ar
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

الذهاب إلى القناة على Telegram

إظهار المزيد
1 272
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
لا توجد بيانات7 أيام
-1330 أيام
أرشيف المشاركات
Сябры, з надыйшоўшым! Жадаем усім міру, сканчэння тэрору і вольнай Беларусі! Дзякуй, што вы з намі! Жыве Беларусь!!! 🤍❤️❤️

Канешне, вы глядзелі фільм "Карнавальная ночь", магчыма, нават, і фільм "Дайте жалобную книгу". Хутчэй за ўсё вы чулі савецкі і расейскі нефармальны гімн танкавых войскаў "Тры танкісты". Аўтар гэтых гітоў - Барыс Ласкін, які нарадзіўся ў Воршы. Запрашаем паглядзець ролік пра Барыса Ласкіна і ягоныя творы. Лайкі, каментары, рэпосты вельмі вітаюцца, калі для вас гэта бяспечна.

Repost from Historyja
"31 снежня 1992 года ўвесь асабовы склад беларускага войска ўпершыню прыняў прысягу на вернасць беларускаму народу і ягонай д
"31 снежня 1992 года ўвесь асабовы склад беларускага войска ўпершыню прыняў прысягу на вернасць беларускаму народу і ягонай дзяржаве. На той час гэта была вялікая перамога, бо была і задума, каб вайскоўцы прысягалі СНД" - піша Зміцер Гурневіч.

Repost from Historyja
"31 снежня 1992 года ўвесь асабовы склад беларускага войска ўпершыню прыняў прысягу на вернасць беларускаму народу і ягонай д
"31 снежня 1992 года ўвесь асабовы склад беларускага войска ўпершыню прыняў прысягу на вернасць беларускаму народу і ягонай дзяржаве. На той час гэта была вялікая перамога, бо была і задума, каб вайскоўцы прысягалі СНД" - піша Зміцер Гурневіч.

Repost from Historyja
Ноччу 30 на 31 снежня 1917 года бальшавікі разагналі Першы Усебеларускі З'езд.
Ноччу 30 на 31 снежня 1917 года бальшавікі разагналі Першы Усебеларускі З'езд.

Repost from N/a
Ад нянавісці да замілавання. Як Новы год стаў галоўным святам савецкіх дзяцей https://people.onliner.by/2021/12/31/novy-god

Repost from Наша Ніва
У гістарычны архіў у Гродне прызначылі дырэктара-сілавіка. Ён такі ўжо далёка не першы Армейскі стаж 26 гадоў. https://nashan
У гістарычны архіў у Гродне прызначылі дырэктара-сілавіка. Ён такі ўжо далёка не першы Армейскі стаж 26 гадоў. https://nashaniva.com/358291 Без VPN — па гэтай спасылцы.

Чаму не атрымалася беларусізацыя на ўскраінах РСФСР у 1920-х? Пра гэта ў расійскім часопісе «Журнал Фронтирных Исследований»
Чаму не атрымалася беларусізацыя на ўскраінах РСФСР у 1920-х? Пра гэта ў расійскім часопісе «Журнал Фронтирных Исследований» піша доктар гістарычных навук Яўген Кодзін. У 1920-х правядзенне беларусізацыі меркавалася не толькі ў межах БССР, але і ў рэгіёнах РСФСР з кампактным пражываннем беларусаў. Гэта значыць ў Пскоўскай, Смаленскай і Бранскіх губерніях – з вывучэннем у школах першай ступені беларускай мовы, а ў школах другой ступені курса беларусазнаўства. Са Смаленшчыны паведамлялася: калі ў 1926/27 годзе ў 18 школах першай ступені на беларускую мову былі пераведзеныя першыя групы навучэнцаў, то на 1927/28 год ужо 36 школ першай ступені «пачалі беларусізавацца». Аднак у рэальнасці беларусізацыя адбывалася фармальна. Яна не атрымала належнай падтрымкі мясцовых уладаў, якія не ўспрымалі задачу як прыярытэтную і не адчувалі запыту з боку жыхароў. У самым пачатку 1930-х гадоў у Пскоўскай, Смаленскай і Бранскіх губерніях ад правядзення беларусізацыі адмовіліся.

