WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Ir al canal en Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
Mostrar más749
Suscriptores
Sin datos24 horas
-57 días
+230 días
Carga de datos en curso...
Canales Similares
Nube de Etiquetas
Sin datos
¿Algún problema? Por favor, actualice la página o contacte a nuestro gerente de soporte.
Menciones Entrantes y Salientes
---
---
---
---
---
---
Atraer Suscriptores
julio '26
julio '26
+20
en 10 canales
junio '26
+15
en 6 canales
Get PRO
mayo '26
+15
en 3 canales
Get PRO
abril '26
+24
en 8 canales
Get PRO
marzo '26
+50
en 14 canales
Get PRO
febrero '26
+22
en 7 canales
Get PRO
enero '26
+18
en 3 canales
Get PRO
diciembre '25
+35
en 7 canales
Get PRO
noviembre '25
+13
en 2 canales
Get PRO
octubre '25
+13
en 4 canales
Get PRO
septiembre '25
+38
en 6 canales
Get PRO
agosto '25
+32
en 4 canales
Get PRO
julio '25
+23
en 5 canales
Get PRO
junio '25
+15
en 5 canales
Get PRO
mayo '25
+22
en 5 canales
Get PRO
abril '25
+20
en 6 canales
Get PRO
marzo '25
+32
en 8 canales
Get PRO
febrero '25
+35
en 7 canales
Get PRO
enero '25
+44
en 10 canales
Get PRO
diciembre '24
+54
en 8 canales
Get PRO
noviembre '24
+38
en 7 canales
Get PRO
octubre '24
+28
en 4 canales
Get PRO
septiembre '24
+50
en 13 canales
Get PRO
agosto '24
+55
en 14 canales
Get PRO
julio '24
+29
en 7 canales
Get PRO
junio '24
+35
en 8 canales
Get PRO
mayo '24
+45
en 10 canales
Get PRO
abril '24
+58
en 15 canales
Get PRO
marzo '24
+61
en 9 canales
Get PRO
febrero '24
+33
en 9 canales
Get PRO
enero '24
+72
en 12 canales
Get PRO
diciembre '23
+65
en 6 canales
Get PRO
noviembre '23
+119
en 14 canales
Get PRO
octubre '23
+261
en 4 canales
| Fecha | Crecimiento de Suscriptores | Menciones | Canales | |
| 30 julio | 0 | |||
| 29 julio | 0 | |||
| 28 julio | 0 | |||
| 27 julio | 0 | |||
| 26 julio | 0 | |||
| 25 julio | +1 | |||
| 24 julio | +1 | |||
| 23 julio | 0 | |||
| 22 julio | +1 | |||
| 21 julio | +5 | |||
| 20 julio | 0 | |||
| 19 julio | 0 | |||
| 18 julio | 0 | |||
| 17 julio | +1 | |||
| 16 julio | 0 | |||
| 15 julio | 0 | |||
| 14 julio | +2 | |||
| 13 julio | 0 | |||
| 12 julio | 0 | |||
| 11 julio | +1 | |||
| 10 julio | +2 | |||
| 09 julio | +1 | |||
| 08 julio | +1 | |||
| 07 julio | 0 | |||
| 06 julio | 0 | |||
| 05 julio | 0 | |||
| 04 julio | +2 | |||
| 03 julio | +2 | |||
| 02 julio | 0 | |||
| 01 julio | 0 |
Publicaciones del Canal
Фотафакт: 10-метровы кратэр ад падзеньня расейскай ракеты X-101 на польскай Любельшчызьне
| 2 | Больш за палову палякаў выступаюць супраць уступленьня Ўкраіны ў Эўразьвяз — апытаньне
Большасьць грамадзян Польшчы выступае супраць уступленьня Ўкраіны ў Эўрапейскі Зьвяз, а польскае грамадзтва амаль пароўну падзялілася ў пытаньні далейшай вайсковай падтрымкі Кіева. Пра гэта сьведчыць апытаньне кампаніі Opinia24.
