fa
Feedback

فریب کلاهبرداران را نخورید! تل‌متریو این کانال‌ها را شناسایی و برچسب‌گذاری می‌کند 👉 برای مشاهده برچسب، اشتراک تهیه کنید

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

رفتن به کانال در Telegram

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

نمایش بیشتر

📈 تحلیل کانال تلگرام Радыё Свабода — Беларусь

کانال Радыё Свабода — Беларусь (@radiosvaboda) در بخش زبانی بلاروسی بازیگری فعال است. در حال حاضر جامعه شامل 13 301 مشترک است و جایگاه 15 257 را در دسته اخبار و رسانه‌ها و رتبه 269 را در منطقه بيلاروسيا دارد.

📊 شاخص‌های مخاطب و پویایی

از زمان ایجاد در невідомо، پروژه رشد سریعی داشته و 13 301 مشترک جذب کرده است.

بر اساس آخرین داده‌ها در تاریخ 14 نوامبر, 2026، کانال فعالیت پایداری دارد. در ۳۰ روز گذشته تغییر اعضا برابر -36 و در ۲۴ ساعت گذشته برابر 4 بوده و همچنان دسترسی گسترده‌ای حفظ شده است.

  • وضعیت تأیید: تأیید شده (به صورت رسمی توسط تلگرام)
  • نرخ تعامل (ER): میانگین تعامل مخاطب 16.65% است و در ۲۴ ساعت نخست پس از انتشار، محتوا معمولاً 14.46% واکنش نسبت به کل مشترکان کسب می‌کند.
  • دسترسی پست‌ها: هر پست به طور میانگین 2 215 بازدید دریافت می‌کند. در اولین روز معمولاً 1 923 بازدید جمع‌آوری می‌شود.
  • واکنش‌ها و تعامل: مخاطبان به‌طور فعال حمایت می‌کنند؛ میانگین واکنش به هر پست 44 است.

📝 توضیح و سیاست محتوایی

نویسنده این فضا را محل بیان دیدگاه‌های شخصی توصیف می‌کند:
“Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669”

به لطف به‌روزرسانی‌های پرتکرار (آخرین داده در تاریخ 15 نوامبر, 2026)، کانال همواره به‌روز و دارای دسترسی بالاست. تحلیل‌ها نشان می‌دهد مخاطبان به‌طور فعال با محتوا تعامل دارند و آن را به نقطه اثرگذاری مهم در دسته اخبار و رسانه‌ها تبدیل کرده‌اند.

13 301
مشترکین
+424 ساعت
+47 روز
-3630 روز
آرشیو پست ها
Беларускі ПЭН пачаў прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча https://smarturl.click/y892Zk 15 лістапада, у Дзень зьняв
Беларускі ПЭН пачаў прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча https://smarturl.click/y892Zk 15 лістапада, у Дзень зьняволенага пісьменьніка, пачынаецца прыём заявак на прэмію за творы, напісаныя ў зьняволеньні або прысьвечаныя перажытаму зьняволеньню. Заяўкі прымаюцца да 20 студзеня 2027 году. Удзельнічаць могуць аўтары мастацкіх і дакумэнтальных твораў на беларускай і расейскай мовах. Пераможцу абвесьцяць у лістападзе 2027 году. Упершыню прадугледжаная грашовая ўзнагарода. Першым пераможцам прэміі ў 2013 годзе стаў Ігар Аліневіч за кнігу «Еду в Магадан».

Эйсмант спадзяецца, што беларускія карані зяця Трампа дапамогуць скончыць вайну https://smarturl.click/WGqlGZ Прэс-сакратарка
Эйсмант спадзяецца, што беларускія карані зяця Трампа дапамогуць скончыць вайну https://smarturl.click/WGqlGZ Прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант заявіла, што беларускія карані Джарэда Кушнэра даюць надзею на завяршэньне расейска-ўкраінскай вайны.
«Мы даўно ведаем, што Кушнэр родам зь Беларусі. Ці можа гэта дапамагчы? Тут ніякіх ацэначных момантаў быць ня можа. Але тое, што гэтыя людзі ўдзельнічаюць у працэсе, прынамсі, можа ўсяляць у нас надзею. [...] Мы, вядома, можам толькі разьлічваць, што нашы беларускія карані спрацуюць»
Кушнэр удзельнічае ў кантактах адміністрацыі Трампа ў справе мірнага ўрэгуляваньня. Ягоная бабуля Рэй Кушнэр паходзіла з Наваградку. Падчас вайны яна ўцякла з гета і далучылася да партызанаў братоў Бельскіх. Тэма паходжаньня амэрыканскіх перамоўнікаў зьявілася і ў іншых публікацыях дзяржаўных расейскіх і беларускіх мэдыя. Але наколькі гэта адпавядае рэчаіснасьці?

