ar
Feedback

لا تقع ضحية للمخادعين! تيليمتريو يكتشف ويُميّز هذه القنوات 👉 إذا كنت تريد رؤية العلامة، اشترك

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

الذهاب إلى القناة على Telegram

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

إظهار المزيد

📈 نظرة تحليلية على قناة تيليجرام Радыё Свабода — Беларусь

تُعد قناة Радыё Свабода — Беларусь (@radiosvaboda) في القطاع اللغوي البيلاروسية لاعباً نشطاً. يضم المجتمع حالياً 13 296 مشتركاً، محتلاً المرتبة 15 190 في فئة الأخبار والوسائط والمرتبة 270 في منطقة بيلاروس.

📊 مؤشرات الجمهور والحراك

منذ تأسيسه في невідомо، حقق المشروع نمواً سريعاً وجمع 13 296 مشتركاً.

بحسب آخر البيانات بتاريخ 23 نوفمبر, 2026، تحافظ القناة على نشاط مستقر. خلال آخر 30 يوماً تغيّر عدد الأعضاء بمقدار -45، وفي آخر 24 ساعة بمقدار 29، مع بقاء الوصول العام مرتفعاً.

  • حالة التحقق: موثّقة (مؤكدة رسمياً من تيليجرام)
  • معدل التفاعل (ER): يبلغ متوسط تفاعل الجمهور 17.80‎%. وخلال أول 24 ساعة من النشر يحصد المحتوى عادةً 15.04‎% من ردود الفعل نسبةً إلى إجمالي المشتركين.
  • وصول المنشورات: يحصل كل منشور على متوسط 2 367 مشاهدة. وخلال اليوم الأول يجمع عادةً 2 000 مشاهدة.
  • التفاعلات والاستجابة: يتفاعل الجمهور بانتظام؛ متوسط التفاعلات لكل منشور يبلغ 48.

📝 الوصف وسياسة المحتوى

يصف المؤلف القناة بأنها مساحة للتعبير عن الآراء الذاتية:
“Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669”

بفضل وتيرة التحديث المرتفعة (أحدث البيانات بتاريخ 24 نوفمبر, 2026) تحافظ القناة على حداثتها ومستوى وصول مرتفع. وتُظهر التحليلات تفاعلاً نشطاً من الجمهور، ما يجعلها نقطة تأثير مهمة ضمن فئة الأخبار والوسائط.

13 296
المشتركون
+2924 ساعات
+47 أيام
-4530 أيام
أرشيف المشاركات
«Я яму што, валізка?», — Зяленскі адрэагаваў на заяву Лукашэнкі Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падкрэсьліў, што сустракацца з Пуціным у Маскве падчас вайны немагчыма.
«Мы ў стане вайны, мы ня можам сустракацца ў Маскве, мы ня можам сустракацца ў Кіеве. Мы ўсе гэта выдатна разумеем. Хай Лукашэнка возьме Пуціна і прыляціць у Кіеў. Мы гарантуем ім бясьпечны прыём. Гэта ж перамовы», — цытуе Зялескага УНІАН.
Зяленскі лічыць, што такой прапановай Лукашэнка ставіцца да загінулых украінцаў як да жарту.
«Ён жа паважае расейцаў? Хай ён [Лукашэнка] так ставіцца да загінулых расейцаў. Ён прапануе ўзяць мяне і паляцець у Маскву — дзеля чаго? Ведаеце, калі людзі засьмечваюць інфармацыйную прастору абсалютна недарэчнымі, неканструктыўнымі прапановамі, якія не набліжаюць канца вайны, — зьдзіўляесься».
24 نوفمبر, 16:12

Расея абвясьціла ў вышук беларускага музыку Сяргея Міхалка — лідэра гуртоў «Ляпіс Трубяцкой» і Brutto Ягонае імя зьявілася ў базе расейскага МУС 23 лістапада. У Беларусі Міхалка завочна асудзілі на чатыры гады калёніі за публічную абразу Лукашэнкі і распальваньне сацыяльнай варожасьці.
24 نوفمبر, 15:35

