cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

Chrysalis Mag

Навіны беларускага і сусветнага мастацтва Наш сайт: https://chrysalismag.org Наш Instagram: https://instagram.com/chrysalismagazine

Більше
Рекламні дописи
545
Підписники
Немає даних24 години
Немає даних7 днів
Немає даних30 днів

Триває завантаження даних...

Приріст підписників

Триває завантаження даних...

Фото недоступнеДивитись в Telegram
Мультыплікатару Івану Вярбіцкаму дадалі яшчэ 2 гады калоніі. Ён падаў апеляцыю Іван — мастак-мультыплікатар з Гальшанаў. Першапачаткова яго асудзілі на 8 гадоў і 1 месяц пазбаўлення волі адразу па некалькіх крымінальных артыкулах, а таксама ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў» КДБ. Праваабаронцы прызналі Вярбіцкага палітычным зняволеным. Вядома, што ў папраўчай калоніі яго як мінімум 2 месяцы трымалі ў ШІЗА і ПКТ, пасля чаго ўзмацнілі пакаранне і этапавалі ў турму. 8 траўня ў Барысаве мастака асудзілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі), дадаўшы яму 2 гады зняволення. У ліпені Мінскі абласны суд разгледзіць скаргу Івана на гэта рашэнне. Гэта ўжо не першы раз, калі мастака судзяць па арт. 411 КК — яшчэ адзін такі працэс адбыўся ў 2022 годзе.
Показати все...
🤬 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Беларускія аніматаркі выпусцілі лялечны анімацыйны кліп Voblaka Відэа кінематаграфісткі Яніны Рашчынскай і Daria Kublashvili можна паглядзець па спасылцы. «Нарэшце магу падзяліцца сваім сумесным з Daria Kublashvili (Дашка Грубина) праектам, які мы рабілі апошнія некалькі месяцаў. Маленькая лялечная анімацыя на музыку гурта Dee Tree атрымалася сонечнай і цёплай. Дзякуй усім, хто дапамагаў і падтрымліваў», — напісала Рашчынская ў Facebook. 🖼 Кадр з кліпа, Facebook Яніны Рашчынскай.
Показати все...
🥰 6 4❤‍🔥 1
Фатограф Яўген Атцецкі атрымаў ганарар за выставу, якая прайшла паўтары гады таму На днях на старонцы Атцецкага ў Facebook з'явіўся допіс пра тое, што ён нарэшце атрымаў грошы за выставу. — 467. Праз такую колькасць дзён я нарэшце атрымаў свой ганарар за выставу ў Юрмале, — напісаў фатограф у Facebook. — Па словах арганізатара з беларускага боку на правядзенне выставы спатрэбілася больш грошай, чым яны закладалі, таму вырашылі сэканоміць, як звычайна, на аўтарах (свой ганарар, вядома, атрымалі). Нагадаем, у сакавіку 2023 года ў Латвіі прайшла выстава, прысвечаная беларускаму пратэсту. Яе ўдзельнікамі сталі беларускія фатографы і мастакі, сярод якіх Яўген Атцецкі, Яўген Ярчак, Уладзімір Цэслер і Ганна Мядзведзева. Да ўдзелу ў выставе іх запрасіў беларускі актывіст Дзяніс Давыдаў, ён жа абяцаў творцам ганарар, які адразу выплачаны не быў нібыта з-за перавышэння бюджэту. Па спасылцы на нашым сайце можна сцісла пачытаць пра канфлікт разам з парадамі юрысткі аб тым, як мастакі і мастачкі могуць засцерагчы сябе ў падобных выпадках.
Показати все...
Yauhen Attsetski

467. Праз такую колькасць дзён я нарэшце атрымаў свой ганарар за выставу ў Юрмале. Пра гэты выпадак і сваю барацьбу я пісаў пару месяцаў таму. Па словах арганізатара з беларускага боку на...

