ar
Feedback

لا تقع ضحية للمخادعين! تيليمتريو يكتشف ويُميّز هذه القنوات 👉 إذا كنت تريد رؤية العلامة، اشترك 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

الذهاب إلى القناة على Telegram

إظهار المزيد
1 262
المشتركون
+124 ساعات
-17 أيام
+130 أيام
أرشيف المشاركات
Repost from Наша Ніва
Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер
Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара Двое выхадцаў з Беларусі — адзін стаў нацыянальным героем і сімвалам змагання за свабоду, другі ўсё жыццё паспяхова рабіў кар'еру ў расійскай арміі — перапляліся ў гісторыі праз стагоддзе пасля смерці. Іх лёсы аб'яднала неймавернае супадзенне. https://nashaniva.com/403302 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403302

Repost from Белсат
У гэты дзень войска Рэчы Паспалітай вызваліла Полацк ад маскоўцаў 30 жніўня 1579 года адбылася вырашальная бітва за Полацк, я
У гэты дзень войска Рэчы Паспалітай вызваліла Полацк ад маскоўцаў 30 жніўня 1579 года адбылася вырашальная бітва за Полацк, які вярнуўся ў склад ВКЛ. Да гэтага горад быў пад кантролем Расеі 16 гадоў. Цар Іван Грозны захапіў Полацк яшчэ ў 1563 годзе, дзе ладзіў там жорсткія пагромы і пазней зрабіў з гораду ваенны фарпост. Пасля доўгай аблогі Полацк быў вызвалены войскам караля Стэфана Баторыя. Гэта былі сумесныя сілы ВКЛ і Польшчы.

У Германіі выйшла кніга пра памяць пра Другую сусветную вайну ў Беларусі У жніўні ў нямецкім выдавецтве Vandenhoeck & Ruprech
У Германіі выйшла кніга пра памяць пра Другую сусветную вайну ў Беларусі У жніўні ў нямецкім выдавецтве Vandenhoeck & Ruprecht пабачыла свет выданне «Памяць паміж трыумфам і траўмай. Беларусь і Другая сусветная вайна, 1942–2019», аўтарка — Ekaterina Keding. Даследаванне разглядае развіццё памяці пра Другую сусветную вайну ў Беларусі. На падставе аналізу музеяў, мемарыялаў і архіўных крыніц аўтарка паказвае, што памяць пра вайну як у савецкі, так і ў постсавецкі перыяды была неаднароднай. Яна фарміравалася пад уплывам мноства суб’ектаў, кожны з якіх пераследаваў свае ўласныя інтарэсы, ствараючы тым самым разнастайныя наратывы. Аўтарка адрознівае ўшанаванне памяці «зверху» і «знізу» і канцэнтруецца на далікатных пытаннях ушанавання памяці ахвяр. Выданне налічвае 508 старонак.

📌 Крысціна Шыянок: Пашыраем гістарычныя веды пра Беларусь 🔻 Гістарычныя веды пра Беларусь. Іх распасюд і палітычная дыскусі
📌 Крысціна Шыянок: Пашыраем гістарычныя веды пра Беларусь 🔻 Гістарычныя веды пра Беларусь. Іх распасюд і палітычная дыскусія. Такую мэту таксама ставяць прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасці за мяжой. https://racyja.com/by/sumezza/kryscina-syjanok-pasyraem-histarycnyja-vedy-pra-belarus/

Repost from Наша Ніва
Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120-годдзя «Нашай Нівы» і просіць людзей пра экспанаты Выстава будзе на
Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120-годдзя «Нашай Нівы» і просіць людзей пра экспанаты Выстава будзе называцца «Голас стагоддзя: 120 гадоў «Нашай Ніве» Гісторыя слова і свабоды». На выставе будзе пра ўсе перыяды выдання: і ХХ, і ХХІ стагоддзе. Арганізатары будуць удзячныя за любыя экспанаты, звязаныя з «Нашай Нівай»: артэфакты, рукапісы, фотаздымкі, памятныя рэчы, перапіску з Рэдакцыяй часоў, калі яна была яшчэ папяровая — карацей, усё, у чым адбіўся час. Звяртайцеся ў Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Вільня, вул. Віленская (Vilniaus g.), 20. Ці праз e-mail hello@vilnia.com. Або праз тых людзей, якія ведаеце асабіста.