Асноўнае за 24 жніўня • 30 гадоў рэфэрэндуму Лукашэнкі. Бясплатныя кансультацыі лекараў для беларусаў. Міхалок у вышуку. Відэанавіны 24 лістапада • Міхалка дадалі ў базу вышуку МУС Расеі. Хроніка перасьледу • Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць суправадзіць Зяленскага на перамовы ў Маскву і быць ягоным «гарантам бясьпекі» • Новы аналіз засьведчыў, што ва Ўкраіне загінулі больш за 700 000 расейскіх вайскоўцаў • Стала вядома, якіх юрыстаў наняў «Беларуськалій» для абароны сваіх інтарэсаў у арбітражы супраць Літвы • У пракуратуры заклікалі да рэвізіі гербаў беларускіх рэгіёнаў
24 نوفمبر, 14:40

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць суправадзіць Зяленскага на перамовы ў Маскву і быць ягоным «гарантам бясьпекі» → https://sma
Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць суправадзіць Зяленскага на перамовы ў Маскву і быць ягоным «гарантам бясьпекі» → https://smarturl.click/6yAeea Паводле яго, калі б такая сустрэча адбылася, бакі хутчэй дамовіліся б пра мір, чым пры пасярэдніцтве Захаду.
«Вось мы з Валодзем Зяленскім маглі б сесьці і прыляцець у Маскву, — сказаў Лукашэнка. — Вось удваіх. Я як гарант бясьпекі і іншае мог бы зь ім сесьці і прыляцець у Маскву, сесьці і пагаварыць. Не пагодзіцца — няхай тады ваюе, няхай сам адпраўляецца на фронт з аўтаматам і ваюе».
24 نوفمبر, 14:05

У пракуратуры заклікалі да рэвізіі гербаў беларускіх рэгіёнаў → https://smarturl.click/oq8jjW Некаторыя сымбалі, на думку люд
У пракуратуры заклікалі да рэвізіі гербаў беларускіх рэгіёнаў → https://smarturl.click/oq8jjW Некаторыя сымбалі, на думку людзей у пагонах, «могуць служыць прычынамі і ўмовамі экстрэмізму».
24 نوفمبر, 13:35

Ціханоўская стане ганаровым доктарам найстарэйшага ўнівэрсытэту Бэльгіі → https://smarturl.click/L6534R Гэтай узнагародай Люв
Ціханоўская стане ганаровым доктарам найстарэйшага ўнівэрсытэту Бэльгіі → https://smarturl.click/L6534R Гэтай узнагародай Лювэнскі каталіцкі ўнівэрсытэт адзначае ейную «непахісную адданасьць праўдзе, свабодзе і дэмакратыі». З 1881 году ўнівэрсытэт прысудзіў ганаровыя доктарскія званьні больш як 800 выбітным постацям. І першай беларускай сярод іх стане Сьвятлана Ціханоўская.
24 نوفمبر, 12:22

30 гадоў рэфэрэндуму Лукашэнкі. Бясплатныя кансультацыі лекараў для беларусаў. Міхалок у вышуку. Відэанавіны 24 лістапада → h
30 гадоў рэфэрэндуму Лукашэнкі. Бясплатныя кансультацыі лекараў для беларусаў. Міхалок у вышуку. Відэанавіны 24 лістапада → https://youtu.be/4s-ipnNcFP8 1️⃣ Лукашэнка рыхтуецца на чарговага Ўсебеларускага народнага сходу. 2️⃣ Сёньня 30 гадоў рэфэрэндуму, які пашырыў паўнамоцтвы Лукашэнкі. 3️⃣ Стартаваў праект «Раёнка», з дапамогай якога беларусы ў рэгіёнах змогуць атрымаць бясплатныя онлайн-кансультацыі лекараў. 4️⃣ Як зьменяцца чыгуначныя маршруты ў Беларусі са сьнежня і пры чым тут вайна? 5️⃣ Чарговым разам даражэюць паслугі і грамадзкі транспарт. 6️⃣ Расея абвясьціла ў вышук Сяргея Міхалка, завочна асуджанага ў Беларусі. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 24 лістапада і тлумачым, што яны значаць.
24 نوفمبر, 10:35

