1 263
Подписчики
+124 часа
-27 дней
-230 дней
Архив постов
Ад Геніюш да «Тутэйшых»: як культура станавілася супрацівам у СССР
На YouTube-канале Праваабарончага цэнтра «Вясна» выйшаў новы выпуск праекта «Прававыя летапісы», прысвечаны беларускаму культурніцкаму супраціву ў савецкі час.
У цэнтры выпуску — тры гісторыі:
▪️ Ларыса Геніюш, якая прайшла праз сталінскія турмы і ГУЛАГ, але не адмовілася ад сваіх перакананняў і беларускасці;
▪️ Уладзімір Арлоў — ад студэнцкага самвыдату 1970-х да вяртання беларусам гістарычнай памяці;
▪️ «Майстроўня», «Талака» і «Тутэйшыя» — моладзевыя суполкі 1980-х, якія адраджалі беларускую культуру, абаранялі гістарычную спадчыну і выводзілі нацыянальны рух у публічную прастору. Адным з заснавальнікаў «Тутэйшых» быў Алесь Бяляцкі.
▶️ Глядзець відэа: https://youtu.be/aeFtqv-Bnyw
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
«Сведчанне банкруцтва мадэлі»: архітэктар пра планы ўладаў скараціць Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
У Беларусі рыхтуецца скарачэнне Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей. Замест пошуку рэсурсаў на кансервацыю ці рэстаўрацыю аварыйных будынкаў, улады прапануюць здымаць з іх ахоўны статус — і тым самым легалізаваць іх знос. Пад пагрозай апынуліся нават такія шэдэўры, як унікальны драўляны палац Радзівілаў у Радзівіламонтах 1780-х гадоў, (тое, што ад яго засталося).
Пра тое, чаму беларуская сістэма аховы спадчыны апынулася ў глыбокім крызісе, ці ёсць у гэтым палітычны падтэкст пагутарылі з беларускім архітэктарам, які працуе з гістарычнай спадчынай.
— Сама ідэя нішчыць тое, што не можам захаваць, — сведчанне банкруцтва беларускай мадэлі кіравання культурнымі рэсурсамі, — упэўнены ён. — Спадчына — гэта не толькі пра памяць, ідэнтычнасць і адказнасць перад будучымі пакаленнямі. Гістарычныя будынкі — гэта важны рэсурс для эканамічнага развіцця тэрыторый.
Чытаць на сайце або без VPN.
Repost from BGmedia: новости — 2026
🗺 28 жніўня 1912 года ў вёсцы Засімавічы (сёння 🐍 Пружанскі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся беларускі грамадскі дзеяч на эміграцыі, публіцыст і картограф Віктар Астроўскі.
Вучыўся на факультэце права Віленскага ўнівэрсытэту імя Стэфана Баторыя, быў чальцом Беларускага студэнцкага саюзу, арганізацыі «Скарынія».
З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь быў арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў лагераў (тэрмін адбываў у Варкуце, Расея). Ягоная маці, Антаніна Астроўская, загінула ў лагеры, падчас ссылкі ў Казахстане.
Сам Астроўскі здолеў уцякчы і прайшоў пешкі 300 кіламетраў.
З канца 1941 года ў Арміі Андэрса (2-гі Польскі корпус), у складзе якое прымаў удзел у штурме італьянскага Монтэ-Касіна ў траўні 1944 года.
З 1946 у Вялікабрытаніі. Вывучаў картаграфію Беларусі. Аўтар шэрагу кніг па беларускай картаграфіі і старажытных назваў Беларусі, а таксама публіцыстычных брашур і артыкулаў, прысвечаных гісторыі XX ст.. Усе кнігі выдаваў за ўласны кошт.
У 1960-х. займаўся выданнем часопісу «Аб’еднаньне». Збіраў калекцыю картаў, якая пасля ягонае смерці была перададзеная ў Скарынаўскую бібліятэку ў Лондане.
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Да 90-гадовага юбілею паэта выйшла «Пражытае-напісанае. Кніга Генадзя Бураўкіна. Кніга пра Генадзя Бураўкіна»
28 жніўня — дзень народзінаў Генадзя Бураўкіна — беларускага паэта, аўтара культавых вершаў, паслядоўнага абаронцы беларушчыны. Ён быў адным з тых, хто стаяў ля вытокаў стварэння беларускамоўнага тэлебачання.
