cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя, створанае дзеля пашырэньня беларускага кантэнту, нацыянальнай палітычнай аналітыкі і асьветы. YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus Сайт: https://warta.media/ Facebook: https://www.facebook.com/wartabelarus

إظهار المزيد
مشاركات الإعلانات
524
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
+67 أيام
+2130 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

02:16
Video unavailableShow in Telegram
💥Беларусы на харкаўскім напрамку прарыву Полк ім.Каліноўскага прадэманстраваў відэа сумеснага з Міжнародным легіёнам тэрытарыяльнай абароны Ўкраіны кіраваньня мінамётным агнём на харкаўскім накірунку.
إظهار الكل...
👍 3🔥 1
00:36
Video unavailableShow in Telegram
СБУ і ГУР атакавалі цэлі ў Наварасійску і Туапсэ Як паведамляюць ураінскія СМІ, гэтая ноч была вельмі гарачай для расейскіх ваенна-лагістычных аб'ектаў у Крыме і на расейскім узбярэжжы Чорнага мора. У прыватнасьці, у ноч з 16 на 17 траўня, былі атакаваны наступныя аб'екты: ▪️У Севастопальскай бухце прыляцела па электрападстанцыі "Севастопальская", што прывяло да адключэньня электрычнасьці. ▪️У марскім порце Наварасійска былі выбухі ў раёне нафтавага тэрмінала і на чыгуначнай станцыі. ▪️Таксама дроны заляцелі на Туапсінскі НПЗ, які расейцы пачалі аднаўляць пасля папярэдняй атакі. Пасьля новых выбухаў рамонт давядзецца рабіць нанова. "Сёньняшняя спецапэрацыя даказала, што расейцы не здольныя абараніць свае асноўныя марскія базы ў Севастопалі і Наварасійску. Усё, што ім застаецца, – хаваць ваенныя караблі ў глыбіні партоў за грамадзянскімі судамі. Аб дамінаваньні чарнаморскага флоту РФ расейцы могуць забыцца. Украінскі "бавоўна" знойдзе іх усюды!", - адзначыла інфармаваная крыніца ўкраінскаму выданьню УНІАН.
إظهار الكل...
❤‍🔥 4👍 3 3🫡 1
Будні "рускага міру" Бранск: Пакуль мабілазаваны жыхар ваюе на захопніцкай, несправядлівай вайне, яго машыну паціху расцягваюць па частках суседзі. Прыйшлося нават вешаць аб'яву, у якой прасіць не грабіць яго мышыну: "Никто не застрахован от мобилизации!". Екацерынбург: Мясцовыя жыхары збілі "героя СВО" бутэлькай па галаве за тое, што ён "эсвэошнік". Па яго словах, ніхто з мінакоў не спыніўся, каб дапамагчы: "Я потерялся, нахрена и с какими целями ходил на войну. Дома жёстче". Екацерынбург: Жанчына пырнула нажом "ветерана СВО", а потым дабіла на лесьвічнай клетцы ў пад'ездзе. Прычына: ён адмовіўся набыць ёй падарунак. Дапамагайма нашым хлопцам-каліноўцам, калі ня хочам, каб гэтая дзікая, цёмная арда панавала ў нашай хаце!
إظهار الكل...
👍 22🥱 1
Photo unavailableShow in Telegram
16 траўня 2023 году ў баі ў Бахмуце (Украіна) загінуў Міраслаў Лазоўскі Беларускаму добраахвотніку з пазыўным "Мыш" было тады 49 гадоў. Міраслаў Лазоўскі нарадзіўся у 1995 годзе ў Менску, быў адным са стваральнікаў «Белага легіёну» – ваенізаванай патрыятычнай арганізацыі, мэтай якой была дапрызыўная падрыхтоўка моладзі. Пазьней займаўся распаўсюдам беларускіх кніг. Улады Беларусі безупынна перасьледавалі Лазоўскага – неаднаразова затрымлівалі, засуджавалі ды зьбівалі. У першыя дні паўнамаштабнай вайны ва Украіне Міраслаў паехаў беларускім добраахвотнікам на яе абарону. 16 траўня 2023 года Міраслаў Лазоўскі загінуў, прыкрываючы параненых, недалёка ад Бахмута. У гэты дзень узгадайма героя: паглядзіце фільм пра М.Лазоўскага, наведайце вечарыну памяці ў Вільні.
