fa
Feedback
Chrysalis Mag

Chrysalis Mag

رفتن به کانال در Telegram

Навіны беларускага і сусветнага мастацтва Наш сайт: https://chrysalismag.org Наш Instagram: https://instagram.com/chrysalismagazine

نمایش بیشتر
531
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-17 روز
-430 روز

در حال بارگیری داده...

ابر برچسب‌ها
هیچ داده‌ای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
اکتبر '24
اکتبر '24
+5
در 0 کانال‌ها
سپتامبر '24
+8
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '24
+6
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '24
+3
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '24
+10
در 1 کانال‌ها
Get PRO
مه '24
+27
در 1 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '24
+24
در 1 کانال‌ها
Get PRO
مارس '24
+12
در 3 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '24
+22
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '24
+22
در 4 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '23
+44
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '23
+16
در 2 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '23
+75
در 2 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '23
+40
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '23
+17
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '23
+15
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '23
+12
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '23
+6
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '23
+7
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '23
+11
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '23
+17
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '23
+25
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '22
+28
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '22
+7
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '22
+43
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '22
+18
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '22
+17
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '22
+29
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '22
+26
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '22
+69
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '22
+33
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '22
+53
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '22
+25
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '22
+20
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '21
+12
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '21
+14
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '21
+6
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '21
+5
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '21
+7
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '21
+11
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '21
+3
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '21
+219
در 0 کانال‌ها
تاریخ
رشد مشترکین
اشارات
کانال‌ها
31 اکتبر0
30 اکتبر0
29 اکتبر0
28 اکتبر0
27 اکتبر0
26 اکتبر0
25 اکتبر0
24 اکتبر0
23 اکتبر0
22 اکتبر0
21 اکتبر0
20 اکتبر0
19 اکتبر0
18 اکتبر0
17 اکتبر+2
16 اکتبر0
15 اکتبر+1
14 اکتبر0
13 اکتبر0
12 اکتبر0
11 اکتبر0
10 اکتبر0
09 اکتبر+1
08 اکتبر0
07 اکتبر+1
06 اکتبر0
05 اکتبر0
04 اکتبر0
03 اکتبر0
02 اکتبر0
01 اکتبر0
پست‌های کانال
Мастацтвазнаўца Дзмітрый Салодкі распачаў новы цыкл анлайн-лекцый. Далучыцца можна абсалютна безкаштоўна! У мінулы панядзелак
Мастацтвазнаўца Дзмітрый Салодкі распачаў новы цыкл анлайн-лекцый. Далучыцца можна абсалютна безкаштоўна! У мінулы панядзелак, 30 верасня, беларускі куратар і мастацтвазнаўца Дзмітрый Салодкі распачаў свой другі цыкл лекцый пра мастацтва і культуру. Цягам некалькі месяцаў ён будзе расказваць пра чалавека і ролю мастацтва ў яго жыцці. Усе анонсы, спасылкі на адкрытыя анлайн-лекцыі і дадатковыя матэрыялы мастацтвазнаўца публікуе ў сваім тэлеграм-канале @SalodkiArt. Далучыцца да яго можна безкаштоўна! Дзмітры Салодкі — мастацтвазнаўца, былы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея, куратар гучных даследчых праектаў «Чырвоны код нацыі. Сакральнасць, эстэтыка, улада», «Жаночы род» і «Чамы ты мяне пакінуў». З 2023 года Дзмітрый жыве ў Варшаве, дзе ў тым ліку праводзіць лекцыі і экскурсіі па тэме культуры і мастацтва. 🖼️ Фотаздымак Дзмітрыя Салодкага з асабістай старонкі ў Instagram

2
Мастака Аляксея Кузьміча зноў арыштавалі пасля новай акцыі. Цяпер па крымінальнай справе 21 верасня беларускі мастак-акцыяніс
Мастака Аляксея Кузьміча зноў арыштавалі пасля новай акцыі. Цяпер па крымінальнай справе 21 верасня беларускі мастак-акцыяніст правёў чарговую акцыю ў Францыі. Ён намаляваў фалічны сімвал з дапамогай фарбы і Вандомскай калоны, назваўшы гэта «Insemenation» («Апладненне»). «Ему вменяется криминальная статья: вандализм в отношении памятника архитектуры, представляющего культурное достояние Франции», — пішуць у Facebook Кузьміча. Нагадаем, раней мастака арыштоўвалі за акцыю «Рэнесанс», падчас якой ён пачаў раскопваць магілу мастака Ван Гога на французскіх могілках Овер-сюр-Уаз. Тады Кузьмічу прысудзілі штраф. Яму таксама пагражала дэпартацыя з ЕС, але пазней рашэнне замянілі на патрабаванне пакінуць толькі тэрыторыю Францыі. 🖼 Падчас акцыі «Insemenation» Аляксея Кузьміча.
