WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
前往频道在 Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
显示更多760
订阅者
-224 小时
-57 天
-830 天
帖子存档
«Курапаты – дарога сьмерці» – праўда, што абудзіла нацыю
“Здарылася неверагоднае. У ЦК прамаргалі. Трэцяга чэрвеня артыкул быў надрукаваны” – так успамінае дзень выхаду артыкула „Курапаты – дарога сьмерці” Зянон Пазьняк.
https://warta.media/2849
Bloomberg: украінскія ўдары па НПЗ выклікалі найбуйнейшае падзеньне нафтаперапрацоўкі ў Расеі за апошнія 16 гадоў
У траўні Ўкраіна нанесла рэкордныя 30 удараў па расейскай нафтавай інфраструктуры. Паводле Bloomberg, пад атакі трапілі восем з дзесяці найбуйнейшых НПЗ Расеі.
У выніку Масква была вымушаная забараніць экспарт авіяцыйнага паліва да канца лістапада, каб пазьбегнуць ягонага дэфіцыту на ўнутраным рынку.
Паводле зьвестак выданьня, аб’ёмы нафтаперапрацоўкі ў Расеі зьнізіліся да 4,58 млн барэляў за дзень — на 13% менш, чым год таму. Гэта найніжэйшы паказьнік з 2009 году.
Як адзначае Bloomberg, украінскія сілы зьмянілі тактыку і ўсё часьцей наносяць удары па ўстаноўках другаснай перапрацоўкі нафты. Іх рамонт больш складаны і дарагі, а міжнародныя санкцыі ўскладняюць пастаўкі неабходнага абсталяваньня.
Расейска-армянская гандлёвая вайна: Расея амаль цалкам забараніла ўвоз рыбы і рыбнай і іншай прадукцыі з Армэніі
Гэта стала адказам на спробы Армэніі зблізіцца з Эўропай і ЗША, вызваліўшыся ад уплыву Расеі.
Рассельгаснагляд паведаміў, што з 2 чэрвеня неабходна спыніць вэтэрынарную сэртыфікацыю жывой рыбы і рыбнай прадукцыі для расейскага рынку амаль ад усіх вытворцаў. Выключэньне зроблена толькі для двух прадпрыемстваў, якія прайшлі інспэкцыю.
Абмежаваньні ўводзяцца на фоне пагаршэньня адносінаў паміж Масквой і Ерэванам. У Расеі крытычна ставяцца да збліжэньня Армэніі з Эўразьвязам. 29 траўня Ўладзімер Пуцін зноў згадаў Армэнію ў кантэксьце імкненьня да ЭЗ, а краіны ЭАЭС — Расея, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан — заявілі пра магчымыя рызыкі для саюзу ў выпадку эўраінтэграцыі Армэніі.
Раней Рассельгаснагляд ужо абмежаваў увоз армянскіх кветак, а таксама агуркоў, памідораў, перцаў, зеляніны і трускавак. Да таго ж Расспажыўнагляд раней забараніў пастаўкі армянскага каньяку, вінаў і мінэральнай вады «Джэрмук».
У Беларусі вызначылі тры магчымыя пляцоўкі для захаваньня радыеактыўных адкідаў
Улады вызначылі тры раёны, дзе можа быць пабудаваны пункт захаваньня радыеактыўных адкідаў: Астравецкі раён Гарадзенскай вобласьці, Мсьціслаўскі раён Магілёўскай вобласьці і Хойніцкі раён Гомельскай вобласьці.
Канчатковае месца выберуць пасьля экалягічнай ацэнкі і грамадзкіх абмеркаваньняў. У «БелРАА» сьцьвярджаюць, што аб’ект будзе прызначаны для доўгатэрміновай ізаляцыі нізка- і сярэднеактыўных радыеактыўных адкідаў без іх трапленьня ў навакольнае асяродзьдзе.
Расейскі тэрор: у Дняпры колькасьць загінулых узрасла да 15 чалавек, сярод іх двое дзяцей. У Кіева — да 6 чалавек
«Целы жанчыны і васьмігадовага хлопчыка ратавальнікі дасталі з-пад руінаў чатырохпавярховага дому ў Дняпры, зьнішчанага ворагам», — адзначыў кіраўнік АВА Ганжа.
Паводле яго, на 12:00 у горадзе вядома пра 37 пацярпелых. Зь іх 22 чалавекі застаюцца ў шпіталях з пераломамі, аскепкавымі раненьнямі, рванымі і рэзанымі ранамі, а таксама мінна-выбуховымі траўмамі і акубаратраўмамі.