Адмыслова да яго 90-гадовага юбілею выйшла кніга «Пражытае-напісанае. Кніга Генадзя Бураўкіна. Кніга пра Генадзя Бураўкіна» — плён шматгадовага вывучэння хатняга архіва паэта і працы ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва.
Сам Бураўкін не пакінуў мемуараў, але засталіся ягоныя аповеды пра калегаў-пісьменнікаў, пра працу ў «Маладосці» і «ЛіМе», на Дзяржтэлерадыё, яны ўпершыню сабраныя разам пад адной вокладкай.
У кнізе таксама сабраныя ўспаміны і дзённікавыя запісы тых, хто добра яго ведаў.
Набыць выданне можна ў Акадэмкнізе.
Repost from N/a
🔻 Газет і рэдактараў у Беларусі было шмат. Але менавіта Ўлас зрабіў “Нашу Ніву” вялікай.
Ён першым настроіў на патрэбную хвалю малапісьменную тады яшчэ беларускую нацыю - мільён асобнікаў “Нашай Нівы” за 8 гадоў, ад 1906 да 1914 года, гэта яго поспех - Аляксандра Ўласава.
- У нас было вельмі мала сілаў, вельмі мала грошай, але вельмі шмат энтузіязму ,- гэты шчыры SWOT-аналіз Уласава гучыць як беларускі праклён і шчасце адначасова. Уласаў нарадзіўся ў 1874 годзе 28 жніўня ў Вілейцы, але давялося пажыць і ў Пінску і ў Менску. Што ён беларус і што гэта на ўсё жыццё, ён зразумеў у самым пачатку 90-х гадоў ХІХ стагоддзя на лекцыях выдатнага менскага выкладчыка гісторыі Генрыка Татура. Ад яго Ўласаў упершыню пачуў пра Вітаўта і Кейстута, пра каралёў і паўстанні. 🚩 Драматычны лёс аднаго з першых нацыянальных медыяменеджараў тут - https://karonavitauta.org/public/ulasa-alyaksandr Падпісвайся на Карону Вітаўта! ❤️
Repost from Віцебская Вясна
‼️“Экстрэмсцкімі” прызналі інтэрнэт-рэсурсы пра сталiнскія рэпрэсіі пад Віцебскам
25 жніўня суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў “экстрэмісцкай” інфармацыйнай прадукцыяй
- Telegram-канал "Хайсы - Віцебскія Курапаты";
- старонку "Хайсы - Віцебскія Курапаты" у сацсетцы "ВКонтакте";
- старонку "Хайсы - Віцебскія Курапаты" у сацсетцы в социальной сети "Одноклассники".
Хайсы – гэта вёска ў Віцебскім раёне, адно з месцаў, дзе адбываліся масавыя расстрэлы ў 1930-40 гадах.
Гэтыя факты памяталі мясцовыя старажылы, якія распавялі пра трагедыі ў гэтых мясцінах краязнаўцам і актывістам. Так утварылася грамадская ініцыятыва "Хайсы - Віцебскія Курапаты", удзельнікі якой ушаноўвалі памяць бязвінных ахвяраў, і не толькі каля Хайсоў, але і ў іншых месцах Віцебшчыны, дзе адбываліся “сталінскія расстрэлы”. 🔗https://tinyurl.com/yc8atwr7
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Генадзя Бураўкіна → https://smarturl.click/56GLJ
28 жніўня 1936 году нарадзіўся Генадзь Бураўкін — беларускі паэт, дзяржаўны дзеяч, дыплямат.
Адкуль у нас такая сіла, Магутная, як крыгалом: Нас і палолі, і касілі, Цапамі войнаў малацілі, А мы расьцём, А мы жывём!Аўтар больш як двух дзясяткаў паэтычных кніг, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. На ягоныя вершы напісаныя шмат песень. І, бадай, самая вядомая зь іх — «Калыханка». Пра іншыя гістарычныя падзеі 28 жніўня чытайце на сайце Свабоды.
