707
订阅者
无数据24 小时
-17 天
无数据30 天
帖子存档
707
+3
📅 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Зарэцкага
Сёння 125 гадоў з дня нараджэння яшчэ аднаго таленавітага пісьменніка, якога Беларусь страціла ў 1930-ыя гады - Міхася Зарэцкага (сапраўднае імя Міхась Яўхімавіч Касянкоў).
Ён нарадзіўся 20 лістапада 1901 году ў вёсцы Высокі Гарадзец, Сенненскага павету, Магілёўскай губерні. 29 кастрычніка 1937 г. быў растраляны ў Мінску як "чалец нацыянал-фашысцкай групоўкі". Рэабілітаваны, але на дзесяцігоддзі страчаны і забыты.
На здымках некалькі вокладак яго кніг:
"У віры жыцця" (1925), "42 докумэнты і двое Жвіроўскіх" (1926), "Пад сонцам" (1925), "Сцежкі-дарожкі" (1929).
#памяць
20 11月, 08:09
707
📅 95 гадоў з дня нараджэння Анатоля Вярцінскага
Сёння 18 лістапада спаўняецца 95 гадоў ў дня нараджэння паэта і грамадскага дзеяча Анатоля Вярцінскага (1931-2022).
Нарадзіўся ў в. Дзямешкава Лепельскага раёну. Скончыў журфак БДУ. Першыя вершы з'явіліся ў друку ў 1950-ых гг. Дэбютны зборнік "Песня пра хлеб" выйшаў у 1962 г. Працаваў у "ЛіМ" і выдавецтве "Беларусь". У 1990-95 гг. быў дэпутатам ВС.
Менавіта ён пад сваю рэдактарскую адказнасць выдаў у газеце «Літаратура і мастацтва» № 23 за 3 чэрвеня 1988 г. артыкул "Курапаты - дарога смерці" З. Пазняка і Я. Шмыгалёва, які разам з іншымі апрылюдненымі ўлікамі стаў падставай для ўзбуджэння галоўным пракурорам БССР Г. Тарнаўскім першай крымінальнай справы ў СССР па фактах злачынстваў, учыненых НКУС.
На фота магіла А. Вярцінскага на Заходніх могілках Мінска.
#памяць
18 11月, 08:20
707
📸 Віктар Дайліда
На здымку 1980-ых гг. пісьменнік Віктар Дайліда (1930-2006).
#здымак
16 11月, 08:09
707
Уладзіслаў Ахроменка
На тыдні ўзгадвалі пісьменніка Уладзіслава Ахроменку (1965-2018), якога раптоўна не стала 9 лістапада 2018 году.
На здымку яго магіла на Заходніх могілках Мінска. Як і ў сумнай гісторыі з ушанаваннем Адама Мальдзіса - на магіле толькі драўляны крыжык, які хутка знікне і ператворыць пахаванне ў безыменнае.
#памяць
13 11月, 04:03
707
Пісьменніцкія манеты
5 гадоў таму Нацбанк Беларусі (у траўні 2021 году) выпусціў памятныя манеты: «Іван Мележ. 100 гадоў», «Іван Шамякін. 100 гадоў» і «Кандрат Крапіва. 125 гадоў».
Кожная манета выпускалася ў двух варыянтах: срэбная – наміналам 20 рублёў, медна-нікелевая – наміналам 1 рубель.
Гэта былі не першыя манеты ў гонар пісьменнікаў, але, хіба, апошнія з таго часу...
❓А вы маеце якую-небудзь "пісьменніцкую" манету?
#нумізматыка
10 11月, 08:10
707
📸 Аляксей Пысін
На фота магіла празаіка Аляксея Пысіна (1920-1981) са смерці якога сёлета мінула 45 гадоў.
Магіла дагледжаная, але чатыры дзесяцігоддзі стаіць прыкрай арфаграфічнай памылкай ў подпісе - "прЕмія" замест "прЭміі".
#памяць
07 11月, 03:59
707
85 гадоў з дня смерці Змітрака Бядулі
У Казахстанскім бежанстве 3-га лістапада 1941 года памёр пісьменнік Змітрок Бядуля (1886-1941).
