаванымі беларускімі Кіберпартызанамі, і спалучае драму, абсурдны гумар і музыку Лявона Вольскага, каб асэнсаваць рэпрэсіўную рэчаіснасць і чалавечы выбар у сістэме страху. Рэжысёр пастаноўкі — Войцех Урбаньскі, Аўтар п’есы — Ілля Пруднік. У спектаклі занятыя Зоя Белахвосцік, Міхась Зуй, Валянціна Гарцуева, Дзмітрый Есяневіч і Алег Гарбуз. 📍 Кракаў 🗓 15 верасня 🎟 Набыць квіткі Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
484
6
ArtPower Belarus падтрымала праект «Сцежкамі Адамовіча» «Сцежкамі Адамовіча» — культурніцкі праект, прысвечаны захаванню памя
ArtPower Belarus падтрымала праект «Сцежкамі Адамовіча» «Сцежкамі Адамовіча» — культурніцкі праект, прысвечаны захаванню памяці пра беларускага пісьменніка, публіцыста і грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча і месцаў, звязаных з яго жыццём. Цэнтральным месцам праекта стала Глуша — пасёлак, дзе прайшло дзяцінства Адамовіча. У межах праекта створаны анлайн-аудыягід, які дазваляе прайсці па ключавых месцах Глушы, звязаных з жыццём і памяццю пра пісьменніка. Таксама быў створаны сайт, прысвечаны спадчыне пісьменніка Маршрут аб’ядноўвае сем кропак, у якіх гучаць гісторыі, успаміны і цытаты, звязаныя з Адамовічам і Глушай. Аўдыягід дапамагае ўбачыць пісьменніка не толькі праз яго кнігі і біяграфію, але і праз месца, людзей і асяроддзе, якія паўплывалі на яго фармаванне. Праект з’яўляецца працягам працы грамадзянскай ініцыятывы «Прыпынак Адамовіча», дзякуючы якой у 2019 годзе ў Глушы быў адкрыты першы ў свеце помнік, прысвечаны пісьменніку. Аўдыягід «Сцежкамі Адамовіча» даступны анлайн праз сайт праекта, дзе можна знайсці спасылку на Telegram-бот і мабільную аплікацыю. Слухачоў аўдыягіда вядзе голас актора Аляксандра Ждановіча. У далейшым плануецца развіццё і пашырэнне матэрыялаў, прысвечаных жыццю і спадчыне Адамовіча. — Мы хацелі стварыць не проста інфармацыйны матэрыял пра Адамовіча, а магчымасць прайсці ягонымі сцежкамі і ўбачыць Глушу як частку яго гісторыі. Лічбавы фармат дазваляе захаваць гэтую памяць і зрабіць яе даступнай людзям незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца. Гэты праект прымеркаваны да 100-годдзя пісьменніка, якое будзе адзначацца ў наступным годзе, — кажа ініцыятар праекта Андрэй Архіпенка. 22 жніўня а 17:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя аўдыягіда «Сцежкамі Адамовіча». Падчас сустрэчы аўтары прадставяць праект і раскажуць пра працу над захаваннем памяці і спадчыны пісьменніка. Праект «Сцежкамі Адамовіча» падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
481
7
Праз шэсць гадоў пасля падзей 2020 года сотні беларускіх палітвязняў усё яшчэ застаюцца за кратамі. Іх імёны паступова знікаю