Дзмітрый Данскі: «вызваліцель Русі» ці герой пазнейшага міфа?
У ліпені 2026 г. у Архангельскім саборы Маскоўскага Крамля падчас рэстаўрацыйных работ знайшлі парэшткі князя Дзмітрыя Данскога, якога РПЦ кананізавала за «выратаванне Айчыны». Але наколькі гэты вобраз адпавядае гісторыі?
«Зеркало» разбірае, што перамога на Куліковым полі ў 1380 годзе не вызваліла Маскву ад Арды. Бо канфлікт Данскога з Мамаем быў не столькі барацьбой супраць улады Арды, колькі супраць канкрэтнага прэтэндэнта на ханскі трон.
Калі праз два гады хан Тахтамыш пайшоў на Маскву, Данскі пакінуў горад і з’ехаў у Кастраму. Абарону ўзначаліў князь Астэй, які прыехаў з ВКЛ — унук Альгерда і праўнук Гедыміна. Пасля трох дзён няўдалай аблогі Тахтамыш падманам выманіў яго з Крамля, забіў, а ягонае войска ўварвалася ў Маскву і разрабавала горад.
У 1383 годзе Масква зноў выплаціла Ардзе даніну, а залежнасць ад яе захоўвалася яшчэ каля ста гадоў.
👉 Падрабязней пра тое, што насамрэч стаіць за міфам пра Дзмітрыя Данскога, — у матэрыяле «Зеркала»
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
+2
Ужо сёньня: 120 гадоў з дня нараджэньня Сяргея Новіка-Пяюна → https://smarturl.click/RxnMW
27 жніўня 1906 году нарадзіўся Сяргей Новік-Пяюн — паэт, кампазытар, перакладчык, мастак, выдавец, актор, чалавек, які за беларускасьць сядзеў у турмах пры ўсіх рэжымах.
Некаторыя песьні на словы Новік-Пяюна лічацца народнымі, найбольш вядомыя зь іх «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс»).
Самы час прыгадаць 20 нечаканых фактаў пра Сяргея Новіка-Пяюна
Пра іншыя гістарычныя падзеі 27 жніўня чытайце на сайце Свабоды
Repost from Наша Ніва
У Нясвіжскім замку для турыстаў адкрылі падземныя хады і бастыёны
У Нясвіжскім замку з'явіліся два новыя экскурсійныя маршруты, якія дазваляюць наведвальнікам трапіць у раней недаступныя часткі старажытнай рэзідэнцыі Радзівілаў.
https://nashaniva.com/403225
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403225
Repost from Будзьма беларусамі!
🛳️ Флот на мелкаводдзі: якімі былі караблі «Пінскага мора»?
У самым цэнтры Варшавы, на беразе ракі Віслы, знаходзіцца бульвар, які мае сувязі з нашай краінай — Бульвар Пінскай флатыліі. Калі мы гаворым пра ваенна-марскі флот, уяўленне звычайна малюе бязмежныя акіяны, але ў міжваеннай Еўропе існавала цікавае злучэнне, якое базіравалася далёка ад марскіх узбярэжжаў — проста ў цэнтры Беларускага Палесся. Гэта Пінская флатылія — незвычайнае скрыжаванне інжынернай вынаходлівасці і трагічнага гістарычнага лёсу.
Каб зразумець, як у сухапутнай Беларусі з’явіўся сапраўдны ваенна-марскі флот, варта звярнуцца да дакументаў таго часу і «гідралагічнай гісторыі» Беларусі. У 1925 годзе ў Варшаве выйшла праца інжынераў С. Турчыновіча і Т. Тылінгера «Konieczność budowy drogi wodnej przez Polesie» («Неабходнасць будаўніцтва воднага шляху праз Палессе»). Аўтары прыводзілі статыстыку: на міжваеннае Палессе, якое ў той час займала 15,9% тэрыторыі краіны, прыпадала аж 25% усіх водных шляхоў тагачаснай Другой Рэчы Паспалітай. Спробы ўтаймаваць гэты «водны край» ужо тады мелі даўнюю гісторыю: яшчэ ў XVI стагоддзі каралева Бона Сфорца загадала капаць першыя каналы, у XVIII стагоддзі паўстаў Каралеўскі канал пры Станіславе Аўгусце Панятоўскім, а напрыканцы XIX стагоддзя генерал Іосіф Жылінскі ў межах «Заходняй экспедыцыі» пракапаў больш за 4600 кіламетраў каналаў і расчысціў рэчышчы. Палессе разглядалася як ключавы водны мост паміж Заходняй Еўропай і басейнам Чорнага мора. У такім ландшафце кантроль над вадой меў важнае значэнне — і яго цэнтрам стаў Пінск.Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Repost from Наша Ніва
З'явіўся сусветны інтэрактыўны сэрвіс аб замках, палацах і крэпасцях. Беларускія там таксама ёсць
Новы інтэрактыўны сэрвіс Castle Map, які сабраў на адной карце больш за 7700 замкаў, крэпасцяў і палацаў са 141 краіны.
