uz
Feedback
Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

Kanalga Telegram’da o‘tish

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

Ko'proq ko'rsatish

📈 Telegram kanali Радыё Свабода — Беларусь analitikasi

Радыё Свабода — Беларусь (@radiosvaboda) Belarus til segmentidagi kanali faol ishtirokchi. Hozirda hamjamiyat 13 337 obunachidan iborat bo'lib, Yangiliklar & Media toifasida 15 128-o'rinni va Belorusiya mintaqasida 262-o'rinni egallagan.

📊 Auditoriya ko‘rsatkichlari va dinamika

невідомо sanasidan buyon loyiha tez o‘sib, 13 337 obunachiga ega bo‘ldi.

05 Oktabr, 2026 dagi oxirgi ma’lumotlarga ko‘ra kanal barqaror faollikka ega. Oxirgi 30 kunda obunachilar soni -35 ga, so‘nggi 24 soatda esa 11 ga o‘zgardi va umumiy qamrov yuqori darajada qolmoqda.

  • Tasdiqlash holati: Tasdiqlangan (Telegram tomonidan rasmiy tasdiq)
  • Jalb etish (ER): Auditoriya o‘rtacha 20.28% darajada jalb etiladi. Nashrdan keyingi dastlabki 24 soatda kontent odatda umumiy obunachilar sonining 14.97% ini tashkil etuvchi reaksiyalarni to‘playdi.
  • Post qamrovi: Har bir post o‘rtacha 2 706 marta ko‘riladi; birinchi sutkada odatda 1 997 ta ko‘rish yig‘iladi.
  • Reaksiyalar va o‘zaro ta’sir: Auditoriya faol: har bir postga o‘rtacha 47 ta reaksiya keladi.

📝 Tavsif va kontent siyosati

Muallif resursni shaxsiy fikrni ifoda etish maydoni sifatida ta’riflaydi:
“Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211”

Yuqori yangilanish chastotasi (oxirgi ma’lumot 06 Oktabr, 2026 da olingan) sababli kanal doimo dolzarb va katta qamrovli bo‘lib qoladi. Analitika auditoriya kontent bilan faol hamkorlik qilishini, uni Yangiliklar & Media toifasidagi muhim ta’sir nuqtasiga aylantirishini ko‘rsatadi.

13 337
Obunachilar
+1124 soatlar
Ma'lumot yo'q7 kun
-3530 kun
Postlar arxiv
❗️ Людзі ў масках праніклі зь Беларусі ў Латвію і скралі камэры назіраньня на мяжы → https://smarturl.click/qq2m9v Перад гэты
❗️ Людзі ў масках праніклі зь Беларусі ў Латвію і скралі камэры назіраньня на мяжы → https://smarturl.click/qq2m9v Перад гэтым узброеныя людзі ў масках пагражалі латвійскім вайскоўцам і падганялі мігрантаў у бок латвійскай мяжы.

Асноўнае за 6 кастрычніка • Загады Лукашэнкі на палігоне. Ці пагражае беларусам чума. Сьвятара судзяць за «здраду дзяржаве». Відэанавіны 6 кастрычніка • Паміж вайной і разрадкай: Лукашэнка шукае выйсьця зь небясьпечнай залежнасьці • У Менску заўважылі калёны вайсковых грузавікоў пад незвычайным брэндам. Разьбіраемся, што гэта можа быць • «Жыцьцё згарае ў нявольніцкім полымі». Палітвязьня з інваліднасьцю Ўладзімера Гундара перавялі з турмы ў калёнію • Апошні раз у 2021 годзе? Ці праўда, што ў Беларусі больш не расстрэльваюць людзей • Эўразьвяз выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова зь «беларускага» санкцыйнага сьпісу, — крыніцы Свабоды

На вучэньні ў Беларусь прыедзе спэцназ Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі з Ірана → https://smarturl.click/Jk6vX7 Адзначаец
На вучэньні ў Беларусь прыедзе спэцназ Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі з Ірана → https://smarturl.click/Jk6vX7 Адзначаецца, што іранскія вайскоўцы падчас вучэньняў «абмяняюцца досьведам» з прадстаўнікамі ўзброеных сіл дзяржаваў ШАС. Сілавая фаза вучэньняў пройдзе 8 кастрычніка.

