ch
Feedback
Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

前往频道在 Telegram

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

显示更多

📈 Telegram 频道 Радыё Свабода — Беларусь 的分析概览

频道 Радыё Свабода — Беларусь (@radiosvaboda) 白俄罗斯语 语言赛道中的 是活跃参与者。目前社区聚集了 13 336 名订阅者,在 新闻与媒体 类别中位列第 15 125,并在 白俄罗斯 地区排名第 265 位。

📊 受众指标与增长动态

自 невідомо 创建以来,项目保持高速增长,吸引了 13 336 名订阅者。

根据 06 十月, 2026 的最新数据,频道保持稳定运转。过去 30 天订阅人数变化为 -36,过去 24 小时变化为 -9,整体触达仍然可观。

  • 认证状态: 已认证(Telegram 官方确认)
  • 互动率 (ER): 平均受众互动率为 20.31%。内容发布后 24 小时内通常能获得 15.02% 的反应,占订阅者总量。
  • 帖子覆盖: 每篇帖子平均可获得 2 708 次浏览,首日通常累积 2 002 次浏览。
  • 互动与反馈: 受众积极参与,单帖平均反应数为 47。

📝 描述与内容策略

作者将该频道定位为表达主观观点的平台:
“Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669”

凭借高频更新(最新数据采集于 07 十月, 2026),频道始终保持新鲜度与高覆盖。分析显示受众积极互动,使其成为 新闻与媒体 类别中的关键影响点。

13 336
订阅者
-924 小时
-57 天
-3630 天
帖子存档
«Штодзённы ціск пераклалі на цывільныя ўстановы». Дасьледнікі прааналізавалі зьмены ў рэпрэсіўнай сыстэме з 2020 году → https
«Штодзённы ціск пераклалі на цывільныя ўстановы». Дасьледнікі прааналізавалі зьмены ў рэпрэсіўнай сыстэме з 2020 году → https://smarturl.click/0O525v Дасьледнікі Максім Знак і Юры Касянкоў з Цэнтру новых ідэй (ЦНІ) прэзэнтавалі даклад «Трансфармацыя рэпрэсіўнай машыны ў Беларусі (2020–2026)», у якім адсачылі зьмены ў карнай сыстэме краіны, што адбыліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
«Цывільныя ўстановы ўсё шырэй уцягваюцца ў рэпрэсіі. Працадаўцы, банкі, апэратары сувязі, школа і дзіцячыя сады, сацыяльная служба — кожны робіць свой унёсак», — мяркуюць аўтары дакладу.

Сыбіга і Ціханоўская адрэагавалі на інцыдэнт на мяжы Латвіі і Беларусі: https://smarturl.click/BkRGnx «Не павінна быць сумнев
Сыбіга і Ціханоўская адрэагавалі на інцыдэнт на мяжы Латвіі і Беларусі: https://smarturl.click/BkRGnx
«Не павінна быць сумневаў: за гэтым стаіць Масква. Пуцін сьвядома выкарыстоўвае міграцыю як зброю з дапамогай Лукашэнкі, каб дэстабілізаваць Эўропу»

За паўтара года па "экстрэмісцкіх" артыкулах асудзілі 2500 чалавек: https://smarturl.click/lqj6l6 Але генэральны пракурор зая
За паўтара года па "экстрэмісцкіх" артыкулах асудзілі 2500 чалавек: https://smarturl.click/lqj6l6 Але генэральны пракурор заявіў, што колькасць так званых «экстрэмісцкіх» злачынстваў паступова змяншаецца. З 2022 году ў суды па выніках завочнага вядзеньня накіравалі справы супраць больш як 150 асобаў, якія «схаваліся за межамі Беларусі».

