WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
رفتن به کانال در Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
نمایش بیشتر760
مشترکین
-224 ساعت
-57 روز
-830 روز
در حال بارگیری داده...
کانالهای مشابه
ابر برچسبها
هیچ دادهای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
ژوئن '26
ژوئن '26
+2
در 0 کانالها
مه '26
+15
در 3 کانالها
Get PRO
آوریل '26
+24
در 8 کانالها
Get PRO
مارس '26
+50
در 14 کانالها
Get PRO
فوریه '26
+22
در 7 کانالها
Get PRO
ژانویه '26
+18
در 3 کانالها
Get PRO
دسامبر '25
+35
در 7 کانالها
Get PRO
نوامبر '25
+13
در 2 کانالها
Get PRO
اکتبر '25
+13
در 4 کانالها
Get PRO
سپتامبر '25
+38
در 6 کانالها
Get PRO
اوت '25
+32
در 4 کانالها
Get PRO
ژوئیه '25
+23
در 5 کانالها
Get PRO
ژوئن '25
+15
در 5 کانالها
Get PRO
مه '25
+22
در 5 کانالها
Get PRO
آوریل '25
+20
در 6 کانالها
Get PRO
مارس '25
+32
در 8 کانالها
Get PRO
فوریه '25
+35
در 7 کانالها
Get PRO
ژانویه '25
+44
در 10 کانالها
Get PRO
دسامبر '24
+54
در 8 کانالها
Get PRO
نوامبر '24
+38
در 7 کانالها
Get PRO
اکتبر '24
+28
در 4 کانالها
Get PRO
سپتامبر '24
+50
در 13 کانالها
Get PRO
اوت '24
+55
در 14 کانالها
Get PRO
ژوئیه '24
+29
در 7 کانالها
Get PRO
ژوئن '24
+35
در 8 کانالها
Get PRO
مه '24
+45
در 10 کانالها
Get PRO
آوریل '24
+58
در 15 کانالها
Get PRO
مارس '24
+61
در 9 کانالها
Get PRO
فوریه '24
+33
در 9 کانالها
Get PRO
ژانویه '24
+72
در 12 کانالها
Get PRO
دسامبر '23
+65
در 6 کانالها
Get PRO
نوامبر '23
+119
در 14 کانالها
Get PRO
اکتبر '23
+261
در 4 کانالها
| تاریخ | رشد مشترکین | اشارات | کانالها | |
| 04 ژوئن | 0 | |||
| 03 ژوئن | +1 | |||
| 02 ژوئن | +1 | |||
| 01 ژوئن | 0 |
پستهای کانال
«Курапаты – дарога сьмерці» – праўда, што абудзіла нацыю
“Здарылася неверагоднае. У ЦК прамаргалі. Трэцяга чэрвеня артыкул быў надрукаваны” – так успамінае дзень выхаду артыкула „Курапаты – дарога сьмерці” Зянон Пазьняк.
https://warta.media/2849
| 2 | Bloomberg: украінскія ўдары па НПЗ выклікалі найбуйнейшае падзеньне нафтаперапрацоўкі ў Расеі за апошнія 16 гадоў
У траўні Ўкраіна нанесла рэкордныя 30 удараў па расейскай нафтавай інфраструктуры. Паводле Bloomberg, пад атакі трапілі восем з дзесяці найбуйнейшых НПЗ Расеі.
У выніку Масква была вымушаная забараніць экспарт авіяцыйнага паліва да канца лістапада, каб пазьбегнуць ягонага дэфіцыту на ўнутраным рынку.
Паводле зьвестак выданьня, аб’ёмы нафтаперапрацоўкі ў Расеі зьнізіліся да 4,58 млн барэляў за дзень — на 13% менш, чым год таму. Гэта найніжэйшы паказьнік з 2009 году.
Як адзначае Bloomberg, украінскія сілы зьмянілі тактыку і ўсё часьцей наносяць удары па ўстаноўках другаснай перапрацоўкі нафты. Іх рамонт больш складаны і дарагі, а міжнародныя санкцыі ўскладняюць пастаўкі неабходнага абсталяваньня. | 214 |
| 3 | Расейска-армянская гандлёвая вайна: Расея амаль цалкам забараніла ўвоз рыбы і рыбнай і іншай прадукцыі з Армэніі
Гэта стала адказам на спробы Армэніі зблізіцца з Эўропай і ЗША, вызваліўшыся ад уплыву Расеі.