У Нямеччыне паводле падазрэньня ў шпіянажы затрымалі былога кіраўніка Фэдэральнай выведнай службы → https://smarturl.click/WG
У Нямеччыне паводле падазрэньня ў шпіянажы затрымалі былога кіраўніка Фэдэральнай выведнай службы → https://smarturl.click/WGOnpA 6 кастрычніка ў Мюнстэры затрымалі былога кіраўніка Фэдэральнай выведнай службы Нямеччыны Аўгуста Ганінга. Яго падазраюць у шпіянажы, замаху на дзяржаўную здраду і выведнай дзейнасьці на карысьць іншай дзяржавы. DW назвало гэта «найбуйнейшым шпіёнскім скандалам гэтага стагодзьдзя ў Нямеччыне».

Загады Лукашэнкі на палігоне. Ці пагражае беларусам чума. Сьвятара судзяць за «здраду дзяржаве». Відэанавіны 6 кастрычніка 1️⃣ Лукашэнка на палігоне ў Менскай вобласьці запатрабаваў ад навукоўцаў як мага хутчэйшых вынікаў у ваеннай сфэры. 2️⃣ У Менску заўважылі грузавікі, вельмі падобныя да МАЗаў, але зь іншымі шыльдамі. Навошта для экспарту могуць хаваць беларускае паходжаньне тэхнікі? 3️⃣ У Вайскова-марскіх сілах Украіны зьявілася новае беларускае падразьдзяленьне. 4️⃣ У Менску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам. Паводле вернікаў, яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве».   5️⃣ Сьмерць супрацоўніцы супрацьчумнага інстытуту ў Расеі выклікала занепакоенасьць далёка па-за яе межамі. Ці варта турбавацца беларусам? Пра ўсё гэта ў праграме «Пік Свабоды», дзе мы апавядаем пра навіны 6 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. https://youtu.be/dUeO7zzhqlU

Меркаваная сьмерць ад чумы ў Расеі — ці варта турбавацца? → https://smarturl.click/Rk4QE9 Навіна пра сьмерць ад лёгачнай чумы
Меркаваная сьмерць ад чумы ў Расеі — ці варта турбавацца? → https://smarturl.click/Rk4QE9 Навіна пра сьмерць ад лёгачнай чумы лябаранткі ў Расеі ўстурбавала людзей ва ўсім сьвеце. Ці лёгка заразіцца гэтай чумой, наколькі яна небясьпечная і чаму гэты вірус увогуле трымаюць у лябараторыях? Пра гэта #rfe_rl пагутарыла з прафэсарам мікрабіялёгіі Лёнданскай школы гігіены і трапічнай мэдыцыны Брэнданам Рэнам, які вывучаў гэтую бактэрыю.

Нобэлеўскую прэмію прысудзілі за нэўтрына ў лёдзе → https://smarturl.click/mqwEJo Ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў фізыцы стаў
+1
Нобэлеўскую прэмію прысудзілі за нэўтрына ў лёдзе → https://smarturl.click/mqwEJo Ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў фізыцы стаў Франсіс Галзэн «за вызначальны ўнёсак у абсэрваторыю IceCube і адкрыцьцё высокаэнэргетычных нэўтрына астрафізычнага паходжаньня». Франсіс Галзэн зразумеў, што лёд на Паўднёвым полюсе можна выкарыстоўваць для адсочваньня нэўтрына. Гэтая ідэя ўвасобілася ў лябараторыю IceCube — кубічны кілямэтар лёду з мноствам сэнсараў, якія рэгіструюць слабыя ўспышкі сьвятла ад узаемадзеяньня нэўтрына зь лёдам.

Лукашэнка зноў патрабуе новых сродкаў супраць дронаў: https://smarturl.click/v84RAv «Вайскоўцам мы задачы ставім сур’ёзныя, я
Лукашэнка зноў патрабуе новых сродкаў супраць дронаў: https://smarturl.click/v84RAv
«Вайскоўцам мы задачы ставім сур’ёзныя, якія трэба вырашаць. Іншых задач ня будзе. Нам непатрэбныя навукоўцы, якія ходзяць і казкі распавядаюць. Галоўнае — гэта «абнуліць бесьпілётнікі»

У Менску заўважылі калёны вайсковых грузавікоў пад незвычайным брэндам. Разьбіраемся, што гэта можа быць: https://smarturl.cl
У Менску заўважылі калёны вайсковых грузавікоў пад незвычайным брэндам. Разьбіраемся, што гэта можа быць: https://smarturl.click/gqD312 Выглядам яны падобныя да тэхнікі, якую вырабляе МАЗ, аднак маюць іншую шыльду — HAL. Іх бачаць то на запраўцы, то непадалёк ад заводу МАЗ, то на трасе.

