Беларускі інстытут публічнай гісторыі
الذهاب إلى القناة على Telegram
إظهار المزيد
1 272
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
لا توجد بيانات7 أيام
-1330 أيام
أرشيف المشاركات
З аглядальнай даведкі па архіўна-следчай справе No 394 на ГЕПШТЭЙНА Аляксандра Міхайлавіча, 1908 года нараджэння, ураджэнца гор. Адэсы, былога начальніка 3 аддзела УДБ НКВД БССР і СЕРЫШАВА Васіля Міхайлавіча, 1902 года нараджэння, ураджэнца гор. Іркуцка, былоша нам. начальніка таго ж аддзела. Складзена следчым КДБ Кірылавым 1 лістапада 1955 г.
...
У перыяд 1937-1938г.г. па ўказанні ГЕПШТЭЙНА І СЕРЫШАВА ў масавым парадку адбываліся арышты савецкіх грамадзян, як па нацыянальным, так і па іншых прыкметах без дастатковых да гэтага падстаў, значная колькасць якіх хавалася ад кіраўніцтва НКВД СССР. Замест вынясення пастаноў аб узбуджэнні крымінальнага пераследу, як сістэма, складаліся даведкі на арышт незалежна ад наяўнасці кампраматэрыялаў на арыштаваных.
…(ГЕПШТЭЙНАМ) наўмысна фальсіфікаваліся накіраваныя на разгляд НКВД СССР /да 47% /т.зв. альбомныя даведкі, якія служылі адзіным дакументам, па якіх выконваліся рашэнні па справах.
Па ўказанні ГЕПШТЭЙНА І СЕРЫШАВА, якія кіравалі следчай працай, апаратам 3 аддзела УГБ і асабіста імі, як правіла, ужываліся меры фізічнага ўздзеяння, у шэрагу выпадкаў садысцкія, у выніку чаго мелі месца факты смерці арыштаваных на допытах, а таксама здабываліся ад арыштаваных выдуманыя і правакацыйныя паказанні на сябе і іншых асоб, якія на падставе гэтых "паказанняў" пасля падвяргаліся арышту.
Супрацоўнікам, якія праводзілі следства па справах, ГЕПШТЭЙНАМ даваліся ўказанні шляхам прымянення мер фізічнага ўздзеяння дамагацца "прызнацельных" паказанняў ад аднаго да трох арыштаваных у суткі.
Як устаноўлена папярэднім і судовым следствам па справе ГЕПШТЭЙНА І СЯРЫШЭВА масавыя збіванні арыштаваных мелі месца на працягу верасня 1937 - мая 1938 года.
У працэсе следства па гэтай справе ўстаноўлена, што ў контррэвалюцыйных мэтах па дамоўленасці з Берманам (кіраўнік НКВД БССР 1937-38) у Менскай турме быў арганізаваны т.зв. адмысловы рэжымны карцэр, дзе пакідаліся асуджаныя да ВМП (вышэйная мера пакарання) з мэтай іх допыту ў якасці сведкаў, прычым іх паказанні здабываліся шляхам ужывання да апошніх фізічных мер уздзеяння.
Як бачна з далучанага да справы спісу, пасля асуджэння да ВМП у "асобным корпусе" былі пакінуты: АЛЯКСАНДРОВІЧ М.І., БУХАВЕЦ В.С., ГАРТМАН Ф.І., КРЫМСКАЯ А.М., ЛЕАНЕЎСКАЯ -ШАПІРА М.А., МАСЛОЎСКІ Н.П., ПОРТНЫ М.У., РУБІНШТЭЙН Д.М., ТАРАШКЕВІЧ Б.А., УЗЕФОВІЧ-ОРЫШКЕВІЧ С.І. і іншыя, усяго 270 чалавек.
З наяўнага ў справе акта абследавання паказанняў, атрыманых ад асуджаных да ВМН і змешчаных у "асобным корпусе", 38 чалавек далі "паказанні" на 3439 грамадзян.
Дакумент публікуецца ўпершыню. AAN 2/2478/0/2/128 s. 81-86
Катавалі, забівалі, фальсіфікавалі дакументы, груба парушалі сацыялістычную законнасць, прысвойвалі маёмасць рэпрэсаваных. Чыімі спадкаемцамі лічыць сябе сучасны КДБ Беларусі?
