WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
前往频道在 Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
显示更多759
订阅者
-124 小时
-57 天
-1030 天
数据加载中...
吸引订阅者
六月 '26
六月 '26
+2
在0个频道中
五月 '26
+15
在3个频道中
Get PRO
四月 '26
+24
在8个频道中
Get PRO
三月 '26
+50
在14个频道中
Get PRO
二月 '26
+22
在7个频道中
Get PRO
一月 '26
+18
在3个频道中
Get PRO
十二月 '25
+35
在7个频道中
Get PRO
十一月 '25
+13
在2个频道中
Get PRO
十月 '25
+13
在4个频道中
Get PRO
九月 '25
+38
在6个频道中
Get PRO
八月 '25
+32
在4个频道中
Get PRO
七月 '25
+23
在5个频道中
Get PRO
六月 '25
+15
在5个频道中
Get PRO
五月 '25
+22
在5个频道中
Get PRO
四月 '25
+20
在6个频道中
Get PRO
三月 '25
+32
在8个频道中
Get PRO
二月 '25
+35
在7个频道中
Get PRO
一月 '25
+44
在10个频道中
Get PRO
十二月 '24
+54
在8个频道中
Get PRO
十一月 '24
+38
在7个频道中
Get PRO
十月 '24
+28
在4个频道中
Get PRO
九月 '24
+50
在13个频道中
Get PRO
八月 '24
+55
在14个频道中
Get PRO
七月 '24
+29
在7个频道中
Get PRO
六月 '24
+35
在8个频道中
Get PRO
五月 '24
+45
在10个频道中
Get PRO
四月 '24
+58
在15个频道中
Get PRO
三月 '24
+61
在9个频道中
Get PRO
二月 '24
+33
在9个频道中
Get PRO
一月 '24
+72
在12个频道中
Get PRO
十二月 '23
+65
在6个频道中
Get PRO
十一月 '23
+119
在14个频道中
Get PRO
十月 '23
+261
在4个频道中
| 日期 | 订阅者增长 | 提及 | 频道 | |
| 04 六月 | 0 | |||
| 03 六月 | +1 | |||
| 02 六月 | +1 | |||
| 01 六月 | 0 |
频道帖子
Экспертка Офіса Святланы Ціханоўскай і член Каардынацыйнай рады Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з КГБ, бо меркавала, што супрацоўнічае з СБУ
Раман Пратасевіч паказаў у эфіры відэа, дзе экспэртка Офісу Ціханоўскай і сябра Каардынацыйнай рады Аліна Харысава пагаджаецца супрацоўнічаць з СБУ (а на самой справе, з КГБ), а таксама фрагмэнты яе перапіскі з гэбістамі.
У адказ Харысава заявіла, што каля году таму зь ёй зьвязаўся чалавек, які назваўся супрацоўнікам СБУ. Паводле яе, у той час яна знаходзілася ў цяжкім псыхалягічным стане праз ціск з боку КДБ і праблемы са здароўем.
"Пазней з яго боку пачаліся пытаньні пра офіс, пра Сяргея, пра пераезд. Я ніводнага разу не напісала нічога звыш таго, што ёсць у пабліку / што я агучвала на эфірах «Еўрарадыё». Калі я бачыла, што пытаньні паступаюць па справах, якія ніяк не тычацца Украіны, я казала, што гэта ніяк не тычыцца Украіны.
У большасьці момантаў я строіла з сябе дурнічку і ігнаравала паведамленьні па некалькі сутак, таму што я зразумела, што сітуацыя вельмі дзіўная. Я выдаляла дыялог для двух бакоў, блакавала кантакт, але ён пісаў з новых, тэлефанаваў па шмат разоў на дзень (я ні разу не падняла слухаўку), пасля чаго забараніла тэлефанаваць не кантактам, але ён пісаў мне і пагражаў расправай" — заявіла Харысава.
Яна сьцьвярджае, што не перадала ніякай закрытай інфармацыі і хутка зразумела, што сытуацыя выглядае падазрона. Пасьля пагрозаў з боку суразмоўцы кантакты былі спыненыя.