Эўразьвяз скасаваў санкцыі супраць Гуцэрыева і Шаўцова: https://smarturl.click/WGOnM4 Эканамістка Вольга Лойка называе рашэнь
Эўразьвяз скасаваў санкцыі супраць Гуцэрыева і Шаўцова: https://smarturl.click/WGOnM4 Эканамістка Вольга Лойка называе рашэньне прадказальным. Яна не выключае, што наступнымі могуць стаць беларускія чыноўнікі, адказныя за рэпрэсіі.
«Цяпер вось нават нашыя афіцыйныя асобы кажуць, што лік экстрэмісцкіх злачынстваў зьніжаецца, ну проста таму што яны ўжо ўсіх пасадзілі, усе ўжо адседзелі, і фактычна выходзіць, што ціск на грамадзянскую супольнасьць скончыўся проста таму, што закончылася грамадзянская супольнасьць. Я нават не зьдзіўлюся, калі з такімі справамі і чыноўнікі пойдуць у суд»

Беларускія ўгнаеньні ўсё яшчэ едуць у Эўропу. Але калій — праз Расею: https://smarturl.click/26oemX Супольнасьць чыгуначнікаў
Беларускія ўгнаеньні ўсё яшчэ едуць у Эўропу. Але калій — праз Расею: https://smarturl.click/26oemX Супольнасьць чыгуначнікаў прааналізавала экспарт беларускіх угнаеньняў. У 2025 годзе праз Латвію прайшло 45,6 тысячы тон карбаміду. Пры гэтым карбамід вырабляе «Гродна Азот», які знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі.

Перамога пасьля завяршэньня кар’еры. Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя мэдалі на чэмпіянаце Польшчы: https:
Перамога пасьля завяршэньня кар’еры. Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя мэдалі на чэмпіянаце Польшчы: https://smarturl.click/zOoXVJ Лучніца зь Беларусі Карына Казлоўская стала першай спартоўкай у гісторыі Польшчы, якая выйграла сем зь сямі залатых мэдалёў на чэмпіянаце краіны. Яна выступала за Беларусь на Алімпіядзе ў Токіё, падпісала ліст спартоўцаў супраць гвалту, а ў 2022 годзе зьехала ў Польшчу.
«Я разумею, што дарога ў Беларусь для мяне даўно закрытая. Мне тут у Польшчы вельмі падабаецца. Я разумею, што тут маё месца ў сьвеце. Хачу паспрабаваць пазмагацца за гэтую краіну, і на міжнародных спаборніцтвах, і на польскіх»

Чума ў Расеі. Што вядома? 28-гадовая лябарантка Іркуцкага супрацьчумнага інстытуту Дарʼя Шыпілава, працуючы ў інстытуце, выпадкова разьбіла прабірку з бактэрыямі лёгачнай чумы. Расейскія ўлады публічна не пацьвердзілі гэтую вэрсію. Агенцтва «Роспотребнадзор» паведаміла, што ў Шыпілавай дыягнаставалі «пнэўманію нявызначанай этыялёгіі».

Кіеў зноў пад ракетным абстрэлам расейскіх войскаў. Ёсьць загінулыя: https://smarturl.click/8yvBW2 Расейскія войскі атакавалі
+5
Кіеў зноў пад ракетным абстрэлам расейскіх войскаў. Ёсьць загінулыя: https://smarturl.click/8yvBW2 Расейскія войскі атакавалі Ўкраіну супрацькарабельнымі ракетамі «Цыркон», балістычнымі ракетамі «Іскандэр», 48 крылатымі ракетамі і 130 ударнымі дронамі. Асноўныя кірункі ўдараў — Кіеўшчына, Харкаўшчына, Палтаўшчына і Днепрапятроўшчына. Абясшкоджаныя 5 балістычных ракет, 39 крылатых ракет і 11 бесьпілётнікаў.

Ужо сёньня: Гадавіна прысуджэньня Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму → https://smarturl.click/26oeGz 7 кастрычніка 2022
Ужо сёньня: Гадавіна прысуджэньня Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму → https://smarturl.click/26oeGz 7 кастрычніка 2022 году Нобэлеўскай прэміяй міру былі ўганараваныя беларускі праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі, украінскі Цэнтар грамадзянскіх свабодаў і расейскі праваабарончы цэнтар «Мемориал». Алесь Бяляцкі — беларускі праваабаронца, заснавальнік і кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», грамадзкі дзеяч і літаратуразнаўца, былы палітвязень. За актыўную грамадзкую і праваабарончую дзейнасьць Бяляцкага прыцягвалі да судовай адказнасьці больш за 20 разоў. Апошні раз ён быў зьняволены з 14 ліпеня 2021 да 13 сьнежня 2025 году. Па вызваленьні 8 студзеня 2026 году ён асабіста атрымаў дыплём і мэдаль Нобэлеўскай прэміі міру ў Нарвэгіі. Пра іншыя гістарычныя падзеі 7 кастрычніка чытайце на сайце Свабоды.