«Нічога пра беларусаў без беларусаў»: Латушка заклікаў ЭЗ прызначыць спэцпасланьніка па Беларусі https://smarturl.click/V1elM
«Нічога пра беларусаў без беларусаў»: Латушка заклікаў ЭЗ прызначыць спэцпасланьніка па Беларусі https://smarturl.click/V1elMQ Кіраўнік НАУ Павал Латушка выступіў з гэтай прапановай на эканамічным кангрэсе ў Познані падчас дыскусіі пра палітыку Польшчы і Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі. Паводле Латушкі, спробы дамовіцца з Лукашэнкам ужо пяць разоў не прывялі да стратэгічных зьменаў. Што прапануе Латушка: — прызначыць спэцпасланьніка ЭЗ па Беларусі з моцным мандатам; — забясьпечыць удзел беларускіх дэмакратычных сілаў у міжнародных перамовах; — патрабаваць ад Лукашэнкі выкананьня дзесяці ўмоваў, калі ён хоча ўдзельнічаць у перамовах.
«Нам патрэбны моцны голас нашых партнэраў», — заявіў палітык, згадаўшы ЭЗ, Польшчу, Вялікую Брытанію, Украіну і ЗША.

«Сацыяльны ліфт адчаю»: Вольга Лойка пра тое, чаму беларусы ідуць ваяваць за Расею https://smarturl.click/QwOlQ3 Пра што сьве
«Сацыяльны ліфт адчаю»: Вольга Лойка пра тое, чаму беларусы ідуць ваяваць за Расею https://smarturl.click/QwOlQ3 Пра што сьведчаць апублікаваная хакерамі расейская база стратаў у вайне і тое, колькі ў ёй ураджэнцаў Беларусі? У праграме «ПіК Свабоды», прысьвечанай вынікам тыдня, пра гэта разважае галоўная рэдактарка выданьня «Plan B» Вольга Лойка. Відэа: https://www.youtube.com/watch?v=S2Q4fRid4QU
Гэта такі «сацыяльны ліфт адчаю», калі ў цябе няма ніякіх варыянтаў. Гэта вельмі маладыя людзі, якія фактычна ня чулі ніякай інфармацыі, акрамя прапаганды. На месцы ўладаў Беларусі я б фокус барацьбы зь «беглымі» і іх інфармацыяй усё ж зрушыла б на барацьбу з расейскай прапагандай, на абмежаваньне яе. Таму што ў адзін момант вы заўважылі, што ў вас чамусьці ўся
Беларусь трошкі гуляе ў онлайн-казіно, а зараз вы раптам заўважаеце, што ваша моладзь чамусьці бачыць такі цудоўны сацыяльны ліфт, як пайсьці на вайну, паваяваць за Расейскую Фэдэрацыю і вельмі хутка загінуць.

«Лукашэнка ведае, што задумвае Пуцін, і вельмі гэтага баіцца». Чалы пра пагрозу новай вайны https://smarturl.click/XwWlAM У і
«Лукашэнка ведае, што задумвае Пуцін, і вельмі гэтага баіцца». Чалы пра пагрозу новай вайны https://smarturl.click/XwWlAM У інтэрвію праграме «Канапа» Радыё Свабода Чалы патлумачыў, чаму лічыць асабліва небясьпечным пэрыяд з траўня да верасьня 2027 году і як Лукашэнка спрабуе паўплываць на расейскага кіраўніка.
«Мой базавы прагноз — гэта вельмі вялікая рызыка. Калі імавернасьць нейкай пагрозы пачынае перавышаць умоўныя 30%, гэта азначае, што яе ўжо трэба разглядаць не як нешта, што, можа, абміне, а як працоўны варыянт, да якога трэба рыхтавацца. Ёсьць нейкі часавы гарызонт. Я б умоўна назваў яго: травень наступнага году — верасень наступнага году».