Рассельгаснагляд паведаміў, што з 2 чэрвеня неабходна спыніць вэтэрынарную сэртыфікацыю жывой рыбы і рыбнай прадукцыі для расейскага рынку амаль ад усіх вытворцаў. Выключэньне зроблена толькі для двух прадпрыемстваў, якія прайшлі інспэкцыю.
Абмежаваньні ўводзяцца на фоне пагаршэньня адносінаў паміж Масквой і Ерэванам. У Расеі крытычна ставяцца да збліжэньня Армэніі з Эўразьвязам. 29 траўня Ўладзімер Пуцін зноў згадаў Армэнію ў кантэксьце імкненьня да ЭЗ, а краіны ЭАЭС — Расея, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан — заявілі пра магчымыя рызыкі для саюзу ў выпадку эўраінтэграцыі Армэніі.
Раней Рассельгаснагляд ужо абмежаваў увоз армянскіх кветак, а таксама агуркоў, памідораў, перцаў, зеляніны і трускавак. Да таго ж Расспажыўнагляд раней забараніў пастаўкі армянскага каньяку, вінаў і мінэральнай вады «Джэрмук». | 192 |
| 4 | У Беларусі вызначылі тры магчымыя пляцоўкі для захаваньня радыеактыўных адкідаў
Улады вызначылі тры раёны, дзе можа быць пабудаваны пункт захаваньня радыеактыўных адкідаў: Астравецкі раён Гарадзенскай вобласьці, Мсьціслаўскі раён Магілёўскай вобласьці і Хойніцкі раён Гомельскай вобласьці.
Канчатковае месца выберуць пасьля экалягічнай ацэнкі і грамадзкіх абмеркаваньняў. У «БелРАА» сьцьвярджаюць, што аб’ект будзе прызначаны для доўгатэрміновай ізаляцыі нізка- і сярэднеактыўных радыеактыўных адкідаў без іх трапленьня ў навакольнае асяродзьдзе. | 193 |
| 5 | Расейскі тэрор: у Дняпры колькасьць загінулых узрасла да 15 чалавек, сярод іх двое дзяцей. У Кіева — да 6 чалавек
«Целы жанчыны і васьмігадовага хлопчыка ратавальнікі дасталі з-пад руінаў чатырохпавярховага дому ў Дняпры, зьнішчанага ворагам», — адзначыў кіраўнік АВА Ганжа.
Паводле яго, на 12:00 у горадзе вядома пра 37 пацярпелых. Зь іх 22 чалавекі застаюцца ў шпіталях з пераломамі, аскепкавымі раненьнямі, рванымі і рэзанымі ранамі, а таксама мінна-выбуховымі траўмамі і акубаратраўмамі.
У Кіеве колькасьць загінулых узрасла да шасьці чалавек. Пра гэта паведаміў кіраўнік гарадзкой вайсковай адміністрацыі Цімур Ткачэнка. На 12:00 мэдыкі пацьвярджаюць 64 параненых.
«На жаль, гэтыя лічбы могуць быць не канчатковымі», — адзначыў Ткачэнка.
Уначы РФ атакавала Ўкраіну 73 ракетамі і 656 дронамі розных тыпаў, паведамілі ў Паветраных сілах. Сярод іх:
- восем супрацькарабельных ракетаў «Цыркон»;
- 33 балістычныя ракеты «Іскандэр-М»;
- 27 крылатых ракетаў Х-101;
- пяць крылатых ракетаў «Калібр».
СПА зьнішчыла або абясшкодзіла 40 ракетаў і 602 беспілотнікі. Трапленьні 30 балістычных, трох крылатых ракетаў і 33 дронаў зафіксаваныя ў 38 месцах, яшчэ ў 15 лакацыях упалі абломкі БПЛА. | 200 |
| 6 | Родным студэнтаў ЭГУ пагражаюць крымінальнымі справамі
Пра гэта наўпрост кажуць сілавікі — калі іх дзеці не адлічацца з Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсітэту, то паводле крымінальнай справы будуць затрыманыя сваякі студэнтаў.