У Кіеве колькасьць загінулых узрасла да шасьці чалавек. Пра гэта паведаміў кіраўнік гарадзкой вайсковай адміністрацыі Цімур Ткачэнка. На 12:00 мэдыкі пацьвярджаюць 64 параненых.
«На жаль, гэтыя лічбы могуць быць не канчатковымі», — адзначыў Ткачэнка.
Уначы РФ атакавала Ўкраіну 73 ракетамі і 656 дронамі розных тыпаў, паведамілі ў Паветраных сілах. Сярод іх:
- восем супрацькарабельных ракетаў «Цыркон»;
- 33 балістычныя ракеты «Іскандэр-М»;
- 27 крылатых ракетаў Х-101;
- пяць крылатых ракетаў «Калібр».
СПА зьнішчыла або абясшкодзіла 40 ракетаў і 602 беспілотнікі. Трапленьні 30 балістычных, трох крылатых ракетаў і 33 дронаў зафіксаваныя ў 38 месцах, яшчэ ў 15 лакацыях упалі абломкі БПЛА.
Родным студэнтаў ЭГУ пагражаюць крымінальнымі справамі
Пра гэта наўпрост кажуць сілавікі — калі іх дзеці не адлічацца з Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсітэту, то паводле крымінальнай справы будуць затрыманыя сваякі студэнтаў.
Як паведамляе Вясна, сёньня па ўсёй краіне праходзяць ператрусы і допыты ў людзей, якія неяк датычныя да ўніверсітэта.
Павал "Дзядзька" Шурмей: "Полк імя Кастуся Каліноўскага не мае нічога агульнага з БВА і Мікітам Забугам"
"Яшчэ ў лютым гэтага года Рада камандзіраў Палка афіцыйна заявіла, што мы ня маем ніякіх стасункаў з грамадска-палітычнай арганізацыяй "Беларуская вызвольная армія" (БВА).
Сёньня мы вымушаныя нагадаць пра гэта зноў. Спробы сьпекуляваць на нашым імені і крыві нашых пабрацімаў працягваюцца. Мы катэгарычна супраць таго, каб імя Палка выкарыстоўвалі ў палітыцы і піяр-гульнях".
Ва Украіне быў затрыманы сын кіраўніцы "Місіі беларускіх дэмсілаў", якую прызначыла Ціханоўская
Мікіту Шаціліна падазраюць у тым, што ён за грошы дапамагаў ахвочым пазбегнуць прызыву падрабляць неабходныя дакументы і нелегальна пакідаць межы Украіны.
На гэты момант ён вызвалены з-пад варты, але знаходзіцца пад сьледствам. Каментаваць справу Мікіта адмовіўся: "Даваць каментары па сутнасьці справы забаронена законам".
Ён адзначыў, што затрыманьне адбылося яшчэ 26 траўня.
Жыхар Беразіно, які "падрываў аўтарытэт дзяржаўнай улады", аказаў узброены супраціў пры спробе затрыманьня, праніўшы аднаго міліцыянта нажом
Пра гэта паведаміў Следчы камітэт.
Паводле версіі следства, 22 лістапада 47-гадовы мужчына зрабіў надпіс каля будынка РАУС. Пазней, калі да яго прыехаў нарад міліцыі, ён двойчы ўдарыў аднаго з супрацоўнікаў кухонным нажом і ўцёк у лес.
На наступны дзень мужчыну затрымалі пры ўдзеле спецназа. У СК сцвярджаюць, што падчас затрыманьня ён зноў спрабаваў атакаваць сілавікоў нажом, пасля чаго ў яго стралялі. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай.
Таксама ў ведамстве заявілі, што мужчына некалькі гадоў «падрываў аўтарытэт дзяржаўнай улады і дыскрэдытаваў супрацоўнікаў праваахоўных органаў», публікуючы на сваёй старонцы ў сацсетках «экстрэмісцкія матэрыялы».
Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»
31‑гадовая Дар'я Калінава ў юнацкія гады была гонарам Светлагорска і штогод збірала дыпломы на рэспубліканскіх школьных алімпіядах. Нядаўна яе асудзілі па палітычнай крыміналцы.
Дзяўчына вучылася ў мясцовай гімназіі і з шостага класа ўдзельнічала ў алімпіядах па працоўным навучаньні. З 2007‑га па 2012 год станавілася пераможцай абласных і заключных этапаў рэспубліканскай алімпіяды.
Таксама гімназістка брала ўзнагароды на міжнародных фестывалях даследчых прац і ў розных творчых конкурсах. Пасля заканчэньня школы Дар'я вучылася ў Еўропе, піша «НН».