Арыну Сабаленку ўнесьлі ў базу «Міратворца» Беларуская тэнісістка Арынa Сабаленка трапіла ў базу ўкраінскага сайту «Міратвора
Арыну Сабаленку ўнесьлі ў базу «Міратворца» Беларуская тэнісістка Арынa Сабаленка трапіла ў базу ўкраінскага сайту «Міратворац» 14 лістапада – пасьля скандалу падчас матчу з Элінай Сьвітолінай на Выніковым турніры WTA. Падчас гульні Сабаленка рэзка і з выкарыстаньнем ненарматыўнай лексыкі выказалася пасьля няўдалага розыгрышу. Відэа эпізоду разышлося ў сацыяльных сетках, карыстальнікі расшыфравалі іх як лаянку на адрас украінцаў. Пасьля гульні Сабаленка патлумачыла, што яе рэзкія словы былі скіраваныя не да Сьвітолінай, а да гледачоў, якія радаваліся яе памылкам. На запісе саміх словаў выразна не чуваць. Стваральнікі рэсурсу абвінавацілі Сабаленку ў распальваньні міжнацыянальнай і міжканфэсійнай варожасьці, а таксама ў падтрымцы расейскай агрэсіі супраць Украіны. Унясеньне ў базу «Міратворца» – гэта рашэньне стваральнікаў сайту, а не судовы прысуд або афіцыйныя дзяржаўныя санкцыі.

На выезьдзе зь Менску маршрутка сутыкнулася зь легкавіком. 1 чалавек загінуў, 15 атрымалі траўмы → https://smarturl.click/Rk9
+1
На выезьдзе зь Менску маршрутка сутыкнулася зь легкавіком. 1 чалавек загінуў, 15 атрымалі траўмы → https://smarturl.click/Rk9l18 14 лістапада каля 16:40 мікрааўтобус, які ехаў зь Менску ў Магілёў, сутыкнуўся з спадарожным легкавіком Nissan. 73-гадовы кіроўца легкавіка загінуў. Ягоны пасажыр і 14 чалавек з маршруткі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці, паведаміў Сьледчы камітэт. Аварыя здарылася на выезьдзе зь Менску, адразу за паваротам на Стайкі. Гэта другое ДТЗ з удзелам рэйсавай маршруткі за два дні і другая сьмяротная аварыя за дзень.

Ужо сёньня: Міжнародны дзень пісьменьніка ў няволі → https://smarturl.click/agQlyJ Паводле Беларускага ПЭНу, цяпер за кратамі
Ужо сёньня: Міжнародны дзень пісьменьніка ў няволі → https://smarturl.click/agQlyJ Паводле Беларускага ПЭНу, цяпер за кратамі або на «хіміі» ня менш за 19 людзей слова. Сёньня таксама 100 гадоў з дня нараджэньня Міколы Канаша, які за ўдзел у Саюзу беларускай моладзі атрымаў 25 гадоў зьняволеньня ў савецкіх лягерах. Ён расказваў, што яму прапаноўвалі пуцёўку ў Карлавы Вары і ключы ад кватэры, калі ён публічна пакаецца ў сваіх поглядах:
«Не, і яшчэ раз не, адказаў я. Здраднікам радзімы не лічыў сябе ніколі»
Пра іншыя гістарычныя падзеі 15 лістапада чытайце на сайце Свабоды

На дзьвярах былога моладзевага хабу ў Варшаве зьявілася шыльда Офісу Ціханоўскай. ФАТАФАКТ → https://smarturl.click/0OqRG7 Гэ
На дзьвярах былога моладзевага хабу ў Варшаве зьявілася шыльда Офісу Ціханоўскай. ФАТАФАКТ → https://smarturl.click/0OqRG7 Гэта памяшканьне зь няпростай гісторыяй.

