uz
Feedback

Firibgarlarga uchmang! Telemetrio bunday kanallarni topadi va belgilaydi 👉 Belgini ko‘rmoqchi bo‘lsangiz, obuna bo‘ling 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Kanalga Telegram’da o‘tish
1 272
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
+87 kun
+830 kun
Postlar arxiv
Repost from N/a
Навязванне «духоўных каштоўнасцяў» не вырашае рэальных праблем у грамадстве 3 верасня Міністэрства інфармацыі падпісала абноўленае пагадненне з Беларускай Праваслаўнай Царквой. Паводле яго, належыць выхоўваць моладзь праз СМІ і супрацьдзейнічаць уплыву замежных выданняў. Таксама падтрымаюць выданне кніг, «насычаных духоўным сэнсам і якія адлюстроўваюць каштоўнасці, што культывуюцца ў беларускім грамадстве». Спецыялістка па камунікацыях Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні лічыць, што падпісанае пагадненне сведчыць пра далейшае зрастанне дзяржаўнага апарату і афіцыйнай царквы ў адзіным ідэалагічным полі. Паводле яе, рэжым адкрыта выкарыстоўвае аўтарытэт царквы як інструмент кантролю над свядомасцю грамадства, асабліва моладзі. Што не так? Дэклараваная мэта — «супрацьдзеянне знешнім уплывам» — фактычна азначае ўсталяванне дадатковай сістэмы цэнзуры і манаполіі на вызначэнне таго, што лічыцца «каштоўным» і «духоўным». Спекуляцыі пра «знікненне інтэрнэту» і веру толькі ў «напісанае слова» паказваюць жаданне ізаляваць беларускае грамадства і навязаць яму адзіны «правільны» духоўны код. Беларусь ідзе шляхам Расеі, дзе РПЦ мае ўплыў на ўсе сферы жыцця — ад адукацыі і культуры да палітыкі і прыватных выбараў грамадзян. Гэта супярэчыць нават Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзе замацаваныя свабода слова, сумлення і выбару. Свабода сумлення — гэта свабода веравызнання, а на практыцы дзяржава надае прывілеі толькі адной канфесіі — БПЦ, якая цяпер разам з дзяржаўнымі СМІ будзе вызначаць, якія каштоўнасці «правільныя». Улады дэманізуюць «заходнія каштоўнасці». Але што гэта азначае на справе? Пад ударам апынаюцца дэмакратыя, свабода слова, гендарная роўнасць, правы ЛГБТК+ людзей, права выбару ў асабістым жыцці, змяняльнасць улады і павага да грамадзянскай супольнасці — усё тое, што робіць грамадства адкрытым і сучасным. Замест абароны грамадзян дзяржава навязвае шаблоны, якія выключаюць і дыскрымінуюць тых, хто жыве і думае інакш. Такі падыход стварае небяспечныя тэндэнцыі. Напрыклад, у сувязі з законамі аб «прапагандзе ЛГБТ» і дыскусіямі пра childfree пад пагрозу трапляюць усе сферы жыцця беларусаў. Чалавек можа быць фактычна «выключаны» з грамадства, калі ён не адпавядае навязанай мадэлі — напрыклад, не можа мець дзяцей нават з-за бясплоднасці. А як трэба? Навязванне «духоўных каштоўнасцяў» не вырашае рэальных праблем у грамадстве. Па афіцыйнай статыстыцы, у Беларусі ўзровень разводаў адзін з самых высокіх у Еўропе (кожны другі шлюб распадаецца). Гэта сведчыць, што праблема не ў недахопе патрыятычнай рыторыкі, а ў адсутнасці рэальнай падтрымкі сем’яў. Акрамя таго, Беларусь сутыкаецца з сур’ёзным адтокам насельніцтва: штогод дзясяткі тысяч грамадзян вымушаныя з’язджаць у пошуках бяспекі і магчымасцяў. Дзяржава ж замест рашэння праблемы эміграцыі вінаваціць «замежныя ўплывы». Замест забаронаў і цэнзуры патрэбныя сістэмныя меры і праца з грамадскасцю, у тым ліку праз культуру і адукацыю: – павага да агульначалавечых каштоўнасцяў — правоў чалавека, гендарнай роўнасці і свабоды выбару; – эканамічная і псіхалагічная падтрымка сем’яў; – даступная адукацыя для бацькоў; – сучаснае сэксуальнае асветніцтва для дзяцей і дарослых; – адкрыты грамадскі дыялог пра будучыню краіны. Нельга казаць пра развіццё культуры і духоўнасці праз забароны і кантроль. Яны раскрываюцца толькі ў прасторы свабоды, дыялогу і разнастайнасці. @revivalbelarus