360
3
У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстава Захара Кудзіна Персанальная выстава Кудзіна «З'ява», якая адкрыла
У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстава Захара Кудзіна Персанальная выстава Кудзіна «З'ява», якая адкрылася 12 верасня, — гэта спроба асэнсаваць феномен творцы, які стаў адной з самых яркіх зорак беларускага мастацтва апошніх дзесяцігоддзяў, пішуць у НЦСМ. У экспазіцыі можна пабачыць як ужо добра вядомыя працы, так і тыя, якія не экспанаваліся раней. Выставу можна наведаць да 27 кастрычніка з серады па нядзелю. Квіткі: дарослы — 9 BYN, льготны — ад 3 да 6 BYN. Каб даведацца трохі больш пра творчасць Кудзіна, можна паглядзець падборку яго прац на нашым сайце. А на адмысловым рэсурсе, прысвечаным мастаку, можна знайсці не толькі фотаздымкі яго выставачных праектаў, а яшчэ і 3D-праекцыю майстэрні, інтэрв'ю ў перыяд з 2016 па 2019 гады і не толькі. 🖼 Фота: НЦСМ.
356
4
Магчымасць з гарачым дэдлайнам! Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA аб'яўляе конкурс-выставу для маладых ілюстратар_ак і
Магчымасць з гарачым дэдлайнам! Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA аб'яўляе конкурс-выставу для маладых ілюстратар_ак і дызайнер_ак кніг Удзельнічаць у конкурсе могуць маладыя творцы ва ўзросце ад 17 да 39 гадоў уключна. Ад удзельнікаў чакаюць працы, звязаныя з кніжнай тэматыкай (вокладкі, ілюстрацыі, арт-букі, мастацкія праекты і іншае) у лічбавым фармаце. Кожны ўдзельні_ца можа падаць толькі адну заяўку. Лепшыя працы будуць прадстаўлены на выставе ў межах фестывалю, а пераможцы атрымаюць прызы і новыя магчымасці для развіцця ад ArtPradmova ‼️ Апошні дзень падачы заявак – 3 верасня. Падаць яе можна па спасылцы
374
5
Аб’яўлены прыём заявак на рэзідэнцыі ў Германіі і Польшчы Пра гэта паведаміў праект PerspAKTIV. Іх праграма разлічана на рэзі
Аб’яўлены прыём заявак на рэзідэнцыі ў Германіі і Польшчы Пра гэта паведаміў праект PerspAKTIV. Іх праграма разлічана на рэзідэнцыі ад 1 да 3 месяцаў у першай палове 2025 года для беларускіх дзеячоў культуры. Запрашаюцца дзеячы сучаснага мастацтва, перформансу, тэатра, музыкі і культурнага менеджменту. Перавага тым, хто працуе ў сучасных напрамках, не мае магчымасцяў для прафесійнага развіцця ў Беларусі ці стаў ахвярай рэпрэсій. ▪️Трэба падаць CV і партфоліа на ангельскай мове. ▪️Валоданне ангельскай абавязкова, нямецкай ці польскай — пажадана. Рэзідэнцыі пакрываюць выдаткі на падарожжа, пражыванне і стыпендыю. Дэдлайн падачы заявак — 19 жніўня 2024 года. Даведацца больш
344
6
Сёння мастаку і палітычнаму зняволенаму Алесю Пушкіну споўнілася б 59. Год таму ён памёр падчас таго, як адбываў свой тэрмін
Сёння мастаку і палітычнаму зняволенаму Алесю Пушкіну споўнілася б 59. Год таму ён памёр падчас таго, як адбываў свой тэрмін з-за партрэта Яўгена Жыгара і паўтарэння мастацкай акцыі "Падарунак прэзідэнту". Да дня нараджэння мастака выкладаем пераклад тэксту пра найважнейшыя падзеі ў гісторыі беларускага перфарматыўнага мастацтва. Сярод імёнаў важнае месца займае і Алесь Пушкін. Гэты пераклад стаў магчымы дзякуючы валантэрскай дапамозе нашых чытачоў. Пераклад — Maryia Virshych https://chrysalismag.org/project/series-_of_the_most_important_belarusian_performances