إظهار الكل...
💔 14😢 9🕊 3🫡 2
Photo unavailableShow in Telegram
Фатограф Аляксандар Васюковіч вынес з СІЗА насьценны малюнак мастака Алеся Пушкіна У інтэрв’ю “Белсату” Аляксандар Васюковіч распавёў, як апынуўся на Валадарцы ў камэры, у якой сядзеў мастак Алесь Пушкін і даведаўся ад іншых сакамэрнікаў пра намаляваны на сьцяне камэры мастаком малюнак – рысачкі – адлік содняў утрыманьня у зьняволеньні. Аляксандар папрасіў сваіх сваякоў, каб пераслалі яму ў перадачы кальку, для таго, каб скапіяваць той рысунак і ў выніку вынес тую копію на свабоду. «Мне падалося, што ўсё, што я мог зрабіць, – гэта вынесьці адтуль тую штуку. Для гісторыі» -- дадаў ён.
إظهار الكل...
💔 21😢 4 1
Photo unavailableShow in Telegram
Пад Санкт-Пецярбургам затрымалі вядомага беларускага доктара Уладзімера Мартава Доктар ад перасьледу ў Беларусі з’ехаў у Расею. У Мурыне пад Санкт-Пецярбургам затрыманы вядомы беларускі ўрач Уладзімір Мартаў. Яму не даравалі крытыку аховы здароўя. Лекар Уладзімір Мартаў, былы загадчык аддзяленьня анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай больніцы хуткай дапамогі, быў затрыманы аператыўнікамі крымінальнага вышуку Расеі. Вядома, што Мартава пачалі перасьледваць пасьля таго, як ён загаварыў аб тым, што статыстыку сьмяротнасці ад каранавіруса хаваюць. Гэта было ў 2020 годзе, калі ўлады запэўнівалі, што ад новай інфекцыі пакуль ніхто не памёр. У красавіку 2021 года Мартава звольнілі з БХМД. Пасьля гэтага ён даў інтэрв'ю мясцоваму YouTube-каналу і пачаў выпускаць падкаст. Відэа-інтэрв'ю з былым доктарам праз некалькі месяцаў Цэнтральны суд Мінска прызнаў экстрэмісцкім матэрыялам. Ратуючыся ад перасьледу, У. Мартаў быў вымушаны з'ехаць з краіны. Як ужо стала вядома, апынуўся лекар ў Расеі. На радзіме былому лекару завочна выбрана мера стрымання ў выглядзе арышту. Як паведамляюць расейкія СМІ, пакуль што затрыманы дастаўлены ў 87 аддзел паліцыі па Усеваложскаму раёну Ленвобласьці.
إظهار الكل...
🤬 24😨 2
Repost from Historyja
15 траўня 1990 года пачаў працу Вярхоўны Савет XII склікання, якому было наканавана абвясціць незалежнасць і прыняць першую Канстытуцыю суверэннай Беларусі.
إظهار الكل...
17👍 10
Санкцыйны парадокс: дзякуючы заходнім санкцыям супраць Беларусі, Расея павялічыла сваю рыначную долю калію і зарабіла дадатковыя 1,2 млрд даляраў на вайну. У выніку санкый Беларусь страціла палову калійнага рынку. Яе месца занялі Расея і Канада. Аналізуем вынікі санкцый у матэрыяле WARTA https://warta.media/1956
إظهار الكل...
Вынікі санкцый: Беларуськалій згубіў палову рынку. У выйгрышы – Расея і Канада - WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя

Дзякуючы заходнім санкцыям супраць акупаванай Беларусі, Расея павялічыла сваю рыначную долю калію і атрымала дадатковыя 1,2 млрд даляраў на вайну.

😡 21💯 6🤷‍♂ 2👍 1
00:50
Video unavailableShow in Telegram
🇬🇪У Грузіі працягваюцца пратэсты супраць закона аб "іншаагентах" Плошча Еўропы ў Тбілісі ўчора.
إظهار الكل...
❤‍🔥 22👍 8 4
00:51
Video unavailableShow in Telegram
"Не схаваешся нідзе" Украінскія дроны літаральна залятаюць у вокны да расейскіх акупантаў.
إظهار الكل...
19❤‍🔥 6👍 4