20 снежня КДБ адзначае Дзень супрацоўнікаў органанаў дзяраўнай бяспекі. У гэты дзень у 1917 г. была створана Усерасійская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажам - карны орган савецкай улады, пазней перайменаваны ў ОГПУ-НКВД-МГБ-КГБ.
Узгадаем, да якіх злачынстваў датычныя папярэднікі з НКВД:
З дакладной вайсковага пракурора войскаў НКВД Сакалоўна на імя сакратара ЦК КПБ БССР Панамарэнкі ад 28.04.1939
...за перыяд са снежня 1938 г. арыштавана за найгрубейшыя парушэнні законнасці па НКВД БССР 35 работнікаў.
... Да цяперашняга часу справы аб гэтых асобах знаходзяцца ў следстве - 8, у судзе - 7, асуджаныя - 20. Да асуджаных Ваенным Трыбуналам прыменены меры крымінальнага пакарання: Вышэйшая мера пакарання (расстрэл) - 5, 10 гадоў - 9, 5-7 гадоў - 6.
....Склад злачынстваў гэтых асоб заключаецца ў вынясенні незаконных прыгавораў, стварэнні правакацыйных спраў, незаконных арыштах.
.... У вытворчасці асабліваўпаўнаважанага НКВД БССР знаходзяцца для расследавання дзясяткі заяў і скарг аб гэтых скрыўленнях. Вось некаторыя прыклады ўжо расследаваных скаргаў і заяў, па якіх вінаватыя яшчэ не прыцягнуты да адказнасці.
1. ФРАНЦКЕВІЧ Мікалай Міхайлавіч - б. супрацоўнік Гомельскага гараддзела, пры допытах восенню 1937 г. забіў 2-х зняволеных - КРУКОЎСКАГА і БЕЛЬМАН. ФРАНЦКЕВІЧ працуе ў Следчасці Магілёўскага аблупраўлення.
2. Пам(очнік) оперупаўнаважанага Хойніцкага раённага аддзялення - ЧУПІЛІН Міхаіл Мікалаевіч. На працягу 1938 г. складаў ілжывыя пратаколы допытаў і вочных ставак. Завочна склаў пратакол допыту ТЫТАРУНІСА, абвінавачваючы яго ва ўдзеле ў шпіёнска-паўстанцкай арганізацыі. ... Ілжывыя пратаколы допытаў сведкаў ПРАКАЦЕНКА, СТОМА, ЕРАФЕЕВА.
3. Нач. Полацкага гараддзела ДАБРАСЭРДАЎ і супрацоўнікі - ЗЕЛЬДЫН і НІКІЦІН - арганізавалі пры арыштным памяшканні НКВД так названую “парылку”, неабгрунтавана рабілі арышты і рабілі падробкі ў пратаколах допыту.
4. Начальнік Глускага РА НКВД СЯМЕНЕНКА Міхаіл Еўстратовіч. У Райкам КП(б) паведамляў ілжывыя звесткі аб камуністах, настойваючы на выключэнні іх з партыі. Выключана больш за 50 чал. затым адноўленых. Па такіх жа фальсіфікаваных матэрыялах рабіў арышты, прымушаючы пісаць ілжывыя даведкі аб сац. становішчы і паводзінах гр-н старшыні Антонаўскага с/с БАРАНАВА. Вымушаў у арыштаваных паказанні.
5. Следчы следчасці НКВД БССР ЛЕБЯДЗЕЎ пры допыце арыштаванага па неабгрунтаваных матэрыялах члена ВКП(б) АЛЕЙНІКАВА прычыніў яму калецтва (зламаў рабро).
6. Нач. Асвейскага РА НКВД Краснікаў падпісаў ілжывую даведку аб к/р дзейнасці ДЗЯМІДАВА, які быў арыштаваны, пад мерамі фізічнага ўздзеяння з боку супрацоўніка ЗЕЛЬДЗІНА Залмона даў відавочна выдуманыя паказанні пра сябе і расстраляны.
З даведкі на аднаго з люцейшых катаў НКВД БССР Самуіла Шліфенсана ад 26.11.1938
...Асабіста ШЛІФЕНСАН і па яго ўказаннях таксама і былы Начальнік 3-га Аддзялення ДАВІДЗЕНКА стварылі ў Магілёўскай турме 2 асаблівыя так званыя «рэжымныя» камеры, з якіх былі выкінуты тапчаны і нары і былі створаны вельмі цяжкія ўмовы, значна праўзыходныя звычайны карцэр.