334
7
Мастак Аляксей Кузьміч знаходзіцца ў французскім СІЗА пасля акцыі «Рэнесанс». У яго сацсетках з'явіўся эпілог Пасля акцыі «Рэ
Мастак Аляксей Кузьміч знаходзіцца ў французскім СІЗА пасля акцыі «Рэнесанс». У яго сацсетках з'явіўся эпілог Пасля акцыі «Рэнесанс» акцыяніст Аляксей Кузьміч быў затрыманы паліцыяй і асуджаны да месячнага ўтрымання ў французскім СІЗА. Яго могуць перавесці на ўмоўнае пакаранне, калі ён заплаціць штраф памерам 1500 еўра. Мастаку таксама пагражае дэпартацыя з ЕС — зараз яго адвакаты спрабуюць аспрэчыць гэта. Адначасова ў сацсетках мастака з'явілася новае відэа — эпілог да яго мастацкага выказвання. У ім Кузьміч прапаноўвае ўзяцца «за рыдлёўку» і «адкапаць» свайго творцу. Нагадаем, 29 ліпеня мастак пачаў раскопваць магілу мастака Ван Гога на французскіх могілках Овер-сюр-Уаз. Кузьміч заявіў пра невыноснасць жыцця ў свеце, дзе закончыліся мастакі, таму ён заклікае Ван Гога вярнуцца. Як патлумачыў сам акцыяніст у яшчэ адным відэа, пралогу перформансу, у аснове ляжыць пратэст супраць пераўтварэння мастацтва ў камерцыялізаваную дзейнасць, калі з творчасці знікаюць пошук, любоў і таямніца.
425
8
З’явілася краўдфандынгавая платформа Gronka. Там можна падтрымаць у тым ліку мастацкія і культурныя праекты 17 ліпеня запусці
З’явілася краўдфандынгавая платформа Gronka. Там можна падтрымаць у тым ліку мастацкія і культурныя праекты 17 ліпеня запусцілася новая беларуская краўдфандынгавая платформа Gronka, дзе можна падтрымаць цікавыя і важныя ідэі і праекты ад беларускіх аўтараў, а таксама прапанаваць свой. «Мы — ананімныя энтузіясты і тэхнічная каманда, аб’яднаныя любоўю да творчасці і інавацый. Для нас важна было стварыць прастору, дзе беларусы і беларускі змогуць апублікаваць сваю ідэю і знайсці пад яе фінансаванне. Без пасрэднікаў, складаных заявак і незразумелых крытэраў», — пішуць стваральнікі праекта. На Gronka ўжо можна падтрымаць выданне «Граф Монтэ-Крыста» ад выдавецтва «Янушкевіч», праект 3D-мадэляў гістарычных помнікаў у дапоўненай рэальнасці, зборнік беларускіх калыханак ад «Этна-Традыцыі» і не толькі. Кожны апублікаваны праект прадугледжвае бонусы для спонсараў. Так, падтрымаўшы пераклад «Графа Монтэ-Крыста» можна атрымаць зніжку на кнігі выдавецтва. Платформа дасяжная па спасылцы.
366
9
Мультыплікатару Івану Вярбіцкаму дадалі яшчэ 2 гады калоніі. Ён падаў апеляцыю Іван — мастак-мультыплікатар з Гальшанаў. Перш
Мультыплікатару Івану Вярбіцкаму дадалі яшчэ 2 гады калоніі. Ён падаў апеляцыю Іван — мастак-мультыплікатар з Гальшанаў. Першапачаткова яго асудзілі на 8 гадоў і 1 месяц пазбаўлення волі адразу па некалькіх крымінальных артыкулах, а таксама ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў» КДБ. Праваабаронцы прызналі Вярбіцкага палітычным зняволеным. Вядома, што ў папраўчай калоніі яго як мінімум 2 месяцы трымалі ў ШІЗА і ПКТ, пасля чаго ўзмацнілі пакаранне і этапавалі ў турму. 8 траўня ў Барысаве мастака асудзілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі), дадаўшы яму 2 гады зняволення. У ліпені Мінскі абласны суд разгледзіць скаргу Івана на гэта рашэнне. Гэта ўжо не першы раз, калі мастака судзяць па арт. 411 КК — яшчэ адзін такі працэс адбыўся ў 2022 годзе.