Паводле дасьледаваньня, 52% апытаных выступаюць супраць падтрымкі ўступленьня Ўкраіны ў ЭЗ, тады як 33% падтрымліваюць такую пэрспэктыву.
Таксама 44% палякаў лічаць, што Варшава павінна прыпыніць вайсковую дапамогу Ўкраіне праз пытаньне ЎПА, а 41% выступаюць за яе працяг.
Акрамя таго, 55% рэспандэнтаў падтрымалі рашэньне прэзыдэнта Польшчы Караля Наўроцкага пазбавіць Уладзімера Зяленскага Ордэну Белага Арла, тады як 27% былі супраць.
Апытаньне таксама паказала пагаршэньне стаўленьня да ўкраінцаў: 36% палякаў заявілі, што іх стаўленьне стала горшым з пачатку поўнамаштабнай вайны, 54% адзначылі, што яно не зьмянілася, і толькі 3% сказалі, што пачалі ставіцца да ўкраінцаў лепш.
Найбольшы кансэнсус выявіўся адносна магчымай адпраўкі польскіх вайскоўцаў ва Ўкраіну пасьля вайны: супраць гэтага выступілі 65% апытаных, а падтрымалі такую ідэю толькі 18%.
Апытаньне праводзілася 13–15 ліпеня 2026 году сярод 1000 паўналетніх грамадзян Польшчы. | 233 |
| 3 | У Белым доме пачалася сустрэча Дональда Трампа і Ўладзімера Зяленскага
Перамовы праходзяць у закрытым для прэсы фармаце. | 224 |
| 4 | 27 ліпеня 1990 г. Беларусь зрабіла гістарычны крок да Незалежнасьці
Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР.
Паводле Дэклярацыі, Беларусь абвяшчалася сувэрэннай дзяржавай, “якая ўсталявана на аснове ажыцьцяўленьня беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэньне, дзяржаўнасьці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэньні свайго лёсу”.
27 ліпеня — дата, калі наша краіна абвесьціла аб імкненьні вызваліцца з турмы народаў, з савецкай імпэрыі зла.
Сілу канстытуцыйнага закона Дэклярацыя набыла 25 жніўня 1991 г. Менавіта ад гэтай даты пачынаецца адлік нашай Незалежнасьці.
Жыве Беларусь! | 622 |
| 5 | Беларусы без дзейных пашпартоў ва Ўкраіне рызыкуюць стаць нелегаламі ўжо ў жніўні
Беларусы, якія жывуць ва Ўкраіне і ня маюць дзейнага пашпарту, могуць ужо пасьля 4 жніўня страціць законны статус. Паводле новых правілаў, замежнікі павінны да гэтай даты падаць дакумэнты на падаўжэньне часовага дазволу на жыхарства (ДНЖ), аднак без дзейнага пашпарту зрабіць гэта немагчыма.
Праблема ўзьнікла пасьля таго, як урад Украіны скасаваў ранейшы парадак, які дазваляў замежнікам з пратэрмінаванымі дакумэнтамі легальна знаходзіцца ў краіне да заканчэньня ваеннага становішча. Цяпер беларусы, якія ня могуць вярнуцца на радзіму для абмену пашпарту праз пагрозу перасьледу, апынуліся ў прававой пастцы.
Паводле прадстаўнікоў беларускай супольнасьці ва Ўкраіне, пасьля 4 жніўня такія людзі могуць стаць нелегаламі, атрымаць штрафы і нават тэарэтычна сутыкнуцца з дэпартацыяй у Беларусь. Юрысты ўжо падрыхтавалі законапраект, які павінен вырашыць праблему, аднак часу на яго прыняцьце практычна не засталося.