Repost from Наша Ніва
«Не маюць гістарычнай каштоўнасці». У Лагойску зносяць графскія стайні На тэрыторыі былой рэзідэнцыі Тышкевічаў бульдозеры руйнуюць гістарычны будынак, які называюць «баракам», а яго драўляныя часткі спальваюць. https://nashaniva.com/358175 Без VPN — па гэтай спасылцы.

90 гадоў таму была выяўлена першабытная стаянка на Крывінскім тарфяніку У 1925 г. было вырашана асушыць велізарнае балота (та
90 гадоў таму была выяўлена першабытная стаянка на Крывінскім тарфяніку У 1925 г. было вырашана асушыць велізарнае балота (тарфянік), якое знаходзілася за 2,5 км на поўдзень ад в. Асавец (Бешанковіцкі раён) у левабярэжжы р. Крывінка. Калі капалі глыбокія канавы, рабочыя трапілі на косці і чарапкі посуду. Тэхнік перадаў адзін з прадметаў батаніку Дактураўскаму, а той – Канстанціну Палікарповічу, выбітнаму беларускаму археолагу (на фота). Першыя раскопкі стаянкі прайшлі пад кіраўніцтвам Палікарповіча ў жніўні-верасні 1934 г. На працу ён наняў да 6 мясцовых сялян (уключаючы падлеткаў). Культурны пласт быў перакрыты слоем торфу ў 1,5 м. Пазней на гэтай стаянцы позняга неаліту і ранняга бронзавага веку былі знойдзены прылады працы і кераміка паўночнабеларускай культуры. Стаянка Асавец-1 стала першым з дзесятка археалагічных помнікаў вядомага ў свеце Крывінскага тарфяніку, месца старажытных паселішчаў узростам да 6 тысяч гадоў. З другой паловы 1960-х тарфянік даследваў Міхась Чарняўскі, затым яго сын Максім.

Беларусы заўважылі ў дзяржустановах ідэалагічныя метадычкі з фэйкам пра БНФ і «моцнага лідара» Аляксандру Лукашэнку, які нібыта за трыццаць год адвёў краіну ад бездані. Але ж 1994 год, да якога апелююць аўтары гэтага прапагандысцкага тэксту — не падзеі Другой сусветнай вайны, а найноўшая гісторыя Беларусі, у краіне шмат жывых сведкаў і ўдзельнікаў гэтага часу. Тады на каго разлічаны настолькі нахабнае перакручванне фактаў і хлусня? «У краіне няма візіі будучыні, і патлумачыць, дзеля чаго гэта ўсё, ніводны ідэолаг талкова не можа», - гаворыць у экспрэс-каментары «Салідарнасці» сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч.

Калядны студэнцкі падарунак 1930-х. Талён на права атрыманьня БАЦІНАК ЖАНОЧЫХ і КАЛЁШ МУЖЧЫНСКІХ да 25.12.1932 г. Зачынены Ст
Калядны студэнцкі падарунак 1930-х. Талён на права атрыманьня БАЦІНАК ЖАНОЧЫХ і КАЛЁШ МУЖЧЫНСКІХ да 25.12.1932 г. Зачынены Студэнцкі Кааператыў г. Менск. #Дакументы #Каляды #Студэнты #Кааперацыя

Старонка з "Беларускага работніцка-сялянскага календара" (выдадзены ў Менску ў выдавецтве "Савецкая Беларусь"), за снежань 19
Старонка з "Беларускага работніцка-сялянскага календара" (выдадзены ў Менску ў выдавецтве "Савецкая Беларусь"), за снежань 1924 года, дзе каталіцкія каляды 25-26 чысла пазначаны выходнымі.

Шаноўныя сябры, усім шчаслівага Раства і Калядаў!
Шаноўныя сябры, усім шчаслівага Раства і Калядаў!

Repost from Наша Ніва
З'явіўся партал па гісторыі Беларусі з AI-асістэнтам і 3D-мадэлямі Запушчаны сёння партал «Гісторыя Беларусі» — сучасны рэсурс з інтэрактыўнымі тэхналогіямі. Кіраўнік тэхкаманды — Павел Лібер. https://nashaniva.com/358058 Без VPN — па гэтай спасылцы.