Як паведамляе Вясна, сёньня па ўсёй краіне праходзяць ператрусы і допыты ў людзей, якія неяк датычныя да ўніверсітэта. | 284 |
| 7 | Павал "Дзядзька" Шурмей: "Полк імя Кастуся Каліноўскага не мае нічога агульнага з БВА і Мікітам Забугам"
"Яшчэ ў лютым гэтага года Рада камандзіраў Палка афіцыйна заявіла, што мы ня маем ніякіх стасункаў з грамадска-палітычнай арганізацыяй "Беларуская вызвольная армія" (БВА).
Сёньня мы вымушаныя нагадаць пра гэта зноў. Спробы сьпекуляваць на нашым імені і крыві нашых пабрацімаў працягваюцца. Мы катэгарычна супраць таго, каб імя Палка выкарыстоўвалі ў палітыцы і піяр-гульнях". | 367 |
| 8 | Ва Украіне быў затрыманы сын кіраўніцы "Місіі беларускіх дэмсілаў", якую прызначыла Ціханоўская
Мікіту Шаціліна падазраюць у тым, што ён за грошы дапамагаў ахвочым пазбегнуць прызыву падрабляць неабходныя дакументы і нелегальна пакідаць межы Украіны.
На гэты момант ён вызвалены з-пад варты, але знаходзіцца пад сьледствам. Каментаваць справу Мікіта адмовіўся: "Даваць каментары па сутнасьці справы забаронена законам".
Ён адзначыў, што затрыманьне адбылося яшчэ 26 траўня. | 873 |
| 9 | Жыхар Беразіно, які "падрываў аўтарытэт дзяржаўнай улады", аказаў узброены супраціў пры спробе затрыманьня, праніўшы аднаго міліцыянта нажом
Пра гэта паведаміў Следчы камітэт.
Паводле версіі следства, 22 лістапада 47-гадовы мужчына зрабіў надпіс каля будынка РАУС. Пазней, калі да яго прыехаў нарад міліцыі, ён двойчы ўдарыў аднаго з супрацоўнікаў кухонным нажом і ўцёк у лес.
На наступны дзень мужчыну затрымалі пры ўдзеле спецназа. У СК сцвярджаюць, што падчас затрыманьня ён зноў спрабаваў атакаваць сілавікоў нажом, пасля чаго ў яго стралялі. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай.
Таксама ў ведамстве заявілі, што мужчына некалькі гадоў «падрываў аўтарытэт дзяржаўнай улады і дыскрэдытаваў супрацоўнікаў праваахоўных органаў», публікуючы на сваёй старонцы ў сацсетках «экстрэмісцкія матэрыялы». | 461 |
| 10 | Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»
31‑гадовая Дар'я Калінава ў юнацкія гады была гонарам Светлагорска і штогод збірала дыпломы на рэспубліканскіх школьных алімпіядах. Нядаўна яе асудзілі па палітычнай крыміналцы.
Дзяўчына вучылася ў мясцовай гімназіі і з шостага класа ўдзельнічала ў алімпіядах па працоўным навучаньні. З 2007‑га па 2012 год станавілася пераможцай абласных і заключных этапаў рэспубліканскай алімпіяды.
Таксама гімназістка брала ўзнагароды на міжнародных фестывалях даследчых прац і ў розных творчых конкурсах. Пасля заканчэньня школы Дар'я вучылася ў Еўропе, піша «НН».
Нядаўна стала вядома, што Дар'ю Калінаву асудзілі ў Гомельскім абласным судзе. Яе абвінавацілі ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і 2 артыкула 361‑4 КК).
Акалічнасьці справы невядомыя. Дакладны прысуд таксама невядомы, але гэта ці «хімія» з накіраваньнем, ці калонія. | 415 |
| 11 | 21 траўня — пяць гадоў з дня сьмерці Вітольда Ашурка
21 траўня спаўняецца пяць гадоў з дня трагічнай гібелі палітвязьня Вітольда Ашурка ў шклоўскай калёніі №17. Абставіны ягонай сьмерці дагэтуль застаюцца нявысьветленымі. Для многіх беларусаў Вітольд Ашурак стаў сымбалем мужнасьці, прынцыповасьці і ахвяры, прынесенай дзеля Беларусі і свабоды.