https://nashaniva.com/403204
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403204
Міфы пра незалежнасць Беларусі: што адбылося 25 жніўня 1991 года
Чаму беларускія ўлады фактычна ігнаруюць 25 жніўня — дзень, калі Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце набыла статус канстытуцыйнага закона? І адкуль узяўся міф пра тое, што незалежнасць Беларусі была «падарункам Масквы»? Якое месца ў гэтых падзеях займалі Беларускі народны фронт і якое значэнне мела іх дзейнасць?
У студыі тэлеканала Белсат тэму каментуе дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі. Ён разбірае ролю Зянона Пазняка і БНФ, камуністычнай наменклатуры і Масквы ў падзеях 1991 года, а таксама тлумачыць, чаму дзяржаўная прапаганда перапісвае гісторыю незалежнасці.
Асобнае пытанне — якую дату варта лічыць сапраўдным Днём Незалежнасці Беларусі і чаму 25 жніўня засталося ў цені іншых гістарычных дат.
▶️ https://youtu.be/OiluynCpjHk
Repost from Витебск, я гуляю! | Новости Витебска
Выйшла амаль 500-старонкавая кніга пра старавераў Віцебшчыны
Выдавецтва «Беларуская навука» выпусціла калектыўную манаграфію «Стараверы Беларускага Паазер’я: гісторыя і культура». Яна прысвечаная гісторыі і жыццю стараверскіх супольнасцяў паўночна-заходняй Беларусі — пераважна сучаснай Віцебшчыны.
У кнізе расказваецца пра побыт і абрады старавераў, іх храмы, абразы, кніжную культуру, мову і традыцыйны тэкстыль. У выданне ўвайшлі архіўныя крыніцы, матэрыялы палявых экспедыцый і сямейныя фотаздымкі.
Repost from Салідарнасць – главные новости Беларуси
«Нікому не прыйдзе ў галаву зачыніць Нясвіжскі палац з нелюбові да Радзівілаў – бо гэта ж курыца, якая нясе залатыя яйкі»
Знішчыць усё нязручнае? І што ёсць «суцэльная ганьба».
«Салідарнасць» абмеркавала з дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксеем Ластоўскім, чым тлумачыцца жаданне ўладаў скараціць спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Чытайце на сайце
Без VPN
🕵️ Аперацыя AEQUOR. Частка другая: выбар БНР, вярбоўка, падрыхтоўка ў Баварыі і 10 000 даляраў за смерць
«Зеркало» апублікавала другую частку цыкла «Пасланыя на смерць» пра сакрэтную аперацыю ЦРУ AEQUOR у Беларусі пачатку 1950-х.
Гэтым разам — пра тое, як амерыканская разведка шукала беларусаў для падрыхтоўкі агентаў і чаму ў якасці партнёра абрала Раду БНР. Адказным за падбор кандыдатаў стаў Барыс Рагуля.
Асобная частка матэрыялу прысвечаная Янку Філістовічу — першаму агенту, якога ў 1951 годзе закінулі з парашутам у БССР. Як яго рыхтавалі на канспіратыўнай кватэры ў Баварыі, якія заданні ён атрымаў і чым скончылася ягоная місія — у матэрыяле, заснаваным у тым ліку на рассакрэчаных дакументах ЦРУ.
🔗 Чытаць артыкул цалкам
«Крыж каралевы Сафіі»: нацыянальная святыня ці новая гістарычная міфалогія?
