uk
Feedback

Не попадись на ботовода! Telemetrio знаходить і позначає такі канали мітками 👉 Хочеш бачити мітку, оформляй підписку

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

Відкрити в Telegram

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Показати більше

📈 Аналітичний огляд Telegram-каналу Радыё Свабода — Беларусь

Канал Радыё Свабода — Беларусь (@radiosvaboda) у мовному сегменті Білоруська є активним учасником. На даний момент спільнота об'єднує 13 300 підписників, посідаючи 13 098 місце в категорії Новини і ЗМІ та 241 місце у регіоні Білорусь.

📊 Показники аудиторії та динаміка

З моменту свого створення невідомо, проект продемонстрував стрімке зростання, зібравши аудиторію у 13 300 підписників.

За останніми даними від 28 листопада, 2026, канал демонструє стабільну активність. Хоча за останні 30 днів спостерігається зміна кількості учасників на -30, а за останні 24 години на 21, загальне охоплення залишається високим.

  • Статус верифікації: Верифікований (Офіційно підтверджено Telegram)
  • Рівень залученості (ER): Середній показник залученості аудиторії становить 18.37%. Протягом перших 24 годин після публікації контент зазвичай збирає 14.66% реакцій від загальної кількості підписників.
  • Охоплення публікацій: В середньому кожен допис отримує 2 443 переглядів. Протягом першої доби публікація в середньому набирає 1 950 переглядів.
  • Реакції та взаємодія: Аудиторія активно підтримує контент: середня кількість реакцій на один пост – 46.

📝 Опис та контентна політика

Автор описує ресурс як майданчик для висловлення суб'єктивної думки:
“Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669”

Завдяки високій частоті оновлень (останні дані отримано 29 листопада, 2026), канал підтримує актуальність та високий рівень охоплення публікацій. Аналітика показує, що аудиторія активно взаємодіє з контентом, що робить його важливою точкою впливу в категорії Новини і ЗМІ.

13 300
Підписники
+2124 години
+267 днів
-3030 днів
Архів дописів
Грэемся ў кавярні па-беларуску. Моўны ТЭСТ https://smarturl.click/xMQJ Халодная і вільготная восень — самы час для гарачых напояў. Ці паразумеемся ў кавярні па-беларуску? Праверце сябе.
29 лист, 07:05

Уначы ў Полацку гарэў будынак рынку, а ў Віцебскай вобласьці на пажарах загінулі тры чалавекі Сёньня раніцай у Дубровенскім і Лепельскім раёнах адбыліся пажары, якія забралі жыцьці трох чалавек, паведаміла Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях. А ўначы загарэўся рынкавы комплекс на вуліцы Скарыны ў Віцебску. Паводле МНС, пацярпелых там не было і ратавальнікі ліквідавалі пажар, у выніку здарэньня пашкоджаны будынак комплексу, зьнішчана больш за 50 гандлёвых павільёнаў. Прычыны і абставіны ўсіх здарэньняў высьвятляюцца. (Відэа МНС з пажару ў Полацку)
29 лист, 05:40

Ціханоўскі: вылучэньне Сьвятланы Ціханоўскай кандыдатам у прэзыдэнты было памылкай https://smarturl.click/37z3jB Сяргей Ціхан
Ціханоўскі: вылучэньне Сьвятланы Ціханоўскай кандыдатам у прэзыдэнты было памылкай https://smarturl.click/37z3jB Сяргей Ціханоўскі ў інтэрвію расейскай відэаблогерцы Ірыне Шыхман патлумачыў свой погляд на падзеі прэзыдэнцкай кампаніі 2020 году. Ціханоўскі кажа, што рэгістрацыя Сьвятланы Ціханоўскай кандыдатам была памылкай: «Яна была абсалютна непадрыхтаваная, яна слабая жанчына, хатняя жонка, каб ісьці ў гэтую гонку, кампанію з дыктатарам». Ціханоўскі падкрэсьліў, што людзі прагаласавалі за Сьвятлану Ціханоўскую, таму што аб’ядналіся штабы рэальных кандыдатаў і людзі аддавалі свае галасы супраць Аляксандра Лукашэнкі, аднак сапраўдных выбараў не было. Ён дадаў, што нельга было ісьці на выбары, якія фальсыфікуюцца.
29 лист, 05:30