❤️Да саракавінаў памяці Святланы Курс Раней неапублікаванае эсэ «СССР як калыска і магіла» Эсэ Святланы Курс «СССР як калыска
❤️Да саракавінаў памяці Святланы Курс Раней неапублікаванае эсэ «СССР як калыска і магіла» Эсэ Святланы Курс «СССР як калыска і магіла» было напісанае ўвосень 2021 года для літаратурнага праекта Фонду Конрада Адэнаўэра, прымеркаванага да 100-годдзя ўтварэння і 30-годдзя распаду Савецкага Саюза.   У студзені 2022 года эсэ пераклала на нямецкую мову Ціна Вюншман. Пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года многія тэксты пра спадчыну СССР запатрабавалі новага асэнсавання. Запланаваная публікацыя была адкладзеная, і эсэ так і не ўбачыла свету пры жыцці аўтаркі.   19 ліпеня 2026 года Святлана Курс пайшла з жыцця ў Варшаве. У гэтым эсэ яна спалучае гістарычнае даследаванне з асабістай і сямейнай гісторыяй, паказваючы, як падзеі XX стагоддзя паўплывалі на людзей у Беларусі і працягваюць адбівацца на сучаснасці. Аўтарка даводзіць свой аповед да падзей 2020–2021 гадоў, ператвараючы развітальную прамову па Савецкім Саюзе ў сведчанне пра імперскую спадчыну, страх, памяць і чалавечую годнасць.   Для цяперашняй публікацыі Ціна Вюншман напісала асабістую прадмову пра гісторыю стварэння і перакладу эсэ, а таксама пра тое, чаму вобразы з гэтага тэксту заставаліся з ёй на працягу наступных гадоў. Прадмова перакладчыцы змешчаная ў пачатку тэксту, які мы публікуем на нашым сайце. ✏️Поўны тэкст эсэ Святланы Курс можна прачытаць анлайн або спампаваць на беларускай мове і ў нямецкім перакладзе.

Ад Геніюш да «Тутэйшых»: як культура станавілася супрацівам у СССР На YouTube-канале Праваабарончага цэнтра «Вясна» выйшаў новы выпуск праекта «Прававыя летапісы», прысвечаны беларускаму культурніцкаму супраціву ў савецкі час. У цэнтры выпуску — тры гісторыі: ▪️ Ларыса Геніюш, якая прайшла праз сталінскія турмы і ГУЛАГ, але не адмовілася ад сваіх перакананняў і беларускасці; ▪️ Уладзімір Арлоў — ад студэнцкага самвыдату 1970-х да вяртання беларусам гістарычнай памяці; ▪️ «Майстроўня», «Талака» і «Тутэйшыя» — моладзевыя суполкі 1980-х, якія адраджалі беларускую культуру, абаранялі гістарычную спадчыну і выводзілі нацыянальны рух у публічную прастору. Адным з заснавальнікаў «Тутэйшых» быў Алесь Бяляцкі. ▶️ Глядзець відэа: https://youtu.be/aeFtqv-Bnyw

«Сведчанне банкруцтва мадэлі»: архітэктар пра планы ўладаў скараціць Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей У Беларусі рыхтуе
«Сведчанне банкруцтва мадэлі»: архітэктар пра планы ўладаў скараціць Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей У Беларусі рыхтуецца скарачэнне Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей. Замест пошуку рэсурсаў на кансервацыю ці рэстаўрацыю аварыйных будынкаў, улады прапануюць здымаць з іх ахоўны статус — і тым самым легалізаваць іх знос. Пад пагрозай апынуліся нават такія шэдэўры, як унікальны драўляны палац Радзівілаў у Радзівіламонтах 1780-х гадоў, (тое, што ад яго засталося). Пра тое, чаму беларуская сістэма аховы спадчыны апынулася ў глыбокім крызісе, ці ёсць у гэтым палітычны падтэкст пагутарылі з беларускім архітэктарам, які працуе з гістарычнай спадчынай. — Сама ідэя нішчыць тое, што не можам захаваць, — сведчанне банкруцтва беларускай мадэлі кіравання культурнымі рэсурсамі, — упэўнены ён. — Спадчына — гэта не толькі пра памяць, ідэнтычнасць і адказнасць перад будучымі пакаленнямі. Гістарычныя будынкі — гэта важны рэсурс для эканамічнага развіцця тэрыторый. Чытаць на сайце або без VPN.