З дакладной сакратару Гомельскага Абкама КП(б)Б тав. Жыжанкову г. Гомель, канец 1938 г.
У Гомельскім УНКВД БССР сядзяць ворагі ШЛІФЕНСОН, РАВІНСКІ, СУРОЎ. ...Гэтыя людзі арыштаваных дапытвалі так, што ўсе арыштаваныя прызнаваліся: для гэтага іх білі, здзекаваліся з іх, уладкавалі адмысловую камеру “парылку”, дзе ў неверагоднай задусе і спякоце людзі маглі толькі стаяць, людзі страчвалі прытомнасць і таму прызнаваліся. Цалкам зразумела, прызнаваліся і тыя, хто памылкова быў арыштаваны.
Repost from Historyja
20 снежня 1994 года дэпутат да БНФ Сяргей Антончык выступіў на сесіі Вярхоўнага Савета XII склікання з дакладам аб карупцыі ў атачэнні прэзідэнта Лукашэнкі. Новы кіраўнік дзяржавы загадаў начальніку ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандру Фядуту, каб даклад не з'явіўся ў газетах.
Аднак Фядута ў знак пратэсту загадаў, каб дзяржаўныя газеты дэманстрацыйна выйшлі з белымі плямамі. Хутка Фядуту звольнілі, а ў дачыненні Антончыка была распачатая крымінальная справа. Ужо ў 1995 годзе абраны народам прэзідэнт забараніў друкаваць у Беларускім доме друку беларускія незалежныя газеты, а новым галоўным рэдактарам выдання "Советская Белоруссия" стаў Павел Якубовіч.
Repost from De facto. Беларуская навука
Еўрапейскі саюз у межах праграмы EU4Belarus – SALT III (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае конкурс грантаў на акадэмічныя даследчыя праекты з удзелам беларускіх даследчы(-ц), аспірант(-ак) і выкладчы(-ц), якія пацярпелі праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Мэта конкурсу – кансалідацыя і захаванне беларускага акадэмічнага супольнасці, а таксама яго інтэграцыя ў агульнае еўрапейскае адукацыйнае прастору праз міжнароднае акадэмічнае супрацоўніцтва.
Працягласць даследавання: ад 6 да 18 месяцаў.
Для чаго: Калектыўныя акадэмічныя даследчыя праекты ў розных галін гуманітарных, навуковай дзейнасцi.
Памер гранта: ад 50 000 да 80 000 еўра для гуманітарных і сацыяльных навук і да 121 250 еўра для іншых навуковых сфер.
Хто можа падаць заяўку ад імя даследчай групы?
Заяўнікам можа быць акадэмічная ўстанова, універсітэт і (або) навукова-даследчая арганізацыя, зарэгістраваная ў адной з краін ЕС.
Дэдлайн падачы заявак: 17 сакавіка 2025 года.
Больш падрабязна пра магчымасці і ўмовы па спасылцы: CPVA.LT.
Repost from De facto. Беларуская навука
Якія рэчы бралі з сабою людзі, якіх нацысты дэпартавалі з Вены ў Малы Трасцянец?
У артыкуле прафесаркі гістарычнай археалогіі Венскага ўніверсітэта Claudia Theune нагадваецца, што з мая па кастрычнік 1942 года каля 10 тысяч чалавек былі дэпартаваныя з Вены цягнікамі ў Малы Трасцянец і забітыя там пры масавых расстрэлах.
Пры будаўніцтве мемарыяла ў 2017-2018 гадах супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі былі знойдзеныя рэчы, якія належалі ахвярам і маюць выразную сувязь з Венай ці Аўстрыяй (пра гэта сведчаць надпісы).
Частка рэчаў адпавядала тым інструкцыям, якія даваліся пры дэпартацыі (посуд), а частка была індывідуальным выбарам людзей. Гэта такія прадметы як расчоскі, акуляры, флаконы для духаў, скрыначкі з крэмам, кішэнныя нажы, грошы і ключы ад маёмасці, якая засталася на радзіме. Знойдзеныя ў Малым Трасцянцы рэчы былі перададзеныя ў Дом гісторыі Аўстрыі. На фотаздымку – скрыначка для крэму для скуры Nivea, вырабленая на прадпрыемстве ў Вене.