Амністыя без палітвязьняў. Шмаціна пра лёгіку рэпрэсіяў Лукашэнкі https://smarturl.click/V1YgJ7 Ці можа да канца году адбыцца
Амністыя без палітвязьняў. Шмаціна пра лёгіку рэпрэсіяў Лукашэнкі https://smarturl.click/V1YgJ7 Ці можа да канца году адбыцца вызваленьне новай групы беларускіх палітвязьняў? Чаму Лукашэнка ня хоча вызваляць жанчын-палітвязьняў у рамках абвешчанай амністыі? Пра гэта ў эфіры «ПіКу Свабоды» разважала дасьледчыца ў міжнароднай бясьпецы, аналітык Lawfare Institute Кацярына Шмаціна.
29 лист, 05:04

Ціханоўскі пра разыход з жонкай: яна адразу сказала мне, што не кахае https://smarturl.click/dL3ma0 Сяргей Ціханоўскі ў інтэр
Ціханоўскі пра разыход з жонкай: яна адразу сказала мне, што не кахае https://smarturl.click/dL3ma0 Сяргей Ціханоўскі ў інтэрвію расейскай відэаблогерцы Ірыне Шыхман расказаў пра разыход са Сьвятланай Ціханоўскай. Паводле Ціханоўскага, у першыя ж дні пасьля ягонага вызваленьня ў чэрвені 2025 году жонка сказала яму, што больш не кахае яго, ня мае да яго ніякіх пачуцьцяў і хацела разьвесьціся зь ім яшчэ ў сьнежні 2019 году. Сяргей Ціханоўскі таксама сказаў, што Сьвятлана Ціханоўская пасьля ягонага зьняволеньня падала дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатам у прэзыдэнты пад уплывам іншых людзей і праз страх «нешта зрабіць ня так».
29 лист, 04:05

Ад расейскіх удараў па Адэсе і Запарожжы загінулі людзі https://smarturl.click/EY2Z04 Расейскія войскі ў ноч на 29 лістапада
Ад расейскіх удараў па Адэсе і Запарожжы загінулі людзі https://smarturl.click/EY2Z04 Расейскія войскі ў ноч на 29 лістапада нанесьлі ўдары бесьпілётнікамі па некалькіх рэгіёнах Украіны. У Адэсе ад удару загарэўся шматпавярховы жылы дом. Паводле папярэдніх зьвестак, загінула пажылая жанчына, ёсьць параненыя, паведаміў кіраўнік Адэскай гарадзкой ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак. Дзяржаўная служба ў надзвычайных сытуацыях Украіны паведаміла, што ў Запарожжы ўдарам быў разбураны прыватны жылы дом; з-пад абломкаў дасталі цела 40-гадовай жанчыны, а таксама яе 14-гадовую дачку, якую перадалі мэдыкам.
29 лист, 03:08

65 гадоў таму камуністы ўзарвалі ў Горадні Фару Вітаўта 29 лістапада 1961 году савецкія ўлады ўзарвалі Горадзенскі фарны кась
65 гадоў таму камуністы ўзарвалі ў Горадні Фару Вітаўта 29 лістапада 1961 году савецкія ўлады ўзарвалі Горадзенскі фарны касьцёл. Касьцёл прачыстай Маці Божай, які яшчэ мае назву Фара Вітаўта, быў вядомы з 1389 году. Якраз Вялікі князь Вітаўт яго і заснаваў. Гэта быў першы каталіцкі храм у Горадні і самы вялікі каталіцкі касьцёл у Беларусі. Больш падзей гэтага дня ў гісторыі глядзіце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/oq8XdM
29 лист, 02:04

ДАІ хоча дазволіць онлайн-замену пасьведчаньня кіроўцы https://smarturl.click/Jk4EOL Дзяржаўная атаінспэкцыя Беларусі плянуе
ДАІ хоча дазволіць онлайн-замену пасьведчаньня кіроўцы https://smarturl.click/Jk4EOL Дзяржаўная атаінспэкцыя Беларусі плянуе ў 2027 годзе перавесьці асноўныя адміністрацыйныя працэдуры ў лічбавы фармат.
28 лист, 10:51