👍 6👏 2🤣 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Будынак былога «Ок16» на Кастрычніцкай зноў выставілі на аўкцыён На пляцоўцы «ІПМ-Таргі» з’явіўся лот: завадскія карпусы па адрасе Кастрычніцкая, 16 у Мінску. Менавіта там з 2017 па 2021 гады, калі будынкі набыў Белгазпрамбанк, размяшчаўся культурны хаб «Ок16». У склад лота ўваходзяць тры будынкі агульнай плошчай 6 158 квадратных метраў, пабудаваныя ў 1907 годзе як завод «Энэргія». Стартавы кошт лота — 10 мільёнаў BYN, таргі пройдуць 6 жніўня. Раней памяшканні «Ок16» ужо выстаўлялі на аўкцыён у канцы 2022 года за трохі большую суму — 12,6 млн BYN, але тады прадаць будынкі, імаверна, не атрымалася.
Показати все...
😢 6🫡 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
«Сваю Асмалоўку нашу з сабой». Беларусы выпусцілі цішоткі з прынтамі пра гістарычны раён Праект Lizpinium выпусціў цішоткі з прынтамі з беларускімі матывамі. Так, у дызайне «Сваю Асмалоўку нашу з сабой» брэнд стылізаваў выгляд на гэты мінскі раён зверху. «Гэта напамін не толькі і не столькі пра адну Асмалоўку, колькі пра кожны двор, раён, мясціну, якая блізкая нашаму сэрцу», — кажуць аўтары. У іншым прынце, «Саламяныя павукі», спалучаны абрысы Беларусі з абрысамі традыцыйных беларускіх вырабаў — саламяных павукоў. «Як цэлае немагчыма без кожнага асобнага элемента, так і культура ёсць вынікам мноства элементаў і спалучэнняў», — сказана ў яго апісанні. Цішоткі unisex ва ўсіх памерах. Набыць іх можна па перадзамове. Кошт: 30 € / 130 zł.
Показати все...
👍 4😭 3 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Пастаноўку на аснове фотакнігі беларускай мастачкі Вольгі Бубіч пакажуць у тэатры ў Штутгарце 4 ліпеня ў тэатры Musik der Jahrhunderte у нямецкім Штутгарце пройдзе паказ сумеснай працы беларускай фатографкі, выкладчыцы і мастачкі Вольгі Бубіч і кампазітара Сяргея Неўскага «The Art of (not) Forgetting». «Траўматычныя і рэсурсныя ўспаміны беларускіх жанчын і ЛГБТК+ персон у выгнанні, сабраныя ў фотакнігу мастачкі Вольгі Бубіч, сталі асновай новай працы Сяргея Неўскага. Відэа, паказаныя ў межах перформансу, перадаюць складаныя эмоцыі і звяртаюцца да прыроды ўспамінаў — як індывідуальных, так і калектыўных», — сказана ў апісанні пастаноўкі. Паглядзець відэа з мінулага паказу працы можна па спасылцы.
Показати все...
👍 2🔥 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Музей і калекцыі: новы выпуск падкаста пра сучаснае беларускае мастацтва ад каманды Open Muzej У новай размове параўноўваюць падыходы да працы са зборамі беларускага мастацтва. Госцяй эпізоду стала мастацтвазнаўца, культуралагіня і куратарка Вольга Архіпава. Працяглы час Вольга з’яўлялася вядучай навуковай супрацоўніцай аддзела сучаснага беларускага мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Другі госць — мастак, куратар і архівіст Андрэй Дурэйка. У 2018 годзе Андрэй стаў сукуратрам крайняй эдыцыі праекта ZBOR — выставы-даследавання гісторыі сучаснага мастацтва Беларусі за апошнія 30 гадоў. Выпуск даступны на платформах Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox па спасылцы.
Показати все...
❤‍🔥 3 2
Фото недоступнеДивитись в Telegram
У варшаўскай галерэі пашкодзілі працу Яны Шостак і скралі яе артэфакт Нацыянальная мастацкая галерэя Zachętа яшчэ 8 чэрвеня адкрыла выставу «Слёзы шчасця». Часткай экспазіцыі стала майстэрня мастачкі Яны Шостак. На стале размясцілі кнігі, альбомы, і прыналежнасці для малявання, а таксама тлумачэнне, што можна з імі рабіць. У першы ж дзень працы выставы нехта здзейсніў акт вандалізму. У сшытку мастачкі чырвонай фарбай намалявалі скрыжаваныя серп і молат і напісалі «a new world will rise from the ashes of the old» («новы свет паўстане з попелу старога»). Таксама скрадзена шаль з выявамі беларускіх палітвязняў. «Мая праца знаходзілася ў калідоры з інфармацыяй, што яе можна праглядаць, чапаць. Але не разбураць», — заявіла Яна Шостак. У галерэі назвалі ўчынак «прыступам глупства» і дадалі, што рэчы, якія прывезла Яна, не былі інвентарызаваныя, бо фармальна не мелі статусу працы. Мастачка вырашыла, што праца застанецца ў тым стане, як ёсць. Да яе прыклалі ліст з тлумачэннем таго, што адбылося.
Показати все...
🤬 3💔 3👍 1🤯 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Выйшаў ужо другі эпізод падкаста пра беларускую фатаграфію ад Яўгена Атцецкага і Кацярыны Кузьмічовай У ім вядучыя гавораць з фатографкай і выкладчыцай Вольгай Бубіч пра яе праекты «Больше, чем Я» і «Искусство (не) помнить», абмяркоўваюць важнасць ведання сямейнай гісторыі, калектыўную памяць і «бяспамяцтва» беларусаў. Напрыканцы выпуску Вольга распавяла пра любоў да фотакніг і сваю асабістую калекцыю. «Далягляд» — падкаст, дзе Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова размаўляюць з гасцямі пра фатаграфію, творчасць і жыццё. Акрамя фатографаў плануецца запрашаць куратараў, мастацтвазнаўцаў, галерыстаў. «Наша мэта — прыцягнуць увагу да беларускай фатаграфіі», — кажуць аўтары праекта. У першым выпуску вандроўнік і фатограф Ягор Войнаў распавёў пра падыход да партрэта, фатаграфію, якая яго здзіўляе, Мінск, фотафестывалі і не толькі. Паслухаць падкаст можна на платформе беларускай фатаграфіі ФШ1 па спасылцы.
Показати все...
👍 6 4
Фото недоступнеДивитись в Telegram
KANAPLEV+LEIDIK навучаць людзей узростам 55+ здымаць тое, чаго не бачаць іншыя Дуэт KANAPLEV+LEIDIK сумесна з ініцыятывай PerspAKTIV правядуць 5 сустрэч у Варшаве для людзей 55+. Заклікаюць падавацца ўсіх, хто хоча правесці час у кампаніі людзей, якія прыгожа бачаць, але не ведаюць, як гэта адлюстраваць. "Далучайцеся да нас, калі вам не хапае шчырай і жывой камунікацыі", — дадаюць яны. Сустрэчы бясплатныя. Каб на іх патрапіць, трэба запоўніць форму па спасылцы.
Показати все...
7
Оберіть інший тариф

На вашому тарифі доступна аналітика тільки для 5 каналів. Щоб отримати більше — оберіть інший тариф.