Праз шэсць гадоў пасля падзей 2020 года сотні беларускіх палітвязняў усё яшчэ застаюцца за кратамі. Іх імёны паступова знікаюць з навінаў, але так быць не павінна. Міжнародны мастацкі праект A Percussion Piece, які падтрымала праграма ArtPower Belarus, нагадвае, што праблема нікуды не знікла, і пра яе трэба распавядаць. 19 верасня ў Амстэрдаме каля 1 200 чалавек выйдуць на адзін перформанс. Кожны ўдзельнік надзене маску з выявай аднаго з беларускіх палітвязняў і стане часткай вялікай гукавой кампазіцыі, створанай са звычайных побытавых прадметаў — рондаляў, вёдраў, бляшанак і іншых ударных інструментаў. Так сотні асобных гісторый складуцца ў адзін агульны голас ў падтрымку людзей, чые ўласныя галасы сёння прымусова заглушаныя. Арганізатары адкрылі набор удзельнікаў. Калі вы будзеце ў Нідэрландах або можаце прыехаць у Амстэрдам 19 верасня, далучайцеся да перформансу. 🔗 Зарэгістравацца можна па спасылцы Праект рэалізуецца пры падтрымцы праграмы ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
492
8
Падведзены вынікі трэцяга кола Трэка 2.Творчыя праекты У новым конкурсным коле ArtPower Belarus падтрымку атрымалі 24 праекты
Падведзены вынікі трэцяга кола Трэка 2.Творчыя праекты У новым конкурсным коле ArtPower Belarus падтрымку атрымалі 24 праекты ў розных сектарах беларускай культуры: ◾️ 14 MINI-грантаў ◾️ 10 MIDI-грантаў Усяго на конкурс было пададзена 99 заявак. З улікам папярэдніх этапаў у межах бягучай эдыцыі праграмы па Трэку 2 ўжо падтрыманыя 74 праекты. Абраныя ініцыятывы ахопліваюць 10 сектараў беларускай культуры — ад перфарматыўных і візуальных мастацтваў, музыкі, кіно і літаратуры да культурніцкай адукацыі, даследаванняў, спадчыны і прафесійных супольнасцяў. Наступнае кола Трэка 2 распачнецца ўвосень 2026 года. Падрабязнасці пра вынікі адбору — у навіне на нашым сайце.
544
9
Сабралі падборку музычных і кінапраектаў, створаных пры падтрымцы ArtPower Belarus. ◾️ «ЗЭКАМЕРОН. Песні да спектакля» Музычн
Сабралі падборку музычных і кінапраектаў, створаных пры падтрымцы ArtPower Belarus. ◾️ «ЗЭКАМЕРОН. Песні да спектакля» Музычны альбом створаны на вершы былых беларускіх палітычных зняволеных, у тым ліку Максіма Знака і Андрэя Кузнечыка. Песні ўпершыню прагучалі ў спектаклі «Зэкамерон» тэатральнай групы «Вольныя Купалаўцы», пастаўленым пры падтрымцы ArtPower Belarus. Альбом не толькі захоўвае мастацкія галасы людзей, якія прайшлі праз зняволенне, але і нагадвае пра становішча палітвязняў у Беларусі. 🎧 Паслухаць альбом ◾️ Irdorath — Bestiarium Новы альбом беларускага фольк-фэнтэзі гурта Irdorath, цалкам створаны на беларускай мове. Ён аб'ядноўвае сучасную музыку, беларускую міфалогію і разважанні пра чалавечнасць, страту, вытрымку і вяртанне да сябе. Разам з альбомам выйшла арт-кніга з тэкстамі песень, ілюстрацыямі, легендамі і каментарамі, якая дапамагае глыбей пагрузіцца ў свет Bestiarium. 🎧 Слухаць альбом ◾️ «Моўныя партызаны» Дакументальны фільм пра актывістаў Аліну і Ігара, якія больш за дзесяць гадоў адстойваюць права беларускай мовы быць бачнай у публічнай прасторы. Пасля 2020 года іх дзейнасць стала небяспечнай, але нават у выгнанні яны працягваюць сваю працу. Праз асабістую гісторыю герояў фільм паказвае, што мова — гэта не толькі сродак камунікацыі, але і форма грамадзянскай адказнасці і супраціву. 🎬 Глядзець бясплатна на VODBLISK Усе гэтыя праекты рэалізаваныя пры падтрымцы праграмы ArtPower Belarus і фінансуюцца Еўрапейскім Саюзам.