Паводле стану на канец лютага 2026 году, ва Ўкраіне налічвалася 2958 грамадзян Беларусі з часовым дазволам на жыхарства. | 536 |
| 6 | Апакаліптычныя кадры з Пецярбургу | 293 |
| 7 | Гараць чарговыя лагістычныя хабы і склады Wildberries у Санкт-Пецярбурзе ды Ленінградскай вобласьці РФ
Вынік удалай атакі ўкраінскіх дронаў. | 338 |
| 8 | Украінскія памежнікі разграмілі спробу танкавага прарыву на Дабрапольскім накірунку | 237 |
| 9 | Чарговае зьнішчэньне беларускай спадчыны: у Бабруйску знесьлі гістарычны будынак былога дзіцячага дому
У Бабруйску на скрыжаваньні вуліц Пушкіна і Чырвонаармейскай знесьлі аднапавярховы цагляны будынак былога дзіцячага дому, пабудаваны ў канцы XIX — на пачатку XX стагодзьдзя.
Будынак на вуліцы Чырвонаармейскай, 44А, пуставаў амаль 40 гадоў. За апошнія 25 гадоў ён некалькі разоў зьмяняў уладальнікаў, паступова страціў дах і вокны, ператварыўшыся ў руіны.
Апошні ўласьнік, прадпрымальнік Міхаіл Гаўрылюк, заявіў, што «да апошняга змагаўся за захаваньне» будынку, аднак патлумачыў знос адсутнасьцю паўнавартаснага падмурку.
У будаўнічым сьмецьці можна было заўважыць цэглу з фірмовым кляймом заводу братоў Гірша і Евеля Лазінскіх — прадстаўнікоў адной з галоўных «цагляных» дынастый старога Бабруйску.
На месцы зьнішчанага гістарычнага будынку плянуюць пабудаваць двухпавярховы офісны цэнтар з паркоўкай. | 244 |
| 10 | Украіна адкрые архівы СБУ і зьнешняй выведкі адносна падзеяў на Валыні
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі паведаміў пра падрыхтоўку новых рашэньняў у адносінах з Польшчай, у тым ліку па гістарычных пытаньнях. Паводле яго, Украіна адкрые ўсе архівы Службы бясьпекі Ўкраіны і Службы зьнешняй выведкі, якія тычацца трагічных падзеяў ХХ стагодзьдзя на Валыні.
Таксама Кіеў мае намер істотна павялічыць колькасьць дазволаў на пошукавыя і эксгумацыйныя працы. Акрамя таго, бакі абмяркоўваюць новыя фарматы пашырэньня грамадзкага дыялёгу паміж Украінай і Польшчай.
Зяленскі таксама паведаміў пра дамоўленасьць з кіраўніком Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Аляксандрам Алфёравым падрыхтаваць прапановы па ўмацаваньні магчымасьцяў установы, у тым ліку праз павелічэньне фінансаваньня.
У той жа дзень МЗС Украіны адрэагавала на новую пастанову Сэйму Польшчы, прысьвечаную гадавіне трагічных падзеяў на Валыні ў 1943–1944 гадах. Раней міністар абароны Польшчы Ўладыслаў Касіняк-Камыш заклікаў да прымірэньня і недапушчэньня «сьпіралі нянавісьці». | 256 |
| 11 | Раім для прагляду:
https://www.youtube.com/watch?v=LcQBNLLewpo | 244 |
| 12 | Памёр беларускі кінарэжысэр-дакумэнталіст Юры Хашчавацкі
Ён быў вядомы сваёй прынцыповай грамадзянскай пазыцыяй і крытыкай рэжыму Лукашэнкі ды расейскай імпэрскай палітыкі. Ягоныя стужкі заставаліся важнымі сьведчаньнямі часу і нязручнай праўдай для ўлады. Сярод ягоных найбольш вядомых фільмаў — «Звычайны прэзыдэнт», «Рускае шчасьце», «Лабатамія» і «Гэты вар’яцкі, вар’яцкі, вар’яцкі “рускі сьвет”».
Cьветлая памяць. | 232 |
| 13 | У Польшчы рэзка вырасла колькасьць заяваў аб злачынствах на глебе нянавісьці да ўкраінцаў
З пачатку 2026 году ўкраінцы ў Польшчы падалі ўжо 180 заяваў аб злачынствах, учыненых на глебе нянавісьці. Гэта больш чым на 30% перавышае леташнія тэмпы, паведамляе Rzeczpospolita са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнай паліцыі Польшчы.