Загады Лукашэнкі на палігоне. Ці пагражае беларусам чума. Сьвятара судзяць за «здраду дзяржаве». Галоўныя відэанавіны 6 кастрычніка. https://youtu.be/dUeO7zzhqlU

У Расеі каля Сочы загарэўся нафтавы танкер → https://smarturl.click/QwG0lR Міністар транспарту Расеі паведаміў, што каля Сочы
У Расеі каля Сочы загарэўся нафтавы танкер → https://smarturl.click/QwG0lR Міністар транспарту Расеі паведаміў, што каля Сочы ў моры гарыць нафта. Ён таксама пацьвердзіў атаку бэзэкіпажнымі катэрамі танкера з нафтай «Афрамакс Рыё», які ходзіць пад сьцягам Лібэрыі. Экіпаж з 23 індыйцаў уратавалі. Агонь жа патушыць немагчыма, пакуль ня выгарыць нафта настолькі, каб да яе можна было падступіцца пажарнікам, перадае канал «Сочи онлайн». Жыхароў папрасілі не адчыняць вокны і не выходзіць бязь пільнай патрэбы на вуліцу.

❗️ Людзі ў масках праніклі зь Беларусі ў Латвію і скралі камэры назіраньня на мяжы → https://smarturl.click/qq2m9v Перад гэты
❗️ Людзі ў масках праніклі зь Беларусі ў Латвію і скралі камэры назіраньня на мяжы → https://smarturl.click/qq2m9v Перад гэтым узброеныя людзі ў масках пагражалі латвійскім вайскоўцам і падганялі мігрантаў у бок латвійскай мяжы.

Асноўнае за 6 кастрычніка • Загады Лукашэнкі на палігоне. Ці пагражае беларусам чума. Сьвятара судзяць за «здраду дзяржаве». Відэанавіны 6 кастрычніка • Паміж вайной і разрадкай: Лукашэнка шукае выйсьця зь небясьпечнай залежнасьці • У Менску заўважылі калёны вайсковых грузавікоў пад незвычайным брэндам. Разьбіраемся, што гэта можа быць • «Жыцьцё згарае ў нявольніцкім полымі». Палітвязьня з інваліднасьцю Ўладзімера Гундара перавялі з турмы ў калёнію • Апошні раз у 2021 годзе? Ці праўда, што ў Беларусі больш не расстрэльваюць людзей • Эўразьвяз выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова зь «беларускага» санкцыйнага сьпісу, — крыніцы Свабоды

На вучэньні ў Беларусь прыедзе спэцназ Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі з Ірана → https://smarturl.click/Jk6vX7 Адзначаец
На вучэньні ў Беларусь прыедзе спэцназ Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі з Ірана → https://smarturl.click/Jk6vX7 Адзначаецца, што іранскія вайскоўцы падчас вучэньняў «абмяняюцца досьведам» з прадстаўнікамі ўзброеных сіл дзяржаваў ШАС. Сілавая фаза вучэньняў пройдзе 8 кастрычніка.

У Нямеччыне паводле падазрэньня ў шпіянажы затрымалі былога кіраўніка Фэдэральнай выведнай службы → https://smarturl.click/WG
У Нямеччыне паводле падазрэньня ў шпіянажы затрымалі былога кіраўніка Фэдэральнай выведнай службы → https://smarturl.click/WGOnpA 6 кастрычніка ў Мюнстэры затрымалі былога кіраўніка Фэдэральнай выведнай службы Нямеччыны Аўгуста Ганінга. Яго падазраюць у шпіянажы, замаху на дзяржаўную здраду і выведнай дзейнасьці на карысьць іншай дзяржавы. DW назвало гэта «найбуйнейшым шпіёнскім скандалам гэтага стагодзьдзя ў Нямеччыне».