Асноўнае за 14 лістапада • Рэвалюцыйна свабодны сьвет. Расказваем пра легендарную гульню GTA, выхаду новай вэрсіі якой чакаюць мільёны • «Жыць трэба тут і цяпер». Каця Пытлева — пра вяртаньне раку, сям’ю, працу і будучыню • «Я бачыў Пазьняка, які плакаў». У Варшаве прэзэнтавалі кнігу пра Зянона Пазьняка, якога мы ня ведалі • Зяленскі: спэцпрадстаўнікі Трампа прапаноўвалі Ўкраіне ўступленьне ў NATO ў абмен на выхад з Данбасу • Хронікі вайны. Мірныя жыхары загінулі з абодвух бакоў. Польшча і Баўгарыя ня будуць фінансаваць новыя закупкі зброі для Ўкраіны

«Я бачыў Пазьняка, які плакаў». У Варшаве прэзэнтавалі кнігу пра Зянона Пазьняка, якога мы ня ведалі → https://smarturl.click
+2
«Я бачыў Пазьняка, які плакаў». У Варшаве прэзэнтавалі кнігу пра Зянона Пазьняка, якога мы ня ведалі → https://smarturl.click/Ywvl5j 14 лістапада на фэстывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» ў Варшаве прэзэнтавалі кнігу пра Зянона Пазьняка, заснаваную на шматгадовых размовах зь ім. Аўтары, журналісты Дзьмітры Гурневіч і Павал Мажэйка, расказалі, якім яны ўбачылі Пазьняка па-за палітыкай, пра што ён гаварыў са сьлязьмі на вачах і чаму выданьне кнігі заняло больш за дзесяць гадоў.

Хронікі вайны. Мірныя жыхары загінулі з абодвух бакоў. Польшча і Баўгарыя адмовіліся дапамагаць Украіне зброяй → https://smar
Хронікі вайны. Мірныя жыхары загінулі з абодвух бакоў. Польшча і Баўгарыя адмовіліся дапамагаць Украіне зброяй → https://smarturl.click/oqBD5B Вось толькі адзін абзац зь вялікай хронікі:
Каля 6-й раніцы расейскі бесьпілётнік ударыў па хаце. Раненьні атрымалі хлопчык і ягоная 54-гадовая бабуля. Дзіця шпіталізавалі ў рэанімацыю ў цяжкім стане. Калі на месца прыехалі супрацоўнікі паліцыі, ударыў яшчэ адзін дрон. 39-гадовы паліцыянт, які закрыў хлопчыка сваім целам, атрымаў раненьні.

Сьвятлана Ціханоўская за 2 дні сустрэлася больш як з 30 палітыкамі з 25 краін → https://smarturl.click/QwOlA0 🇦🇲🇧🇬🇬🇧🇭�
+1
Сьвятлана Ціханоўская за 2 дні сустрэлася больш як з 30 палітыкамі з 25 краін → https://smarturl.click/QwOlA0 🇦🇲🇧🇬🇬🇧🇭🇺🇬🇷🇬🇪🇮🇪🇮🇸🇮🇹🇨🇦🇨🇾🇽🇰🇱🇻🇱🇹🇲🇩🇩🇪🇵🇱🇷🇴🇸🇮🇺🇦🇫🇮🇭🇷🇨🇿🇸🇪🇪🇪🇪🇺

Трамп, Пуцін і Сі сустрэнуцца ў Кітаі 19 лістапада → https://smarturl.click/EYklRL Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на наступным т
Трамп, Пуцін і Сі сустрэнуцца ў Кітаі 19 лістапада → https://smarturl.click/EYklRL Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на наступным тыдні сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным і кіраўніком Кітаю Сі Цзіньпінам. Такая трохбаковая сустрэча пройдзе ўпершыню, піша #rfe_rl. Заяўленыя тэмы размовы — Іран і кантроль над ядзернымі ўзбраеньнямі. Вайна Расеі супраць Украіны, паводле амэрыканскіх службоўцаў, наўпрост абмяркоўвацца ня будзе.

Зяленскі: спэцпрадстаўнікі Трампа прапаноўвалі Ўкраіне ўступленьне ў NATO ў абмен на выхад з Данбасу → https://smarturl.click
Зяленскі: спэцпрадстаўнікі Трампа прапаноўвалі Ўкраіне ўступленьне ў NATO ў абмен на выхад з Данбасу → https://smarturl.click/8yA1M8
«Амэрыканцы задалі пытаньне: „А калі Ўкраіна будзе ў NATO, Украіна выйдзе з Данбасу?“ Гэта было ўпершыню», — сказаў Зяленскі.
Ён адзначыў, што Ўкраіна прынцыпова супраць таго, каб адмаўляцца ад сваіх тэрыторыяў. Але калі партнэры прапануюць комплексны пакет бясьпекі, у тым ліку плян паваеннага аднаўленьня Ўкраіны, ён будзе гатовы абмеркаваць гэтае пытаньне ў «адкрытым дыялёгу з грамадзтвам», то бок вынесьці яго на рэфэрэндум. Раней Расея рэзка выступала супраць магчымага ўступленьня Ўкраіны ў NATO і нават называла гэта сярод прычынаў нападу на Ўкраіну.