🗺 28 жніўня 1912 года ў вёсцы Засімавічы (сёння 🐍 Пружанскі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся беларускі грамадскі дзеяч на
🗺 28 жніўня 1912 года ў вёсцы Засімавічы (сёння 🐍 Пружанскі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся беларускі грамадскі дзеяч на эміграцыі, публіцыст і картограф Віктар Астроўскі. Вучыўся на факультэце права Віленскага ўнівэрсытэту імя Стэфана Баторыя, быў чальцом Беларускага студэнцкага саюзу, арганізацыі «Скарынія». З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь быў арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў лагераў (тэрмін адбываў у Варкуце, Расея). Ягоная маці, Антаніна Астроўская, загінула ў лагеры, падчас ссылкі ў Казахстане. Сам Астроўскі здолеў уцякчы і прайшоў пешкі 300 кіламетраў. З канца 1941 года ў Арміі Андэрса (2-гі Польскі корпус), у складзе якое прымаў удзел у штурме італьянскага Монтэ-Касіна ў траўні 1944 года. З 1946 у Вялікабрытаніі. Вывучаў картаграфію Беларусі. Аўтар шэрагу кніг па беларускай картаграфіі і старажытных назваў Беларусі, а таксама публіцыстычных брашур і артыкулаў, прысвечаных гісторыі XX ст.. Усе кнігі выдаваў за ўласны кошт. У 1960-х. займаўся выданнем часопісу «Аб’еднаньне». Збіраў калекцыю картаў, якая пасля ягонае смерці была перададзеная ў Скарынаўскую бібліятэку ў Лондане.

Да 90-гадовага юбілею паэта выйшла «Пражытае-напісанае. Кніга Генадзя Бураўкіна. Кніга пра Генадзя Бураўкіна» 28 жніўня — дзе
Да 90-гадовага юбілею паэта выйшла «Пражытае-напісанае. Кніга Генадзя Бураўкіна. Кніга пра Генадзя Бураўкіна» 28 жніўня — дзень народзінаў Генадзя Бураўкіна — беларускага паэта, аўтара культавых вершаў, паслядоўнага абаронцы беларушчыны. Ён быў адным з тых, хто стаяў ля вытокаў стварэння беларускамоўнага тэлебачання. Адмыслова да яго 90-гадовага юбілею выйшла кніга «Пражытае-напісанае. Кніга Генадзя Бураўкіна. Кніга пра Генадзя Бураўкіна» — плён шматгадовага вывучэння хатняга архіва паэта і працы ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва. Сам Бураўкін не пакінуў мемуараў, але засталіся ягоныя аповеды пра калегаў-пісьменнікаў, пра працу ў «Маладосці» і «ЛіМе», на Дзяржтэлерадыё, яны ўпершыню сабраныя разам пад адной вокладкай. У кнізе таксама сабраныя ўспаміны і дзённікавыя запісы тых, хто добра яго ведаў. Набыць выданне можна ў Акадэмкнізе.

Repost from N/a
🔻 Газет і рэдактараў у Беларусі было шмат. Але менавіта Ўлас зрабіў “Нашу Ніву” вялікай. Ён першым настроіў на патрэбную хва
🔻 Газет і рэдактараў у Беларусі было шмат. Але менавіта Ўлас зрабіў “Нашу Ніву” вялікай. Ён першым настроіў на патрэбную хвалю малапісьменную тады яшчэ беларускую нацыю - мільён асобнікаў “Нашай Нівы” за 8 гадоў, ад 1906 да 1914 года, гэта яго поспех - Аляксандра Ўласава.
- У нас было вельмі мала сілаў, вельмі мала грошай, але вельмі шмат энтузіязму ,
-  гэты шчыры SWOT-аналіз Уласава гучыць як беларускі праклён і шчасце адначасова. Уласаў нарадзіўся ў 1874 годзе 28 жніўня ў Вілейцы, але давялося пажыць і ў Пінску і ў Менску. Што ён беларус і што гэта на ўсё жыццё, ён зразумеў у самым пачатку 90-х гадоў ХІХ стагоддзя на лекцыях выдатнага менскага выкладчыка гісторыі Генрыка Татура. Ад яго Ўласаў упершыню пачуў пра Вітаўта і Кейстута, пра каралёў і паўстанні. 🚩 Драматычны лёс аднаго з першых нацыянальных медыяменеджараў тут - https://karonavitauta.org/public/ulasa-alyaksandr Падпісвайся на Карону Вітаўта! ❤️