Харысава прызнала памылкай запіс відэа пра гатоўнасьць супрацоўнічаць, але падкрэсьліла, што не «зьліла» ніводнага факту. Яна таксама паведаміла пра прыпыненьне супрацоўніцтва з усімі арганізацыямі і ініцыявала праверку ў дачыненьні да сябе.
| 2 | У Беларусі хваля рэпрэсій студэнтаў Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсітэту і іх сваякоў
2 чэрвеня па ўсёй краіне прайшлі масавыя ператрусы і допыты ў датычных да ўніверсітэта людзей, а таксама ў іх сваякоў. 3 і 4 чэрвеня ператрусы працягнуліся. Вядома, што допыты і ператрусы праходзіць паводле артыкулаў за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» і «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасці». На цяперашні момант праваабаронцам вядома пра больш 30 ператрусаў.
Бацькоў вымушаюць звязвацца з дзецьмі, якія вучацца ў ЭГУ і жывуць у Летуве, каб тыя адлічыліся і вярнуліся ў Беларусь. Ім даюць да 10 дзён на выключэньне з універсітэта. Сілавікі наўпрост кажуць — калі іх дзеці не адлічацца з ЭГУ, то паводле крымінальнай справы будуць затрыманыя іх бацькі. Вядома, што некаторыя сваякі студэнтаў ужо затрыманыя.
Таксама КДБ прыходзіць да выпускнікоў універсітэта — вядома, пра выпускі ад 2019 да 2025 года. У іх патрабуюць прадаставіць дыпломы аб сканчэньні. | 150 |
| 3 | «Курапаты – дарога сьмерці» – праўда, што абудзіла нацыю
“Здарылася неверагоднае. У ЦК прамаргалі. Трэцяга чэрвеня артыкул быў надрукаваны” – так успамінае дзень выхаду артыкула „Курапаты – дарога сьмерці” Зянон Пазьняк.
https://warta.media/2849 | 208 |
| 4 | Bloomberg: украінскія ўдары па НПЗ выклікалі найбуйнейшае падзеньне нафтаперапрацоўкі ў Расеі за апошнія 16 гадоў
У траўні Ўкраіна нанесла рэкордныя 30 удараў па расейскай нафтавай інфраструктуры. Паводле Bloomberg, пад атакі трапілі восем з дзесяці найбуйнейшых НПЗ Расеі.
У выніку Масква была вымушаная забараніць экспарт авіяцыйнага паліва да канца лістапада, каб пазьбегнуць ягонага дэфіцыту на ўнутраным рынку.
Паводле зьвестак выданьня, аб’ёмы нафтаперапрацоўкі ў Расеі зьнізіліся да 4,58 млн барэляў за дзень — на 13% менш, чым год таму. Гэта найніжэйшы паказьнік з 2009 году.
Як адзначае Bloomberg, украінскія сілы зьмянілі тактыку і ўсё часьцей наносяць удары па ўстаноўках другаснай перапрацоўкі нафты. Іх рамонт больш складаны і дарагі, а міжнародныя санкцыі ўскладняюць пастаўкі неабходнага абсталяваньня. | 236 |
| 5 | Расейска-армянская гандлёвая вайна: Расея амаль цалкам забараніла ўвоз рыбы і рыбнай і іншай прадукцыі з Армэніі
Гэта стала адказам на спробы Армэніі зблізіцца з Эўропай і ЗША, вызваліўшыся ад уплыву Расеі.
Рассельгаснагляд паведаміў, што з 2 чэрвеня неабходна спыніць вэтэрынарную сэртыфікацыю жывой рыбы і рыбнай прадукцыі для расейскага рынку амаль ад усіх вытворцаў. Выключэньне зроблена толькі для двух прадпрыемстваў, якія прайшлі інспэкцыю.
Абмежаваньні ўводзяцца на фоне пагаршэньня адносінаў паміж Масквой і Ерэванам. У Расеі крытычна ставяцца да збліжэньня Армэніі з Эўразьвязам. 29 траўня Ўладзімер Пуцін зноў згадаў Армэнію ў кантэксьце імкненьня да ЭЗ, а краіны ЭАЭС — Расея, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан — заявілі пра магчымыя рызыкі для саюзу ў выпадку эўраінтэграцыі Армэніі.