Вітольд Ашурак быў актыўным грамадзкім дзеячам: сябрам Партыі БНФ, абласным каардынатарам руху «За Свабоду». Ён удзельнічаў у выбарчых кампаніях, уздымаў экалягічныя праблемы, арганізоўваў грамадзкія акцыі, разам з паплечнікамі даглядаў і ўшаноўваў месцы памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
Упершыню яго затрымалі пасьля падзеяў Плошчы 2020 году. Але нават перасьлед і турэмнае зьняволеньне не зламалі ягонай веры ў праўду і Беларусь.
Шчыры беларус, патрыёт і змагар за свабоду, Вітольд Ашурак загінуў ва ўзросьце 51 году.
У памяць пра яго і ўсіх палітвязьняў 21 траўня адзначаецца як Дзень салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі Беларусі. | 450 |
| 12 | Беларускі мужчынскі гурт выйшаў у фінал аднаго з самых вядомых польскіх фолк-конкурсаў — «Nowa Tradycja»
Музыкі паспяхова прайшлі адбор журы і сталі адзінымі прадстаўнікамі Беларусі ў фінальнай частцы форуму.
Канцэрт фіналістаў з удзелам гурта адбудзецца 22 траўня а 17:00 у студыі Польскага радыё — Studio Koncertowe Polskiego Radia імя Вітольда Лютаслаўскага, вул. Modzelewskiego 59, Варшава. Уваход вольны.
Пераможцы атрымаюць грашовыя ўзнагароды, а таксама магчымасць запісаць альбом пры падтрымцы дзяржаўнага радыё.
Фэстываль «Nowa Tradycja» лічыцца адной з галоўных пляцовак для сучаснай этна- і world music сцэны ў Польшчы. Штогод арганізатары выбіраюць фіналістаў з сотняў заявак, ацэньваецца арыгінальнасць і сучаснае пераасэнсаванне народнай музыкі. | 465 |
| 13 | Загінуў беларускі добраахвотнік Ціхан Клюкач
Ціхан Клюкач загінуў 9 траўня 2026 году падчас выкананьня баявога заданьня — пра гэта паведамілі некалькі чалавек у Facebook са спасылкай на пабрацімаў добраахвотніка. 25 ліпеня яму мусіла споўніцца 24 гады.
Ціхан Клюкач быў былым палітвязьнем. У студзені 2021 году яго асудзілі на год і шэсьць месяцаў калёніі агульнага рэжыму паводле артыкулу аб «грубым парушэньні грамадзкага парадку» за ўдзел у пратэстах.
Пасьля адбыцьця пакараньня, у сакавіку 2022 году, ён пакінуў Беларусь.
Пасьля вызваленьня зь беларускай калёніі маладзён далучыўся да абароны Ўкраіны як добраахвотнік. | 150 |
| 14 | ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ ВАРШАВЫ
Рух Салідарнасьці "Разам" запрашае 23 траўня (субота), а 14-й гадзіне, на Ронда Вольнай Беларусі, дзе адбудзецца ўшанаваньне памяці Героя антыбальшавіцкага збройнага супраціва, легендарнага атамана Юркі Моніча.
Акцыя ў Варшаве будзе прысьвечана ўшанаванню памяці ўсіх змагароў за Беларусь, – Юркі Моніча, Алеся Пушкіна, Ігара Ледніка, Вітольда Ашурка.
https://warta.media/4495 | 486 |
| 15 | Беларускамоўнага выкладчыка Медуніверсітэта асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмізму»
Аляксею Сасноўскаму 32 гады, ён спецыялізуецца на радыяцыйнай медыцыне.
З канца 2022 года Сасноўскі працаваў асістэнтам на кафедры радыяцыйнай медыцыны і экалогіі БДМУ, паспеў стаць аўтарам 20 друкаваных прац і пісаў кандыдацкую дысертацыю пра радон у паветры як фактар радыяцыйнай рызыкі для здароўя.
Паралельна мужчына працаваў рэпетытарам, рыхтаваў школьнікаў да ЦТ і алімпіяд па хіміі і біялогіі. Ягоная старонка на прафесійным сайце — на беларускай мове, а за выкладаньне на беларускай мове нават прапаноўваў вучням спецыяльную зніжку 10%, піша «НН».