713
10
Працягваем цыкл гісторый #ArtPowerBelarus Як ператварыць невялікую выдавецкую ініцыятыву ў больш устойлівую арганізацыю і чам+5
Працягваем цыкл гісторый #ArtPowerBelarus Як ператварыць невялікую выдавецкую ініцыятыву ў больш устойлівую арганізацыю і чаму кнігі пачынаюцца не з друкарні? У новым матэрыяле гісторыя Gutenberg Publisher @gutenbergpublisher , якое за некалькі гадоў прайшло шлях ад працы на энтузіязме да больш сістэмнай мадэлі: з планаваннем, размеркаваннем роляў, ацэнкай рэсурсаў і доўгатэрміновай стратэгіяй. Падтрымка ў межах Трэка 1 ArtPower Belarus дазволіла камандзе засяродзіцца не на выпуску выданняў, а на развіцці самога выдавецтва. У матэрыяле Валянціна Барбара Андрэева, шэф-рэдактарка Gutenberg Publisher распавядае, як каманда перагледзела сваю нагрузку, правяла апытанне аўдыторыі, навучылася дакладней ацэньваць кошт працы і выбудоўваць партнёрскія мадэлі з іншымі культурніцкімі ініцыятывамі. Чытайце артыкул па спасылцы
511
11
ArtPower Belarus падтрымала міжнародны мастацкі праект A Percussion Piece 19 верасня 2026 года ў Амстэрдаме адбудзецца A Perc
ArtPower Belarus падтрымала міжнародны мастацкі праект A Percussion Piece 19 верасня 2026 года ў Амстэрдаме адбудзецца A Percussion Piece — маштабны перформанс, які аб'яднае каля 1 200 удзельнікаў у знак салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і ў падтрымку свабоды. Удзельнікі перформансу надзенуць кардонныя маскі з выявамі рэальных беларускіх палітвязняў і разам створаць гукавую кампазіцыю, выкарыстоўваючы звычайныя побытавыя прадметы: рондалі, вёдры, бляшанкі і іншыя імправізаваныя ўдарныя інструменты. Так індывідуальныя гісторыі складуцца ў адзін агульны голас — сімвал падтрымкі тых, чые галасы сёння прымусова заглушаныя. Праект рэалізуецца antiwarcoalition.art — міжнароднай камандай беларускіх і ўкраінскіх культурных дзеячаў у партнёрстве з праваабарончымі і культурніцкімі арганізацыямі Еўропы. Дзякуючы падтрымцы ArtPower Belarus стала магчымай падрыхтоўка і рэалізацыя гэтай маштабнай мастацкай акцыі, якая праз сучаснае мастацтва звяртае ўвагу на тэму палітычных рэпрэсій і крохкасць свабоды. Напярэдадні перформансу, 5 верасня, у Амстэрдаме таксама адбудзецца публічная дыскусія з удзелам лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, філосафкі Вольгі Шпарагі і іншых удзельнікаў, прысвечаная свабодзе, правам чалавека і ролі мастацтва ў часы рэпрэсій. Арганізатары ўжо адкрылі рэгістрацыю і запрашаюць усіх ахвотных далучыцца да перформансу. 🔗 Зарэгістравацца і даведацца больш Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
564
12
Лета — добры час, каб адкрываць беларускую культуру. Сабралі некалькі выстаў, музейных праектаў і падзей, падтрыманых ArtPowe
Лета — добры час, каб адкрываць беларускую культуру. Сабралі некалькі выстаў, музейных праектаў і падзей, падтрыманых ArtPower Belarus, якія яшчэ можна паспець наведаць гэтым летам. ◾️ Official. Unofficial. Belarus: незалежнае беларускае мастацтва на Венецыянскай біенале Павільён прадстаўлены ў статусе афіцыйнай паралельнай падзеі 61-й Міжнароднай мастацкай выставы на Венецыянскай біенале. Выстава аб’ядноўвае беларускіх мастакоў, якія былі вымушаныя пакінуць краіну або сутыкнуліся з цэнзурай і пераследам. Праект даследуе тэмы памяці, назірання, цэнзуры і культурнага супраціву праз сучаснае беларускае мастацтва. 