Repost from Historyja
Як саветы са святам Божага Нараджэння змагаліся. Больш тут
+4
Як саветы са святам Божага Нараджэння змагаліся. Больш тут

#этнаграфія, #Костка ❄️ Трошкі зімовых сюжэтаў ад беларускага этнографа Вячаслава Косткі. Падчас экспедыцыі 1903-1904 гг. ён
+4
#этнаграфія, #Костка ❄️ Трошкі зімовых сюжэтаў ад беларускага этнографа Вячаслава Косткі. Падчас экспедыцыі 1903-1904 гг. ён наведаў родную Магілёўшчыну, на здымках тутэйшыя вёскі ды іх жыхары.❤️ (крыніца: калекцыя РЭМ)

Беларуская выцінанка – у спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Хто быў ініцыятарам рашэння? Камітэт па ахове н
Беларуская выцінанка – у спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Хто быў ініцыятарам рашэння? Камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА 4 снежня ўключыў беларускую выцінанку ў Рэпрэзентатыўны спіс. Рамяство зарадзілася ў XVI стагоддзі і сёння набывае другое дыханне, яго хупавыя арнаменты пераносяцца на тканіну і выкарыстоўваюцца як элемент адзення. Ініцыятарам рашэння стаў доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Яўген Сахута. Пра гэта піша газета «Навука». Ён распрацаваў абгрунтаванне для ўключэння выцінанкі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей і кансультаваў працэс падрыхтоўкі дакументаў для ЮНЕСКА. У спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА цяпер 6 беларускіх элементаў. Акрамя выцінанкі – абрад «Калядныя цары» ў Семежава Капыльскага раёна, Будслаўскі фэст, «Юр’еўскі карагод» у Пагосце Жыткавіцкага раёна, культура бортніцтва, саломапляценне Беларусі.

Калі "Вялікі тэрор" 1937-38 года пайшоў на спад, шэраг найбольш лютых катаў НКВД былі арыштаваныя, абвіначаныя ў контрэвалюцы
Калі "Вялікі тэрор" 1937-38 года пайшоў на спад, шэраг найбольш лютых катаў НКВД былі арыштаваныя, абвіначаныя ў контрэвалюцыйнай дзейнасці і шпіянажы, а таксама ў парушэнні сацыялістычнай законнасці падчас следстваў. Апынуўныся па той бок турэмных кратаў, энкавэдэшнікі пісалі кіраўніцтву так званыя "слёзніцы", дзе ўсю адказнасць перакладалі на ворагаў, пракраўшыхся ў кіраўніцва НКВД. "Мне пра загад № 00762 нічога вядома не было, у гэтай частцы ўсе мае перажыванні і партыйная адказнасць толькі выключна з-за ворагаў народа, якія прабраліся ў нашы органы", - пісаў пасля арышту ў лютым 1939 г. Панамарэнку Сталіну і Берыі былы начальнік аршанскага НКВД Мікалай Шчураў. 14 сакавіка 1939 г. на імя Панамарэнкі была скіраваная нататка "Аб грубым парушэнні рэвалюцыйнай законнасці начальнікам аршанскага гарадзела Шчуравым Н.Р.". ... "Шчураў Н.Р., 1907 г. нараджэння, чл. ВКП(б) з 1928 г., будучы на ​​кіруючай рабоце ў органах НКВД на працягу 1937—1938 гг. груба парушаў рэв(алюцыйную). законнасць, дапускаў катаванні і выключны садызм падчас допыту арыштаваных, прымушаў такім чынам, даваць выдуманыя паказанні. Шчураў, будучы начальнікам Аршанскага Гараддзела НКУС незаконна прывёў у выкананне прысуду над 14-цю асуджанымі, насуперак загаду НКВД СССР №00762 ад 26.11.1938 г. (забараніў расстрэлы вязняў), аформіўшы прысуды аб выкананні мінулымі датамі. Акрамя таго, працуючы начальнікам 3-га аддзялення Магілёўскага УНКВД, стварыў у камеры агентуру, якой даваў варожыя ўстаноўкі збіваць арыштаваных, ствараючы агентам камернікам прывілеі… У выніку варожай працы агентуры агентамі-камернікамі было забіта 8 чалавек". Шчураў быў звольнены з НКВД і асуджаны на 5 гадоў лагераў. Аднак гэты тэрмін былы садыст НКВД не адбыў да канца. Вядома, што ён удзельнічаў у Другой сусветнай і нават атрымаў шэраг узнагарод.