Repost from Спадчына
+9
Можа каму будзе цікава: на сайце Віленскай універсітэцкай бібліятэкі апублікавана крутая калекцыя фотаздымкаў беларусаў, зробленых беларускім археолагам і краязнаўцам Міхаілам Кусцінскім каля 1866 года ў Полацкім і Лепельскіх паветах. Таксама ёсць некалькі фотаздымкі археалагічных старажытнасцей з Лепельшчыны.
Не бачу, каб сёння да гэтых фота была нейкая ўвага. А вось Смоліч у 1919 годзе публікаваў здымкі Кусцінскага, праўда, не падаючы аўтарства.
Repost from Беларускі піонэр
+3
#афішыбсср
Афішы першых фільмаў студыі "БелДзяржКіно", якія выйшлі ў 1926-27 гадах: "Прастытутка", "Лясная быль", "Яго яснавяльможнасць" і "Кастусь Каліноўскі".
Партрэт Каліноўскага прыбралі з падручніка гісторыі для 11-га класа, а самі падручнікі па гісторыі перапісвалі за Лукашэнкам ажно сем разоў.
Паўстанне 1863-1864 гадоў апісваецца асцярожна-нейтральна, выразна прасоўваецца антыпольскасць, пракурорскі дапаможнік «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» не грэбуе яўнымі фальсіфікацыямі. Якія яшчэ змены адбыліся ў беларускіх падручніках па гісторыі і наколькі яны крытычныя? Пра гэта распавёў Акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі падчас прэзентацыі даследавання «Беларускія падручнікі па гісторыі як люстэрка дзяржаўнай гістарычнай палітыкі».
"Прастытутка", "Каліноўскі", "Бураціна" ды іншыя. Кінакрытык Максім Жбанкоў у праекце "100 год белкіно" падрабязна распавядае пра гісторыю станаўлення нацыянальнай кінавытворчасці ў розныя перыяды.
100 год беларускаму кіно
17 снежня 1924 года ўрад БССР прыняў рашэнне аб арганізацыі ўласнай кінавытворчасці і стварэнні для гэтага спецыяльнага ўпраўлення «Белдзяржкіно».
Праект “Пра гэта Вам не раскажуць у Школе” распавядае пра 10 стужак, якія могуць перакуліць уяўленне пра беларускае кіно.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
+2
“Ціхія адраджэнцы”: Васіль Супрун
🔺Археолаг, краязнавец, паэт Васіль Супрун (1926-2007) разам з равеснікамі ў 1946 годзе стварыў патрыятычную антысталінскую арганізацыю “Чайка”
🔺Яе ўдзельнікі жылі ў Слоніме, Баранавічах, Наваградку, Пінску і іншых гарадах і мястэчках Беларусі. За гэта ён быў пакараны 25 гадамі зняволення.
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/cichija-adradzency-vasil-suprun/
Repost from De facto. Беларуская навука
Якім быў досвед яўрэйскіх жанчын у партызанскіх атрадах Беларусі і Літвы
У Лондане выйшла кніга «Гераіні Халакосту», адзін з яе артыкулаў прысвечаны ўдзелу яўрэек у партызанскіх атрадах Беларусі і Літвы. Якім быў гэты досвед? Частка жанчын навучылася карыстацца зброяй і стала ўмелымі байцамі. Частка працавала на партызанскай кухні, рамантавала адзенне, прала бялізну.
Жанчыны сутыкаліся з дадатковымі перашкодамі, такімі як захаванне гігіены, цяжарнасць, роды, адсутнасць прыватнасці і многім іншым. Каб пазбегнуць дамаганняў, некаторыя жанчыны шукалі абароны ў партнёраў-мужчын. Многія з тых пар засталіся разам і пасля вызвалення.
На фотаздымку – падпольшчыкі Вільнюскага гета.
Repost from Наша Ніва
Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты
Як зрабіць гісторыю блізкай і цікавай? Ад дасціпных размоваў пра шляхецкі побыт да вострых дыскусій пра Вялікае Княства Літоўскае — у падкастах на ютубе знойдзецца ўсё, што трэба аматарам мінулага.
https://nashaniva.com/357219
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
📌 13 снежня 1919 года ў Менску раскалолася Рада БНР. Сацыялісты і сацыял-дэмакраты не прыйшлі да згоды ў пытанні супрацы з уладамі Польшчы.