📍 Венецыя 🗓 Да 22 лістапада 2026 года Падрабязнасці тут ◾️ #FramedInBelarus: вышытыя сведчанні на біенале Matter of Art у Празе Праект #FramedInBelarus праз вышыўку захоўвае сведчанні людзей, закранутых палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі. У Нацыянальнай галерэі ў Празе прадстаўлена маштабная тэкстыльная інсталяцыя, якая аб’ядноўвае 681 вышытае сведчанне. Інсталяцыю дапаўняе лічбавы каталог, дзе можна пазнаёміцца з кожнай гісторыяй асобна. 📍 Прага 🗓 Да 13 верасня 2026 года Анлайн-галерэя Больш пра выставу ◾️ Музей Вольнай Беларусі: беларуская культурная прастора ў Варшаве Музей займаецца зборам, захаваннем і прэзентацыяй артэфактаў, звязаных з дэмакратычным рухам у Беларусі, а таксама рэгулярна ладзіць выставы, сустрэчы, лекцыі, дыскусіі і іншыя культурныя падзеі. 📍 Варшава Сачыце за актуальнымі анонсамі ◾️ Tutaka 2026: фестываль беларускай культуры каля Беластока З 16 па 19 ліпеня ва ўрочышчы Борык пройдзе адзін з найбуйнейшых фестываляў беларускай культуры ў Польшчы. Сёлета ў праграме — канцэрты, выставы, дыскусіі, лекцыі, кірмаш, дзіцячая прастора і больш за 40 культурных, адукацыйных і грамадскіх падзей. 📍 Урочышча Борык, каля Беластока 🗓 16–19 ліпеня 2026 Падрабязнасці на сайце Усе гэтыя праекты і ініцыятывы рэалізуюцца пры падтрымцы праграмы ArtPower Belarus і фінансуюцца Еўрапейскім Саюзам.
396
13
Працягваем цыкл гісторый #ArtPowerBelarus Як стварыць дакументальны фільм пра чалавека, які большую частку працы над стужкай+5
Працягваем цыкл гісторый #ArtPowerBelarus Як стварыць дакументальны фільм пра чалавека, які большую частку працы над стужкай знаходзіўся за кратамі, а завяршыць ужо пасля яго вызвалення? У новым матэрыяле — гісторыя стварэння дакументальнага фільма BIALIATSKI / UNBROKEN, прысвечанага Нобелеўскаму лаўрэату міру і праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Яна не толькі пра героя, але і пра міжнародную салідарнасць праваабаронцаў і людзей, якія дапамаглі зрабіць гэты фільм магчымым. Грант у межах Трэка 2 ArtPower Belarus дазволіў міжнароднай камандзе з удзелам беларускіх творцаў завяршыць постпрадакшн фільма. У матэрыяле прадстаўнікі праекта распавядаюць, як нараджалася ідэя фільма, чаму праца над ім заняла больш за тры гады і як міжнародная каманда працавала над стужкай, сэнсы якой сёння выходзяць далёка за межы Беларусі. Чытайце артыкул па спасылцы
496
14
+4
бяляцкі 1.png
1
15
Падведзены вынікі новага конкурснага кола па Трэку 1. Арганізацыйнае развіццё У новым конкурсным коле па Трэку 1 «Арганізацый
Падведзены вынікі новага конкурснага кола па Трэку 1. Арганізацыйнае развіццё У новым конкурсным коле па Трэку 1 «Арганізацыйнае развіццё» падтрымку атрымалі 14 беларускіх культурніцкіх арганізацый і ініцыятыў. Гэты кірунак падтрымлівае арганізацыі, якія працуюць над сваім доўгатэрміновым развіццём, умацаваннем каманды і ўнутраных працэсаў. У адрозненне ад грантаў на рэалізацыю асобных культурніцкіх праектаў, Трэк 1 дапамагае беларускім культурніцкім інстытуцыям будаваць аснову для будучай працы: распрацоўваць стратэгіі, умацоўваць кіраванне, паляпшаць фінансавыя і арганізацыйныя працэсы, развіваць партнёрствы і працаваць з аўдыторыямі. Усе праектныя заяўкі прайшлі шматступеньчатую працэдуру ацэнкі: незалежную экспертную ацэнку і разгляд адборачнай камісіяй ArtPower Belarus. Падрабязнасці на сайце
426
16
ArtPower Belarus падтрымала выставу Official. Unofficial. Belarus на Венецыянскай біенале Official. Unofficial. Belarus — нез