‼️“Экстрэмсцкімі” прызналі інтэрнэт-рэсурсы пра сталiнскія рэпрэсіі пад Віцебскам 25 жніўня суд Першамайскага раёна Віцебска
‼️“Экстрэмсцкімі” прызналі інтэрнэт-рэсурсы пра сталiнскія рэпрэсіі пад Віцебскам 25 жніўня суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў “экстрэмісцкай” інфармацыйнай прадукцыяй - Telegram-канал "Хайсы - Віцебскія Курапаты"; - старонку "Хайсы - Віцебскія Курапаты" у сацсетцы "ВКонтакте"; - старонку "Хайсы - Віцебскія Курапаты" у сацсетцы в социальной сети "Одноклассники". Хайсы – гэта вёска ў Віцебскім раёне, адно з месцаў, дзе адбываліся масавыя расстрэлы ў 1930-40 гадах. Гэтыя факты памяталі мясцовыя старажылы, якія распавялі пра трагедыі ў гэтых мясцінах краязнаўцам і актывістам. Так утварылася грамадская ініцыятыва "Хайсы - Віцебскія Курапаты", удзельнікі якой ушаноўвалі памяць бязвінных ахвяраў, і не толькі каля Хайсоў, але і ў іншых месцах Віцебшчыны, дзе адбываліся “сталінскія расстрэлы”. 🔗https://tinyurl.com/yc8atwr7

Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Генадзя Бураўкіна → https://smarturl.click/56GLJ 28 жніўня 1936 году нарадзіўся Генадз
Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Генадзя Бураўкіна → https://smarturl.click/56GLJ 28 жніўня 1936 году нарадзіўся Генадзь Бураўкін — беларускі паэт, дзяржаўны дзеяч, дыплямат.
Адкуль у нас такая сіла, Магутная, як крыгалом: Нас і палолі, і касілі, Цапамі войнаў малацілі, А мы расьцём, А мы жывём!
Аўтар больш як двух дзясяткаў паэтычных кніг, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. На ягоныя вершы напісаныя шмат песень. І, бадай, самая вядомая зь іх — «Калыханка». Пра іншыя гістарычныя падзеі 28 жніўня чытайце на сайце Свабоды.

Дзмітрый Данскі: «вызваліцель Русі» ці герой пазнейшага міфа? У ліпені 2026 г. у Архангельскім саборы Маскоўскага Крамля падч
Дзмітрый Данскі: «вызваліцель Русі» ці герой пазнейшага міфа? У ліпені 2026 г. у Архангельскім саборы Маскоўскага Крамля падчас рэстаўрацыйных работ знайшлі парэшткі князя Дзмітрыя Данскога, якога РПЦ кананізавала за «выратаванне Айчыны». Але наколькі гэты вобраз адпавядае гісторыі? «Зеркало» разбірае, што перамога на Куліковым полі ў 1380 годзе не вызваліла Маскву ад Арды. Бо канфлікт Данскога з Мамаем быў не столькі барацьбой супраць улады Арды, колькі супраць канкрэтнага прэтэндэнта на ханскі трон. Калі праз два гады хан Тахтамыш пайшоў на Маскву, Данскі пакінуў горад і з’ехаў у Кастраму. Абарону ўзначаліў князь Астэй, які прыехаў з ВКЛ — унук Альгерда і праўнук Гедыміна. Пасля трох дзён няўдалай аблогі Тахтамыш падманам выманіў яго з Крамля, забіў, а ягонае войска ўварвалася ў Маскву і разрабавала горад. У 1383 годзе Масква зноў выплаціла Ардзе даніну, а залежнасць ад яе захоўвалася яшчэ каля ста гадоў. 👉 Падрабязней пра тое, што насамрэч стаіць за міфам пра Дзмітрыя Данскога, — у матэрыяле «Зеркала»

Ужо сёньня: 120 гадоў з дня нараджэньня Сяргея Новіка-Пяюна → https://smarturl.click/RxnMW 27 жніўня 1906 году нарадзіўся Сяр
+2
Ужо сёньня: 120 гадоў з дня нараджэньня Сяргея Новіка-Пяюна → https://smarturl.click/RxnMW 27 жніўня 1906 году нарадзіўся Сяргей Новік-Пяюн — паэт, кампазытар, перакладчык, мастак, выдавец, актор, чалавек, які за беларускасьць сядзеў у турмах пры ўсіх рэжымах. Некаторыя песьні на словы Новік-Пяюна лічацца народнымі, найбольш вядомыя зь іх «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс»). Самы час прыгадаць 20 нечаканых фактаў пра Сяргея Новіка-Пяюна Пра іншыя гістарычныя падзеі 27 жніўня чытайце на сайце Свабоды

Repost from Наша Ніва
У Нясвіжскім замку для турыстаў адкрылі падземныя хады і бастыёны У Нясвіжскім замку з'явіліся два новыя экскурсійныя маршрут
У Нясвіжскім замку для турыстаў адкрылі падземныя хады і бастыёны У Нясвіжскім замку з'явіліся два новыя экскурсійныя маршруты, якія дазваляюць наведвальнікам трапіць у раней недаступныя часткі старажытнай рэзідэнцыі Радзівілаў. https://nashaniva.com/403225 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403225