Завяршаецца беларускае футбольнае першынство. Знакаміты БАТЭ ўпершыню выбыў з Найвышэйшай лігі https://smarturl.click/0OvW2g
Завяршаецца беларускае футбольнае першынство. Знакаміты БАТЭ ўпершыню выбыў з Найвышэйшай лігі https://smarturl.click/0OvW2g Рэдка калі здараецца так, што асноўнай навіной сэзону становіцца ня тое, хто прыйшоў на фініш першым, а тое, хто быў сярод апошніх.
28 лист, 08:42

Беларусь працягнула бязьвізавы рэжым для грамадзян 38 эўрапейскіх дзяржаў https://smarturl.click/x89WWM Тэрмін знаходжаньня ў
Беларусь працягнула бязьвізавы рэжым для грамадзян 38 эўрапейскіх дзяржаў https://smarturl.click/x89WWM Тэрмін знаходжаньня ў Беларусі складае ня больш за 30 содняў з дня ўезду, а для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі і асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі, — ня больш за 90 содняў.
28 лист, 07:40

Расейцы абстралялі Белую Царкву, Дніпро і Нежын, ёсьць ахвяры і пацярпелыя. Украінцы атакавалі Навашахцінскі НПЗ https://smar
+4
Расейцы абстралялі Белую Царкву, Дніпро і Нежын, ёсьць ахвяры і пацярпелыя. Украінцы атакавалі Навашахцінскі НПЗ https://smarturl.click/Xwv8nM Чарговая ноч прынесла новыя ўзаемныя абстрэлы на расейска-ўкраінскай вайне. Расея працягвае тэрарызаваць жылыя кварталы розных украінскіх гарадоў і мястэчак, а Ўкраіна спрабуе зьнішчыць расейскую нафтаперапрацоўку.
28 лист, 06:33

Літаратарка Вольга Гапеева: Радзіма — месца, дзе можаш бясьпечна распрануцца https://smarturl.click/26xEVZ Беларуская пісьмен
Літаратарка Вольга Гапеева: Радзіма — месца, дзе можаш бясьпечна распрануцца https://smarturl.click/26xEVZ Беларуская пісьменьніца, паэтка, перакладніца і мовазнаўца Вольга Гапеева нядаўна атрымала прэстыжную нямецкую літаратурную ўзнагароду братоў Грым за кнігу эсэ «Слоўнік вандроўніцы», напісаную па-нямецку. У ёй аўтарка разважае пра мову, дом і ідэнтычнасьць. У «ПіКу Свабоды» мы пагаварылі пра тое, што азначае літаратурная вядомасьць і ці можна зарабляць на літаратуры, пра радзіму і паэзію як дом, патрыярхат у беларускім грамадзтве, жанчын, якія чакаюць палітвязьняў, дзіцячую літаратуру і будучыню папяровай кнігі.
28 лист, 05:15

Пазьняк: Адбываецца зьнішчэньне палітычнага вобразу Ціханоўскай і элемэнтаў беларушчыны з боку «рускага міру» https://smartur
Пазьняк: Адбываецца зьнішчэньне палітычнага вобразу Ціханоўскай і элемэнтаў беларушчыны з боку «рускага міру» https://smarturl.click/v8oOqR Вядомы беларускі палітык Зянон Пазьняк заявіў, што канфлікт Сяргея і Сьвятланы Ціханоўскіх ня вузкая сямейная справа, а наступ прамаскоўскіх палітыкаў на беларушчыну. На ягоную думку, «рускаму міру» вельмі не даспадобы, што Ціханоўская пасьлядоўна карыстаецца беларускай мовай.
«Брыдкі канфлікт, які навязаны для прагляду беларусам у Сеціве, не зьяўляецца сямейным канфліктам Ціханоўскіх. Гэта мэтадалягічна сыстэмнае зьнішчэньне палітычнага вобразу С. Ціханоўскай і элемэнтаў беларушчыны з боку „рускага міру“ ў адмыслова прымітыўнай, грубай і зьневажальнай манэры»
28 лист, 04:09