«Жыць трэба тут і цяпер». Каця Пытлева — пра вяртаньне раку, сям’ю, працу і будучыню → https://smarturl.click/5ozyAD Пасьля т
«Жыць трэба тут і цяпер». Каця Пытлева — пра вяртаньне раку, сям’ю, працу і будучыню → https://smarturl.click/5ozyAD Пасьля трох гадоў рэмісіі ў журналісткі і тэлевядоўцы Кацярыны Пытлевай выявілі мэтaстазы ў хрыбетніку і ў костцы. У інтэрвію Свабодзе Кацярына расказала пра жыцьцё з анкалягічным дыягназам, падтрымку сям’і і салідарных людзей, а таксама дала парады людзям, якія хварэюць на рак.
«Я буду працягваць жыць тым жыцьцём, якое заплянавала і якое ў мяне цяпер ёсьць. Мне ў ім добра».

Тры чалавекі загінулі ў аварыі каля Старых Дарог → https://smarturl.click/WGqlLW 14 лістапада каля сёмай раніцы за 5 км ад Ст
+2
Тры чалавекі загінулі ў аварыі каля Старых Дарог → https://smarturl.click/WGqlLW 14 лістапада каля сёмай раніцы за 5 км ад Старых Дарог 21-гадовы кіроўца мікрааўтобуса, паводле папярэдняй інфармацыі міліцыі, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з сустрэчным грузавіком пад кіраваньнем 54-гадовага мужчыны. Абодва кіроўцы, а таксама пасажырка мікрааўтобуса загінулі, паведаміла МУС. Паводле інфармацыі zarya.by, пасажырцы было 19 гадоў.

У ЗША больш як на 4 гадзіны спынілі вылеты. Адхіленьні ад раскладаў могуць расьцягнуцца на некалькі дзён → https://smarturl.c
+2
У ЗША больш як на 4 гадзіны спынілі вылеты. Адхіленьні ад раскладаў могуць расьцягнуцца на некалькі дзён → https://smarturl.click/gqXzVR
«Нашыя камутатары і маршрутызатары былі перагружаныя аб’ёмам зьвестак. Праз гэта пачалі ўзьнікаць несупадзеньні ў інфармацыі з гэтых маршрутызатараў, і таму мы спынілі працу сыстэмы», — патлумачыў прычыны збою міністар транспарту ЗША Шон Дафі.
Ён заклікаў Кангрэс вылучыць 50 мільярдаў даляраў на абнаўленьне сыстэмы, каб падобныя інцыдэнты не паўтараліся. Міністар унутранай бясьпекі Марквэйн Малін заявіў, што пакуль няма «ніводнага доказу» таго, што збой стаў вынікам кібэратакі або дзейнасьці некантраляванай сыстэмы штучнага інтэлекту, перадае Reuters.

Рэвалюцыйна свабодны сьвет. Расказваем пра легендарную гульню GTA, выхаду новай вэрсіі якой чакаюць мільёны → https://smartur
Рэвалюцыйна свабодны сьвет. Расказваем пра легендарную гульню GTA, выхаду новай вэрсіі якой чакаюць мільёны → https://smarturl.click/y892qB Геймэры ўва ўсім сьвеце ўжо замовілі больш за 10 мільёнаў копіяў 6-й часткі легендарнай сэрыі гульняў, якая існуе 29 гадоў. Як эвалюцыянавала GTA за гэты час і чаму яе так любяць. Расказваем, як стваралася гэта легендарная сэрыя гульняў і чаму яе выхад такі чаканы для геймэраў.

У бой за Случчыну: 10 пытаньняў пра слуцкае паўстаньне. ТЭСТ → https://smarturl.click/Yxne 14 лістапада 1920 году адбыўся Пер
У бой за Случчыну: 10 пытаньняў пра слуцкае паўстаньне. ТЭСТ → https://smarturl.click/Yxne 14 лістапада 1920 году адбыўся Першы беларускі зьезд Случчыны. Менавіта на ім прынялі рашэньне рыхтаваць збройнае змаганьне. А што вы ведаеце пра гэтую слаўную старонку беларускае гісторыі?