Сайт і сацсеткі AutoGrodno.by прызналі «экстрэмісцкімі» матэрыяламі → https://smarturl.click/AJwxEO 24 лістапада Суд Ленінска
+1
Сайт і сацсеткі AutoGrodno.by прызналі «экстрэмісцкімі» матэрыяламі → https://smarturl.click/AJwxEO 24 лістапада Суд Ленінскага раёну Горадні пастанавіў лічыць сайт AutoGrodno.by, акаўнты ў TikTok, YouTube і «ВКонтакте», а таксама іхныя лягатыпы «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Пра гэта паведаміў тэлеканал «Гродна+» з спасылкай на заяву горадзенскага пракурора. Маўляў, у Інстаграме AutoGrodno знайшлі інфармацыю з рэспубліканскага сьпісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў». На сайце AutoGrodno.by застаўся толькі тэкст звароту да чытачоў з надзеяй на аднаўленьне працы парталу і просьбай адпісацца ад ягоных рэсурсаў і пазбавіцца ад рэчаў зь лягатыпам AutoGrodno, у тым ліку ўзнагародаў.
24 نوفمبر, 10:00

Сын кіраўніка Чачні атрымаў грамадзянства Сэрбіі, сьцьвярджае расейскі Фонд барацьбы з карупцыяй → https://smarturl.click/dL3
Сын кіраўніка Чачні атрымаў грамадзянства Сэрбіі, сьцьвярджае расейскі Фонд барацьбы з карупцыяй → https://smarturl.click/dL3wjE 19-гадовы Алі Кадыраў атрымаў грамадзянства Сэрбіі і цяпер можа бязь візы падарожнічаць па Эўропе, сьцьвярджае расейскі няўрадавы Фонд барацьбы з карупцыяй. Выданьне «Агентство» піша, што перад атрыманьнем сэрбскага грамадзянства, юнак афіцыйна памяняў прозьвішча на Мусаеў. Фонд барацьбы з карупцыяй заявіў, што ўсе зьвесткі Алі Мусаева, акрамя прозьвішча, супадаюць зь зьвесткамі Алі Кадырава. Паводле фонду, пад прозьвішчам Мусаеў падарожнічаюць і іншыя члены сям’і Кадырава.
24 نوفمبر, 09:08

Эўрапейскі суд у правах чалавека агучыў рашэньні ў справах пра вяртаньне мігрантаў у Беларусь → https://smarturl.click/XwvDXl
Эўрапейскі суд у правах чалавека агучыў рашэньні ў справах пра вяртаньне мігрантаў у Беларусь → https://smarturl.click/XwvDXl Эўрапейскі суд у правах чалавека разгледзеў тры справы аб вяртаньні мігрантаў у Беларусь з Польшчы, Латвіі і Літвы. Суд пастанавіў, што • ўлады Беларусі выкарыстоўвалі міграцыю як інструмэнт ціску і дэстабілізацыі суседніх дзяржаваў • дзяржавы маюць права абмяжоўваць уезд іншаземцаў і нават цалкам закрываць межы; • само па сабе вяртаньне чалавека ў Беларусь ня ёсьць парушэньнем; • але перад вяртаньнем улады мусяць выявіць людзей, якім пагражае рэальная небясьпека.
24 نوفمبر, 08:09

14 гадзін пад заваламі: ва Ўкраіне выратавалі 7-гадовага хлопчыка Давіда Расейскія войскі нанесьлі ўдар па мястэчку Дымер Кіеўскай вобласьці, у выніку чаго была разбураная частка пяціпавярховага жылога дому. У выніку ўдару загінулі 12 чалавек, яшчэ пяцёра застаюцца ў шпіталях.
24 نوفمبر, 07:10

Стала вядома, якіх юрыстаў наняў «Беларуськалій» для абароны сваіх інтарэсаў у арбітражы супраць Літвы: https://smarturl.clic
Стала вядома, якіх юрыстаў наняў «Беларуськалій» для абароны сваіх інтарэсаў у арбітражы супраць Літвы: https://smarturl.click/x89VlL «Беларуськалій» ня мог знайсьці 300 тысяч эўра для пачатку разгляду ў Пастаянным арбітражным судзе ў Швайцарыі, а ганарары замежнай юрыдычнай кампаніі могуць сягаць мільёнаў даляраў. Свабода сабрала інфармацыю пра кампанію і юрыстаў, якія зараз абараняюць інтарэсы «Беларуськалію».
24 نوفمبر, 06:31