Для параўнаньня, за ўвесь 2024 год было пададзена 267 такіх заяваў, а за 2025-ы — 275. Пры гэтым гаворка ідзе пра заявы, зарэгістраваныя праваахоўнікамі, а не пра пацьверджаныя злачынствы.
Сацыёляг і кіраўнік Інстытуту грамадзкіх спраў Яцэк Кухарчык мяркуе, што рэальная колькасьць такіх выпадкаў можа быць яшчэ большай, бо частка пацярпелых не зьвяртаецца ў паліцыю праз страх.
Паводле яго, варожае стаўленьне да ўкраінцаў падсілкоўваецца рыторыкай палітыкаў і кантэнтам у інтэрнэце. Дасьледаваньне Press Club Polska і Data House Res Futura паказала, што напрыканцы траўня кожны пяты допіс у польскім сэгмэнце інтэрнэту быў крытычным у дачыненьні да Ўкраіны, а 52% усяго антыўкраінскага кантэнту прыпадала на допісы прадстаўнікоў ультраправай партыі «Канфэдэрацыя». Дасьледчыкі таксама адзначаюць, што альгарытмы сацыяльных сетак дадаткова ўзмацняюць распаўсюд такога кантэнту. | 280 |
| 14 | У ПК-1 памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за "шпіянаж"
Праваабаронцам стала вядома пра смерць у наваполацкай калоніі № 1 былога высокапастаўленага супрацоўніка КДБ Мікалая Варапая. Паводле афіцыйнай версіі, Варапая затрымалі ў 2017 годзе пры спробе перадаць украінскім спецслужбам сакрэтныя дакументы, звязаныя з вучэньнямі "Захад-2017".
У студзені 2024 года дзяржаўнае тэлебачаньне паказала прапагандысцкі фільм пра яго справу. У ім Варапай прызнаваў віну, заяўляў, што лічыць прысуд справядлівым і не збіраецца яго абскарджваць. Пры гэтым ён казаў, што найбольш баіцца памерці ў калоніі.
Паводле інфармацыі "Вясны", у перыяд, калі палітвязьням актыўна прапаноўвалі падпісваць прашэньні аб памілаваньні, такую магчымасьць атрымаў і Варапай. Пасля адмовы на мужчыну пачаўся ціск: супрацоўнікі КДБ нібыта рэгулярна прыязджалі да яго ў калонію, патрабуючы падпісаць адпаведныя дакументы. Паведамляецца, што пасля гэтага яго змясцілі ў штрафным ізалятар, дзе гэтыя візіты працягваліся.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Варапай памёр у 2024 годзе падчас знаходжаньня ў ШІЗА. Магчымай прычынай смерці крыніцы "Вясны" называюць інсульт. Незалежнага пацверджання гэтых звестак пакуль няма. У зняволеньні Варапай меў белую бірку, якая апошнія гады выкарыстоўваецца для асуджаных па непалітычных артыкулах.
Праваабаронцы неаднаразова звярталі ўвагу, што ўмовы ўтрыманьня ў ШІЗА носяць жорсткі і бесчалавечны характар, а працяглае знаходжаньне там істотна пагаршае фізічны і псіхічны стан вязняў. | 228 |
| 15 | У Падмаскоўі разбіўся найсучасьнейшы расейскі зьнішчальнік Су-57
Аб гэтым паведамляюць расейскія СМІ. Яго кошт: 35-50 млн. даляраў. | 224 |
| 16 | 🔥 У Краснадары і Невіннамыску адбыліся маштабныя пажары на складах Wildberries
Уначы ў расейскіх гарадах Краснадар і Невіннамыск загарэліся буйныя лягістычныя комплексы гандлёвай пляцоўкі Wildberries. Прычынай пажараў стала атака ўкраінскіх бесьпілётнікаў.
Склад у Краснадары меў плошчу каля 150 тысяч м² і лічыўся чацьвёртым паводле памераў сярод аб’ектаў кампаніі ў Расеі. Плошча комплексу ў Невіннамыску складала каля 120 тысяч м², што ставіла яго на шостае месца.