Ён меў больш за дзесятак творчых псеўданімаў:
Бядуля З.; Бядуля Змітро; Бядуля Змітрок; Бядуля-Ясакар; Вольны; Вольны Л.; Іскра; Марыля; Падарожны; Святогор; Сымон Пустэльнік; Сымон Тутэйшы; Чырвоны Ярыла; Чырвоны Ярылка; Ярыла Паўстанец; Ясакар; Ясакар З.
А нарадзіўся ён у Пасадцы Лагойскага раёна Шмуэлем бен Хаімам Плаўнікам.
#памяць
03 11月, 08:19
707
📘 Першы крок
«Першы крок: зборнік вершаў гуртка маладых беларускіх паэтаў у Латвіі» (Рыга, 1926 год)
#вокладка
01 11月, 04:04
707
Цішка Гартны
Сёння ў гадавіну "расстрэльнае" ночы, калі з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. у Мінску былі знішчаныя больш як 100 прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі ўзгадайма і пісьменніка, грамадскага дзеяча і навукоўцу Зміцера Жылуновіча (псеўд. Цішка Гартны) (1887 - 1937), які не дажыў і да кастрычніка, а быў забіты ў Магілёве ў закрытай псіхіятрычнай лякарні.
Доўгі час месца яго пахавання было не вядомым, толькі ў канцы 1980-ых гг. высветлілася, што апошні спачын ён знайшоў на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве.
Там 11.4.1989 г. быў устаноўлены сціплы самаробны памятны знак (на фота).
Чалавек, які ўзначальваў Дзяржвыдавецтва і Цэнтральны архіў БССР, быў рэдактарам "Савецкай Беларусі" і першым рэдактарам часопіса "Полымя", сябрам Інбелкульта і намеснікам міністра асветы, не заслужыў нават пасмяротнага помніка - толькі гэтая жалезная памятка ў глухім кутку лесапарка - адзінае, што нагадвае пра яго нашчадкам.
#памяць
29 10月, 08:15
707
📘 "Салавей"
На здымку зборнік 1928 году Змітрака Бядулі "Салавей".
#вокладка
28 10月, 05:03
707
+8
"ЛіМ" RIP
На тыдні стала вядома, што знакамітая газета "ЛіМ" з наступнага году перастане існаваць як самастойнае выданне і захаваецца толькі ў выглядзе дадатку да "Звязды". Так бясслаўна завяршаецца амаль стогадовая гісторыя знакавай для айчыннай культуры і літаратуры газеты, якой у лютым наступнага году споўнілася б 95 гадоў - першы нумар выйшаў 26 лютага 1932 г.
Газета была больш за 90 год люстэркам культурніцкага жыцця краіны - з усімі ўласцівымі часу заганамі і посьпехамі, вагалася разам з ідэалогіяй, хваліла ды цкавала па адмашцы зверху, перажывала часы заняпаду і ўздымы, і хоць яе лепшыя часы даўно мінулі, але пісала яна пра беларускае ды па-беларуску, і была адзінай газетай "творчай інтэлігенцыі", як сведчыў надпіс на галоўнай старонцы.
#гісторыя
24 10月, 04:59
707
📸 Радзіма трох паэтаў
На фота памятны камень усталяваны ў вёсцы Зачэпічы, Дзятлаўскага раёна, у якой жылі адразу тры паэты: Герасім Прамень (1906-1964), Пятрусь Граніт (1909-1980), Васіль Струмень (1914-1992).
Камень усталяваны на вуліцы імя П. Граніта.
І, хаця вёска Зачэпічы, у нашыя дні амаль нежылая, такі клопат па захаванні памяці таленавітых землякоў варты ўсялякай павагі і пераймання.
#гісторыя
22 10月, 08:09
707
+3
📘 Альманах "Нёман"
На фота вокладка альманаха пісьменнікаў Гарадзеншчыны “Нёман” (1956 год). На старонках: вершы Міхася Васілька, маладыя паэты П. Макаль, М. Арочка, С. Бандарэнка, Я. Еўсцігнееў, Г. Шутэнка і інш., таксама празаікі-пачаткоўцы В. Быкаў і А. Карпюк. Першы выпуск альманаха выйшаў накладам 5000 ас.