Міліцыянт выступіў супраць гвалту Лукашэнкі і зьнік. Дзе ён цяпер і што сталася зь ягонымі калегамі? Праз паўтара года пасьля прысуду невядома дзе знаходзіцца былы міліцыянт, які разам з калегамі выступіў супраць гвалту ў жніўні 2020 году. Яго калег таксама асудзілі.
24 نوفمبر, 05:47

Сяргея Міхалка дадалі ў базу вышуку МУС Расеі: https://smarturl.click/AJwxEO У жніўні Менскі гарадзкі суд завочна асудзіў Сяр
Сяргея Міхалка дадалі ў базу вышуку МУС Расеі: https://smarturl.click/AJwxEO У жніўні Менскі гарадзкі суд завочна асудзіў Сяргея Міхалка на чатыры гады пазбаўленьня волі. Яго прызналі вінаватым у «абразе Лукашэнкі» і «распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці».
24 نوفمبر, 04:32

Як вайна паўплывала на лёсы пяці беларусаў, якія пайшлі абараняць Украіну? Дакумэнтальны праект «Пасьля фронту: вэтэраны Каліноўскага» — гэта пяць гісторый былых беларускіх добраахвотнікаў, якія аднойчы вырашылі пайсьці ваяваць за Ўкраіну. Гэта калектыўны партрэт былых ваяроў палку Каліноўскага, якія цяпер жывуць у Вільні, Варшаве і Кіеве. https://www.youtube.com/watch?v=jlR9BWwLsy8&t=4s
24 نوفمبر, 03:45

Ці шмат вы ведаеце пра рэфэрэндум 1996 году, які пашырыў паўнамоцтвы Лукашэнкі? ТЭСТ: https://smarturl.click/mqZZx9 24 лістап
Ці шмат вы ведаеце пра рэфэрэндум 1996 году, які пашырыў паўнамоцтвы Лукашэнкі? ТЭСТ: https://smarturl.click/mqZZx9 24 лістапада 1996 году адбыўся другі ў гісторыі незалежнай Беларусі рэфэрэндум, пасьля якога Аляксандар Лукашэнка істотна пашырыў свае паўнамоцтвы. Таксама былі падтрыманыя перанос Дня Незалежнасьці з 27 сакавіка на 3 ліпеня, захаваньне сьмяротнага пакараньня і забарона неабмежаванага продажу зямлі.
24 نوفمبر, 02:58

Ва Ўкраіне загінула больш за 700 000 расейскіх вайскоўцаў: https://smarturl.click/Jk4DpL У новую лічбу ўключаны зьвесткі, атр
Ва Ўкраіне загінула больш за 700 000 расейскіх вайскоўцаў: https://smarturl.click/Jk4DpL У новую лічбу ўключаны зьвесткі, атрыманыя ў выніку нядаўняга ўзлому базы Расстата. З улікам ацэнак колькасьці параненых, агульныя страты Расеі могуць перавысіць 2 мільёны чалавек.
24 نوفمبر, 02:06

Ужо сёньня: 30 гадоў рэфэрэндуму аб зьмене Канстытуцыі Беларусі → https://smarturl.click/QwO9vR 24 лістапада 1996 году ў Беларусі адбыўся ініцыяваны Лукашэнкам рэфэрэндум, які істотна пашырыў ягоныя паўнамоцтвы. Насуперак абяцаньню разглядаць ягоныя вынікі як кансультацыйныя Лукашэнка ўвёў іх у дзеяньне і спыніў паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету. Вынікі рэфэрэндуму не прызналі ў Эўразьвязе, ЗША і большасьці краінаў дэмакратычнага сьвету. Дэмакратычная апазыцыя назвала гэты рэфэрэндум канстытуцыйным пераваротам. Пра іншыя гістарычныя падзеі 24 лістапада чытайце на сайце Свабоды
24 نوفمبر, 00:50

Зьнік міліцыянт, які выступіў супраць гвалту. Наста Рыбка стала праваабаронцай? Вярблюд у Менску? Галоўныя відэанавіны 23 лістапада
23 نوفمبر, 23:59

Расейскі архітэтактар хоча зьмяніць Гальшанскі замак Пры чым тут «рускі мір» — расказваем у кароткім відэа.
23 نوفمبر, 15:50