Як выглядаў першы зроблены ў Беларусі кампутар Па гэта паведамляецца ў апошнім нумары часопіса «Наука и инновации». У 1986 го
Як выглядаў першы зроблены ў Беларусі кампутар Па гэта паведамляецца ў апошнім нумары часопіса «Наука и инновации». У 1986 годзе Навукова-даследчы інстытут электронных вылічальных машын у Мінску скончыў распрацоўку першай персанальнай ЭВМ – ПЭВМ ЕС-1840 (на здымку). Першы персанальны кампутар у Беларусі пачалі выпускаць на Мінскім вытворчым аб’яднанні вылічальнай тэхнікі. Да 1989 года было выпушчана каля 7 тысяч адзінак мадэлі. ЕС-1840 меў прадукцыйнасць у 1 мільён аперацый у секунду, аператыўную памяць да 256 КБ і знешнюю на 2 гнуткіх магнітных дысках. Кампутар складаўся з 5 незалежных блокаў: працэсара, дыскавых назапашвальнікаў, манітора, клавіятуры і прылады для друку. Кампутарная мыш не прадугледжвалася. Усяго да 1991-га ў БССР было выраблена больш за 100 тысяч персанальных ЭВМ, што істотна перавышала прадукцыйнасць іншых аналагічных прадпрыемстваў СССР. Аднак гэтыя мадэлі – клоны персанальных кампутараў IBM – адставалі ад замежных аналагаў на некалькі гадоў.

Repost from Historyja
3 верасня 1927 года нарадзіўся Алесь Адамовіч - беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, ветэран вайны. Адзін з першых падняў
3 верасня 1927 года нарадзіўся Алесь Адамовіч - беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, ветэран вайны. Адзін з першых падняў у літаратуры тэму Чарнобыльскай катастрофы.

50 гадоў таму пачаў працу Інстытут культуры Інстытут культуры пачаў сваю працу ў Мінску ў верасні 1975-га. Ад пачатку ў ім бы
50 гадоў таму пачаў працу Інстытут культуры Інстытут культуры пачаў сваю працу ў Мінску ў верасні 1975-га. Ад пачатку ў ім было ўсяго два факультэты – бібіліятэчны і сацыякультурнай дзейнасці (на іх былі пераведзены студэнты з Педагагічнага інстытута і Тэатральна-мастацкага інстытута). Першы месяц заняткі праходзілі на Кірава, пакуль студэнты дапамагалі навесці парадак у новым будынку на Рабкораўскай, 17 (на здымку) – яго ўрачыстае адкрыццё адбылося 6 кастрычніка. З'яўленне Інстытута культуры ўмацавала пазіцыі беларускай культуры і спрыяла развіццю нацыянальнай свядомасці. Першы рэктар – пісьменнік Алесь Петрашкевіч, другі – літаратуразнавец Нічыпар Пашкевіч, трэці – культуролаг Віктар Пузікаў. За час працы вну яго дыпломы атрымалі больш за 40 тысяч маладых спецыялістаў. На сёння Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў вядзе падрыхтоўку на чатырох факультэтах па больш, чым дзясятку спецыяльнасцей. Сярод вядомых выпускнікоў – Іван Кіручук, Сяргей Міхалок, Алег Хаменка ды інш.