366
10
Беларускія аніматаркі выпусцілі лялечны анімацыйны кліп Voblaka Відэа кінематаграфісткі Яніны Рашчынскай і Daria Kublashvili
Беларускія аніматаркі выпусцілі лялечны анімацыйны кліп Voblaka Відэа кінематаграфісткі Яніны Рашчынскай і Daria Kublashvili можна паглядзець па спасылцы. «Нарэшце магу падзяліцца сваім сумесным з Daria Kublashvili (Дашка Грубина) праектам, які мы рабілі апошнія некалькі месяцаў. Маленькая лялечная анімацыя на музыку гурта Dee Tree атрымалася сонечнай і цёплай. Дзякуй усім, хто дапамагаў і падтрымліваў», — напісала Рашчынская ў Facebook. 🖼 Кадр з кліпа, Facebook Яніны Рашчынскай.
410
11
Фатограф Яўген Атцецкі атрымаў ганарар за выставу, якая прайшла паўтары гады таму На днях на старонцы Атцецкага ў Facebook з'явіўся допіс пра тое, што ён нарэшце атрымаў грошы за выставу. — 467. Праз такую колькасць дзён я нарэшце атрымаў свой ганарар за выставу ў Юрмале, — напісаў фатограф у Facebook. — Па словах арганізатара з беларускага боку на правядзенне выставы спатрэбілася больш грошай, чым яны закладалі, таму вырашылі сэканоміць, як звычайна, на аўтарах (свой ганарар, вядома, атрымалі). Нагадаем, у сакавіку 2023 года ў Латвіі прайшла выстава, прысвечаная беларускаму пратэсту. Яе ўдзельнікамі сталі беларускія фатографы і мастакі, сярод якіх Яўген Атцецкі, Яўген Ярчак, Уладзімір Цэслер і Ганна Мядзведзева. Да ўдзелу ў выставе іх запрасіў беларускі актывіст Дзяніс Давыдаў, ён жа абяцаў творцам ганарар, які адразу выплачаны не быў нібыта з-за перавышэння бюджэту. Па спасылцы на нашым сайце можна сцісла пачытаць пра канфлікт разам з парадамі юрысткі аб тым, як мастакі і мастачкі могуць засцерагчы сябе ў падобных выпадках.
364
12
Будынак былога «Ок16» на Кастрычніцкай зноў выставілі на аўкцыён На пляцоўцы «ІПМ-Таргі» з’явіўся лот: завадскія карпусы па а
Будынак былога «Ок16» на Кастрычніцкай зноў выставілі на аўкцыён На пляцоўцы «ІПМ-Таргі» з’явіўся лот: завадскія карпусы па адрасе Кастрычніцкая, 16 у Мінску. Менавіта там з 2017 па 2021 гады, калі будынкі набыў Белгазпрамбанк, размяшчаўся культурны хаб «Ок16». У склад лота ўваходзяць тры будынкі агульнай плошчай 6 158 квадратных метраў, пабудаваныя ў 1907 годзе як завод «Энэргія». Стартавы кошт лота — 10 мільёнаў BYN, таргі пройдуць 6 жніўня. Раней памяшканні «Ок16» ужо выстаўлялі на аўкцыён у канцы 2022 года за трохі большую суму — 12,6 млн BYN, але тады прадаць будынкі, імаверна, не атрымалася.
386
13
«Сваю Асмалоўку нашу з сабой». Беларусы выпусцілі цішоткі з прынтамі пра гістарычны раён Праект Lizpinium выпусціў цішоткі з
«Сваю Асмалоўку нашу з сабой». Беларусы выпусцілі цішоткі з прынтамі пра гістарычны раён Праект Lizpinium выпусціў цішоткі з прынтамі з беларускімі матывамі. Так, у дызайне «Сваю Асмалоўку нашу з сабой» брэнд стылізаваў выгляд на гэты мінскі раён зверху. «Гэта напамін не толькі і не столькі пра адну Асмалоўку, колькі пра кожны двор, раён, мясціну, якая блізкая нашаму сэрцу», — кажуць аўтары. У іншым прынце, «Саламяныя павукі», спалучаны абрысы Беларусі з абрысамі традыцыйных беларускіх вырабаў — саламяных павукоў. «Як цэлае немагчыма без кожнага асобнага элемента, так і культура ёсць вынікам мноства элементаў і спалучэнняў», — сказана ў яго апісанні. Цішоткі unisex ва ўсіх памерах. Набыць іх можна па перадзамове. Кошт: 30 € / 130 zł.