Савецкі кінамаратон у Горадні, ізноў без салюту ў Менску. Як улады сёлета плянуюць сьвяткаваць Новы год https://smarturl.clic
Савецкі кінамаратон у Горадні, ізноў без салюту ў Менску. Як улады сёлета плянуюць сьвяткаваць Новы год https://smarturl.click/Rk6VLW За год тэхнічнае забесьпячэньне і аздабленьне сцэны ў «Верхнім горадзе» даражэе ў 1,7 раза. Мы паглядзелі, колькі ўлады Беларусі сёлета плянуюць патраціць на навагоднія сьвяты.
28 лист, 03:11

Беларуска, якая атрымала ва Ўкраіне ордэн «За мужнасьць»: «Ты ня маеш права проста ўсё кінуць і зьехаць» Глядзіце дакумэнтальны праект Свабоды «Пасьля фронту: вэтэраны Каліноўскага». Гэта пяць гісторый былых беларускіх добраахвотнікаў, якія аднойчы вырашылі пайсьці ваяваць за Ўкраіну. https://youtu.be/jlR9BWwLsy8
28 лист, 02:00

Ужо сёньня: 55 гадоў з дня нараджэньня Паўла Шарамета → https://smarturl.click/AJwD4R 28 лістапада 1971 году нарадзіўся Павал
Ужо сёньня: 55 гадоў з дня нараджэньня Паўла Шарамета → https://smarturl.click/AJwD4R 28 лістапада 1971 году нарадзіўся Павал Шарамет, беларускі журналіст і тэлевядоўца. У 1997 годзе яго зьняволілі ў Беларусі пасьля рэпартажу зь беларуска-літоўскай мяжы. Пазьней ён працаваў у Расеі і Ўкраіне. 20 ліпеня 2016 году Шарамет загінуў у Кіеве ад выбуху ў сваім аўтамабілі. Забойства дагэтуль не раскрытае, а ягоныя замоўнікі і выканаўцы — невядомыя. Пра іншыя гістарычныя падзеі 28 лістапада чытайце на сайце Свабоды
28 лист, 01:00

У Беларусі з 1 сьнежня абмяжуюць працу Spotify → https://smarturl.click/lqZ0xB Улады вырашылі абмежаваць у Беларусі доступ да
У Беларусі з 1 сьнежня абмяжуюць працу Spotify → https://smarturl.click/lqZ0xB Улады вырашылі абмежаваць у Беларусі доступ да папулярнай музычнай праграмы Spotify. Пра гэта папярэдзіла 27 лістапада Міністэрства падаткаў і збораў. Прычынай стала тое, што Spotify «не пагасіў запазычанасьці перад бюджэтам Рэспублікі Беларусь па падатку на дабаўленую вартасьць», гаворыцца ў паведамленьні.
27 лист, 15:32

Другая гуманіратная місія за дзень. Церазь Беларусь ва Ўкраіну вярнуліся дзеці → https://smarturl.click/1BEQ8o 27 лістапада н
+1
Другая гуманіратная місія за дзень. Церазь Беларусь ва Ўкраіну вярнуліся дзеці → https://smarturl.click/1BEQ8o 27 лістапада на падкантрольную Ўкраіне тэрыторыю вярнуліся 10 чалавек з акупаваных тэрыторыяў і Расеі, дзевяцёра зь іх — дзеці. Гэтаму паспрыяла першая лэдзі ЗША Мэланія Трамп. Абмен адбываўся церазь Беларусь. Тут, як піша БелТА, дзяцей пакармілі цёплай бульбай з нагетсамі і далі з сабой беларускія прысмакі.
27 лист, 14:30

Асноўнае за 27 лістапада Лукашэнка хоча стаць міратворцам? Ці могуць вайскоўцы спыніць вайну? Дзе беларуская радзіма. Вынікі тыдня Для жыхароў вёсак і маленькіх гарадоў. Як будзе працаваць мэдычны сэрвіс «Раёнка» Лукашэнка не зьбіраецца сыходзіць. Пры чым тут Бог? Тыдзень з Карбалевічам Івонка Сурвіла ў віншаваньні да Дня герояў: «Беларусы хочуць быць гаспадарамі на сваёй зямлі» Лідэры краін ЭЗ не дамовіліся пра бюджэт і дапамогу Ўкраіне, адклалі рашэньне да сьнежня
27 лист, 13:41