У Гомелі з'явіўся сквер Ратавальнікаў – адзіны ў Беларусі Нядаўна ў абласным цэнтры на Рэчыцкім праспекце побач з абласным уп
У Гомелі з'явіўся сквер Ратавальнікаў – адзіны ў Беларусі Нядаўна ў абласным цэнтры на Рэчыцкім праспекце побач з абласным упраўленнем Міністэрства на надзвычайных сітуацыях урачыста адкрылі сквер Ратавальнікаў. У яго цэнтры – трохметровая бронзавая скульптура ратавальніка з дзіцем і шчанюком лабрадора на руках. На адкрыцці ўгадалі па адвагу і гераізм пажарных і ратавальнікаў, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пры ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. У скверы таксама закладзены камень, на месцы якога пазней з'явіцца скульптурная кампазіцыя «Памяць героям Чарнобыля». Сквер Ратавальнікаў у Гомелі – пакуль адзіны ў Беларусі. Нагадаем, што ў 2019 годзе ў Мінску на Гарадскім Вале з'явілася скульптура пажарнага пачатку XX стагоддзя – каля Музея пажарнай справы. У 2022-м у сталіцы ўсталявалі помнік ратавальнікам, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку, – каля Універсітэта грамадзянскай абароны.

Быў і гумар. Пра што сведчаць надпісы-­графіці ў полацкай Спаса-Праабражэнскай царкве Пра надпісы, зробленыя ў перыяды Сярэдн
Быў і гумар. Пра што сведчаць надпісы-­графіці ў полацкай Спаса-Праабражэнскай царкве Пра надпісы, зробленыя ў перыяды Сярэднявечча і Новага часу, піша Іна Калечыц у апошнім нумары часопіса «Весці НАН». Аналіз паказвае: аўтараў графіці больш цікавілі рэаліі жыцця, якія існавалі побач: святары, якія служылі ў манастыры, ігуменні, якія яго ўзначальвалі. Нават інфармацыя пра смерць караля Казіміра падаецца ў сувязі з прыездам яго сына ў Полацк. Большасць графіці пакінута не ў алтарнай частцы, а на слупах царквы, дзе надпісы маглі прадрапаць клірашане, манахіні або прыхаджане. Верагодна, большасць пакінулі, усё ж такі, шкаляры, адзначае Іна Калечыц, якая нядаўна выдала кнігу пра Спаса-Праабражэнскую царкву. Пра адно з графіці, зробленых у XV стагоддзі, гісторык піша: «А вось на хорах згадванне дыякана суправаджаецца негатыўным падтэкстам... Слова «дыякан» тлумачыць гумарыстычны малюнак, на якім ёсць выява дыякана – зверху, а ўнізе – чалавека, які цягне да яго рукі. Малюнак перакрэслены» (на ілюстрацыі).

📚 Ініцыятыва MALDZIS выкупіла кнігу «Вялікае майстэрства артылерыі» Казіміра Семяновіча Ініцыятыва MALDZIS выкупіла франкамо
📚 Ініцыятыва MALDZIS выкупіла кнігу «Вялікае майстэрства артылерыі» Казіміра Семяновіча Ініцыятыва MALDZIS выкупіла франкамоўнае выданне «Вялікае майстэрства артылерыі, частка першая» («Artis Magnae Artilleriae pars prima») Казіміра Семяновіча, надрукаванае ў Амстэрдаме ў 1651-ым годзе. Гэтая праца, напісаная рукою беларуса, — помнік навуковай і вайскова-тэхнічнай літаратуры сусветнага значэння, паведамляецца на сайце ініцыятывы.
Упершыню кніга «Вялікае майстэрства артылерыі, частка першая» выйшла ў свет у Амстэрдаме ў знакамітым выдавецтве Яна Янсана (Johannes Janssonius) у 1650-ым годзе на лацінскай мове.
Падрабязней. 🔗 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Пачатак вышэй Каму і навошта спатрэбілася стварэнне гравюры? На думку гісторыка Наталлі Сліж, выявы замовіла атачэнне Жыгімонта Аўгуста, каб данесці інфармацыю да заходнееўрапейскіх эліт пра падзеі ў ВКЛ і займець сярод іх хаўруснікаў падчас Лівонскай вайны. На думку гісторыка Алеся Перагудава, не выключана, што гравюра была створана на замову палякаў, зацікаўленых у аб’яднанні Літвы з Польшчай (ужо ў 1569-м здарылася Люблінская ўнія). Магчыма, замоўца быў зацікаўлены ў прасоўванні «несамастойнага» іміджу княства, залежнага ад Польскай Кароны. У любым выпадку стварэнне гравюры з дыпламатычнымі сустрэчамі высокага ўзроўню падкрэслівалі значнасць Гродна. У 1575 годзе ў «Атласе гарадоў зямнога свету» выява была апублікавана ў спрошчаным выглядзе. Гродна падавалася як другі па значнасці горад у ВКЛ (панарама Вільні была надрукавана ў наступным томе) і з улікам усіх апублікаваных тамоў увайшло ў спіс некалькіх сотняў галоўных гарадоў сярэднявечнага свету.