342
14
Пастаноўку на аснове фотакнігі беларускай мастачкі Вольгі Бубіч пакажуць у тэатры ў Штутгарце 4 ліпеня ў тэатры Musik der Jah
Пастаноўку на аснове фотакнігі беларускай мастачкі Вольгі Бубіч пакажуць у тэатры ў Штутгарце 4 ліпеня ў тэатры Musik der Jahrhunderte у нямецкім Штутгарце пройдзе паказ сумеснай працы беларускай фатографкі, выкладчыцы і мастачкі Вольгі Бубіч і кампазітара Сяргея Неўскага «The Art of (not) Forgetting». «Траўматычныя і рэсурсныя ўспаміны беларускіх жанчын і ЛГБТК+ персон у выгнанні, сабраныя ў фотакнігу мастачкі Вольгі Бубіч, сталі асновай новай працы Сяргея Неўскага. Відэа, паказаныя ў межах перформансу, перадаюць складаныя эмоцыі і звяртаюцца да прыроды ўспамінаў — як індывідуальных, так і калектыўных», — сказана ў апісанні пастаноўкі. Паглядзець відэа з мінулага паказу працы можна па спасылцы.
356
15
Музей і калекцыі: новы выпуск падкаста пра сучаснае беларускае мастацтва ад каманды Open Muzej У новай размове параўноўваюць
Музей і калекцыі: новы выпуск падкаста пра сучаснае беларускае мастацтва ад каманды Open Muzej У новай размове параўноўваюць падыходы да працы са зборамі беларускага мастацтва. Госцяй эпізоду стала мастацтвазнаўца, культуралагіня і куратарка Вольга Архіпава. Працяглы час Вольга з’яўлялася вядучай навуковай супрацоўніцай аддзела сучаснага беларускага мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Другі госць — мастак, куратар і архівіст Андрэй Дурэйка. У 2018 годзе Андрэй стаў сукуратрам крайняй эдыцыі праекта ZBOR — выставы-даследавання гісторыі сучаснага мастацтва Беларусі за апошнія 30 гадоў. Выпуск даступны на платформах Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox па спасылцы.
354
16
У варшаўскай галерэі пашкодзілі працу Яны Шостак і скралі яе артэфакт Нацыянальная мастацкая галерэя Zachętа яшчэ 8 чэрвеня а
У варшаўскай галерэі пашкодзілі працу Яны Шостак і скралі яе артэфакт Нацыянальная мастацкая галерэя Zachętа яшчэ 8 чэрвеня адкрыла выставу «Слёзы шчасця». Часткай экспазіцыі стала майстэрня мастачкі Яны Шостак. На стале размясцілі кнігі, альбомы, і прыналежнасці для малявання, а таксама тлумачэнне, што можна з імі рабіць. У першы ж дзень працы выставы нехта здзейсніў акт вандалізму. У сшытку мастачкі чырвонай фарбай намалявалі скрыжаваныя серп і молат і напісалі «a new world will rise from the ashes of the old» («новы свет паўстане з попелу старога»). Таксама скрадзена шаль з выявамі беларускіх палітвязняў. «Мая праца знаходзілася ў калідоры з інфармацыяй, што яе можна праглядаць, чапаць. Але не разбураць», — заявіла Яна Шостак. У галерэі назвалі ўчынак «прыступам глупства» і дадалі, што рэчы, якія прывезла Яна, не былі інвентарызаваныя, бо фармальна не мелі статусу працы. Мастачка вырашыла, што праца застанецца ў тым стане, як ёсць. Да яе прыклалі ліст з тлумачэннем таго, што адбылося.
407
17
Выйшаў ужо другі эпізод падкаста пра беларускую фатаграфію ад Яўгена Атцецкага і Кацярыны Кузьмічовай У ім вядучыя гавораць з
Выйшаў ужо другі эпізод падкаста пра беларускую фатаграфію ад Яўгена Атцецкага і Кацярыны Кузьмічовай У ім вядучыя гавораць з фатографкай і выкладчыцай Вольгай Бубіч пра яе праекты «Больше, чем Я» і «Искусство (не) помнить», абмяркоўваюць важнасць ведання сямейнай гісторыі, калектыўную памяць і «бяспамяцтва» беларусаў. Напрыканцы выпуску Вольга распавяла пра любоў да фотакніг і сваю асабістую калекцыю. «Далягляд» — падкаст, дзе Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова размаўляюць з гасцямі пра фатаграфію, творчасць і жыццё. Акрамя фатографаў плануецца запрашаць куратараў, мастацтвазнаўцаў, галерыстаў. «Наша мэта — прыцягнуць увагу да беларускай фатаграфіі», — кажуць аўтары праекта. У першым выпуску вандроўнік і фатограф Ягор Войнаў распавёў пра падыход да партрэта, фатаграфію, якая яго здзіўляе, Мінск, фотафестывалі і не толькі. Паслухаць падкаст можна на платформе беларускай фатаграфіі ФШ1 па спасылцы.