🛳️ Флот на мелкаводдзі: якімі былі караблі «Пінскага мора»? У самым цэнтры Варшавы, на беразе ракі Віслы, знаходзіцца бульва
🛳️ Флот на мелкаводдзі: якімі былі караблі «Пінскага мора»? У самым цэнтры Варшавы, на беразе ракі Віслы, знаходзіцца бульвар, які мае сувязі з нашай краінай — Бульвар Пінскай флатыліі. Калі мы гаворым пра ваенна-марскі флот, уяўленне звычайна малюе бязмежныя акіяны, але ў міжваеннай Еўропе існавала цікавае злучэнне, якое базіравалася далёка ад марскіх узбярэжжаў — проста ў цэнтры Беларускага Палесся. Гэта Пінская флатылія — незвычайнае скрыжаванне інжынернай вынаходлівасці і трагічнага гістарычнага лёсу.
Каб зразумець, як у сухапутнай Беларусі з’явіўся сапраўдны ваенна-марскі флот, варта звярнуцца да дакументаў таго часу і «гідралагічнай гісторыі» Беларусі. У 1925 годзе ў Варшаве выйшла праца інжынераў С. Турчыновіча і Т. Тылінгера «Konieczność budowy drogi wodnej przez Polesie» («Неабходнасць будаўніцтва воднага шляху праз Палессе»). Аўтары прыводзілі статыстыку: на міжваеннае Палессе, якое ў той час займала 15,9% тэрыторыі краіны, прыпадала аж 25% усіх водных шляхоў тагачаснай Другой Рэчы Паспалітай. Спробы ўтаймаваць гэты «водны край» ужо тады мелі даўнюю гісторыю: яшчэ ў XVI стагоддзі каралева Бона Сфорца загадала капаць першыя каналы, у XVIII стагоддзі паўстаў Каралеўскі канал пры Станіславе Аўгусце Панятоўскім, а напрыканцы XIX стагоддзя генерал Іосіф Жылінскі ў межах «Заходняй экспедыцыі» пракапаў больш за 4600 кіламетраў каналаў і расчысціў рэчышчы. Палессе разглядалася як ключавы водны мост паміж Заходняй Еўропай і басейнам Чорнага мора. У такім ландшафце кантроль над вадой меў важнае значэнне — і яго цэнтрам стаў Пінск.
Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Repost from Наша Ніва
З'явіўся сусветны інтэрактыўны сэрвіс аб замках, палацах і крэпасцях. Беларускія там таксама ёсць Новы інтэрактыўны сэрвіс Ca
З'явіўся сусветны інтэрактыўны сэрвіс аб замках, палацах і крэпасцях. Беларускія там таксама ёсць Новы інтэрактыўны сэрвіс Castle Map, які сабраў на адной карце больш за 7700 замкаў, крэпасцяў і палацаў са 141 краіны. https://nashaniva.com/403204 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403204

Міфы пра незалежнасць Беларусі: што адбылося 25 жніўня 1991 года Чаму беларускія ўлады фактычна ігнаруюць 25 жніўня — дзень, калі Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце набыла статус канстытуцыйнага закона? І адкуль узяўся міф пра тое, што незалежнасць Беларусі была «падарункам Масквы»? Якое месца ў гэтых падзеях займалі Беларускі народны фронт і якое значэнне мела іх дзейнасць? У студыі тэлеканала Белсат тэму каментуе дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі. Ён разбірае ролю Зянона Пазняка і БНФ, камуністычнай наменклатуры і Масквы ў падзеях 1991 года, а таксама тлумачыць, чаму дзяржаўная прапаганда перапісвае гісторыю незалежнасці. Асобнае пытанне — якую дату варта лічыць сапраўдным Днём Незалежнасці Беларусі і чаму 25 жніўня засталося ў цені іншых гістарычных дат. ▶️ https://youtu.be/OiluynCpjHk

Выйшла амаль 500-старонкавая кніга пра старавераў Віцебшчыны Выдавецтва «Беларуская навука» выпусціла калектыўную манаграфію
Выйшла амаль 500-старонкавая кніга пра старавераў Віцебшчыны Выдавецтва «Беларуская навука» выпусціла калектыўную манаграфію «Стараверы Беларускага Паазер’я: гісторыя і культура». Яна прысвечаная гісторыі і жыццю стараверскіх супольнасцяў паўночна-заходняй Беларусі — пераважна сучаснай Віцебшчыны. У кнізе расказваецца пра побыт і абрады старавераў, іх храмы, абразы, кніжную культуру, мову і традыцыйны тэкстыль. У выданне ўвайшлі архіўныя крыніцы, матэрыялы палявых экспедыцый і сямейныя фотаздымкі.