Як Гродна ў Сярэднявеччы трапіла ў атлас галоўных гарадоў свету – разам з Рымам і Іерусалімам 450 гадоў таму ў Кёльне выйшаў
Як Гродна ў Сярэднявеччы трапіла ў атлас галоўных гарадоў свету – разам з Рымам і Іерусалімам 450 гадоў таму ў Кёльне выйшаў другі том Civitates orbis terrarum, «Атласа гарадоў зямнога свету». У выданні ўтрымлівалася 59 гравюр мясцін, сярод якіх былі Дамаск, Александрыя, Іерусалім, Нюрнберг, Рым, Масква, а таксама Гродна (на ілюстрацыі). Як беларускі горад трапіў у Атлас? Малюнак зрабіў Ганс Адэльгаўзер, нямецкі мастак, які некаторы час працаваў у Парыжы і быў запрошаны на нашыя землі каралём Жыгімонтам Аўгустам. Малюнак ён зрабіў з натуры ў 1567-м у Гродна, дзе праходзіў агульналітоўскі сойм з мэтай падрыхтоўкі да чарговага этапу Лівонскай вайны з Маскоўскай дзяржавай. У ліпені сюды прыбыла пасольства Івана Жахлівага, што паказана на малюнку (як і прыезд турэцкіх, валашскіх і татарскіх паслоў). Але тыя перамовы не мелі плёну. У 1568-м малюнак Ганса Адэльгаўзера ў Нюрнбергу перанёс на медную гравюру даўжынёй каля метра Маціус Цюндт – з назвай «Сапраўднае апісанне горада Гродна ў Літве»). Працяг ніжэй

Археолагі састарылі Мінск на 70 гадоў. Падчас раскопак на поўдні сталіцы Беларусі была вызначаная дакладная дата, калі вакол
Археолагі састарылі Мінск на 70 гадоў. Падчас раскопак на поўдні сталіцы Беларусі была вызначаная дакладная дата, калі вакол тагачаснага горада на рацэ Менка пачаў будавацца мур, — гэта 997 год. “Мы цалкам даследавалі ўсю канструкцыю сцяны і яе далейшы лёс. І дзякуючы дэндрахраналагічнаму аналізу атрымалі дакладную дату, калі гэтая сцяна пачала ўзводзіцца. Гэта быў 997 год. Пачалі секчы дубы, звазіць і майстраваць гэты мур. Гэты год можна лічыць датай заснавання горада. Горад гэты, безумоўна, з'яўляецца летапісным Менскам на рацэ Менка”, — сцвярджае археолаг Андрэй Вайцяхоўскі, які кіруе раскопкамі. Пазней Менск быў разбураны — і адбудаваны на Свіслачы, крыху на поўнач ад сваёй калыскі. А на гэтым месцы была ўзведзеная сядзіба. Навукоўцы прадставяць свае высновы гарадскім уладам. Менавіта ад іх залежыць, ці будзе год заснавання горада перанесены афіцыйна.