ArtPower Belarus падтрымала выставу Official. Unofficial. Belarus на Венецыянскай біенале Official. Unofficial. Belarus — незалежны беларускі павільён, прадстаўлены ў статусе афіцыйнай паралельнай падзеі 61-й Міжнароднай мастацкай выставы на Венецыянскай біенале. Праект аб'яднаў беларускіх мастакоў, вымушаных пакінуць краіну, а таксама творцаў, якія сутыкнуліся з цэнзурай і пераследам за сваю працу. Выстава даследуе тэмы цэнзуры, назірання, памяці і культурнага супраціву праз сучаснае беларускае мастацтва, у тым ліку праз новыя працы, створаныя спецыяльна для Венецыі. Падтрымка ArtPower Belarus забяспечыла ўдзел беларускіх творцаў, чые працы склалі аснову экспазіцыі. Як адзначае каманда праекта: «З моманту адкрыцця ў маі 2026 года выстава прыцягнула значную міжнародную ўвагу і была адзначаная шэрагам вядучых сусветных выданняў як адна з найбольш яркіх экспазіцый Венецыянскай біенале. Праект ужо пазнаёміў і працягвае знаёміць сотні тысяч наведвальнікаў з сучаснай беларускай культурай, дэманструючы, што незалежнае беларускае мастацтва працягвае развівацца, нягледзячы на цэнзуру, выгнанне і палітычныя рэпрэсіі». Выстава Official. Unofficial. Belarus. будзе адкрытая для наведвальнікаў у Венецыі да 22 лістапада 2026 года. Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
569
17
ArtPower Belarus падтрымала фестываль Tutaka 2026 З 16 па 19 ліпеня ва ўрочышчы Борык каля Беластока адбудзецца фестываль Tut
ArtPower Belarus падтрымала фестываль Tutaka 2026 З 16 па 19 ліпеня ва ўрочышчы Борык каля Беластока адбудзецца фестываль Tutaka — адна з найбуйнейшых падзей беларускай культуры ў Польшчы. У межах падтрымкі ArtPower Belarus рэалізуецца асобны праект TUTAKA POWER, які ўключае фестываль Tutaka 2026 і фестываль традыцыйнай культуры SONCAHRAJ 2026. Праект накіраваны на развіццё культурных сувязяў паміж беларусамі праз сучасныя фарматы творчасці, дыялогу і супольнага перажывання культуры. Сёлета арганізатары рыхтуюць насычаную праграму: ужо пацверджаны ўдзел 9 музычных гуртоў, запланавана больш за 40 культурных, адукацыйных і грамадскіх падзей. На фестывалі будуць працаваць прастора беларускіх арганізацый і грамадзянскіх ініцыятыў, кірмаш, дзіцячая зона, дыскусіі, лекцыі, выставы і канцэрты. «Tutaka — гэта нешта глыбейшае за мастацкую падзею. Гэта пульс свабоднай культуры і месца, дзе кожны можа адчуць сябе “сваім”, знайсці супольнасць, натхненне і сілы для дзеяння», — кажуць арганізатары фестывалю. Падрабязнасці і квіткі на сайце фестываля Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
411
18
Шукаеце, што паглядзець, пачытаць або паслухаць гэтым летам па-беларуску? Сабралі для вас некалькі праектаў, падтрыманыя ArtP
Шукаеце, што паглядзець, пачытаць або паслухаць гэтым летам па-беларуску? Сабралі для вас некалькі праектаў, падтрыманыя ArtPower Belarus, якія распавядаюць пра беларускую культуру, музыку і мастацтва. ◾️ «Дзеці каля культуры»: пра мастацтва без музейнага пафасу Мастацтвазнаўца Мікіта Моніч тлумачыць складаныя тэмы проста і займальна. Цыкл відэа для падлеткаў і бацькоў дапамагае пазнаёміцца з мастацтвам і беларускай культурнай спадчынай без падручнікаў і сумных лекцый. Глядзець: YouTube і TikTok ◾️ «Культурная Re:візія»: аналітыка пра беларускую культуру сёння Праект Reform.news аб'яднаў крытыкаў, журналістаў і даследчыкаў, каб паразважаць пра творцаў, творы і з'явы, якія вызначаюць сучасны беларускі культурны ландшафт. Чытаць на сайце ◾️«Міністэрства сепультуры»: вялікі архіў беларускай музыкі Больш за 100 відэа пра беларускія гурты, музыкаў і культурныя з'явы. Гісторыі культавых калектываў, агляды новых рэлізаў і сапраўдная энцыклапедыя беларускай музычнай сцэны ад Аляксандра Чарнухі. Глядзець у YouTube Усе гэтыя праекты рэалізуюцца пры падтрымцы праграмы ArtPower Belarus і фінансаванні Еўрапейскага Саюза.