Загады Лукашэнкі на палігоне. Ці пагражае беларусам чума. Сьвятара судзяць за «здраду дзяржаве». Відэанавіны 6 кастрычніка 1️⃣ Лукашэнка на палігоне ў Менскай вобласьці запатрабаваў ад навукоўцаў як мага хутчэйшых вынікаў у ваеннай сфэры. 2️⃣ У Менску заўважылі грузавікі, вельмі падобныя да МАЗаў, але зь іншымі шыльдамі. Навошта для экспарту могуць хаваць беларускае паходжаньне тэхнікі? 3️⃣ У Вайскова-марскіх сілах Украіны зьявілася новае беларускае падразьдзяленьне. 4️⃣ У Менску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам. Паводле вернікаў, яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве».   5️⃣ Сьмерць супрацоўніцы супрацьчумнага інстытуту ў Расеі выклікала занепакоенасьць далёка па-за яе межамі. Ці варта турбавацца беларусам? Пра ўсё гэта ў праграме «Пік Свабоды», дзе мы апавядаем пра навіны 6 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. https://youtu.be/dUeO7zzhqlU

Меркаваная сьмерць ад чумы ў Расеі — ці варта турбавацца? → https://smarturl.click/Rk4QE9 Навіна пра сьмерць ад лёгачнай чумы
Меркаваная сьмерць ад чумы ў Расеі — ці варта турбавацца? → https://smarturl.click/Rk4QE9 Навіна пра сьмерць ад лёгачнай чумы лябаранткі ў Расеі ўстурбавала людзей ва ўсім сьвеце. Ці лёгка заразіцца гэтай чумой, наколькі яна небясьпечная і чаму гэты вірус увогуле трымаюць у лябараторыях? Пра гэта #rfe_rl пагутарыла з прафэсарам мікрабіялёгіі Лёнданскай школы гігіены і трапічнай мэдыцыны Брэнданам Рэнам, які вывучаў гэтую бактэрыю.

Нобэлеўскую прэмію прысудзілі за нэўтрына ў лёдзе → https://smarturl.click/mqwEJo Ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў фізыцы стаў
+1
Нобэлеўскую прэмію прысудзілі за нэўтрына ў лёдзе → https://smarturl.click/mqwEJo Ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў фізыцы стаў Франсіс Галзэн «за вызначальны ўнёсак у абсэрваторыю IceCube і адкрыцьцё высокаэнэргетычных нэўтрына астрафізычнага паходжаньня». Франсіс Галзэн зразумеў, што лёд на Паўднёвым полюсе можна выкарыстоўваць для адсочваньня нэўтрына. Гэтая ідэя ўвасобілася ў лябараторыю IceCube — кубічны кілямэтар лёду з мноствам сэнсараў, якія рэгіструюць слабыя ўспышкі сьвятла ад узаемадзеяньня нэўтрына зь лёдам.

Лукашэнка зноў патрабуе новых сродкаў супраць дронаў: https://smarturl.click/v84RAv «Вайскоўцам мы задачы ставім сур’ёзныя, я
Лукашэнка зноў патрабуе новых сродкаў супраць дронаў: https://smarturl.click/v84RAv
«Вайскоўцам мы задачы ставім сур’ёзныя, якія трэба вырашаць. Іншых задач ня будзе. Нам непатрэбныя навукоўцы, якія ходзяць і казкі распавядаюць. Галоўнае — гэта «абнуліць бесьпілётнікі»

У Менску заўважылі калёны вайсковых грузавікоў пад незвычайным брэндам. Разьбіраемся, што гэта можа быць: https://smarturl.cl
У Менску заўважылі калёны вайсковых грузавікоў пад незвычайным брэндам. Разьбіраемся, што гэта можа быць: https://smarturl.click/gqD312 Выглядам яны падобныя да тэхнікі, якую вырабляе МАЗ, аднак маюць іншую шыльду — HAL. Іх бачаць то на запраўцы, то непадалёк ад заводу МАЗ, то на трасе.