Нядаўна мужчыну асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361‑4 КК). Прысуд — верагодна, «хатняя хімія». | 409 |
| 16 | Як выглядае Палац Валовічаў у Сьвяцку пасьля рэканструкцыі
Палац з'яўляецца адметным помнікам раньнеклясычнай беларускай архітэктуры 2-й паловы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў. | 577 |
| 17 | Каардынацыйная Рада заплаціла яшчэ аднаму расейскаму блогеру, каб ён рэкламаваў "выбары"
Выбарыў Каардынацыйную Раду цяпер рэкламуе і Максім Кац. Узгадваньне пра іх з'явілася ў роліку расійскага апазіцыянера.
Ужо двойчы рэклама выбараў з'явілася ў іншага расійскага блогера Ільлі Варламава. Яго прадстаўнікі пацвердзілі @euroradio, што гэта была камерцыйная інтэграцыя. | 459 |
| 18 | Рубіа: Узброеныя сілы Ўкраіны цяпер зьяўляюцца наймацнейшай і наймагутнейшай арміяй Эўропы
Узброеныя сілы Ўкраіны цяпер зьяўляюцца наймацнейшай і наймагутнейшай арміяй Эўропы. Украінцы стварылі новыя тактыкі, тэхніку і тэхналёгіі, сфармаваўшы ўнікальную гібрыдную асымэтрычную вайну, — заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа.
Таксама ён адзначыў, што расейская армія штомесяц губляе ў пяць разоў больш вайскоўцаў. | 382 |
| 19 | У Расеі скончыла жыцьцё самагубствам праваабаронца Ніна Літвінава. Прычынай яна назвала вайну і рэпрэсіі
У Маскве памерла праваабаронца і навукоўца Ніна Літвінава — паводле папярэдніх зьвестак, яна скончыла жыцьцё самагубствам.
У перадсьмяротнай запісцы Літвінава патлумачыла свой крок вайной Расеі супраць Украіны і рэпрэсіямі ўнутры краіны.
«З таго часу як Пуцін напаў на Ўкраіну і забівае нявінных людзей, а ў нас бясконца саджае ў турмы тысячы людзей, якія пакутуюць і гінуць там за тое, што яны супраць вайны і супраць забойстваў. Я нічым не магу ім дапамагчы»,
— напісала яна.
Пра сьмерць паведаміла яе сястра, журналістка Маша Слонім, якая заявіла, што «яе забіў Пуцін». Ніна Літвінава была вядомым марскім біёлягам, удзельніцай дысыдэнцкага і праваабарончага руху, а апошнія гады дапамагала палітвязьням разам з «Мэмарыялам». | 359 |
| 20 | Замежныя дабраахвотнікі ва Ўкраіне атрымалі права на легалізацыю службы
Дзякуючы супольным намаганьням БДК, РДК, профільных групаў, прадстаўнікоў Офісу Прэзыдэнта, народных дэпутатаў і дзяржаўных структураў ва Ўкраіне ўдалося ўрэгуляваць пытаньне легалізацыі замежных дабраахвотнікаў.
10 траўня 2026 году набылі моц Закон Украіны №4730-IX і зьмены ў працэдурах Дзяржаўнай міграцыйнай службы, якія афіцыйна надалі дзеючым замежным вайскоўцам права на атрыманьне пасьведчаньня на часовае пражываньне.
Адгэтуль замежны дабраахвотнік, які праходзіць службу паводле кантракту, можа атрымаць часовае пасьведчаньне:
— на ўвесь тэрмін кантракту;
— і яшчэ на 6 месяцаў пасьля заканчэньня службы.
Для грамадзянаў Беларусі асобна прадугледжаная магчымасьць афармленьня дакумэнтаў нават з пратэрмінаваным пашпартам.
Фактычна новыя нормы даюць:
— законнае знаходжаньне на тэрыторыі Ўкраіны;
— афіцыйны статус праз ДМС;
— магчымасьць легальнага афармленьня дакумэнтаў, пражываньня і іншых адміністрацыйных працэдураў падчас службы | 347 |
اکنون در دسترس! پژوهش تلگرام ۲۰۲۵ — مهمترین بینشهای سال 