Паводле папярэдніх зьвестак, на абодвух складах захоўвалася значная колькасьць тавараў, прызначаных для забесьпячэньня ўсяго паўднёвага рэгіёну РФ. Маштаб пажараў можа прывесьці да сур’ёзных стратаў як для самой кампаніі, так і для прадаўцоў, якія карыстаюцца пляцоўкай Wildberries.
У расейскім бізнэс-асяродзьдзі сытуацыя выклікала шок і паніку. Прадаўцы заяўляюць пра магчымую поўную страту тавару, шматмільённыя страты і рызыку банкруцтва. На гандлёвай пляцоўцы Wildberries працуюць больш за мільён прадаўцоў. | 270 |
| 17 | «Я хачу ведаць праўду, якую ад мяне хаваюць»
Маці загінулага беларускага добраахвотніка Ціхана «Франца» Клюкача запісала відэазварот да ўкраінскага войска. Жанчына сьцьвярджае, што дагэтуль не атрымала інфармацыі пра абставіны гібелі сына і ня мае магчымасьці зь ім разьвітацца.
Нагадаем, 23-гадовы Ціхан Клюкач загінуў у траўні падчас выкананьня баявога заданьня. Разьвітаньне зь ім да гэтага часу так і не адбылося. | 2 070 |
| 18 | ⚽️ Ня толькі вынікі: рэкорды фіналу і матчу за бронзу ЧС-26
Гішпанія перамагла Аргентыну 1:0 у фінале, Англія — Францыю 6:4 у матчы за трэцяе месца. Але цікавей не самі вынікі, а тое, што засталося па-за іх межамі.
Гішпанія стала першым чэмпіёнам сьвету, які прапусьціў за ўвесь турнір толькі адзін гол.
Брамнік зборнай Гішпаніі Унаі Сімон таксама ўсталяваў рэкорд ЧС — ён найдаўжэй не прапускаў ніводнага гола (650хв).
Матч за бронзу стаў самым выніковым у гісторыі чэмпіянатаў сьвету, перасягнуўшы рэкорд 1958 году.
https://warta.media/4960 | 314 |
| 19 | Начныя атакі 20 ліпеня: Расея ўдарыла па жылых дамах ва Ўкраіне, украінскія дроны — па аб’ектах у Падмаскоўі
У ноч на 20 ліпеня Расея нанесла масаваныя ўдары па Кіеве і Запарожжы. У сталіцы загінула 89-гадовая жанчына, яшчэ 13 чалавек былі параненыя. Пашкоджаныя жылыя дамы, інтэрнат, кінатэатар, станцыя мэтро, офісы і аўтамабілі.
У Запарожжы расейская авіябомба трапіла ў пяціпавярховы жылы дом. Загінулі 11-гадовая дзяўчынка і дзьве жанчыны ва ўзросьце 71 і 72 гадоў, яшчэ 41 чалавек атрымаў раненьні.
Адначасова больш за 400 украінскіх дронаў атакавалі Маскву і Падмаскоўе. Украіна цэліла ў нафтабазу, адзін з найбуйнейшых лягістычных хабаў Wildberries у Падольску і індустрыяльны парк «Паўднёвыя вароты» ў Дамадзедаве. На аб’ектах узьніклі пажары.
Адзін з дронаў таксама трапіў у шматпавярховы жылы дом у Дамадзедаве. Паводле расейскіх уладаў, пацярпелі як мінімум шэсьць чалавек. | 337 |
| 20 | Памерла пісьменьніца і журналістка Сьвятлана Курс
Пра гэта 20 ліпеня ў сацсетках паведаміла яе сям'я.
Сьвятлана Курс працавала ў шэрагу незалежных беларускіх СМІ. Пісала прозу пад псэўданімам Ева Вежнавец. У апошнія гады была вядомая чытачам па аповесьці «Па што ідзеш, воўча?».
54-гадовая пісьменьніца змагалася з анкалагічным захворваньнем. Жыла ў Польшчы. | 279 |