Раней Рассельгаснагляд ужо абмежаваў увоз армянскіх кветак, а таксама агуркоў, памідораў, перцаў, зеляніны і трускавак. Да таго ж Расспажыўнагляд раней забараніў пастаўкі армянскага каньяку, вінаў і мінэральнай вады «Джэрмук». | 207 |
| 6 | У Беларусі вызначылі тры магчымыя пляцоўкі для захаваньня радыеактыўных адкідаў
Улады вызначылі тры раёны, дзе можа быць пабудаваны пункт захаваньня радыеактыўных адкідаў: Астравецкі раён Гарадзенскай вобласьці, Мсьціслаўскі раён Магілёўскай вобласьці і Хойніцкі раён Гомельскай вобласьці.
Канчатковае месца выберуць пасьля экалягічнай ацэнкі і грамадзкіх абмеркаваньняў. У «БелРАА» сьцьвярджаюць, што аб’ект будзе прызначаны для доўгатэрміновай ізаляцыі нізка- і сярэднеактыўных радыеактыўных адкідаў без іх трапленьня ў навакольнае асяродзьдзе. | 206 |
| 7 | Расейскі тэрор: у Дняпры колькасьць загінулых узрасла да 15 чалавек, сярод іх двое дзяцей. У Кіева — да 6 чалавек
«Целы жанчыны і васьмігадовага хлопчыка ратавальнікі дасталі з-пад руінаў чатырохпавярховага дому ў Дняпры, зьнішчанага ворагам», — адзначыў кіраўнік АВА Ганжа.
Паводле яго, на 12:00 у горадзе вядома пра 37 пацярпелых. Зь іх 22 чалавекі застаюцца ў шпіталях з пераломамі, аскепкавымі раненьнямі, рванымі і рэзанымі ранамі, а таксама мінна-выбуховымі траўмамі і акубаратраўмамі.
У Кіеве колькасьць загінулых узрасла да шасьці чалавек. Пра гэта паведаміў кіраўнік гарадзкой вайсковай адміністрацыі Цімур Ткачэнка. На 12:00 мэдыкі пацьвярджаюць 64 параненых.
«На жаль, гэтыя лічбы могуць быць не канчатковымі», — адзначыў Ткачэнка.
Уначы РФ атакавала Ўкраіну 73 ракетамі і 656 дронамі розных тыпаў, паведамілі ў Паветраных сілах. Сярод іх:
- восем супрацькарабельных ракетаў «Цыркон»;
- 33 балістычныя ракеты «Іскандэр-М»;
- 27 крылатых ракетаў Х-101;
- пяць крылатых ракетаў «Калібр».
СПА зьнішчыла або абясшкодзіла 40 ракетаў і 602 беспілотнікі. Трапленьні 30 балістычных, трох крылатых ракетаў і 33 дронаў зафіксаваныя ў 38 месцах, яшчэ ў 15 лакацыях упалі абломкі БПЛА. | 221 |
| 8 | Родным студэнтаў ЭГУ пагражаюць крымінальнымі справамі
Пра гэта наўпрост кажуць сілавікі — калі іх дзеці не адлічацца з Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсітэту, то паводле крымінальнай справы будуць затрыманыя сваякі студэнтаў.
Як паведамляе Вясна, сёньня па ўсёй краіне праходзяць ператрусы і допыты ў людзей, якія неяк датычныя да ўніверсітэта. | 310 |
| 9 | Павал "Дзядзька" Шурмей: "Полк імя Кастуся Каліноўскага не мае нічога агульнага з БВА і Мікітам Забугам"
"Яшчэ ў лютым гэтага года Рада камандзіраў Палка афіцыйна заявіла, што мы ня маем ніякіх стасункаў з грамадска-палітычнай арганізацыяй "Беларуская вызвольная армія" (БВА).
Сёньня мы вымушаныя нагадаць пра гэта зноў. Спробы сьпекуляваць на нашым імені і крыві нашых пабрацімаў працягваюцца. Мы катэгарычна супраць таго, каб імя Палка выкарыстоўвалі ў палітыцы і піяр-гульнях". | 393 |
| 10 | Ва Украіне быў затрыманы сын кіраўніцы "Місіі беларускіх дэмсілаў", якую прызначыла Ціханоўская
Мікіту Шаціліна падазраюць у тым, што ён за грошы дапамагаў ахвочым пазбегнуць прызыву падрабляць неабходныя дакументы і нелегальна пакідаць межы Украіны.
На гэты момант ён вызвалены з-пад варты, але знаходзіцца пад сьледствам. Каментаваць справу Мікіта адмовіўся: "Даваць каментары па сутнасьці справы забаронена законам".