Як у падручніках Беларусі, Украіны і Расіі адрозніваюцца погляды на Старажытнарускую дзяржаўнасць Пра гэта піша расійскі гіст
Як у падручніках Беларусі, Украіны і Расіі адрозніваюцца погляды на Старажытнарускую дзяржаўнасць Пра гэта піша расійскі гісторык Дзмітрый Сялькоў у адным з леташніх нумароў «Весніка Удмурцкага ўніверсітэта». У падручніках РФ і Беларусі погляды на з'яўленне старажытнарускай дзяржаўнасці вельмі падобныя, адзначае ён. Адзінае значнае адрозненне – у беларускіх падручніках адным з цэнтраў нароўні з Кіевам і Ноўгарадам называецца Полацк (на здымку – помнік князю Усяславу Брачыславічу). Ва ўкраінскіх жа падручніках дзяржаўнасць пачынаецца не з Рурыка, а з Аскольда і Дзіра, г.зн. яна развіваецца без значнага варажскага ўплыву. У расійскіх і, радзей, беларускіх падручніках асноўныя «пераломныя моманты» – рэформы Вольгі і прыняцце хрысціянства пры яе ўнуку Уладзіміру Святаславічу. Ва ўкраінскіх этапы развіцця да праўлення Уладзіміра – чарада рэформаў. Больш за тое, Старажытная Русь («Русь-Украіна») прэзентуецца як цэнтралізаваная дзяржава і, радзей, як імперыя. А таксама як «першая ўкраінская дзяржава» ў гісторыі.

📅 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закона. Сябра нашага Інстытута, палітолаг Андрэй Казакевіч тлумачыць, чаму гэтая дата можа прэтэндаваць на статус Дня Незалежнасці Беларусі - поруч з 25 сакавіка і 27 ліпеня. 🎥 Цалкам дыскусію пра тое, якая дата найбольш вартая адзначэння як Дзень Незалежнасці, можна паглядзець тут.

Па-англійску выйшла дакументальная кніга «Беларусь: твары супраціву» У выдавецтве Academic Studies Press (ЗША) выйшаў зборнік
Па-англійску выйшла дакументальная кніга «Беларусь: твары супраціву» У выдавецтве Academic Studies Press (ЗША) выйшаў зборнік «Belarus – Faces of Resistance». Кніга змяшчае інтэрв'ю (у тым ліку з Алесям Бяляцкім), матэрыялы круглых сталоў і выстаў, прысвечаных сітуацыі ў Беларусі да, падчас і пасля пратэстаў 2020 года. Зборнік павінен дапамагчы міжнароднай супольнасці зразумець сутнасць беларускіх падзей: іх гісторыю, кантэкст, дынаміку, глабальную ўзаемасувязь, а таксама іх наступствы і ўплыў. У кнізе – аповеды ўдзельнікаў, экспертаў-назіральнікаў, мастакоў, палітыкаў і навукоўцаў рэгіёна, якія разважаюць пра падзеі ў розных формах. Рэдактар кнігі – Вольга Салаўёва (даследніца славянскай літаратуры ва Універсітэце Мікалая Каперніка ў Торуні). Сярод аўтараў – Дэвід Марплз (Універсітэт Альбэрты) і драматург Андрэй Курэйчык.

Repost from NEXTA Live
Вы только посмотрите, СКОЛЬКО ЛЮДЕЙ было возле Площади!

Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча выкладае свой архіў у сеціва Архіў сучаснага Віленскага беларускага музея ахоплі
Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча выкладае свой архіў у сеціва Архіў сучаснага Віленскага беларускага музея ахоплівае перыяд за 1890-1950 гады. У сеціва ўжо выклалі 711 асобнікаў: гэта калекцыі паштовак, карэспандэнцыя, канспэкты, дзённікі, зборы гістарычных фотак, карціны, вышыванкі, малюнкі, малы пабытовы друк – рэцэпты, квіткі, кветкі, квітанцыі, ўлёткі, і таксама віленскія кнігі і часопісы 1920-1940 гадоў (гэтая частка праекта выкананая разам з kamunikat.org, кнігі выкладаюцца і на сайце фонда). Гэта буйная частка ад усяго запланаванага падчас праекта лічбавання «Баркулаб». Чытаць на сайце або без VPN.