❗️Эўразьвяз выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова зь «беларускага» санкцыйнага сьпісу, — крыніцы Свабоды: https://smartur
❗️Эўразьвяз выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова зь «беларускага» санкцыйнага сьпісу, — крыніцы Свабоды: https://smarturl.click/WGOnxe Гуцэрыеў трапіў пад санкцыі Эўразьвязу ў сувязі з сытуацыяй у Беларусі 21 чэрвеня 2021 году. Рада ЭЗ называла яго даўнім сябрам Аляксандра Лукашэнкі, які фінансава падтрымліваў ягоны рэжым і атрымліваў ад гэтага выгаду. Віктар Шаўцоў — беларускі бізнэсовец, былы старшыня назіральнай рады банку «Рашэньне», раней вядомага як «Інфабанк» і «Трастбанк».

«Паўдня прайшло, і нас вязуць усё на ўсход. У мяне мільганула думка, што вязуць у Расею. У гэты момант я ўжо сурʼёзна разьвітваўся зь мінулым жыцьцём, а можа быць, з жыцьцём наагул»
У чацьвертай частцы «Архіпэляг БЕЛАГ» мы раскажам у дэталях, як 13 сьнежня 2025 году беларускіх палітвязьняў вывозілі ва Ўкраіну і як адбывалася вызваленьне нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага. https://www.youtube.com/watch?v=qNLBNJChoRY

Паміж вайной і разрадкай: Лукашэнка шукае выйсьця зь небясьпечнай залежнасьці: https://smarturl.click/dLQV03 Кіраўніцтва Бела
Паміж вайной і разрадкай: Лукашэнка шукае выйсьця зь небясьпечнай залежнасьці: https://smarturl.click/dLQV03 Кіраўніцтва Беларусі адчувае небясьпеку апынуцца ў цэнтры вялікай эўрапейскай вайны, якую правакуе Расея. Улады стараюцца выціснуць зь перамоўнага працэсу з Вашынгтонам максымальна магчымыя выгады. Але Лукашэнка асьцерагаецца і нэгатыўнай рэакцыі Расеі, таму вымушаны на кожны жэст у бок Захаду рабіць два жэсты ў бок Масквы, тлумачыць Валер Карбалевіч.

«Жыцьцё згарае ў нявольніцкім полымі». Палітвязьня з інваліднасьцю Ўладзімера Гундара перавялі з турмы ў калёнію: https://sma
«Жыцьцё згарае ў нявольніцкім полымі». Палітвязьня з інваліднасьцю Ўладзімера Гундара перавялі з турмы ў калёнію: https://smarturl.click/dLQVal Актывіста і краязнаўцу з Баранавічаў Уладзімера Гундара затрымалі ў «справе Аўтуховіча» — нібыта за падрыхтоўку тэракту. У 2023 годзе ў выніку двух судоў паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу палітвязьня асудзілі агулам на 20 гадоў зьняволеньня. Уладзімеру Гундару 66 гадоў. Праваабаронцы ўключылі Гундара ў сьпіс палітвязьняў, якія паводле здароўя знаходзяцца ў асабліва ўразьлівым стане і дамагаюцца яго найранейшага вызваленьня.

Расея зноў б’е па мастах Украіны. У Запарожжы спынілі рух праз Дняпро: https://smarturl.click/V1o3Og Тым часам, у Маскоўскай
Расея зноў б’е па мастах Украіны. У Запарожжы спынілі рух праз Дняпро: https://smarturl.click/V1o3Og Тым часам, у Маскоўскай вобласьці гарыць лінейная вытворча-дыспэтчарская станцыя «Валадарская» — найбольшая нафтабаза ў рэгіёне, якая забясьпечвае палівам ключавыя аэрапорты рэгіёну. Мэр Масквы Сяргей Сабянін адзначыў, што ў бок Маскоўскага рэгіёну ляцелі 650 украінскіх бесьпілётнікаў.