Ён адзначыў, што затрыманьне адбылося яшчэ 26 траўня. | 934 |
| 11 | Жыхар Беразіно, які "падрываў аўтарытэт дзяржаўнай улады", аказаў узброены супраціў пры спробе затрыманьня, праніўшы аднаго міліцыянта нажом
Пра гэта паведаміў Следчы камітэт.
Паводле версіі следства, 22 лістапада 47-гадовы мужчына зрабіў надпіс каля будынка РАУС. Пазней, калі да яго прыехаў нарад міліцыі, ён двойчы ўдарыў аднаго з супрацоўнікаў кухонным нажом і ўцёк у лес.
На наступны дзень мужчыну затрымалі пры ўдзеле спецназа. У СК сцвярджаюць, што падчас затрыманьня ён зноў спрабаваў атакаваць сілавікоў нажом, пасля чаго ў яго стралялі. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай.
Таксама ў ведамстве заявілі, што мужчына некалькі гадоў «падрываў аўтарытэт дзяржаўнай улады і дыскрэдытаваў супрацоўнікаў праваахоўных органаў», публікуючы на сваёй старонцы ў сацсетках «экстрэмісцкія матэрыялы». | 478 |
| 12 | Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»
31‑гадовая Дар'я Калінава ў юнацкія гады была гонарам Светлагорска і штогод збірала дыпломы на рэспубліканскіх школьных алімпіядах. Нядаўна яе асудзілі па палітычнай крыміналцы.
Дзяўчына вучылася ў мясцовай гімназіі і з шостага класа ўдзельнічала ў алімпіядах па працоўным навучаньні. З 2007‑га па 2012 год станавілася пераможцай абласных і заключных этапаў рэспубліканскай алімпіяды.
Таксама гімназістка брала ўзнагароды на міжнародных фестывалях даследчых прац і ў розных творчых конкурсах. Пасля заканчэньня школы Дар'я вучылася ў Еўропе, піша «НН».
Нядаўна стала вядома, што Дар'ю Калінаву асудзілі ў Гомельскім абласным судзе. Яе абвінавацілі ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і 2 артыкула 361‑4 КК).
Акалічнасьці справы невядомыя. Дакладны прысуд таксама невядомы, але гэта ці «хімія» з накіраваньнем, ці калонія. | 427 |
| 13 | 21 траўня — пяць гадоў з дня сьмерці Вітольда Ашурка
21 траўня спаўняецца пяць гадоў з дня трагічнай гібелі палітвязьня Вітольда Ашурка ў шклоўскай калёніі №17. Абставіны ягонай сьмерці дагэтуль застаюцца нявысьветленымі. Для многіх беларусаў Вітольд Ашурак стаў сымбалем мужнасьці, прынцыповасьці і ахвяры, прынесенай дзеля Беларусі і свабоды.
Вітольд Ашурак быў актыўным грамадзкім дзеячам: сябрам Партыі БНФ, абласным каардынатарам руху «За Свабоду». Ён удзельнічаў у выбарчых кампаніях, уздымаў экалягічныя праблемы, арганізоўваў грамадзкія акцыі, разам з паплечнікамі даглядаў і ўшаноўваў месцы памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
Упершыню яго затрымалі пасьля падзеяў Плошчы 2020 году. Але нават перасьлед і турэмнае зьняволеньне не зламалі ягонай веры ў праўду і Беларусь.
Шчыры беларус, патрыёт і змагар за свабоду, Вітольд Ашурак загінуў ва ўзросьце 51 году.
У памяць пра яго і ўсіх палітвязьняў 21 траўня адзначаецца як Дзень салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі Беларусі. | 462 |
| 14 | Беларускі мужчынскі гурт выйшаў у фінал аднаго з самых вядомых польскіх фолк-конкурсаў — «Nowa Tradycja»
Музыкі паспяхова прайшлі адбор журы і сталі адзінымі прадстаўнікамі Беларусі ў фінальнай частцы форуму.
Канцэрт фіналістаў з удзелам гурта адбудзецца 22 траўня а 17:00 у студыі Польскага радыё — Studio Koncertowe Polskiego Radia імя Вітольда Лютаслаўскага, вул. Modzelewskiego 59, Варшава. Уваход вольны.
Пераможцы атрымаюць грашовыя ўзнагароды, а таксама магчымасць запісаць альбом пры падтрымцы дзяржаўнага радыё.