456
18
KANAPLEV+LEIDIK навучаць людзей узростам 55+ здымаць тое, чаго не бачаць іншыя Дуэт KANAPLEV+LEIDIK сумесна з ініцыятывай Per
KANAPLEV+LEIDIK навучаць людзей узростам 55+ здымаць тое, чаго не бачаць іншыя Дуэт KANAPLEV+LEIDIK сумесна з ініцыятывай PerspAKTIV правядуць 5 сустрэч у Варшаве для людзей 55+. Заклікаюць падавацца ўсіх, хто хоча правесці час у кампаніі людзей, якія прыгожа бачаць, але не ведаюць, як гэта адлюстраваць. "Далучайцеся да нас, калі вам не хапае шчырай і жывой камунікацыі", — дадаюць яны. Сустрэчы бясплатныя. Каб на іх патрапіць, трэба запоўніць форму па спасылцы.
372
19
Куды схадзіць на Ноч музеяў-2024 у Мінску, Вільні і Варшаве? Сабралі варыянты 🎥 У прасторы mooon у мінскім ТЦ Palazzo адбудзецца мерапрыемства «Ночь музеев: точка притяжения». Кожны і кожная атрымае магчымасць наведаць кіно і лекцыі пра мастацтва, а таксама паглядзець на працы сучасных беларускіх творцаў. 🏰 У Палацы мастацтваў абяцаюць насычаную праграму «Любимое время… Ночь». Акрамя фестываля Арт-Мінск 2024, там падрыхтавалі лекцыі і сустрэчы з мастакамі, майстар-класы па калажу, лінагравюры, жывапісу і не толькі. 👀 У Нацыянальным мастацкім можна наведаць квэст у абсалютнай цемры, распісаць шоперы, самастойна стварыць паштоўку на майстар-класы па лінагравюры і нават намаляваць што-небудзь кавай. 🎨 НЦСМ у Мінску запрашае на творчую сустрэчу з мастакамі і лекцыі пра мастацтва, архітэктуру і ўрбанізм. 🤓 Ноч музеяў у «Арт Фабрыцы» адметная варкшопам па стварэнню папяровага арта, экскурсіямі, маляваннем у тэхніцы калякі, роспісам кубкаў, а таксама праектам «Activation» ад Kudin Project. ❤️‍🩹 У Нацыянальнай оперы Варшавы можна будзе пабачыць сукенку з партрэтамі палітвязняў беларускай мастачкі Яны Шостак у рамках выставы брэнда адзення Risk. 🏠 І таксама ў Варшаве адбудзецца мерапрыемства Art here — Art now ў межах выставы Suitcase ад Art Projekt Revolution. З 18.00 да 00.00 мастакі будуць ствараць працы на тэму дома, адначасова з гэтым зладзяць літаратурны вечар і замалёўкі пры падтрымцы One Coffee — One Sketch Warsaw. Лакацыя — галерэя Przeciąg 📚 Беларускі музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні запрашае на адкрыццё выставы графікі мастака Алега Аблажэя. Пакажуць працы, створаныя падчас вучобы на факультэце графікі Віленскай акадэміі мастацтваў, і не толькі.
403
20
Беларускія фатографы запускаюць падкаст. Праз яго можна будзе даведацца, чым зараз жыве фатаграфічная супольнасць Сёння Белар
Беларускія фатографы запускаюць падкаст. Праз яго можна будзе даведацца, чым зараз жыве фатаграфічная супольнасць Сёння Беларуская фатаграфічная платформа абвесціла пра запуск падкасту «Далягляд». Яго мэта — прыцягнуць увагу да беларускай фатаграфіі і аўтараў, зрабіць іх галасы гучнейшымі, а фатаграфіі больш бачнымі. Вядоўцы новага падкасту Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова. Першы эпізод-знаёмства ўжо дасяжны на Apple, Spotify і YouTube. Слухаць яго можна па спасылцы
355