🔻 Якую ролю раскол займеў для гісторыі Беларусі тады і зараз тлумачыць гісторык Алесь Пашкевіч.
https://racyja.com/by/hramadstva/nakolki-fatalnym-dlja-belarusi-stausja-raskol-rady-bnr/
Ці існавала старажытнаруская мова і старажытнарускі народ, як гэта пішуць у сённяшняй Расеі? Якая ідэнтычнасць была дамінуючай у жыхароў Беларусі ў XV стагодздзі? Кім лічылі сябе палачане? Пра гэта і пра іншае "Гісторыя на Свабодзе" размаўляе з доктарам гістарычных навук, супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук Аляксандрам Грушам.
Repost from De facto. Беларуская навука
Даследванне: многія беларусы жылі ў Латвіі ў ілюзіі прыналежнасці да мясцовага грамадства
У англамоўным часопісе Інстытута гісторыі Літвы Lithuanian Historical Studies выйшаў артыкул супрацоўніц Цэнтра вуснай гісторыі Даўгаўпілскага ўніверсітэта, які грунтуецца на жыццёвых гісторыях, сабраных імі на латвійска-беларускім памежжы з 2003 па 2020 год.
У даследванні адзначаецца: беларусы, якія нарадзіліся ў 1920-1930-я гады на тэрыторыі Латвіі, паспяхова інтэграваліся ў латышскае грамадства, у пэўнай ступені захаваўшы сваю этнічную самасвядомасць. Беларусы ж, якія перасяліліся ў Латвію пасля Другой сусветнай вайны, моцна ад іх адрозніваліся.
Яны сталі інструментамі саветызацыі і русіфікацыі, у большасці выпадкаў страцілі сувязь з цяперашняй Беларуссю і пачуццё прыналежнасці да беларускай культуры. У савецкі час яны жылі ў ілюзіі прыналежнасці да мясцовага грамадства, таму пасля аднаўлення незалежнасці Латвіі адчулі сябе несправядліва выключанымі з грамадскага жыцця і нават маргіналізаванымі.
Repost from Будзьма беларусамі!
🔴 «Актыўна ўдзельнічаем у наладжванні дыялогу паміж гісторыкамі розных краін»
Сёлета ўлады Беларусі ўключылі тэлеграм-канал грамадскай арганізацыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
🗣 Акадэмічны дырэктар Інстытута Аляксей Ластоўскі расказаў Budzma.org, як яны адрэагавалі на гэта, чым займаецца арганізацыя і якіх рэсурсаў не хапае для працы.
Працяг па спасылцы. 🖥 Без VPN чытаць можна тут.
Repost from Historyja
11 снежня 1991 года Вярхоўны Савет Беларусі зацвердзіў палажэнне "Аб Дзяржаўным бела-чырвона-белым сцягу Рэспублікі Беларусь".
Repost from Беларуская Рада культуры
Запрашаем на прэзентацыю вынікаў даследавання “Поле незалежнай беларускай культуры 2024: актары, выклікі, будучыня”.
Калі? 12 снежня а 16:00 (CET) / 17:00 (EET)
Дзе? online (Zoom)
Увага! Для ўдзелу абавязковая рэгістрацыя
Беларускі культурны ландшафт моцна змяніўся за апошнія гады. Праз жорсткія рэпрэсіі, што застаюцца адным з ключавых фактараў, НДА, актыўныя ў сферы, цалкам або часткова перанеслі сваю дзейнасць за межы Беларусі. У эміграцыі з'явілася вялікая колькасць новых ініцыятыў, творчых калектываў, арганізацый рознай ступені ўстойлівасці і інстытуцыяналізацыі. Адбываюцца працэсы яднання дзеля большых супольных справаў. Разам з тым для беларусаў культура перастае быць забаўкай, а становіцца рысай ідэнтычнасці. Праблемы культуры цяпер роўныя актуальнаму палітычнаму парадку дня, салідарнасці, праблемам грамадзянскай супольнасці.
Усе гэтыя працэсы вартыя фіксацыі і вывучэння як адметныя рысы нашага часу.
Даследаванне, што будзе прадстаўленае падчас прэзентацыі, праводзілася ў кастрычніку – лістападзе 2024 г. і сталася працягам працы, выкананай напрыканцы 2023 года.
* На замову Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры ў межах праграмы #ArtPowerBelarus.
متاح الآن! بحث تيليغرام 2025 — أهم رؤى العام 