Фэстываль «Nowa Tradycja» лічыцца адной з галоўных пляцовак для сучаснай этна- і world music сцэны ў Польшчы. Штогод арганізатары выбіраюць фіналістаў з сотняў заявак, ацэньваецца арыгінальнасць і сучаснае пераасэнсаванне народнай музыкі. | 488 |
| 15 | Загінуў беларускі добраахвотнік Ціхан Клюкач
Ціхан Клюкач загінуў 9 траўня 2026 году падчас выкананьня баявога заданьня — пра гэта паведамілі некалькі чалавек у Facebook са спасылкай на пабрацімаў добраахвотніка. 25 ліпеня яму мусіла споўніцца 24 гады.
Ціхан Клюкач быў былым палітвязьнем. У студзені 2021 году яго асудзілі на год і шэсьць месяцаў калёніі агульнага рэжыму паводле артыкулу аб «грубым парушэньні грамадзкага парадку» за ўдзел у пратэстах.
Пасьля адбыцьця пакараньня, у сакавіку 2022 году, ён пакінуў Беларусь.
Пасьля вызваленьня зь беларускай калёніі маладзён далучыўся да абароны Ўкраіны як добраахвотнік. | 0 |
| 16 | ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ ВАРШАВЫ
Рух Салідарнасьці "Разам" запрашае 23 траўня (субота), а 14-й гадзіне, на Ронда Вольнай Беларусі, дзе адбудзецца ўшанаваньне памяці Героя антыбальшавіцкага збройнага супраціва, легендарнага атамана Юркі Моніча.
Акцыя ў Варшаве будзе прысьвечана ўшанаванню памяці ўсіх змагароў за Беларусь, – Юркі Моніча, Алеся Пушкіна, Ігара Ледніка, Вітольда Ашурка.
https://warta.media/4495 | 495 |
| 17 | Беларускамоўнага выкладчыка Медуніверсітэта асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмізму»
Аляксею Сасноўскаму 32 гады, ён спецыялізуецца на радыяцыйнай медыцыне.
З канца 2022 года Сасноўскі працаваў асістэнтам на кафедры радыяцыйнай медыцыны і экалогіі БДМУ, паспеў стаць аўтарам 20 друкаваных прац і пісаў кандыдацкую дысертацыю пра радон у паветры як фактар радыяцыйнай рызыкі для здароўя.
Паралельна мужчына працаваў рэпетытарам, рыхтаваў школьнікаў да ЦТ і алімпіяд па хіміі і біялогіі. Ягоная старонка на прафесійным сайце — на беларускай мове, а за выкладаньне на беларускай мове нават прапаноўваў вучням спецыяльную зніжку 10%, піша «НН».
Нядаўна мужчыну асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361‑4 КК). Прысуд — верагодна, «хатняя хімія». | 418 |
| 18 | Як выглядае Палац Валовічаў у Сьвяцку пасьля рэканструкцыі
Палац з'яўляецца адметным помнікам раньнеклясычнай беларускай архітэктуры 2-й паловы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў. | 583 |
| 19 | Каардынацыйная Рада заплаціла яшчэ аднаму расейскаму блогеру, каб ён рэкламаваў "выбары"
Выбарыў Каардынацыйную Раду цяпер рэкламуе і Максім Кац. Узгадваньне пра іх з'явілася ў роліку расійскага апазіцыянера.
Ужо двойчы рэклама выбараў з'явілася ў іншага расійскага блогера Ільлі Варламава. Яго прадстаўнікі пацвердзілі @euroradio, што гэта была камерцыйная інтэграцыя. | 459 |
| 20 | Рубіа: Узброеныя сілы Ўкраіны цяпер зьяўляюцца наймацнейшай і наймагутнейшай арміяй Эўропы
Узброеныя сілы Ўкраіны цяпер зьяўляюцца наймацнейшай і наймагутнейшай арміяй Эўропы. Украінцы стварылі новыя тактыкі, тэхніку і тэхналёгіі, сфармаваўшы ўнікальную гібрыдную асымэтрычную вайну, — заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа.
Таксама ён адзначыў, што расейская армія штомесяц губляе ў пяць разоў больш вайскоўцаў. | 382 |
现已上线!2025 年 Telegram 研究 — 年度关键洞察 