Нядаўна стала вядома, што Дар'ю Калінаву асудзілі ў Гомельскім абласным судзе. Яе абвінавацілі ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і 2 артыкула 361‑4 КК).
Акалічнасьці справы невядомыя. Дакладны прысуд таксама невядомы, але гэта ці «хімія» з накіраваньнем, ці калонія.
21 траўня — пяць гадоў з дня сьмерці Вітольда Ашурка
21 траўня спаўняецца пяць гадоў з дня трагічнай гібелі палітвязьня Вітольда Ашурка ў шклоўскай калёніі №17. Абставіны ягонай сьмерці дагэтуль застаюцца нявысьветленымі. Для многіх беларусаў Вітольд Ашурак стаў сымбалем мужнасьці, прынцыповасьці і ахвяры, прынесенай дзеля Беларусі і свабоды.
Вітольд Ашурак быў актыўным грамадзкім дзеячам: сябрам Партыі БНФ, абласным каардынатарам руху «За Свабоду». Ён удзельнічаў у выбарчых кампаніях, уздымаў экалягічныя праблемы, арганізоўваў грамадзкія акцыі, разам з паплечнікамі даглядаў і ўшаноўваў месцы памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
Упершыню яго затрымалі пасьля падзеяў Плошчы 2020 году. Але нават перасьлед і турэмнае зьняволеньне не зламалі ягонай веры ў праўду і Беларусь.
Шчыры беларус, патрыёт і змагар за свабоду, Вітольд Ашурак загінуў ва ўзросьце 51 году.
У памяць пра яго і ўсіх палітвязьняў 21 траўня адзначаецца як Дзень салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі Беларусі.
Беларускі мужчынскі гурт выйшаў у фінал аднаго з самых вядомых польскіх фолк-конкурсаў — «Nowa Tradycja»
Музыкі паспяхова прайшлі адбор журы і сталі адзінымі прадстаўнікамі Беларусі ў фінальнай частцы форуму.
Канцэрт фіналістаў з удзелам гурта адбудзецца 22 траўня а 17:00 у студыі Польскага радыё — Studio Koncertowe Polskiego Radia імя Вітольда Лютаслаўскага, вул. Modzelewskiego 59, Варшава. Уваход вольны.
Пераможцы атрымаюць грашовыя ўзнагароды, а таксама магчымасць запісаць альбом пры падтрымцы дзяржаўнага радыё.
Фэстываль «Nowa Tradycja» лічыцца адной з галоўных пляцовак для сучаснай этна- і world music сцэны ў Польшчы. Штогод арганізатары выбіраюць фіналістаў з сотняў заявак, ацэньваецца арыгінальнасць і сучаснае пераасэнсаванне народнай музыкі.
Загінуў беларускі добраахвотнік Ціхан Клюкач
Ціхан Клюкач загінуў 9 траўня 2026 году падчас выкананьня баявога заданьня — пра гэта паведамілі некалькі чалавек у Facebook са спасылкай на пабрацімаў добраахвотніка. 25 ліпеня яму мусіла споўніцца 24 гады.
Ціхан Клюкач быў былым палітвязьнем. У студзені 2021 году яго асудзілі на год і шэсьць месяцаў калёніі агульнага рэжыму паводле артыкулу аб «грубым парушэньні грамадзкага парадку» за ўдзел у пратэстах.
Пасьля адбыцьця пакараньня, у сакавіку 2022 году, ён пакінуў Беларусь.
Пасьля вызваленьня зь беларускай калёніі маладзён далучыўся да абароны Ўкраіны як добраахвотнік.
ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ ВАРШАВЫ
Рух Салідарнасьці "Разам" запрашае 23 траўня (субота), а 14-й гадзіне, на Ронда Вольнай Беларусі, дзе адбудзецца ўшанаваньне памяці Героя антыбальшавіцкага збройнага супраціва, легендарнага атамана Юркі Моніча.
Акцыя ў Варшаве будзе прысьвечана ўшанаванню памяці ўсіх змагароў за Беларусь, – Юркі Моніча, Алеся Пушкіна, Ігара Ледніка, Вітольда Ашурка.
https://warta.media/4495
Беларускамоўнага выкладчыка Медуніверсітэта асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмізму»
Аляксею Сасноўскаму 32 гады, ён спецыялізуецца на радыяцыйнай медыцыне.