Беларусы прывезлі ў Капенгаген залатую рэпліку так званага Крыжа Сафіі Менскай — сярэднявечнага артэфакта, які захоўваецца ў Нацыянальным музеі Даніі. «Наша Ніва» запыталася ў гісторыкаў, наколькі абгрунтаваная яго сувязь з Сафіяй Менскай і ці можа крыж стаць беларускім нацыянальным сімвалам.
Сярод экспертаў — дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі і сябра інстытута Алесь Пашкевіч.
🔹 Ластоўскі: сувязь крыжа з Сафіяй Менскай — магчымая, але недаказаная гіпотэза. Аднак сама акцыя карысная, бо вяртае ўвагу да Сафіі Менскай і сувязяў беларускіх земляў са Скандынавіяй.
🔹 Пашкевіч: нацыянальныя сімвалы не ствараюцца адной медыйнай кампаніяй — іх значэнне нараджаецца з гісторыі, досведу і эмоцый грамадства.
👉 Чытайце матэрыял «Нашай Нівы»
Repost from N/a
🔻 Гістарычны двубой! Гэты здымак - наш безумоўны №1 момантаў, калі гісторыя беларускай дзяржаўнасці пайшла добрай дарогай. Гераіня здымка – жанчына, беларуская дэпутатка, Галіна Сямдзянава.
25 жніўня 1991 года. Надзвычай гарачыя дні ў найноўшай гісторыі Беларусі. У Вярхоўным Савеце вырашаецца лёс краіны. На павестцы дня - беларуская Незалежнасць. Да трыбуны рвецца Анатоль Малафееў, першы сакратар ЦК КПБ, галоўны камуніст Беларусі таго часу, адзін з найбольш зацятых праціўнікаў самастойнасці краіны. Ён увасабляў сістэму, якая дзесяцігоддзямі трымалася на страху, падпарадкаванні, ідэалагічным кантролі і інфармацыйнай манаполіі.
Але Галіна Сямдзянава не дапусціць Малафеева да мікрафона. Проста паказваючы: хопіць вашай хлусні. Гэтыя кадры трансляваліся ў жывым эфіры на ўсю Беларусь.
Увечары гэтага дня, 35 год таму, Рэспубліка Беларусь адновіць свой суверэнітэт і незалежнасць.
Падрабязнасці гэтага гістарычнага двубою тут https://karonavitauta.org/public/syamdzyanava-galina
Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️
🏆 Аляксандр Смалянчук — лаўрэат прэміі «Голас пакалення свабоды» 2026
Абвешчаныя лаўрэаты і лаўрэаткі прэміі «Голас пакалення свабоды». Сярод іх — гісторык Аляксандр Смалянчук, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі.
Прэмія была заснаваная ў 2025 г. Яна ўшаноўвае прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай і грамадзянскай супольнасці ва ўзросце 65+, якія пасля 2020 былі вымушаныя пакінуць Беларусь праз пераслед, але працягваюць сваю працу за мяжой.
Публічна абвешчаныя лаўрэаты і лаўрэаткі прэміі:
Алесь Смалянчук;
Наталля Бордак;
Алесь Лозка;
Аляксандр Манцэвіч;
Соф’я Савелава;
Тамара Шчапёткіна.
Імёны яшчэ трох лаўрэатаў не раскрываюцца з меркаванняў бяспекі.
«У нашай гісторыі занадта часта здаралася так, што чалавек усё жыццё будаваў свой дом, сваю справу, сваю Беларусь — а потым мусіў пакінуць усё і пачынаць спачатку. Але ёсць тое, што немагчыма адабраць і вывезці з чалавека. Яго голас»,— адзначыла сябра журы прэміі Святлана Алексіевіч. 🔗 Падрабязней — на сайце Беларускага ПЭНа
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
Калі Беларусь стала незалежнай і ў якую дату варта святкаваць? 27 ліпеня ці 25 жніўня? Ці можа ёсць іншая дата?
Адказвае гісторык: https://euroradio.fm/kali-belarus-stala-nezalezhnay-i-u-yakuyu-datu-varta-svyatkavac-adkazvae-gistoryk
З Беларусі — без VPN