391
19
У гэтыя выходныя ў Польшчы пройдуць дзве адкрытыя сустрэчы, прысвечаныя беларускай гісторыі, культуры і спадчыне. ◾️ Лекцыя А
У гэтыя выходныя ў Польшчы пройдуць дзве адкрытыя сустрэчы, прысвечаныя беларускай гісторыі, культуры і спадчыне. ◾️ Лекцыя Аляксандра Фядуты «Імперыя супраць моладзі: гісторыя віленскіх філаматаў» 📍 Прастора (ul. Mikołajska 4/6), Кракаў 📅 21 чэрвеня, 15:00 Падчас лекцыі гаворка пойдзе пра ролю Віленскага ўніверсітэта ў культурным жыцці былога Вялікага Княства Літоўскага, гісторыю тайных студэнцкіх супольнасцяў, дзейнасць Таварыства філаматаў, пераслед яго ўдзельнікаў і іх далейшыя лёсы. Аляксандр Фядута — літаратуразнаўца, гісторык і былы палітвязень, аўтар шматлікіх даследаванняў па гісторыі і культуры Беларусі. Уваход вольны. ◾️ Дыскусія-выстава «Гонар і Годнасць! Міфы і Праўды пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага» 📍 Dolnośląska Biblioteka Publiczna im. T. Mikulskiego (Sala 35, Rynek 58), Уроцлаў 📅 20 чэрвеня, 15:00 Аўтары медыя-праектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат» Кацярына Ваданосава, Васіль Калач і Алесь Кіркевіч прапануюць паглядзець на гісторыю шляхты без стэрэатыпаў і міфаў. Падчас сустрэчы абмяркуюць, хто такія шляхцічы, як яны жылі, на якіх мовах размаўлялі, як выхоўвалі дзяцей, зараблялі грошы і якую спадчыну пакінулі пасля сябе. Уваход вольны. Мерапрыемствы ладзяцца ў межах сумеснага праекта Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі «Будзьма беларусамі», які рэалізуецца пры падтрымцы праграмы ArtPower Belarus і фінансаванні Еўрапейскага Саюза.
520
20
ArtPower Belarus падтрымала праект «Міністэрства сепультуры» «Міністэрства сепультуры» — аўтарскі праект беларускага журналіс
ArtPower Belarus падтрымала праект «Міністэрства сепультуры» «Міністэрства сепультуры» — аўтарскі праект беларускага журналіста і пісьменніка Аляксандра Чарнухі, прысвечаны беларускай музыцы, яе гісторыі і сучаснасці. За час існавання праекта было створана больш за 100 відэа пра беларускіх музыкаў, гурты і культурныя з’явы. На канале выходзяць гісторыі культавых калектываў — ад «Бонды» да Deviation, агляды новых рэлізаў, інтэрв’ю, а таксама іранічныя разборы з’яў беларускай поп-культуры. Разам гэтыя матэрыялы складаюцца ў вялікі архіў і своеасаблівы дакумент эпохі пра беларускую музыку. Дзякуючы падтрымцы ArtPower Belarus праект працягвае развівацца, пашыраць аўдыторыю і ствараць новыя матэрыялы пра беларускую музычную сцэну. — Калі я толькі пачынаў канал, мне са скепсісам казалі, што гісторыі пра беларускую музыку па-беларуску не будуць збіраць больш за 3 тысячы праглядаў. Цяпер сярэдняя колькасць праглядаў за выпуск — 25 тысяч, а 70 працэнтаў гледачоў — у Беларусі. І гэта галоўны паказчык запатрабаванасці Міністэрства сепультуры, якое я называю першым народным міністэрствам у гісторыі Беларусі, — кажа стваральнік праекта Аляксандр Чарнуха. Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
554