З канца 2022 года Сасноўскі працаваў асістэнтам на кафедры радыяцыйнай медыцыны і экалогіі БДМУ, паспеў стаць аўтарам 20 друкаваных прац і пісаў кандыдацкую дысертацыю пра радон у паветры як фактар радыяцыйнай рызыкі для здароўя.
Паралельна мужчына працаваў рэпетытарам, рыхтаваў школьнікаў да ЦТ і алімпіяд па хіміі і біялогіі. Ягоная старонка на прафесійным сайце — на беларускай мове, а за выкладаньне на беларускай мове нават прапаноўваў вучням спецыяльную зніжку 10%, піша «НН».
Нядаўна мужчыну асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361‑4 КК). Прысуд — верагодна, «хатняя хімія».
+4
Як выглядае Палац Валовічаў у Сьвяцку пасьля рэканструкцыі
Палац з'яўляецца адметным помнікам раньнеклясычнай беларускай архітэктуры 2-й паловы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў.
Каардынацыйная Рада заплаціла яшчэ аднаму расейскаму блогеру, каб ён рэкламаваў "выбары"
Выбарыў Каардынацыйную Раду цяпер рэкламуе і Максім Кац. Узгадваньне пра іх з'явілася ў роліку расійскага апазіцыянера.
Ужо двойчы рэклама выбараў з'явілася ў іншага расійскага блогера Ільлі Варламава. Яго прадстаўнікі пацвердзілі @euroradio, што гэта была камерцыйная інтэграцыя.
Рубіа: Узброеныя сілы Ўкраіны цяпер зьяўляюцца наймацнейшай і наймагутнейшай арміяй Эўропы
Узброеныя сілы Ўкраіны цяпер зьяўляюцца наймацнейшай і наймагутнейшай арміяй Эўропы. Украінцы стварылі новыя тактыкі, тэхніку і тэхналёгіі, сфармаваўшы ўнікальную гібрыдную асымэтрычную вайну, — заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа.
Таксама ён адзначыў, што расейская армія штомесяц губляе ў пяць разоў больш вайскоўцаў.
У Расеі скончыла жыцьцё самагубствам праваабаронца Ніна Літвінава. Прычынай яна назвала вайну і рэпрэсіі
У Маскве памерла праваабаронца і навукоўца Ніна Літвінава — паводле папярэдніх зьвестак, яна скончыла жыцьцё самагубствам.
У перадсьмяротнай запісцы Літвінава патлумачыла свой крок вайной Расеі супраць Украіны і рэпрэсіямі ўнутры краіны.
«З таго часу як Пуцін напаў на Ўкраіну і забівае нявінных людзей, а ў нас бясконца саджае ў турмы тысячы людзей, якія пакутуюць і гінуць там за тое, што яны супраць вайны і супраць забойстваў. Я нічым не магу ім дапамагчы»,— напісала яна. Пра сьмерць паведаміла яе сястра, журналістка Маша Слонім, якая заявіла, што «яе забіў Пуцін». Ніна Літвінава была вядомым марскім біёлягам, удзельніцай дысыдэнцкага і праваабарончага руху, а апошнія гады дапамагала палітвязьням разам з «Мэмарыялам».
Замежныя дабраахвотнікі ва Ўкраіне атрымалі права на легалізацыю службы
Дзякуючы супольным намаганьням БДК, РДК, профільных групаў, прадстаўнікоў Офісу Прэзыдэнта, народных дэпутатаў і дзяржаўных структураў ва Ўкраіне ўдалося ўрэгуляваць пытаньне легалізацыі замежных дабраахвотнікаў.
10 траўня 2026 году набылі моц Закон Украіны №4730-IX і зьмены ў працэдурах Дзяржаўнай міграцыйнай службы, якія афіцыйна надалі дзеючым замежным вайскоўцам права на атрыманьне пасьведчаньня на часовае пражываньне.
Адгэтуль замежны дабраахвотнік, які праходзіць службу паводле кантракту, можа атрымаць часовае пасьведчаньне:
— на ўвесь тэрмін кантракту;
— і яшчэ на 6 месяцаў пасьля заканчэньня службы.
Для грамадзянаў Беларусі асобна прадугледжаная магчымасьць афармленьня дакумэнтаў нават з пратэрмінаваным пашпартам.
Фактычна новыя нормы даюць:
— законнае знаходжаньне на тэрыторыі Ўкраіны;
— афіцыйны статус праз ДМС;
— магчымасьць легальнага афармленьня дакумэнтаў, пражываньня і іншых адміністрацыйных працэдураў падчас службы
现已上线!2025 年 Telegram 研究 — 年度关键洞察 