Repost from Наша Ніва
Веткаўскі музей пасля чыстак шукае новых навуковых супрацоўнікаў Аднаму з вядучых беларускіх музеяў бракуе прафесійных навуко
Веткаўскі музей пасля чыстак шукае новых навуковых супрацоўнікаў Аднаму з вядучых беларускіх музеяў бракуе прафесійных навукоўцаў, здольных працягваць працу з унікальнай спадчынай беларускага стараабрадніцтва і традыцыйнай нацыянальнай культуры, піша @shtodzien. https://nashaniva.com/375138 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/375138

Куды падзеўся «плаваючы чыгуначнік» з Баранавіч? Месяц таму ў сеціве завірусілася відэа з «плаваючым чыгуначнікам»: у Баранав
Куды падзеўся «плаваючы чыгуначнік» з Баранавіч? Месяц таму ў сеціве завірусілася відэа з «плаваючым чыгуначнікам»: у Баранавічах скульптура літаральна паплыла па адной з цэнтральных вуліц з-за моцнай залевы. Што цяпер з інсталяцыяй? Варта патлумачыць, што скульптура чыгуначніка з’яўляецца частка выставы-інсталяцыі «Горад працоўнай славы 1941 - 1945 гг.». Чым было выклікана прысваенне Баранавічам гэтага абсурднага звання наш канал ужо тлумачыў. На момант залевы выстава з фігурамі прадстаўнікоў працоўных прафесій знаходзілася ля ЗАГСа. Абсурднае рашэнне мела абсурдны працяг – адна з скульптур «паплыла». Аднак затым выставу «Горад працоўнай славы 1941 - 1945 гг.» перанеслі да чыгуначнага Палескага вакзала (не блытаць з Цэнтральным вакзалам). Улады патлумачылі гэта тым, што на новым месцы з выставай зможа пазнаёміцца больш людзей. У фотарэпартажы мясцовай раёнкі фігуры чыгуначніка не відаць. Аднак карыстальнікі TikTok канстатуюць: «плаваючы чыгуначнік» знайшоў спакой ля Палескага вакзала (на ілюстрацыі).

Гісторыя аднаго страйку 30-гадовай даўніны Трыццаць гадоў таму ў краіне прайшоў страйк работнікаў Менскага метрапалітэна, які
+5
Гісторыя аднаго страйку 30-гадовай даўніны Трыццаць гадоў таму ў краіне прайшоў страйк работнікаў Менскага метрапалітэна, які ўпершыню ў гісторыі постсавецкай Беларусі быў жорстка задушаны сілавымі метадамі. Нагодай стала па распараджэнні дырэктара аб адменене надбавак за безаварыйную працу і абразанне прэмій. Спачатку былі ўгаворы вярнуцца на працу, потым пайшлі пагрозы аб звальненнях, затым прыбылі амапаўцы і пачаліся разгоны акцый, а следам – пайшлі звальненні. А яшчэ пад канец стачкі ўлады сабралі штрэйкбрэхераў – чыгуначных машыністаў з усёй Беларусі, а таксама прывезлі інструктараў з Расеі. А 21 жніўня 1995 года ўказам Лукашэнкі была прыпынена дзейнасць Свабоднага прафсаюза і першаснай прафсаюзнай арганізацыі ў метрапалітэне. Цяжка сёння сабе ўявіць, што арганізатары страйку прафсаюзныя лідэры Генадзь Быкаў і Мікалай Канах атрымалі ўсяго па 10 содняў адміністрацыйнага арышту, а Уладзімір Макарчук - 15 содняў. «Салідарнасць» узгадвае, як улады пачалі пераходзіць ад перамоваў – да дубінак.