А як жа назвалі альманах "Нёманам", хіба вядомы часопіс "Нёман" "падзяліўся" назвай, спытаеце вы? Не, тады гэты агульнарэспубліканскі часопіс назвываўся "Отчизна" і выходзіў з 1945 г. па-руску. У 1947 г. ён стаў "Савецкай атчызнай", і толькі ў 1960 г. часопіс стаў "Неманам".
Таму, першым быў гарадзенскі альманах і хто ведае, калі б назва не прагучала тады ў 1956 г. ці ўзяў бы яе сталічны часопіс?
Дарэчы "Нёманам" праз "ё" часопіс стаў афіцыйна на вокладцы толькі ў 1988 г...
#гісторыя
19 10月, 08:19
707
📸 Мікола Арочка
На фота пачатку 1960-ых гг. малады паэт Мікола Арочка (1930-2013).
#здымак
17 10月, 05:00
707
📸 Анатоль Шушко
На здымку паэт Анатоль Шушко (1954-2018). Жыў і працаваў у Пінску.
#здымак
13 10月, 08:10
707
📸 Віктар Шалкевіч
На здымку вядомы гарадзенскі бард і літаратар Віктар Шалкевіч. Здымак зроблены ў першай палове 1970-ых гг. падчас праходжання тэрміновай службы ў савецкіх ваенна-марскіх сілах. За ім цікавая гісторыя - на рэйдзе Кейптаўна савецкі карабель на якім служыў старшына першай стацці Шалкевіч, у межах акцыі міжнароднага марскога сяброўства прымаў дэлегацыю брытанскага экіпажа, а пасля сам адведваў карабель флоту яе Вялікасці. Так у руках Віктара Шалкевіча апынуўся карабельны брытанскі кот, а на галаве - афіцэрская фуражка ВМС Вялікабрытаніі.
#гумар
11 10月, 04:59
707
📘 "Сонечная паводка"
На фота вокладка кніжка вершаў паэта Аляксея Пысіна 1962 года "Сонечная паводка".
У зборніку змешчаныя такія пазнавальныя "пысінскія" творы як - "Была бранёю гімнасцёрка…", "Магілёўская шаша", "У мяне аж мільён адрасоў", "Хто бачыў, як дубы цвітуць…", "Курганы" - і іншыя - пра прыроду роднай Магілёўшчыны, трагізм і гераізм вялікай вайны, а таксама творы на вечныя тэмы працы, сяброўства і кахання.
#вокладка
08 10月, 08:20
707
📸 На Нарачы
Здымак 1971 г. зафіксаваў гэтую пачэсную літарацкую кампанію на нарачанскім адпачынку: Аркадзь Куляшоў, Міхась Лынькоў, Віталь Вольскі, Максім Танк.
#гісторыя
06 10月, 05:01
707
📸 Стары здымак
У гасцях у паэткі Ніны Мацяш у Белаазерску: Уладзімір Васілевіч, Васіль Жуковіч, Анатоль Вярцінскі.
2000 год.
#здымак
03 10月, 05:00
707
📅 95 гадоў з дня нараджэння Ніла Гілевіча
30 верасня 1931 г. нарадзіўся народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч.
Здымак Валера Дубоўскага.
***
Дзе па роднай зямлі ні крочыў –
Скрозь – ад Прыпяці да Дзвіны –
Перш за ўсё мне ласкалі вочы
Жыта, сосны і валуны.
Дзе ў далёкіх маіх вандроўках
Я ні сніў аб Радзіме сны –
Паўставалі ў іх зноў і зноўку:
Жыта, сосны і валуны.
I па самай высокай мерцы
Мне ўжо ясна, што да труны
Данясу я не шмат у сэрцы:
Жыта, сосны і валуны.
О, сябры! Калі нешта значыць
Мой усім вам паклон зямны –
Хай і цень мой з пагорка бачыць
Жыта, сосны і валуны.
Ніл Гілевіч
Дзякуй, што былі, Ніл Сымонавіч!
#памяць
30 9月, 08:10