ЗША прыбралі з санкцыйнага сьпісу памерлага беларускага міністра: https://smarturl.click/6yb63e Былы міністар транспарту і ка
ЗША прыбралі з санкцыйнага сьпісу памерлага беларускага міністра: https://smarturl.click/6yb63e Былы міністар транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка памёр у ліпені 2023 году ў 47 гадоў. Аўраменку ЗША ўвялі ў санкцыйны сьпіс у жніўні 2021 году. Эўразьвяз лічыў яго адказным за прымусовую пасадку рэйсу Ryanair, пасьля якой затрымалі Рамана Пратасевіча і Соф’ю Сапегу.

Апошні раз у 2021 годзе? Ці праўда, што ў Беларусі больш не расстрэльваюць людзей: https://smarturl.click/BkRGLQ У Беларусі з
Апошні раз у 2021 годзе? Ці праўда, што ў Беларусі больш не расстрэльваюць людзей: https://smarturl.click/BkRGLQ У Беларусі з 1991 па 2026 гады вынесена каля 400 сьмяротных прысудаў. Былі гады, калі выносілі па 2–3 прысуды. Пік прыйшоўся на 1996 і 1997 гады, тады было прысуджана адпаведна 46 і 47 пакараньняў сьмерцю. Праваабаронца Леанід Судаленка лічыць, што ўлады маглі проста перастаць публікаваць інфармацыю пра сьмяротныя прысуды. «Магчыма, сьмяротныя прысуды былі, а магчыма, іх не было», — кажа ён. Таму дакладна адказаць, ці сапраўды ў Беларусі больш не расстрэльваюць людзей, сёньня немагчыма. За 32 гады кіраваньня Лукашэнкі праваабаронцам вядомыя ўсяго чатыры выпадкі, калі той учыніў акт гуманізму да тых, каго мелі пакараць сьмерцю.

Ужо сёньня: 150 гадоў таму нарадзіўся Ян Булгак → https://smarturl.click/4n0xX 6 кастрычніка 1876 году на Наваградчыне нарадз
+5
Ужо сёньня: 150 гадоў таму нарадзіўся Ян Булгак → https://smarturl.click/4n0xX 6 кастрычніка 1876 году на Наваградчыне нарадзіўся Ян Булгак, фотамастак і этнограф. Дзякуючы Булгаку да нашага часу дайшлі выявы людзей, вёсак і гарадоў, а таксама архітэктурных помнікаў Беларусі, якіх даўно няма ў рэчаіснасьці.
«Цяжка адразу знайсьці трапнае раўназначнае слова для пачуцьцяў, якія выклікае ў мяне гэтая зямля. Параўнаць іх можна хіба з тым, што адчувае дзіця ў адносінах да аблічча і фігуры любімай маці, добрай і прыгожай. У гэтым пачуцьці нz можа быць развагі і крытыкі, толькі бясконцае, поўнае любові захапленьне».
Пра іншыя гістарычныя падзеі чытайце на сайце Свабоды.

Ціханоўскі гуртуе абураных Офісам Ціханоўскай. Генэрал Лукашэнкі зоймецца Тык-Токам Галоўныя відэаанавіны 5 кастрычніка

Экс-кіраўнік польскай выведкі: «Я нават часам называю Беларусь такой Швайцарыяй Усходу» → https://smarturl.click/4y944x Былы кіраўнік Агенцтва выведкі Польшчы, палкоўнік Пётар Краўчык падзяліўся думкамі пра тое, якімі бачыць беларусаў і што яго ўразіла ў самой краіне.  Цалкам інтэрвію зь ім глядзіце на YouTube і чытайце на сайце Свабоды.

У чэскім парлямэнце падтрымалі палітвязьняў Беларусі ў дзень юбілею Гавэла → https://smarturl.click/M52zYR 5 кастрычніка, у д
У чэскім парлямэнце падтрымалі палітвязьняў Беларусі ў дзень юбілею Гавэла → https://smarturl.click/M52zYR 5 кастрычніка, у дзень 90-годзьдзя з дня нараджэньня Вацлава Гавэла, у чэскім парлямэнце абмеркавалі падтрымку беларускіх палітвязьняў і іхных сем’яў. На круглым стале выступілі былыя палітвязьні Ігар Лосік і Максім Знак, а таксама былы адвакат Дзьмітры Лепрэтар і праваабаронца «Вясны» Наста Васільчук.

Радыё Свабода — Беларусь - Telegram kanali @radiosvaboda statistikasi va tahlili